БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

Часопіс АБАЖУР на старонках  КАМУНІКАТУ

 
 АБАЖУР №№ 52-53

АБАЖУР №№ 52-53 Партрэт мастака

МАЙСТЭРНЯ

Калі дамаўлялася на сустрэчу з фатографам Анатолем Клешчуком, мяне папярэдзілі, што ён не мае вялікай ахвоты даваць інтэрв’ю. Тры разы мы пераносілі час сутрэчы — Анатоль быў у раз’ездах па Беларусі і не паспяваў вярнуцца альбо не меў сіл на размову. Нарэшце атрымалася яго выхапіць у Доме Прэсы пад абяцанне, што гутарка зойме не больш за дзве гадзіны…
Анатоль запрасіў у свой «звяздоўскі» кабінет-фоталабараторыю — невялічкі пакойчык, дзе, відавочна, ужо даўно ніхто не займаўся праяўкай-друкаваннем здымкаў. На стале замест грувасткага фотаабсталявання стаяў маленькі ноўтбук — дый той часова, пакуль Анатоль тут, са мной размаўляе.
Ужо пасля першых пытанняў-адказаў мне стала зразумела, што аніякіх дзвюх гадзін не хопіць, каб выслухаць усё, што Анатоль можа распавесці, — столькі ў яго тых гісторый, і думак, і пачуццяў.

ТЭХНІКА

— Анатоль, якімі тэхнічнымі сродкамі вы карыстаецеся?
— Яшчэ да гэтага часу працую з камерай Asahi Pentax 6x7 — гэта для шырокіх слайдаў, калі трэба зняць штосьці для календароў, кніг. На слайдах — асаблівая якасць, там выцягваюцца такія дэталі! Але цэлы чамадан даводзіцца цягаць…
У асноўным здымаю на лічбу. У мяне звычайная камера — Сanon EOS 20D. Аб’ектываў чатыры, але лінейка ў іх вялікая: ад шырокага кутніка 16 мм да 300 мм.

— І даўно перайшлі на лічбу?
— Гады чатыры таму. Але спачатку здымаў «паралельна» — дубляваў на стужку. Калі лічбавыя камеры толькі з’явіліся, я ім асабліва не давяраў, хоць і бачыў на экране вынік. Стужка ў маёй галаве мацней сядзела. Я верыў, што гэта вечнае. Таму адну і тую ж карцінку здымаў спачатку адной камерай, потым другой.
Цяпер ужо зразумеў, што гэта бессэнсоўна. Дый жыццё прымусіла, а асабліва рэдакцыя. Таму што рэдакцыя — гэта маленькі завод, і ён працуе напружана, без перапынкаў. Здымкі, якія сёння не выкарысталі, — заўтра ўжо нішто. І я сам часам дзіўлюся: як гэта так было, што калісьці я здымаў толькі на стужку, прыязджаў з камандзіроўкі, дзень рабіў стужкі, друкаваў картачкі, потым разносіў іх па аддзелах, прапаноўваў… Але ж я паспяваў не менш, чым зараз з гэтай лічбай! І быў больш шчаслівы, калі гэта ўсё рабіў. Я чакаў нараджэння картачкі, як казкі, як цуда. А зараз вельмі проста — прыбег, уваткнуў у кампутар, паглядзеў — ага! Ёсць! Выкінуў нешта, падправіў штосьці. Але ўсё адно, уся гэтая электроніка прымушае заўжды ў пэўным нервовым стане знаходзіцца — а раптам нешта не запрацуе?

— А да гэтага якімі камерамі карысталіся? І які іх лёс?
— Камеры мае ляжаць, усе нармальныя. Спачатку быў «Зеніт», яшчэ ў юнацтве. На свой першы заробак я купіў сабе не джынсы, а фотаапарат. На той час гэта быў страшэнны дэфіцыт. Памятаю, 31 снежня ў ГУМе іх выкінулі, я адстаяў вялізарную чаргу… Але дзякуючы гэтаму я стаў фатографам!
Ну а наступныя камеры былі больш прафесійныя — EOS, толькі стужкавыя.
Лёс адной камеры вельмі цікавы — я яе атрымаў у Японіі як прыз за фатаграфію па экалогіі. Гэта быў конкурс, арганізаваны ЮНЕСКА. Камера гэтая на той час была вельмі добрая — EOS 50Е, — але я марыў купіць сабе іншую. Тую аддаў аднаму чалавеку, меркаваў прадаць, але потым перадумаў. І добра зрабіў, бо камера прайшла са мною вельмі доўгі шлях — і ніколі не псавалася, я яе нават аднойчы патапіў у вадзе, калі вялікая паводка была на Палессі. Яна мне вельмі добра служыць, яна як сябра, а сябру нельга здрадзіць.

— Дарэчы, новую тэхніку самі набываеце ці рэдакцыя?
— Сам. Бо я ведаю, што мушу быць лепшым. Я не магу чакаць два гады, калі мне рэдакцыя набудзе патрэбную фотакамеру, таму частку свайго бюджэту, якую мог бы патраціць на дом, на сям’ю, я усё ж выкарыстоўваю на тэхніку.
Калі ў чалавека няма апаратуры, інструментаў, у яго звычайна няма і натхнення. Навошта я паеду, што я буду рабіць? А ў мяне столькі ідэй, і я павінен іх рэалізаваць не заўтра, а цяпер. Сёння надвор’е добрае, і я ўяўляю, што, калі суцэльная гладзь на возеры, на Нарачы, гэта будзе два адлюстраванні, два небы. Такое можа быць толькі ў асаблівыя дні. І калі такое прыйшло, я павінен быць там, і ў мяне ўсё мусіць быць з сабой бездакорнае для працы.

ЖАНР

— Такое простае пытанне: а што вы здымаеце?
— (Смяецца.) Вы як людзі на вуліцы — калі бачаць мяне з фотаапаратам, то часцяком пытаюцца: «А што гэта вы тут робіце?» Я ім кажу: «Здагадайцеся з трох разоў». Ну, калі сур’ёзна, я здымаю жыццё, якое адбываецца менавіта цяпер. Калі гаварыць пра жанры, то гэта рэпартажная фатаграфія, «убачыў — зняў». Я не змагу здымаць усё жыццё, напрыклад, аўтамабільны завод і рабіць выдатныя картачкі аўтамабіляў. Я рэпарцёр, я фатограф, я газетны фатограф.
Кожны дзень патрэбны фотаздымак на першую старонку. Але так званых «рэдакцыйных заданняў» за год у мяне бывае толькі два ці тры, калі трэба зняць нешта асаблівае. У асноўным я сам прыдумляю тэмы. І я думаю, рэдактар правільна робіць, што давярае майму густу і досведу — што ў жыцці выбраць і ўбачыць. Я гэтае жыццё добра ведаю. І адкуль я прывязу гэтую картачку — з Брэсцкай крэпасці ці з Пінска, дзе ў рэчцы баптысты хрышчэнне наладжваюць, ці з птушкафабрыкі, дзе з аднаго яйка з’явіліся на свет тры кураняткі, — мой выбар. Я сам павінен гэта знайсці, павінен трымаць жыццё пад прыцэлам свайго аб’ектыва.

— Архівы маеце?
— Па-рознаму бывае. Вось ўчора я праязджаў, а на дарозе шла будоўля. Я такога ў жыцці не бачыў — каб на кожным слупе сядзеў электрык! Я гэта зняў, хоць зараз і не падыходзіць па тэме, але ж… Ну будзе дзень энергетыка, і, можа, гэтая картачка будзе дарэчы. Але мы ў рэдакцыі стараемся, каб здымак быў свежы і канкрэтны.

ВАНДРОЎКІ

— Мне вядома пра вашае захапленне — браць машыну і ездзіць па Беларусі, здымаць розныя цікавыя мясціны. Як часта вы выязджаеце?
— Ой, мне здаецца, увесь час. Вось я цяпер прыехаў у Мінск, тры дні я тут, хуценька скідаю ўсе здымкі ў рэдакцыю, каб не састарэлі. Але паглядзіце — надвор’е нармальнае, я павінен ехаць!
Езджу я на ўласным аўтамабілі, стараюся, канешне, заехаць туды, дзе яшчэ не быў, але шукаю, каб гэта была цікавая зямля.

— І працягла вандруеце?
— У мяне былі паездкі і па два тыдні. У адзін год пачалося ўсё з Радаўніцы на Гомельшчыне — гэта дзень, калі ў Чарнобыльскую зону запускаюць людзей. Я там па поўнай праграме адбамбіў! Першае — гэты абрад, своеасаблівы тым, што да пакінутых хат і магіл едуць людзі, другое — магчымасць увогуле паздымаць у зоне. А яшчэ — час веснавога росквіту, можна пашукаць ландшафты цікавыя, метамарфозы пераходаў з кінутых людскіх паселішчаў у дзікую зону. Далей — паводкі. Асабліва калі стаіць добрае надвор’е са спякотным днём і халоднай ноччу — тады выразны туман атрымліваецца. І ўсё гэта трэба падлавіць, зняць! На заўтра нельга пакідаць нічога, нават калі ты едзеш і бачыш царкву, трэба выйсці і сфатаграфаваць яе, таму што праз год яе бамжы спаляць…

У вандроўках я наогул прачынаюся а пятай зранку — можна злавіць незвычайны стан неба. Потым удзень еду з аднаго месца на другое, бо столькі цікавага адбываецца — людзі грабуць сена, нешта вязуць, нешта нясуць, нешта крадуць…
Але два тыдні, скажу я вам, — гэта вельмі доўга для вандроўкі па Беларусі. Таму што з нашымі гасцініцамі, з нашым уладкаваннем, харчаваннем — гэта вельмі цяжка. Ты проста страшэнна стамляешся.

— Як на працы ставяцца да вашага «вольнага» графіка?
— Як бы я ні працаваў, што б ні рабіў, ніхто ў рэдакцыі не павінен мець падставы сказаць, што я працую дрэнна. І мне гэта ўдаецца. Рэдактар не можа сказаць, што я яго падвёў, штосьці не выканаў, ці няма маіх здымкаў. Альбо, маўляў, невядома дзе езджу. Мне хоць зараз скажы: «Патрэбны фотаздымак такі-гэткі», — і я яго адразу ж дастану: ці то пра жыццё габрэяў, ці пра беларускае пахаванне, ці пра сіроцкія прытулкі, што заўгодна. Я ведаю: усё, што я здымаю, гэта важна.

— З таго, што вы ўжо наздымалі, было нешта асаблівае, што вельмі вас уразіла?
— Так адразу цяжкавата прыгадаць… Памятаю, у Віцебскай вобласці ездзіў здымаць адну царкву. Я пра яе наогул нічога не ведаў, але чуў, што гэта лепшае месца на планеце. Я туды некалькі разоў прыязджаў, але мне не шанцавала: тры хвіліны сонца, а потым зацягвае неба, і тыдзень дождж ідзе. І вось калі я ўсё ж злавіў ладнае надвор’е — такі стан прыроды, такое сонца, шэрань і гэтая незвычайная архітэктура, вёска ўдалечыні за туманам… Я проста сябе шчыпаў і думаў: няўжо я ўсё гэта бачу?
У Беларусі сенсацый небагата — звычайная зямля. Але бывае ўсё ж… Я калісьці здымаў аленя вельмі блізка, ён стаяў перада мной і роў. Я здымаў яго цэлую гадзіну і нават не ведаў, што мне рабіць, бо калі я пайду — ён уцячэ. І я стаяў, як дурань, але быў такі шчаслівы! Можа, я нічога новага свету не адкрыў, але ж так не ўсім шанцуе.
— Вы ўвесь час кажаце пра Беларусь. Няўжо няма спакусы паздымаць іншыя краіны?
— Мне даводзіцца ў розных краінах бываць — Ірландыя, Швецыя, Швейцарыя, Францыя. Канешне, па магчымасці я там здымаю. Але ўсё ж хочацца, каб гэта нехта ўбачыў, а для гэтага трэба нагода, артыкул патрэбны ці выстава. Таму я раблю здымкі ў іншых краінах больш для сябе — вось я там быў і хачу пакінуць сведчанне. Канешне, спрабую цікавей гэта зняць. Часамі прымушаю сябе, часамі прыходзіць натхненне — як калісьці ў Нью-Йорку, дзе я з задавальненнем здымаў Бруклінскі мост, выспу Свабоды… Але ўсе гэтыя здымкі ляжаць у архіве, і я сумняваюся, што камусьці ў Беларусі яны спатрэбяцца.

— Ну а як наконт жадання зняць тую ж Эйфелеву вежу — але гэтак, як яшчэ ніводны фатограф не здымаў?
— Не, такога няма. Усё адно ты глядзіш на гэта як турыст. Каб зняць нармалёва, трэба там пажыць — паездзіць у тым жа французскім метро, пабыць ля гэтай вежы, паназіраць за ёй. На творчасць час патрэбны, а калі ў цябе адзін дзень, і ідзе дождж… Будзе непрафесійна. Калі б у мяне заданне было — вежу зняць, то так, круціўся б. А калі я там толькі з нагоды сваёй чарговай выставы і ў мяне некалькі дзён, я проста іду «адзначыцца» — хай будзе. Але гэта несур’ёзна.

ВЫСТАВЫ

— Вы згадалі міжнародныя выставы. Раскажыце, калі ласка, пра гэта.
— Я думаю, што самы шчаслівы год для мяне — сёлетні. Таму што ў Германіі выйшла кніжка ў сааўтарстве з нямецкім фатографам. Кніжка пра Чарнобыль. Як-ніяк я гадоў дваццаць займаюся гэтай тэмай, дзяцей чарнобыльскіх здымаю больш за 18 гадоў, адно і тое ж бамблю, адсочваю лёсы, што з гэтымі дзецьмі, кім яны сталі… Выстава мая пра чарнобыльскіх дзетак сёлета праходзіла ў Берліне, у будынку сацыял-дэмакратычнай партыі — гэта вельмі прэстыжна для любога фатографа. Раней былі выставы ў будынку ААН у Нью-Йорку — гэта ў 2001-м, на 15-годдзе чарнобыльскай трагедыі. У тым жа годзе дэманстраваў свае працы ў Еўрапарламенце ў Бруселі. У 2003-м была выстава ў Палацы Лігі Нацый у Жэневе.
Усе гэтыя выстывы — па тэме Чарнобыля.

— А нейкія іншыя тэмы вы спрабавалі закрануць?
— Я думаю, свету гэта не патрэбна. Свет цікавіць толькі нашая палітыка, Чарнобыль і, можа, экалогія трошкі, прырода — бо новая краіна, шмат азёр, лесу… А так, у прынцыпе, не, нічога больш.

— Але мастаку, які да таго ж патрыёт, — а мне здаецца, у вас вельмі моцныя патрыятычныя пачуцці — хочацца прэзентаваць сваю краіну з іншага боку, не гэтак, як ім «там» відаць. Ці ёсць такое?
— Ой, не, няма ў мяне такіх задум. Як кажуць, «дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся». Каго цяжэй за ўсё здзівіць? Сваю сям’ю і суседзяў. І калі яны здзіўляюцца — гэта нармальна. Нармальна, калі цябе ведаюць тут.
Мне цікава працаваць са звычайным матэрыялам. Мне цікавы беларускі тыпаж. І я знаходжу тэмы, праз якія я магу паказаць нашага чалавека. Ці будзе гэта цікава людзям іншаземным, я не ведаю. Але галоўнае, каб гэта было цікава беларусам. Каб яны глядзелі на гэта не з пагардай, а з захапленнем, каб была інтрыга нейкая.
Мне здаецца, што ў нас нармальная нацыя. Можа, знешне гэты народ пануры, можа, апранаецца ў цёмнае, колераў вясёлкавых мала, хаты не такія… Але сказаць, што беларус невясёлы, нешчаслівы, — няправільна. Шчасце — рэч адносная. Адныя людзі, напрыклад, жывуць у горадзе каля тэатраў, каля паркаў, але ніколі туды не ходзяць — і ім сумна. Другія ж жывуць у нястачы, але, як толькі зайграе гармонік, яны пускаюцца ў скокі — і ўсё рухаецца. Адкуль гэта бярэцца? І мне здаецца, што ў глыбінцы весялосці больш, таму яна мяне больш прываблівае.
А калі ўсё ж казаць пра глабальны праект… Ну хіба толькі БелАЗы паставіць і намудрыць штосьці з імі…

ПАСЛЯДОЎНІКІ

— Як вы ставіцеся да маладога пакалення беларускіх фатографаў? Таленты ёсць?
— Калі я толькі прыйшоў працаваць у газету, адзін фатограф з імем мне сказаў, што за ім ідзе пакаленне людзей, якія нічога не бачаць, не адчуваюць. Потым і мне здавалася, што няма фатографаў, асабліва тых, што маюць свой нацыянальны стрыжань. Ты можаш ездзіць па ўсім свеце, здымаць экзотыку, захапляцца нацюрмортамі, а свайго не адчуваць, не цікавіцца сваім жыццём, зняважліва да яго ставіцца. Але я памыляўся! Моладзь расце вельмі таленавітая і да фатаграфіі ставіцца вельмі дбайна. Класныя фатографы, з выдатнай фатаграфічнай рэакцыяй. І я думаю, што і далей так будзе ісці. Не трэба, каб іх былі сотні, гэта могуць быць два чалавекі, пасля іх — зноўку два. Гэтага дастаткова.

— Дарэчы, у вас ёсць вучні ці людзі, якім вы даеце парады?
— Ведаеце, тут такая рэч, што кожны новы фатограф — гэта ўжо канкурэнт. І ў нашым асяроддзі гэтае штурханне лакцямі вельмі адчуваецца. Таму мы трымаем пэўную дыстанцыю адзін ад аднаго.
У мяне, напрыклад, настаўнікаў не было. Былі два фатографы, працамі якіх я вельмі захапляўся: адзін працаваў у «Камсамолцы», другі так, — і я збіраў іх газетныя здымкі. У мяне быў цэлы сшытак гэтых выразак. І я вучыўся на гэтых здымках, глядзеў у сваю калекцыю, як у кнігу. Зараз я ведаю, што шмат хто збірае мае здымкі.
Але, безумоўна, кожны можа падысці і запытаць. І калі я бачу, што чалавек шчыры, я дапамагу парадай. Бо шмат ёсць такіх, якім патрэбна толькі даведацца, як ты можаш гэта зняць, каб яны змаглі здымаць лепш. А іншы прыйдзе, таму што хоча ўзбагаціцца ведамі пра Беларусь, бо адчувае, што гэта будзе яго поле.
Я лічу, што неабходна, каб людзі адчувалі нашу матэрыю. Каб у Беларусі выраслі фатографы не такія, што ім сказалі: «Ну, прыязджай у Германію, у нас ёсць часопіс, можаш тут папрацаваць», — і ён кінуў усё і паехаў. Такому нават не цікава тут, у Беларусі, нешта стварыць. Каб тут на падмурку з’явіўся яшчэ радок цаглінак.
Пройдзе 20—30 гадоў. Гэты час можа застацца ў неверагодна цікавых здымках. А можа быць пустэча, таму што фатографы не былі запатрабаваныя, газеты не маглі плаціць, ніхто не здымаў.
Ёсць сэнс чалавеку сказаць: у цябе вельмі добры зрок, пачуццё, ты гэта не кідай, таму што ўсіх грошай не заробіш і шчаслівым не пачуваешся толькі з прыбытку. Але ты можаш нешта такое зрабіць, што апроч цябе ніхто не зробіць. Пару такіх чалавек ёсць недзе побач, і я бачу, што іх цягне да мяне. І такім у парадах я ніколі не адмаўляю.

«ЗВЯЗДА»

— Вы задаволены сваёй працай у «Звяздзе»?
— Збольшага — так. Тут працуе шмат людзей, і ёсць шмат начальнікаў. Як і ўсюды — рэдактараў не выбіраеш, намеснікаў не выбіраеш… Але ты павінен гэтак у жыцці ўладкавацца, каб табе з імі было камфортна, а яны былі задаволены тваёй працай. Я, напрыклад, не магу ўзяць камандзіроўку, атрымаць грошы і паехаць, скажам, у Сібір здымаць пустэльнікаў. Ці рэдактар не пусціць, ці яшчэ што. Але трэба ўмець стварыць такую сітуацыю, што, калі, напрыклад, у мяне кніжка выйшла ці выстава дзе ў Еўропе, рэдактар абавязкова дазволіць паехаць. Але ніхто не павінен сказаць, што ты паехаў, а праца спынілася.
Ніхто з рэдакцыі не забараняў мне выязджаць, куды я хачу. У іншых рэдакцыях — так, мне не давалі. А тут мне не могуць сказаць «не». Яны таксама разумеюць: тое, што я еду рабіць, мне вельмі падабаецца. А ці падабаецца гэта «Звяздзе»?.. Намесніку, можа, і не падабаецца, але тое, што «Звяздзе» будзе ад гэтага карысць, ведаюць усе.
Вось гэтае спалучэнне дае падставу сказаць, што мне падабаецца тут працаваць. Канешне, ёсць шмат недахопаў: то менш заплацяць, то апаратуры не было, то не гэтак надрукавалі, то не тую картачку выбралі, якую хацеў, то рэдактар з’ехаў, а намеснік не бярэ на сябе паўнамоцтвы, — дык гэта скрозь і паўсюль. Можа, толькі адно: я хацеў бы, каб друкавалі больш вострыя, крытычныя мае здымкі, ад якіх будзе больш карысці.

— А куды ідуць тыя здымкі, што не спадабаліся кіраўніцтву? У стол?
— Яны ўсе ў мяне ёсць. Гэта аб’ектыўная інфармацыя пра жыццё. Як будуць людзі вывучаць жыццё? Па фатаздымках таксама! Зараз забаронена друкаваць здымкі пра Чарнобыль. Але я ўсё адно здымаю гэтых дзяцей — каб хтосьці не сказаў, што гэтага не было ў Беларусі. Было. І я гэта здымаю. Гэта як місія нейкая. Але гэта не друкуюць. Дык што мне рабіць? Я ўсё адно буду гэта здымаць. Нават Курапаты — зараз да іх цікавасці няма, але там шмат чаго адбывалася, і я ездзіў здымаць. Цяпер пра гэта наогул забыліся, усё, цішыня, быццам бы і не было. Але здымкі ў мяне ёсць.

— Ну, можа, надрукуюць пасля…
— Ага, пасмяротна, з надпісам: «Ён не стамляўся здымаць хібы жыцця». (Смяемся.)

Гутарыла 
Людміла Шастак


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

АБАЖУР - часопіс Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster