Prof. Heinrihs Strods. Latvian National Guerilla Warfare. 1944-1956. Part II. Documents and Materials.- Riga, 1998, 600p. Price Ls 6,50.
(Праф. Генрыкс Стродс. Латвійскі нацыянальны партызанскі рух.1944-1956. Частка ІІ. Дакументы і матэрыялы. Рыга, 1998, 600 с.)
У 1996 г. выдавецтва “Preses nams” апублікавала кнігу прафесара Генрыкса Стродса “Латвійскі нацыянальны партызанскі рух. 1944-1956. (576 с., наклад 2 тыс. п.). Наклад цалкам разышоўся. Кніга атрымала 16 пазітыўных рэцэнзій у Латвіі і за яе межамі.
Выдавецтва “Preses nams” апублікавала другую частку кнігі праф. Г.Стродса “Латвійскі нацыянальны рух. 1944-1956. Дакументы і матэрыялы”. Выданне ўтрымлівае 142 дакументы з архіваў Латвіі (ЦК Лат.КП, НКВД Лат.ССР і інш.), Германіі (Генеральны штаб германскай арміі, Рэйхскамісарыят усходніх зямель і інш.), Англіі (Міністэрства замежных спраў і інш.), Расіі (НКУС, МГБ, Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў і інш.). Дакументы раней не друкаваліся.
Упершыню друкуюцца таксама матэрыялы асобных латвійскіх нацыянальных партызанскіх фарміраванняў: уставы, загады, дырэктывы (у т.л. на выпадак вайны паміж СССР і Заходнімі дзяржавамі), лістоўкі і падпольныя выданні. Сярод дакументаў звяртаюць на сябе ўвагу апісанні ваенных аперацый, якія праводзіла НКУС і МГБ СССР супраць нацыянальнага партызанскага руху, даклады камандзіраў знішчальных батальёнаў і спецыяльных баявых груп. Таксама кніга ўтрымлівае сакрэтныя дакументы ЦК Лат.КП, якія датычаць рэпрэсій супраць насельніцтва Латвіі, дэпартацыі ў Сібір у 1949 г. і інш. Беларускага чытача могуць асабліва зацікавіць дакументы, якія распавядаюць пра рэйды латвійскіх партызан на тэрыторыі Беларусі, пра іх кантакты з беларускім нацыянальным партызанскім рухам у пасляваенны перыяд.
Выданне складаецца з 5 раздзелаў і 23 параграфаў. Усе дакументы друкуюцца ў перакладзе на латвійскую мову. Даведкавы раздзел утрымлівае інфармацыю аб удзельніках партызанскага руху. Таксама змешчаны спіс выкарыстаных архіўных фондаў і спіс надрукаваных дакументаў на англійскай мове.
Кнігу можна заказаць у выдавецтве “Preses nams” (Balasta dambis 3, LV – 1981, Riga, Latvia).
Публікуецца на сайце з
ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага
Альманаху"