БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

Часопіс АБАЖУР на старонках  КАМУНІКАТУ

 
 АБАЖУР №№ 38-39

АБАЖУР №№ 38-39ПАРАДОКСЫ Ў ЦЭНТРЫ ЕЎРОПЫ 

Уладзімір ДЗЮБАУладзімір ДЗЮБА 

Гадоў дзвсяць таму ў знак пратэсту супраць дзяржаўнай цэнзуры некаторыя прыватныя беларускія газеты выходзілі з «белымі» плямамі на палосах . 3 цягам часу такія «плямы» з ' явіліся і на мапе Беларусі : сёння ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях няма ніводнага незалежнага грамадска - палітычнага выдання . У іншых абласных цэнтрах — не больш за адно . Інфармацыйны вакуум паглынуў дзесяткі раёнаў , куды дэмакратычная прэса ўвогуле не даходзіць . 

Парадокс, але сёння на дзесяцімільённую краіну выдаевда толькі адзіная штодзённая агульнанацыянальная незалежная газета «Народная воля», якая не паспявае адбівацца ад судовых позваў ды шматмільённых штрафаў. Зрэшты, як і нямногія незалежныя штотыднёвікі, што яшчэ здолелі выжыць у беларускай сталіцы ды рэгіёнах. Не зважаючы на высяленне з арэндаваных памяшканняў ды бясконцыя пераезды, арышты накладаў, адмовы РА «Белпошта» ад распаўсюду, не зважаючы на друкарні, што раптам адмаўляюць у паслугах, на перашкоды мясцовых вертыкальшчыкаў «ва ўзгадненні» адрасоў старых і новых газет, шмат дзе перажыўшы прыпыненне дзейнасці рэдакцый і пазбаўленне іх супрацоўнікаў элементарнай магчымасці зарабіць на кавалак хлеба. Пагадзіцеся, у такіх варунках журналісцкая праца з рамяства ператвараецца ў грамадзянскі ўчынак, які вымагае прафесійнай мужнасці і стойкасці. 

Сёння тыя, хто на працягу многіх гадоў зведваў эканамічную, палітычную ды прававую дыскрымінацыю, сталі не толькі паплечнікамі, але аднадумцамі, для якіх прафесійная годнасць і пачуццё абавязку ёсць найгалоўнейшымі жыццёвымі каштоўнасцямі. Нягледзячы на хрэстаматышае сцвярджэнне, што газетная справа павінна быць перш за ўсё бізнесам. Аднак афіцыйныя ўлады ніколі не давалі і ўжо не дадуць разбагацець дэмакратычным мас-медыя. 

Тым часам інфармацыйныя пустэчы, адкуль павыціскалі незалежныя СМІ, запаўняюцца сухімі, падобнымі да вярблюджай калючкі, «новостными» праграмамі дзяржаўных тэлеканалаў. Палітычна заангажаванымі, неапраўдана жорсткімі і амбіцыёзнымі. Тут да апанентаў улады прымяняюцца выключна метады «расстрэльнай» журналістыкі, сутнасць якой у навешванні непрыстойных ярлыкоў, бессаромнай хлусні і замоўчванні праўды. Гэтым займаецца невялікая брыгада «агітпропа», якая штовечар мае доступ да шматмільённай аўдыторыі. 

Журналісты заходніх дзяржаў і нават краін Балтыі, якія параўнальна нядаўна пазбавіліся камуністычнага ярма, не могуць зразумець, як можна ігнараваць замацаваныя ў Канстытуцыі Беларусі правы грамадзян на атрыманне ўсебаковай і праўдзівай інфармацыі. Адчуўшы свабоду думак і творчасці, яны неспадзявана хутка забыліся на тэлефоннае права «бацькоў нацыі» і цэнзуру з боку «адзінай кіруючай і натхняючай». Яшчэ адзін парадокс у тым, што ў цэнтры Еўропы з'явілася не проста «унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава» (арт. 1 Канстытуцыі), а незалежная постсавецкая дзяржава, дзе, у адрозненне ад суседзяў, часам працягваюць жыць не па законах, а па «паняццях». Бо, каб было інакш, даўно знайшлі б і пакаралі выкрадальнікаў вядомых на Беларусі альтэрнатыўных палітыкаў, выкрадальнікаў і забойцаў нашых калег Дзімы Завадскага і Веранікі Чаркасавай. Даўно б асудзілі і амапаўца, што ўдарыў у твар жонку Дзімы Святлану, якая ў дзень пятай гадавіны знікнення мужа выйшла з яго партрэтам на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску. 

«Калі не згорнуць партрэты, — пад мост...» 

7 ліпеня дэмакратычныя журналісты праводзілі Дзень памяці, моўчкі трымаючы ў руках партрэты Веранікі і Дзімы. Літаральна праз пяць хвілін дужыя дзецюкі ў цывільным і амапаўскай форме пачалі нас выціскаць. Адзін з іх вырваў з рук Святланы партрэт, скамечыў і кінуў пад ногі. Потым пачаў яе штурхаць. Неўзабаве ўдарыў кулаком у твар. На збялелым твары яе чатырнаццацігадовага сына Юры, які стаяў побач, я ўбачыў здзіўленне і адчай. Але страху ў яго вачах не было. За пяць гадоў чакання і спадзяванняў, што бацька вернецца, сэрца падлетка заўчасна пасталела. 

Сярод нас было некалькі людзей сталага веку, якія перажылі вайну. Пачулася: «Такое было толькі падчас акупацыі Мінска! Хлопцы, ці ёсць у вас матулі і сёстры, ці засталося што-небудзь святое ў душы? Што ж вы робіце, фашысты!» Ну, думаю, зараз пачнуць таптаць каванымі абцасамі. Аднак на тварах толькі некаторых «сілавікоў» была злосць і нянавісць. Астатнія хавалі вочы і паўтаралі: «У нас загад, разумееце, загад...» На іх каменных тварах ніводзін нерв не ўздрыгануўся. Відаць, псіхалагічна рыхтуюцьдобра. Ці замбіруюць? 

Падумалася: якія ж яны фашысты, гэтыя ў большасці сваёй вясковыя хлопцы? Кожнага з іх у далёкім пасёлку ці вёсачцы чакаюць бацькі і бабулі, у якіх далёка не салодкае жыццё. I надта не хочацца вяртацца туды, на маленькую радзіму. Шчырыя, дужыя вясковыя хлопцы... Сёння многіх з вас навучылі ненавідзець... 

Прынамсі, за апошнія дзесяць гадоў у Беларусі выхавана новае пакаленне сілавікоў, якія нясуць службу ў самых розных структурах. Кожны з іх, вядома, даваў прысягу самаахвярна ды аддана служыць беларускаму народу, бараніць яго гонар, годнасць, спакой ды маёмасць. Але «прафесійная» дзейнасць многіх «людзей у форме» скіравана выключна на падаўленне вальнадумства, пакаранне «адшчапенцаў» і прымус. Навідавоку падмена функцый і абавязкаў тых, хто павінен днём і ноччу абараняць наш спакой ці, як зараз модна гаварыць, «стабільнасць». 

Апошнім часам, як ніколі, дзяржаўныя тэлеканалы прэзентуюць перадачы пра дзіцячую ды падлеткавую злачыннасць. Нагадваюць, што зараз у краіне 28 тысяч «педагогически запущенных» хлапчукоў ды дзяўчат, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Толькі летась такія падлеткі здзейснілі 54 забойствы. Расце колькасць кватэрных крадзяжоў, рабаўніцтваў, цяжкіх злачынстваў... 

Зразумела, добра, што дзяр-жаўныя тэлежурналісты асвятляюць гэтыя праблемы. Аднак далей канстатацыі фактаў яны не ідуць. Дык у чым жа сапраўдныя прычыны масавага п'янства, росту злачыннасці, таго, што амаль 50 працэнтаў шлюбаў распадаецца, а дзеці выхоўваюцца ў няпоўных сем'ях. У славутай «стабільнасці»?.. 

...Нас паволі выціскаюць да Траецкага прадмесця. Народ, які разамлеў ад піва на ўтульных лавах ля Палаца рэспублікі, ускоквае і, палахліва азіраючыся, шпарка расцякаецца ў розныя бакі. Звонку, за шчыльным кальцом амапаўцаў, павісае знаёмая «стабільная» цішыня. Людзі ў ёй быццам расталі. Здаецца, памяркоўнасць і талерантнасць беларусаў паступова выціскаюцца страхам... 

Вось і Кафедральны сабор, адкуль чуюцца гукі царкоўнага хора. Вядуць, як на Галгофу. Толькі не ўверх, а ўніз, па нядаўна збудаванай шырокай лесвіцы. Падалей ад храма... Здаецца, што хор адпявае ці то грахі людскія, ці то грамадскую годнасць і сумленне беларусаў... 

Спыніліся ля набярэжнай у парку. Мінакоў не відаць. Толькі здымачныя групы расійскіх тэлеканалаў побач: яны ў гэты момант не столькі працуюць, колькі страхуюць нас ад бяды. Дзеяннямі міліцыі нехта кіруе па рацыі: «Калі не згорнуць партрэты, варыянт нумар два — пад мост!» У Дзень памяці побач з намі не было ніводнага дзяржаўнага журналіста, ніводная афіцыйная газета не ўзгадала, што роўна 5 гадоў таму «бясследна» знік Дзіма Завадскі. 

Неяк у размове з адным мэтрам айчыннай журналістыкі я адзначыў, што, на жаль, мы па розныя бакі барыкад. «Няма ніякіх барыкад, — адказаў ён мне. — Усё гэта міф. Журналіст мусіць працаваць і зарабляць грошы там, дзе хоча. Усіх нас аб'ядноўвае прафесія». Магчыма, і так. Аднак мы даўно знаходзімся па розныя бакі прафесійнага сумлення. Гэта першаснае і галоўнае, што нас адрознівае. «Белыя» плямы часам з'яўляюцца не толькі на мапе. У людскіх душах — таксама. Але гэта тэма для асобнай размовы. 

Апошняй партрэт сына акуратна згарнула Вольга Рыгораўна Завадская...  


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

АБАЖУР - часопіс Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster