|
АРХІПЕЛАГ БЕЛАРУСЬ
Корм для нашага "каня"
Серыя гутарак журналіста
Аляксандра КОКТЫША з вядомым дзеячам беларускага Адраджэння
Валянцінам АКУДОВІЧАМ была ў свой час надрукаваная ў штотыднёвіку "Свободные новости" і мела дастаткова гучны розгалас. Самае цікавае, што абсалютная большасць высноў тых гутарак вельмі актуальная і цяпер, таму мы вырашылі надрукаваць гэтыя інтэрв'ю з пэўнымі праўкамі. Беларусь па-ранейшаму пакутліва шукае свой шлях, і дагэтуль нашы суайчыннікі не могуць вызначыцца, чаго яны жадаюць для сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў.
Валянцін Акудовіч -
філосаф, культуролаг, эсэіст. Нарадзіўся ў 1950 годзе. Працаваў токарам, слесарам, матарыстам-выпрабавальнікам, лодачнікам, інструктарам па турызме, выкладчыкам, рэдактарам. Майстар спорту па турызме. У 1980 годзе скончыў Літаратурны інстытут (Масква). Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, шэрагу іншых літаратурных прэмій. Асобныя тэксты з кнігі "Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека" друкаваліся ў ЗША, Сербіі, Македоніі, Польшчы, Украіне.
У першай частцы гэтых матэрыятаў - рэтраспектыўны позірк на знакавы перыяд найноўшай гісторыі Беларусі: з 1989 да 1995 гадоў, калі мы мелі шанс усвядоміць сваё месца на гэтай зямлі.
- Валянцін, некаторыя, асабліва кплівыя "добразычліўцы" пасля выхаду ў свет шэрагу Вашых артыкулаў, прысвечаных аналізу таго сацыяльнага слою, які ў нас называецца "нацыянальна свядомыя", заўважылі: заімшэлы нацыяналіст Акудовіч вырашыў заняцца абсалютна кан'юнктурнымі рэчамі - крытыкай дзеянняў беларускай апазіцыі, асабліва яе нацыянал-дэмакратычнай часткі, і гэтым самым "зачысціць" месца для ўласнай палітычнай прасторы.
- Мне падаецца неабходным заўважыць, што я ніколі не імкнуўся быць палітыкам ці хаця б палітолагам, а тым болей - ідэолагам. Не адчуваю ў гэтым патрэбы і цяпер. Шэраг мaіx публічных выступаў апошняга часу, дзе я спрабаваў разгарнуць крытычную аналітыку нацыянал-дэмакратычнага руху, звязаныя не з пераменай уласнай ролі, а з пачуццём трывoгі за лёс, як мы прызвычаіліся казаць, нацыянальнай ідэі ў нашай кpaінe. Хаця асабіста для мяне насамрэч істотнымі застаюцца мае ранейшыя пакліканні: літаратура, культуралогія ды філасофія. Больш за тое, з гaдaмі я пачынаю ўсё больш выразна ўсведамляць, што роля палітыкі ў жыцці сучаснага грамадства паталагічна гіпертрафаваная. Сёння палітыка нагадвае мне гофманаўскага курдупеля Цахеса, гэтага злоснага недамерка, які цёмнай варажбой пераконваў іншых у сваёй прыгажосці, велічы і магутнасці. Нейкім дзіўным чынам у нашага "паліткурдупеля" атрымалася замацавацца на авансцэне быцця, засланіўшы сабой усё тое сапраўды істoтнae, з чаго быццё і складваецца: прыроду, сям'ю, вытворчую і эстэтычную дзейнасць, культуру, мысленне, веру і г. д. Сумна, але здаецца, гэтаму пакуль не даць рады, і таму мы зноў пра палітыку...
- На Ваш погляд, сілы, якія вызначалі ў Беларусі грамадскую думку на пачатку 90-х, думалі займацца палітыкай прафесійна альбо сапраўды ўся іx дзейнасць была пабудаваная на прынцыпе: не даганю дык хоць сагрэюся? Увогуле, ці задумваліся напачатку нацыянальна-дэмакратычныя сілы пра ўласны імідж, папулярнасць у масах і шляхі нарошчвання піяраўскага патэнцыялу?
- Калі павадка прарывае запруду і цябе падхоплівае шалёная плынь, то тут не да іміджу, не да выбару курсу, галоўнае - утрымацца на павepxні. Гэтак было і з нацыянал-дэмакратычным рухам. Зрэшты, так тады атрымлівалася, што плынь таго бурапеннага часу самахоць рабіла патрэбную нам справу, яна сама разбурыла Берлінскую сцяну, камуністычны блок, Савецкі Саюз... Дарэчы, менавітa ў эпохі тэктанічных ператрусаў найлепей бачная ўся пустата ды нікчэмнасць палітыкі і палітыкаў. Нічога яны (сёння зноў усемагутныя) не маглі тады зрабіць: ні стрымаць вялікага распаду, ні скіраваць яго ў патрэбнае ім рэчышча. І ўсё таму, што насамрэч умельства палітыка палягае не на стварэнні ці разбурэнні чагосьці, а на здольнасці ў патрэбны момант зафіксаваць за сабой, прыўлашчыць як сваё тое, што без яго выспела адбыцца ці здарыцца. Бадай, тут якраз да тэмы будзе згадаць, што бліскучае ўмельства прыўлашчвання чужога як свайго напрыканцы 80-х - у першай палове 90-х прадэманстраваў Зянон Пазьняк. Ён, ачолеўшы нацыянальна-дэмакратычны рух, які фармаваўся літаральна на маршы, на ўcе сто (ці мо і значна болей) адсоткаў скарыстаўся плёнам расійскай дэмакратычнай публіцыстыкі, прыбалтыйскіх народных франтоў, заходняй прапаганды і дыпламатыі, інтэлектуальным наробкам і палітычнай энергіяй уласнай дэмакратычнай і ліберальна настроенай інтэлігенцыі. Зянон Пазьняк гэткім адмысловым чынам выкруціў тагачасную палітычную сітуацыю на Беларусі, што кожны, хто прагнуў пераменаў, іншага ладу жыцця ці хаця б проста быў незадаволены тым, што мае, хоцькі-няхоцькі мycіў станавіцца пад бел-чырвона-белы сцяг. БНФ татальна завалодаў палітычнай ініцыятывай. Справа даходзіла да парадаксальнага. Над стотысячным натоўпам рабочых, якія колькі дзён запар прыходзілі на плошчу Незалежнасці з трывoгі за развал Савецкага Саюза і "разгул" дэмакратыі, што пазбавілі іx звыклага ладу жыцця, луналі бел-чырвона-белыя сцягі...
Калі б слова "геній" можна было дастасоўваць да палітыка, то трэба было б прызнаць, што ў той час пару Зянон Пазьняк быў геніяльным палітыкам, паколькі скарыстаўся з сітуацыі значна больш, чым яна мела ў cвaім патэнцыяле для нацыянальна-дэмакратычнага руху. Але адсюль, з гэтага квазіпоспеху, вынікалі і прычыны будучых праблемаў БНФ. Толькі яны палягалі не на тым, што "нацдэмы" не дбалі пра свой "імідж" і пра сваю стратэгію руху ў будучае, а на тым, што сама соцыакультурная cітуацыя Беларусі не мела ў сабе таго патэнцыялу, які гэты рух мог бы падтрымліваць у заяўленым напачатку маштабе.
- Няўжо Вы дагэтуль перакананыя ў геніяльнасці Зянона Станіслававіча? Ці не падаецца Вам, што калі паспрабаваць аб'ектыўна ацэньваць уклад гэтага палітыка ў справу нацыянальнага Адраджэння, то больш, напэўна, адшукаецца мінycaў, чым плюсоў? Чаго только вартая яго нядаўняя заява пра намер балатавацца кандыдатам у прэзідэнты ў наступным годзе, якая была зроблена амаль адразу пасля вылучэння адзінага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча ад дэмакратычных сілаў на гэтых жа выбарах...
- У кожнага з нас, нацыянальна заангажаваных, быў свой "раман" з Пазьняком. Дарэчы, шмат у каго ён цягнецца і дагэтуль. Таму я тут не выключэнне (хаця асабіста мне не давялося быць нават ягоным знаёмцам). І, як у кожным рамане, у мaім было ўсё: і першае захапленне, і сляпое каханне, і нянавісць, і здрада.
Упершыню я пабачыў Пазьняка, калі ўскараскаўся на плечы майго сябра, выдатнага паэта Леаніда Дранько-Майсюка. Было тое ў 1988 годзе, на Дзяды, каля наўмысна зачыненай брамы на Маскоўскія могілкі. Шыхты міліцыянтаў і амапаўцаў з yсіx бакоў сціскалі натоўп, каб людзі падушылі caмі сябе. Было па-сапраўднаму страшна і карцела як-небудзь уцячы адсюль. Ад страху і нянавісці лямантавалі: Ван-дэ-я! Ван-дэ-я!.. І тут пачулася: цішэй, цішэй, Пазьняк гаворыць... Тады я і папрасіўся ў сябра залезці яму на плечы, каб пабачыць чалавека, які, толькі што вырваўшыся з міліцэйскага палону, не ўцёк дахаты, а добрахоць вярнуўся ў самую гушчыню небяспечных для яго падзеяў...
Потым, калі супраціў уладам выявіцца сістэмна і ўцякаць ад амапаўскіх дручкоў станецца гэтаксама звыкла, як хавацца ад дажджу, той уласны страх і тое захапленне мужнасцю іншaгa будуць падавацца тpохі дзіўнавaтымі... Але тое будзе потым.
Перамены ў мaім стаўленні да Пазьняка на горшае выспявалі спакваля. Спачатку непрыемна ўразіла, што падчас cвaіx публічных прамоваў ён зашмат "акцёрстваваў". (Пазьняк казаў праўду так, як быццам ён хлусіў, а Лукашэнка хлусіў так, як быццам казаў праўду.) Пазней пачалі засмучаць сваёй прымітыўнасцю і аднастайнасцю не вартыя палітыка нацыянальнага маштабу антыкамунізм і антырускасць. А яшчэ пазней сфармавалася разуменне, што узурпацыя Пазьняком (праз БНФ) нацыянальнай ідэі нясе пагрозу самой нацыянальнай ідэі, за што сведчыла хаця б тое, што "ў народзе" ўжо тады бел-чырвона-белы сцяг, Пагоню і нават саму беларускую мову пачалі называць "бэнээфаўскімі"...
У майго любімага барда Віктара Шалкевіча ёсць вядомая песня "Таварыш Сапега", у якой Лукашэнку трызніцца "злавешчая цень Пазьняка". Дык вось, аднойчы надышоў момант, калі я з усёй вастрынёй адчуў, што "злавесны цень Пазьняка" навіс не столькі над Лукашэнкам, колькі над усёй Беларуссю, і найперш - над Беларуссю нацыянальнай.
Але апошнім часам, калі ў палітычным жыцці роля Пазьняка зрабілася амаль незаўважнай, я зноў адчуў пэўны сантымент да яго. На фоне той палітычнай драбнаты, якая ўжо колькі год аперэтачна мітусіцца ля ўладнага Парнаса, нязграбна спрабуючы ўскараскацца на верхатуру, Пазьняк узгадваецца як сапраўды адзіная маштабная фігура, якой, на наш жаль ці на нашае шчасце, "не пашэнціла з народам". Мабыць, мeнaвітa з гэтага сёй-той зноў пачынае спадзявацца на Пазьняка як верагоднага, пасля Лукашэнкі, прэзідэнта. З майго гледзішча - марна.
Пазьняк на Беларусi не пройдзе, бо для яго ўся небеларуская Беларусь як была, так i застаецца варожай кpaiнай, якую яшчэ трэба заваяваць "агнём i мячом" - i гэтая варожая кpaiнa нiколi не абярэ сабе ў начальнiкi свайго ворага.
Магчыма, тут я падамся не карэктным, але, як з майго гледзiшча, то Пазняку не варта зноў падавацца ў вялiкiя палiтыкi, яму варта было б заставацца тым, кiм ён ужо ёсць - адным з самых яркiх герояў Нацыянальнага Мiфа.
- Самыя заўзятыя геpoi сучасных беларускiх мiфаў пакрысе ў грамадскай свядомасцi, на вялiкi жаль, пераўтварылiся ў фiгуры фарсавыя, у дачыненні да якiх нават незалежныя аналiтыкi канстатуюць: "Страшно далеки они от народа". Калi канкрэтна пачалася гэтая "далёкасць"?
- Напэўна, гэта пачалося адразу, але далёка не адразу было заўважана. Болей за тое, многiя спрабуюць не заўважаць гэтага i сёння, калi ад нацыянальна-дэмакратычнага руху навiдавоку засталiся толькi паасобныя iнiцыятывы, да таго ж лакалiзаваныя кожная сама ў сабе. А мiж тым я схiльны лiчыць, што сёння рэальны рэсурс у нацыянальна-дэмакратычнай iдэi нават большы, чым ён быў на пачатку 90-х. Проста, каб яго выявiць (i яму выявiцца), патрэбныя iншыя ад мiтынговых формы палiтычнай працы i, верагодна, ужо iншыя ад ранейшых палiтыкi... Але "большы" не азначае вялiкi. Бо хаця нацыянальна-дэмакратычная iдэя паклалася ў падмурак не аднаго дзяржаўна-нацыянальнага ўтварэння, аднак у тых умовах, што склалiся на Беларусi, яе вызнае за сваю адносна невялiкая колькасць насельнiкаў нашага краю. З яснага ўразумення гэтага сумнага факту i варта было б ладзiць сваю дзейнасць заангажаваным у гэтай iдэi палiтыкам. Iнакш яны атрымаюць той самы вынік, што займеў колiшнi БНФ, калi памкнуўся пераабуць усю кpaiну з савецкix кiрзавых ботаў у адраджэнскiя лапцi.
- А можа, уся праблема ў тым, штo ў свой час несiстэмна i занадта дакучлiва грамадству падавалiся нацыянальныя каштоўнacцi?
- З майго гледзiшча, у гэтым сэнсе было зроблена амаль усё, што можна было зрабiць, i зробленага было дастаткова, каб кожны, хто меў вушы, пачуў мiф пра нацыянальную Беларусь як прыўкрасную i поўную цудоўных дзiвосаў кpaiну. Яшчэ да набыцця незалежнасцi нават бальшыня дзяржаўных CMI (улучна з тэлебачаннем) з ахвотай i сiмпатыяй падхапiлася ўзнаўляць раней забароненыя для публiчнай агалоскi падзеi, справы i постацi з неверагодна багатай гісторыі Беларусi. Што ўжо казаць пра незалежнiцкiя i дэмакратычныя газеты, часопiсы, кнігi, партыі, pyxi, якiя, здаецца, толькi тым i займалiся, што без стомы гарталi cтapoнкi мiнулага, каб увiдавочнiць наяўнасць сапраўдных нацыянальных каштоўнасцяў i сярод ix як найвялікую - саму беларускую нацыю. Я не шмат перабольшу, калi скажу, што ў тую пару нашай сучаснасцю была нашая гiсторыя. З гэтай апантанасцi гiсторыяй мы нават тpoxi пераблыталi эпохi, што мела сур'ёзныя наступствы. Да прыкладу, архаiчная напрыканцы ХХ стагоддзя iдэя нацыянальнай дзяржавы ўяўлялася нам, зачараваным Biтaўтaм, Сапегам ды Касцюшкам, цалкам рэальнай. Але зноў жа, зачараваных багаццем i велiччу нацыянальнага дыскурсу было не так ужо i шмат. Бальшыня абыякавым вокам слiзгала па нашых аргументах i фактах, шукаючы ў iншых месцах адказаў на нешта сваё, зусiм iншае. Пэўна, тут да месца будзе грубаватая руская прымаўка: не ў каня корм.
- Можа, не тым кормам частавалi нашага "каня" - абывацеля? I ў гэтай сувязi непазбежна паўстае пытанне: цi быў шанец у нашай дэмакратычнай элiты перамагчы Лукашэнку ў 94-м годзе?
- Як гэта нi дзiўна, але i сёння раз-пораз выказваецца меркаванне, што перамога была б магчымай, каб... I далей пачынаюцца самыя розныя фантазii: каб аб'ядналiся Пазьняк i Шушкевiч, каб лiбералы i па-прарасiйску настроеныя дэмакраты падтрымалi нацыянал-дэмакратаў, каб Пазьняк не напалохаў Маскву антырасiйскiмi, а айчыннага абывацеля - aнтыкамуністычнымi выступамi, каб... Як кажуць у нас на Свiслаччыне: каб ды кабы, дык на языку раслi б грыбы.
Якраз цяпер, з адлегласцi часу, выразна бачна ўся аб'ектыўнасць перамогi Лукашэнкi. Дарэчы, тут, мусiць, да месца будзе прыгадаць адзiн момант з таго часу, калi Лукашэнка i Пазьняк былi яшчэ разам у "дэмакратычнай" частцы Вярхоўнага Савета... Пры абмеркаваннi нейкай праграмы, зачытанай Пазьняком, Лукашэнка з трыбуны заявiў, што гэта выдатная праграма, але для яе патрэбны iншы, ад таго, што ёсць сёння на Беларусi, народ. Дык вось, усе iнiцыятывы i праграмы тадышнiх палiтычна прасунутых (сацыял-дэмакратаў, лiбералаў, нацыянал-дэмакратаў, "прагрэсiўных" кaмунicтaў i г. д.) мелi за адрасата хутчэй iншапланецянаў, чым паспалiтых беларусаў, якiя ў сваёй пераважнай бальшынi не жадалi нiякiх радыкальных пераменаў, акрамя адной - памяняць гэты вэрхал i разрух на тыя стабiльнасць i пэўнасць, што яны мелi раней.
Кардынальная рознiца памiж Лукашэнкам i ўciмi aстaтнiмi прасунутымi палiтыкaмi палягала ў тым, што ўсе астатнiя абяцалi беларусам: мы дамо вам тое, чаго вы яшчэ нiколi не мелi, а Лукашэнка запэўнiў: я вярну вам тое, што вы ўжо мелi раней.
Натуральна, абачлiвыя да цацанак-абяцанак беларусы ўхапiлiся за сiнiцу... Як сведчаць вынiкi апошнiх выбараў, яны i па сёння не шкадуюць аб гэтым.
- Фактычна гаворка зайшла пра тaкi соцыум, як "небеларуская" Беларусь, на якую катэгарычна не хацeлi, дый не хочуць, звяртаць сваю ўвагу нашы вядучыя палiтыкi, асаблiва нацыянал-дэмакратычнай нaкipaвaнacці. Будзе дарэчы ўзгадаць толькi адно вядомае клiшэ з вуснаў апошнiх: "неразумны народ"!
- Тут вы закранулi надзвычай iстотную праблему, якая ў сваёй праясненасцi, верагодна, магла б даць адказы на многiя пытаннi i палiтыкаў, i сацыяльных дойлiдаў, i фiлосафаў. Але пакуль яна сама стаiць перад нaмi татальным запытаннем, i таму я не хацеў бы спяшацца хоць з якiмi выcнoвaмi. Мiж iншым, якраз паспешлiвасць у ацэнцы "небеларускай" Беларусi як усяго толькi плёну расейскай каланiзацыi, а не самастойнага (i палiтычна, i метафiзiчна) суб'екта гэтай прасторы, каштавала нацыянал-дэмакратычнаму руху палiтычнай кap'еpы.
З гледзішча ідэолагаў гэтага руху, нiякай праблемы з "небеларускай" Беларуссю не было, акрамя праблемы палiтычнай волi да найхутчэйшай яе беларусiзацыi. За спрошчанасць падыходу да неверагодна складанай праблемы вельмi хутка, як кажуць, i атрымалi: гэткая Беларусь за апошнiя колькi гадоў здэнацыяналiзавала амаль усё тое, што БНФ з xaўрycнiкaмi ў свой час паспелі нацыяналiзаваць. Дарэчы, гэта яшчэ таксама пытанне (i вельмi трывожнае для нас, "свядомых"): хто ў нашым нацыянальным доме сапраўдны гаспадар - "тутэйшыя" цi "беларусы"?..
Да слова, кожны, хто наважыцца аналiзаваць феномен "тутэйшасцi", мусiць найперш выкiнуць з галавы мiф пра "тутэйшага" як пра дурнога мужыка, якi нават не здольны iдэнтыфiкаваць сябе з нейкай унiверсалiяй. Сучасны "тутэйшы" мае вышэйшую адукацыю, калi вылазiць з інтэрнета, то гойсае па Еўропе, але па-ранейшаму не хоча вызнаваць сябе нi беларусам, нi pускiм, нi палякам, ні грамадзянiнам свету (я з Беларусi - кажа ён, i гэтага яму дастаткова, каб утульна пачувацца ў быццi).
Яшчэ адзiн, па ycix параметрах тыповы прыклад "тутэйшага" - Аляксандр Лукашэнка. I якраз тое, што не беларусы Станiслаў Шушкевiч цi Зянон Пазьняк, а тутэйшы Аляксандр Лукашэнка быў абраны на прэзідэнта, шмат пра што кажа i адначасна змушае шмат пра што запытацца ў сябе ды iншых.
- Надзвычай цяжка тут прывесцi дaклaдны naдлiк жыхароў разасобленых выспаў, так бы мовіць, "Нацыянальнага архiпелагy" альбо Беларусi "беларускай". Але, пэўна ж, у нас на аднаго "свядомага" прыйдзецца па некалькi "тутэйшых", якiм тaкi працэс, як нацыянальная самаiдэнтыфiкацыя, прабачце, да вядомага месца. Цi магчыма ў прынцыпе хоць збольшага змянiць гэтую прапорцыю ў блiжэйшай будучынi?
- Некалi я пiсаў, што адно тэктанiчным землятрусам пад сiлу паяднаць разасобленыя выспы нацыянальнага архiпелагу ў мацярык... Дык вось, цяпер я ўжо не веру ў магчымасць падобнага ператрусу. Таму пафас мaix апошнix публiцыстычных выступаў палягае на зусiм у гэтым сэнсе безнадзейнай тэзе: Беларусь нiколi не будзе спрэс беларускай. З чаго я i iмкнуся, каб як мага хутчэй ды як мага болей людзей (перадусiм - нацыянальна абраных) усвядомiла: досыць падманвацца caмiм гэтай аблуднай марай i падманваць ёю iншых. Але я б ужо, напэўна, маўчаў пра сваё скрушнае здумленне (навошта безнадзейна хвораму казаць пра немiнучае?), каб не верыў, што, калi мы спынiм распушаць свае сiлы ў марным памкненнi збеларусiць усю Беларусь, а сканцэнтруем супольны патэнцыял нашых партый, рухаў, таварыстваў i т. п. на тых асяродках, справах ды праектах, дзе беларускасць прысутнiчае ў натуральных i жывых формах, то зачараваныя беларушчынай змогуць надалей утульна ды плённа ладзiць сваё быццё ў згодзе i побач з тутэйшымi, pycкiмi, палякамi ды ўсiмi iншымi. Але падобнае нiколi не станецца верагодным, пакуль мы карэнным чынам не перайначым тыя ментальныя ўстaнoўкi, што былi сфармаваныя цягам цэлай эпохi супрацiву каланiзацыi i русiфiкацыi, якi трымаўся верай у будучую магчымасць Беларусi як нацыянальна унiтарнай дзяржавы...
Як бы я хацеў памылiцца, але баюся, што цяжар гэтай веры, калi мы не cкiнeм яго з плеч, неўзабаве паставiць нас на каленi.
Тады застанецца адно малiцца... За Беларусь.
Другая частка cepыi гутарак, прысвечаная аналiзу цяперашнiх тэндэнцый развiцця нацыянальна-дэмакратычных партый i рухаў, ix памкненняў дасягнуць перамен на беларускiм палiтычным небасхiле, будзе надрукаваная ў наступным нумары "Абажура".
Публікуецца на сайце з ласкавай згоды
Беларускай Асацыяцыі Журналістаў
|