БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Гістарычны Альманах том 8 / 2003

НАВУКОВЫЯ ВЫДАННІ:

АЙЧЫННЫЯ

Агіевіч У.У. Імя і справа Скарыны: У чыіх руках спадчына. Мінск: Бел. навука, 2002. – 319 с.

Кніга з'яўляецца навуковым выданнем з немалым для сённяшняга дня накладам у 1000 экз. У анатацыі да яе гаворыцца пра кардынальна новую ацэнку духоўнай спадчыны Скарыны ды пра змену ўсёй канцэпцыі Скарыніяны.

Звяртае на сябе ўвагу жывы і эмацыйны, часам палемічны аўтарскі стыль выкладу, што часам складае ўражанне публіцыстычнага тэксту.

Цікавыя назвы раздзелаў:

– Лёс імя Скарыны як сімвал лёсу Беларусі
– Nomen est omen
– Віленскія выданні Георгія (Францыска) Скарыны ў дыялогу з Масковіяй
– Волевыяўленне Скарыны адносна сваіх імёнаў: дакументальныя сведчанні і праблема перакладу
– Скарынаў прафесіонім "доктар Францыск"
– Ці варты "Дыспут" дыспуту?
– Ініцыялы Скарынавых выданняў – сімвалагізацыя культуры хрысціянскага гуманізму
– Сімвалогія святла і алегорыі пазнання
– Закон, запісаны ў сэрцы, і геліяцэнтрызм

Шмат увагі надаецца высвятленню праўдзівага імя (імёнаў) Вялікага Беларуса. Аўтар ужывае напісанне "Георгі (Францыск) Скарына". Менавіта такую чарговасць імёнаў Аўтар прачытаў на чорнай плакетцы ў ніжняй частцы знакамітага аўтапартрэту Скарыны.

Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / пер. М.Раманоўскага і А.Істоміна; Прадм. Г.Сагановіча. Мінск, 2002 - 459 с., (Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд") (Наклад не паказаны).

Кніга складаецца з 9 працаў вядомага польскага гісторыка праф. Юліуша Бардаха, напісаных у розныя часы ад пачатку 70-х да сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя: Крэва і Люблін. З праблемаў польска-літоўскае уніі; Лад местаў на магдэбургскім праве ў ВКЛ да сяр. 17 ст.; Аб практыцы літоўскай канцылярыі часоў Жыгімонта І Старога; Звычаёвае шлюбнае права русінаў ВКЛ (15 - 17 ст.); Дачыненні паміж каталікамі і праваслаўнымі ў ВКЛ (канец 14 - 17 ст.); Шматузроўневая нацыянальная свядомасць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітай у 17 - 20 ст.; Ад палітычных да этнічных народаў у Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе; Літоўскія палякі і іншыя народы гістарычнве Літвы. Спроба сістэмнага аналізу; Канстытуцыя 3 мая і "Ўзаемныя заручыны Абодвух Народаў" 1791 г.;

Кніга пачынаецца прадмовай Генадзя Сагановіча, інтэрвію з Аўтарам і заканчваецца бібліяграфіяй ягоных публікацый. У інтэрвію заўважана, што Аўтар у Беларусі "займеў папулярнасць аднаго з самых аб'ектыўных польскіх гісторыкаў". Тым не менш, у працах Ю.Бардаха выяўляецца традыцыйнае польскае стаўленне да ВКЛ як да гістарычнай формы летувіскай дзяржаўнасці.

Радзік Р. Беларусы (Погляд з Польшчы): Манаграфія / Пер. з польск.; Рэд. Я.Іваноў; ГА МТ "Брама". Мінск: Энцыклапедыкс, 2002. - 132 с. (Наклад - 150 экз.)

Артыкулы вядомага люблінскага сацыёлага, аб'яднаныя беларускай тэматыкай, арганічна склалі гэтую кнігу. Найбольшую цікавасць выклікае менавіта "погляд з Польшчы", які дазваляе нам параўнаць уласную самаацэнку з успрыманнем беларускага нацыятворчага працэсу кампетэнтным навукоўцам з-за граніцы. Пра цікавасць зместу працы гавораць назвы яе раздзелаў: Прычыны слабасці нацыятворчага працэсу беларусаў у 19 і 20 ст.; Погляд на Польшчу і Расію ў "Кароткай гісторыі Беларусі" Вацлава Ластоўскага; Паляк, літвін, беларус (Эвалюцыя крытэрыяў нацыянальна-культурнай прыналежнасці ў два апошнія стагоддзі); Паміж Расіяй і Польшчай (Нацыянальна-культурная эвалюцыя беларускага грамадства на працягу двух апошніх стагоддзяў); Беларусь і Сярэдне-Усходняя Еўропа (Культурныя перадумовы палітычна-эканамічных ператварэнняў); Хто такія беларусы?; Беларускі час; Мовы Беларусі ў 19 і 20 стагоддзях.

Бохан Ю.М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV - канца XVI ст. Мінск: Экаперспектыва, 2002. - 336 с. з іл. (Наклад - 300 экз.)

Кніга дзеліцца на пяць раздзелаў, якія ахопліваюць увесь комплекс узбраення ВКЛ пазначанага перыяду:

– Засцерагальнае ўзбраенне
– Зброю блізкага бою
– Зброя далёкага бою
– Рыштунак вершніка і верхавога каня
– Уплыў узбраення на выдзяленне катэгорый ваяроў

Паводле сцісласці і адначасовай інфармацыйнай насычанасці выкладу, дакладнасці аўтарскіх дэфініцый і фармулёвак тэкст кнігі блізкі да энцыклапедычнага.

Котлярчук А. Шведы ў гісторыі й культуры беларусаў. Мінск: Энцыклапедыкс, 2002. - 296 с. іл. (Наклад 2000 экз.)

Кніга фундаваная Шведскім інстытутам і адрэцэнзаваная шведскімі навукоўцамі, прадстаўляе гісторыю беларуска-шведскіх узаемаадносінаў ад ранняга сярэднявечча да найноўшага часу. Выклад вядзецца паводле храналагічнага прынцыпу, асобным раздзелам вылучаны Вобраз шведа ў беларускай культуры. Да працы далучаныя спіс крыніцаў і бібліяграфіі, асабовы ды геаграфічны паказальнікі, рэзюмэ на ангельскай мове.

Аляксандар Краўцэвіч

Біябібліяграфія вучоных Беларусі: Георгій Васільевіч Штыхаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння). Мінск, 2002 - 89 с.

Да 75-годдзя з дня нараджэння выйшла асобным выданнем бібліяграфія прац Г.В.Штыхава (другой кнігай у серыі "Біябібліяграфія вучоных Беларусі") вялікім як для Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі накладам у 300 асобнікаў.

Нарыс навуковай дзейнасці Г.В.Штыхава напісаны Сяргеем Тарасавым, Леанідам Калядзінскім, Генадзем Семянчуком, храналагічны паказальнік працаў - Алай Ільюцік. Ёсць пералік справаздачаў юбіляра аб археалагічных раскопках, спіс працаў, якія выйшлі пад рэдакцыей Г.В.Штыхава, спіс абароненых пры яго кіраўніцтве і кансультацыях дысертацый, імянны і геаграфічны паказальнік, рэзюме на рускай і ангельскай мовах.

Вынікі дзейнасці шаноўнага Георгія Васільевіча на працягу 1960-2001 г. ўражваюць - 280 навуковых і навукова-папулярных працаў (сярод іх каля паўтара дзесятка навукова-папулярных), 295 артыкулаў у энцыклапедыях, 103 - у "Збору помнікаў", 47 газетных артыкулаў, 32 археалагічныя справаздачы, 36 рэдагаваныя працы, 2 кансультаваныя абароненыя доктар-скія, 16 абароненых пад кіраўніцтвам вучонага кандыдацкіх дысертацый.

У паказальніку 324 пазіцыі, у кожным годзе ўжываецца алфавітны прынцып апісання (зрэшты, не вельмі паслядоўна), энцыклапедычныя выданні апісваюцца пад адным нумарам з распісваннем у алфавітным парадку артыкулаў аўтарства Г.В.Штыхава з паданнем старонак.

Дробныя пропускі (напрыклад, не занатаваны артыкул "Пломба" у 5-м томе "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі") пры такой колькасці працаў юбіляра можна і не заўважаць. Карыснае выданне – адно бяда, невядома дзе яго можна набыць.

Берасцейскі хранограф: Зборнік навуковых прац. Вып.3. Брэст, 2002 – 404 с.

У Берасці выйшаў ужо трэці за апошнія некалькі гадоў выпуск "Берасцейскага хранографа", які падрыхтаваны да выдання кафедрай усеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна пад кіраўніцтвам У.І.Нікіценкава. Наклад невялікі - ўсяго 100 экз., але гэта не памяншае значнасці выдання, якое даказвае, што дэцэнтралізацыя беларускай гістарычнай навукі – рэальны факт.

У зборніку прынялі ўдзел 48 аўтараў з Масквы, Санкт-Пецербурга, Менску, Гомелю, Гародні, Вільні, Стаўбцоў і Берасця. Вядома, большасць - супрацоунікі БрДУ. Складальнікамі вылучаныя наступныя тэматычныя раздзелы: "духоўная спадчына", "гісторыя рэлігіі", "гісторыя адукацыі і культуры", "гісторыя нацыянальных меншасцяў", "памежжа", "гісторыя заходніх абласцей Беларусі", "гендэрныя праблемы ў славянскай культуры" "эканамічная гісторыя", "гісторыя партый і рухаў", "беларусы ў свеце", "усеагульная гісторыя", "археалогія і этналогія", "дэмаграфія, міграцыя, статыстыка", "нумізматыка", "гістарыяграфія і крыніцазнаўства", "архівы і публікацыі". На беларускай мове напісаныя 16 з 45 артыкулаў.

Няма магчымасці пераказаць змест нават выбраных артыкулаў. Вось толькі некаторыя з іх. Артыкул А.У.Ерашэвіча аб Берасцейскім павеце ў часы напалеонаўскіх войнаў сярод іншага гаворыць і пра адносіны насельніцтва да вызваліцеляў - яно разбеглася па лясах, што стварыла перашкоды ў пошуках харчавання для русскіх войскаў. В.Г.Швайко звяртае ўвагу на розніцу ў статусе рускіх эмігрантаў і мясцовых рускіх ў міжваеннай Польскай рэспубліцы, на відавочныя праблемы фіксацыі колькасці рускіх падчас перапісу 1931 г., які, верагодна, аб'яднаў у адной графе розныя катэгорыі з-за амоніміі "русскій" як велікарос і "русскій" як веравызначэнне (кшталту касцельных "палякаў"). В.Смілгявічус аналізуе суадносіны вобразу і реалій пры ўжыванні грашовых тэрмінаў у творчасці Адама Міцкевіча. А.Ю.Бодак расказвае аб арганізаваных міграцыйных працэсах у БССР у 1945-1955 г., якія вялі да памяншэння долі карэннага насельніцтва ў рэспубліцы.

Вялікія прэтэнзіі можна выказаць да фармату і вёрсткі кнігі (берасцейскае выдавецтва Сяргея Лаўрова). У дзесятках выпадкаў гады, кіламетры, стагоддзі і г.д. аказаліся "адарванымі" ад саміх лічбаў і перанесеныя ў наступны радок, ініцыялы – ад прозвішчаў, пачатак сказа ў выглядзе адной літары - ад самаго сказу, частка устойлівага скарачэння – ад другой яго часткі, табліцы адступаюць ад патрабаванняў ДАСТа, ёсць адхіленні ад агульнапрынятых скарачэнняў (кшталту "ру." замест "руб."), у англійскіх рэзюме адсутнічаюць пераносы. Пералік можна было б працягваць. Між тым, тэкставы рэдактар Word for Windows (здаецца, што кніга вярсталася ў гэтым рэдактары) дазваляе ўсе гэтыя праблемы лёгка вырашаць. Але ёсць паказчык, па якому выдавецтва С.Лаўрова пакідае далёка ззаду шэраг іншых – рэкордна нізкі кошт паліграфіі (напрыклад, у параўнанні з менскім выдавецтвам "Тэхналогія" кніга абыходзіцца танней прыблізна разоў у пяць).

Зборнік належыць да тых, якія ёсць жаданне перачытваць.

Шкада, што сістэма агульнарэспубліканскага кнігагандлю распалася і кнігу нельга пабачыць ў іншых гарадах, больш таго, нават у кнігарнях Берасця. Сённяшні мізэрны выбар кніг у крамах не з'яўляецца віной беларускіх даследчыкаў, яны працуюць, пішуць і, бывае, нават знаходзяць сродкі для выданняў. Але гандаль у межах свайго разумення вырашае, што патрэбна пакупніку. Здаецца, адзінай у краіне кнігарняй з нармальным асартыментам выданняў, у тым ліку і некаторых беларускіх рэгіянальных, застаецца менская "Акадэмкніга".

Выйсце, здаецца, адно – налажванне планавага абмену паміж навуковымі цэнтрамі сваімі выданнямі і высылка поштай па індывідуальнаму заказу.

Іван Сінчук

ЗАМЕЖНЫЯ

Łatyszonek O., Mironowicz E. Historia Białorusi od połowy XVIII do końca XX wieku. Białystok, 2002 – 330 s. (Наклад не паказаны)

Кніга азначана Аўтарамі як падручнік у першую чаргу для польскіх настаўнікаў, а таксама студэнтаў, ліцэістаў ды ўсіх зацікаўленых. Аўтары перанеслі адзін з прынятых храналагічных рубяжоў – апошні падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.) да першага падзелу ў 1772 г., калі Расея забрала першы ладны кавалак Беларусі.

Кніга падзелена на 33 невялікія раздзелы (памерам ад 5 да 25 старонак), якія апісваюць палітычную, эканамічную, культурную гісторыю краіны, а таксама беларускага насельніцтва ў Польшчы. Першыя 4 раздзелы ці 24 старонкі прысвечаныя 18 ст., наступныя 13 раздзелаў на 83 стар. прадстаўляюць падзеі 19 ст., нарэшце раздзелы 18 – 33 (191 стар.) апісваюць гісторыю Беларусі і беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы ў 20 ст.

У самой Беларусі да сёння не напісаны такі дэталёвы падручнік па новай і навейшай гісторыі краіны. Алег Латышонак і Яўген Мірановіч – гісторыкі, вядомыя не толькі ў Польшчы сваімі арыгінальнымі працамі, таму новая кніга выклікае цікавасць адразу пасля прачытання прозвішчаў аўтараў на вокладцы.

Аляксандар Краўцэвіч

Бурков В.Г. Фалеристика: Учебное пособие. Москва, 2000 – 168 с.

Пра кнігу санкт-пецярбургскага даследчыка У.Г.Буркова спецыялісты ведалі задоўга да яе з'яўлення ў друку. Яна выдадзеная пад грыфам Расейскага дзяржаўнага гуманітарнага універсітэта накладам 1000 экз.

Чакалі яе з-за таго, што аказалася ў другой "главе" з назваю "Змест і структура фалерыстыкі". Паколькі фалерыстыка дысцыпліна даволі маладая, то дагэтуль ёсць розныя думкі пра тое, што адносіцца да самой дысцыпліны і аб уласна класі-фікацыі ўзнагародаў. Аўтар вядомы знаўца ў гэтых пытаннях.

У кнізе ёсць гістарыяграфічны агляд, табліца вышэйшых узнагародаў дарэвалюцыйнай Расеі, СССР і дзяржаўных ўзнагародаў Расейскай Федерацыі разглядаецца значэнне узнагароднага комплексу, і сам тэрмін "фалерыстыка". Самастойнае значэнне мае спіс асноўных працаў па фалерыстыцы Расейскай імперыі і СССР на 11 стар. (толькі працаў самога аўтара пералічана два дзесятка). Тэрмін "фалеронім", які прапанаваны аўтарам як агульная назва ўзнагародаў даволі даўно, у навуковым побыце не жадае прыжывацца, але іншыя прапановы і ідэі аўтара аказваюць ўплыў на развіццё дысцыпліны.

Асноўнага тэксту ў кнізе толькі 90 старонак, што дазваляе ёй рэальна карыстацца як падручнікам ў ВНУ пры невялікай колькасці гадзінаў фалерыстыкі. Але кніга мае "манаграфічны" даведачны апарат - можа так і павінны выглядаць падручнікі будучыні, па якіх рыхтуюць сапраўдных спецыялістаў.

Колызин А.М. Торговля древней Москвы (XII - середина XV в.). Москва, 2001 - 278 c.

Бездакорна падрыхтаваная да друку кніга маскоўскага даследчыка Александра Калызіна выйшла накладам 500 экз. У манаграфіі акрамя асноўнага тэксту шэсць вялікіх дадаткаў і ў асобным блоку 60 малюнкаў (графічных і фотавыяваў).

Структура кнігі празрыстая і лагічная. Яна складаецца з трох частак: 1) Гандаль Масквы па пісьмовых крыніцах, 2) Гандаль Масквы па археалагічных дадзеных, 3) Гандаль Масквы па нумізматычных дадзеных.

Беларускім чытачам найбольш цікавымі будуць звесткі пра супольныя рэчы матэрыяльнай культуры - шкляныя бранзалеты і срэбныя плацёжныя зліткі. Аўтар прытрымліваецца думкі, што слова "рубель" паходзіць ад практыкі рассячэння злітку на две часткі - палціны, у адрозненне ад старога погляду што "рубель" - палова злітку. Аднак рэаліі нават сённяшняй беларускай мовы даюць "рубель" як жэрдку з зарубкамі на канцах для прыціскання капны сена на возе, што можа быць указаннем на сувязь зарубак на літоўскіх палачкападобных злітках з этымалогіяй грашовага тэрміна "рубель". Нельга абыякава аднесціся да звязвання аўтарам метралогіі маскоўскіх манет з залатаардынскімі, бо можна прагназаваць таксама нейкую метралагічную сувязь першых манет ВКЛ і Залатой Арды. Асобнай увагі заслугоўваюць спробы аўтара разабрацца з загадкай узнікнення 216-дзенежнага грашовага ліку.

Даследаванне выканана на стыку традыцыйнай гісторыі пісьмовых крыніцаў, археалогіі і нумізматыкі. Можна лічыць, што ўсе гэтыя накірункі гістарычнай навукі сталі багацей на адну вельмі дабротна зробленую манаграфію. Шкада толькі што аўтару давялося выдаваць кнігу сваім коштам. З другога боку, гэта паказвае А.М.Калызіна як энтузіяста сваёй справы і дадае да яго павагі.

Компьютер и историческая демография: Сборник научных трудов. Барнаул, 2000 - 210 с.

Зборнік навуковых працаў працягвае шэраг падобных практычна штогадовых (з 1994 г.) выданняў Алтайскага дзяржаўнага універсітэту, якія тычыліся гістарычных ведаў, эканамічнай гісторыі, статыстыкі, крыніц, методыкі археалогіі, картаграфіі, інтэрнету як новай сферы інфармацыйнага асяроддзя гістарычнай навукі. Усе выданні з'яўляюцца пад патранажам расейскай асацыяцыі "Гісторыя і кампьютэр". Наклад кнігі невялікі - 300 экз., надрукавана пры падтрымцы Расейскага фонду фундаментальных даследаванняў, спасылкі на дапамогу якога ўсё часцей можна знайсці на старонках расейскіх гістарычных выданняў.

Адметнай рысай серыі з'яўляецца шырокая геаграфія аўтараў і даволі вялікі тэрытарыяльны ахоп. У дадзеным зборніку знайшлося месца 11 артыкулам па дэмаграфіі 18-20 ст. Расеі, Казахстану, Беларусі навукоўцаў з Астаны, Санкт-Пецербурга, Тулы, Петразаводска і іншых цэнтраў.

Беларусь прадстаўлена вялікім артыкулам Насевіча В.Л. "Дэмаграфічныя паказчыкі беларускага сялянства ў другой палове 18 – першай палове 19 ст." Даследчык прапануе пры адсутнасці агрэгатаваных паказчакаў па вялікіх тэрыторыях рабіць даследаванні на мікраўзроўні з пазнейшай экстрапаляцыяй дадзеных на больш шырокую тэрыторыю. Даследаваліся сёлы ўладання Корэнь непадалёк ад Менску па інвентарах, метрычным кнігах, рэвізскім сказках. Між іншым, можна даведацца, чаго каштавала насельніцтву руска-французская вайна 1812 г. - страціў жыццё кожны шосты жыхар гэтай мясцовасці. Вынікі даследавання прыводзяцца не толькі ў аналітычнай частцы, але і ў падрабязных пагадавых табліцах, што робіць прыемнае ўражанне.

Ivanauskas E. Monetos ir zetonai Lietuvos senkapiuose 1387-1850 = Coins and counters in the graveyards of Lithuania 1387-1850. Vilnius, 2001 - 228 p.

Чарговая кніга летувіскага даследчака Эўгеньюша Іванаўскаса прысвечаная манетам і жэтонам у летувіскіх магільніках канца 14 - сярэдзіны 19 ст. Пасля выдадзенага ім у 1995 г. інвентара скарбаў Літвы падобнай працы можна было чакаць і яна з'явілася. Алфавітны пералік населеных пунктаў адначасова з'яўляецца і зместам кнігі, усяго названыя 470 мясцовасцяў.

Знаходкі апісваюцца наступным чынам: мясцовасць - год, кароткае апісанне археалагічных працаў, агульная датыроўка магільніка, нумары магілаў, іх датыроўка, дзяржава - уладар - дата - колькасць - археалагічная справаздача - акт прыёму - публікацыя. Часамі ёсць фотаздымкі, але ніколі ні словамі, ні графічна не фіксуецца палажэнне манет адносна касцяка.

Сфармуляваныя ва ўступе пастулаты аўтара выклікаюць жаданне зрабіць іх аб'ектам дыскусіі. Навуковая грамадскасць Летувы па рознаму аднеслася да гэтай працы, бо меліся ўжо даўнія два манаграфічныя артыкулы пра манеты ў пахаваннях. Найбольш канструктыўнымі былі выступленні ў друку з дапаўненнямі.

Што да мяне, то праца выклікае павагу і добрую зайздрасць – аўтар змог атрымаць дазвол на вывучэнне знаходак з заўжды арыентаванымі на аўтаркію археолагамі, атрымаў доступ да калекцый 23 музеяў, знайшоў сродкі спачатку на даследчыцкую працу, а потым і на выданне патрэбнай кнігі накладам 500 экз. На Беларусі нічога падобнага не з'яўлялася, хоць час даўно наспеў.

Lietuvos pilių archeologija. Klaipėda, 2001 – 260 p.

Зборнік працаў летувіскіх даследчыкаў аб летувіскіх замках, які выдадзены на крэйдавай паперы са спрэс каляровымі фатаграфіямі і да таго ж у цвёрдай вокладцы, накладам 500 экз. уражвае, бо нельга зразумець як такое шыкоўнае выданне мае такі нават па беларускіх мерках невялікі кошт. Міжволі пытаеш сябе: “Можа будучыня за каляровай навуковай фотаіллюстацыяй у навуковым выданні?”

Кніга ўтрымлівае 11 артыкулаў, сярод аўтараў Г.Забела, В.Жулкус, А.Кунцэвічус, Н.Кіткаўскас, Д.Степанавічэне і іншыя. У верхнім каланцітуле на кожнай старонцы месціцца невялічкая фотазастаўка, асобная да кожнага артыкула, часам каляровая, знешнія палі “па-багатаму” шырокія – каля 45 мм. Рэзюмэ да ўсіх артыкулаў падаецца на нямецкай мове.

Увагу беларускага чытача напэўна прыцягнуць працы, дзе можна знайсці аналагі здабыткам матэрыяльнай культуры з беларускай тэрыторыі. У артыкуле аб знаходках у Біржы есць фотаздымкі кафляў 17 ст. з выявамі фамільнага герба Радзівілаў – арол з трыма ражкамі ў шчыце на грудзях, здзіўляе сваёй датыроўкаю паліхромная безрамачная кафля з лічбамі “1682”. Апісанне знаходак у Віленскім замку ўтрымлівае шэраг здымкаў керамічных вырабаў (скарбонкі, місы, паўмісы, біклагі, збана, рынкі, больш тузіну разнастайных гаршкоў), некалькіх касцяных і металічных рэчаў і двух адмысловых кашалькоў. Той, хто задасць сабе працу не толькі паглядзець малюнкі, але і прачытаць тэкст, даведаецца аб нязвыклых абставінах выяўлення гэтых рэчаў на Віленскім замку.

Iван Сiнчук

Aleksey Martyniouk. Die Mongolen im Bild. Orientalische, westeuropдische und russische Bildquellen zur Geschichte des Mongolischen Weltreiches und seiner Nachfolgestaaten im 13. – 16. Jahrhundert. Гамбург: Verlag Dr. Kovaи, 2002 – 217 S. Ill. (Манголы ў выяўленчым мастацтве. Усходнія, заходнееўрапейскія і рускія выяўленчыя крыніцы па гісторыі Мангольскай імперыі і дзяржаваў – яе спадкаемцаў у 13 – 16 ст.) (Наклад не паказаны)

Важнай і да сёння недастаткова выкарыстанай групай гістарычных крыніцаў па мангольскай праблеме з’яўляюцца выявы манголаў у помніках сярэднявечнай кніжнай мініяцюры. Гэтая праца прысвечана вывучэнню мініяцюраў з выявамі манголаў, паўстаўшых у розных культурна-гістарычных рэгіёнах такіх як мусульманская Пярэдняя Азія, каталіцкая Еўропа і праваслаўная Русь. Праца была абаронена ў якасці дысертацыі ў Рурскім універсітэце горада Бохума.

Многія мініяцюры ўтрымліваюць надзвычай каштоўную, часам унікальную інфармацыю па сярэднявечнай мангольскай геральдыцы, прыдворнаму цырыманіялу і функцыянаванню стаўкі мангольскіх ханаў і імператараў, узбраенню і тактыцы войскаў, дэталі побыту і гаспадарчай дзейнасці качэўнікаў і г.д. З 40 змешчаных у кнізе гравюраў каля паловы ўпершыню ўводзяцца ў навуковы зварот.

Аляксей Мартынюк

КРАЯЗНАЎЧЫЯ І ЛІТАРАТУРНА-ГІСТАРЫЧНЫЯ ВЫДАННІ 2002 Г.

Дубатоўка В. Архіпелаг Сапегаў: Гістарычныя нарысы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. – 172 с. іл. (Наклад – 500 экз.)

Краязнаўчы альманах “Горад святога Губерта”. Вып. 1. Гісторыя Гародні XX cт. у вусных успамінах / Пад рэд. А.Ф.Смаленчука. Сейны: Fundacja „Pogranicze”, 2002. – 96 с. іл. (Наклад – 100 экз.)

Талерчык А. Парэчча: Гіст.-краязн. нарыс пра в. Парэчча Слонім. р-на. Гродна: Ратуша, 2002. – 160 с. іл. (Наклад не паказаны).

Чобат А. Зямля св.Лукі. Крынкі, 2002. – 211 с. (Наклад не паказаны)


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія