БЕЛАРУСЬ НА КАРЦЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1613 Г.
Міхаіл Спірыдонаў
(Менск)
Гісторыя населеных пунктаў – адна з актуальных праблемаў гістарычнай геаграфіі Беларусі*, асабліва “літоўскага” перыяду (другая палова 13 – 18 ст.) яе гісторыі, калі яна знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і (далей ВКЛ) [198, 202 і інш.]. Ступень вывучанасці гісторыі населеных пунктаў, перш за ўсё пачатковага этапу, і, у асноўным, сярэдніх і малых, асабліва сельскіх паселішчаў, не адпавядае патрабаванням нашага часу. Так, у шырока вядомых “Беларускай савецкай энцыклапедыі” (Т. 1-12. Мінск, 1969–1975), слоўніках назваў населеных пунктаў Я.Н. Рапановіча [182-187], зборах помнікаў гісторыі і культуры [56-62] і выдадзеных кнігах-хроніках раёнаў серыі “Памяць” [165-175] гісторыя населеных пунктаў, да таго ж далёка не ўсіх, асвятляецца, на жаль, вельмі скупа, фрагментарна, а іншы раз з істотнымі памылкамі. Напрыклад, гісторыя старажытнага мястэчка “Мосты” (цяпер вёскі Правыя Масты і Левыя Масты Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобл.) Гародзенскага павета прыпісана гораду Масты – паселішчу, што ўзнікла толькі ў пачатку 20 ст. [191, 184; 176, 152; 218, 68; 219-220; 55, 234; 33, 75; 59, 248]. Першапачатковая ж гісторыя горада “Высокое” (цяпер г. Высоке Мазавецке, цэнтр павета Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польшча) Дарагічынскага павета [22, 78; 23, 59; 190, 961-962, 972-976, 999-1000; 78, 188; 79; 80, 39, 58, 63; 253, 89, 221, 225] прыпісана мястэчку “Высокае” (цяпер горад Высокае Камянецкага раёну Берасцейскай вобл.) Берасцейскага павету [81, 80 адв. - 84 адв.; 192, 1199; 239, 92-93; 56, 202-204; 213, 84-85]. Мястэчка “Городец” (цяпер вёска Гарадзец – цэнтр сельсавета Быхаўскага раёну Магілёўскай вобл.) Аршанскага павету існавала ўжо ў 16 ст., але ў адпаведнай кнізе-хроніцы памылкова сцвярджаецца, што гэта вёска “вядома з 18 стагоддзя...” [84, 213 адв. - 214; 47, 687; 197; 32, 29].
* Тут і далей гэты тэрмін азначае сучасную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Нездавальняючае асвятленне першапачатковай гісторыі населеных пунктаў, асабліва сельскіх, абумоўлена, на наш погляд, не толькі нігілізмам былой афіцыйнай гістарыяграфіі ў адносінах да гістарычнай геаграфіі, але і ігнараваннем аўтарамі адпаведных працаў вялікага фонду разнастайных гістарычных крыніцаў ВКЛ 15 – 16 ст. Менавіта ў гэтых крыніцах і адлюстравана першапачатковая пісьмовая гісторыя значнай колькасці населеных пунктаў Беларусі ўсіх тыпаў [196].
Адной з каштоўных крыніцаў па гісторыі паселішчаў Беларусі з’яўляецца славутая арыгінальная карта “Вялікае Княства Літоўскае” (1:1 293 000). Яна была створана ў канцы 16 ст., упершыню надрукавана ў 1603 г. (перавыдадзена ў 1613, 1631, 1635 і інш. гадах) на сродкі вядомага мецэната – магната пана Мікалая Крыштапа Радзівіла (“Радивила”) Сіроткі (1549 – 1616 г.), князя Свяшчэннай Рымскай імперыі на Алыцы і Нясвіжу, графа на Шыдлаўцы і Міры [237]. Шмат работ прысвечана яе стварэнню, перавыданням, аналізу зместу і некаторым іншым пытанням, але высветлены яны далёка ня поўнасцю [234, 119; 76, 3-7; 239; 225, 47-51; 215; 217; 221, 75-136]. У прыватнасці, менш за іншыя пакуль вывучана істотнае і складанае пытанне аб ступені адпаведнасці карты тагачаснай рэчаіснасці, г. зн. перш за ўсё яе рэпрэзентатыўнасці як гістарычнай крыніцы.
Адну з першых спробаў аналізу яе зместу ў такім аспекце зрабіў польскі гісторык Станіслаў Александровіч. Аднак ён, па сутнасці, усё звёў толькі да параўнання колькасці мястэчак, якія абазначаны на карце, з адпаведнымі данымі іншых крыніцаў. Таму яго меркаванне, што карта дае “адносна дакладную карціну сеткі гарадскіх паселішчаў” ВКЛ [215, 61; 221, 114-125], з’яўляецца аднабаковым і недастатковым. Яно не закранае многіх іншых істотных аспектаў аналізу зместу карты. Да таго ж шэраг закранутых пытанняў даследчык вырашыў апрыёрна і нярэдка памылкова. Не вытрымлівае навуковай крытыкі і прынятая ім традыцыйная для польскай гістарычнай картаграфіі схема адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ВКЛ пасля яго рэформы ў 1565 г. [218, 65-66]. Як сведчаць шматлікія крыніцы 16 ст., яна ў многіх месцах не адпавядае рэчаіснасці.
Значна больш увагі гісторыі пасяленняў Беларусі надае “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” (Т. 1-6. Кн. 1. Мінск, 1993-2001). Аднак і яна з рознай ступенню паўнаты і дакладнасці адлюстроўвае мінулае амаль выключна гарадоў, гарадскіх і рабочых пасёлкаў, а таксама толькі тых вёсак, якія з’яўляюцца цэнтрамі сельсаветаў і калгасаў або саўгасаў.
У дадзеным даследаванні высвятляецца праблема рэпрэзентатыўнасці звестак карты ВКЛ выдання 1613 г. пра населеныя пункты Беларусі. Мы карыстаемся шырока вядомай копіяй перавыдання карты 1613 г. [76, № 13-16]. Менавіта гэта копія або яе фрагменты ў апошні час шырока выкарыстоўваюцца ў якасці ілюстрацый у розных выданнях, аднак без крыніцазнаўчага аналізу яе зместу [212, дадатак; 213; 63, фарз.]. Дарэчы, варта адзначыць, што ў 1999 г. у Вільні быў выдадзены альбом у дзвюх частках рэпрадукцый сярэднявечных картаў ВКЛ, у т.л. і разглядаемай карты выданняў сярэдзіны 17 ст. [247. 1, 10-11].
Адным з найбольш каштоўных для гісторыкаў і краязнаўцаў элементаў зместу карты 1613 г. з’яўляюцца звесткі аб значнай колькасці населеных пунктаў ВКЛ у яго граніцах не толькі ў канцы 16 ст., але і да Люблінскай уніі 1569 г. Акрамя таго, на ёй абазначана і шмат населеных пунктаў суседніх дзяржаваў, асабліва Каралеўства Польскага. Па падліках С.Александровіча, усяго на карце маецца 1 020 населеных пунктаў. З іх 543 (53,2%) паказаны на тэрыторыі ВКЛ у граніцах канца 16 ст., у тым ліку 357 змешчаны ўпершыню. Іх не было на розных папярэдніх картах, што адлюстроўвалі тэрыторыю ВКЛ. [215, 42, 50-51; 221, 105-106, 118-119]. Па нашых жа падліках, на карце абазначаны ўсяго 1 039 пасяленняў, у т.л. 544 ВКЛ (52,3% усіх) [200, 65]. На тэрыторыі ж Беларусі, абсалютна большая частка якой у канцы 16 ст. знаходзілася ў складзе ВКЛ, а невялікая – у складзе Каралеўства Польскага і Рускага царства (гл. дадатак 2), па нашых падліках, абазначаны 342 населеныя пункты (32,9% усіх і 62,8% ВКЛ), калі не ўлічваць мястэчак Цімкавічы і Юр’ева, якія паказаны на карце двойчы*. Сярод 342 паселішчаў Беларусі, умоўныя знакі якіх ёсць на карце, у шасці мястэчак, на жаль, няма подпісаў іх назваў. На розных падставах мы з пэўнай мерай верагоднасці ідэнтыфікавалі і лакалізавалі іх як Адэльск, Гайна, Лоск, Сакаўшчына, Хоўхлава і Ятра [200, 65]. Калі ж улічыць, што паказаныя на карце “Mosty” цяпер лічацца двума населенымі пунктамі (вёскі Левыя Масты і Правыя Масты Мастоўскага раёна), то выявіцца, што на карце 1613 г. фігуруюць 343 населеныя пункты Беларусі* *.
Каштоўнае само по сабе адлюстраванне на карце 1613 г. значнай колькасці населеных пунктаў Беларусі цікавае і тым, што пэўнымі ўмоўнымі знакамі на ёй вызначаны іх тып (“вялікі горад”, “горад”, “мястэчка”, “сяло*** з панскім дваром”, г.зн. адміністрацыйна-гаспадарчым цэнтрам маёнтка), адміністрацыйнае і іншае значэнне (“горад ваяводскі”, “горад павятовы”, “горад судовы”, “рэзідэнцыя князя”, “рэзідэнцыя грэчаскага епіскапа”).
* Тут і далей нашыя назіранні грунтуюцца на даных, якія згрупаваны ў дадатку 3.
** Адпаведныя падлікі Зіновія Капыскага не вытрымліваюць навуковай крытыкі. Ён налічыў на карце 1613 г. толькі 312 населеных пунктаў Беларусі і, акрамя таго, даў вельмі недакладныя падлікі розных тыпаў паселішчаў [75, 22; 216, 416].
*** Адпаведны лацінскі тэрмін карты мы пераклалі як сяло, таму што ў крыніцах 16 ст. вёскі абазначаюцца выключна тэрмінам “село”.
Пэўную цікавасць уяўляюць подпісы спаланізаваных і звычайна скажоных тагачасных “рускіх” назваў населеных пунктаў і форма іх напісання, а таксама магчымасць па абазначаных на карце граніцах дзяржаваў, ваяводстваў і паветаў, хаця і вельмі схематычна і недакладна, вызначыць адміністрацыйна-тэрытарыяльную прыналежнасць паселішчаў.
Дзякуючы такому багатаму зместу карты, ёю шырока карыстаюцца, нягледзячы на тое, што да гэтага часу не даследавана шляхам крыніцазнаўчага аналізу зместу яе прыдатнасць як гістарычнай крыніцы.
Каштоўнасць гістарычнай крыніцы абумоўлена галоўным чынам ступенню яе адпаведнасці тагачаснай рэчаіснасці. Значэнне карты ВКЛ 1613 г. як крыніцы па гісторыі населеных пунктаў Беларусі можна вызначыць толькі шляхам параўнання ўсіх яе істотных характарыстык населеных пунктаў (назва, тып паселішча, адміністрацыйнае і іншае значэнне, адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасць) з адпаведнымі данымі іншых крыніцаў.
Неабходныя крыніцы збіраліся шмат гадоў у многіх фондах розных архіва-сховішчаў як Беларусі, так і іншых краінаў. Паколькі адна крыніца, як правіла, не мае ўсіх даных для ўсебаковай характарыстыкі таго або іншага населенага пункта, для кожнага з 342 паселішчаў Беларусі, што абазначаны на карце 1613 г., мы вымушаны былі шукаць па некалькі крыніцаў (да трох). Звычайна толькі сукупнасць даных менавіта некалькіх крыніцаў стварае магчымасць такой характарыстыкі. У выніку працяглых пошукаў сабраны фонд каля тысячы разнастайных па паходжанню, зместу і форме пісьмовых крыніцаў пераважна другой палавіны 16 ст. Большасць іх выяўлена ў фондзе Метрыкі ВКЛ – архіва галоўным чынам канцылярыі вялікіх князёў літоўскіх, якая захоўваецца ў Расейскім дзяржаўным архіве старажытных актаў ў Маскве. Некаторыя з гэтых крыніцаў былі апублікаваны толькі ў апошнія гады [77; 199; 201; 202; 206; 207; 208]. Даныя розных крыніцаў дазволілі высветліць амаль усе асноўныя пытанні характарыстыкі большасці (299 або 87,4%) населеных пунктаў Беларусі, якія абазначаны на карце ВКЛ 1613 г. На жаль, поўнасцю задачу забеспячэння дадзенага даследавання адпаведнымі кры-ніцамі пакуль што вырашыць не ўдалося. У прыватнасці, аб пяці паселішчах (“Gorcislaw”, “Kißczyn”, “Leßniczkipriewos”, “Osinhorodok” і “Radziwilow”) ніякіх звестак пакуль адшукаць не ўдалося, а для 41 (12%) пасялення даных пра іх тып у выкарыстаных намі крыніцах не аказалася [200, 65-66].
Адной з самых складаных задач пры вывучэнні карты 1613 г. з’яўляецца таксама ідэнтыфікацыя і лакалізацыя часткі населеных пунктаў, асабліва тых, якіх няма ні на адной з існуючых тапаграфічных і гістарычных картаў, ні ў адным з адпаведных слоўнікаў і спісаў населеных пунктаў (“Gorcislaw”, “Iniow”, “Suchodolce” і інш.). Задача ўскладняецца і тым, што назвы населеных пунктаў падпісаны на карце лацінскімі літарамі і, як правіла, значна скажоныя (“Bohomecz” замест “Бобыничи”, “Wiuzenne” – “Верхнее, “Dozarzi” – “Домжеричи” і інш.). Тут, дарэчы, трэба падкрэсліць, што такая форма назваў значнай часткі населеных пунктаў Беларусі наогул істотна адрозніваецца ад іх звычайных тагачасных “рускіх” назваў, якія шырока ўжываліся ў афіцыйных і прыватных актах 16 ст. (“Osmiana” замест “Ошмена”, “Bressici” – “Берестье”, “Grodno” – “Городно”, “Minsk” – “Менск” і г.д., гл. дадатак 3). Тым не менш, пры дапамозе разнастайнай літаратуры і картаў усе населеныя пункты карты, акрамя “Gorcislaw”, удалося ідэнтыфікаваць і лакалізаваць, хаця іншы раз і гіпатэтычна*.
* Аўтар шчыра ўдзячны Г.Брэгеру і В.Насевічу за кансультацыі ў час напісання гэтай работы.
Як ужо адзначалася, у Беларусі паказаны 342 тагачасныя населеныя пункты. 24 (7%) з іх вызначаны як “гарады”. Большую частку іх (14) складаюць цэнтры ваяводстваў і паветаў. Аднак сярод такіх гарадоў чамусьці няма цэнтра ваяводства Мсціслава, які памылкова значыцца як мястэчка. Не адпавядае рэчаіснасці і тое, што цэнтр павету Ашмена (Ашмяны) паказаны як цэнтр ваяводства, а павятовы цэнтр Пінск – толькі як “рэзідэнцыя грэчаскага епіскапа”. Двум жа дзяржаўным гарадам (Барысаў і Магілёў), якія не выконвалі дзяржаўных адміністрацыйных функцый, аўтары карты беспадстаўна прыпісалі такія.
Вельмі няпоўна і тэндэнцыйна на карце адлюстравана роля прыватных гарадоў як цэнтраў буйных уладанняў. Асаблівая ўвага ўдзелена, у прыватнасці, рэзідэнцыі самога М.К.Радзівіла – Нясвіжу, а таксама Слуцку – рэзідэнцыі князёў Слуцкіх, які ў 1600 г. у выніку шлюбу Я.М.Радзівіла з адзінай спадкаемцай гэтага роду князёўнай С.Ю.Алелькаўнай-Слуцкай таксама апынуўся ў складзе латыфундый біржанскай лініі роду Радзівілаў. З некалькіх рэзідэнцый праваслаўных епіскапаў у Беларусі паказаны толькі Пінск [215, 56-57; 221, 121-124, 128-129].
Такім чынам, гарады Беларусі канца 16 ст. на карце 1613 г. адлюстраваны з істотнымі памылкамі. Варта таксама дадаць, што ў сувязі з тым, што ў пісьмовых крыніцах 16 ст. тэрміны для абазначэння паселішчаў гарадского тыпу, асабліва сярэдніх і малых па колькасці жыхароў, ужываюцца часта недакладна, альтэрнатыўна, праблема крытэрыяў вызначэння гарадоў, як і мястэчак, ВКЛ у гістарыяграфіі застаецца дыскусійнай [75, 14-28; 37, 32-41].
Асноўны змест карты ВКЛ 1613 г. складаюць мястэчкі – аграрна-рамесна-гандлёвыя паселішчы. У Беларусі іх паказана 292, г.зн. 85,4% усіх яе населеных пунктаў, што маюцца на карце. С.Александровіч мяркуе, што гэта складае толькі 70% усіх існаваўшых у той час мястэчак. На яго думку, на карце абазначаны “усе сярэднія і вялікія мястэчкі”, а “малыя і дробныя ў многіх выпадках прапушчаны” [221, 119]. Аднак пры цяперашнім стане занядбанага крыніцазнаўства гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, калі даследчыкі не краналі абсалютную большасць крыніцаў, такі вывад выклікае сур’ёзныя сумненні. Ён выдаецца заўчасным, бо мае гіпатэтычны характар.
Звесткі карты 1613 г. пра мястэчкі Беларусі каштоўныя ў многіх адносінах. Перш за ўсё трэба адзначыць, што карта інфармуе аб шэрагу мястэчак Беларусі, пра якія да гэтага часу даных у іншых крыніцах адшукаць не ўдалося. Але ж большасць мястэчак карты вядома з крыніцаў папярэдняга часу, і, такім чынам, карта дадаткова пацвярджае іх існаванне ў канцы 16 ст.
Аднак аднясенне складальнікамі карты дваццаці шасці паселішчаў да мястэчак пярэчыць даным іншых крыніцаў адпаведнага часу. Сёламі былі: “Городище” – “Horodzißce”, “Пуховичи” – “Puchowicze”, “Шацк” – “Szack” і інш. Разам з тым варта падкрэсліць, што пяць мястэчак, аб якіх маюцца звесткі ў іншых крыніцах, на карце памылкова абазначаны як сёлы: “Антоновичы” – “Antonow”, “Богушевичи” – “Bogußewice”, “Княжицы” – “Kniazyze”, “Очижа” – “Oczyca” і “Шупени” – “Supienno”.
Варта падкрэсліць і тое, што частка існаваўшых мястэчак па невядомых прычынах не знайшла адлюстравання на карце: “Белавичи”, “Голубичи”, “Деречин” і інш. Пакуль што па прычыне адсутнасці поўных даных меркаваць аб колькасці такіх мястэчак дакладна немагчыма.
Цікавым анахранізмам карты 1613 г. з’яўляецца тое, што на ёй абазначаны як мястэчкі некалькі замкаў (“городов”), якія былі пабудаваны расейцамі на захопленых землях ВКЛ у гады Інфлянцкай (Лівонскай) вайны (1558 – 1583 гг.). Аднак у 1579 г., калі апошнія вызваляліся ад акупантаў, некаторыя з гэтых замкаў былі разбураны. Да часу стварэння карты на месцы адных захаваліся толькі замчышчы (“Сокол” – “Sokol”), на месцы іншых або каля іх працягвалі існаваць сёлы (“Козяны” – “Kosian”, “Нещерда” – “Nießezerdo”, “Ситно” – “Sitno”, “Туровля” – “Turowla”), а не мястэчкі.
Такім чынам, далёка не ўсе звесткі карты 1613 г. аб мястэчках Беларусі адпавядаюць тагачаснай рэчаіснасці і таму выкарыстоўваць іх неабходна крытычна.
На карце ВКЛ 1613 г. па невядомаму прынцыпу адбору з вялікай колькасці сёлаў з панскімі дварамі, аб існаванні якіх вядома са шматлікіх крыніц 16 ст., у Беларусі абазначаны толькі 26 або 7,6% усіх яе населеных пунктаў, што маюцца на гэтай карце. Як ужо адзначалася, некалькі з іх у сапраўднасці былі мястэчкамі.
Найбольш распаўсюджаная ў Беларусі ў эпоху феадалізму форма паселішчаў – сяло – па прычыне іх шматлікасці і недастатковага маштабу карты адлюстравана на ёй у вельмі абмежаванай колькасці.
Адным з істотных элементаў зместу карты з’яўляюцца таксама дзяржаўныя граніцы ВКЛ, а таксама граніцы яго ваяводстваў і паветаў. Гэта дазваляе вызначыць адміністрацыйна-тэрытарыяльную прыналежнасць населеных пунктаў. Аднак па прычыне таго, што яны абазначаны схематычна, няпоўнасцю і ў значнай меры памылкова, паказаная на ёй адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасць значнай колькасці населеных пунктаў Беларусі не адпавядае рэчаіснасці.
Такім чынам, карта ВКЛ 1613 г. з’яўляецца вельмі каштоўнай крыніцай па гісторыі населеных пунктаў Беларусі. Аднак, як было паказана, карыстацца ёю можна толькі з улікам адзначаных шматлікіх істотных недахопаў. Гэтыя недахопы ў пэўнай ступені ўлічаны ў складзенай намі карце “Беларусь в конце 16 в.” [197].
Карта ВКЛ 1613 г. у якасці і ілюстрацыі, і крыніцы па гісторыі населеных пунктаў Беларусі можа і павінна шырока выкарыстоўвацца, хаця і асцярожна, пры асвятленні далёкага мінулага нашай Бацькаўшчыны.
Нашы назіранні ў пэўнай ступені маюць папярэдні характар, бо некаторыя пытанні рэпрэзентатыўнасці карты ВКЛ 1613 г. пакуль што высвятліць канчаткова не ўдалося.
ЗАЎВАГІ ДА ДАДАТКАЎ
Да артыкула ў якасці неабходных частак даследавання прыкладзены пяць дадаткаў: 1 – Карта: Беларусь на карце ВКЛ 1613 г.; 2 – Спіс населеных пунктаў Беларусі, што абазначаны на карце ВКЛ 1613 г., з дадатковымі гістарычнымі данымі; 3 – Табліца: Спаланізаваныя назвы населеных пунктаў Беларусі, якія абазначаны на карце ВКЛ 1613 г.; 4 – Пераклад з лацінскай мовы на беларускую назваў некаторых іншых геаграфічных аб’ектаў, а таксама надпісаў-каментарыяў, што маюцца на карце ВКЛ 1613 г.; 5 – Пераклад з лацінскай мовы [228, 302-304] на беларускую кароткага апісання ВКЛ, напісанага адным з асноўных стваральнікаў дадзенай карты польскім географам Томашам Макоўскім з мэтай абвергнуць распаўсюджаныя ў тагачаснай Заходняй Еўропе памылковыя ўяўленні аб гэтай краіне. Апісанне ВКЛ змешчана ў ніжняй частцы другога і некаторых пазнейшых выданняў карты [221, reprod. 15; 222].
На карце “Беларусь на карце ВКЛ 1613 г.” (дадатак 1) тып усіх населеных пунктаў паказаны ў адпаведнасці з крыніцай – картай 1613 г., а ўсе астатнія элементы яе зместу даюцца на аснове вышэй названай нашай карты “Беларусь в конце 16 в.”.
У “Спісе населеных пунктаў Беларусі, што абазначаны на карце ВКЛ 1613 г., з дадатковымі гістарычнымі данымі” (дадатак 2) прыводзяцца наступныя звесткі:
І. Нумары па парадку: 1 – у адпаведнасці з беларускім алфавітам; 2 – у дужках – паводле табліцы “Спаланізаваныя назвы населеных пунктаў Беларусі, што абазначаны на карце ВКЛ 1613 г.” (дадатак 3).
ІІ. Даныя аб сучасным стане населеных пунктаў паводле слоўнікаў Я.Н. Рапановіча (182 – 187): 1 – назва на беларускай мове; 2 – назва на рускай мове; 3 – індэкс трапецыі карты “Беларусь на карце ВКЛ 1613 г.” (дадатак 2), у якой размешчана дадзенае пасяленне; 4 – тып населенага пункта (в. – вёска, г. – горад, г.п. – гарадскі пасёлак, м. – мястэчка, п. – пасёлак, р.п. – рабочы пасёлак, с. – сяло); 5 – раён, на тэрыторыі якога знаходзіцца ці знаходзіўся населены пункт. У тых выпадках, калі ідэнтыфікаваць і лакалізаваць населены пункт дакладна пакуль што не ўдалося, г.зн. атаясамленне гістарычнага паселішча з сучасным выклікае пэўныя сумненні, гэтым даным папярэднічае заўвага “верагодна” (вер.).
ІІІ. Асноўныя даныя з адной або некалькіх пісьмовых крыніц пераважна другой паловы 16 ст. аб адпаведным населеным пункце: 1 – год; 2 – гістарычная назва на тагачаснай “рускай” мове, г.зн. у адпаведнасці з формай яе напісання ў кры-ніцы; 3 – тып населенага пункта, а пры адсутнасці такіх даных – заўвага “звестак няма”; 4 – адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасць (ваяводства або павет); 5 – спасылка на крыніцу. Калі ж у крыніцах 16 ст. ніякіх звестак аб населеным пункце нам выявіць не ўдалося, замест гістарычных даных зроблена заўвага “даных у крыніцах 16 ст. мы пакуль што не знайшлі”. Такімі паселішчамі з’яўляюцца, як мы мяркуем, сучасныя Асінагарадок, Кішчына Слабада, Перавоз, Старабарысаў, а таксама невядомы Гарціслаў.
IV. Асноўныя звесткі, калі яны ёсць, аб населеных пунктах паводле даследавання С.Александровіча [218, 67-89]: 1 – нумар паводле адпаведнай табліцы; 2 – год заснавання мястэчка (у такіх выпадках год памечаны знакам “*”) або першага ўзгадвання населенага пункта як горада ці мястэчка ў крыніцах 15 – 16 ст., 3 – абазначаны або не абазначаны населены пункт на яго адпаведных картах [219-220].
У неабходных выпадках у канцы артыкулаў робяцца крытычныя заўвагі наконт памылковых меркаванняў С.Александровіча.
У якасці дадатковых (спасылачных) артыкулаў у гэты спіс уключаны таксама тыя тагачасныя “рускія” назвы населеных пунктаў, якія прыводзяцца ў яго гістарычнай частцы (ІІІ), але ў выніку іх паланізацыі, русіфікацыі і беларусізацыі або перайменаванняў і іншых прычынаў прыкметна адрозніваюцца ад сучасных: “Дрыса”, “Менск”, “Новагородок” (“Новгородок”, “Новогородок”), “Пропойск”, “Рожаная”, “Свержень” і інш.
Каб пры азнаямленні з картай ВКЛ 1613 г. хутчэй высветліць, які менавіта населены пункт Беларусі на ёй абазначаны, да артыкула дадаецца таксама табліца “Спаланізаваныя назвы населеных пунктаў Беларусі, што абазначаны на карце ВКЛ 1613 г.” (дадатак 3). Тут маюцца: 1 – парадкавы нумар (па лацінскаму алфа-віту); 2 – спаланізаваная назва, напісаная на карце лацінскімі літарамі; 3 – індэкс трапецыі карты “Вялікае княства Літоўскае. 1613 г.” (дадатак 1, укладыш), у якой размешчана дадзенае паселішча; 4 – тып населенага пункта паводле карты 1613 г.; 5 – сучасная беларуская назва; 6 – сучасная руская назва; 7 – сучасны раён; 8 – парадкавы нумар населенага пункта па папярэдняму спісу (дадатак 2).
Дадзены артыкул заканчваецца спісам “Крыніцы і даследаванні”. У ім у алфавітным парадку пералічаны ўсе тыя публікацыі крыніцаў, даследаванні, гістарычныя і тапаграфічныя карты, слоўнікі і спісы населеных пунктаў, а таксама розныя архівасховішчы, адпаведныя матэрыялы якіх мы выкарысталі ў гэтым аналізе карты ВКЛ 1613 г. На яго абапіраюцца нашы спасылкі ва ўсіх частках артыкула. Спасылкі на старонкі або стаўбцы розных выданняў, а таксама на аркушы архіўных адзінак захавання спецыяльна не агаворваюцца. Але ў шэрагу выпадкаў больш мэтазгоднымі мы лічым спасылкі не на старонкі археаграфічных зборнікаў, а на нумары апублікаваных у апошніх крыніцах Гэта адзначана ў канцы адпаведных пазіцый спіса.
ДАДАТАК 1
Беларусь на карце Вялікага Княства
Літоўскага 1613 г.
ДАДАТАК 2
СПІС НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ БЕЛАРУСІ, ШТО АБАЗНАЧАНЫ НА КАРЦЕ ВКЛ 1613 Г., З ДАДАТКОВЫМІ ГІСТАРЫЧНЫМІ ДАНЫМІ
ДАДАТАК 3
ТАБЛІЦА. СПАЛАНІЗАВАНЫЯ НАЗВЫ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ БЕЛАРУСІ, ШТО АБАЗНАЧАНЫ НА КАРЦЕ ВКЛ 1613 Г.
ДАДАТАК 4
ПЕРАКЛАД З ЛАЦІНСКАЙ МОВЫ НА БЕЛАРУСКУЮ НАЗВАЎ НЕКАТОРЫХ ІНШЫХ ГЕАГРАФІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ, А ТАКСАМА НАДПІСАЎ-КАМЕНТАРЫЯЎ, ШТО МАЮЦЦА НА КАРЦЕ “ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ. 1: 1 293 000”. 1613 Г.
ДАДАТАК 5
ПЕРАКЛАД З ЛАЦІНСКАЙ МОВЫ НА БЕЛАРУСКУЮ КАРОТКАГА АПІСАННЯ ВКЛ, ШТО ЗМЕШЧАНА Ў ДРУГІМ І НЕКАТОРЫХ ПАЗНЕЙШЫХ ПЕРАВЫДАННЯХ КАРТЫ “ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ. 1: 1 293 000”. 1613 Г.
КРЫНІЦЫ, ДАСЛЕДАВАННІ І КАРТЫ
1. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі АН Літвы. Ф. 16. А.з. 22.
2. Там жа. А.з. 51.
3. Там жа. Ф. 18. А.з. 120.
4. Там жа. Ф. 43. А.з. 3940.
5. Там жа. А.з. 1331.
6. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта. Ф. 4. А.з. 91.
7. Там жа. А.з. 1217.
8. Там жа. А.з. 1609.
9. Там жа. А.з. 4914.
10. Там жа. А.з. 34365.
11. Акты, издаваемые Комиссиею, высочайше учрежденной для разбора древних актов в Вильне. Т. 1. Вильна, 1865.
12. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. Вильна, 1875. №.
13. Там жа. Т. 14. Вильна, 1887. №.
14. Там жа. Т. 18. Вильна, 1891. №.
15. Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 21. Вильна, 1894. №.
16. Там жа. Т. 22. Вильна, 1895. №.
17. Там жа. Т. 28. Вильна, 1901. №.
18. Там жа. Т. 31. Вильна, 1904. №.
19. Там жа. Т. 33. Вильна, 1908. №.
20. Там жа. Т. 36. Вильна, 1912. №.
21. Там жа. Т. 39. Вильна, 1915. №.
22. Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. М., 1899.
23. Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2. СПб., 1848. №.
24. Там жа. Т. 3. СПб., 1848. №.
25. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. СПб., 1863. №.
26. Там жа. Т. 2. СПб., 1865. №.
27. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа. Т. 1. Вильна, 1867. №.
28. Там жа. Т. 3. Вильна, 1867. №.
29. Там жа. Т. 4. Вильна, 1867. №.
30. Там жа. Т. 6. Вильна, 1869. №.
31. Архив Юго-Западной России, издаваемый Комиссией для разбора древних актов, состоящей при киевском, подольском и волынском генерал-губернаторе. Ч. 7. Т. 1. Киев, 1886. №.
32. Барысаў Г.Е., Удальцоў В.М. Старонкі мінулага // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. Мн., 1990.
33. Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. 7. Мн., 1973.
34. Военно-топографическая карта России. 1:126 000. 1855–1875. Ряд Х, л. 6–8, ряд ХІ, л. 5–9, ряд ХІІ, л. 5–9, ряд ХІІІ, л. 4–10, ряд XIV, л. 4–10, ряд XV, л. 2–10, ряд XVI, л. 2–10, ряд XVII, л. 2–10, ряд XVIII, л. 2–10, ряд XIX, л. 2–10, ряд ХХ, л. 2–10.
35. Гильтебрандт П.А. Рукописное отделение Виленской публичной библиотеки. Вып. 1. Вильна, 1871.
36. Гошкевич И.И. Виленская губерния: Полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Вильна, 1905.
37. Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI–XVIII вв. Мн., 1975.
38. Грушевский А.С. Пинское Полесье: Исторические очерки. Ч. 2: XIV–XVI вв. 1903.
39. Ён жа. Карта Туровского и Городецкого районов в половине XVI в. // Там жа. Приложение 1.
40. Ён жа. Карта Пинского района в половине XVI в. // Там жа. Приложение 2.
41. Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. Фонд Старажытныя акты. А.з. 25.
42. Там жа. А.з. 60.
43. Там жа. А.з. 108.
44. Там жа. А.з. 113.
45. Там жа. А.з. 114.
46. Там жа. А.з. 4753.
47. Там жа. А.з. 5349.
48. Там жа. А.з. 15474.
49. Там жа. А.з. 15518.
50. Там жа. Ф. 16. А.з. 13.
51. Там жа. Ф. 525. Воп. 8. А.з. 710. Дакумент 4.
52. Там жа. А.з. 771. Пакунак 2. Дакумент 1.
53. Там жа. Ф. 1276. Воп. 1. А.з. 378.
54. Довгялло Д.И. Черейский монастырь. Могилев, 1900. Приложения. №.
55. Жучкевич В.А., Малышев А.Я., Рогозин Н.Е. Города и села Белорусской ССР. Мн., 1959.
56. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. Мн., 1984.
57. Там жа: Віцебская воласць. Мн., 1985.
58. Там жа: Гомельская вобласць. Мн., 1985.
59. Там жа: Гродзенская вобласць. Мн., 1986.
60. Там жа: Магілёўская вобласць. Мн., 1986.
61. Там жа: Мінская вобласць. Кн. 1. Мн., 1987.
62. Там жа. Кн. 2. Мн., 1987.
63. Імя тваё Белая Русь. Мн., 1991.
64. Инвентари Литвы XVII в.: Сб. док. Вильнюс, 1962. №.
65. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске... Вып. 8. Витебск, 1877.
66. Там жа. Вып. 20. Витебск, 1890.
67. Там жа. Вып. 29. Витебск, 1901. №.
68. Там жа. Вып. 30. Витебск, 1903. №.
69. Там жа. Вып. 32. Витебск, 1906. №.
70. Клепатский П.Г. Очерки по истории Киевской земли. Т. 1: Литовский период. Одесса, 1912.
71. Ён жа. Карта Мозырского повета // Там жа. С. 196–197.
72. Ён жа. Карта Овручского повета // Там жа. С. 230–231.
73. Ён жа. Карта Любечского повета // Там жа. С. 276–277.
74. Ён жа. Карта Чернобыльского повета // Там жа. С. 312–313.
75. Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI–первой половине XVII в. Мн., 1966.
76. Кордт В. Материалы по истории русской картографии. Вып. 2: Карты всей России и западных ее областей до конца XVII в. Киев., 1910.
77. Литовская Метрика. Кн. 227: Кн. судных дел 8 (1533–1535) / Подгот. И. Валиконите, С. Лазутка, Н. Шлимене. Вильнюс, 1997.
78. Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания Первого Литовского Статута: Исторические очерки. М., 1892.
79. Ён жа. Политическая карта Литовско-Русского государства конца XV и начала XVI в. 1:2 520 000 // Там жа. Приложение.
80. Ён жа. Литовско-русский сейм: Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. М., 1901. Приложения. №.
81. Метрыка ВКЛ (Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 389 – “Литовская метрика”. Воп. 1) А.з. 13.
82. Там жа. А.з. 31.
83. Там жа. А.з. 38.
84. Там жа. А.з. 41.
85. Там жа. А.з. 50.
86. Там жа. А.з. 51.
87. Там жа. А.з. 58.
88. Там жа. А.з. 59.
89. Там жа. А.з. 60.
90. Там жа. А.з. 63.
91. Там жа. А.з. 64.
92. Там жа. А.з. 65.
93. Там жа. А.з. 66.
94. Там жа. А.з. 67.
95. Там жа. А.з. 68.
96. Там жа. А.з. 69.
97. Там жа. А.з. 70.
98. Там жа. А.з. 72.
99. Там жа. А.з. 73.
100. Там жа. А.з. 76.
101. Там жа. А.з. 85.
102. Там жа. А.з. 86.
103. Там жа. А.з. 88.
104. Там жа. А.з. 237.
105. Там жа. А.з. 238.
106. Там жа. А.з. 242.
107. Там жа. А.з. 246.
108. Там жа. А.з. 247.
109. Там жа. А.з. 256.
110. Там жа. А.з. 260.
111. Там жа. А.з. 268.
112. Там жа. А.з. 272.
113. Там жа. А.з. 274.
114. Там жа. А.з. 275.
115. Там жа. А.з. 278.
116. Там жа. А.з. 281.
117. Там жа. А.з. 282.
118. Там жа. А.з. 284.
119. Там жа. А.з. 285.
120. Там жа. А.з. 286.
121. Там жа. А.з. 531.
122. Минская старина. Вып. 4: Тройчанский архив. Мн., 1913. №
123. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне. Ф 1. Воп. 1. А.з. 43.
124. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. КМФ 5. Воп. 1. А.з. 673.
125. Там жа. А.з. 1380.
126. Там жа. А.з. 1687.
127. Там жа. А.з. 1696.
128. Там жа. А.з. 1767.
129. Там жа. Ф. 694. Воп. 2. А.з. 1995.
130. Там жа. А.з. 4960.
131. Там жа. А.з. 7381.
132. Там жа. Воп. 3. А.з. 1118.
133. Там жа. Воп. 4. А.з. 813.
134. Там жа. А.з. 1336.
135. Там жа. А.з. 1556.
136. Там жа. А.з. 1731.
137. Там жа. А.з. 1942.
138. Там жа. А.з. 1974.
139. Там жа. А.з. 5700.
140. Там жа. А.з. 5719.
141. Там жа. Воп. 7. А.з. 655.
142. Там жа. А.з. 764.
143. Там жа. Ф. 1324. Воп. 1. А.з. 3.
144. Там жа. Ф. 1722. Воп. 1. А.з. 14.
145. Там жа. Ф. 1727. Воп. 1. А.з. 1.
146. Там жа. Ф. 1732. Воп. 1. А.з. 6.
147. Там жа. Ф. 1736. Воп. 1. А.з. 4.
148. Там жа. Ф. 1737. Воп. 1. А.з. 3.
149. Там жа. А.з. 6.
150. Там жа. Ф. 1747. Воп. 1. А.з. 1.
151. Там жа. А.з. 2.
152. Там жа. Ф. 1751. Воп. 1. А.з. 1.
153. Там жа. Ф. 1755. Воп. 1. А.з. 13.
154. Там жа. Ф. 1776. Воп. 1. А.з. 1.
155. Там жа. А.з. 2.
156. Там жа. Ф. 1785. Воп. 1. А.з. 7.
157. Там жа. А.з. 15.
158. Там жа. Ф. 1848. Воп. 1. А.з. 1.
159. Там жа. Ф. 1928. Воп. 1. А.з. 69.
160. Оглоблин Н.Н. Объяснительная записка к карте Полоцкого повета во 2-й половине XVI в. // Сб. Археологического института. СПб., 1880. Кн. 3. Отд. 2. С. 3–53; Кн. 4. Отд. 2. С. 3–75.
161. Ён жа. Карта Полоцкого повета во второй половине XVI в. 1:378 000 // Там жа. Кн. 4. Отд. 2. Приложение.
162. Описание рукописного отделения Виленской публичной библиотеки. Вып. 3. Вильна, 1898. Приложения. №.
163. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. Вильна, 1901.
164. Там жа. Вып. 10. Вильна, 1913. №.
165. Память: Ист.-докум. хроника Шумилинского района. Мн., 1985.
166. Там жа: Ист.-докум. хроника Березовского района. Мн., 1987.
167. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Талачынскага раёна. Мн., 1988.
168. Там жа: Гіст.-дакум. хроніка Ляхавіцкага раёна. Мн., 1989.
169. Там жа: Гіст.-дакум. хроніка Быхаўскага раёна. Мн., 1990.
170. Там жа: Гіст.-дакум. хроніка Бешанковіцкага раёна. Мн., 1991.
171. Там жа: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага раёна. Мн., 1992.
172. Там жа: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мн., 1992.
173. Там жа: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага раёна. Мн., 1993.
174. Там жа: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага раёна. Мн., 1993.
175. Там жа: Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. Мн., 1996.
176. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. Вильна, 1881.
177. Там жа. Ч. 2. Вильна, 1882.
178. Писцовые книги Московского государства. Ч. 1: Писцовые книги XVI в. СПб., 1877.
179. Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1975.
180. Полоцкая ревизия 1552 г. М., 1905.
181. Пташицкий С.Л. Завещание Юрия Деспота Зеновича 1582 г. // Русская старина. 1878. № 6. С. 503–511.
182. Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Мн., 1977.
183. Ён жа. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці. Мн., 1980.
184. Ён жа. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці. Мн., 1981.
185. Ён жа. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. Мн., 1982.
186. Ён жа. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці. Мн., 1983.
187. Ён жа. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., 1986.
188. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 823. Воп. 1. А.з. 211.
189. Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском с присовокуплением грамот и привилегий на входы в пущи и на земли, составленная старостой мстибоговским Григорием Богдановичем Воловичем в 1559 г., с прибавлением другой актовой книги, содержащей в себе привилегии, данные дворянам и священникам Пинского повета, составленной в 1554 г. Вильна, 1867.
190. Русская историческая библиотека. Т. 20. СПб., 1903.
191. Там жа. Т. 27. СПб., 1910.
192. Там жа. Т. 33. Пг., 1915.
193. Специальная карта Европейской России. 1:420 000. 1865–1875. Л. 6, 7, 14, 15, 16, 28, 29, 30, 44.
194. Специальная карта западной части России. 1:420 000. 1826–1840. Л. XXII, XXIII, XXVIII, XXXIII, XXXIV.
195. Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии: Сб. док. и материалов. В 3 т. Т. 1: конец XVI–1648 г. Мн., 1988. №.
196. Cпиридонов М.Ф. Исторический документ – для современной серии книг: Населенные пункты Белоруссии в Переписи войска Великого княжества Литовского 1567 г. // Навіны Беларускай акадэміі. 1991. 28 чэрв.
197. Ён жа. Беларусь в конце XVI в. 1:1 000 000 // Ён жа. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV–XVI вв.). Мн., 1993. Приложение.
198. Ён жа. Создание истории поселений Беларуси – актуальная задача // М.М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага). Матэр. навук. канф. Мінск, 14–15 лютага 1996 г. Мн., 1997. С. 202–208, 319–320.
199. Ён жа. Заславль в XVI в. Мн., 1998.
200. Ён жа. Карта Великого княжества Литовского (1613 г.) как источник по истории населённых пунктов Беларуси // Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання. Матэр. да Міжнар. навук.-практ. канф., прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння У.І. Пічэты. Мн., 1998. С. 65–66.
201. Ён жа. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1. Мн., 2000. С. 194–204.
202. Спірыдонаў М.Ф. З сівой даўніны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ляхавіцкага раёна. С.65–68.
203. Ён жа. Вытокі // Там жа. С. 71–75.
204. Ён жа. Гербы гарадоў феадальнай Беларусі // Маладосць. 1990. № 12. С. 156–163. Рэц. на кн.: Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. Мн., 1989.
205. Ён жа. Паны і прыгонныя // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. С. 93–123.
206. Ён жа. Першая ардынацыя ў Беларусі // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1996. № 8. С. 198–216.
207. Ён жа. Наданне Свіслацкай воласці Міхаілу Гарабурду (Да праблемы скарачэння дзяржаўных уладанняў у Вялікім княстве Літоўскім у XV–XVI стст.) // Штогоднік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 1999. Мн., 1999. С. 124–137.
208. Ён жа. Як з’явіліся езуіты ў Нясвіжы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясвіжскага раёна. Мінск, 2001. С. 41–46; Дакументы сведчаць (Прывілей Нясвіжу на магдэбургскае права) // Там жа. С. 51–52.
209. Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906.
210. Список населенных мест Могилевской губернии. Могилев, 1910.
211. Указатель населенным местам Гродненской губернии. Гродна, 1911.
212. Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. Мн., 1988.
213. Цітоў А. Гарадская геральдыка Беларусі. Мн., 1989.
214. Ярмолович В.С. Список населенных пунктов Минской губернии. Мн., 1909.
215. Alexandrowicz S. Mapa Wielkiego Księstwa Litewskiego Tomasza Makowskiego z 1613 r. tzw. “radziwiłłowska” jako zródło do dziejów Litwy i Białorusi // Studia zródłoznawcze. Warszawa; Poznań, 1965. T. 10. S. 33–67.
216. Ён жа. Miasta Białorusi w XVI i pierwszej połowie XVII w. // Kwartalnik historyczny. 1968. ą 2. S. 411–420. Рэц. на кн.: Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI–первой половине XVII в. Мн., 1966.
