БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

Часопіс АБАЖУР на старонках  КАМУНІКАТУ

 
 АБАЖУР №№ 52-53

АБАЖУР №№ 52-53 Дарогі Валерыя Дранчука

ГАСЦЁЎНЯ

Віталь СЯМАШКА

Апошнім разам я бачыў яго сёлета ў дваццатых днях жніўня, акурат напярэдадні 25-годзьдзя ягонага сына Цімафея. Ён расказваў, як малады бацька, асуджаны на год пазбаўленьня волі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства», праз краты ў судовай залі ўпершыню ўбачыў свайго чатырохмесячнага сынка. І… я чарговы раз быў уражаны духоўнай моцай самога Дранчука — прабачце, цяпер Дранчукоў. Бацька і сын, бадай, разам вырашылі не згаджацца на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне да атрыманьня адказу на касацыйную скаргу, што аўтаматычна павялічвала тэрмін зьняволеньня на неакрэсьлены час.

Арка з каштанам перад уваходам. Рабінавая алея за ваколіцай. Шарападобная ліпа. Унікальны пірамідальны дуб, галіны якога цягнуцца ўверх. Такіх шмат было ў свае часы ў 12 кілямэтрах адсюль — у Радзівілаў, у Нясьвіжы. Бусьліныя гнёзды ля церамка са сьвежага дрэва на месцы згарэлай сядзібы, дзе жылі чатыры пакаленьні аднога роду. Калодзеж з крынічнай вадой ды надпісам: «Дзякуй, што адведалі. Прыходзьце яшчэ. Гаспадар». А вось і сам ён, сіваваты, але маладжавы — у шортах ды саламяным капелюшы — трымае ў руках касу…

Вось так некалі сустрэўся я на Стаўбцоўшчыне з маім героем, вядомым эколягам, палітыкам ды журналістам. Ці «прыродалюбцам» ды «хутаранцам», як ён любіць называць сябе сам. Ягоная малая радзіма мае рамантычны назоў Гавязна — ад балцкага «гаіць». Праўда, побач яшчэ амаль высахлая рачулка Гавязьнянка. Была й расьліна, назоў якой запомніўся зь дзяцінства, — «гавяза — дзераза». Раней Гавязной называлася ўсё сучаснае мястэчка Вішнявец. Цяпер толькі «дранчукоўскі» фальварак, які хутка прыхаваецца за так званым этнаграфічным плотам з маладых сасёнак. Ці не апошні бастыён, падумалася мне спачатку. Аказалася, не — пляцдарм, калі хочаце, стаўка па правядзеньні, мабыць, першага ў Беларусі вясковага рэфэрэндуму па вяртаньні Вішняўцу старога назову — Гавязна. Яго ініцыіруе Дранчук. Да абмеркаваньня падключыліся нават раённая адміністрацыя ды прэзыдэнцкі друк. 82-гадовая цётка Казлоўская наогул сказала мне, што не адыдзе да Бога, пакуль могілкі ня стануць гавязьнянскімі: маўляў, у Гавязьне нарадзілася, гадавалася, бацькі-дзяды ў школу хадзілі.

— Я — за Гавязну!

Дранчук сьвядома абудзіў сваімі захадамі мясцовых жыхароў да актыўнай дзейнасьці. Цяпер яму сьмешна ўзгадваць, але на золку перабудовы выступіў у часопісе «Беларусь» з праграмным артыкулам «Экалёгія вышэй за палітыку!». Хоць ніколі ён ня быў наіўным ды няздольным да практычнага жыцьця хлапчуком, як яго й сёньня жадалі б уяўляць, скажам, у Міністэрстве аховы навакольнага асяродзьдзя, якое ён несупынна крытыкуе.

Валеры Дранчук узнагароджаны прэміяй Генры Форда «За захаванне культурнай спадчыны ды навакольнага асяроддзя»

Пасьля заканчэньня факультэту журналістыкі Белдзяржунівэрсітэту працаваў у мясцовай раёнцы, у «Зьвязьдзе», апаратах тагачасных Вярхоўнага Савету ды Саўміну. Але там ён са сваімі поглядамі не затрымаўся. Пайшоў рэдагаваць часопіс «Родная прырода». Успамінае ягоны сябра ды паплечнік Аўген Церахаў, які сёньня працуе ў Лошыцкім парку:

— Першае, што зьдзівіла ў тыя гады, — ён не баіцца. Гэта быў чалавек, які чакаў, жадаў новых ідэй. І друкаваў іх на старонках часопісу. Ён цікавіўся пратэстнымі акцыямі «зялёных» ува ўсім сьвеце, разважаў, ці можна іх правесьці тут. Ён ніколі не прыстасоўваўся да поглядаў, што пануюць у грамадзтве. Заўсёды ёсьць менавіта «дранчукоўскі акцэнт», які больш нідзе не пачуеш. Ён ня кідае тэму, таму што яна стала «нямоднай», ці таму, што ў другім месцы больш плоцяць. Ім кіруюць уласнае сумленьне ды неабходнасьць Слова для краіны…

Ці можна пазначыць экалягічныя праблемы Беларусі двума словамі, спыталі ў яго ў адным зь інтэрвію. Адказ быў дакладны — «вынішчэньне лесу». Казаў, нашыя дрыгвяныя абшары ды «зялёны» пояс, што складаюць лясныя ўгодзьдзі, — гэта вытворцы кіслароду, магутны біясфэрны фільтар. Лёгкія ня толькі Беларусі, але і Эўропы.

— На жаль, яны ўсё болей ды болей пакрываюцца цёмнымі плямінамі, — тут жа загаварыў пра самае для сябе балючае. — Прырода зламаная. Чалавек вясковы выйдзе на дарогу і ня ўбачыць каня — толькі машыны, машыны. Ён перастаў быць залежным ад прыроды. Машына мацнейшая — можа асушыць дрыгву, зрушыць рэчку, і чалавек бачыць, што здольная яна зрабіць усё. Калі чалавечая душа перастала любавацца прыроднымі каштоўнасьцямі, яна становіцца адчужанай…

Боль прыроды Валеры адчувае ці не фізычна. Зноў-такі, як некаторыя кажуць, з апантанасьцю ці то «дзівака», ці то вар’ята. З сынам Цімафеем я гутарыў пра бацьку, калі той яшчэ на волі быў каардынатарам незарэгістраванай маладзёвай арганізацыі «Зубр».

— Калі ў дзяцінстве ляжаў у шпіталі, неяк на выходныя бацька прыйшоў адведаць, і мы сядзелі ў дворыку. Літаральна пад ногі звалілася сарачаня. Бацька тут жа ўзяў яго з сабой. І яно пражыло ў нас некалькі гадоў. Дагэтуль сарачыныя гнёзды паўсюль вакол дому нашай бабулі з Заслаўя…

Безь перабольшаньня, справай жыцьця Дранчука стала змаганьне супраць вынішчэньня Белавескай пушчы. Валеры атрымаў Эўрапейскую прэмію Генры Форда «За захаваньне культурнай спадчыны ды навакольнага асяродзьдзя», прэмію імя Алеся Адамовіча за публіцыстычныя артыкулы ў заснаванай ды шмат гадоў рэдагаванай ім газэце «Белавеская пушча», якую, як і многія іншыя незалежныя выданьні, задушылі фінансава ды адміністрацыйна. Тым ня менш многім ягоная апантанасьць і тут незразумелая: ёсьць жа для Беларусі справы значна больш важныя — да прыкладу, зьмяненьне палітычнага рэжыму. Але ён лічыць, што рэч ня проста ў тым, што пушча першым з прыродных аб’ектаў былога Савецкага Саюзу была залучаная ў Сьпіс сусьветнай прыроднай спадчыны, бо гэта самы вялізны плянэтарны лясны масіў натуральнага паходжаньня — так званы лес-самасей. Галоўнае пытаньне пра захаваньне «душы жывой», чалавека ў чалавеку — у часы тэхнагеннай глябалізацыі, перакананы Валеры Дранчук.

— Сёньня гэтым сьветам кіруе некантраляваная тэхнічная эліта, у руках якой безьліч вялікіх грошай. Калі не выплочваюць зарплату, гэта ня значыць, што ў карпарацый іх няма. За іх купляюцца паліва, тэхніка. У той жа Белавескай пушчы будуюцца ангары, дзе захоўваецца канфіскат. Вы разумееце, у што ператвараецца наша зямля?! Трэба гаварыць пра тыя страты, якія можа панесьці чалавек. Скажам, быць ці ня быць АЭС у Беларусі?! Што б ні казалі пра наш электарат, ён хутчэй паверыць эколягу, чым дэмагогу, які «запусьціць заводы». Чалавеку трэба гаварыць праўду пра тыя абмежаваньні, на якія ён мусіць ісьці…

Пасьля закрыцьця «Белавескай пушчы» з адчайнасьцю Дон Кіхота Дранчук кінуўся ў палітыку. І тут ён дабіўся выніку. Яшчэ ў 1995-м у рукі Дранчука патрапіла копія дакумэнту з упраўленьня справамі прэзыдэнта за подпісам небезьвядомага Ціцянкова. У паперы да ўсіх запаведнікаў ды заказьнікаў Беларусі было даведзена патрабаваньне нарыхтоўваць штогод 50 тысячаў кубамэтраў руднічнай стойкі, ці папросту паўсьпелага лесу, які куплялі Фінляндыя ды Ўкраіна. На пісьмовыя захады эколягаў ніхто нічога не адказаў. Нашага героя запрасілі тады на экафорум у Попрадзе, што ў Славаччыне. Было прынятае адпаведнае камюніке, пасьля чаго Фінляндыя адразу ж адмовілася купляць гэты лес. Валеры асабіста браў удзел у пікетах, калі ў Прыпяцкім запаведніку высякаліся дубовыя гаі…

— Але ён больш чым экажурналістыкай займаецца, — перакананы яшчэ адзін ягоны сябра ды паплечнік Аляксей Мікуліч, доктар біялягічных навук, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі. — Як ён выхаваў сваю сям’ю! У яго жонка расіянка, але зараз гаворыць выключна па-беларуску. Не кажучы пра дзяцей, таксама ягоных аднадумцаў ды аднадушцаў, адданых Беларусі, прыродзе. Тая самая экалёгія душы!

Валеры Дранчук зьяўляецца сузаснавальнікам ды сябрам Нацыянальнай рады палітычнага блёку «Эўрапейская кааліцыя — Свабодная Беларусь». Каардынатар руху Андрэй Саньнікаў распавядае:

— Калі прыходзяць такія людзі, ніхто ня скажа, што палітыка — брудная рэч. Таму што Валеры прыйшоў не праз свае амбіцыі, а заўважыўшы, што лягчэй нечага дасягнуць, напрыклад, на тым жа эўрапейскім узроўні. Менавіта гэтак і было там, калі рух зялёных стаў палітычнай сілай. А тое, што ён амаль адзін б’ецца за Белавескую пушчу, сьведчыць пра ягоныя выключныя якасьці барацьбіта. І адзін чалавек — ня Дон Кіхот, калі гэта Валеры Дранчук!

Мы зноў у ягоным радавым фальварку. На ўскраіне яны зь сябрам паставілі памятны крыж з надпісам: «Тут нараджаліся ды паміралі». Дарэчы, старажытны назоў Гавязна афіцыйна захоўваецца дзякуючы аднайменнаму ляндшафтна-батанічнаму заказьніку, які месьціцца побач і займае 7 гектараў. Колькі гадоў таму яго стварыў наш герой. А яшчэ ён адкрыў белакапытнік — унікальную расьліну, якая расьце ў Беларусі толькі тут і занесеная ў Чырвоную кнігу. Яе Дранчук лічыць сваёй папараць-кветкай.

— Дзе крыніца, там белакапытнік. Кветка зацьвітае паміж сьцюжамі-маразамі, з надыходам першых веснавых дзён — яна проста чароўная…

Аднойчы ён убачыў шчасьлівы сон. Белапенна, густа цьвілі прысады. Дарога, па якой ён ішоў, была бясконцаю і не стамляла. Сустракаліся людзі — знаёмыя і незнаёмыя. І шмат дзетак. У аднаго хлопчыка ён запытаў:

— Ты хто?

— Беларус.

— А куды вядзе гэтая вечная дарога?

— У рай, — адказаў хлопчык.

Прачнуўшыся, Валеры напісаў словы, надрукаваныя пасьля ў рэдакцыйным артыкуле: «Дарога заўсёды знак. Дбаласьці гаспадароў. Іхнай аселай чыннасьці ды годнага гаспадараньня. Іхнай любові — да роднай зямлі, Бацькаўшчыны, сваіх продкаў, нават нябёсаў, дзе жыве Гасподзь».


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

АБАЖУР - часопіс Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster