БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

Часопіс АБАЖУР на старонках  КАМУНІКАТУ

 
 АБАЖУР №№ 50-51

АБАЖУР №№ 50-51Там, але дзе і калі

ТВОРЧАЯ БРАМА

Іван РОМАН

Рух цыклёну ў бок Летувы
Па-за межамі паразуменьня -
Сярод рана пажоўклай травы
Падаецца нязвыклым здарэньнем.
Асабліва калі ўлічыць
Ціск паветра і колькасьць ападкаў
Суадносна магчымасьці жыць
Між даволі практычных нашчадкаў.

Дождж змывае заўчасна сьляды
І губляецца сам у прасторы,
Абыякавы, а халады
Нечакана прыйдуць у аўторак.
І, як часта здараецца тут,
У краіне сучасных адносін
Надае атмасфэры статут
Сваім подыхам позьняя восень.

Адна дзяўчына грала на фартэпіяна,
другая - зь незнаёмцамі ў косьці.
Пачулі слухачы mezzosoprano,
шукалі нешта ў пакоях госьці,
і вецер з узьбярэжжа акіяна
гартаў жыцьцё іх, нібы "WIADOMOŚCI".

Лілася музыка, як малако са збану -
на стол і ложак, крэслы і падлогу,
і госьці разыходзіліся рана
паклікаць каго-небудзь на падмогу,
у поцемках габрэйскага кварталу
шукалі невядомую дарогу.

Сядалі ў таксі марыянэткі,
зьнікалі ў завулках пасьлядоўна,
усьлед глядзелі зьдзіўлена суседкі,
у іх не дапытаюцца ўсё роўна,
бо нагадалі выпадкова сьведкі,
што лёс іх можа скончыцца раптоўна.


ТАМ, АЛЕ ДЗЕ І КАЛІ…
1
Там пахла псінай, кепскім тытунём,
танным віном і нейкаю жанчынай,
яна ляжала, kurwa, галышом,
як маці-Русь пад бацькам-Ібрагімам.
У цемры былі чутны галасы,
гучаньне флейты і віялянчэлі,
ён успрымаў скрыпічныя азы
навобмацак, нібы яе калені
там паслухмяна гралі до мінор.
Музыкі невядомага квартэту
і гукі разьлівалі свой кагор
у шклянкі гледачоў з адзінай мэтай,
якую ведаў толькі дырыжор…
Яго пыталі нейкія пачвары,
але ён усьміхнуўся і памёр -
стаў вопраткай для вечнае ахвяры.
2
Там некалі жылі тры габраі,
з працягам часу засталося двое,
адзін сказаў: "Ідзі, Ісак, ідзі,
не азірайся і ідзі за мною".
І моўчкі Ісаак пайшоў усьлед,
успомніў па дарозе, як аднойчы
не заплаціў - яму далі білет,
як вызначыў дакладней бацька - воўчы…
Іх сустракалі пастухі віном,
казіным сырам, хлебам галубіным,
праводзілі маўчаньнем ясным днём,
нібы птушыны клін у далёкі вырай…
І бацька з сынам рушылі далей -
тугу, як гольле, несьлі за плячамі,
паўночны вецер дзьмуў усё мацней
і шамацела лісьце пад нагамі.
3
І неяк дзіўна глянуў сівы грэк
у вочы суайчыньніка-Сакрата
і прашаптаў: "Паслухай, імярэк,
у тым, што збудзецца, ніхто не вінаваты,
за выключэньнем некалькіх сяброў,
яны прынесьлі ежу і напоі -
дары ад тых нямногіх юнакоў,
якія засталіся там, на волі".
Павісла доўгае маўчаньне ў закутку,
як канапельная пятля на яго шыі,
ён працягнуў дрыжачую руку,
зь сьцяною сутыкнуўся… Гаварылі
нябожчыкі паціху між сабой,
а ён, як мёд, глытаў сваю цыкуту
і запіваў яе жывой вадой -
сьмяротнай думкі вечную атруту.


А.
Вельмі доўга размова ў поцемках летніх цякла,
нібы з бочкі віно ў гліняны збанок… Ты хацела
толькі тое сказаць, што так доўга са мною жыла,
а сказала: "Як хутка жыцьцё наша тут праляцела".

Потым нейкія людзі прыносілі яблыкі, сыр,
чорны хлеб і напоі, цукеркі… і сьмех Дыяніса
вінаграднай лазой заплятаў шэраг леташніх дзір
і зьнікаў у напрамку паўднёва-ўсходняга мысу.
Чорна-белая стужка нагадвала, што цішыня
ўсё роўна належыць мінуламу, а ў паветры
ўзьнікала (ніхто не паверыць табе) мітусьня,
хвалі часу прыносілі гукі цнатлівага рэтра.

І сьцьвярджалі вакханкі, што час немагчыма стрымаць
з дапамогай каханьня… Ты бачыла - падаюць зоркі,
спрабавала лічыць іх, ішла абыякава спаць
у суседні пакой - мая мілая з выгляду жонка.

Калі скончыцца лета (як быццам яго не было
тут ніколі), і раніцай раптам настане пахмельле,
цень, які так лёгка праходіць праз крохкае шкло
нечакана запросіць цябе і мяне на вясельле.

У краіну, дзе духі павольна гаворку вядуць,
дзе ахоўвае пёс уваход, а прыгожыя здані
за агульным сталом нешта вельмі прыемнае п'юць
і гуляюць у карты - нябачна за сьпінамі станем.

Іван РОМАН


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

АБАЖУР - часопіс Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster