БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

Часопіс АБАЖУР на старонках  КАМУНІКАТУ

 
 АБАЖУР №№ 52-53

АБАЖУР №№ 52-53Я хворы табой…

ТВОРЧАЯ БРАМА

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Я хворы табой…

Плыве паабапал дарогі на Вільню
Прастор,
Каб трывожыць ва ўпор і здаля…
Я хворы табой,
І ўрачы тут бяссільны,
Мая непрыкметная ў свеце
Зямля.

А доля між родных палёў дасталася
Такая,
Што кругам ідзе галава.
Дасюль не сабрана радня да стала ўся,
Хоць Крывія кліча,
Гукае Літва.

Па карку дубінкай гумоваю — «Kresy»,
А пелькаю — «Северо-Западный край»…
Цябе,
Прыхаванай хлуслівай завесай,
Мне суджана несці
Ці ў пекла, ці ў рай…

Бялеюць снягі і зара чырванее,
Зліваюцца ў велічны, радасны сцяг.
Акрыцца ім хочацца з вечнай надзеяй,
Што будзе ў цябе
Неўміручы працяг.

Мая Беларусь!
Непадзельнай любоўю
Забі, толькі выцісні рабства з крыві.
Адпрэч і чарнобыльскае белакроўе…


Цяжэй

Злянелы ад шчадрот прагрэсу,
Атручаны не меней ім,
Я выглядаю, як давесак
Да сумятлівых лет і зім.

Хоць дух мой
Стоме не скарыўся,
Салоўкі чую спеў: «Цёх-цёх…»
Ды ўсё цяжэй знаходзіць рыфмы
Да слова ёмкага —
Жыццё.


Вечны занятак

Шлях чалаветцва ў нетрах часу
Віхляецца ва ўсе бакі.
Яго рабілі пакручастым
І ўладары, і жабракі.

Але найболей вінаваты
У тым, што долю гвалціць здзек,
Што праўду валакуць за краты, —
Звычайны, просты чалавек.

Ах, гэты чалавек маленькі —
Спрадвечны вораг сам сабе
Заўжды ў яго дрыжаць каленкі,
Як быццам хлеб не свой дзяўбе.

Хоць шмат разоў ён пакараны
За цёмны, непрыстойны страх,
І ўсё ж гадуе зноў тыранаў
На ўласным поце і касцях.

Спіць сіла ў глыбіні мільёнаў,
А кожны паасобку — гном:
Цалуе боты, б’е паклоны
Тым, хто махае бізуном.

Не замарыўся час пракляты
Літаўрамі хлусні грымець.
Лягчэй вяртацца ў рабскі статак,
Чым волю на вякі займець.

Вось і жыве занятак сталы,
Якому скону не відаць, —
Рабіць для монстраў п’едэсталы,
А потым іх адтуль скідаць…


Вея

Вея шукае
Забытыя сцежкі,
Кожную з іх не міне…
Словы прыходзяць
жадана і ўсцешна:
«Дзякуй табе за мяне…»

Дзякуй табе
За лясныя азёры,
Дзе заблукала лыжня,
Дзе нашай радасці
Дзіўную змору
Выпіла ўсмак цішыня.

Лёс праз гады
Шмат спазнаў і агораў…
Самай найлепшай з навін
Снег малады
Ты пакідала ў горад.
Дзякуй за ціхі ўспамін.

Снег будзе доўга
Кружыцца,
Сваволіць,
Як і тады — трапяткі
З ім у суладдзі
Вышэйшая воля
Шчодра дыктуе радкі.

І не бяды,
Што настрою лірычнасць
Хутка парушаць няўзнак
Першым сігналам сваім
Электрычка,
Стукам глухім таварняк.

Чуйнаму сэрцу
Снежна, світальна…
Ты страпянулася ў сне.
Вушка падстаў,
мой анёл ратавальны:
«Дзякуй табе за мяне…»


Белая сукеначка

Белая сукеначка мільгнула
На начной сцяжыне ўскрай сяла
І мілосцю вольнай ахінула
Сэрца неспакойнае:
«Прыйшла…»

Быў пасля і гордым, і паніклым,
Быў бядой раструшчаным амаль.
Белая сукеначка не знікла
Ветразем паміж будзённых хваль.

Хутка цела цёмнай глебай стане,
А душа рванецца на святло.
Што было?
Адзінае — каханне,
Рэшта — сумятня і мараў тло.

Адпакутваўся і адкружыўся
Па чужых і па сваіх слядах.
У ажыннай квецені сцяжынка
Выведзе мяне на Млечны Шлях.

Позіркам расстайным аббягаю
Свет,
Што адплывае ў забыццё…
Белая сукеначка ля гаю
Прамільгнула,
Як маё жыццё.


* * *
За маім акном шалее вецер,
Рве з галін апошнія лісты…
Як сцюдзёна стала ў гэтым свеце,
Ведаеш пра тое толькі ты.

Ноч даўно скубе сабе надточкі,
Пацьмянеў і карацее дзень,
Ды і я,
нібы сышоў упрочкі,
З крэўнага жыцця…
Застаўся цень.

Што ні год — даўжэй вандроўка тая
Па глухім узмежжу лет і зім.
Толькі ты назад мяне вяртаеш
І рукой,
і позіркам сваім.

Часу холад
стукаецца ў грудзі,
Як пасыльны вечнай нематы…
Што са мной было,
чаго не будзе —
Ведаеш пра гэта толькі ты.


Вяртанне радасці

Зноў няма настрою з раніцы —
Калатнеча, мітусня.
Так не хочацца параніцца
Аб калючкі злога дня.

Справы,
словы бесталковыя
Сталі ў горле камяком,
І таму не выпадкова я
У акно гляджу цішком.

Мо затурзанага спешкаю,
Сёння лёс не абміне:
Ці каменьчыкам,
ці снежкаю
Стукне ён у шыбу мне.

На імгненне радасць вернецца,
Каб душу сагрэць найперш…
Аблачынкай недаверлівай
Ты плывеш у гэты верш.


* * *
Спачатку — ты,
а потым — я —
Такая прымаўка твая.
Каханая,
даруй за тое,
Што горкіх слоў
нясеш ты крыж,
Што часам крыўды
ў сэрцы тоіш,
Маўчыш,
пакутуеш,
не спіш.
За непрынесеныя кветкі
І занядбаны хатні гуж,
Як і за тое,
што ў суседкі
Надзвычай дамавіты муж.
За тое,
што не годзіш модзе,
Што ў іншых больш убораў ёсць,
Што, як дажджы, як снег,
праходзяць
Твае краса і маладосць.
Зрэдчас падумаецца жартам —
Так,
я — і грэшнік і святы,
Ды ўсё ж,
калі чагосьці варты,
То вінавата ў гэтым — ты.
Спачатку — ты,
а потым — я…
А прымаўка ў цябе — мая!
11.01.82 г.
Ноч, 2.15


* * *
Нітка жыцця,
што сукалася ў маі,
Туга напятая,
ледзьве ліпіць…
Што на зямлі чалавека трымае?
Тое,
што нельга прадаць і купіць.
Гэта —
схаваная ў памяці сцежка
Між заінелых,
крыштальных бяроз,
Гэта —
твая нечаканая ўсмешка,
Што асвятліла расхрыстаны лёс.
Зорку надзеі
лаўлю на ляту я,
Каб патрымаць
і табе перадаць…
Што нас у свеце падманным ратуе?
Тое,
што нельга купіць і прадаць.


Еду з кірмашу
Памяці У. Караткевіча

Я еду з кірмашу
На ім было
Завозна хмелем,
ласкай незабыўна…
Памалу сэрца хакаць пачало,
Як вёрстамі загнаная кабылка.

Там, дзе ўладараць продаж і гульба,
Я толькі на хвілінку паказаўся.
На кірмашы нічога не прыдбаў
І прапаноўваць нешта не збіраўся.

Няма ў мяне тавару.
Ёсць душа,
Але яна — запас недатыкальны.
І да таго ж не стоіць ні граша
У свеце,
Дзе гандлююць маньякальна.

Міргаюць скрозь прывабныя агні,
А я адводжу вочы нелюдзіма,
Хоць гаварыў:
«Карчмы не праміні!» —
Мой неўміручы сябра Уладзімір.

Як ён
Пачуццям давяраў найперш,
Таму і зараз прадчуванню веру,
Бо пішацца ў душы астатні верш —
Вагомей тых, што леглі на паперу.

Я еду з кірмашу
На той парог,
Дзе задаюць няпростыя пытанні…
Мацней віна збівае з ног


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

АБАЖУР - часопіс Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster