БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 1 / 1998

НАВУКОВАЯ ХРОНІКА

"Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 1998 г.

З 11 па 13 траўня 1998 г. у Інстытуце гісторыі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча) адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя гісторыкаў "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму" ("Krajowość: tradycje zgody narodów w dobie nacjonalizmu"). Канферэнцыя была ініцыявана групай навукоўцаў Польшчы і Летувы (Ян Юркевіч, Алег Латышонак, Дарыюс Сталюнас). Ідэю падтрымала кіраўніцтва Познаньскага універсітэта. Галоўную арганізацыйную працу выканаў прафесар Ян Юркевіч.

Канферэнцыя была прысвечана праблеме краёвасці*.

Праца канферэнцыі распачалася рэфератам прафесара Юліўша Бардаха (Варшава), які быў прысвечаны свядомасці насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў 17-18 стст. Вядомы польскі даследчык звярнуў увагу на тое, што ў свядомасці значнай часткі грамадства Беларусі і Летувы адчуванне ўласнай польскасці спалучалася з пачуццем пэўнай прыналежнасці да беларускага або летувіскага этнасу.

Дыскусію выклікала выступленне добра вядомага ў Беларусі гісторыка з Беластока Алега Латышонка. Ён спрабаваў знайсці агульныя рысы ў краёвасці і ў ідэалогіі "западноруссизма". Пераканаўчым ягоны рэферат назваць цяжка. Магчыма, спроба адшукаць падабенства паміж краёвасцю і "беларускім" варыянтам вялікарускага шавінізму была народжана пэўнай неакрэсленасцю паняцця краёвасці. Алег Латышонак "справакаваў" бурную дыскусію і, у пэўным сэнсе, задаў тон далейшай працы канферэнцыі.

Варта адзначыць высокі навуковы ўзровень дыскусій. Відавочна, гэтаму спрыяў досыць "камерны" характар канферэнцыі. Актыўны ўдзел у ёй прынялі 14 навукоўцаў з Польшчы, Летувы, Беларусі і Швецыі. Амаль усе яны здаўна цікавяцца праблемай краёвасці і маюць асабісты погляд на яе.

Шэраг рэфератаў быў прысвечаны асобным дзеячам краёвага руху. Так, летувіскія гісторыкі Рымантас Мікніс і Ян Савіцкі засяродзілі ўвагу на постаці аднаго з галоўных ідэолагаў краёвасці Міхала Ромера. Яшчэ адзін летувіскі даследчык, Дарыюс Сталюнас у сваім выступленні спыніўся на асобе віленскага адваката Тадэвуша Урублеўскага. Беларускі даследчык Алесь Смалянчук - на асобе вядомага ў Беларусі палітычнага дзеяча Рамана Скірмунта. Польскі гісторык Браніслаў Макоўскі - на асобах паэта Антанаса Баранаўскаса і грамадскага дзеяча Вінцаса Кудзіркі.

Праблема краёвасці разглядалася ў кантэксце ўсей еўрапейскай гісторыі. Рэферат Марыі Задэнцкай (Упсала) быў прысвечаны спробам распрацоўкі краёвай ідэалогіі вярхамі нямецкай грамадскасці прыбалтыйскіх земляў на пачатку 20 ст. Малгажата Грывач (Познань) спынілася на канцэпцыі краёвасці чэшскага філосафа і тэолага сярэдзіны 19 ст. Бернарда Бальцана.

Канферэнцыя паказала, што для далейшага даследавання азначанай праблемы велізарнае значэнне будуць мець спробы вызначыць самое паняцце "краёвасці" для розных перыядаў яе гісторыі. Таксама важна адрозніваць краёвасць як ідэалогію ад краёвасці як свядомасці. Безумоўна, больш глыбокаму разуменню гэтага гістарычнага феномена будзе спрыяць ягоны далейшы разгляд у кантэксце сусветнай гісторыі. Для гісторыі Беларусі і Летувы значную вагу набываюць даследаванні беларускага і летувіскага варыянтаў краёвасці. У прыватнасці, не выклікае сумнення прыналежнасць да краёвага руху ў 1910-1915 гг. вядомых дзеячаў беларускага руху братоў Луцкевічаў. Зразумела, што ў гэтым выпадку можна казаць пра пэўны беларускі варыянт краёвай ідэалогіі.

У апошнім выступленні прафесар Ян Юркевіч узняў пытанне, якое так ці інакш прысутнічала амаль ва ўсіх выступленнях і дыскусіях: ці з'яўляецца краёвасць пэўным гістарычным анахранізмам, ці яе можна трактаваць як спробу "піянерскага прарыву" ў будучыню? Даць канчатковы адказ на гэтае пытанне немагчыма. Але можна пагадзіцца з прафесарам Юркевічам у тым, што, калі краёвасць і была анахранізмам, то перад такім анахранізмам можна з павагай схіліць галаву.

Алесь Смалянчук


* Краёвасць - гэта ідэалогія, якая была распрацавана ў Беларусі і Летуве на пачатку 20 ст. Яна грунтавалася на ідэі палітычнай нацыі. Краёўцы сцвярджалі, што ўсе карэнныя жыхары гістарычнай Літвы, незалежна ад іх этнічна-культурнай прыналежнасці, з'яўляюцца "грамадзянамі краю" і тым самым належаць да адзінай нацыі. У перыяд абвастрэння этнічных адносін краёвасць сталася ідэалогіяй нацыянальнага паразумення. Яна выразна супрацьстаяла этнічнаму шавінізму. Апроч гэтага краёвасць можна трактаваць і як рысу свядомасці часткі грамадства беларуска-летувіскага краю, які стаў Радзімай не толькі для беларусаў і летувісаў, але і для палякаў, яўрэяў, татар, рускіх. Розныя этнічна-культурныя патокі змешваліся, зліваліся і нараджалі ўнікальны тып "краёўца", які сапраўды адчуваў сябе грамадзянінам краю і мог адначасна належаць да двух ці нават да трох этнасаў. Для беларускай гістарыяграфіі праблема краёвасці з'яўляецца вельмі цікавай яшчэ і таму, што яна непасрэдна датычыць праблемы фарміравання беларускай нацыі. Гісторыя краёўцаў і краёвасці пярэчыць абсалютызацыі тэзіса пра сялянскае паходжанне беларусаў. Прыклад таго ж Рамана Скірмунта сведчыць пра тое, што лічыць вярхі грамадства Беларусі цалкам страчанымі для беларускага руху нельга. Для многіх дзеячаў з "падвоенай" свядомасцю (ліцвін па паходжанню, паляк па нацыянальнасці) краёвасць была зыходным пунктам эвалюцыі ў накірунку беларускасці.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія