БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 7 / 2002

З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага руху

Аляксандар Вабішчэвіч
(Бярэсце)

Заходнебеларуская тэматыка пачала цікавіць гісторыкаў БССР яшчэ ў 1920 – 30-я гады. Пры гэтым пытанні нацыянальна-вызваленчага руху з ідэалагічна-кан'юнктурных меркаванняў займалі прыярытэтнае месца. Безумоўна, што выдадзеныя тады брашуры і кнігі мелі не столькі навуковы, колькі прапагандысцкі, палітычны характар. Разгорнутая ў пачатку 1930-х гадоў барацьба супраць “нацыянал-дэмакратызму”, сталінскія рэпрэсіі, а таксама слабая крыніцазнаўчая база, не спрыялі грунтоўным даследаванням нацыянальна-вызваленчага руху. Таму і не вялася сур'ёзная гутарка пра яго перыядызацыю.

Толькі з “хрушчоўскай адлігай” у другой палове 1950-х гадоў пачалося шырокамаштабнае вывучэнне гісторыі Заходняй Беларусі. На аснове ўведзеных у навуковы зварот архіўных крыніцаў былі надрукаваныя зборнікі дакументаў і матэрыялаў, манаграфічныя работы, артыкулы. Акрамя таго, У.А.Палуянам, І.У.Палуянам, А.М.Мацко, П.І.Зялінскім, А.А.Сарокіным, У.Ф.Ладысевым, А.А.Віхравым, М.А.Бабром і інш. былі падрыхтаваныя і абароненыя дысертацыі па розных аспектах нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Галоўная ўвага звярталася на вывучэнне гісторыі КПЗБ. Дзейнасць іншых палітычных партыяў і арганізацый, што не былі пад уплывам камуністаў, не закраналася ці асвятлялася неаб'ектыўна, тэндэнцыйна, з неадэкватнымі ацэнкамі. Гэта і прадвызначыла заідэалагізаваны, палітызаваны характар перыядызацыі. Асноўныя перыяды разглядаліся ў кантэксце класавай метадалогіі. Была ўзята за аснову перыядызацыя рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку вызваленчага руху (гэта найперш КПЗБ).

Нацыянальна-дэмакратычныя сілы Заходняй Беларусі не ўпісваліся ў распрацаваную да канца 1980-х гадоў храналагічную схему. Вылучаліся наступныя перыяды:

1919-1920 г. – акупацыя польскімі войскамі тэрыторыі Беларусі; разгортванне барацьбы супраць польскіх акупантаў.

1921 – сярэдзіна 1920-х г. – наладжванне вызваленчай барацьбы пасля ўваходжання заходнебеларускіх земляў у склад ІІ Польскай рэспублікі. Акцэнт рабіўся на стварэнні і станаўленні КПЗБ. Праблемы партызанскага руху (беларускай партызанкі), Беларускага пасольскага клубу, Таварыства беларускай школы, іншых нацыянальна- і хрысціянска-дэмакратычных арганізацый не даследаваліся.

1925-1929 г. – дзейнасць Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, КПЗБ і клуба “Змаганне” (грамадаўскі перыяд). Паводле канцэптуальных высноваў беларускай савецкай гістарыяграфіі, пад уплывам Грамады актывізаваўся ўвесь вызваленчы рух (“эфект Грамады”). ТБШ, якое ў 1921-1925 г. мела пераважна інтэлігенцкі характар, вузкую сацыяльную базу, у 1926-1929 г. пераўтварылася ў масавую рэвалюцыйна-дэмакратычную арганізацыю. Партыі, дзеячы, якія мелі адрозныя ад іх палітычныя платформы, погляды, разглядаліся ў межах дадзенага перыяду ў негатыўным плане. Беспадстаўна сцвярджалася, што яны імкнуліся звесці сваю дзейнасць да нацыяналізму, згодніцтва, буржуазнага культурніцтва і г.д.

1930-1933 г. – вызваленчы рух ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу. Палітыка КПЗБ ацэньвалася як лявацка-сектанцкі падыход. Беларускія нацыянальныя палітычныя партыі і арганізацыі (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры і інш.) ацэньваліся адмоўна. Адчувалася “спадчына” навешаных на заходнебеларускія дэмакратычныя сілы, не прымаўшыя сацыялістычныя ідэі, ярлыкоў аб іх нацыянал-фашысцкай сутнасці. У працах гісторыкаў перабольшваўся рэальны ўплыў заходнебеларускіх камуністаў.

1934-1939 г. – нацыянальна-вызваленчая барацьба ва ўмовах новай тактыкі і стратэгіі міжнароднага камуністычнага руху (VІІ кангрэс Камінтэрна, ІІ з'езд КПЗБ), скіраваных на адзінства дзеянняў і стварэнне шырокага антыфашысцкага народнага фронту.

Аднак ў гэты час асноўнай, на наш погляд, была тэндэнцыя на самазахаванне беларускага этнасу ва ўмовах разгрому арганізаваных структураў намаганнямі як санацыйнага, так і сталінскага рэжымаў.

Як бачым, аднабаковая абсалютызацыя рэвалюцыйна-дэмакратычнага крыла вызваленчага руху Заходняй Беларусі прадвызначыла храналагічныя рамкі перыядаў, іх сутнаснае напаўненне. Перыядызацыя вызваленчага заходнебеларускага руху не мела разыходжання з перыядызацыяй навейшай гісторыі. Большасць кніг, дысертацыйных даследаванняў 1950 – 80-х г. былі прысвечаныя асобным перыядам. Толькі адзінкавыя работы ахоплівалі ўсе аспекты канкрэтнай тэмы. У асобных выпадках аўтары адыходзілі ад выпрацаванай перыядызацыі ў вызначэнні храналагічных межаў даследавання. Так, У.А.Палуян у адной манаграфіі асвятляў гісторыю Грамады ў 1925 – першай палове 1927 г., а ў другой – працягваў разглядаць падзеі з сярэдзіны 1927 да канца 1929 г.[1] Гэта ніколькі не азначала адхілення ад ўжо замацаванай перыядызацыі.

З канца 1980-х г. у гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі адбыліся кардынальныя зрухі, выкліканыя адыходам ад манапольнай класавай метадалогіі і ўвядзеннем у навуковы зварот новых, раней недаступных, архіўных дакументаў. У работах 1990-х г. пытанні гісторыі КПЗБ разглядаліся толькі ў кантэксце асобных даследчыцкіх праблемаў. Адзін У.Ф.Ладысеў у шэрагу артыкулаў пераасэнсаваў няпросты лёс заходнебеларускага камуністычнага руху. Узнятыя навукоўцамі праблемы, выкладзеныя імі высновы так ці інакш укладваліся ў рэчышча нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

У адрозненне ад папярэдніх дзесяцігодзяў у 1990-я г. працы па заходнебеларускай праблематыцы не вызначаліся дэталёвай перыядызацыяй. Назіраліся спробы правесці параўнальны аналіз грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця ў дзвюх разарваных частках беларускага этнасу – у БССР і Заходняй Беларусі (мяркуем, што ўсё-такі сапраўдны комплексны параўнальны аналіз яшчэ наперадзе). Рабіліся захады ў напрамку сінхранізацыі перыядызацыі гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі. Зыходзячы з гэтага, у нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі вылучалі 2 асноўныя перыяды – 1920-я і 1930-я гады. Напрыклад, у “Нарысах гісторыі Беларусі” (ч.2) (Мінск, 1995) прысутнічаюць адпаведна два параграфы – “Нацыянальна-вызваленчы рух у 1921 – 1929 г. Дзейнасць палітычных партый і рухаў” і “Барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 1930 – 1939 г.” У межах гэтых двух перыядаў разглядаліся разнастайныя ідэйна-палітычныя сілы вызваленчага руху. У асобных працах захаваліся старыя падыходы да перыядызацыі. Так, у адной калектыўнай рабоце адзначаны 4 хвалі нацыянальна-вызваленчага руху: 1. 1923 г.; 2. 1926 – пачатак 1927 г.; 3. 1931 – 1933 г.; 1936 – 4. 1937 г.[2] Яны не выглядаюць абгрунтаванымі. Гаварыць пра ўздым вызваленчай барацьбы ў 1931-1933 г. не даводзіцца, бо ў гэты час адбыўся заняпад ТБШ, сама КПЗБ падвяргалася жорсткім ударам як пілсудчыкаў, так і бальшавіцкіх уладаў і г.д.

Лічым, што пры распрацоўцы перыядызацыі нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі неабходна выкарыстаць ранейшую перыядызацыю, але з улікам сучаснай метадалагічнай асновы. У такім выпадку была б апраўданай такая перыядызацыя:

1) 1919 – 1920 г.;

2) 1921 – 1924 г.;

3) 1925 – 1929 г.;

4) 1930 – 1939 г.

 

Пытанні да Аляксандра Вабішчэвіча:

Уладзімір Калаткоў (Менск): Мне здаецца, у Вас выпадае з кантэксту перыядызацыі такі важны аспект як культурны. Я маю на ўвазе культурны аспект у змаганні за беларускую школу - дзейнасць ТБШ. Можа варта ў перыядызацыі вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі мець на ўвазе і гэты аспект?

 

Адказы В. Вабішчэвіча

Адказ У.Калаткову: - Сапраўды, нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі быў шматпланавай з’явай і меў розныя плыні. У тым ліку вялікую асветніцкую плынь, якая была прадстаўлена шматлікімі інстытутамі, у першую чаргу, Таварыствам беларускай школы. Нажаль, гэты асветніцкі рух не так падрабязна асвятляўся беларускай савецкай гістарыяграфіяй. І таму ёсць шэраг прычынаў. Па-першае, існавалі ідэалагічныя табу. Безумоўна, многія пытанні, многія перыяды ў дзейнасці таго ж ТБШ (я маю наўвазе, напрыклад, 1921 - 25-я г.) не маглі закранацца. Па-другое, недаступнасць многіх архіўных крыніцаў, абмежаванасць доступу да іх таксама не давала магчымасці заняцца гэтай праблемай.

Тым не менш, адзначу, што да здзейсненага і ў беларускай савецкай гістарыяграфіі, і ў гістарыяграфіі Польскай народнай рэспублікі (тут я маю на ўвазе найперш Аляксандру Бергман) варта адносіцца ўважліва, але з улікам тых акалічнасцяў, пра якія я гаварыў Шмат было зроблена і, безумоўна, шмат яшчэ трэба зрабіць.

Калі разглядаць той жа асветніцкі рух, то трэба даследаваць не толькі дзейнасць беларускіх культурна-асветніцкіх суполак (што рабілася і робіцца), але і іншых нацыянальных арганізацыяў - яўрэйскіх, рускіх, украінскіх, літоўскіх. У тым ліку і краязнаўчы рух, які разгарнуўся ў Заходняй Беларусі ў кантэксце ідэі рэгіяналізму, вельмі папулярнай у колах польскай інтэлігенцыі 20-х г. Сапраўды асветніцкі рух, мусіць стаць прадметам сур’ёзных даследаванняў.

 

Дыскусія па дакладу А.Вабішчэвіча

Генадзь Сагановіч (Менск): - Спадар Вабішчэвіч мой зямляк, але мушу запярэчыць аднаму з выкладзеным ім тэзісаў. Мяне літаральна завяло, калі ён сказаў, што даследуючы гісторыю Заходняй Беларусі, павінны улічваць сінхроннасць. Пра сінхроннасць мусім забыцца і адкінуць, калі мы даследуем сваю гісторыю. Таму што, у прынцыпе, сінхроннасць - адзін з самых страшных траянскіх коней, якіх падсоўвае гісторыку перыядызацыя. Гісторыя не можа развівацца сінхронна, мы проста нацягваем свае рэаліі на чужую матрыцу, калі яе прымаем. І невыпадкова, аналісты так скептычна ставяцца да філосафаў ў гісторыі, да макрагістарычных схемаў, да Тойнбі і г.д. Патрэбна зыходзіць найперш з уласных рэаліяў.

Аляксандар Вабішчэвіч: - Згодны з заўвагай, што нельга вось так катэгарычна заяўляць аб сінхроннасці. Але тым не менш, мы павінны разглядаць тую ж гісторыю Заходняй Беларусі ў кантэкце і агульнанацыянальнай, і агульнарэгіянальнай, і агульнаеўрапейскай гісторыі. Напрыклад, Грамада - гэта зява не толькі агульнанацыянальная, але і ўсходнееўрапейская. Яна была адной з самых масавых легальных арганізацыяў ва Усходняй Еўропе ў другой палове 20-х г. Гэтая зява, як бачым, выходзіць за межы Заходняй Беларусі. Але, згодзен, безумоўна, павінны быць, вось гэтыя свае моманты.

Алег Латышонак (Беласток): - Лічу, што гісторыю Заходняй Беларусі трэба сінхранізаваць, прынамсі, з гісторыяй БССР. У падручніках асобна разглядаецца БССР, асобна - Заходняя Беларусь. Аднак у 20 - 30-я гады ў гісторыі БССР і Заходняй Беларусі выразна выступаюць тыя самыя з’явы. Напрыклад, памеры гвалту па Беларусі былі рознымі, але тэндэнцыі - аднолькавыя.



[1] Палуян У.А. Беларуская сялянска-рабочая Грамада. Мінск,1967; ён жа, Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927 – 1939 гг.). Минск, 1978.

[2] Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч.2 /Пад рэд. Я.Новіка, Г.Марцуля. Мінск, 1998. С. 199.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія