БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 8 / 2003

ДАДАТАК 4
ПЕРАКЛАД З ЛАЦІНСКАЙ МОВЫ НА БЕЛАРУСКУЮ НАЗВАЎ НЕКАТОРЫХ ІНШЫХ ГЕАГРАФІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ, А ТАКСАМА НАДПІСАЎ-КАМЕНТАРЫЯЎ, ШТО МАЮЦЦА НА КАРЦЕ “ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ. 1: 1 293 000”. 1613 Г.

(А–1 – індэкс трапецыі, што ўтвараецца паралелямі і мерыдыянамі)

1. А–1. Балтыйскае мора.

2. А–5. Частка Азіліі.

3. А–5. Вялікі Лівонскі заліў.

4. А–7. Частка Лівоніі.

5. А–9. Дакладнае апісанне ВКЛ ды іншых, прылеглых да яго краёў, зробленае і выдадзенае ў свет стараннем, клопатам і на сродкі найяснейшага і найвялікшага валадара і пана Мікалая Крыштофа Радзівіла, з ласкі Божай князя Свяшчэннай Рымскай імперыі на Алыцы і Нясвіжу, графа на Шыдлаўцы і Міры, рыцара Святой Труны Ерусалімскай ды інш.

6. А–12. Межы вялікага маскоўскага князя.

7. А–14. Касцёл Вітаўта.

8. Б–5. Курляндскае княства.

9. Б–7. Земгалія.

10. Б–9. Лівонцаў, падбітых маскоўскай зброяй і тыраніяй, бярэ ў 1559 г. у Пазітоліі пад сваю ахову і апеку польскі кароль.

11. В–1. Балтыйскае мора.

12. В–4. Жамойць.

13. В–4. Куронскае возера.

14. В–10. Р. Індрыца, мяжа Лівоніі.

15. В–10. Р. Дуна, альбо Дзвіна, у Пталемэя Рубон.

16. В–12. Полацк забраны маскавітам у 1563 г. пры Жыгімонце Аўгусце, адабраны назад каралём Стэфанам.

17. В–12. У 1564 г. ля крэпасці Ула Мікалаем Радзівілам, князем на Дубінках і Біржах пад камандаваннем Жыгімонта Аўгуста было знішчана 30 000 чалавек войска маскавітаў, якім кіраваў Сівісцый.

18. В–13. Віцебск – самы надзейны абарончы пункт Літвы супроць набегаў маскавітаў.

19. В–14. Літвіны стрымліваюць і адбіваюць уварванні маскавітаў.

20. Г–3. Прусія.

21. Г–5. Р. Хронан (Кронан), а цяпер Нёман.

22. Г–8. Альшаны, даўней княства.

23. Г–14. Палову гэтага маста робяць і рамантуюць нашыя, а палову – маскавіты.

24. Тут у 1514 г. Канстанцінам, князем на Астрогу, пад камандаваннем Жыгімонта Першага было знішчана 40 000 маскоўскага войска.

25. Г–14. Магілёўскі павет.

26. Д–1. Р. Вістула, альбо Вейзель.

27. Д–2. Частка Куявіі – правінцыі Вялікай Польшчы.

28. Д–10. Выток Нёмана.

29. Д–10. Лічба 5 азначае межы Слуцкага княства, хоць яно належыць да Новагародскага ваяводства.

30. Д–12. Рагачоўская тэрыторыя.

31. Е–2. Р. Вістула, інакш Юстула і Істула, даўней – Вандал.

32. Е–4. Частка Мазовіі.

33. Е–6. Падляшша.

34. Е–8. Падлессе, (якое) некаторыя называюць Палессем, а жыхары Полесьём. Гэта частка Літвы, край сумежны з Валынню, лясісты і балоцісты, адкуль і атрымаў сваю назву. Ён настолькі багаты мёдам і рыбаю, што ўсе суседнія краі спажываюць рыбу, прывезеную адсюль. Яна высушваецца на паветры і выстаўляецца на продаж.

35. Е–9. Р. Струмень, тут набывае назву Прыпяць.

36. Е–10. Слуцкае княства.

37. Е–10. Балоты Палесся. На прасторы гэтай надзвычай вялікай правінцыі сустракаюцца месцы настолькі забалочаныя і такія вялікія, што ў некаторых мяс-цінах, здаецца, маюць выгляд велізарнага возера. У гэтым прычына таго, што мы не пазначылі сапраўдную адлегласць гэтых месцаў. Аднак, каб ты меў уяўленне пра іх і пра тое, наколькі далёка адно ад іншага, мы паставілі лічбы, а кропкамі акрэслілі іх крывізну. Бо калі б ты захацеў вызначыць на мясцовасці тое, што адзначае цыркуль, то атрымаецца, што рака Прыпяць, якая на сваім шляху ад Гарадка да Кіева цячэ не больш за 60 міль, дасягае 120 міль.

38. Е–11. Прыпяць, альбо Перэпець.

39. Е–13. Барыстэн, які цяпер называецца Непр (Днепр)*.

40. Е–13. Наглядны паказ межаў ВКЛ:

* – гэты знак, пастаўлены між кропкамі, паказвае старажытныя межы ВКЛ;

– а гэтым знакам абазначаюцца новыя межы гэтага ж Княства.

Там жа, дзе між кропак стаяць абодва гэтыя знакі (як бачым перад сабою), лічы, што сучасныя межы супадаюць з даўнімі.

41. Ж–2–3. Тлумачэнне знакаў альбо выяў: Вялікі горад. Горад. Горад ваяводскі. Горад судовы, альбо павятовы, дзе разбіраюцца справы шляхты. Княская рэ-зідэнцыя. Рэзідэнцыя рымскага біскупа. Сядзіба грэцкага епіскапа, якіх народ заве ўладыкамі. Мястэчка. Сяло з домам шляхціча.

42. Ж–4. Частка Малой Польшчы.

43. Ж–6. Чырвоная Русь (“Руссія”).

44. Ж–7. Уладава, даўней – княства.

45. Ж–7. Палессе.

46. Ж–8. Валынь гэтабочная.

47. З–2. Выразаная ў Гэссэля Гэрарда.

48. З–3. Выбіў Вільгэльм Янсон пад знакам пазалочанага сонечнага гадзінніка ў Амстэрдаме ў 1613 г.

49. З–3. Вялічка, саляныя капальні.

50. З–4. Бохіна, саляныя капальні.

51. З–6. Таму, хто глядзіць на карту. Краі, прылеглыя да ВКЛ, мы выпісваем на гэты ліст не так дакладна, як таго патрабавала справа (ідучы за звычаем іншых географаў). Бо тут старанна і дакладна апісваецца толькі Вялікае княства Літоўскае, так, як яно размяшчалася ў сваіх даўніх межах. Не здзіўляйся таксама, калі велічыні ў цыркулі па даўжыні міляў, паказаных тут, не будзе дакладна адпавядаць нейкае месца, бо гэта выклікана крывізною шляху і няроўнасцю міляў, бо літоўскія большыя за польскія, а рускія і падольскія – за літоўскія.

52. З–10. Валынь тагабочная, якую некаторыя называюць то Украінаю, то Нізам.

53. З–14. Крэпасць Мараўск, нядаўна збудаваная маскавітамі.

54. З–15. Частка Севярскага княства.

55. И–3. Мілі вялікія. Мілі сярэднія. Мілі звычайныя, альбо ўжываныя.

56. И–7. Р. Днестр, названая Пталемэем Тырас за хуткасць і імклівасць плыні.

57. И–7. Частка Покуця.

58. И–9–10. Падолія.

59. И–12. Пусткі з гэтага боку Дняпра.

60. И–1З. Горад Корсунь, збудаваны каралём Стэфанам у 1581 г.

61. И–14. Пусткі за Дняпром.

Пераклад Алеся Жлуткі і Міхала Спірыдонава


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія