ПАМЯТКА
аўтарам “Гістарычнага Альманаху”
Шаноўныя калегі! У нашым часопісе прыняты наступныя нормы публікацыі і афармлення тэкстаў:
Максімальны памер артыкулаў - да 30 старонак.
Тэкст на беларускай мове падаецца на дыскеце або электроннай поштай
smolenchuk_A_F@mail.ru набраны ў
Word з расшырэннем .doc ці ў фармаце .rtf.
Ілюстрацыі і мапы павінны быць прыдатныя да сканіравання.
Спасылкі маюць скразную нумарацыю і змяшчаюцца ў нізе старонкі (просім іх уважліва правяраць, бо рэдакцыя не мае такой магчымасці).
У самым тэксце:
Стагоддзі абазначаюцца арабскімі літарамі.
Пры першым упамінанні нейкай асобы падаецца яе імя, а не ініцыялы (пры наступных узгадках той самай асобы магчыма пакідаць ініцыялы).
Тапонімы пішуцца ў іх беларускім вымаўленні: Менск, Гародня, Наваградак, Бярэсце, Полацак і г.д.
Просім пазбягаць яўных калек з расейскай мовы, напрыклад, пісаць “сябры” замест “членаў”, “жыды” замест “яўрэяў” ці “габрэяў” і г.д.
Просім выкарыстоўваць поўныя формы беларускіх словаў, напрыклад, пісаць “краінаў”, не “краін”, “адносінаў”, не “адносін”, “зробленыя”, не “зроблены” і г.д.
Выкананне гэтых правілаў значна зменшыць час падрыхтоўкі тэксту да публікацыі, якая адбываецца галоўным чынам на грамадскіх пачатках.
Нагадваем таксама, што навуковыя артыкулы рэцэнзуюцца. Акрамя таго, перавагу ў публікацыі маюць сябры Беларускага Гістарычнага Таварыства, а сярод жанраў першынство аддаецца рэцэнзіям.
Рэдакцыя
Публікуецца на сайце з
ласкавай згоды Рэдакцыйнай Рады "Гістарычнага
Альманаху"