217. Ён жа. Pierwsze zaginione wydanie radziwiłłowskiej mapy Wielkiego Księstwa Litewskiego // Kwartalnik historii kultury materialnej. 1968. № 3. S. 539–545.
218. Ён жа. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico-Slavica. Białystok, 1970. T. 7. S. 47–108.
219. Ён жа. Miasta i miasteczka Białorusi i Litwy okolo 1650 r. (w granicach Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1582 r.) 1:2 220 000 // Там жа. Dodatek.
220. Ён жа. Miasta i miasteczka Wlk. Ks. Litewskiego i Podlasia okolo 1650 r. (w granicach 1582 r.) 1:2 000 000 // Ён жа. Powstanie sieci miejskiej Podlasia na tle wczesnych procesów urbanizacyjnych w Wielkim Księstwie Litewskim // Kwartalnik historii kultury materialnej. 1980. № 3. Dodatek.
221. Ён жа. Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do polowy XVIII w. Wyd. 2, popr. i uzupełn. Poznań, 1989.
222. Ён жа. Kartografia wojskowa Wielkiego wa Litewskiego do połowy XVII w. // Kartografia wojskowa krajów strefy bałtyckiej XVI–XX w. Toruń, 1996. Dodatek 1. Копія другога асобага выдання 1613 г.
223. Archiwum książąt Sanguszków w Sławucie. T. 4. Lwów, 1890. №.
224. Там жа. T. 7. 1554–1572. Diplomataryusz gałęzi Niesuchojezskiej. T. 2. Lwów, 1910. ą.
225. Buczek K. Dzieje kartografii polskiej od XV do XVIII w. Zarys analityczno-syntetyczny. Wroclaw; Warszawa; Kraków, 1963.
226. Hedemann O. Glebokie: Szkic dziejów. Wilno, 1935.
227. Jablonowski A. Atlas historyczny Rzeczypospolitej Polskiej. Epoka przełomu z wieku XVI na XVII. Dział 2: “Ziemie Ruskie” Rzeczypospolitej. Warszawa; Wiedeń, 1899–1904.
228. Jakubowski J. W. sprawie mapy Litwy Tomasza Makowskiego (1613) // Przegląd geograficzny. Ron 1. 1918–1919. S. 297–306.
229. Ён жа. Mapa Wielkiego Księstwa Litewskiego w połowie XVI w. 1. Część północna. 1:1 600 000. Kraków, 1928. S. 5–21. Dodatek.
230. Ён жа. Powiat grodzieński w w. XVI. 1:400 000. Kraków, 1934. S. 1–16. Dodatek.
231. Jankowski Cz. Powiat oszmianski: Materiały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1. Kraków, 1896.
232. Там жа. Cz. 2. Kraków, 1897.
233. Там жа. Cz. 3. Kraków, 1898
234. Jaroszewicz J. Obraz Litwy pod względem jej cywilizacji od czasów najdawniejszych do końca wieku XVIII. Cz. 2: Litwa w pierwszych trzech wiekach po przyjęciu wiary chrześciańskiej. Wilno, 1844.
235. Kuzminska M. Posiadłosci Gasztoldów w XV–XVI. 1:2 000 000 // Olbracht Marcinowicz Gasztold // Ateneum Wilenskie. 1928. R. 5. Dodatek.
236. Lietuwos TSR administracinio-teritorinio suskirstymo zinynas / Parenge Z. Norejka, V. Strawinskas. 2 dalis. Vilnius, 1976.
237. Lulewicz H. Radziwiłł Mikolaj Krzysztof // Polski słownik biograficzny. T. 30. Wrocław; Warszawa; Kraków; Gdańsk; Lódz, 1987. S. 349–361.
238. Malczewska M. Latyfundium Radziwiłłow w. XV do połowy XVI w. Warszawa; Poznań, 1985.
239. Merczyng H. Mapa Litwy z r. 1613 ks. Radziwiłła Sierotki pod względem matematycznym i kartograficznym // Sprawozdania z posiedzeń Towarzystwa Naukowego Warszawskiego. Wydział 3. R. 6 (1913). Z. 6. S. 416–440.
240. Ochmanski J. Powiat kobryński II poł. XVI w.: Mapa // Ён жа. Gospodarka folwarczna dóbr hospodarskich na Kobryńszczyznie: Studium z dziejów folwarku w dobrach na Białorusi. Koniec XV–pocz. XVII w. // Kwartalnik historii kultury materialnej. Warszawa, 1958. № 3. S. 374.
241. Ён жа. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387–1550). Poznań 1963.
242. Ён жа. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu. Poznań, 1972.
243. Pietkiewicz K. Ksiezgajłowie i ich latyfundium do połowy XVI w. Poznań, 1982.
244. Ён жа. Najstarszy inwentarz dóbr Radziwiłłowskich z 1528 r. // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia historica. 1985. T. 1. S. 175–186.
245. Ён жа. Mapa 1: Latyfundia Kiezgajłów w XV i XVI w. // Там жа. Dodatek.
246. Sapiehowie: Materiały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 1. Pb., 1890. Dokumenty. №.
247. Senieji Lietuvos æemėlapiai: Iš Vilniaus universiteto bibliotekos rinkinių / Sudarė, aprašus parengė A. Braziūnienie. 1–2. Vilnius, 1999.
248. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników Pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych zródeł urzędowych. T. 7. Cz. 1: Wojewódstwo nowogródzkie. Warszawa, 1923.
249. Там жа. T. 7. Cz. 2: Ziemia Wileńska. Warszawa, 1923.
250. Там жа. T. 5: Wojewódstwo białostockie. Warszawa, 1924.
251. Там жа. T. 8: Wojewódstwo poleskie. Warszawa, 1924.
252. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego i innych krajów słowianskich. T. 1–15. Warszawa, 1880–1902.
253. Wawrzyńzyk A. Rozwój wielkiej własności na Podlasiu w XV i XVI w. Wrocław, 1951.
254. Яна ж. Powiat brzeski w drugiej połowie XVI w. 1:1 000 000 // Там жа. Dodatek.
255. Wojtkowiak Z. Mapa: Podziały administracyjno-terytorialne Litwy Zawilejskiej w XV–połowy XVI w. // Ён жа. Litwa Zawilejska w XV i pierwszej połowie XVI w. Poznań, 1980. S. 124–125.
Міхаіл Спірыдонаў
канд.гіст.навук, старшы нав. супр. Інстытута Гісторыі НАН Беларусі
Асноўны кірунак даследаванняў:
Беларусь часоў ВКЛ: эканамічная гісторыя, гісторыя населеных пунктаў
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі
в. Акадэмічная 1
220072 Менск
т.пр. (017) 284-18-81
Публікуецца на сайце з
ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага
Альманаху"