БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 4 / 2001

СВЯТОВАЯ ГІСТОРЫЯ Ў БЕЛАРУСІ

Праблемы метадалогii святовай гiсторыi ў Беларусi

Віктар Фядосiк
(Менск)

Канец 20 стагоддзя адзначаны як час краху марксiсцкай парадыгмы гiсторыi ў гiстарычнай навуцы былога СССР i краiнаў г.зв. “постсавецкай прасторы”. У савецкай гiстарыяграфii дзесяцiгоддзямi насаджаўся тэзiс пра крызiс буржуазнай гiстарычнай навукi, а вынiк атрымаўся супрацьлеглы. Для большасцi былых савецкiх гiсторыкаў, фiлосафаў, сацыёлагаў (я маю на ўвазе гiсторыкаў КПСС, СССР, фiлосафаўiстматаўцаў i да iх падобных) гэта было сапраўдным шокам. Пачалiся бурлiвыя i лiхаманкавыя пошукi новых метадалагiчных апораў, прычым яскрава адчуваецца iмкненне ізноў прыняць нейкую “адзiна правiльную” метадалогiю, выпрацаваць новую парадыгму гiсторыi цi далучыцца да такой, якая з’яўляецца пануючай у замежнай гiстарычнай навуцы. Дарэчы той самай, якая пасля доўгiх дзесяцiгоддзяў “крызiсу” ўжо даўно павiнна была, наогул, развалiцца. Адсюль феномен, якi адзначыў маскоўскi даследчык М.А.Байцоў: “А по количеству на душу населения явившихся в мгновение ока непонятно откуда целых армий политологов и даже культурологов страна тотчас обогнала весь прочий мир (чего, впрочем, нельзя сказать ни о нашей политологии, ни о нашей культурологии последних лет)”[1]. Гэта сказана пра Расiю, але ж такая самая сiтуацыя стварылася i ў нас, i ў iншых краiнах СНД.

Пры чым, як мне падаецца, у Беларусi сiтуацыя яшчэ горшая. Справа ў тым, што, па-першае, у нас вельмi мала ўвагi надавалася вывучэнню святовай гiсторыi, а па-другое, трывала замацаваўся “комплекс правiнцыйнасцi”. Асноўныя кадры гiсторыкаў былi сканцэнтраваны на кафедрах гiсторыi КПСС i ў Iнстытуце гiсторыi Акадэмii Навук. Першыя былi абмежаваны вывучэннем гiсторыi толькi адной партыi ў адной краiне на працягу кароткага гiстарычнага часу, а ў Iнстытуце гiсторыi даследавалася гiсторыя толькi адной краiны. Тады здавалася, што няма сэнсу ў вывучэннi гiстарычнага працэсу ў розных краiнах свету i ў розныя часы. Навошта, калi ўсе заканамернасцi гiстарычнага шляху чалавецтва ўжо пазнаныя мудрацамi-класiкамi i нават будучыня дакладна вядомая. Нiбыта ў сярэднявечным Кiтае, толькi замест “класiкаў” трэба паставiць “канфуцыянцы”. Вядома, такое становiшча фармавала вузкi, абмежаваны кругагляд спецыялістаў. Адпаведнай была i прафесiйная падрыхтоўка гiсторыкаў – няведанне замежных моваў (асаблiва старажытных i сярэднявечных), працаў замежных калегаў (дарэчы, заўважу, што нiякiя спецфонды i спецаддзелы тут не прычым, калi замоўленая з-за мяжы кнiжка туды i трапляла, то доступ да яе атрымаць было лёгка), адсутнасць адпаведных прафесiйных навыкаў працы з першакрынiцамi (многiя i зараз не ведаюць, што такое прасапаграфiя, эпiграфiка, глiптыка i г.д.).

“Комплекс правiнцыйнасцi” быў з’явай аб’ектыўнай. Ён зусiм не зводзiўся да таго, што немаскоўскiя гiсторыкi мелi значна горшую падрыхтоўку, чым  сталiчныя калегі. I нават славуты “маскоўскi снабiзм” тут не пры чым. З уласнага вопыту адзначу, што самi маскоўскiя гiсторыкi пераконвалi нас у тым, што не трэба сябе прынiжаць, што неабходна пазбыцца адчування нейкай непаўнавартаснасцi. Справа была ў iншым. Мясцовыя iдэалагiчныя цэнзары iмгненна рэагавалi на ўсялякую навацыю ў гiстарычных даследаваннях i наступствы для мясцовага “вальнадумцы” маглi быць вельмi сур’ёзнымі. I толькi аўтарытэтныя маскоўскiя (радзей, ленiнградскiя) гiсторыкi маглi “прабiць” сцяну марксiсцкай артадоксii. Потым і мы маглi карыстацца вынiкамi iх высiлкаў як свайго роду iндульгенцыяй для нашых уласных даследаванняў.

Мiж тым, тое, што заставалася па-за полем зроку большасцi савецкiх гiсторыкаў, было добра знаёмым тым даследчыкам, якiя займалiся праблемамi святовай гiсторыi. У Беларусi iх было (ды гэта iснуе i зараз) намнога менш, чым у Маскве цi Ленiнградзе з iх цэлымi навукова-даследчымi iнстытутамi ды шматлiкiмi кафедрамi. Па сваёй прафесiйнай дзейнасцi гiсторыкi-усеагульнiкi працавалi пераважна з замежнай навуковай лiтаратурай i яшчэ ў тыя часы былi добра знаёмыя з працэсамi, якiя адбывалiся ў галiне метадалагiчных пошукаў у замежнай гiстарыяграфii. Раптоўнае для большасцi гiсторыкаў “адкрыццё” iншых метадалагiчных падыходаў, чым марксiсцкi, не было шокам. Больш таго, яшчэ пры панаваннi марксiсцкай парадыгмы гiсторыi, шэраг савецкiх гiсторыкаў-усеагульнiкаў у сваiх працах паспяхова выкарыстоўваў зусiм iншыя метадалогii. Асаблiва вылучылiся ў гэтым плане медыявiсты, напрыклад, А.Я.Гурэвiч, Ю.Л.Бясмертны i iншыя. Гледзячы на iх, некаторыя беларускiя гiсторыкi пачалi працаваць у галiне гiсторыi ментальнасцяў, выкарыстоўваць аксiялагiчны, антрапалагiчны падыходы.

Змены ў метадалогii сярод гiсторыкаў-усеагульнiкаў адбывалiся больш-менш плаўна, без асаблiвых узрушэнняў. А вось сярод астатнiх гiсторыкаў “метадалагiчны шок” меў iншыя наступствы. Пэўная колькасць з iх засталася на былых пазiцыях. Некаторыя зрабілі гэта прынцыпова. Іншыя не былі ў стане прызнаць сваю аднабаковую прафесiйную падрыхтоўку i заняцца самаадукацыяй. А многiя iмклiва кiнулiся на пошук новых метадалогiй. Пры чым, жаданне самасцвярджэння часта прыводзiла да таго, што выхоплiваліся “самыя модныя” метадалагiчныя навацыі замежжа, нават самыя сырыя. Галоўнае было задэклараваць, сцвердзiць сваю “прасунутасць”, паказаць, што ты не рэтраград, а даследчык з самымi перадавымi поглядамi.

Няцяжка заўважыць, што зараз у нас з’яўляецца ўсё больш i больш работ па метадалогii гiсторыi. Дакладней, гэта не вынаходнiцтва сапраўды нечага новага, а запазычанне i прыстасаванне да ўзроўню нашых гiсторыкаў некаторых замежных метадалогiй, якiя ў большасцi сваёй на справе з’яўляюцца канкрэтнымi даследчыцкiмi тэхналогiямi цi методыкамi. Вось i застракацела там-сям “сiнэргетыкай”, “псiхагiсторыяй”, “сацыяльнай iнжэнерыяй”, “персанальнай гiсторыяй”, “гендэрнай гiсторыяй” i г.д. Пры чым тыя, хто быццам “адкрывае”  гэта для нас, iмкнуцца надаць усяму гэтаму нi больш нi менш як парадыгмальны змест. Ужо абгрунтоўваюцца сцвярджэннi аб нейкiх “парадыгмальных хвалях”, якiя ахоплiвалi гiстарычную навуку ў 20 ст. з iнтэрвалам гадоў праз 10-20. Нiякiя гэта не хвалi, а як трапна заўважыў ужо згаданы М.А.Байцоў, намнога больш знаёмы з самымі новымі метадалагiчнымi пошукамi ў замежжы, чым усе нашыя тэарэтыкi-метадолагi разам узятыя, а звычайная “методологическая рябь”, калi “открывается несколько относительно новых тем, надоевшие словечки заменяются новыми, посвежее”[2].

Бязлiтасна, а камусьцi можа падацца, што нават i цынiчна, М.А.Байцоў паказаў механiзм узнiкнення гэтых “хваляў”: “Время от времени та или иная группа относительно молодых и безусловно энергичных энтузиастов провозглашает, что пора распада закончена, пробил час нового синтеза. Они предлагают более или менее остроумную идею, призванную стать основой кристаллизации новой истории. Большая или чаще меньшая часть научного сообщества этой идеей увлекается и обсуждает ее лет 10–15 с немалой заинтересованностью, а потом со все нарастающей усталостью. За это время эпигоны успевают заболтать находку до того, что она начинает вызывать тошноту, особенно у следующего, уже успевшего подрасти поколения, разумеется также жаждущих самоутвердиться... и также небесталанных энтузиастов. Они смело поднимают голос против вчерашних авторитетов, говоря... что предыдущая попытка окончилась неудачей. После чего все повторяется сначала”[3].

Той жа М.А.Байцоў таксама бязлiтасна назваў i прычыну таго, чаму так многа ў нас з’явiлася культуролагаў, палiтолагаў ды iнш., хто захапiўся праблемамi метадалогii гiсторыi: “В советскую пору умение порассуждать об историческом процессе вообще, со всеми основными его закономерностями и противоречиями, могло с успехом компенсировать отсутствие знаний новых и древних языков, библиографии, палеографии, архивного дела и прочих “вспомогательных” разделов исторического знания”[4]. Толькi пачатак фразы “в советскую пору” трэба дапоўнiць словамii ў наш час”, i ўсё будзе зразумела.

Мне падаецца абсалютна недапушчальным, калi за разважаннi аб агульнагiстарычных заканамернасцях развiцця грамадства бяруцца людзi, якiя проста не ведаюць святовай гiсторыi. Ну, скажыце, хiба на нашых фiласофскiх, культуралагiчных, палiталагiчных аддзяленнях у ВНУ вывучаецца гiсторыя старажытнага свету, сярэднiх вякоў, новая гiсторыя? Не, таму што з марксiсцкiх часоў за iмi захоўваецца ярлык нейкай “перадгiсторыi”. А вывучаецца толькi гiсторыя Беларусi (а гэта гiсторыя толькi адной краiны, толькi аднаго грамадства, хоць i нашай Радзiмы), ды яшчэ гiсторыя некаторых палiтычных партый i, ў лепшым выпадку найноўшая гiсторыя. Дык адкуль спецыялiсты з такой вузкай падрыхтоўкай маюць права разважаць аб агульнаг