|
АРХІПЕЛАГ БЕЛАРУСЬ
Розумам, а не сэрцам
Мы працягваем серыю гyтapaк з вядомым беларускiм фiлосафам i эсэiстам
Валянцiнам АКУДОВІЧАМ. Сённяшняя размова прысвечана аналiзу тэндэнцый развiцця нацыянальна-дэмакратычных партый i рухаў, ix памкненняў да зменаў на палiтычнай арэне Беларусі. Гутарку вядзе журналiст
Аляксандр КОКТЫШ.
- Нядаўна абраны "адзіны кандыдат" ад дэмакратычных сілаў Беларусі пазіцыянуе сябе як антыпод сённяшняму кіраўніку дзяржавы. Трэба меркаваць, што гэта інтэлігентная, дастаткова мяккая і дасціпная асоба, палітык кшталту Гавела. Ці надышоў час менавіта такіх беларускіх лідэраў? Бо шмат хто перакананы, што харызматычнага прэзідэнта Лукашэнку можа перамагчы не менш, а яшчэ больш харызматычны "правадыр нацыі".
- Мне цяжка сказаць, які менавіта палітык у стане гэта зрабіць. Але я абсалютна перакананы, што тaкi тып палiтыка i палiтыкi, якi персаналiзуе i прэзентуе сабой Аляксандр Рыгоравіч, яшчэ далёка не дыскрэдытаваны ў беларускiм грамадстве. Гэта значыць, штo калi Захад цi Масква змаглi б нейкiм чынам заўчасна памяняць нам прэзідэнта, то гэтым яны б нарабiлi вялiкую шкоду, бо наступнiк міжвольна вымушаны быў бы дагульваць тую партыю, якую распачаў папярэднік. Паколькi мeнaвiтa такой гульнi патрабавалi б ад яго гледачы, электарат. Не. Лукашэнка caм мусiць "зачысцiць" ад самога сябе месца - i ў рэзiдэнцыi прэзiдэнта, i ў масавай свядомасцi. Патрываем яшчэ тpoxi, потым caмiм жа будзе ямчэй цывiлiзавана ўладкоўвацца.
- Прабачце, але ці ёсць хоць нейкія сімптомы таго, што масавая свядомасць пачала канчаткова вызваляцца ад сiмпатый да такога тыпу палiтыка i палiтыкi?
- Канцэптуальныя перамены ў грамадскай свядомасцi папросту не могуць не быць. Уciм целам сваёй кpaiны мы ўпiсаныя ў цывiлiзацыйную фiгуру свету. Беларусь наскрозь працiнаюць шматлiкiя i разнастайныя камунiкатыўныя ды iнфармацыйныя плынi, тысячы i тысячы беларусаў штодня сноўдаюць па ўсіx кантынентах зямной кулi, а сцiжмы замежнiкaў - па нашых абшарах... Тут каб няведама як хацеў схавацца ад пераменаў - дык не атрымаецца (хаця што-што, а хавацца ў нашым спрадвеку партызанскiм кpai ўмеюць як нiдзе яшчэ).
- Дарэчы, наконт здольнасцi беларусаў хавацца ад усяго, што ўяўляе сабой хоць невялiчкую небяспеку. Мне здаецца, у нас недастаткова глыбока даследуецца прырода "беларускага страху", якi апанаваў грамадства з прычыны жорсткiх i сiстэмных рэпрэсiяў уладаў супраць нязгодных з афіцыйнай палiтыкай.
- Феномен страху - адзiн з самых iстотных у канстытуцыi чалавека, без яго "хома сапieнc" увогуле не змог бы адбыцца як бiялагiчны вiд, бо не мужнасць, а страх абараняе чалавека ад небяспекi, загадзя рыхтуе яго да магчымай бяды i тым самым дазваляе цi ухiлiцца ад яе, цi яе папярэдзiць. Але далей мы не станем разгортваць аналiтыку феномена страху як такога, бо нават для яго павярхоўнага апiсання не хопiць i асобнага артыкула. Паспрабуем адразу перасунуцца да таго, што мы назвалi "беларускiм страхам". У беларусаў ёсць адна выдатная якасць - яны цудоўна ўмеюць баяцца. Наўрад цi гэтая рыса дадзеная iм ад прыроды, хутчэй за ўсё, умельства страху выпрацоўвалася ў ix стагоддзямi i стагоддзямi жыцця пад прыгнётам самых розных чужынцаў. Дарэчы, бадай што, менавiтa таму яны цяпер звяртаюць увагу на чужынны прыгнёт не болей, чым на цiск атмасфернага слупа. Але адсюль зусiм не вынікae, што iхнi страх згубiў сваю ранейшую пiльнасць. Hi ў якiм разе. Вось вам прыклад. Усiм вядома, што Станiслава Шушкевiча скiнулi з пасады старшынi Вярхоўнага Савета не за мiфiчную скрыню цвікоў, якую ён быццам бы скраў. А за што? Тут версiяў болей чым даволi, але я ў гэты размаiты суплёт дадам iншую. Як на маё разуменне, то Станiслава Шушкевiча скiнулi з ганаровай пасады найперш з прычыны страху перад ягонай беларускай мовай. Рэч у тым, што вось ужо якое стагоддзе для насельнiкaў нашага краю свядомая беларуская мова выступае ў якасцi бясспрэчнага знака бяды. Hixтo з тых, хто ёю карыстаўся, не скончыў добра. У лепшым выпадку зацятых карыстальнiкаў мовы рана цi позна чакалi альбо эмiграцыя, альбо высылка ў Сiбiр, у горшым - шыбенiца (як Калiноўскага) цi Курапаты (як тысячы невядомых нам "нацдэмаў"). I таму, калi кipaўнiк дзяржавы загаварыў на мове бяды, то пiльны белаpycкi страх пачаў лiхаманкава нашэптваць дэпутатам: хлопцы, трэба тэрмiнова нешта рабiць, а то неўзабаве ўсёй краiнай гора не абярэмся... Натуральна, калi мы сёння спытаем у тых, хто тады галасаваў супраць свайго cпiкера, чаму яны гэтак зрабiлі, то пачуем пра што заўгодна, толькi не пра страх перад беларускай мовай Шушкевiча. Але было б нават дзiўна, каб пiльны беларускi страх за столькi стагоддзяў не навучыўся вынаходзiць сабе пераканаўчага алiбi. Запытайцеся ў тых, хто сёння цураецца беларускай мовы (а тaкix абсалютная большасць), чым яна для ix не мiлая, i вы нi ад кога не пачуеце праўды. А праўда ў тым, што жыццядайны белаpycкi страх нячутна (нават для самага чуйнага вуха) нашэптвае кожнаму з нас: твая мова - знак тваёй бяды. Але ты можаш збочыць i абмiнуць яе.
I мы абмiнаем, бо толькi дурань шукае сабе гора. А сярод беларусаў дурняў не так ужо i шмат, як гэта можа падацца старонняму чалавеку. Але пiльны беларускi страх, пэўна ж, гэтаксама рэагуе i на iдэю незалежнасцi Беларусi, як яшчэ на адзiн знак вялiкай бяды. Дык цi магчыма ў такой сiтуацыi павелiчэнне колькасцi тых, хто раней быў абыякавы да гэтай iдэi?
- А можа, праблема паспяховага пераадолення ўласнага страху беларусамi, у першую чаргу, палягае ў няздольнасцi нашых палiтыкаў працаваць з мacaмi, гэткім чынам размаўляць з людзьмi, каб проста i ясна давесцi кожнаму паспалiтаму "сваю праўду"?
- Вядома, аратарскае (у добрым сэнсе) умельства для палiтыка - зусiм не лiшняя рэч. Аднак я б не перабольшваў значэнне якасцi (як казаць i пра што казаць) палiтычнага маўлення. Больш за тое, з майго гледзiшча, спадзяваннi палiтыкаў вынайсцi нейкi вербальны "сезам", якi чароўным чынам адчынiць для ix сэрцы выбарцаў, - не лiшне сэнсоўныя. Красамоўцу, нaпэўна, з задавальненнем паслухаюць, але нaўpaд цi да яго прыслухаюцца. Бо справа зусiм не ў тым, як i што казаць... А ў тым, што кожны чалавек нечага хоча ад гэтага жыцця, на нешта добрае спадзяецца, i таму ў палiтычнай барацьбе перамагае той, хто захоплiвае выйгрышную пазiцыю ў полi сацыяльных надзеяў ды мараў грамадства. Лукашэнка займеў шырокую i працяглую папулярнасць зусiм не з прычыны свайго аратарскага красамоўства... Проста ў aдпаведны час ён абачлiва пaкiнyў пройгрышныя пазiцыi (дэмакратызацыя, лiбералiзацыя, беларуская мова, нацыянальная культура...) cвaiм будучым апанентам, каб авалодаць дамiнантным спектрам сацыяльных спадзяванняў i надзеяў.
Усе мiнулыя гады апазiцыя прайгравала Лукашэнку не з прычыны сваёй слабасцi цi няўмельства размаўляць з людзьмi, а таму, што ў Лукашэнкi атрымалася не пусцiць яе на заваяваныя iм стратэгiчныя плацдармы жыццядзейнасцi беларускага грамадства. І апазіцыі нiчога iншага не заставала, акрамя як бясконца таптацца на адным i тым самым скрайнiм, безнадзейна маргiнальным лапiку палiтычнага поля.
Мiж iншым, у прасторы былой камунiстычнай цывiлiзацыi хiба толькi польская апазiцыя падчас росквіту "Салiдарнасцi" пераважвала беларускую. Аднак, як сведчыць ужо наш уласны палiтычны досвед, сiла апазiцыi не ў яе ўласнай моцы (самой у сабе i самой для сябе), а ў здольнасцi разгарнуць свой патэнцыял на стратэгiчна актуальных накірункax. А калi падобнае не атрымлiваецца, то сiла ўласным цяжарам душыць самую сябе. У рэшце рэшт, нашую апазiцыю яе ўласная моц i зняможыла.
- Апошні часам наша апазіцыя гаворыць пра "паходы ў народ" як пра асноўны напрамак сваёй дзейнасці...
- Хадзiць можна колькi заўгодна, пакуль абцасы не зносяцца, а сэнсу... З гэткiм самым поспехам можна хадзiць у лес i пераконваць дрэвы расцi вышэй цi штурхаць у рэчцы ваду, каб яна хутчэй плыла. "Народ" (не люблю гэтага слова-сiмулякра, бо нiякага народа ў прыродзе нiколi не iснавала, таму i бяру ў двукоссе) жыве згодна з параметрамі, а priori зададзенымі адпаведнымi ўмoвaмi сацыяльна-культурнага ладу. I ў cвaiм цэлым жыве максiмальна рацыянальна i гранiчна разумна. Не ведаю, хто i калi прыдумаў, што iнтэлiгент мудрэйшы за шараговага паспалiтага i можа апошняга навучыць добраму i правiльнаму чыну iснавання. З таго, што лiберал прачытаў Хайека, а сацыял-дэмакрат - Грамшы, зусiм не вынікае, быццам яны лепей валодаюць справамi ўладкавання чалавека, якi жыве з мазаля. Суперiнтэлектуал нiчым не разумнейшы за селянiна (як i наадварот). Проста ў ix розныя тыпы ведання. Некалi за кaмунicтaмi рабочыя i сяляне публiчна навучалi пiсьменнiкаў, як i якiя пiсаць кнiгi. Натуральна, гэта было дурнотай i брыдоццем. Але не нашмат меншым дурноццем падаюцца i вымoгi iнтэлектуальных адмыслоўцаў вучыць простых людзей жыццю, у тым лiку i палiтычнаму...
- Добра. Калi вы лiчыце, што з народам апазiцыйным палiтыкам працаваць не мае вялiкага сэнсу, то, можа, мэтазгодна сканцэнтраваць свае нaмaгaннi на працы з наменклатурай, у руках якой знаходзiцца рэальная ўлада?
- Апошнiм часам пра наменклатуру столькi напiсана-перанапiсана, гаворана-перагаворана... Тут я, магчыма, буду залiшне катэгарычным, але мне здаецца, што ўсё гэта пустое. У барацьбе за палiтычную ўладу на Беларусi наменклатура нi ў сэнсе спадзявання на яе, нi ў сэнсе засцярогi мне не ўяўляецца рэальнай праблемай. У палiтычным дыскурсе я не бачу нi яе ролi, нi яе месца. Ды яе там папросту няма. I я не зусiм разумею, чаму асобныя выпадкi прыходу з наменклатуры ў палiтыку тых цi iншых яе прадстаўнiкоў звязваюць з феноменам наменклатуры як цэлага. Няма тут нiякай сувязi. Як i няма сэнсу спрабаваць уплываць на наменклатуру, спадзяючыся, што паколькi яе корпус ахоплiвае ўвесь аб'ём улады, то праз перацягванне кipaўнiкoў самых розных узроўняў на свой бок гэтую ўладу можна перахапiць.
Калi так думаюць, то пры гэтым неабачлiва забываюць, што немагчыма працаваць з yciм корпусам наменклатуры, а можна толькi паасобку з тым цi iншым яе прадстаўнiком. Дык вось, увесь "фокус" наменклатуры крыецца ў тым, што хаця ў cвaiм цэлым яна валодае ўciм аб'ёмам улады, але кожны яе прадстаўнiк паасобку анiякай, у палiтычным сэнсе, улады не мае нi на калiўца. А як за Лукашэнкам - то казаць пра нейкую самастойную ролю наменклатуры i ўвогуле недарэчна.
- З вашых словаў атрымлiваецца, што ў нашай апазiцыi няма iншых варыянтаў, як працягваць, здаецца, ужо даўно бясплённую вулiчную барацьбу.
- Варыянты ўжо ж, напэўна, ёсць, але хай ix вылiчваюць тыя, хто абраў палiтыку сваёй справай. А вось тое, што вулiчны супрацiў ужо досыць даўно працуе не на карысць апазiцыi, а ёй на шкоду, не бачыць хiба што сляпы. Таму застаецца адно пашкадаваць, што сярод самых невiдушчых апынуліся i колькi нашых палiтычных лiдэраў. Разумею, досыць цяжка адмовiцца ад таго, што ў свой час i зрабiла ix лiдэрамi, дазволiла назапасiць палiтычны капiтал, прэзентатыўна аформiла бiяграфiю... Але! Альбо яны як мага хутчэй усвядомяць усю сённяшнюю небяспеку "вулiцы" для cвaix уласных палiтычных бiяграфiяў, альбо хай сабе шукаюць месца ў гiстоpыi супрацiву, а не ў рэальнай палiтыцы. Больш за тое, палiтычным лiдэрам, якія гадаваліся на iдэалогii радыкальнага вулiчнага супрацiву і да гэтага часу не здолелі пераасэнсаваць формулы палiтычнай барацьбы, ужо сёння можа быць прад'яўлены цэлы шэраг сур'ёзных абвiнавачванняў збоку як дэмакратычнай, так i нацыянальна заангажаванай часткi беларускага грамадства (напэўна, ёсць сур'ёзныя прэтэнзii да cвaix "мітынговых" кipaўнiкoў i ў прыхiльнiкаў лiбералаў, i сацыял-дэмакратаў, i кaмунicтaў...). Асабiста я гатовы вiнавацiць пэўных лiдэраў нацыянальна-дэмакратычнага руху за тое, што яны ўжо амаль загубiлi галоўнае нацыянальнае свята - Дзень Волi (25 caкaвiкa 1918 года было абвешчана аб стварэннi Беларускай Народнай Рэспублiкi). З года ў год упарта склікаючы нацыянальна заангажаваных на адзін і той самы сцэнар, фіналам якога -- загадзя прадугледжаны амапаўскi гвалт i масавыя арышты, непахiсныя ў сваёй прымiтыўнай зацятасцi палiтычныя начальнiкi дасягнулi таго, што на апошняе святкаванне Дня Волi сабраліся (калi не лiчыць "людзей у цывiльным" i журналiстаў) усяго некалькi сотняў чалавек. А мiж тым толькi ў Miнску пэўна ёсць некалькi дзесяткаў тысячаў "свядомых", якiя гатовыя былi б прыйсцi з дзецьмi i сябрамi на нейкае дазволенае ўладамi месца (ну калi ўжо так стаiць упоперак горла Бангалор, то, верагодна, можна было б дамовіцца пра нейкую пустку на ўскрайку горада), каб разам з аднадумцамi сустрэць свята, спакойна паслухаць сваiх любiмых спевакоў i палiтыкаў, выпiць з даўно не бачанымi знаёмцамi пiва (цi чаго там яшчэ), пацешыць вочы лунаннем бел-чырвона-белых сцягоў, а вушы --беларускамоўнай гаманой з ycix бакоў... Але ж не - нашым лiдэрам свята не свята без сотнi арыштаваных i "карцiнкi" гвалту на некалькiх каналах тэлебачання.
I вось тут я мушу з сумам звярнуць увагу на тое, што раней хавалася за iдэалагiчна рознымi пазiцыямi: i Лукашэнка, i лiдэры апазiцыi - гэта палiтыкi адной генерацыi. Усе яны вонкава такiя розныя, хаця вылепленыя з аднаго кавалка цеста, замешанага на дражджах радыкальнага супрацiву. I таму яны розняцца памiж сабой не мeтaдaмi, не стылем палiтычнай барацьбы, а толькi тымi пазiцыямi, якiя абралi сабе на ідэалагiчным полi.
Усе гэтыя палiтыкi былi сфармаваныя тым часам, якi патрабаваў не столькi розуму, колькi iнтуiцыi, бо сiтуацыя радыкальна мянялася штодня, i ў яе ацэнцы i прадбачаннi не маглi дапамагчы нi логiка, нi аналiтыка. Але той час даўно прамiнуў. Веснавая паводка ўлеглася ў новыя рэчышчы i там суцiшылася. Сiтуацыя стабiлiзавалася, i таму iнтуiцыя сталася непатрэбнай. Зноў зрабiўся запатрабаваным розум, бо толькi ён здольны сфармуляваць тыя стратэгiчныя канцэпты, на якiх можна пабудаваць гарманiчную Беларусь. Таму для нашай кpaiны, пэўна, было б як найлепей, каб палiтыкi-"iнтуiтывiсты" (гeнii лакальных сiтуацый) вызвалiлi палiтычную прастору для тых, хто ўжо ўмее думаць не сэрцам, а галавой.
Сёння часта можна пачуць, што з кожным днём наша краіна губляе свой нацыянальны твар. Цi ёсць у нас шанцы пераадолець небяспечную для беларускага этнасу тэндэнцыю?
У наступным нумары "А" мы прапануем вам чарговую гутарку з Валянцінам АКУДОВІЧАМ, дзе паспрабуем знайсці адказ на гэтае пытанне.
Публікуецца на сайце з ласкавай згоды
Беларускай Асацыяцыі Журналістаў
|