ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЯ ЧЫННАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў 1919 – 1920 Г. ВА ЎКРАІНСКАЙ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Вольга Зубко
(Кіеў)
Выключна важнай і цікавай старонкай найноўшай гісторыі Беларусі з’яўляецца чыннасць Беларускай Народнай Рэспублікі. З БНР звязаны пачатак беларускага дзяржаўнага будаўніцтва ў 20 ст., завяршэнне фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі як праграмы стварэння незалежнай і дэмакратычнай Беларускай дзяржавы.
Ва ўмовах пэўнага перасэнсавання падзеяў 80-гадовай даўніны і на Украіне, і ў Беларусі даследаванне дачыненнняў Беларускай Народнай Рэспублікі і Украінскай Народнай Рэспублікі набыло новыя імпульсы. З’явіліся працы, якія на падставе новых выяўленых дакументальных крыніцаў паступова пашыраюць ды паглыбляюць нашае бачанне гэтай праблемы.
Нягледзячы на асаблівасці і адрозненні, развіццё украінскага і беларускага вызвольнага руху ў першай палове 20 ст. адбывалася па падобных сцэнарыях. “Читати українську історію, – пісаў пазней Уладзімір Вінічанка, – треба з бромом, – до того це одна з нещасних, безглуздих, безпорадних історій, до того боляче, досадно, гірко, сумно перечитувати, як нещасна, зацькована, зашарпана нація тільки й те і робила за весь час свого державного (чи вірніше напівдержавного) існування, що одгризалася на всі боки: од поляків, руських, татар, шведів. Уся історія – ряд безупинний, безперервний ряд повстань, війн, пожарищ, голоду, набігів, військових переворотів, інтриг, сварок, підкопувань. Чи не те саме стає тепер? <...> Тільки хотіли жити державним життям, як починається стара історія: Москва всіма силами вп`ялась і не хоче випустити. З другого боку вже стоїть Польша, наготовивши легіони. Прийшов дужчий, вигнав Москву, одпихнув поляків і сам ухопив за горло й видушує все, що може. Збоку присмокталась і четверта – Австрія <...> О, Господи, яка то страшна, тяжка річ відродження національної державності. Як вона в історичній перспективі буде уявлятися легкою, само собою зрозуміло, природною, і як трудно, з якими надлюдськими зусиллями, хитрощами, з яким, часом, одчаєм, люттю й сміхом доводиться тягати те каміння державності й складати його в той будинок, в якому будуть так зручно жити наші нащадки <...>”1
Амаль ва ўнісон яму выказаўся Тамаш Грыб: “<…> Беларуская вызвольная рэвалюцыя 1917 – 1922 г, выставіўшая покліч дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, узброенай сілай чужынца была жорстка задушана. Урады вялікадзяржаўнай-імпэрыялістычнай Масквы і Варшавы Рыскай дамовай разарваўшы Беларусь на часьці, зьнівечылі права беларускага народу на вольнае самаазначэньне, разьбілі еднасць і суцэльнасць беларускага народу, зьніштожылі беларускія вызвольныя, культурныя, сацыяльна-эканамічныя ды палітычныя цэнтры ў краі. Забраны край стогне ў капцюрах чужацкай няволі і самадзейнасьці, пазбаўлены прыродных правоў чалавека і грамадзяніна <…>”2
Пры параўнальным аналізе палітычнай і сацыяльнай сітуацыі канца першага дваццацігоддзя 20 ст. ва Украіне і Беларусі можна знайсці шмат аналагічных прычынаў, якія не дазволі здзейсніць ідэі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Прычыны паражэнняў нацыянальна-вызвольных рухаў у гэтых краінах маюць аб’ектыўны і суб’ектыўны характар. Гэта, у прыватнасці, наступствы працяглай дэнацыяналізацыі, нацыянальная няспеласць грамадства (што асабліва тычыцца сітуацыі ў Беларусі), перманентныя войны і акупацыі, эканамічная разруха пасля Першай святовай вайны, неспрыяльная геапалітычная раскладка ў свеце, слабасць нацыянальных элітаў, што не здолелі аб’яднаць грамадства пад лозунгам незалежнасці. Як ва Украіне, так і ў Беларусі, дзе ў нацыянальна-вызвольным руху дамінавалі сацыялістычныя элементы, не знайшлося ўплывовай палітычнай сілы, якая б сваечасова “зышла” з сацыялістычнага цягніка і абвясціла сваёй галоўнай мэтай стварэнне незалежнай дзяржавы на шырокай сацыяльнай аснове, каб адсунуць на другі план усе ўнутраныя баталіі вакол шляхоў і метадаў трансфармацыі грамадства.
Наогул паўстаюць пытанні пра ўменне прагназавання нацыянальнымі элітамі развіцця палітычнай сітуацыі, пра здольнасць утрымліваць сітуацыю паводле свайго сцэнарыя дзеля рэалізацыі жаданых стратэгічных мэтаў, а таксама пра палітычную гнуткасць паміж вызначанымі тактыкай і стратэгіяй. Безумоўна, гэта толькі частка праблемаў, якія паўстаюць перад цяперашнімі даследнікамі пры вывучэнні дадзенай праблематыкі.
Што датычыць іншых аспектаў дачыненняў УНР і БНР, то трэба адзначыць, найперш, слаба распрацаваную крыніцазнаўчую базу гэтага пытання. Якраз на новых крыніцах і хочацца засяродзіць увагу ў дадзенай публікацыі.
У Цэнтральным Дзяржаўным архіве вышэйшых органаў улады і кіравання Украіны захоўваецца некалькі “беларускіх тэчак”, якія датычаць кантактаў УНР і БНР. У фондзе № 2592 (“Народнае міністэрства замежных справаў Украінскай Народнай Рэспублікі”) знаходзіцца справа (№ 20) з ліставаннем Дэлегацыі БНР ва Украіне ў перыяд з 15 красавіка па 8 траўня 1918 г., дзе ўтрымліваецца інфармацыя пра прызнанне незалежнасці Беларусі, зберагаюцца копіі Устаўных граматаў БНР, асвятляецца дзейнасць сумеснай беларуска-украінскай камісіі па пытаннях устанаўлення дзяржаўных межаў паміж Беларуссю і Украінай. Гэтыя пытанні закрануў у сваёй працы украінскі гісторык В. Сергійчук3.
У дадзеным фондзе таксама маюцца матэрыялы, якія датычаць чыннасці Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Адэсе. Раней яна наогул не разглядалася ва ўкраінскай гістарычнай літаратуры. Гісторыя стварэння адэскага Белнацкаму пачалася з адпаведнай пастановы Беларускай нацыянальнай рады ў Адэсе за 25 сакавіка 1918 г. У гэтым дакуменце адзначалася, што названы Беларускі камісарыят ствараецца беларускім насельніцтвам горада і бліжэйшай акругі ў якасці чыннага консульства БНР і пацвярджаецца “паўнапраўным” загадам Галоўнага камісара Адэскай акругі ад 4 красавіка т. г. (№ 32) і граматай Беларускай дэлегацыі ва Украіне за 23 траўня т. г. (№ 72)4. Адзначым, што акрамя Адэсы беларускія нацыянальныя суполкі дзейнічалі таксама ў Херсоне, Мелітопалі і Кацярынаслаўлі. У сувязі з тым, што Камісарыят прадстаўляў інтарэсы тамтэйшага беларускага насельніцтва ў колькасці не меней 15 тыс. чал., Беларуская нацыянальная рада 26 сакавіка 1918 г. звярнулася да Урада Украінскай Народнай Рэспублікі з просьбай выдаткаваць грошы на арганізацыйную працу ў залік дзяржаўнай пазыкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле складзенага каштарыса запрашвалася сума ў 49 890 украінскіх карбованцаў5.
У пачатку 1919 г. сябры Беларускага нацыянальнага Камісарыяту і іншых нацыянальных арганізацый беларусаў ва Украіне склалі ядро беларускай дэлегацыі на перамовах у г. Адэсе па стварэнню Саюза Новаўтвораных Дзяржаваў на тэрыторыі былой Расейскай імперыі. Гэты праект, на жаль, па прычыне складанай палітычнай сітуацыі не ўвасобіўся ў рэчаіснасць.
У гісторыі беларуска-украінскіх дачыненняў мелі месца і смешныя эпізоды, праўда, з сумным падтэкстам. Гэта тычыцца эпізоду з аўтамабілем, які належыў беларускай дэлегацыі, што вяла ў Кіеве перамовы па вызначэнню дзяржаўных межаў. Гэты аўтамабіль сістэмы “ВАЗЭТ”, ласкава прадстаўлены ў дар Дэлегацыі БНР Сцяпанам Кобецам, пазней быў рэквізаваны “па законах ваеннага часу” вайсковай камендатурай г. Кіева. 14 сакавіка 1918 г. на адрас Міністэрства замежных справаў УНР беларуская дэлегацыя накіравала прашэнне з просьбай вярнуць яе ўласнасць:
БНР
Народны Сэкрэтарыят
Дэлегацыя ў справах перегавора
14 красавіка 1918г
№25
м. Менск.
Кіеў, Б. Васількоўская № 17.
“Таўріда” № 28.
П. Упраўляюшчаму Міністэрствам Закардонных Справ.
Гэтым маем гонар прасіць П. Упраўляюшчаго Міністэрствам Закардонных справ памочь нам у звароці данага нам П. Кобецом ў наше распараджэне самаход сістэмы “ВАЗЭТ” № 4370, якім мы карысталіся да цяперашняго часу і які 12 красавіка зрэквізован П. Комэндантам м. Кіева.
Пры гэтым дакладаецца заява П. Кобеца і пасьвядчэння рэквізіцыйнаі камісіі.
Старшыня дэлегацыі А. Цьвікевіч.
За загадчыка справоў дэлегацыі Рак-Міхайлоўскі6.
Аўтамабіль так і не быў звернуты, што сведчыць пра невысокі “дзяржаўны имідж” БНР у вачах украінскіх вайсковых уладаў, а таксама пра слабыя пазіцыі Центральной Рады Украіны, якая дажывала свае апошнія дні напяр эдадні перавароту гетмана Скарападскага.
У час праўлення гетмана Скарападскага ўрадавыя стасункі Украіны з Беларуссю насілі чыста фармальны характар. З прыходам да ўлады Дырэкторыі на чале з Сымонам Пятлюрам гэтыя кантакты актывізаваліся. У пачатку 1919 г. украінскім урадам для Ураду БНР быў выдаткаваны значны грашовы заём, падтрымліваліся дыпламатычныя адносіны.
У пратакольным стыле прасочым дачыненні УНР і БНР у гэты перыяд.
Студзень – красавік 1919 г. Для урада Пятлюры ён быў вельмі насычаны. Няўдалыя перамовы Дырэкторыі з Савецкай Расеяй (“Місія Мазурэнка – Яраслава”), абвяшчэнне Акту аб’яднання УНР з Заходнеукраінскай Народнай Рэспублікай, правядзенне Працоўнага кангрэсу Украіны, мацнейшы дыпламатычны ціск Антанты з мэтай схіліць Пятлюру да хаўрусу з Польшчай, змаганне супраць Атаманшчыны (Нэстара Махно і іншых) і расейскіх белагвардзейскіх войскаў А.Дзянікіна – усё гэта дэстабілізавала палітычнае становішча ва Украіне. Дырэкторыя скатывалася да асабістай дыктатуры Сымона Пятлюры. Усё гэта вяло Украінскую Народную Рэспубліку да трагічнай развязкі. У Беларусі тым часам разгортвалася польска-савецкая вайна. Замест бальшавікоў сюды прыйшлі польскія легіянеры. Казаць пра дзяржаўную самастойнасць Беларусі не выпадала. Урад БНР, які дзейнічаў фактычна ў выгнанні, засяродзіў сваю працу на дыпламатычнай дзейнасці. Ён імкнуўся дамагчыся ад суседзяў і іншых краінаў Еўропы прызнання БНР дэ-юрэ.
У траўні 1919 г. Генеральная місія БНР у Берліне паведаміла ўкраінскі бок пра назначэнне паўнамоцным паслом БНР ва Украіне Аляксандра Цвікевіча. У гэты час Дырэкторыя, выкінутая бальшавікамі з Кіева, месцілася ў Вініцы. Менавіта сюды быў дастаўлены даверны ліст БНР на прызначэнне Цвікевіча.
У жніўні 1919 г. пасля прызнання Міжнароднай сацыялістычнай канферэнцыяй у Люцэрне (Швейцарыя) права Украіны на незалежнае дзяржаўнае існаванне беларуская дэлегацыя на мірных перамовах у Парыжы звярнулася да Урада УНР з заявай, у якой было прапанована афіцыйна прызнаць суверэнітэт Беларусі, што дазваляла абодвум краінам мець больш цесную дзяржаўную сувязь. Прапаноўвалася стварыць агульны мытны саюз, агульнае кіраўніцтва аб’яднанымі збройнымі сіламі, каардынацыя дзеянняў у знешняй палітыцы ў інтарэсах абодвух бакоў. Па-другое, беларускі ўрад прасіў Украіну аказаць фінансавую і тэхнічную дапамогу ў фарміраванні беларускага нацыянальнага войска. У знешнепалітычнай сферы, на думку беларускага ўрада, першачарговым крокам украінскага боку павінна было стаць ануляванне Берасцейскай мірнай дамовы, што дазволіла б Украіне дэ-юрэ прызнаць незалежнасць Беларусі. Дзеячы БНР, са свайго боку, намагаліся правесці “рэканструкцыю” Рады БНР, каб пераўтварыць апошнюю ў вышэйшы дзяржаўны орган Беларусі, які прадстаўляў ўсе колы насельніцтва краю.
Паслядоўная рэалізацыя гэтых планаў, на думку кіраўніцтва БНР, павінна была прывесці да таго, што “беларускае пытаньне, пры існуючых тагачасных палітычных варунках, атрымлівае сур’ёзную вагу і яго вырашэнне для Украіны на дадзены момант становіцца вельмі актуальным <…>”7 У другой часцы дакумента беларускі бок адкрыта і падрабязна характарызаваў рэальнае становішча ў Беларусі і ўсе тыя наступствы, якія яно можа мець для Украіны. Адзначалася няспеласць беларускай дзяржаўнасці, адсутнасць патрэбнай колькасці здольных працаўнікоў для дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічны крызіс і, нарэшце, адсутнасць дзеяздольных збройных сілаў. “Белоруссия теперь – непризнанная “республика”, возглавляемая самочинным Народным Секретариатом, рассылающая ноты государствам, образовывающая посольства, одним словом, творящая видимость государственной “самостоятельности”, – пісаў у сваім звароце да ўрада Украіны Аляксандр Цвікевіч (падаецца на мове арыгінала), – но великая задача и тяжелая ответственность лежит на тех, кто взялся вести государственный белорусский корабль сквозь непроницаемую тьму и бурю нашего времени, среди явных и секретных опасностей, грозящих анархией, и, быть может, полной гибелью <...> Свежие украинские могилы, не затихающая трескотня красногвардейских пулеметов, кровавый натиск на буржуазию и т. п. заставляют опасаться, что нежный и слабый росток белорусской самостоятельности не перенесет безнаказанно для себя жгучих лучей ленинского солнца <...> Если вспомнить национальную пассивность белорусского народа, обусловленную польским периодом истории, многочисленность и богатство белорусско-польского помещичьего класса, который безусловно поддержит лозунг “от можа до можа”, наконец, и то, что работа и силы белорусского правительства должны быть направлены не на национальную борьбу, а на улучшение и реставрацию экономической жизни страны, то становится понятным, что захватные тенденции Польши не встретят достаточно твердого и резкого отпора <...> А между тем жизнь не ждет и можно с уверенностью утверждать, что Беларусь в ближайшем времени будет поставлена перед необходимостью выбирать ту или иную ориентацию, ибо политическая самостоятельность Беларуси среди трех могучих соседей: Украины, Польши и Совдепии – была бы политическим недоразумением <...> Украина по нашему убеждению, есть тот сильный и дружественный сосед, федерация с которым сулит Беларуси экономическую выгоду и политическую безопасность <...>”8
На жаль, украінская палітычная эліта не палічыла тады Беларусь моцным знешнім хаўруснікам, да думак якога варта было б прыслухацца. Хранічная няздольнасць украінскіх палітыкаў да аб’яднання і кансалідацыі, да разумнага кампрамісу, не дазволіла апошнім убачыць у геапалітычным сцэнарыі Цвікевіча рацыянальнае зерне.
Катастрафічнае становішча, у якой апынулася ўвосень 1919 г. украінская Дырэкторыя, прымусіла яе, хоць і запозна, шукаць збліжэння з БНР. С.Петлюра спрабуе зрабіць стаўку на вайсковае супрацоўніцтва з БНР, ядро якога павінны скласці аддзелы генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Адзначым таксама: што і ўласнае ўкраінскае нацыянальнае войска прыходзілася фактычна арганізоўваць з нуля. Антыгетманскае сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам таго ж С.Пятлюры фактычна цалкам разбіла рэшткі ранейшага ўкраінскага войска Скарападскага, пасля чаго сяляне-“патрыёты” павярталіся да сваіх хатаў. Бязглуздае дараванне С.Пятлюрам атаманскіх пасадаў сваім прыхільнікам яшчэ больш падліла алею ў полымя. Па словах Уладзіміра Вінічэнкі, калі ты маеш зброю, умееш камандаваць, лаяльна ставішся да Дырэкторыі і жадаеш ваяваць з бальшавікамі, тады грамата і пару мільёнаў новаадрукаваных карбованцаў былі практычна ў кішэні9 . Арыентацыя Дырэкторыі на Антанту не прынесла аніякіх выгодаў. Гэты факт удала выкарыстоўвалі бальшавікі ў сваёй папулісцкай прапагандзе супраць украінскіх незалежнікаў.
У лістападзе 1919 г. Урад БНР звярнуўся да Дырэкторыі с просьбай аб дзяржаўнай пазыцы:
Надзвычаны Паўнамочны Пасол
Беларускай Народнай Рыспублікі
на Украіне.
Лістапада 16 дня 1919 году.
Яго Міласьці П. Міністру Закордонных Спраў
Украінскай Народнай Рыспублікі.
Ад імяні і па даручыньню Ураду Беларускай Народнай Рыспублікі маю чесць звьвярнуцца у Вашый Асобе да Ураду Украінскай Народнай Рыспублікі і Яе Высокай Дырэторыі з прозьбою зрабіць Беларускаму Ураду грашовую дапамогу у форме пазыкі на пяцігадавой тырмін у суме двадцаці мільонаў [наштымплыванных карон.] Грошы аб якіх просіць Беларускі Урад патрыбны яму на пашырынне і узмацненнене дзержаўна-нацыанальнай працы, як на Бацькаўшчыне, так і за кордоном і на паттрыманне усіх нацыанальна-палітычных партый і грамаданскіх установ на Беларусі.
Бел. Урад цьверда верыць, што старыя братэрскія адносіны памеж Украінай і Беларусью і супольнасць палітычных і нацыянальных інтэрэсаў, асабліва у сучасны важкі час, паслужат падвалінай таго, што прозьба яго будзе уважана.
Згодна з паунамоцтвам ураду БНР маю чесць прасіць [выпісаць] асігноукі на вышэй зазначанную суму на імя Надзвычайнага Паунамочнага Пасла БНР пры Украінскім Урадзе – Аляксандра Цьвікевіча.
У выпадку, калі вышыйзазначынная сума ня може быць выдана у [наштымпелыванных каронах], прашу выдаць яе у той валюце, якая для Украінскага Ураду будзе магчыма, па адпаведнаму курсу.
Надзвычайны Паунаважны Пасол БНР на Украіне А. Цьвікевіч.
Сэкретар Раднік Пасольства10 (подпіс).
Права на атрыманне грашовай пазыкі было афіцыйна запратакаліравана яшчэ 14 лістапада ў Менску:
№ І-230.
Надзвычайнаму Паунаважнаму Паслу БНР на Украіне
Аляксандру Цьвікевічу.
ПАУНАМОЦТВА
Гытым сьведчыцца, што згодна з пастановаю Рады Міністрау БНР ад 22 трауня 1919 г., Вы, Пане Н.П.П.БНР на Украіне упаунамочаны апошнім зрабіць грашавую пазыку у Ураду Украінскай Народнай Рыспублікі у агульнай суме да 50.000.000. (пяцьдзесят мілліоноу)карб. і атрымаць тые грошы, якіе Украінскій Урад пастановіць выдаць як пазыку БНР. Срок пазыкі пяць гадов.
Старшыня Рады Народных міністрау
Міністр Загранічных Спрау
Сыкретар11 (подпісы)
Вядома, што 13 снежня 1919 г. у акуппаваным польскімі войскамі Менску на сесіі Рады БНР адбыўся яе раскол. Ініцыятыву па працягу “дзяржаўнай сувязі” з Урадам Украіны і С.Пятлюрам узяла на сябе беларуская “Дырэкторыя” – Найвышэйшая Рада БНР. Ужо 16 снежня 1919 г. яе кіраўніцтва даслала ўкраінскаму ўраду сваё першае пасланне:
Да Высокай Дырэкторыі Украінскай Народнай Рєспублікі.
Рада БНР, народный парлямынт Беларусі, адтрымауши сваі мандаты ад Усебеларускага Кангрысу 1917 году, передала усе свае поынамочча і паунату улады у Рэспубліцы выбранай на сходзе яы 13 сьнежня 1919 г.
Найвышыйшай Радзе, зложанай з ніжыпадпісаных. Становячыся на чале народу Беларусі і яго барацьбы за незалежнасць і непадзельнасць Беларусі, Найвышэйшая Рада паведамляе аб гытым Высокую Дырэкторыю УНР і разам з тым пасылае ей і усяму братняму Народу Украінскаму свае першае прывітаньне і гарачые пажаданьня, каб высілкамі лепших людзей Украіны хутчый адбудувалася яна побач з сваей пауночной сястрой Беларусьсю і заняла належнае ей месце сярод вольных і незалежных народаы сьвету.
Найвышэйшая Рада. 16 сьнежня 1919 г. Менск12 .
У гэты ж час прыхільны да палітыкі С.Пятлюры ўкраінскі друк трактаваў сітуацыю ў Радзе БНР наступным чынам:
Найвища Рада Білоруси.
Урядові звістки з послідних днів доносять з Мінська: ізза критичного положення, в якім найшовся під цю пору найвищий законодатний орган білоруського народу, а саме покликана в 1917 році до життя рішенням конгресу Рада Республіки, перенесла вона всі свої права та повновласти на вибрану в Мінську в грудні 1918 року Найвищу раду, яка складається з ось яких п’яти людей: із президента Середи та членів Лєссіка, Влассова, Рак-Михайловського та Терещенка.
По цим самим вісткам, висказали Найвища Рада та Рада Республіки на своїм останнім засіданню своє довірє кабінетови. Цей кабінет складається як перед тим, так і дальше з президента, міністра закордонних справ А. Луцкевича, міністра народної освіти проф. В. Івановського, міністра судівництва Др. Звикевича [Цвикевича], міністра краєвої оборони полковника Е. Ладнова, міністра хліборобства А. Смолича, управителя міністерства внутрішніх справ Терещенка та державного контролера Л. Заяца.
Бувший міністр фінансів В. Захарко подався вже давніше у відставку. Зусилля Ластовського утворити з початком грудня новий кабінет, як про це доносили ріжні німецькі часописи, осталися без успіху13.
Увосень 1920 г. пасля фактычнага спынення чыннасці Найвышэйшай Рады БНР кіраўніцтва УНР
паспрабавала наладзіць кантакт з ковенскім урадам БНР Вацлава Ластоўскага, пра што сведчыць ліст міністра замежных справаў Украіны А.Ныкоўскага да апошняга:
23.10.20.р.-№ 701. – Тарнів.
До Пана голови Ради Народних Міністрів БНР.
Високоповажний Пане Президенте!
Маю честь висловити Вам як найщирішу подяку за сердешні слова привітання в Вашому листі від 23 вересня ц.р.
Можу запевнити Вас, Високоповажний Пане Президенте, що Ваша пропозиція щодо нав’язання тісного порозуміння між Білоруссю і Україною стрічає цілком позитивне відношення з боку уряду УНР. Не має сумніву, що останні успіхи нашого війська не мало причиняться до того, що ми зможемо надати цьому порозумінню вповні реальні форми, і уряди обох Наших Республік солідарно вестимуть політику в напрямці забезпечення Ваших і наших державних здобутків.
Щиро тішить мене передана Вами відомость, що Пан Уповноважений Міністр Олександр Цвікевич прибуває до місця осідку нашого Уряду і що я зможу в особистих розмовах з ним обговорити біжучі і пекучі питання першорядної ваги для обох Урядів.
Прийміть, Високоповажний Пане Президенте, запевнення моєї найглибшої до Вас пошани.
Міністр закордонних справ А.Ніковський14 .
Свой погляд на становішча беларускай нацыянай справы, а таксама на перспектывы беларуска-украінскага супрацоўніцтва выказаў у сваім прыватным лісце пасол БНР ва Украіне Аляксандр Цвікевіч, які ў той час ужо знаходзіўся ў Берліне. У верасні 1920 г. ён звярнуўсяа да свайго былога калегі па Дэлегацыі БНР ва Украіне Івана Краскоўскага, кіраўніка Украінскай дыпламатычнай місіі на Каўказе:
Бэрлін – 5.09.20г.
Паважны і дарагі Іван Ігнатавіч!
Карыстуючы з выпадку, што едзе кур’ер Грузінскага ураду ў Тыфліс, сьпешаюся паслаць Вам хоць кароценькага ліста і паведаміць Вас аб агульнам стане нашых рэчей.
Пасьля ад’езду з Кіева, разам з Дэрыкторіей УНР мы апыніліся за кардонам. З таго часу – пачалася беларусская праця на міжнароднам “рынку”. Была адпраулена Дэлегацыя у Парыж, былі заснованы прэдстауніцтва у Бэрліне, Праге, Рыге, Варшаве, налажана зьвязь з Гельсінфорсам, Рэвелем, Капенгагенам і т. д. За час перабывання большавікоу на Беларусі у 1919 г. амаль што не уся дзяржауная праца правадзілася за кардонам. Каліж яна была занята палякамі – ліпень 19г. – то паціху распачалася гэтая праця і на месцох. К канцу года паразумення з Польшчай вылілася у форму стварэння “Найвышэйшай Рады“, якую Варшава “мелася” разглядаць як неофіцыальны беларускі урад. Но разом з тым-едыны нацыональны фронт раскалоуся: большая частка Рады Рэспублікі паршыла захаваць свая мандаты як прэдстаунікоу незалежнай дзяржавы і, выкінушы лезунг змагання з Польшчай, – стварыла новы урад. Пастля таго, як Польшча была разьбіта і акупацыя скончылася – стварэння польскіх рук “Найвышэйшая Рада” упала, як і упала оріентацыя на Польшчу. Цяперыка мы прысутны пры ліквідацыі гэтай паласы справы і працы і стаім на передодні аб’еднання і новых магчымасьцей.
Куды дзьвіне наш “утлый чолн” у бліжэйшай будучыне – пакуль што няма ведама. Толькі учора атрымалі з Рыгі тэлеграму аб звароце нашай місіі з Масквы і аб скліканні агульнай нарады. Вось гэтая нарада і пакажэць куды будзем трымаць курс.
Асабіста я вялікіх надзей на бліжэйшую будучыну не пакладаю. Многа яшчэ уплыве вады, пакуль зьдзесьняцца хоць частка нашых беларускіх ідэалоу. Трэба яшчэ многа палажыць сіл, каб абараніць хоть некатарые з нашых пазіцый.
Вось прыклад Украины сбведчыць, як цяжка прыходзіцца дабываць народу сваю дзержауную волю. Вам, як працуючаму у гэтай справе, лепш ведама яна, як каму іншаму.
Цяпер аб сабе Як бачыце – жыу і працую у Бэрліне. Да сяго часу лічуся беларускім паслом пры украінскім урадзе, хоць далей Вены і Прагі да украінскага ураду бадай што ужо поу года не езьдзіу. Ды і куды фактычна, ехаць? У Тарноу якась не выпадаць! Тым больш, што з офіцыальнай Украінай мы разайшліся (я кажу “мы“, таму, што я працую у новам урадзе): яна пайшла з Польшчай, мы проціу Польшчы. Но гэта не перешкаджаець быць нам як у найлепшых адносінах. Аб гэтым сьведчыць, між іншым, мая апошняя бяседа з міністрам Нікоускім у Вене. Ня гледзеючы на усе часовые варункі, мы добра разумеем друг друга.
Што робіце Вы? Я часта спрауляусь аб Вас у рожных украінскіх дзеячоу, но ніхто з іх ня мог мне нічога сказаць аб Вас – надта далека Вы схаваліся!
Калі будзе час – дайця хоць караценькую вестку аб сабе. Меня надта цікавіць наагуль становішчэ Грузіі; гэтым пачалі цікавіцца асабліва усе соцыалістыныя партыі Эўропы, пасьля таго, як пазнаеміліся з “камуніністычным раем” Совдепа. Пачалі ехаць у “проста дэмократычную Грузію”.
Калі Ваша ласка, напішыце так сама пару слоу і аб тым чы чуваць што небудь на Кауказе пра Беларусь і чы варушацца там нашые землякі? Бувайце здаровы. Жму руку!
Ваш Цьвікевіч15 .
Беларускі і ўкраінскі дзяржаўныя караблі у баях за незалежнасць атрымоўвалі чарговыя прабоіны, але заставаліся на плаву. Беларускія і ўкраінская нацыянальныя дэмакратыі, апынуўшыся ў выгнанні, працягвалі змаганне за свабоду і вольнасць, рыхтаваліся да наступных палітычных бітваў. “Няма сораму ў тым, – справядліва кажа украінскі гісторык І. Лісяк-Рудніцкі, – каб быць пераможаным у змаганні за свабоду. Наадварот, такое паражэнне можа стаць крыніцай новага духоўнага абнаўлення, дзякуючы якому памножаць свае сілы будучыя пакаленні, якія працягнуць гэтае змаганне на новым гістарычным этапе”16 .