БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

[ пракамэнтуй ]

 
Гістарычны Альманах том 9 / 2004

Прадмова аргкамітэту і рэдакцыі

Рашэнне пра правядзенне ІІІ навуковай канферэнцыі* Беларускага гістарычнага таварыства (БГТ), прысвечанай праблеме тэрміналогіі айчыннай гістарычнай навукі, было прынята ў Магілёве ў лістападзе 2001 г. на пасяджэнні Выканкама БГТ.

Арганізацыйны камітэт канферэнцыі складаўся з сяброў Выканкама Валянціна Голубева, Аляксандра Краўцэвіча і Алеся Смаленчука. У якасці месца правядзення канферэнцыі планаваўся гістарычны факультэт БДУ. Аднак на нашае здзіўленне дэкан гістфаку дацэнт Сяргей Ходзін, які два дні выпрацоўваў рашэнне, не дазволіў выкарыстаць для правядзення канферэнцыі адну з вольных аўдыторыяў гістфаку. Аднак канферэнцыя не была сарваная. Месцам навуковых дыскусій стала ўтульная заля бочнага нефу былога бернардынскага касцёлу, дзе месціцца Беларускі Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

З навуковай часткай канферэнцыі праблемаў не было. У правядзення навуковых абрадаў БГТ ужо выпрацавалася пэўная традыцыя. Каб не парушаць цэласнасць збору, мы не стасуем падзелу на секцыі. Дакладчык пасля свайго выступу выслухоўвае і занатоўвае пытанні, на якія адказвае ўжо ў канцы пасяджэння. Потым адбываецца дыскусія, у якой бяруць удзел не толькі ўдзельнікі канферэнцыі, але і ўсе прысутныя. Пытанні, адказы і выступы запісваюцца на дыктафон для далейшай публікацыі.

Выказваем шчырую ўдзячнасць сп. Ганне Запартыка і сп. Алесю Запартыку за дапамогу ў арганізацыі навуковых абрадаў. Асаблівая падзяка за матэрыяльную падтрымку ў правядзенні канферэнцыі належыць Цэнтру грамадзянскай адукацыі “Польшча-Беларусь” (Беласток) і сп. Іллі Глыбоўскаму з фундацыі "Чалавек у бядзе" (Чэхія).

Галоўным заданнем ІІІ канферэнцыі БГТ была акцэнтацыя ўвагі на праблеме, якая набыла асаблівую вагу ў сённяшні пераходны перыяд Беларусі ад таталітарызму да незалежнасці і дэмакратыі. Вялізны паняццёва-тэрміналагічны пласт, атрыманы ў спадчыну ад БССР, засмечаны ідэалагізаванай і зрусіфікаванай ненавуковай тэрміналогіяй. Ён патрабуе грунтоўнай рэвізіі і дастасавання да рэаліяў незалежнай краіны, якая атрымала магчымасць самастойнага аналізу і ацэнкі свайго мінулага.

Праблемай зацікавіліся гісторыкі суседніх краінаў. Свае тэксты прыслалі двое ўкраінскіх калегаў. Традыцыйна ў канферэнцыі прымалі чынны ўдзел сябры Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы – ягоны старшыня доктар Алег Латышонак і прафесар Яўген Мірановіч. Таксама прысутнічаў старшыня Беластоцкай філіі Польскага гістарычнага таварыства доктар Ян Ежы Мілеўскі.

Публікацыя матэрыялаў зробленая ў звычайным парадку: пасля тэксту выступу змешчаныя пытанні да дакладчыка і ягоныя адказы. Пасля пасяджэння (аднаго ці больш) адбывалася дыскусія і ў такім жа парадку яна змешчана ў часопісе. Даклады, якія не агучваліся на пасяджэннях, друкуюцца ў адпаведным тэматычным раздзеле.

 


* І канферэнцыя БГТ “Праблемы айчыннай гістарыяграфіі” адбылася ў студзені 2001 г. у Гародні (Гл. Гістарычны Альманах. Том 4). ІІ канферэнцыя БГТ “Праблемы перыядызацыі гісторыі Беларусі” прайшла ў Магілёве ў лістападзе 2001 г. (Гл. Гістарычны Альманах. Том 7).


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

[ пракамэнтуй ]

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster