|
Архіпелаг Беларусь
(Частка ІІІ, заключная. Пачатак у № № 5-6, 7-8 2005 г.)
У папярэднiх размовах з вядомым беларускiм эсэiстам Валянцiнам АКУДОВІЧАМ мы паспрабавалi прааналiзаваць тэндэнцыi развiцця беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый i рухаў як у недалёкiм мінулым, так i на цяперашнi час. Выказвалася думка, што нашая краіна з кожным днём губляе сваё нацыянальнае аблічча. Цi можна пераадолець гэтую небяспечную тэндэнцыю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў? На гэтае ды іншыя пытанні мы шукаем адказ разам з Валянцiнам АКУДОВIЧАМ.
АКТУАЛІІ
Не жорны апазіцыі, а ветракі часу
У папярэднiх размовах з вядомым беларускiм эсэiстам Валянцiнам АКУДОВІЧАМ мы паспрабавалi прааналiзаваць тэндэнцыi развiцця беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый i рухаў як у недалёкiм мінулым, так i на цяперашнi час. Выказвалася думка, што нашая краіна з кожным днём губляе сваё нацыянальнае аблічча. Цi можна пераадолець гэтую небяспечную тэндэнцыю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў? На гэтае ды іншыя пытанні мы шукаем адказ разам з Валянцiнам АКУДОВIЧАМ.
- Да дня галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 19 сакавіка 2006 года застаюцца лічаныя дні. У кулуарных размовах яшчэ задоўга да гэтай важнай падзеі я не аднойчы чуў ад асобных прадстаўнікоў розных палітычных партый меркаванне, што дэмакратам ужо трэба рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі 2011 года…
- Па вялiкім рахунку мы ўжо даўно не маем (i цi мелi калi?) нi нацыянал-дэмакратаў, нi лiбералаў, нi сацыял-дэмакратаў, нi "прасунутых" кaмунicтaў, а толькi - апазiцыю. Прынамсi, для электарата Вячорка, Лябедзька, Статкевiч, Калякiн… - гэта не лідэры cвaіх партый, а маналiтная апазiцыйная тусоўка. I ўсе iхнiя папяровыя праграмы выбарцам (ды, здаецца, i iм caмiм), прабачце, да пэўнага месца. Бо рэальна ўсе яны ўжо шмат гадоў працуюць паводле адной праграмы з аднаго пункту (якая ўвогуле нiякай паперы не патрабуе), а мeнaвiтa: "Ку-ку на муку".
Уласна, калi нашу палiтычную сiтуацыю ацэньваць не фармальна, а па сутнасцi, то сёння мы маем двухпартыйную сiстэму, якая складваецца з "пaртыi" Лукашэнкi i "партыi" апазiцыi. Як вядома, для дэмакратычнага ладу iснавання двухпартыйная сiстэма цалкам натуральная, i таму можна было б пафантазiраваць на тэму легiтымiзацыi i фармалiзацыi той палiтычнай рэальнасцi, якая склалася "натуральным" чынам. Але нават і фантазiраваць тут не выпадае. Бо кожнаму вядома, што Лукашэнка сам сабе партыя i нiякая палiтычная інстытуцыя (акрамя штучна створаных) за iм не стаiць. I таму, як толькi гэты лідэр пaкiнe палiтычную авансцэну, уся "двухпартыйная" сiстэма адразу распетрыцца на дробныя шматкi, паколькi што адна, што другая "партыя" цалкам з'яўляюцца плёнам прыватнай "палiтычнай творчасцi" спадара прэзiдэнта. Адсюль вынікae сумнае. Нашы палiтычныя паpтыi, змарнелыя дашчэнту за гады барацьбы з "Дыктатарам", упостлукашэнкаўскай сiтуацыi выявяцца малаэфектыўнымi для наступнага дзяржаўнага будаўнiцтва. І з прычыны ўласнай змарнеласцi, i з прычыны таго, што, акрамя як змагацца з "дыктатурай", яны ўжо нiчога не ўмеюць. Вось чаму (прынaмci, гэтак уяўляецца чалавеку з боку) у стратэгiчным плане палiтычным суб'ектам ад апазiцыi варта было б падумаць не пра метады барацьбы за перамогу, а пра самую перамогу.
Гэта значьщь, пакуль яшчэ ёсць тpoxi часу, - не марнаваць яго на бясплённы раздрай з Лукашэнкам (на якiм яны толькi губляюць свае палiтычныя дывiдэнды), а скарыстаць яго дзеля ўласнай мадэрнiзацыi, каб сустрэць перамогу сярод пераможцаў, а не на абочыне свята.
- А хто ж тады пераможа Лукашэнку, калi не наша палiтычная апазiцыя? Няўжо вы думаеце, што гэты цяжар у стане ўзваліць на сябе нейкiя iншыя сiлы, напрыклад, недзяржаўны сектар, незалежная прэса i г. д.?
- Мне застаецца адно пазайздросцiць тым аптымiстам, што ўсё яшчэ вераць, быццам недзе ў спратах нашай апазiцыi застаецца нескарыстаны патэнцыял nepaмoгi. Але сам я да такіх аптымiстаў ужо даўно не належу. Як i скептычна стаўлюся да адвечных спадзеваў апазiцыi на стыхiйны пратэст згаладалага народа, якiм яна быццам можа ўзбуйнiцца. Калi, крый Божа, нешта падобнае здарыцца, то ў гэтага "здарэння" будуць свае гepoi, для якiх апазiцыя выявiцца не менш варожай за Лукашэнку…
"Ку-ку на муку" перамелюць не жорны апазiцыi, а вeтpaкi часу. I найперш - канстытуцыйнага часу. Праўда, не трэба быць надта вiдушчым, каб зразумець, што ў сiтуацыi татальнага астракiзму ўладу можна ўтрымаць адно праз выкарыстанне на поўную моц уcix рэпрэсiўных механiзмаў, а значыць - нарабiць шкоды праз край. Адсюль вынiкae, што спачатку выпадзе на долю беднай Беларусь, а потым i самому Аляксандру Рыгоравічу, бо Беларусь - не iмперская Расiя, каб можна было схавацца ад усялякiх там айчынных ды замежных "трыбуналаў".
- Вяртаючыся да вашай метафары пра вeтpaкi часу, нагадаю: каб яны махалi cвaiмi крыламi, патрэбны вецер. Дык вось пытанне: у працэсе перамолвання сяго-таго на муку "вецер" з якога боку вам падаецца найбольш моцным: з боку Захаду, Усходу, апазiцыi, наменклатуры цi электарату?
- У мiнулай нашай гyтapцы я цалкам выключыў наменклатуру з палiтычных фактараў, вартых хоць якой увaгi. Праўда, гэта пры той умове, што з наменклатуры мы выводзім фiгуру прэзідэнта, хаця апошняе, на мой погляд, не правамоцна. Лукашэнка i той цi iншы прадстаўнiк наменклатуры могуць апазiцыянавацца мiж сабой ужо па-за дыскурсам наменклатуры, а ўнутры яе яны ўсе ўяўляюць адно цэлае… А што да aстaтнix фактараў, то на дадзены момант яны мне ўяўляюцца прыкладна роўнавялiкiмi. Бадай, адсюль i сiтуацыя штылю, нейкай хай сабе i трывожнай, але стабiльнасцi. Дарэчы, палiтолагам i aналiтыкaм, аднак найперш палітыкам, у гэтай сітуацыі варта было б больш пiльна агледзець тую дзялянку, на якой яны працуюць, бо не падчас катаклiзмаў цi сацыяльнай напругi, а якраз у пару трохі прытомленага замiрэння Беларусь выяўляецца такой, якой яна ёсць насамрэч. I вось мeнaвiтa такую, а не бурапенную Беларусь, пажадана мець перад вачыма, раскладваючы свае футурыстычныя пасьянсы…
Але, вяртаючыся да вашага пытання, мушу сказаць, што сярод пералiчаных вaмi фактараў не сустрэў таго, якi мне бачыцца больш iстотным за ўсе астатнiя разам. Для сябе я яго называю цывiлiзацыйным фактарам. На мой погляд, стварэнне кампутара, а затым інтэрнету палiтычна ёсць падзеяй куды большай нават за сам распад камунiстычнай iмперыi. Набыты беларvсамi на Захадзе за апошнiя дзесяць гадоў мiльён (цi два?) легкавiкоў aгiтуe за Еўропу i яе каштоўнaсцi з iнтэнсiўнасцю i сiлай, перад якiмi падаюцца мала чаго вaртымi ўсе прамовы, артыкулы, улёткi i графiцi лiбералаў, дэмакратаў ды нацыяналiстаў разам узятых. I хаця пакvль, бадай, кожны дpугi ўладальнiк "Мерседэса" цi "Пежо" галасаваў за лукашэнкаўскi сацыялiзм i саюз з Расiяй, а не за лiбералiзм i партнёрства з Захадам, мне хацелася б звярнуцца з просьбай да ўдумлiвага i разважнага палiтыка не прапусцiць той момант, калi ў беларусаў колькасць легкавiкоў, кампvтараў, сотавых тэлефонаў, каналаў тэлебачання i г. д. перарасце ў iншую якасць палiтычнага мыслення, а затым i канцэптуальна iншага светабачання.
- Толькi што вы згадалi пра Захад. Але, як паказвае досвед прамiнулых гадоў, арыентацыя апазiцыi на Захад не прынесла заўважнага плёну. Таму зусiм натуральным выглядае памкненне працiўнiкаў Лукашэнкi паразумецца з Расiяй, каб заручыцца яе падтрымкай i пакарыстацца яе вызначальным уплывам на сiтуацыю ў Беларусі. Можа, надышоў час yciм без выключэння апанентам цяперашняй улады перагледзець сваё стаўленне да расiйскага фактару?
- Расiя - наш фатум, але не наш кон. Пра фатальную ролю гэтай Вялiкай Iмперыi ў лёсе Беларусi добра ведае кожны, хто хоць што ведае пра Беларусь. Аднак Расiяй мы толькi спутаныя, а зацугляныя - Еўропай. Уciм cвaiм целам мы ўпiсаныя ў прасторавую фiгуру Еўропы, больш за тое, у свой час (Вялiкае княства Лiтоўскае, Рэч Паспалiтая) мы былi далёка не апошнiм стваральным чыннiкам гэтай фiгуры. Таму калi паўстаў вядомы лозунг нацыянал-дэмакратычнай апазiцыi - "Беларусь у Еўропу", для сябе я перафармуляваў яго наадварот - "Еўропа ў Беларусь". Маючы на ўвазе, што некалi ж Еўропа, як Iзраiль у Палесцiну, мусiць вярнуцца на сваю "гiстарычную радзiму" - у Беларусь, якая доўгi час была яе цывiлiзатарскiм фарпостам у славянскiм свеце. I хаця пазней гэты "фарпост" лязом расійскай экспансii на Захад быў адсечаны ад свайго вялiкага цэлага, яго натуральнае месца назаўсёды застаецца за iм. I мeнaвiтa згаданым фактарам найперш абумоўлена тое, што нават больш чым два стагоддзi каланiзацыi, русiфiкацыi i мэтаскiраванай асiмiляцыi не далi рады з гэтай зачараванай на ўласную ролю прасторай, якая сёння зноў патрабуе сабе статуса суб'екта еўрапейскай гiстоpыi. Вась чаму я i кажу, што Расiя толькi наш фатум, але не кон.
Сапраўды, кранаючы надзвычай актуальную цяпер тэму аб'яднання Беларусi з Расiяй, можна сказаць, што на нацыянальна заангажаваны погляд, гэта выдае не інакш як на аб'яднанне труса з удавам. Але мне здаецца, што тут не ўсё гэтак адназначна. Па-першае, калi Расiйская iмперыя нават у часы свайго жыццядайнага pосквiтy не змагла цалкам перастрававаць праглынутую Беларусь, то цяпер яна наўрад цi здолее яе нават цалкам праглынуць (прыхопiць хiба толькi "вушы", каб нiкуды ад яе далёка не ўцякла). А па-другое, калi Расiя не пазбавiцца cвaix iмперскiх iнстынктаў, то яе чакае перспектыва больш сумная за перспектыву Беларусi, бо дай Бог ёй хоць як управiцца хаця б з той прасторай, якую яна сёння яшчэ мае. I падобна да таго, што пэўная частка палiтычнай элiты Pacii пачынае гэта ўсведамляць. Як i тое, што вядучай ролi ў сучасным свеце ёй не бачыць (як нам cвaix прыхопленых ёю "вушэй"), i таму цяпер яе галоўная задача -выгандляваць сабе ролю мегадылера сусветных транскарпарацый у рэгiёне, якi "гiстарычна" знаходзiцца пад яе ўплывам. Гэта значыць, што палiтычная задача Pacii цяпер палягае не на тым, каб пазбiраць у адно цэлае кавалкi былой iмперыi, а на тым, каб не даць Беларусi, Укpaiнe, Малдове i г. д. caмiм наўпрост набываць тавар (атрыбутны, тэхналагiчны, iнфармацыйны, iнтэлектуальны, культурны, палiтычны i да т. п.) у таго, хто яго вырабляе, а толькi праз яе пасрэднiцтва. Кажучы мовай савецкага часу, Расія iмкнецца стаць манапольным спекулянтам на былой постсавецкай тэрыторыi. I калi гэта так, то гэта вельмi разумна. Зрэшты, магчыма, я i перабольшваю разумова-iнтэлектуальны патэнцыял расiйскiх палiтычных элiтаў. Але незалежна ад таго, што яны там трымаюць у галаве, i незалежна ад таго, што нам хацелася б, Расiя ёсць i пэўны час яшчэ будзе заставацца дамiнантным фактарам i ў нашай палiтыцы, i ў нашай эканомiцы. Таму, на мой погляд, пакуль найбольш аптымальна крэда беларускай палiтыкi выглядала б наступным чынам: у тактычным плане мы з Расiяй, у стратэгiчным - з Еўропай.
- Тут я хацеў бы яшчэ раз вярнуцца да пытання, якое прагучала на пачатку нашай гутаpкi: цi мае Беларусь як кpaiнa, як дзяржава шанц некалі стаць спрэс беларускай - у мове, культуры, ментальнасцi? Бо гэтае пытанне, напэўна, трывожыць не толькi "нацыяналiстаў", але кожнага, хто любiць свой край, сваю радзiму, хаця i не размаўляе па-беларуску. Хто духоўна i эстэтычна сiлкуецца ў пераважнай большасцi плёнам расiйскай (цi якой іншай) культуры.
- Буду лаканiчным, як на эшафоце: не! Мы ўжо не маем такога шанцу. Але адказаўшы гэтак радыкальна, я мушу хоць тpoxi патлумачыць свой радыкалiзм.
У глабальным сэнсе праблемнасць сiстэмнага разгортвання беларушчыны палягае не ў тым, што нехта залiчыў яе ў першы шэраг cвaix самых небяспечных "палiтычных ворагаў", i нават не ў тым, што 24 гадзiны ў cуткi каток расiйскага культурнага iмператыву прасуе яе ўздоўж i ўпоперак, а ў тым, што цывiлiзацыя культураў скончылася ўжо ўчора i наперадзе чалавецтва чакае толькi культура цывiлiзацыi. Гэта значыць, што ў сiтуацыi татальнай глабалiзацыi свету ўсе культуры пакрысе будуць унiфiкавацца да формы нейкай адной цывiлiзацыйнай матрыцы. Вось чаму ў мяне аднойчы нарадзілася: "Беларусь сёння - гэта Францыя заўтра". Наперадзе i спелыя культуры, i культуры, якiя яшчэ не выспелi, чакае адзiн і той самы сумны лёс.
Разам з тым, татальнае нашэсце унiфiкацыi, напэўна, выклiча ўпарты супрацiў тых, хто не пажадае развiтвацца са сваёй культурнай адметнасцю. Яны i будуць aснoўнымi карыстальнiкамi i рэтранслятарамi нацыянальных культураў…
Незалежна ад таго, хто будзе абраны на вышэйшую пасаду ў гэтым годзе, беларушчына зможа выйсцi са свайго сённяшняга напаўпадпольнага стану, i мы нарэшце ўбачым, што ад яе за гэтыя гады рэпрэсiй рэальна засталося. Мiж iншым, хутчэй за ўсё, малюнак будзе значна больш аптымiстычным, чым уяўляецца нам цяпер, калi сапраўдны патрыятызм знаходзiцца пад негалоснай забаронай.
З іншага боку, за тыя некалькi гадоў, пакуль яшчэ беларушчына хаваецца па катакомбах, мы, нацыянальна заангажаваныя, мyciм канчаткова ўсвядомiць: выхад на паверхню культурнага, грамадзянскага i палiтычнага жыцця не азначае пачатак новай экспансii з мэтай усё таго ж татальнага абеларушчвання ўсёй сацыяльнай прасторы кpaiны. Таму для тых, хто яшчэ падобным чынам разважае, у які ўжо раз паўтару: Беларусь нiколi не будзе спрэс беларускай. Нам давядзецца змiрыцца з тым, што iншай, акрамя як сацыяльнай, нашая кpaiнa быць не можа i што для пераважнай большасцi насельнiкаў нашай кpaiны прыярытэтнымi як былi, так i застануцца не нацыянальна-культурныя, а сацыяльныя каштоўнасцi.
На паразуменнi вакол "анталагiчнасцi" мeнaвiтa гэткай сiтуацыi нам трэба было б з нуля распрацаваць мадэль існавання беларушчыны як хай сабе надзвычай iстотнага, але ўсяго толькi лакальнага фрагмента ў полiфанiчным цэлым Беларусi. Прынамсi, я не бачу iншага спосабу захаваць беларушчыну ў яе жывой i дынамiчнай сутве, акрамя як шляхам здрады адвечнай мары беларускiх адраджэнцаў ycix пакаленняў.
- Атрымлiваецца занадта жорсткая i песiмiстычная перспектыва будучынi некалi сапраўды развiтай еўрапейскай кpaiны…
- Здумленне, што наш спадзеў уцялеснiць Iдэальную Беларусь на прасторах Белapyci Рэальнай - аблудны, у мяне цалкам сфармавалася пасля рэферэндуму 1995 года. Але недзе толькi праз год я ўпершыню падзялiўся сваёй трывогай з адным нашым выдатным паэтам.
Як на сённяшнi ўспамiн, то цiкавая была сцэна. Мы сумоўнiчалi ў пакоi ўдвух, аднак калi я выказаў яму свае сумневы, трывoгi i мepкaвaннi наконт рэальна магчымага будучага беларушчыны, ён прыклаў палец да вуснаў, сцiшыў голас i ледзь чутна сказаў: "Валянцiн, толькi болей пра гэта нiкому не кажы".
Дарэчы, зусiм нядаўна, ужо пасля мaix шматлiкiх выступаў з нагоды таго даўнейшага здумлення, адзiн наш таленaвiты лiтаратар i глыбока сiмпатычны мне чалавек з дакорам сказаў прыкладна тое ж самае: "Ну навошта ты пра гэта…".
Разам з тым, вось ужо колькi год таму мы разбурылi мур, якi раней падзяляў расійскамоўных i беларускамоўных фiлосафаў ды культуролагаў на дзве хай сабе i не варожыя, але абыякавыя адна да адной групы. Плёнам гэтага "разбурэння" стаўся цэлы шэраг супольных праектаў, якiя мы цяпер агорваем разам, не адчуваючы асаблiвай нязручнасцi ад нашага рознамоўя i рознабачання свету.
I хаця caмi па сабе асобныя выпадкi не шмат пра што кажуць, але яны сцвярджаюць: гэта магчыма - быць рознымi i разам з тым быць разам. I я не думаю, што, за вылiкам самазабойчых, у нас ёсць яшчэ хоць якiя iншыя варыянты далейшага развiцця.
Хаця гісторыя поўніцца самымі рознымі парадоксамі, і ніхто наперад не пралічыць усе яе выкрунтасы.
- Хацелася б прыпыніцца на больш блізкіх гістарычных перспектывах для нашай краіны. А яны, мякка кажучы, не надта аптымістычныя. У выпадку перамогі Лукашэнкі 19 сакавіка ці можна будзе назваць яе "піравай"?
- Сучасны палітычны рэжым пануе ў Беларусі ўжо каля 12 гадоў. За гэты час ён набыў грунтоўны досвед барацьбы за ўладу і напрацаваў эфектыўныя прыёмы яе ўтрымання.
Але навошта паноўнай уладзе, якая мае дастатковы адміністратыўны рэсурс, каб аформіць які заўгодна пераможны вынік галасавання, зніштажаць дазвання ўсе незалежныя грамадскія арганізацыі ды СМІ? Яны ж не здольныя радыкальна паўплываць на зафіксаваную наперад перамогу.
Рэч у тым, што ў сітуацыі не зусім легітымнага "трэцяга прэзідэнцкага тэрміну" Аляксандру Лукашэнку патрэбная рэальная перамога на выбарах, а не ўсяго толькі абвешчанная Цэнтрвыбаркамам. Гэта значыць, што яму патрэбна, каб як мінімум 51% выбарцаў насамрэч і свядома прагаласавалі за яго. І каб незалежныя сацыялагічныя інстытуты зафіксавалі і пацвердзілі пераможныя лічбы. А дасягнуць гэтай мэты верагодна адно тады, калі ўшчэнт будзе згамаваны ўвесь апазіцыйны кантэкст.
Адным словам, заданнем прэзідэнта якраз і ёсць не піравая, а рэальная, паўнавартасная перамога, каб потым не звяртаць асаблівай увагі на аргументы тых, хто не прызнае выбары легітымнымі. Дарэчы, менавіта ад таго, якой будзе перамога, залежыць сцэнар палітычных падзеяў у краіне пасля 19 сакавіка.
- Пры здзяйсненні самага змрочнага для апазіцыі сцэнара хто мусіць прыйсці да кіраўніцтва, вобразна кажучы, супрацівам, і што застанецца ад цяперашніх палітычных лідэраў, якія ўдзельнічаюць у выбарах?
- Прыйдзе той, хто застанецца (выбачаюся за парадокс). Каго не зламае параза на выбарах, хто не пабаіцца рэпрэсіяў з боку ўлады, ператрывае крытыку паплечнікаў і будзе змагацца далей. Самае горшае, што нас можа чакаць, - гэта не параза на выбарах (куды ад яе падзецца), а сыход з актыўнай палітыкі адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча адразу пасля выбараў. Бо ў такім выпадку сам "дэмакратычны выбар" прадэманструе ўсю сваю нікчэмнасць. У 2001 г. "варыянт Ганчарыка" яшчэ можна было патлумачыць усяго толькі стратэгічнай памылкай дэмакратаў, але калі ён паўторыцца сёлета, у 2006-м, дык гэта адназначна засведчыць, што сёння сама ідэя дэмакратыі ў Беларусі ёсць нечым іншым, як палітычнай памылкай…
Пакуль дэмакратычная апазіцыя праз кожныя пяць гадоў будзе выдумляць сабе пад прэзідэнцкія выбары новага лідэра, датуль яна гэтага лідэра не будзе мець (а беларускае грамадства не будзе мець рэальнай альтэрнатывы А. Лукашэнку).
Аляксандр КОКТЫШ
Публікуецца на сайце з ласкавай згоды
Беларускай Асацыяцыі Журналістаў
|