БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 6 / 2002

ГІСТОРЫЯ

Шлюб і шлюбная структура насельніцтва Беларусі ў 60-х г. 19 ст. – 1914 г.

Яўген Насытка
(Менск)

У гістарычным працэсе ўзнаўлення насельніцтва, якое залежыць ад многіх сацыяльна-эканамічных, юрыдычных, рэлігійных, этнакультурных і іншых фактараў, важная роля належыць сям’і і шлюбу. Узровень ахопу насельніцтва шлюбам, колькасць у ім жанчынаў рэпрадукцыйнага* перыяду, узрост уступлення ў першы шлюб, аўдавенне, разводы, паўторныя шлюбы – усё гэта непасрэдным чынам уздзейнічае на ўзровень нараджальнасці. Апошняя, у сваю чаргу, уплывае на смяротнасць і ў выніку – на ўзнаўленне насельніцтва ў цэлым. Інстытут сям’і і шлюбу складваўся на працягу многіх стагоддзяў, таму да 19 ст. дайшлі трывалыя дэмаграфічныя паводзіны ўсіх слаёў насельніцтва, якія сфармаваліся пад уздзеяннем эканамічнага ўкладу і рэлігійна-прававых нормаў феадальнага грамадства.

У эпоху феадалізму з яго натуральнай гаспадаркай роля сям’і была выключнай. Нармальнае функцыянаванне феадальнай дзяржавы станавілася магчымым толькі пры ўмове трываласці гэтай галоўнай клетачкі грамадскага арганізму. Таму дзяржаўная палітыка была накіраваная на тое, “каб па магчымасці замацаваць сям’ю, зрабіць яе аснову непахіснай, захаваць яе ад усялякіх пераменаў, паставіць яе ў незалежнае ад асобы становішча і, наадварот, асобу цалкам падначаліць сямейнаму пачатку”, забяспечыць перш за ўсё “адзінства і не раздрабляемасць сямейнай маёмасці і з гэтай мэтай усяляк умацоўваць аўтарытэт галавы сям’і”[1].

На дапамогу дзяржаве прыйшла хрысціянская царква, якая трымала шлюбна-сямейныя адносіны ў рамках рэлігійнай маралі, рэгламентавала ўвесь сямейны і грамадскі лад жыцця. У выніку быў выпрацаваны трывалы комплекс дэмаграфічных паводзінаў, які ўспрымаўся наступным пакаленнем па традыцыі, без якога-небудзь аспрэчвання, асэнсавання і спробы ўвесці змены. “Такія прынцыпы, як індывідуалізм, свабода асобы і яе права на інтымнае, незалежнае ад грамадства жыццё, - на думку Б.Міронава, - не пранікалі ў вёску, а тым больш у сямейныя адносіны. Публічнасць усіх міжасабовых адносінаў на вёсцы мела вынікам падпарадкаванасць асобы строгім, выразным, безальтэрнатыўным нормам паводзінаў”[2]. Дзеці глядзелі на навакольнае жыццё тымі ж вачыма, што іх дзяды і прадзеды. Галоўным носьбітам традыцыйнасці было сялянства.

Для аграрнага грамадства характэрным у дэмаграфічнай сферы было адсутнасць свабоды выбару. Векавыя звычаі і традыцыі, рэлігійныя, маральна-этычныя нормы з невялікай розніцай сярод розных саслоўяў і канфесіяў, цалкам валодалі свядомасцю ўсіх слаёў грамадства. “Усялякае парушэнне нормаў каралася дзікімі, варварскімі метадамі, ды і самі нормы былі часта дзікімі і варварскімі. У кіраванні дэмаграфічнымі паводзінамі быў вельмі моцны элемент прымусу, насілля, “знешняга ўціску” – слушна сцвярджаў дэмограф А.Вішнеўскі[3].

Адной з праяваў такога ўціску ў прыгонніцкай Расеі было ўмяшанне памешчыкаў у асабістае жыццё сваіх падданых. Існаваў закон, згодна якому селянін без дазволу пана не меў права ўступіць у шлюб[4]. Прымус існаваў і з боку бацькоў. На вёсцы не было прынята доўга “заставацца ў дзеўках”. Як толькі дзеці падыходзілі да шлюбавага ўзросту, пачыналася сватаўство. Жаданне мець дадатковыя рабочыя рукі, што вельмі важна было ў сельскай гаспадарцы, “камбінацыі”, звязаныя з нерухомасцю, зямлёй, пасагам, былі значнай рухаючай сілай пры стварэнні сям’і. Адам Кіркор адзначаў: “Шлюбы па каханню паміж сялянамі даволі рэдкія. У большасці выпадкаў бацькі паміж сабой складаюць праекты жаніцьбы сваіх дзяцей. Пры гэтым амаль заўсёды разлік адыгрывае важную ролю. Зразумела, што ёсць выключэнні. Бываюць выпадкі, калі малады хлопец, закахаўшыся ў дзяўчыну, хоць і бедную, але прыгожую і цнатлівую, неахвотна падпарадкоўваецца волі бацькоў”[5].

Тыя ж матывы захаваліся і пасля адмены прыгону, таму што аграрны стан народнай гаспадаркі працягваў пераважаць. Большая частка насельніцтва пражывала ў сельскай мясцовасці. На працягу ўсяго разглядаемага часу ўдзельная вага гарадскога насельніцтва Беларусі заставалася прыкладна на ўзроўні 10 – 12%[6]. Таму асноўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі вызначала менавіта сельскае насельніцтва. Вёска і пасля 1861 г. працягвала жыць па законах звычаёвага права, традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў.

Тым не менш развіццё капіталістычных адносінаў унесла пэўныя змены і ў дэмаграфічную сферу. Сялянства атрымала асабістую свабоду, адной з праяваў якой было свабоднае ўступленне ў шлюб. Умяшанне памешчыка ў гэтую далікатную справу адышло ў гісторыю[7]. Цяпер толькі асабістыя сімпатыі маладых людзей, іх эканамічнае становішча, а таксама воля бацькоў у той ці іншай ступені маглі быць рашаючым фактарам пры заключэнні шлюбу. Пры гэтым можна казаць, што значэнне гэтых фактараў на працягу другой паловы 19 ст. зазнала пэўныя змены. Але партрыярхальнасць шлюбных адносінаў яшчэ доўга панавала ў беларускай вёсцы. У 70-я гады 19 ст. карэспандэнт так пісаў пра становішча ў Менскай губ.: “Шлюб у беларусаў <…> у большасці выпадкаў ладзіцца бацькамі жаніха і нявесты, а на тое, ці да спадобы прыходзяцца яны адзін аднаму, мала звяртаюць увагі. Як бацька захоча”, - гавораць звычайна жаніх і нявеста”[8].

Развіццё рыначных адносінаў, рост адыходніцтва, пашырэнне неземляробчых заняткаў насельніцтва вялі да страты сям’ёй многіх эканамічных функцыяў. Яна стала больш дэмакратычнай. Выбар спадарожніка жыцця перастаў залежаць ад волі бацькоў. Напрыканцы 19 – пач. 20 ст. гэта назіралася нават у аддаленых кутках Палесся. Так, на пачатку 20 ст. Е.Э.Сно заўважыў, што “ў беларусаў няма звычаю жаніць дзяцей супраць іх волі. Наадварот, бацькі, калі да іх прыходзяць сватаць дачку, заўсёды пытаюцца яе згоды, таму што гэта “яе век”. Таму беларуская нявеста, выходзячы замуж, далёка не так гаруе і плача, як вялікаруская дзяўчына. Вясельныя песні беларусаў значна весялейшыя за вялікарускія[9].

Эканамічная неабходнасць прымушала сялянаў да ранніх шлюбаў і ў парэформенны час. Толькі сямейныя мелі права на зямельны надзел. З пункту гледжання селяніна, шлюб быў адной з галоўных умоваў росту яго матэрыяльнага становішча і грамадскай значнасці. Нежанаты хлопец сур’ёзна на вёсцы не ўспрымаўся. Ён не меў права голасу ў сям’і і на сялянскім сходзе, адчуваў сябе абмежаваным у правах і нават непаўнавартасным. Сяляне  лічылі, што не жэняцца толькі асобы з маральнымі і фізічнымі недахопамі, дрэннага роду або са збяднелых сем’яў і г.д.

Тымі ж эканамічнымі і маральна-прававымі меркаваннямі кіраваліся і маладыя сялянскія дзяўчаты. Без сям’і іх чакала цяжкая доля. Прымаўкі, накшталт той, што жыццё без мужа – паганая лужа, відаць, трапна адлюстроўвалі светаадчуванне сялянкі, якая не хацела заставацца ў дзявоцтве і часта згаджалася на любую “партыю”. Важным было і тое, што нармальнае функцыянаванне сялянскай гаспадаркі з яе полаўзроставым падзелам працы было немагчымым без мужчынскіх і жаночых рук. Усе гэтыя прычыны і абумовілі тое, што ў вёсцы шлюбы заключаліся ў даволі раннім узросце. Само жыццё селяніна патрабавала гэтага.

Іншыя адносіны існавалі ў горадзе. Сюды заўсёды быў накіраваны паток лішняга сельскага насельніцтва. Сярод “імігрантаў” пераважную большасць складалі мужчыны. Паводле перапісу 1897 г., сярод гараджанаў пяці заходніх губерняў доля мужчынаў у самым працаздольным узросце 20 29 гадоў складала 27,7%, тады як на вёсцы – толькі 15,3%, жанчынаў – адпаведна 18,6% і 16,3%[10]. У буйнейшых гарадах гэтая ўзроставая група сярод жанчынаў з’яўлялася яшчэ больш значнай. Наяўнасць сям’і часта станавілася перашкодай для працаўладкавання абодвух палоў. Таму эканамічныя стымулы ранніх шлюбаў у значнай ступені адыходзілі на другі план, заставаліся толькі традыцыйныя маральна-прававыя нормы дэмаграфічных паводзінаў, якія ва ўмовах горада таксама перажывалі пэўныя змяненні. Мяшчанскае, у большасці сваёй жыдоўскае, насельніцтва беларускіх гарадоў прытрымлівалася этнакультурных традыцыяў сваёй веры, дзе шлюбна-сямейным адносінам надавалася вялікая ўвага, а ўзрост ўступлення ў першы шлюб быў невысокім.

Больш дакладна на многія пытанні, што датычаць шлюбнасці, могуць адказаць метрычныя дадзеныя. Як было сказана вышэй, шлюбнасць цікавіць нас толькі з боку яе ўздзеяння на працэс ўзнаўлення насельніцтва, таму найбольш важным для нас паказчыкам будзе ўзрост уступлення ў першы шлюб менавіта жанчынаў, бо ён дазваляе вызначыць працягласць рэпрадукцыйнага перыяду, ад якога залежыць узровень нараджальнасці. Вядома, што фактычны шлюбны ўзрост, за рэдкім выключэннем, знаходзіцца ў рамках юрыдычна ўстаноўленага ў той ці іншай краіне. У Расеі яго ніжняя мяжа на працягу стагоддзяў мела тэндэнцыю да павышэння. У 1830 г. Мікалай І выдаў указ, згодна з якім жанчынам дазвалялася вянчацца з 16, а мужчынам з 18 гадоў. Былая агульная ніжэйшая мяжа (13 гадоў для жанчынаў і 15 гадоў для мужчынаў) была пакінутая толькі для Каўказа. Акрамя таго, афіцэрам дазвалялася жаніцца толькі з 23 гадоў[11].

Палітыка царскага ўраду ў дэмаграфічнай сферы насіла ярка выражаны русіфікатарскі характар. Калі пры заключэнні шлюбу адзін з маладых быў рускім або праваслаўным, то вянчанне абавязкова праводзілася па праваслаўнаму абраду і дзеці таксама запісываліся праваслаўнымі[12]. У міжканфесійных шлюбах, калі муж і жонка не былі праваслаўнымі, то дзеці прымалі веравызнанне па дамоўленасці паміж бацькамі. Такога рода шлюбы мелі месца ў Беларусі пераважна сярод прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесіяў, у асноўным праваслаўных з каталікамі. Шлюбы хрысціянаў з нехрысціянамі (іўдзеямі, магаметанамі) былі вельмі рэдкімі. Так, па звестках за 1859 – 1865 г. у Менскай губ. з усіх шлюбаў толькі 5,6% прыпадае на шлюбы праваслаўных з асобамі іншых хрысціянскіх веравызнанняў (каталікамі, пратэстантамі, стараверамі), у Магілёўскай – 1,4%. У 1864 г. у беларускіх паветах Віленскай губ. такія шлюбы складалі 8,8%, Віцебскай – 0,08%, Гарадзенскай – 4,1%. За тыя ж гады паміж асобамі розных “іншаверных” веравызнанняўсе акрамя праваслаўных) было заключана толькі 238 з 173 478 шлюбаў або 0,1 %[13].

Да пачатку 20 ст. адбылася некаторая “дэмакратызацыя” заключэння міжканфесійных шлюбаў. Іншае веравызнанне перастала быць непераадольнай перашкодай пры стварэнні сям’і. У вялікай ступені рэлігійныя перагародкі паміж праваслаўнымі і каталікамі парушыліся пасля прыняцця 17 красавіка 1905 г. “Именного Высочайшего Указа Правительствующему Сенату”, які атрымаў у гістарычнай літаратуры шырокую вядомасць пад назвай “Указа аб верацярпімасці”.

Як было сказана вышэй, з дэмаграфічных аспектаў шлюбнасці адной з важнейшых з’яўляецца ўзрост уступлення ў шлюб жанчынаў, бо ад гэтага залежала працягласць рэпрадукцыйнага перыяду, а значыць і інтэнсіўнасць нараджальнасці. У свой час І.Мечнікаў заўважыў, што чым вышэй узровень развіцця чалавека з антрапалагічнага і сацыяльнага боку, тым вышэй узрост уступлення ў шлюб, а мясцовасці з больш высокай культурай адрозніваюцца больш познім шлюбным узростам[14].

У этнаграфічнай літаратуры другой паловы 19 ст. адзначалася, што на Беларусі жэняцца даволі рана, як толькі “дзяцюк пачне падрастаць, так ужо з 12 15 гадоў бацькі пачынаюць шукаць яму нявесту. Як толькі выйдуць гады, г.зн. дасягае хлопец шлюбнага ўзросту – засылаюць сватоў”[15]. Яшчэ ў большай ступені гэта адносілася да прадстаўніцаў жаночага полу. Прычыны ранніх шлюбаў былі разгледжаныя вышэй. Больш дакладна гэты працэс можна прааналізаваць з дапамогай дэмаграфічнай статыстыкі.

У канцы 60-х г. 19 ст. у Еўрапейскай Расеі прыкладна 57% нявестаў і каля 38% жаніхоў мелі ўзрост не больш за 20 гадоў. У пяці заходніх губернях назіралася іншае дэмаграфічнае становішча. Пры гэтым яно мела свае адрозненні сярод розных веравызнанняў, этнічных групаў, жыхароў горада і вёскі. Удзельная вага жаніхоў да 20 гадоў складала 22,4%, нявестаў – 45,7%. Прыкладна такія ж суадносіны былі характэрныя і для сельскага насельніцтва адпаведна 22% і 45,6%. У беларусках гарадах ў гэты час каля паловы сем’яў ствараліся маладымі людзьмі да 20 гадоў. У такім узросце знаходзілася 30,4% жаніхоў і 52,0% нявестаў, у той час як у цэлым па Еўрапейскай Расеі гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 11,5 і 42,6%[16].

Розніца можа тлумачыцца тым, што беларускія гарады ў 60-я г. 19 ст. у эканамічных адносінах былі слаба развітымі, прамысловасць у іх знаходзілася на ўзроўні рамеснай вытворчасці. Фактычна адсутнічала іміграцыя насельніцтва з вёсак. Працэс узнаўлення гарадскога насельніцтва вызначаўся пераважна дэмаграфічнымі паводзінамі жыдоўскага этнасу, які цалкам быў сканцэнтраваны ў мястэчках і гарадах. У апошніх жыды складалі палову, а часам і падаўляючую большасць іх жыхароў. Таму шлюбна-сямейныя адносіны ў гарадах былі абумоўленыя перш за ўсё трывалымі этнакультурнымі традыцыямі іўдзейскай веры ў процілегласць вёсцы, дзе не апошнюю ролю ўсё яшчэ адыгрывалі эканамічныя фактары. З усіх этнасаў Беларусі самы высокі працэнт стварэння сем’яў у маладым узросце адзначаўся ў канцы 60-х г. менавіта сярод жыдоў. У гэты час каля 50% мужчынаў і 64,7% жанчынаў іўдзейскай веры пяці заходніх губерняў уступалі ў шлюб ва ўзросце да 20 гадоў[17].

Узрост уступлення беларусаў у першы шлюб быў вышэйшым. Пра гэта сведчыць статыстычны матэрыял, які датычыць вясковага праваслаўнага і каталіцкага насельніцтва. Удзельная вага ранніх шлюбаў сярод праваслаўных мужчынаў у азначаны час складала 23,8%, сярод каталікаў – толькі каля 10%, у жанчынаў – адпаведна 46,0% і 39,7%[18]. Як бачым, доля ранніх шлюбаў сярод жанчынаў была даволі высокай, асабліва сярод праваслаўных.

З увядзеннем у 1874 г. усеагульнага вайсковага абавязку ўзрост уступлення ў шлюб мужчынаў значна павысіўся. Цяпер звычайна сталі жаніцца пасля службы ў войску, г.зн. пасля 24 гадоў. У сувязі з гэтым пасталелі і нявесты. З 1867 па 1874 г. доля ранніх шлюбаў (да 20 гадоў) сярод мужчынаў зменшылася: у гарадах – з 30,4 да 15%, у вёсках – з 22 да 18,5%, сярод праваслаўных з 23,9 да 22%. каталікаў – з 9,9 да 5,3%, іўдзеяў – з 49,7 да 25,5%. Удзельная вага нявестаў да 20 гадоў таксама зменшылася: у гарадах – з 52,0 да 42,8%, у вёсках – з 45,6 да 43,0%, сярод праваслаўных – з 46,0 да 43,6%, каталічак – з 39,7 да 39,4%, іўдзеяк – з 64,7 да 53,5%.

Табліца 1. Удзельная вага ранніх шлюбаў (да 20 гадоў) у пяці заходніх губ. (у %)

Катэгорыя насельніцтва

1867

1874

1913

м

ж

м

ж

м

ж

Усё насельніцтва

22,4

45,7

18,3

42,9

13,1

36,3

У тым ліку

праваслаўныя

 

23,9

 

46,0

 

22,0

 

43,6

 

16,9

 

39,2

каталікі

9,9

39,7

5,3

39,4

3,1

34,8

іўдзеі

49,7

64,7

25,5

53,5

5,1

15,7

у гарадах

30,4

52,0

15,0

42,8

4,7

21,8

у паветах (без гарадоў)

22,0

45,6

18,5

43,0

14,3

38,4

Крыніцы: Статистический временник … Серия ІІ, вып.8, с. 378, 379, 388,  396, 412, 418; вып. 21. Санкт-Петербург, 1882. С. 82, 88, 94, 108, 114, 118; Статистика Российской империи. Т. 93. Петроград, 1916, С. 56-59, 62, 63, 70, 71, 88, 89.

Пачынаючы з гэтага часу паступова ішоў працэс “старэння” шлюбнага ўзросту. Прычым яго тэмпы ў горадзе і вёсцы, а таксама сярод розных канфесіяў істотна адрозніваліся.

На працягу ўсяго разглядаемага перыяду найбольш рэзка адбылося павышэнне шлюбнага ўзросту жыдоўскіх жанчынаў. Доля маладых нявестаў упала з 64,7% у 1867 да 15,7% у 1913 г. Не меншы спад быў відавочным сярод мужчынаў – з 49,7 да 5,1%. Такія вялікія перамены ў матрыманіяльных паводзінах цэлага народу (каля 13% насельніцтва Беларусі) можна растлумачыць эканамічнымі прычынамі. Вядомая рыса аседласці на працягу паўстагоддзя прывяла да адноснага перанасялення гарадоў. Беднасць, шматлікасць сем’яў, немагчымасць мець асобнае жытло, цяжкасці з уладкаваннем на працу, рост фабрычнай вытворчасці прымушалі мяшчанаў адкладваць шлюбы на больш позні тэрмін. Гэта прыводзіла да скарачэння рэпрадукцыйнага перыяду жанчынаў, што, у сваю чаргу, вяло да зніжэння ўзроўня нараджальнасці.

Дадзены працэс быў характэрным і для беларускага этнасу, але разгортваўся ён больш павольна. Праўда, прамых звестак пра дэмаграфічныя працэсы ў этнічным разрэзе гістарычныя крыніцы не даюць. Але калі ўлічыць, што абсалютная большасць праваслаўных (80-85%) і каталікаў (65-70%) пяці заходніх губерняў былі беларусамі, то тэндэнцыі сярод гэтых веравызнанняў можна з поўным правам аднесці і да беларусаў.

Штогадовая фіксацыя заключаных шлюбаў і размеркаванне іх па ўзросту не даюць магчымасці вызначыць шлюбны стан насельніцтва на якую-небудзь дату. Гэта можна зрабіць толькі па матэрыялах перапісу 1897 г. А паколькі ўзроставая структура насельніцтва Еўрапейскай Расеі, у тым ліку і Беларусі, на працягу другой паловы 19 ст. заставалася амаль нязменнай[19], то лагічна было б шлюбную структуру 1897 г. аднесці да ўсяго разглядаемага перыяду.

Сярод усяго насельніцтва пяці заходніх губерняў удзельная вага асобаў, якія мелі сям’ю ва ўзросце ад 15 гадоў і вышэй, вагалася ў мужчынаў ад 55,8% у Віцебскай губ. да 62,9% ў Магілёўскай, а ў жанчынаў – ад 54,1% у Віцебскай губ. да 61,2% у Гарадзенскай. Як бачым, колькасць тых, хто знаходзіўся ў шлюбе, узрастала з захаду на ўсход Беларусі толькі сярод мужчынаў. Гарадзенская губ. дала найбольшы паказчык сямейных жанчынаў як у паветах (62,5%), так і ў гарадах (54,2%).

Табліца 2. Удзельная вага насельніцтва ва ўзросце 20-29 гадоў па перапісу 1897 г. (у %)

Губерні

Усё насельніцтва

У тым ліку

У гарадах

У вёсках

м

ж

м

ж

м

ж

Віленская

16,9

17,1

29,5

20,4

15,1

16,8

Віцебская

17,1

16,9

28,3

18,9

15,1

16,6

Гарадзенская

20,2