|
АД РЭДАКЦЫІ І
АРГКАМІТЭТУ
Галоўным
зместам тома 4 “Гістарычнага Альманаха”
з’яўляецца пуб-лікацыя матэрыялаў
навукова-тэарэтычнай канферэнцыі “Праблемы
айчыннай гістарыяграфіі”, якая
адбылася ў Гародні 19 - 21 студзеня 2001 г. У
гэтым першым навуковым зборы,
арганізаваным Беларускім Гістарычным
Таварыствам, прынялі ўдзел 26
гісторыкаў з 41, што падалі заяўкі і былі
ўключаны ў праграму канферэнцыі.
Большая частка з 15 ад-сутных калегаў
зараней паінфармавала арганізатараў
пра немагчымасць прыехаць у Гародню. І
толькі некалькі асобаў, чые выступы
былі аб’яўле-ны ў праграме,
адсутнічалі без папярэдніх
тлумачэнняў.
Найлічней
былі прадстаўлены сталічныя навуковыя
цэнтры: Інстытут гісторыі НАН Беларусі
(Віктар Астрога, Уладзімір Калаткоў,
Андрэй Кіш-тымаў, Аляксей Літвін,
Уладзімір Навіцкі, Станіслаў Рудовіч,
Марына Сака-лова), БДУ (Васіль Варонін,
Валянцін Голубеў, Павал Лойка, Віктар
Фядосік, Пётр Шупляк). Другую па
велічыні групу склалі гісторыкі з
Гародні (Аляк-сандар Краўцэвіч,
Святлана Марозава, Генадзь Семянчук,
Алесь Смалянчук, Святлана Сяльверстава-Куль,
Сяргей Токць, Вячаслаў Швед). Астатнія
ўдзельнікі прадстаўлялі іншыя
рэгіянальныя цэнтры: Віталь Галубовіч (Нава-полацк),
Валянціна Лебедзева (Гомель), Ігар
Марзалюк (Магілёў), Ірына Яленская (Бярэсце).
Чынны ўдзел у абмеркаванні праблемаў
беларускай гістарыяграфіі прынялі
сябры Беларускага Гістарычнага
Таварыства ў Поль-шчы Славамір Іванюк,
Алег Латышонак і Яўген Мірановіч (усе з
Беластока).
Асноўную
працу па арганізацыі канферэнцыі
правёў аргкамітэт у складзе Віктара
Астрогі, Аляксандра Краўцэвіча і Алеся
Смаленчука. Добра дапамаглі ў справе
арганізацыі імпрэзы аспіранты ГрДУ
Наталля Сліж і Валеры Шэйфер, якія
ўзялі на сябе значную частку
канкрэтных арганізацыйных абавязкаў.
Спадарыня Наталля Сліж аказала таксама
вялікую дапамогу пры падрыхтоўцы да
друку матэрыялаў дыскусій.
Публікацыя
наяўных матэрыялаў праводзіцца па “пратакольнаму
прынцыпу”, г.зн. максімальна набліжана
да рэальнага ходу канферэнцыі. Па гэтай
прычыне рэдагаванне паданых тэкстаў
было абмежавана галоў-ным чынам
неабходнымі арфаграфічнымі і
стылёвымі праўкамі. На жаль, некаторыя
ўдзельнікі не падалі да публікацыі
тэксты сваіх выступаў. Па тэхнічных
прычынах не атрымалася запісаць
дыскусію пасля трэццяга пасяджэння, а
таксама некаторыя выступы.
Пасля
матэрыялаў канферэнцыі змешчаны
артыкул нямецкага гісто-рыка Райнера
Лінднера, як працяг тэмы і ак ацэнка
нашай “кухні” спецыя-лістам са
старонняга асяродку.
Публікуецца на сайце з
ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага
Альманаху"
|