БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

[ пракамэнтуй ]

 
Гістарычны Альманах том 9 / 2004

ПЫТАННІ ТЭРМІНАЛОГІІ Ў ДЗЕЙНАСЦІ ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ БНР

Валянцін Мазец (Менск)
кандыдат гістарычных навук,
навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі

У перыяд абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі вялікая ўвага надавалася пытанням тэрміналогіі. Разам са станаўленнем дзяржаўнасці фактычна адбываўся працэс стварэння ўласнай беларускай тэрміналогіі. У сваім лісце да рэдакцыі “Вольнай Беларусі” Леанід Леўшчанка прапанаваў “злажыць такую камісію, якая б узяла на сябе абавязак вырабляць тэрміналёгію па ўсіх прадметах школьнага навучання”1. У гэтую камісію павінны былі накіроўвацца ўсе праекты тэрміналогій, каб з розных зрабіць аднастайную. І толькі апрацаваную тэрміналогію, на думку аўтара ліста, можна друкаваць у прэсе. Такім чынам, можна было пазбегнуць памылак суседзяў-украінцаў, у якіх на той час кожны падручнік граматыкі меў сваю тэрміналогію. Л.Леўшчанка раіў: “Ніхай кожны з нас возьме на сябе якую небудзь школьную навуку, ці аддзел яе, і ад пачатку да канца выпрацуе тэрміны і надрукуе ў “Вольнай Беларусі”2. Сам ён прапанаваў матэрыялы для фізічнай тэрміналогіі, якія былі змешчаныя ў двух нумарах “Вольнай Беларусі”. Акрамя таго ў некалькіх нумарах гэтага перыядычнага выдання былі надрукаваныя асобныя тэрміны па анатоміі, геаграфіі і будаўніцтву на беларускай і рускай мове.

Л.Леўшчанка падкрэсліваў, што ў кожнаго народу навука, нягледзячы на свой інтэрнацыянальны характар, мае асобнае аблічча. І тым болей у яе ўласных нацыянальных рысаў, чым болей народ уклаў у яе скарбніцу свайго творчага духу.

Пры стварэнні ўласнай тэрміналогіі, “зусім зразумелай і, як мага простай”, на думку Л. Леўшчанкі, неабходна кіравацца наступным:

“1. Кожны тэрмін павінен брацца з роднай мовы подлуг магчымасці.

2. Ужываць чужаземнае слова ў тэрміналогіі толькі тады, калі німа адпаведнага яму ў нашай.

3. Для тэрміна трэба ўперві (спачатку – В.М.) зналезьці (знайсці – В.М.) ўсе словы, якія хоць прыблізна маюць той сэнс, які павінен мець вынайдуемы тэрмін.

4. Пасярод гэтых слоў трэба зналезьці корань і добра ўцяміць яго зьмест.

5. Ад гэтаго кораня стварыць новае слова, ня псуючы ўказаў нашае мовы і маючы пад ўвагаю склад грэцкаго ці лацінскаго, наагул, чужаземнаго тэрміна.

6. Кожны тэрмін павінен быць як мага карацей”3.

Неабходна падкрэсліць, што прапановы Л.Леўшчанкі, якія датычаць пытання выпрацоўкі нацыянальнай тэрміналогіі, не страцілі сваёй актуальнасці і на сённяшні дзень.

Праблему распрацоўкі уласнай, беларускай тэрміналогіі дзяржаўных установаў узнімаў вядомы навуковец, прафесар Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. У судовым, адміністрацыйным і фінансавым справаводстве ён прапанаваў вярнуцца да “тэрміналогіі роднага дзяржаўнага права, каторая ў сёлах будзе і цяпер больш зразумелая за анямечаныя расійскія найменні”. Так, парламент, паводле яго меркавання, павінен атрымаць найменне “Вальнаго Сойму”, а старшыня парламенту – “маршалак галоўны”. Неабходнасць вяртання “старасвецкай праўнай тэрміналогіі” на яго думку абумоўлена тым, што “тэрміналогія Статута ўтварылася ў часы нашай дзяржаўнай (панствовай) незалежнасці” і “ёю нашыя продкі карысталіся аж да 18-го веку і часткаю нават да 1830-го г.”4

Камісіяй па выпрацоўцы дзяржаўных сімвалаў і ўстанаўленні гістарычных дзяржаўных тэрмінаў, якая дзейнічала пры Народным Сакратарыяце, у маі 1918 г. быў прапанаваны праект перайменавання дзяржаўных установаў і пасадаў. Паводле меркавання камісіі, “прынятыя цяпер тэрміны “Народны Сакратар”, “Рада”, “Старшыня” і інш. былі ўзятыя часткова з амерыканскай канстытуцыі, украінскай, нямецкай, польскай мовы або перакладзены з рускіх найменняў”, а таму патрабуюць замены на ўласна беларускія5. Пры распрацоўцы праекту тэрміналогіі камісія абапіралася на гістарычныя даследаванні прафесараў М.Доўнар-Запольскага, Я.Карскага і інш. Асноўныя палажэнні праекту супадалі з прапановамі, выказанымі М.Доўнар-Запольскім. Так, паводле праекту прадугледжвалася перайменаваць Беларускую Народную Рэспубліку – у Рэч Паспалітую Беларускую, Раду БНР – у Вальны сойм Рэчы Паспалітай Беларускай, сяброў Рады – у паслоў Вальнага сойму. Па меркаванні камісіі, Старшыня Народнага Сакратарыяту павінен быў называцца Канцлерам Рэчы Паспалітай Беларускай, а Старшыня Рады – Галоўным Маршалкам6.

Безумоўна, важнае значэнне ў справе пашырэння нацыянальнай самасвядомасці мела вырашэнне пытання з наданнем вуліцам гарадоў іх гістарычных назваў. Падкрэслівалася, што “наступіў час, калі ніякіх перашкод німа пачаць надворны выгляд Менска перарабляць на свой лад, тутэйшы, беларускі. Гэта справа ні толькі дэкарацыйная, а і маючая важнае маральнае значэнне”7 . Надворны выгляд места павінен быў напамінаць усім, што тут Беларусь, а не “Северо-Западный край” або “Kresy polskie”. Падкрэслівалася, што вяртанне старым вуліцам іх ранейшай назвы і пошук адпаведнай назвы для новых не будзе ўяўляць цяжкасці, калі гэтым займуцца не чыноўнікі, а людзі, якія працуюць дзеля карысці беларускай справы. Перайменаванне вуліц прапаноўвалася праводзіць паступова, каб жыхары Менску памалу змаглі “прывыкнуць без блытаніны ў галаве” да новых назваў. Адзначалася, што для рэалізацыі гэтай справы павінна быць створана камісія, якая б трымала справаздачу аб сваёй працы перад жыхарамі і давала права кожнаму прысылаць свае праекты. Такім чынам, былі б увекавечаныя імёны “заслужаных для беларускай справы людзей, пачынаючы ад Францішка Скарыны”8.

Асобныя аспекты міжнацыянальных узаемаадносінаў, якія датычылі пытанняў тэрміналогіі, таксама закраналіся ў перыяд абвяшчэння БНР. Прынамсі, гэта датычылася выкарыстання тэрмінаў “жыд” і “яўрэй”. Так, Сымон Дзякоў у сваім лісце да рэдакцыі “Вольнай Беларусі” заклікаў замяніць у друку слова “жыд” словам “яўрэй”. Ён падкрэсліваў пры гэтым, што слова “жыд” у беларускай мове, як і ў польскай з’ўляецца літаратурным словам, а тэрмін “яўрэй” не ўжываецца, і што “выкасоўваннем гэтаго слова ні будзе выкасованы і антысэмітызм, што дзеля барацьбы з антысэмітызмам патрэбна шырокая культурна-асветная праца”. Але, разам з тым, на думку Сымона Дзякава, у слова “жыд” “уліта гэтулькі злосьці і нацыянальнай нянавісці; гэтае слово было і ёсьць, к вялікаму сораму, яшчэ на ўсёй Расіі, як крыўдная, прыкрая лаянка, што наносіць боль кожнаму дэмакрату і яшчэ больш таму народу, па адрэсу якога яна пушчана”, а таму “пакуль слово “жыд” будзе існаваць, покуль яно будзе ўжывацца ў друку і гутарцы, да тых часоў астанецца жывучым атрутны корань антысэмітызма9. Зыходзячы з гэтых аргументаў, Сымон Дзякоў і прапаноўваў адмовіцца ад выкарыстання ў друку і гутарцы слова “жыд”. Аднак рэдакцыя заняла іншую пазіцыю. Паводле яе меркавання, “па-беларуску, а так само па-украінску, па-польску і па-французку, слово “жыд” ні мае ў сабе нічога ганебнаго, і жыдоўская маса ў нас ні абражаецца ад гэтае назвы. Мы, беларусы, ні можам браць на сябе адказнасці за грэхі вялікарускай нацыі”10.

Пытанні да Валянціна Мазца

Наталля Палетаева (Менск): Які сэнс Вы ўкладаеце ў разуменне слова і тэрміна? У сувязі з гэтым, ці можна слова “жыд” ці “яўрэй” лічыць навуковым тэрмінам?

Уладзімер Калаткоў (Менск): Ці можна выкарыстоўваць вопыт працы Тэрмі-налагічнай камісіі пры ўрадзе БНР? Ці можна вызначыць статыстычныя паказчыкі адносна таго, якая лексіка выкарыстоўвалася пры стварэнні новых тэрмінаў?

Адказы Валянціна Мазца

Адказ Н.Палетаевай: Дзеячы БНР карысталіся словам “жыд”. Нельга казаць, што для іх гэта быў навуковы тэрмін. Адпаведна разглядалася пытанне наконт ужывання слова “жыд”, а не тэрміну.

Адказ У.Калаткову: Вопыт часоў БНР з’яўляецца вельмі карысным. Па-першае, гэта датычыць перакладаў і стварэння новага тэрміна. Звярталася ўвага на этымалогію тэрміна. Зыходзячы з этымалогіі, рабілася выснова, ці шукаць уласна беларускі адпаведнік, ці рабіць пераклад. Гэты вопыт можам выкарыстоўваць і мы сёння. Трэба звяртаць увагу ў першую чаргу на этымалогію, а потым ужо прымаць рашэнне пра далейшае жыццё гэтага тэрміну.


1 Вольная Беларусь. 1918. № 30 .

2 Тамсама.

3 Тамсама. № 34.

4 Тамсама. № 19.

5 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 325, воп. 1, ад.з. 8, арк. 46.

6 Тамсама. Арк. 47.

7 Вольная Беларусь. 1918. № 26

8 Тамсама.

9 Тамсама. № 1.

10 Тамсама.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага Альманаху"

[ пракамэнтуй ]

 кантакт: smalian2001@tut.by

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster