БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 6 / 2002

IN MEMORIAM

Гэты том “Гістарычнага Альманаха” прысвечаецца памяці беларускага гісторыка Міхася Восіпавіча Біча (1937 – 1999).

27 траўня 2002 г. Міхасю Бічу споўнілася б 65 гадоў. Раптоўная смерць перарвала навуковую і грамадскую дзейнасць чалавека, які ў другой палове 80-х – на пачатку 90-х г. 20 ст. быў адным з найбольш актыўных прыхільнікаў пераменаў у беларускай гістарычнай навуцы. Якраз ён непасрэдна прычыніўся да краху пракамуністычнай і прарасейскай трактоўкі беларускай мінуўшчыны, якая, фактычна, адмаўляла самабытнасць беларускай гісторыі і тым самым пазбаўляла беларусаў права на самастойную будучыню, на ўласнае годнае месца ў супольнасці народаў свету.

Сапраўдны гісторык не адыходзіць у нябыт бясследна. Застаюцца кнігі і вучні, застаецца памяць...

Рэдакцыя

 

Міхась Восіпавіч Біч
(1937 – 1999)

17 траўня 1999 г. памёр гісторык Міхась Восіпавіч Біч. Некалькі дзён ён не дажыў да свайго 62 дня нараджэння. Смерць была раптоўнай і імгненай. Не стрывала сэрца. Страту панеслі не толькі блізкія, сваякі і сябры. Смерць Міхася Біча – велізарная страта для беларускай гістарычнай навукі, для беларускай грамадскасці.

Навуковая праца Міхася Восіпавіча, пазбаўленая вонкавай эфектнасці, была вельмі эфектыўнай: дзве навуковыя манаграфіі (“Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883 – 1903 г.”, “Рабочее движение в Белоруссии в 1861 – 1904 г.”), удзел у падрыхтоўцы шэрагу калектыўных выданняў (сярод якіх “Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках” ды інш.), два выданні навучальнага дапаможніка па гісторыі Беларусі канца 18 – пачатку 20 ст., вялікая колькасць навуковых артыкулаў, кіраванне аддзелам Інстытута гісторыі НАН Беларусі (з 1983 г.), удзел у канферэнцыях, лекцыі для студэнтаў і г.д. Пад ягоным навуковым кіраўніцтвам толькі ў 90-я г. было абаронена некалькі дысертацыяў. Адным з яго вучняў маю гонар лічыць і сябе.

Асоба Міхася Восіпавіча заўсёды выклікала павагу. Менавіта ён адным з першых беларускіх гісторыкаў старэйшага пакалення падтрымаў беларускае Адраджэнне 90-х г. Ён узначальваў творчы калектыў па распрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, якая ў значнай ступені перадвызначыла асноўныя кірункі даследавання мінулага нашай зямлі і нашага народа. Міхась Біч узяў на сябе вельмі патрэбную, але цяжкую і няўдзячную працу стварэння новага школьнага падручніка па гісторыі Беларусі канца 18 – пачатку 20 ст.

На жаль, у апошнія гады ягоная навуковая дзейнасць і праца над падручнікам сталася сапраўдным “полем бою”. (Гл., напр., публікацыі прафесара Пятра Петрыкава). Пасля 1995 г., як грыбы пасля дажджу ў нашай гістарычнай навуцы адно за адным пачалі з’яўляцца “тэрмінатары”, якія, адрозна ад вядомай кінастужкі, прыходзілі не з будучыні, а з нядаўняга мінулага. У гэтай сітуацыі Міхась Біч не страціў твару. Ён застаўся беларускім даследчыкам, і для сучасных прыхільнікаў прасавецкага або прарасейскага варыянтаў гістарыяграфіі быў той самай “крэпасцю”, якую аніяк не маглі ўзяць бальшавікі. Зрэшты, Міхась Біч меў вопыт змагання. Нават у змрочныя для беларускай гістарычнай навукі савецкія часы ён не схіляўся перад партыйнымі ўладамі ў паклоне “Чего-с изволите?”

Дастаткова нагадаць, якія абвінавачнаванні выклікалі ўжо першыя ягоныя артыкулы ў сярэдзіне 60-х. Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР у публікацыях, прысвечаных БСГ, “Нашай Долі” і “Нашай Ніве”, паказаў навуковую безпадстаўнасць тых ідэалагічных клішэ (“рэакцыйнасць”, “буржуазны нацыяналізм”, “здрада беларускаму народу” і г.д.), якія з часоў сумнавядомага кароткага курса “Истории ВКП(б)” былі замацаваныя за беларускім Адраджэннем пачатку 20 ст. Малады даследчык адстойваў не толькі гонар беларускіх адраджэнцаў. Фактычна ён абараняў гонар самой гістарычнай навукі. Не меншае абурэнне “гісторыкаў ад ідэалогіі” выклікалі публікацыі, у якіх разглядалася месца і роля БУНДа ў рабочым руху Беларусі. Чуліся нават заявы, што М.Біч падрывае “марксистско-ленинское учение о гегемонии пролетариата”. Але “падрыўнік” вытрымаў. У 1970 г. ён паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, якая паслужыла асновай ягонай першай манаграфіі. У 1984 г. была абароненая доктарская дысертацыя.

Ва ўмовах амаль татальнай залежнасці ад дзяржавы даволі цяжка захаваць самастойнасць, асабліва калі вакол цябе прадстаўнікі “савецкай інтэлігенцыі” амаль адкрыта гандлююць сваім сумленнем за месца каля “карытца”, за ласку чарговага “хозяина” беларускай зямлі. Міхась Біч не займаўся гандлем.

Маё асабістае знаёмства з М.Бічом адбылося ў 1990 г., калі я стаў ягоным аспірантам. Памятаю заўвагі Міхася Восіпавіча на старонках маіх першых рукапісаў. Адным з самых папулярных было пытанне: “Навошта?” Кіраўнік патрабаваў навуковай дакладнасці, вучыў жорстка экзаменаваць кожны гістарычны факт. Менавіта ў гэтым ён бачыў сапраўдны патрыятызм беларускага гісторыка. Навуковец цаніў самастойнасць мыслення, прызнаваў права маладога даследчыка на ўласную пазіцыю, калі яна была дастаткова абгрунтаванай.

У 1997 г. мне прапанавалі напісаць рэцэнзію на рукапіс новага навучальнага дапаможніка М.Біча для 8 класа. Я згадзіўся на гэта не без ваганняў, бо лічыў, што ягоны дапаможнік 1993 г. выдання з метадычнага пункту погляду не адпавядаў патрабаванням школьнага навучання. Рэцэнзія на новы варыянт дапаможніка атрымалася даволі крытычнай, і ў Менск на сустрэчу з аўтарам я ехаў з хваляваннем. Як прафесар успрыме крытыку нядаўняга вучня? Хваляванне знікла ўжо на пачатку размовы. Мы працавалі з Міхасём Восіпавічам некалькі гадзінаў. Ён пагадзіўся з бальшынёю заўвагаў і быў удзячны за крытыку. Нехта можа сказаць: “Гэта ж нармальная рэакцыя навукоўца!” Так, гэта нармальная рэакцыя, але як не хапае гэтай “нармальнасці” многім беларускім навукоўцам з высокімі званнямі і пасадамі. З гэтага моманту я пачаў ставіцца да Міхася Біча не толькі як да настаўніка, але і як да сябра.

Міхась Восіпавіч быў добрым і сардэчным чалавекам, але выяўляў жорсткасць і настойлівасць, калі сустракаўся з несумленнасцю, са спробай схаваць унутраную чалавечую і навуковую пустэчу з дапамогай сродкаў дэмагогіі.

Прайшло болей двух гадоў пасля смерці Міхася Восіпавіча Біча. Сёння ўжо прытупілася боль страты, але больш відавочнымі сталі яе памеры. У нас шмат таленавітых навукоўцаў, аднак не хапае людзей, здольных адкрыта супрацьставіцца гістарычнаму беспамяцтву, узведзенаму ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Міхась Біч сваёй навуковай дзейнасцю і сваімі падручнікамі кідаў выклік беларускім манкуртам.

Быць верным памяці гісторыка Міхася Біча – гэта значыць захаваць у чысціні сваё сумленне, любіць родную зямлю і не “перакручваць” беларускую гісторыю дзеля ідэалагічнага аргазму некаторых чыноўнікаў.

Алесь Смалянчук


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія