|
ВЕРАНІКА ЧАРКАСАВА. "ЧЫРВОНЫМ ПА БЕЛЫМ"
У Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў у Мінску прайшла прэзентацыя зборніка лепшых матэрыялаў вядомай беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай, па-зверску забітай у сваёй кватэры 20 кастрычніка 2004 года. У кнігу "Красным по белому" (паводле назвы аднаго з артыкулаў Веранікі, змешчанага ў выданні) увайшло шмат цудоўных матэрыялаў Чаркасавай, напісаных за апошнія 12 гадоў, падчас працы ў розных дэмакратычных выданнях Беларусі. Укладальнікі кнігі, пераважна сябры РГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", шмат месяцаў абсалютна бескарысліва працавалі над выданнем. На прэзентацыі сабраліся блізкія і калегі Веранікі, тыя, хто паважаў яе як чалавека, сябра і прафесіянала. Прадстаўляем вашай увазе вытрымкі з іх выступаў.
Наталля Кулінка, укладальнік кнігі:
- Что такое эта книга для меня, как я ее воспринимаю, почему я среди составителей этой книги? Я работаю на факультете журналистики и всегда интересуюсь, как студенты оценивают мои курсы. Чаще всего пріходітся слышать такое замечание: вы, мол, даете нам только отрицательные примеры, как не нужно писать. Дайте нам образцы, хорошие тексты, чтобы на них равняться. Можно, конечно, посоветовать поучиться на очерках Аграновского, но... В 2003 году я познакомилась с Вероникой Черкасовой, мы пригласили ее в качестве эксперта участвовать в программе по женскому лидерству. И я поняла, что этот человек - моя удача и счастье, профессионал, которого я должна приглашать к себе на лекции, чтобы она дала хотя бы один мастер-класс каждому курсу. И осенью 2003 года Вероника пришла на факультет журналистики. Она так волновалась - журналист такого класса, такого уровня! Но ее мастер-класс прошел исключительно успешно, студенты были очень довольны. Вероника тогда, кроме прочего, рассказывала, что все лето 2003 года она провела, листая белорусские газеты, и это чтение вдохновило ее на описание белорусской современности - такой, какой она осталась на газетных страницах. Осенью 2004 года занятия по репортажной технике я проводила уже одна... И как образец текста, на который можно и нужно равняться я читала студентам репортаж Вероники "Эта страна напротив", вошедшій в сборник.. Когда я заканчивала читать (а у меня было шесть групп), в аудитории повисало молчание. И никто не решался его прервать.
Вот эти две составляющие - написать историю современности и дать пример блестящей, мастерской журналистики, причем не только в отношении техники журналистского письма, но и гражданской позиции, - это вдохновляло меня, и эти цели я ставила перед собой, когда мы решали, какие тексты войдут в сборник. Эта книга, - история современной Беларуси, Беларуси последней трети ХХ века, такой, какой ее увидела одна из лучших белорусских журналисток Вероника Черкасова. И это образец мастерской, блестящей журналистики.
Аляксандр Старыкевіч, рэдактар газеты "Салідарнасць":
- Гэта сапраўды гісторыя, напісаная праз лёсы канкрэтных людзей. Тут і аналітычныя тэксты, і больш пазнавальныя. Вераніка была бліскучым журналістам. І з'яўленне гэтай кнігі ёсць сведчаннем таго, што Вераніка не проста была, але яна застаецца. Мне відавочна, што ўлады абсалютна не зацікаўленыя ў тым, каб знайсці і пакараць злачынцаў. І ў сённяшняй сітуацыі ў нас не так шмат магчымасцяў супрацьстаяць гэтаму. Выданне кнігі - гэта наш крок, які сведчыць: мы не забылі і ніколі не забудзем. Але будзе і наступны крок. Будуць знойдзеныя тыя, хто ўчыніў гэтае злачынства. Нават калі давядзецца шмат чакаць, апошняе слова ва ўсёй гэтай гісторыі, як мы і напісалі ў прадмове, застанецца за Веранікай.
Ілона Урбановіч-Саўка, укладальнік:
- Апошнім часам больш гаварылася пра трагічны лёс Веранікі, і вось за гэтай трагедыяй чалавека недзе ў цень хаваўся выдатны журналіст. Мы, складальнікі, усе былі асабіста знаёмыя з Веранікай. Нехта - усё жыццё, як Вольга Бабак, нехта - некалькі гадоў, але імкненне сабраць гэтыя тэксты ў адзіную кнігу - гэта наш абавязак нагадаць пра яе як пра добрага чалавека і пра вельмі таленавітага журналіста. Скласці гэтыя тэксты ў кнігу аказалася вельмі цяжкой працай, таму што там сабраныя тэксты за 12 гадоў, пачынаючы з 1992 года і да самых апошніх, якія друкаваліся ў газеце "Салідарнасць". Вераніка, як чалавек прафесійны, была надзвычай плённым журналістам, і мы пабачылі такую аграмадную колькасць тэкстаў, што выбраць з іх аказалася дастаткова складана, і, магчыма, нешта вартае з таго, што яна напісала, і не трапіла ў кнігу. Падчас працы мы адзначылі неверагоднае адчуванне Веранікай аўдыторыі, для якой яна пісала. Вядома, што яна стала журналістам яшчэ ў савецкія часы, але тэксты, якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, не маюць на сабе ніякіх адзнакаў савецкай журналістыкі. Гэта таксама сведчыць аб тым, што Вераніка была сапраўдным журналістам-прафесіяналам.
Зміцер Саўка:
- Хто мае кніжку ў руках - проста паглядзіце змест. Самі назвы артыкулаў Веранікі - гэта ўжо пералік артыкулаў у энцыклапедыі сучаснасці. Рэдка якія бакі нашага жыцця не знайшлі адлюстравання ў гэтым далёка не поўным зборы. І можна было б даць адную падназву, акрамя "эсэ, артыкулы", - "энцыклапедыя сучаснасці".
Валянціна Кляніцкая, карэктар:
- Вообще, сомнений, участвовать в этом проекте или нет, у меня не было. Каждый день мы погружены в добывание денег, в выживание или приобретение дополнительного комфорта. Порой мы забываем о таких высоких, но дискредетированных за советские годы понятиях, как гражданский долг и гражданская позиция. Передо мной был пример Вероники Черкасовой, мой труд был очень скромен, потому что тексты мы оставили практически без изменений. Сама позиция Вероники и то, что она сделала, - это пример профессионализма в журналистике. И то, что нас, журналистов, убивают (а убивать журналистов из меркантильных соображений, с целью грабежа, я думаю, нет смысла), это - страшно. Мне хотелось бы, чтобы журналист всегда занимал гражданскую позицию, а звание журналиста не ассоциировалось с какими-то коммерческими делами. Поэтому сомнений, участвовать или не участвовать в этом волонтерском проекте, у меня не было. Я рада, что исполнила свой гражданский долг.
Вольга Бабак, укладальнік (стрыечная сястра Веранікі Чаркасавай):
- Я хацела б вельмі падзякаваць прафесіяналам, якія працавалі над гэтым праектам, гэта сапраўды вельмі прафесійныя людзі, рэдактары. Я спрабавала крыху адысці ў цень, абмежаваўшыся нейкімі тэхнічнымі момантамі, каб пазбегнуць нейкай неаб'ектыўнасці. Я проста хацела б падзякаваць за тое, што блізкі мне і шмат каму тут чалавек атрымаўся такі жывы ў гэтай кнізе.
Дзіяна Чаркасава, маці Веранікі:
- Я, на жаль, не магу многа гаварыць. Я хачу падзякаваць, і нізкі паклон усім, хто прымаў удзел у складанні гэтай кніжкі. Я думаю, што Вераніка была б задаволеная.
Леанід Міндлін, тэлежурналіст:
- У каждой публикации в этой книге есть своя биография. Вспомним год 2003-й, это был тяжелый год для журналистики вообще и для журналистов в частности. Была закрыта "БДГ", перестала выходить "Салідарнасць", и Вероника осталась практически без работы. Я ей предложил: давай позвоним в журнал "Новое время", потому что я хорошо знал Вадима Дубнова, одного из руководителей. Это не была протекция, потому что я был уверен, что журнал заинтересуют эти публикации - "Человек в черном", "Охота на собкоров", то есть острая тема и великолепный текст, великолепная информационная начинка и великолепное осмысление происходящего. Она очень волновалась, и вдруг звонит и рассказывает, что в интернете появилась публикация. Я позвонил Вадиму Дубнову, он говорит: "Я тебя просто благодарю за этого журналиста". И, как он сказал, "больше нам здесь никто не нужен". Вот у каждой публикации существует такая биография. Такая маленькая частность, которая говорит и о времени, и об уровне журналистики.
Маленькая деталь, свидетельствующая о ее профессиональном отношении к работе. Когда она писала "Человек в черном", мало того, что сама видела главного героя этой публикации, она еще отсмотрела на ОРТ весь видеоархив, а это десятки часов, связанных с персонажем этого материала. В результате публикация получилась очень точная и, на мой взгляд, просто уникальная. Потому что Веронике удалось воспринять такого рода человека через одежду, через манеру держаться, определить его имидж… Одежда о многом говорит. И Вероника очень точно по-женски и по-журналистски нашла эти детали.
Генадзь Бураўкін, паэт:
- Калі так па-зверску забіваюць такіх прыгожых і таленавітых людзей як Вераніка, то міжволі вырываецца і з вуснаў, і з глыбіні душы крык-пытанне: "За што?!" Я думаю, што кніжка, якую мы сёння маем магчымасць трымаць у руках, нейкім чынам адказвае на пытанне, за што яе забілі. У яе была пазіцыя, пазіцыя вельмі сумленная і абсалютна бескампрамісная па сваёй сутнасці, па форме. Ішлі гады, і тое, што яна таленавіты, бліскучы журналіст, было відавочна. І відавочна было тое, па якой дарозе яна ішла як журналіст. Спярша некага раздражняла, а потым пачала ўжо і палохаць.
Ідучы сюды, я прагартаў гэтую кніжку. На 80 адсоткаў гэта ўсё мне знаёма. Я чытаў яе артыкулы, бо Вераніка была для мяне тым чалавекам, з якім хацелася раіцца, якога хацелася слухаць. Самае цікавае, на чым я сябе злавіў, - гэта тое, што практычна ўсе гэтыя матэрыялы гучаць і для сённяшняга дня. Яны абсалютна актуальныя. Калі я прачытаў артыкул пра тое, што ніколі так шмат не хлусяць, як перад выбарамі, у мяне было адчуванне, што гэта нібы сёння надрукавана. Тады, калі пісала гэта Вераніка, такога патоку і такой нізасці хлусні, якую мы бачым сёння, яшчэ не было.
Калі мы не можам пакуль адказаць на пытанне, за што яе забілі, не ведаем юрыдычныя ды іншыя тонкасці, то тое, за што мы яе любілі і любім, за што будзем помніць, мы ведаем. І гэтая кніжка таму сведчанне.
Жанна Літвіна, старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў":
- Відаць, сімвалічна, што кніга Веранікі Чаркасавай ідзе да чытача ў дзень, калі журналісты ўсяго свету адзначаюць дзень міжнароднай салідарнасці. Я думаю, што гэтая кніга - таксама сімвал салідарнасці журналістаў, і дазволю сабе нагадаць, што гэты дзень быў зацверджаны 67 гадоў таму. Менавіта 8 верасня ад рук фашыстаў загінуў Юліус Фучык, якому належаць вядомыя словы "Людзі, будзьце пільныя!". Сёння прафесія журналіста ў Беларусі таксама ў небяспецы. У небяспецы людзі, якія сумленна займаюцца выкананнем сваіх прафесійных абавязкаў і сваёй прафесійнай дзейнасцю. Нам сапраўды нічога не застаецца, як увесь час дэманстраваць салідарнасць, дэманстраваць еднасць. Дэманстраваць тое, што мы памятаем сваіх калег, якія так трагічна сыходзяць з жыцця. Мы нічога не забываем, усё помнім, і мы разам.
Подготовил Г. Кеснер
Публікуецца на сайце з ласкавай згоды
Беларускай Асацыяцыі Журналістаў
|