БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 3 / 2000

Лікоўскі манетны скарб.

Іван Сінчук
(Менск)

Лікоўскі скарб 18 ст. – адзін з самых значных манетных скарбаў Беларусі. Некалькі разоў ён згадваўся ў літаратуры, у першую чаргу, даведачнай. На жаль, папраўленыя звесткі пра скарб не ўвайшлі ў навуковы зварот. Спадзяванне, што яны будуць змешчаныя ў чацвёртым томе Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, аказаліся марнымі. Прапанаваны ніжэй тэкст – гэта разгорнуты энцыклапедычны артыкул у першай рэдакцыі з дадаткам табліцы рэканструкцыі складу скарбу. Матэрыял падрыхтаваны на падставе працоўных дзённікаў 1988 г. Часткова вынікі гэтага апошняга вывучэння скарбу падаваліся ў друку ў сувязі з абгрунтаваннем неабходнасці рэканструкцыі яго працэнтнага складу1 . Тым не менш, існуе неабходнасць хоць часткова ўвесці ў навуковы зварот абноўленую інфармацыю.

Першыя звесткі пра скарб з’яўляюцца настолькі лапідарнымі, што іх можна прывесці цалкам: “Лікоўскі скарб, манетны скарб, знойдзены ў 1954 г. у вёсцы Лікоўка Гродзенскага раёна. Схаваны каля 1687 г. Гліняны гаршчок змяшчаў 6495 медных і срэбных манет агульнаю вагою каля 10 кг. (Вялікае Княства Літоўская, Рэч Паспалітая, Прусія, шведская Прыбалтыка, Шатландыя). Характэрная асаблівасць – наяўнасць кампактнай групы фальшывых манет (132 “барацінкі” і 1 рыжскі “шылінг”). Зберагаецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі”. Падобныя звесткі прыводзяцца ў “кароткай” энцыклапедыі “Беларуская ССР”2 , у даведніку “Археалогія, нумізматыка і геральдыка Беларусі”3 , у энцыклапедычным даведніку “Гродна”4 . Больш інфармацыі ўтрымліваюць “Працы і матэрыялы археалагічнага і этнаграфічнага музея ў Лодзі”5 і энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка Беларусі”6 . (У апошнім выданні ў адрозненні ад папярэдніх пададзена іншая агульная колькасць манет – 6468).

Даследаванне 1988 г. паказала, што агульная колькасць манет на 333 экз. перавышае лічбу, пададзеную Валянцінам Рабцэвічам. Скарб быў знойдзены ў 1953 г. Схаванне адбылося недзе ў сярэдзіне 18 ст. Адсутнічае рэдкі для скарбаў Рэчы Паспалітай торнер Шатландыі. “Малодшая” манета скарбу гадоў на 60 “маладзейшая”, чым сцвярджалася раней. Колькасць падробак перавышае папярэдні паказчык у чатыры разы. У скарбе адсутнічаюць манеты 16 ст., за выключэннем чацвяртака 1569 г. Пэўнае сумненне выклікае прыналежнасць да скарбу надзвычай добра захаваўшагася чатырохграшoвіка Жыгімонта ІІ Аўгуста, які ніяк не ўпісваецца ў сістэму суадносінаў наміналаў і грашовага ліку 18 ст. і не адпавядае тыповаму складу скарбаў 17-18 стст. Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарыстоўваліся акрамя манет музейныя кнігі паступленняў. Сітуацыя са складам скарбу даволі няпростая. На сённяшні дзень яна выглядае наступным чынам.

Лікоўскі манетны скарб. Знойдзены ў вёсцы Лікоўка Гродзенскага раёна ў 1953 г. Схаваны (па “малодшай” манеце скарбу) у сярэдзіне 18 ст. Захавалася 190 срэбных, 2 нізкапробнага срэбра, 6636 медных ( у тым ліку 544 фальшывых) манет.

Вялікае Княства Літоўскае: чатырохграшовік 1569 (1).

Рэч Паспалітая: медны солід ВКЛ 1660 (26), 1661 (299), 1663 (141), 1664 (314), 1665 (718), 1666 (1325), 166… (767); солід Каралеўства Польскага 1660 (137), 1661 (169), 1663 (382), 1664 (706), 1665 (432), 166… (651); невызначаны медны солід 166… (24); зацёрты медны солід Каралеўства Польскага 1749-1755 (1); шасціграшовік ВКЛ 1664 (1); 1666 (1); шасціграшовік Каралеўства Польскага 1656 (1), 1657 (4); 1659 (1), 1660 (6), 1661 (9), 1662 (13), 1663 (12), 1664 (11), 1665 (13), 1666 (15), 1667 (8), 166… (4), 1678 (1), 1679 (2), 1680 (3), 1681 (6), 1682 (15), 1683 (7), 1684 (2), 1685 (1); орт Каралеўства Польскага 1663 (1), 1668 (4); тынф 1664 (2), 1665 (1), 1666 (1).

Каралеўства Прусія: шасціграшовік 1674 (1), 1679 (1), 1680 (1), 1681 (9), 1682 (7), 1683 (7), 1684 (2), 1686 (5), 1687 (2), 168… (1), 1698 (1); орт 1679 (1), 1682 (1), 1683 (1), 1684 (3).

Іспанскіе Нідэрланды: талер 1659 (1), 1679 (1).

Прыбалтыйскія ўладанні Швецыі: зацёрты солід 16… (2).

Фальшывыя манеты: падробкі медных солідаў ВКЛ 1660 (2), 1661 (7), 1664 (1), 1665 (1), 1666 (100, у тым ліку тыпу “конь з доўгімі нагамі” – 83), 166.. (103); медных солідаў Каралеўства Польскага 1660 (14), 1661 (29), 1663 (6), 1664 (15, у тым ліку 1 экз. рукі рэзчыка падробак солідаў ВКЛ тыпу “конь з доўгімі нагамі”), 1666 (14), 166… (234), зацёртыя 166… (18).

Рэканструяваны (гл. табліцу 1) з улікам сістэматычных памылак склад комплексу сапраўдных медных солідаў са скарбу: ВКЛ 1660 – 0,48%, 1661 – 6,11%, 1663 – 2,31%, 1664 – 6,75%, 1665 – 15,88%, 1666 – 27,65%; 15,81%, 1665 – 9,65%.

Гэта адзін з буйнейшых скарбаў медных солідаў Яна ІІ Казіміра Вазы. З 1954 г. захоўваецца ў Гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі.


1 Синчук И.И. Ликовский клад: опыт реконструкции состава комплекса солидов Речи Посполитой // Матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Музей і развіццё гістарычнага краязнаўства”, прысвечанай 70-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. 8-9 кастрычніка 1990 г. Гродна, 1990. С. 62-63.
2 [Рабцэвіч В.Н.] Лікоўскі скарб // Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Мінск, 1978. Т.1. С. 364.
3 [Рабцэвіч В.Н.] Лікоўскі скарб // Археалогія, нумізматыка і геральдыка Беларусі. Мінск, 1979. С. 109-110.
4 Колобова И.Н. Монетные клады на территории Гродненской области // Гродно. Энцыклопедический справочник. Минск, 1989. С. 274.
5 Rjabcewicz V.N. Skarby monet z XVI i XVII wieku na terenie obwodu Brześkiego i Grodzieńskiego Białoruskiej SRR // Prace i materiały Muzeum archeologicznego i etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska. 1986. Nr.6. Łódz, 1989. S. 235.
6 Рабцэвіч В.Н. Лікоўскі манетны скарб // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мінск, 1993. С. 370.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія