БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 1 / 1998

КРАЯЗНАЎЧАЕ ЖЫЦЦЁ

Наваградскі "Прамень" 

Тамара Вяршыцкая
(Наваградак)

У 1997 г. у Наваградку паўстала недзяржаўнае культурна-асветніцкае аб'яднанне аматараў ведаў "Прамень".

За 180 гадоў да гэтага, у 1817 г. маладыя ўраджэнцы Наваградчыны Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, поўныя надзей і жадання змяніць жыццё да лепшага, стварылі сярод студэнтаў Віленскага універсітэта Таварыства філаматаў (аматараў ведаў) "Прамяністыя". Шлях да паляпшэння жыцця бачыўся ім праз пашырэнне асветы.

У Наваградку заўсёды былі і ёсць энтузіясты, для якіх вывучэнне і папулярызацыя гісторыі і культурных здабыткаў свайго краю з’яўляецца справай жыцця. "Прамень" у першую чаргу імкнецца пашыраць сярод дзяцей і моладзі веды пра Наваградчыну, выхоўваць павагу да свайго краю, свайго народа і да самых сябе. У гэтай справе вельмі важна аб'яднаць аднадумцаў і стварыць магчымасці для рэалізацыі незапатрабаваных грамадствам талентаў, каб спрабаваць ажыццявіць ідэі і праекты, якія не пад сілу аднаму чалавеку.

Аб'яднанне "Прамень" разглядае Наваградак як культурны і духоўны цэнтр усяго рэгіёна, што абумоўлена яго папярэдняй гісторыяй. Былі ў ёй моманты высокіх узлётаў. Тут пачыналася гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Адсюль кіравалі рэлігійным жыццём усёй краіны. А калі наступалі перыяды заняпаду на першы план выходзілі інтэлігенты, якія мелі належныя веды і зычліва ставіліся да народу. Гэтыя пастулаты "Прамень" і паклаў у аснову свайго існавання.

Праекты, распрацаваныя "прамяністымі" канца 20 ст., прадугледжваюць стварэнне ў Наваградку школы мастацтваў, выданне часопіса "Зямля Наваградская" (на польскай і беларускай мовах), падрыхтоўку сумесна з музеем выставы "Шляхецкія сядзібы Наваградчыны ў 19 ст.", выданне кнігі ўспамінаў былога наваградца сп. Дж.Кагана "Як мы перажылі халакост з рускімі яўрэйскімі партызанамі" ў перакладзе на беларускую мову. Праекты накіраваны на стварэнне новых магчымасцей для творчага развіцця асобы, на даследаванне малавядомых, але важных і вызначальных гістарычных з'яў і падзей, на ліквідацыю "белых плямаў" у нашым веданні мінулага.

"Прамень" і Наваградскі гісторыка-краязнаўчы музей распрацавалі сумесны праект, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Мы імкнемся даследаваць і паказаць (з дапамогай выставы) асяроддзе, якое спрыяла станаўленню выдатных дзеячаў літаратуры І9 ст. - Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэся Каратынскага і інш. Выстава прадугледжвае знаёмства з сядзібнай архітэктурай 19 ст., удзельнікамі ваенных, палітычных і грамадскіх падзей, а таксама дзеячамі мастацтва, навукі і літаратуры.

На самым пачатку свайго існавання аб'яднанне "Прамень" ініцыіравала стварэнне дзіцячага клуба "Зялёная карова". Яго дзейнасць накіравана на пошук і падтрымку таленавітых дзяцей і падлеткаў, развіццё і выхаванне іх асобы. Клуб займаецца вывучэннем гісторыі, культуры, побыту, народных рамёстваў, цікавіцца праблемамі экалогіі. Двухтыднёвы экалагічны летнік на Свіцязі, арганізаваны старэйшай групай клуба "ЗК" у жніўні 1997 г., пазнаёміў яго ўдзельнікаў з флорай і фаўнай возера, з уплывам розных аспектаў дзейнасці чалавека на біяцэноз мясцовага заказніка. У гэтым годзе плануецца правядзенне семінара па правілах і метадах экалагічнага даследавання, арганізацыя яшчэ аднаго летніка, падчас якога будзе складзена экалагічная карта заказніка, ідэнтыфікаваны прадстаўнікі флоры і фаўны, праведзена вечарына "Легенды і паданні Свіцязі". Матэрыялы даследаванняў будуць прадстаўлены грамадскасці. Адначасова малодшая група клуба займаецца пошукам слядоў славутай бібліятэкі Храптовічаў са Шчорсаў. Праект уключае збор інфармацыі па гісторыі вёскі Шчорсы і складанне генеалагічнага дрэва роду Храптовічаў, пошук кніг з бібліятэкі сярод мясцовага насельніцтва.

На сённяшні дзень Асацыяцыя недзяржаўных арганізацый г. Наваградка выдае газету "Самі аб сабе". Яе наклад - 299 паасобнікаў. Нашая газета - гэта спроба намаляваць праўдзівы партрэт сучаснага наваградца, спроба зазірнуць у глыбіню нашых душ.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія