БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 3 / 2000

Пасляслоўе рэдактара





Аналітычны і надзвычай інфарматыўны артыкул сп. Андрэя Кіштымава, здаецца, ў роўнай ступені выяўляе як важкасць так і недастатковасць “эканамічнага падыходу” да высвятлення праблемы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы ў пачатках 20 ст. 

Як паказала гістарычная практыка, поспех гэтай справы залежаў ад пазаэканамічных чыннікаў, напрыклад, ад развіцця геапалітычнай сітуацыі ці супярэчнасцяў і сутыкненняў магутных знешнепалітычных сілаў, ад (і гэта вельмі важна) заангажаванасці сацыяльнай і інтэлектуальнай эліты ў справу будаўніцтва і абароны беларускай дзяржавы. З апошнім было далёка не найлепей па прычыне эканамічнай слабасці і нешматлікасці нацыянальна свядомай эліты. 

Асноўнае пытанне, пастаўленае аўтарам у пачатку артыкула: “Ці была падрыхтавана беларуская эканоміка да беларускай дзяржаўнасці?”, гэтаксама як і адказ на яго ў канцы, выступаюць як рытарычныя, паколькі адсутнічаюць крытэрыі падобнай эканамічнай “падрыхтаванасці” альбо “непадрыхтаванасці”. Ці можна тлумачыць падрыхтаванасцю эканомікі поспех у стварэнні летувіскай, латышскай, эстонскай, фінскай дзяржаўнасці? Ці няўдача ўкраінцаў тлумачыцца “непадрыхтаванасцю” эканомікі Украіны? 

Сумняваючыся ў правамернасці пастаноўкі падобных пытанняў, нельга не прызнаць адметнасці і грунтоўнасці аўтарскага аналізу развіцця эканамічнай сітуацыі на этнічных беларускіх землях ў 19 - пачатку 20 ст.

Як працяг тэмы ў раздзеле “Дакумент” змешчаны рэферат Антона Луцкевіча (1917 г.) “Эканамічная эвалюцыя і беларускі рух”. 

Аляксандр Краўцэвіч 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія