БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

Часопіс АБАЖУР на старонках  КАМУНІКАТУ

 
 АБАЖУР №№ 40-41

АБАЖУР №№ 40-41СЛОВА АД ПАГОДКА 

Аляксей БелыАляксей БЕЛЫ 

Здаецца, зусім нядаўна, у канцы снежня мінулага года, свой дзесяцігадовы юбілей адзначала наша баранавіцкая газета «Intex-press»… Баранавіцкая філія БАЖа была ўтворана ў кастрычніку 1997-га. Помніцца, прыехаў тады ў газету «Шаг» (я ў той час быў там галоўным рэдактарам) Анатоль Гуляеў, правёў устаноўчы сход, і першыя пяць чалавек з нашага рэгіёна сталі сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў. З цягам часу нас было ўжо 22. 

Мы праводзілі сходы, збіралі подпісы ў падтрымку той ці іншай ініцыятывы, пісалі адозвы, святкавалі, праводзілі семінары, выязджалі на стажыроўкі да калег у іншыя краіны... 

Але самае першае і галоўнае — мы рабілі і робім Справу. І толькі дзякуючы велізарным намаганням тых, хто з'яўляецца сябрам нашай прафесійнай арганізацыі ці проста супрацоўнічае з намі, незалежныя, альбо, як кажуць чыноўнікі, «оппозиционные» газеты ўсё ж выходзяць. 

На жаль, іх стала за апошнія гады значна менш. Уціск на прэсу, якая праўдзіва адлюстроўвае ўсё тое, што адбываецца ў нашай краіне, працягваецца. Адчуваем гэта і мы. Асабліва гэта тычыцца рэгіянальных выданняў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» — газет «Ляхавіцкі час», «Ганцавіцкі час», «Мясцовы час» і «Нясвіжскі час». 

Мяркуйце самі. Ні адзін з супрацоўнікаў гэтых выданняў, нягледзячы на нашы шматлікія звароты да старшынь выканкамаў, не атрымаў акрэдытацыю пры выканкамах, каб мець аператыўную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў рэгіёнах, і данесці яе да чытачоў. Якіх толькі аргументаў не выдумляюць чыноўнікі, каб адмовіць у такой акрэдытацыі ці не даць журналістам магчымасці напісаць пра тую ці іншую падзею! Якога толькі глупства тут не начытаешся! 

Вось што пішуць афіцыйныя асобы ў адказ на нашы запыты і скаргі: «Райисполком отказывает в аккредитации корреспондентов газеты «Спадарожнік», районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов являются учредителями районной газеты «Савецкае Палессе», которая в полном объеме освещает деятельность местных органов власти». Гэта адказ старшыні Ганцавіцкага райвыканкама У. Столяра. І што яму з таго, што ў газеты «Ганцавіцкі час» (пераемніцы «Спадарожніка») наклад большы за дзве тысячы асобнікаў, сваё кола чытачоў — між іншым, жыхароў рэгіёна, якія так ніколі і не даведаюцца, чым жа займаецца выканаўчая ўлада ў Ганцавічах. Журналістаў там не пускаюць нават на самыя несакрэтныя мерапрыемствы, такія як канферэнцыя настаўнікаў ці ўручэнне медалёў ветэранам. Чынавенству нібыта няма справы да таго, што ёсць Закон аб друку і Канстытуцыя, якія гарантуюць грамадзянам атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі, дарэчы, як і аднолькавыя ўмовы дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. 

Вядома ж, мы пішам скаргі, робім запыты. Але што мы атрымліваем у адказ? На нашу скаргу на ганцавіцкіх чыноўнікаў, якія адмовілі журналістам у акрэдытацыі намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык у свой час адказаў: « Отсутствие аккредитации журналистов не лишает права редакцию газеты «Ганцавіцкі час» на получение информации от Ганцевичского райисполкома». 

Але праз год той жа Цупрык, да якога мы вымушаны былі апеляваць, таму што ў Ганцавічах нашаму выданню адмаўляюць у інфармацыі, піша: «В соответствии с информацией Ганцевичского райисполкома, журналисты газеты «Ганцавіцкі час», к сожалению, не имеют аккредитации при райисполкоме». Атрымліваецца замкнёнае кола. Акрэдытаваць не хочуць, а без акрэдытацыі не маеш права атрымаць інфармацыю ад уладаў. 

Вядома ж, нашы спробы дабіцца праўды ці хаця б прыцягнуць увагу грамадскасці да створаных уладамі праблемаў былі б менш эфектыўныя, калі б не дапамога калег з БАЖа. Неаднаразова спрабавала дамовіцца з мясцовымі чыноўнікамі наконт акрэдытацыі старшыня асацыяцыі Жанна Літвіна. А тэксты скаргаў-зваротаў у вышэйшыя інстанцыі заўсёды праходзяць «экспертызу» у цэнтры прававой абароны журналістаў пры БАЖы. У нашых паўсядзённых перамогах над вычварэнствамі чыноўнікаў заслуга супрацоўнікаў гэтага цэнтра: Міхаіла Пастухова, Андрэя Бастунца, Ірыны Карамышавай, Юрыя Тапарашава. Дзякуй ім за гэта! 

У нашай працы дробязяў няма. За кожнае слова — адказ. Нават за кожную коску! Хочацца, каб і тыя, хто замінае нам працаваць у поўную сілу, таксама адчувалі такую ж адказнасць. І тут своеасаблівым летапісам становяцца выданні, якія тычацца маніторынга парушэнняў правоў СМІ і журналістаў. Так, чыноўнікі навучыліся «аргументаваць» свае адказы на нашы запыты. Але калі таму ж старшыні райвыканкама дашлюць кніжку, дзе яго прозвішча ў сувязі з парушэннем існага заканадаўства паўтараецца некалькі разоў, ён, пэўна, усё ж задумаецца... 

Праўда, «задумваюцца» начальнікі стоена — бо парушэнняў у дачыненні да журналістаў і газет менш не становіцца. Напрыклад, у Пінску, дзе выходзіць наша газета «Мясцовы час», яе адмаўляюцца распаўсюджваць не толькі праз сістэму гандлю, але і ў «Саюздруку». Больш таго, рэгіянальнае выданне адмовілся друкаваць у пінскай друкарні і тыражуюць у Баранавічах, а потым вязуць за 170 кіламетраў у Пінск! Ці трэба тлумачыць, што пры гэтым нашыя выдаткі паўзуць угару? 

Апошнім часам з'яўляюцца праблемы з атрыманнем інфармацыі ў Баранавічах. Тут ідэалагічныя работнікі выканкама, не хаваючыся, гавораць, што іх прыярытэты — у зносінах з дзяржаўнымі выданнямі. 

Тым не менш мы жывём і працуем. І наклад нашай галоўнай газеты «Intex-press» часам падбіраецца да 19 000. Дый шматлікія перамогі журналістаў «IP» у розных конкурсах, і тое, што ў мінулым годзе газета адзначана міжнароднай прэміяй «Маладая прэса Усходняй Еўропы» за прафесіяналізм, мужнасць і грамадзянскасць, шмат аб чым сведчаць. Мы праводзім «гарачыя лініі», арганізуем на старонках газеты сустрэчы нашых чытачоў з цікавымі людзьмі, старанна збіраем і апрацоўваем інфармацыю… А калі ў нас праблемы ці святы, мы звяртаемся па дапамогу ці запрашаем у госці нашых калегаў і сяброў з БАЖа — тых, хто, як і мы, рухаецца ў рэгіёнах, тых, хто працуе ў сталіцы і дапамагае абараняць нашы інтарэсы. 

БАЖу дзесяць год. Дзіцячы ўзрост! Але калі паглядзець, у якіх умовах вымушана працаваць арганізацыя, і падлічыць, што зроблена за гэты час, то ёсць чым ганарыцца. 

Са святам, калегі! Шчасця, плёну, настрою і падтрымкі! Няхай усё спраўджваецца! 

Врезкой в текст: 

Мы ў свет прыйшлі, каб верыць і любіць, 
Каб годнасць мець і жыць пад небам чыстым, 
Але ж цяпер тут так няпроста быць 
Сапраўдным, аб'ектыўным журналістам. 
Тут на заданне — бы ў першы клас 
(Хаця, здавалася б, каму тут цесна?), 
Але ж невыпадкова дзеляць нас 
Тут дзесяць год на «чэсных» і «нячэсных». 
А нам і заўтра па сумленні жыць, 
І адлюстроўваць кожны крок краіны, 
І жыць прытым не так, «як набяжыць», 
А каб нашчадкам ісціну пакінуць! 
Падняць хачу і сто, і дзвесце грам, 
Каб выжыў БАЖ у час такі шалёны, 
Ну і, вядома, пажадаць сябрам 
Настрою, шчасця, радасці і плёну. 
Каб без радка мы не жылі ні дня 
І смакавалі слова, бы прасвірку, 
І сімвал БАЖа — наша жабяня — 
Магло пралезці ў любую дзірку!


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

АБАЖУР - часопіс Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster