БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

[ пракамэнтуй ]

 
ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ N* 6 / 2005 г.

Чэслаў Мілаш
(Czesław Miłosz)

ТОЕ

Каб нарэшце мог я сказаць, што сядзіць ува мне.
Крыкнуць мог: людзі, я ж вам хлусіў,
Гаворачы, што такога ўва мне няма,
Калі ТОЕ далей там сядзіць, днём І ноччу.
Але дзякуючы менавіта яму
Мог я апісваць месцы, якія лёгка гарэлі.
Кароткія каханні І прыгоды, рассыпаныя на попел.
Пярсцёнкі, люстэркі, брэтэлька варушыцца на плячы.
Сцэны ў спальнях І на мардабойсках.

Пісанне было для мяне стратэгічнай абаронай.
Замятанем слядоў. Бо людзям не падабаецца той,
Хто сягае па забароненае.

Клічу на дапамоогу рэкі, дзе плаваў, клічу азёры
З кладкамі паміж зараснікаў чароту, клічу даліну,
дзе рэха песняў вечаровае святло паўтарае,
І прызнаю, што мае экстатычныя пахвалы існавання
Маглі быць толькі спробамі высокага стылю,
А пад сподам было ТОЕ, што назваць не бяруся.

ТОЕ падобна да думкі бяздомнага, калі ідзе замерзлым чужым месцам.

Падобнае да хвіліны, калі загнаны жыд бачыць,
як набліжаюцца цяжкія каскі нямецкай жандармерыі.

ТОЕ ёсць, калі сын караля выходзіць з замку да места
і бачыць сапраўдны свет:
бяду, хваробы, старасць і смерць.

Альбо — да слоў лекара,
Што дыягназ не павярнуць — як прысуд.
Таму так зроблена,
бо натыкнуцца на ТОЕ гэта натыкнуцца на каменны мур
і зразумець, што вось такі мур
не адступіць перад любой нашай просьбай.


ДА ЛЯШЧЫНЫ

Не пазнаеш мяне, але гэта я, той самы,
Хто рэзаў на лукі твае скарычнявелыя пруты,
Такія простыя І гнуткія Ў сваім бегу да сонца.
Разраслася ты, аграмадня твой цень, новыя галінкі гадуеш.
Шкада, што я ўжо даўно не той хлопец.
Кій цяпер толкьі выразаць магу; бачыш, уо хаджу з ляскай.

Любіў я тваю кару, бронзавую, З белым налётам.
Абсалютна ляшчынавага колеру.
Радуюць мяне, хто пеартрывыалі, дубы і ясені,
Але найболей ты мяне цешыш,
Заўжды чароўная, у пэрлах арэхаў,
З пакаленнямі вавёрак, з іх бясконцым танцам.

Гэта падобна да задумы Геракліта — калі тут стаю,
Калі памятаю сябе, даўно мінулага,
Жыццё, якое было, А якое магло быць.

Не трывае нічога, але трывае ўсё: так аграмадная сталасць.
У ёй спрабую змясціць сваё прызначэнне,
Якога, праўду кажучы, не хацеў мець сам.
Шчаслівы быў я толькі з лукам У руках, крадучыся берагам рэчкі,
А ўсё, што было пазней, аднаго варта — паціснуць плячыма.
Бо гэта толькі біяграфія — гэта зачыць, хулсня.


POST SCRIPTUM

Біяграфія тое самае, што выдумка альбо вялікі сон.
На ўскрайку неба паміж бярозаў стос аблокаў адно на адным.

Жоўтыя, іржавыя вінаграднікі падвячоркам.
Быў нядоўга слугой і вандраўніком.
Адпусцілі мяне, і вяртаюся незнаёмай дарогай.

Шатэйны — Напа Валлі, восень 1997

НЕ РАЗУМЕЮ

„Міхенхаус Генрык, ротмістр райтараў Яго Каралеўскай Мосці, узяў шлюб у Куянах 10 лютага 1659 году з Малгажатай з Хорнаў і адразу па шлюбе быў забіты сваім шваграм Хорнам”.
Кнігі І метрычныя запісы Еванельска-рэфарматарскай парафіі ў Куянах; Шымон Канасркі, „Кальвінская шляхта ў Польшчы”
Але Куяны побач Шатэйняў, дарогай уздоўж Нёмана там басанож бегаў. Дык воьс духоўны з Кайданаў, дез быў кальвінскі збор, пряехаў санямі ў лютым, каб даць шлюб. Не маглі на шлюб паехаць да Кяйданаў? А Куяны былі чые? Міхенхауса? Хорнаў? Адкуль такія прозвішчы ў той зборцы народаў пры князю Радзівіле? І чаму Хорн забіў пана Генрыка Міхенхауса? Можа, з прычыны свайго збочанага, крывізмешанага кахання да дачкі Малгажаты? І як забіў? Удаарм шаблі? Рапірай? З мушкета? з ручніцы? І дзе ротмістр Яго Каралеўскай Мосці пахаваны? Што далей было З яго ўдавой Малгажатай? З кім мела шлюб? З кожным днём усёглыбейц, сам ужо цень, уваходжу мідж ценяў. Стагоддзі праходзяць, імёнаў і духаў кругом мяне ўсё болей і болей, а не так, як у маладосці, калі адзін рытм маёй крыві забараняў мінаючым людзям да мяне даступіцца. Цяпер я ім блізкі, клічу іх, уяўляю іх. Зямля, як зерне, босыя ногі памятаюць каляіны дарогі, глыбокія лужы пасля дажджу, а на горцы парк і двор Куяны. Колькі іх, тых, хто жыў у гэтым наваколлі, у плоці, як я, і таму я не здольны зразумець, як жыццё можа замяніцца ў смерць, а ўзнятыя ў подыху лёгкія застыгнуць. Так моцна думаю: вось тут, дез даволі ўзняць малы акраеца планеты Зямля І будаваць на ім нябачную сувязь жыцця з жыццём ажно да нябёсаў, цяпер, калі іх косці ніхто не знойдзе. Гэта ўсё роўна, як некалі за сталом на складчыне студэнтаў і студэнтак раптам пераставаў там быць І ўсіх нас, разрагатаных, разгавораных, аглядаў зрокам, як быццам усе мы былі так даўно.


ДЗЕД МОЙ ЗЫГМУНТ КУНАТ

На фотакартцы майго дзеда, дзе яму шэсць гадоў,
праяўляецца, на мой розум, таямніца яго асобы.

Шчаслівы хлопчык, радасны па-зладзейску,
з-пад скуры свеціць душа, хуткая і павольная.

Фотакартка З шасцідзесятых гадоў дзевятнаццатага стагоддзя,
І цяпер я, у позняй старасці, туды збіраюся,
каб таварышыць дзіцяці ў яго забавах.

Над зялёным возерам, дзе цяпер камяні шпурляю,
і з-пад ясеняў, што ў вершах маіх змушаны застацца.

Кунаты пісаліся каліьвіністамі, што цешыць мой снабізм,
бо кальвінская шляхта на Літве была самай адукаванай.

Сямейка позна змяніліа веру, каля 1800 году, але не памятаю,
каб мой дзед сядзеў на касцельнай лаўцы Ў Святабросці.

З другоа боку, мой дзед ніколі не гаварыў пра ксяндзоў кепска,
ніколі не адступаў ад прынятых традыцый і звычаяў.

Студэнт Галоўнай Школы Ў Ваш(ршаве, танцаваў на балях,
чытаў творы эпохі пазітывізму.

Паважна ўзяў да галавы асновы арганічнай працы
і пачаў вырабляць сукно ў Шатэйнях —
бегаў я І гуляў у пакоях з сукнавальнымі машынамі.

Быў гжэчны з усімі І з кожным, малым і вялікім,
багатым і бедным, меў Божы дар выслухаць усіх.

Оскар Мілаш, які пазнаў яго ў Коўне Ў 1922-м годзе,
называў яго un gentil homme francais du dix-huitiem siecle,
фразцузскім шляхцічам васемнаццатага стагоддзя.

Але вонкавая паліроўка не вычэрпвала, аднак, яго сутнасці,
пад ёй хаваліся мужрасць і сапраўдная дабрыня.

Разважаючы пар свой спадчынны цяжар, маю хвіліну на перадых,
калі згадваю дзеда, бо нешта павінна ўва мне быць ад яго,
гэта значыць, чаго-небудзь я ўсё-такі варты.

Называі яго „літваманам”, і сапраўды збудаваў дом на Легмядзі,
які аддаў пад школу; а хіба не ён аплочваў літоўскага настаўніка?

Любілі яго ўсе, літоўцы, жыды, палякі,
м І р плыў па ім у навакольных вёсках.

(У тых вёсуках, якія праз пару гадоў па яго смерці
былі вывезены Ў Сібір,
і цяпер на тым месцы роўна і пуста.)

З кніжак найболей любіў чытаць успаміны Якуба Гейштара,
бо там да дробязяў апісаныя нашы даліны Нявежы
ад Кяйданаў да Кракінова.

У малалецтве гэта мяне не цікавіла, бо што мне з таго, што было
так даўно, калі адна толькі будучыня мяне абыходзіла.

Сягоння прагна чытаю тыя ўспаміны, навучаны ўжо, чаго вартыя
адны назвы мясцінаў, павароты дарогі, пагоркі, паром на рацэ.

Як моцна трэба цаніць правінцыю і дом, і даты, І сляды людзей,
хто ўжо мінаваў.

Каліфарнійскі валацуга, захоўваю талісман, фотакартку пагорка
ў Святабросці, дзе спіць пад дубамі мой дзед Зыгмунт Кунат,
прадзед Шымон Сыруць і жонка яго Ефрасіння.


ВОЗЕРА

Возера, як паненка, глыбокае возера,
Зарастае чаротам з усіх берагоў,
Грай для мяне белым днём аблокаў,
Хто ў чужых краях прападаў шмат гадоў.

Гэта паненка мне сапраўдная праўда,
У вялікім месце над морам ляжаць яе косці.
Надта ўжо справядліва адбываецца кожная страта.
Аднялі адно ад другога — І бракуе чагосьці.

Гэй, паненка, паненка. Ляжым У адхланні.
Косці душаць, чэрап, скабы, ногі І рукі.
Няўжо гэта ты І я? Мы за светам, як У абранні.
Нам не лічыць гадзіннік ні хвілін, ні гадоў, ні мукаў.

Ах, каб тая рэч нетрывалая, хоць І вечная,
Лёс бы мой адгадала, перажыць яго дапамагла!
Мы З табой закуты ў крышталі, напэўна.
Непадобная ты да жывой паненкі была.


ПАСЛЯ ПАДАРОЖЖА

Жыццё дзіўнае, незразумелае! Як быццам вярнуўся з яго, як з далёкага падарожжа, і спрабую ўспомніць, дзе быў я І што рабіў. Не надта атрымваецца, а зусім мала як убачыць сябе самога. Меў намеры, матывацыі, нешта вырашаў, нешта выконваў, але на адлегласці той чалавек выглядае істотай іррацыянальнай, абсурднай. Усё роўна, як не ён не рабіў, а ім рабілі ўсе тыя, хто з яго карыстаўся. Бо ён напісаў мноства кніжак, кніжкі тут, ён там, і як працягнуць паміж імі нітку?

У разважанні пра жыццё-падарожжа пякуча дабівае немагчымасць адказу на пытанне пра сутнасць і сэнс самога сябе. Незразумелы сабе самому, хачу адгадаць, кім быў я для іншых, асбаліва жанчынаў з майго сяброўства альбо кахання. Бо цяпер выглядае як заспаны тэатр марыянетак, дзе лялькі ляжаць на знак, у блытаніне сваіх шнуркоў, нават не маюць паняцця, у якім спектаклі зайгралі.


ГАЛАВА

Аграмадная галава выглядала
з-за пагоркаў на другім беразе ракі
і бачыла хлопца з вудай,
а хлопеца бачыў адзін паплавок
і думаў пра адно: клюне альбо не клюне.

— Што з ім зрабіць, — задумвалася галава,
аддаючы загады лятаючым духам,
спецыялістам ад парадкавання лёсу.

— Маем, што маем, — кажа сама сабе галава,
маючы перад сабой тое ж месца над рэчкай
і старога, які вярнуўся сюды З далёкіх вандровак.

— Некаторым усё здаецца,
што гэта яны пастанаўляюць, спаўняюць.
А вось гэты хоць ведае,
што быў лялькай У гульні моцных,
хіхікаючых, ныркуючых у паветры,
і адно толькі здзіўляе,
што вось такі лёс яму выпаў.


ЗАБУДЗЬ

Забудзь пра цярпенні,
Якія сам наклікаў.
Забудзь пра цярпенні,
Якія ад свету маеш.
Бо вада яшчэ І цячэ,
Блісне вясна і загіне,
Крочыш па зямлі і ледзь памятаеш яе.

Часам здалёк пачуеш песню.
Што гэта, спытаеш, хто там спявае?
Нявіннае сонца ўсходзіць,
Нараджаецца ўнук І праўнук.
Цяпер яны вядуць за руку.

Адны імёны рэкаў З табой яшчэ засталіся.
Як доўга рэкі ўмеюць трываць!
Палі твае, ворныя,
Вежы метсаў, непадобныя.
Ты на парозе стаіш, анямелы.


У МЕСЦЕ

Места было ўкаханым, шчаслівым,
Цэлы час у чырвоных півонях, У позніх бэзах,
Падпіралі нябёсы барокавыя вежы.
Добра было вярнуцца З маёўкі і ставіць букеты ў вазах,
За вакном бачыць вуліцу, каторай некалі хадзіў да школы
(На мурах рэзкая мяжа святла і ценю).
Веславалі на байдарках па возеры.
З каханнем выбіраліся на астравы, парослыя хмызняком.
Потым нарачонства і шлюб у касцёле св. Юрыя.
А потым брацтва гуляе ў мяне на хрысцінах.
Цешуся на гульні ў лешага тых мужыкоў, красамоўцаў, паэтаў,
На апладысменты тлуму, калі вуліцу запаўняе Шэсце Цмока.
Па нядзелях сядзеў на ганаровай лаўцы ў касцёле.
Насіў тогу і ланцуг, дар суграмадзянаў.
Стараўся, бо ведаў, што ўнукі мае вернымі месту будуць.

Каб так было. Толькі здзьмухнула мяне
За моры, за акіяны. Бывай, згублены лёс.
Бывай, места майго болю. Бывайце, бывайце.


ІІ
СУМЛЕННЕЕ АПІСАННЕ СЯБЕ САМОГА
НАД ШКЛЯНКАЙ ВІСКІ Ў АЭРАПОРЦЕ,
ЗДАЕЦЦА, У МІНЕАПОЛІСЕ


Мае вушы чуюць усё менш, мае вочы слабнуць, але далей
ненасычаныя.

Бачу іх У мініспаднічках, джынсах альбо
ў лёгкіх тканінах.

Кожную разглядаю асобна, іх попкі І лыткі, задумёны ўвесь,
закалыханы мроямі порна.

Стары распусны дзед, у яму табе самы час, не трэба гульбы ды забавы
з маладосці

Няпраўда, бо раблю толькі тое, што заўжды, складаючы сцэны
з жыцця гэтай зямлі І на загад эратычнай фантазіі.

Не прагну менавіта вось гэтых, бо ўсяго прагну,
а яны толькі знак экстатычнага суіснавання.

Не мая віна, што нас такімі зляпілі, напалову з абыякавай
кантэмпляцыі, А напалову з апетыту.

Калі па смерці траплю на Неба, то хіба там будзе так, як тут,
толькі што вызвалюся ад тупых мазгоў і цяжкіх касцей.

Буду, як адзін чысты зрок, буду глытаць прапорцыю
чалавечага цела, колеру ірысаў, чэрвеньскі ранак на парыжскай вуліцы,
усю незразумеласць, усю незразумелую незлічонасць бачанага мною.


НА МАЁ 88-ГОДДЗЕ

У месце цесна: крытыя пасажы, вузкія
маленькія пляцы, аркі,
што спускаюцца тарасамі да марской бухты.

І я, загледзеўшыся вось на маленькую прыгажуню,
налітая ўся, нетрывалая ў часе,
як быцам адзін рух у танцы мішж старых камянёў.

Сукенкі колеру летняй моды,
пантофелькі стукаюць па камянях, рэха ляціць з глыбіні стагоддзяў,
суцяшае мяне гэты абрад вяртання.

Даўно за сабой пакінуў
адведзіны кафедраў і вежаў на варніцах солі.
Цяпер выглядаю як той, хто бачыць, А не размінецца,
лятаючы дух, міма сівізны і старэчых хваробаў.

Ацалеў той дух, бо З ім вечнае і Божае здзіўленне.

Гануя, 30 чэрвеня 1999 года

БЕГ

Бягу я, радасны, восенню цёмым паркам,
Пад нагамі ігліца, лісце лапоча,
Апусцелі паляны, З дубоў жалуды апалі,
Тэлебачаннем сінім вокам аконы свецяць У вочы.

Так лёгка яшчэ не стапаў я ніколі.
Альбо надта даўно, меў тады гадоў восем.
Узлятаў на неба, меў сабе поўна волі,
А цяпер даганяе мяне мая восень.

Нядобра вітае мяне ява на гэтым свеце.
Днём ступаю з ляскай, змагаюся з астмай.
Але ноч мяне цягне на дождж І вецер,
На пачатак свету, прыгожы, прыдатны.


НАД РУЧАЁМ

Шум празрыстай вада на камянях
у яры пасярод высокага лесу.
Святлее ў промнях сонца на берагах яго папараць,
множыцца неакрэсленая форма лістоты,
лісты вострыя, заточаныя,
падобныя да сэрца, падобныя да лапаты,
падобныя да языка, падобныя да пальца,
карбаваныя, зубчатыя,
распілаваныя — хто ўсе іх апіша —
і кветкі! Белыя І распушчаныя,
поўныя чараў, яснажоўтыя зоры,
ружачкі, гронкі.
Тут сядзець І ўзірацца,
як чмялі ўюцца,
стракозы гуляюць,
зрываюцца ў лёт мухалоўкі,
чорны жук варушыцца ў зарасніку.
Здаецца, чую голас Дэміурга:
„Ці то скалы анямелыя з першага дня стварэння,
ці то жыццё, што канчаецца смерцю,
і прыгажосць, што на шчасце тваё на цябе спадае”.


О!

О, шчасце ўбачыць ірыс
Колеру індыго, як колішняя сукенка Элі,
і пах далікатны — так пахла яе скура.

О, колькі словаў трэба, каб ірыс апісаць,
бо ён І тады квітнеў, калі не было ніякай Элі,
ніякіх каралеўстваў нашых,
ніякіх краінаў.


О!
ГУСТАЎ КЛІМТ (1862 — 1918), ЮДЫТА (ДЭТАЛЬ),
АЎСТРЫЙСКАЯ ГАЛЕРЭЯ, ВЕНА


О, паўраскрытыя вусна, а вочы прыкрытыя, ружовыя
сасочкі грудзей голага цела твайго, Юдыта!

Гэта цябе ўяўлялі тыя, хто бег у атаках,
каго рвала артылерыйскімі снарадамі,
хто валіўся на дол, у адно гніллё!

О, адлітае золата тваіх тканінаў, ажарэлка з радамі
дарагіх камянёў, Юдыта, такое ім развітанне!


О!
САЛЬВАТОР РОСА (1615 — 1673), ПЕЙЗАЖ З ПОСТАЦЯМІ,
ГАЛЕРЭЯ ЙЕЛЬСКАГА УНІВЕРСІТЭТУ


О, спакой вады пад скаламі І жоўтая ціша, і Ў вадзе
ізноў тыя ж аблокі.

Тыя, на першым плане, ужо апранаюцца, другія
на другім баразе маленькія і таямнічыя ў сваім занятку.

О, тут самае звычайнае вынятае са штодзённасці і ўзнесенае
на сцэну, падобную і непадобную да зямной.


О!
ЭДВАРД ХОПЭР (1882 — 1967), ПАКОЙ У ГАТЭЛІ,
КАЛЕКЦЫЯ ТЫСЭНА, ЛУГАНА


О, як жа той смутак не ведае, што ёсць смуткам!
О, тая поспач, несвядомая, што яна роспач!

Кабета кар’еры, каля яе багаж, сядзіць на
ложку, напаўапранутая, у ніжняй спаднічцы чырвонай, але
прычосаная без заган, у руках картка з лібчамі.

Хто ты? — ніхто не спытае, і сама не ведае.


У ЛЮБЫМ МЕСЦЫ

У любым месцы я, на любым я месцы
на зямлі, перад людзьмі хаваю перакананне,
што я н е А д г э т у л ь.
Як быцам пасланы быў, каб мог прыглынуць як найболей
колераў, смакаў, гукаў, пахаў, даведацца
пра ўсё, што ёсць
доляю чалавека, ды замяніць той здабытак
на чараўніцкі рэестр і там аднесці яго, адкуль
прыйшоў.


VOYEUR

Падглядаў я тых, хто па зямлі вандравалі.
Шумела, змянялася ў галактычным слоіку з мылам.

Капялюшык мела З ліловымі кветкамі, мела трусы З каронкамі,
Балявалі З ёй ля абруса, прыбітага сонечнымі плямамі.

Альбо яе голыя грудзі пад сукенкай empire.
Пераапранаўся ў каляровы фрак з ордэнам,
Каб мацней адчуваць іх цвёрды дотык.

Заўжды думаў пра тое, шток абеты носяць схаваным:
Цёмная брама ў сад ведаў,
Спевы птушак, абшыванак і спаднічак.

А пазней яны паміралі, іх атласы, люстэркі.
Догрэссы, князёўны, паненкі са службы.
Горла сціскала мне, бо такая прыгажосць ператваралася Ў тлён.

На самай справе, не шукаў я кахання З імі.
Прагнулі іх мае вочы; прагна і яшчэ раз прагна.
Як на камічным відовішчы,
На якім філасофія і граматыка,
Паэтыка І матэматыка,
Логіка і рыторыка,
Тэалогія і герменеўтыка,
А таксама ўсе навукі разумнікаў І прарокаў
Пазбіраліся, каб складаць песню з песняў
Пра звярка пушыстага, якога не прыручыць.


ТАК ЗВАНАЕ ЖЫЦЦЁ

Так званае жыццё:
усё, што дае тэмы для мыльных операў,
не здавалася мне годным аповяду,
альбо хоць І хацеў бы гаварыць, але не ўмеў.
Здзіўлялі перакручаныя гісторыі мужчынаў, жанчынаў,
што цягнуліся ажно пакуль у памяці не пачынала мільгацець.
Сам умеў толькі цярпець, сціснуўшы зубы,
чакаць, калі старасць адбярэ значэнне ў тых драмаў
і брызне мыльнаю операй
міласці, нянавісці, спакусаў І здрадаў.


ПРАВІЛА

Толькі не прызнанні. Бо ўласнае жыццё
Мяне дак даела, што адшукаў бы палёгку,
Апавядаючы пра яго. І зразумелі б мяне
Няшчасныя — колькі іх! — хто на вуліцах местаў
Хістаюцца, паўпрытомныя ці нападпітку,
Хворыя на гной памяці і віну за сваё існаванне.
Дык што ж трымае мяне? Сорам,
Што не такое ўжо маляўнічае маё гора?
Ці мая ўпартасць? Бо занадта модныя крык І плач,
Нешчаслівае дзяцінства, крыўда і гэтак далей.
Нават калі б даспяваў да жалоснай скаргі,
Лепш замаўчаць, лепш нахвальваць нязменны
Парадак жыцця. Але не, нешта другое
Не дазваляе мнге гаварыць. Хто церпіць, павінен
Быць праўдамоўным. Але дзе там, адны маскі, касцюмы,
А колькі камедыі, шкадавання сябе самога!
Фальшывыя пачуцці адразу відаць па фальшывых фразах.

А я занадта цаню стыль, каб рызыкаваць.


У ЧОРНАЙ РОСПАЧЫ

У чорнай роспачы І ў чорным сумневу
Прысягаю на вернасць Незразумеламу
І выгляд раблю, што радуюся, а радасці мала,
Бо скаргі множыць прасцей — даволі іх маю.

І што адказаць цяпер, калі б хто запытаўся:
Мужны быў чалавек — ці такім здаваўся?


ПРЫКЛАЛД

Прыяцельніца мая васьмідзесяцігадовая піша Ў дзённіку:
„Не мела ні ахвоты, ні часу на гора”.
І мацуе мяне яе прыклад.

Блішчыць Вілія ў месячнай поўні, недалёка прыстані
Кахацемся. Не раз ва ўспамінах пацешыць мяне тая хвіліна,
Хоць У жыццёвым спіску маім зашмат горкага.

Спяваць І скакаць перад абліччам Пана!
З той простай прычыны, што скарга не дае нічога,
Як гаворыць мая мужная, непераможная Ірэна.


АБУДЖАНЫ

У глыбокай старасці, з усё горшым здароўем, прачнуўся
пасярод ночы і тут адчуў. Адчуў шчасце, такое аграмаднае
і дасканалае, што ў мінулым жыцці былі толькі яго пачаткі.
І шчасце тое не мела аніякіх прычынаў.
Не адбірала свядомасці І нідзе не знікала мінулае, якое ў сабе
насіў разам з маёй згрызотай. А цяпер яно раптам было дакладзенае
як патрэбная частка цэлага. Як быццам нейкі голас гаварыў:
„Не бядуй, усё адбылосятак, як мела быць, зрабіў, што было
прызначана і не мусціш думаць пра даўно мінулыя справы”.
Спакой я чуў, быў гэта спакой апошняга балансу Ў рахунках, злучаўся
з думай пра смерць. Шчасце на гэтым баку мяжы было як запавет
такога ж шчасця на другізм баку. І я цалкам разумеў,
што атрымаў нечаканы падарунак, і не меў паняцця, за што
звалілася на мяне так вялікая ласка.


ЗАГЛЫБЛЕНЫЯ

Але не кожнаму здараецца сапраўдная старасць.
Бо яе рыса гэта выцягванне З памяці
Пахі ўласнага цела, якая некалі нас распірала,
Нас, тых с(амых і зусім іншых.
Быў найвышэйшы камізм
У доўгай працы над валасамі перад люстэркам,
У клопатах:(, ці капелюш да твару,
У злізванні вуснаў кончыкам языка
І руханні па іх памады,
У завязцы гальштука перад люстэркам
З мордай цара звяроў.

А як жа гуляўся намі Дух Зямлі!
Бо калі індывідыюм гэта форма, а гатунак гэта матэрыя,
Як меркаваў Дунс Скотус,
То мы, індывідыюмы, спаўнялі, чаго жадаў гатунак,
Заглыбленыя Ў матэрыі, так бы мовячы, вышэй вушэй.

А пазней рушыць у міражы сінтэтычнае места.
Палёт ластавак між гатыцкіх вежаў.
Глядзіць у вакно стары, які бачыў шмат местаў
І пасміхаецца, ужо амаль вызвалены ад усяго,
І не збіраецца нідзе вяртацца.


VIPERA BERUS

Хаацеў сказаць праўду
і не выходзіла.
Спрабаваў спавядацца,
але не ўмеў прызнацца ні ў чым.
Бо не верыў у псіхааналіз —
бо каб верыў, о, тады б набрахаў усяго.
І дагэтуль цягаю Ў сабе віны, скручаныя, як гадзюкі.
А мне самому гэта зусім не абстракты вобрахз.
Стаю на амшарыне Ў Раўдонцы каля Яшуноў,
а хвост гадзюкі як раз знікае ў купіне моху
пад малой сасонкай,
толькі націснуў я на курок
і вываліў зарад шроту З берданкі.
Дагэтуль не ведаю, ці хоць зернетка волава
трапіла Ў агідны белы трыбух
альбо з зігзаг на хрыбце Vipera berus.
Так ці інакш, але гэта лепш паддаецца апісанням,
чым прыгоды душы.


ТЭХАС

Вярнуўся з Тэхаса,
ЧЫтаў там вершы.
Нідзе за чытанне верошаў не плацяць так добра, як у Амерыцы.
Пад аўтографам ставіў дату 2000.

Старасць абляпіла ногі, як густая смала.
Розум бароніцца, гэта значыць, прытомнасць.
І што маю з ёй зрабіць, адкрыцца перад кім-небудзь?
Найлепшая стратэгія гэта не гаварыць нічога.

Бо спазнаў сорам прыгаданай ілюзіі
кахання, нянавісці,
чакання, імкнення.

І ледзь магу паверыць,
што ўдалося мне перажыць жыццё.


МАЙСТАР ЗАБАВАК

Майстар, раскладай свае інструменты.

З гор вяртаецца высокае рэха, чуваць гул вясенніх патокаў.

Дзіцячым вачам, як некалі тваім, адкрываецца першы раз
прыгажосць зямлі.

МАйстар, будуеш зорку, якая павандруе
па толькі што народжаным небе.

У той час, клаі ты адыходзіш без жалю, думаючы, як цяжка
было пражыць жыццё.

І навучыцца, што атрымаеш не тое, чаго хацелі,
а дзве найбольшыя цноты гэта ўпартасць і адмаўленне.

І што свядомасць не цешыць, бо гэта свядомасць клоўна,
які скача казлом на сцэне і прагне апладысментаў.

Здабыў непажаданыя веды пра сябе І другіх,
перапоўніўся да краёў шкадаваннем і захапленнем.

Абодва, хто маюць далей рабіць справу, пачыналі там,
дзе ты скончыў, майстар пакананай роспачы.

Хто хваліўся, аднаўляў, аздараўляў І дзякаваў,
бо і табе былі, і другім будуць усходы сонца.


ВЫ, ПЕРАМОЖАНЫЯ

Вы, пераможаныя і прагнаныя,
Год за годам узіраецеся Ў фатакартку белага двара
І кампаніі Ў летніх строах перад ганкам,
Прабачце мне, панічы з добрага роду,
ШТо яшчэ Ў школе вам здрадзіў,
Калі выбраўся скруціць шыю ў краінах інтэлекту,
Дзе на свята Божага Цела не пасаоўваецца балдахін над тлумам вернікаў
І гірлянды З зялёных галінаў не аздабляюць парафіяльны касцёл.

Аказваецца, аднак патрэбныя
Яліны ў святле месяца, самота і гнеў,
Каб мог падняць да другой моцы
Мой павет і вас, мае цені,
Хто прыходзіць на маю позву і голас,
А ўсё таму, што быў скалечаным чалавекам,
Адлучаным ад звычаю бацькоў,
І дадзеная была мне другая вернасць.


ПРАДСТАЎНІКІ

Прадстаўнікі не ведаюць, што яны прадстаўнікі.
Лятуць сабе высока над лугам,
дзе пан у коркавым шлеме
ідзе з сачком лапаць матылёў.

Як жа пераканаць матыля, што ён прадстаўнік?
О, магтуны, драпежны ўладар! Махараджа!
Прарок Ілля! Хабакуку!
Складзі сваек рылы на алтар ведаў!

О, Базылеўс! Ледзі Макбэт! Тыран! Ленор!
Замест таго, каб быць толькі сабой, можаш быць
прадстаўніком гатунку.

І спакойна трываць у рэестры
побач з каралеўствамі, помнікамі і святынямі,

Разам з панам У коркавым шлеме, які крочыць лугам
у тысяча дзевяцісотым годзе нашай эры.


ГОД 1900

Трэба выбрацца з думкі пра сваю ўласную асобу,
гэта першая дапамога ад дэпрэсіі.
Пераношуся Ў далёкі 1900 год.

Але як паразумецца з дзяржавай мёртвых?
Гляджу ў люстэркі,
у калідоры люстэрак, адбітых У люстэрках.
Там прамільгне капелюш з пяром чаплі, аборкі
альбо цень цела ў паўзмроку.
Марыёля, Стэфанія, Лілька
расчэсвае доўгія валасы.

Калі выпалі яны з прасторы І часу,
то маюць быць там, дзе імепратар Тыберый,
дзе паляўнічыя на бізонаў з-пад дванаццаці тысяч гадоў.
Але яны ўсё яшчэ блізка, толькі адплываюць паволі,
паволі, года за годам,
як быццам балююць далей на нашым балі нячыстых.


Ніжэйшы верш, менавіта пад такім загалоўкам, быццам бы складзены Таркватам Тасам, быў падараваны мной старанна каліграфічна спісаным арыгіналам пані Галіне Івашкевіч на імяніны яе 26 ліпеня 1943 года. Не друкаваўся ні ў адным З маіх збораў вершаў.

Тарквата Таса

SICILIA SIVE INSULA MIRANDAE


На гранатавым моры белы востраў святлее.
Птушкі лятуць і бачаць зараснікі аліваў
І асла, на якім служанка, Артэміда,
Едзе дахаты дарогай між вінаграднікаў.
Гаспадыня яе Міранда. Дом на пагорку.
Калі седакі на мулах едуць пад браму,
То клічуць доўга, склаўшы далоні пры вуснах,
А рэха іх даганяе: Міранда, Міранда.
Троху вышэй кратэр вулкану над залёным лесам,
Сонца бліскуча сходзіць па сходах. Спавітыя спіралі яе валасоў
Цямнеюць на доўгай сукенцы колеру цела.
А на сходах ужо госці, вядзе іх у пакоі
І пляскае Ў далоні: Артэміда, падай віна!
Тое вазьмі, што стаіць направа.
А потым сядаюць на аздобленых разьбою крэслах
На яе пільным позірку, падобным да несапраўднай ночы.


ПРА ПАЭЗІЮ, з ПРЫЧЫНЫ ТЭЛЕФОНАЎ
ПА СМЕРЦІ ГЭРБЭРТА


Не павінна існаваць
З прычыны зачацця,
Эмбрыёну І родаў,
Хуткай даросласці,
Заняпаду і смерці,
Бо што ёй да таго.

Жыць не можа
Ў альковах сэрца,
У згрызлівых хваробах вантробы,
Сентэнцыях нырак,
Тым болей у мазгах,
Залежных ад доступу кіслароду.

Не павінна яе быць, але ёсць.
Той, хто ёй служыў,
Ляжыць, у прадмет ператвораны,
Цяпер яму толькі раскладацца на солі І фасфаты,
Завальвацца
Ў свойскі дом хаосу.

Ранкам разрываюцца тэлефоны.
Капелюшы з саломы, штучных валокнаў, тканінаў
Прыкладаюцца, як У люстэрку,
Як перад выйсцем на пляж з гатэлю.
Далей занятыя сабой пустка і прага.

Вызваленыя З маякоў псіхозаў,
З крыку гінучых тканак цела,
З пакуты пасаджанага на кол

Цягаецца па свету
Ясная вечнасць.

UNDE MALUM

“Адкуль бярэцца зло?
як гэта адкуль
з чалавека
заўжды З чалавека
і толькі з чалавека”

Тадэвуш Ружэвіч

На жаль пане Тадэвуш
прырода добрая а чалавек кепскі
гэта вынаходніцтва рамантыкаў
калі б так было
то можна было б вытрымаць
а пан такім спосабам паказвае глыбіню свайго аптымізму

дастаткова дазволіць чалавеку
выбіць свой уласны гатунак
і надыдуць нявінныя ўсходы сонца
над вызваленай флорай і фаунай

на пустках па былых фабрыках
вырастуць дубровы
кроў разадранага ваўкамі аленя
ніхто не ўбачыць
і ястраб будзе падаць на зайца
без сведкаў

знікне на свеце ўсё зло
калі знікне розум і ўсведамленне

так пане Тадэвуш
зло (і дабро) толькі для чалавека


РУЖЭВІЧ

ён гэта ўзяў паважна
паважны смяротны
які не танцуе

запальвае дзве тоўстыя свечкі
сядае перад люстэркам
задаволены як сам выглядае

няма ільготаў
фрывольным формам
а камізм людскіх вераванняў
хоча спазнаць да канца

рыецца ў чорнай зямлі
бо ён і лапата і паранены той лапатай крот


IV
САДОЎНІК


“Усе мы целам сваім І справамі нашымі падлягаем д’яблу, бо мы толькі госці на свеце, дзе ён ёсць панам І богам. Таму Ў яго ўладзе хлеб, які з’ядаем, пітво, якое п’ем, вопратка, якую носім, а нават паветра, карацей, усё, чым жывем”.
Марцін Лютар, “Каментар да Галатаў”, раздзел 3

Адам І Ева не для таго былі створаныя,
Каб кланяцца князю і ўладару той зямлі.

Другая, сонечная зямля трывала ў часе.
Яму і ёй дадзена на вечнае шчасце.

Сівабароды садоўнік даглядаў на ёй дрэвы,
Хоць свет так і не блішчаў, як садоўніку трэба.

Глядзеў ён скрозь дні і вякі, як на аптычную трубу,
На сваю справу, як добра пачатую.

Але справа тая праз віну спазнання замяніцца мела
У ненасытнасць душы І падатнае ранам цела.

Папярэджваў іх, але ведаў, што гэта не дапаможа,
Бо гатовыя ўжо яны да свайго падарожжа.

Нябачны Ў лістоце, думаў ён, поўны смутку,
Бачыў агні і масты, краблі, дамы і чыгунку.

Самалёт У небе начным мільгацеў іскрою,
Ложы ў спальнях бачыў І трупы на полі бою.

О, бедныя мае дзеці, куды вы спяшыце, да жвіру,
дзе чэрап жоўтыя зубы вышчэрвае шчыра?

Дзе хаваюць лыткі Ў трусы, крыналіны,
Дзе далей адкрываюць наступствы, прычыны?

Вось надыходзіць мой вораг, і зараз вым скажа:
Паспрабуйце, і божаму будзе роўнае жыццё ваша.

Добра ў злачынстве з любоўю самім сабе слугам,
Ну, сапраўдныя богі, толькі з жабрацкім духам.

Няшчасныя мае дзеці, доўгі шлях вам наканаваны,
Пакуль ізноў заквітнее сад зруйнаваны.

І вернецеся да ганку ліпавай алеяй,
Дзе кветнік пахне чаборам і шалфеем.

Ці так было трэба правальвацца ў бяздонне,
Шукаць сістэмы, парадку, замест у казцы жыць, як У доме.

Над якім домам заўсёды мая апека?
Бо праўду кажа Пісанне, што ў мяне твар чалавека.


АДЗІН І МНОГА

Лічбу адну Князь Таго Свету множыць,
А кожны асобна ёсць пад апекай Божай.
Майстар выключэнняў І Пан выратаванняў
Жыў ад пачатку Ў маіх блуканнях.

Адзін; табліцы множання супраць.
Дакладны, свабодны ад абагульвання.
Без рук, без вачэй, аднак існуе сапраўды.
Нябачны, схаваны, але заўжды там, дзе ты.

Няхай нас не страшыць ні шлях змарнаваны,
Ні пячоры цмокаў, турмы, кайданы,
Ні пад варствамі гною мурашнік штодзённы,
Ані адлеглых галактыкаў выгляд цёмны.

Бо голас чалавечы нястомна трывае
І песні хвалы і гневу спавае.
І нам неабходна ўсе без вынятку рэчы,
І чужыя, і прыгожыя, няхай мы сабе І пярэчым.


АЛКАГОЛІК УВАХОДЗІЦЬ у НЯБЕСНУЮ БРАМУ

Якім я буду, я ведаў ад пачатку.
І ад пачатку кожнай жывой істоты.

Гэта жахліва, мець такую свядомасць,
дзе існуюць У адным часе
ёсць, будзе І было.

Жыць пачынаў я даверлівы і шчаслівы,
упэўнены, што гэта для мяне штодзень усходзіць сонца
і ранкам распускаюцца кветкі.
Ад раніцы да вечара бегаў па садзе зачараваным.

Нічога не ведаючы, што Ты з Кнігі Генаў
выбіраеш мяне для новага эксперыменту,
як быццам мала было доказаў,
што гэтак званая вольная воля
не здольная ісці насуперак прызначэнню.

Цярпеў я пад тваімі распешчанымі вачыма,
як чарвяк, жыўцом насаджаны на церневы шып.
Адкрываўся мне страх і жах таго свету.

Ці мог я не ўцякаць ад яго да сваіх мрояў?
Да атруты, праглынуўшы якую, стамляешся скрыгатаць зубамі,
расцякаецца куля, што цяжарам душыць грудзі,
і можаш сабе думаць, што і ты яшчэ пажывеш, як усе?

Неяк я зразумеў, што толькі блукаю ад надзеі да надзеі
і запытаў Цябе, Усёведаючы, чаму
ты мяне мучаеш. Ці гэта выпрабаванне, як у Гіоба,
пакуль не ўзнаю я веру маю за міраж
і скажу: няма ні Цябе, ні тваіх прысудаў,
бо адзін толькі выпадак светам кіруе?

Як можаш глядзець
на адначасовы, на міліярды памножаны боль?
Уважаю, што тыя, хто з гэтай прычыны не могуць паверыць,
што Ты ёсць, аднае пахвалы Ў Тваіх вачах заслужылі.

Можа, яшчэ таму, што літасцівы Ты быў без меры, ступіў на зямлю,
каб самому спазнаць, што чуюць смяротныя істоты.

Ты цярпеў пакуты ўкрыжаваны за грэх — але чый грэх?

Дык вось, малюся да Цябе, бо не маліцца не ўмею.

Бо сэрца маё Цябе прагне, хоць І ведаю, што Ты мяне не вылечыш.

І так мае быць, каб тыя, хто церпяць, далей цярпелі,
Імя Тваё праслаўляючы.


АБРАД

Так, Вераніка, усё так. Не Ў спакоі тут справа.
Хутчэй у паблажлівасці да сябе І другіх.

Не трэба вымагаць ад людзей
Добрацей, для якіх яны створаны:
Гармоніі разумення, асноваў веры,
Дзе адна не супярэчыць другой, згоды
Паміж учынкамі І верай, пэўнасці сябе.

Здавалася б, людзі ажно празрыстыя, відаць іх наскрозь,
А там цёмныя сілы, што клубяцца як дым.
Цяпер думаю пра Юрку, Афанасія, Кацю,
Бо ніхто не ўзгадае пра іх да Суднага Дня.

Што ту складанага! Лінія лёсу
Расшчапляецца, падскоквае, кідаецца Ў бок,
Але ў чалавечай памяці застаецца як адна.
Аднойчы сказаныя словы ўжо ім прыпісаныя,
Хоць самі яны не прызналіся б да тых словаў.
І калі нават хацелі прадставіць доказы,
То нічога з таго не выйшла, бо дзе ім да праўды.

Бо такія стаялі тады на каленях у нашым касцёле,
Паміж калонаў з залатой акантоўкай наверсе,
Зграбных анёлаў, чые тонкія трубы
Абвяшчаюць так вялікую вестку, што не ўлазіць У наш розум.

Кароткая наша ўвага, кажа тут Вераніка.
А думка мая вяртаецца, нягледзячы на літургію,
Да люстэрка, ложа, тэлефона, кухні,
Няздольная ўзняць места Ерусалім
З-пад дзвюх тысячаў гадоў І крыві на крыжу.

Але плаўна ляцім, хоць абцяжараныя
Пахам соуса, крыкам у вузкіх вулічках,
Кавалкам мяса Ў вітрыне мясной крамы.
Так ляцім, уздымаемся над алтаром, касцёлам, местам,
Аблятаем усю віруючую Зямлю.

І яны, Вераніка, нашы блізкія,
Побач, на той самай лаўцы, бо іх свядомасць
Гэта мая свядомасць. Вось І ўся таямніца.
Міласэрнай перамены маяго “я” на “мы”.

“Бо вы соль зямлі, вы святло зямлі” —
Так сказаў і паклікаў нас да свае хвалы,
Пераможца непадуладнага нікому закона гэтага свету.

Ведаю, што паклікаў — кажа Вераніка.
Але што з тымі, хто не выйшаў з сумневу?
Ці ж яны дадуць доказ,
Калі маўчаць — З любові да Яго імя?

А можа, пачнем абагаўляць камень,
Звычайны камень ля палявой дарогі, сам яго Побыт,
І памолімся, не адкрываючы вуснаў?


АСОБЫ

Быў ён адзіным паэтам свайго малога народу.
Бо да яго ніхто не ўмеў закаручку на паперы паставіць.

Запісваў ён закляцці шаманаў І аповесці пра пачатак:
Пра нейкіх людзей, што нараджаліся з кветак
І мелі крылы, і тыя крылы былі крыніцай святла.
А на небе не было аніякага святла ўвогуле.

Потым з’елі яны знойдзены корань, спазналі грэх
і страцілі свае крылы, і зрабілася цемра.
Але прасілі яны, і на просьбу тую зрабілі ім сонца І месяц.

Думаў ён: што ж перакласці на сваю мову?
Гамера? Біблію? Маркіза дэ Сад? Рыльке?

Альбо толькі скласці гімн свайго народа
Ды выдумаць штандар З выявай мядзведзя.


& & &

Аднак я разважаю пра слабасць мовы.
Я надта стары, і разам са мной знікнуць словы невымаўленыя,
У якіх маглі б жыць, як у доме, тыя асобы, хто даўно памёр.
А я не ўмеў справіцца з тым, каб са словаў
Выглядалі яны авалам твару, формай брывоў, колерам вачэй,
Так і вандруюць яны, размінаюцца са мной недзе ў даліне.
Ледзь-ледзь адасобленыя ад неабсяжнага тлуму
Сагоддзяў, моваў І пакаленняў.

І ты З імі, Клаўдына, што так да мяне пісала:
„Ты для мяне па-ранейшаму як нейкае дзіця (можа, паэты такія ажно
да канца), як нехта такі, каму выбачаеш усе выбрыкі І кахаеш яго
пры ўсіх браках і недахопах”.

Той, кім я быў, бачыць бярозавы лес і нас абоіх у тым лесе,
І лавы ля стала на вячэры ў суседзяў.
Амаль як з прычыны нашага вяселля, але што толку так позна складаць
гісторыю жыцця.

Цябе таксаам клічу, Раксана, хоць таксама ж не хацеў бы
Напускаць біёграфаў на твой след.

Спачатку б’ецца сэрца, калі імя прагучыць, А потым толькі тое,
што былі сабе неяк мужчына і кабета, як усе, У вяках ператвораныя.

Праз гады маглі б ты І я Ў нейкім партовым месце
сядзець У бары І ўзгадваць той чароўны час.

І я б расказаў табе ўсё, што зразумеў,
Хоць зразумеў мала.

Зразумеў, што сапраўдная міласць чамусьці хаваецца
ў масках каханкаў.

Зразумеў, што насуперак сваёй волі мы пакідаем тых, каго сапраўды
любім, і асуджваем іх на смерць ад холаду.

А бо заўсёды ты, Вераніка. Ажно дрыжу, калі тваё сапраўднае
імя вымаўлю.

Былі мы два караблі Ў імгле, не бачыла мяне І цябе я не бачыў.

Трагедыя спазнання, чым віна адрозніваецца ад памылкі,
ужо завальваецца дзесьці паміж безназоўных здарэнняў.

Праўда, былі мы маладыя, не верылі, што гэтак проста
ўсе няшчасці здарацца з намі, З людзьмі высокага розуму.

Зараз буду там, у вас і З вамі разам, на раўнінах падземнага Краю,
і ты моўчкі сустрэць мяне выйдзеш.

Што можа быць за размова тых двух, што размінуліся, калі не маю
нічога ў сваю абарону па-за спісаныі старонкамі маіх твораў.

Але чую хор, магутны, грыміць, далучаюся і спяваю
з іншым разам.

Наш хор грэшнікаў, мужчынаў І кабетаў, што перагортваюць
старонкі партытура ў сонцы — як там, на зямлі.

З палёгкай думаю, што не быў я лепшы ці горшы многіх
і што разам з імі даравання грахоў чакаю.

А З усіх бакоў напіраюць плямёны, без ані голасу, І нявінная
трава заплятае намагільныя пліты.


У ПАРАФІІ

Каб не быў я крохкі, пасярэдзіне пераламаны,
Не думаў бы пра іншых — гэтак, як я, пераламаных пасярэдзіне.
Не выбраўся б на шпацыр на пагорак, на цвінтар ля касцёла,
Каб пастарацца пазбыцца спачування самому сабе.
Шалёныя Зоські, прайграўшыя ўсе бітвы Казюкі,
Замучыўшыя самі сябе Агаты
Ляжаць пад крыжамі З годам нараджэння І смерці. І хто ж
Цяпер за іх скажа? Хто вдае іх нараканні, плачы, надзеі, слёзы
Пакоры? Тыя самыя ў слізні, у смярдзючай мачы,
У шпітальным сораме перакручанага цела.
І адразу вечнасць. Не да ўжытку. Непрыстойная нават.
Як батлейка, пераеханыя коламі воза; як слон,
Які топча хрушча; як акіян, які праглынае астравок.
То праўда, што дзіцячая глупота нас усіх
Ёсць адной непавагай да рэчаў апошніх ці скрайніх.
Не мелі мы часу, каб хоць што зразумець
У побыце хоць адной асобы.
У яе principium individuationis,
І я таксама не разумеў, але што з тым зробіш.
Усё жыццё адбыў, як у лушпінах арэха,
І дарэмна хацеў быць кімсьці другім.

А цяпер У зямлю, парафіяне.
З надзеяй, што трубы на Суд паклічуць нас па імёнах.
Замест вечнасці зелень і рух аблокаў,
Паўстаюць тысяча за тысячай Зосі, Кацярыны, Варфаламеі,
Марысі, Агаты, Браніславы,
Каб нарэшце ведалі,
Навошта тое было І для чаго.


МАЛІТВА

Пад дзевяноста маю, і яшчэ з надзеяй,
Што скажу, выкажуся, што набалела.

Як не перад людзьмі, то перад Табой,
Хто карміў мяне палыном і мёдам.

Саромлюся, бо мушу верыць, хто вёў і бараніў мяне,
Усё роўна як меў я перад Табой асаблівыя заслугі.

Быў я падобны да лагернікаў, якія дзве галінкі сасновыя
Вязалі крыжам, І шэптам маліліся ноччу ў бараку на нарах.

Прыносіў я да Цябе просьбы эгаіста, А Ты рачыў іх спаўняць,
А для таго, каб сам я ўбачыў, да чаго дурныя яны былі.

Але калі са шкадавання для іншых маліў пра цуд,
Маўчалі, як заўжды, што зямля, што Неба.

Маральна падозраны з прычыны веры Ў Цябе,
Здзіўляўся я простадушнай упартасці няверуючых.

І што за танцор з мяне пера Вяліччам,
Калі маю рэлігію за добрую для слабых, як сам?

Найменш нармальны з усяго класа ксяндза Хомскага,
Ужо тады ўглядаўся ў шалеючы вір прызначэння.

Цяпер пяць маіх пачуццяў паволі замком замыкаеш,
І я толькі стары чалавек на канапе ў цемры.

Выданы таму, што мяне І так мучыла,
Бег я спераду самога сябе, вершыкі ўсё складаў.

Звольні мяне ад правінаў, выдуманых і сапраўдных,
Запэўні мяне, што рабіў я дзеля Твае хвалы.

А Ў хвіліну мае агоніі будзь са мною Тваім цярпеннем,
Бо не можа яно ацаліць ад болю той свет.


DAEMONES

Споведзі час надыходзіць
І адкрываецца праўда.
Жыцця тваяго стагоддзе
На свет ідзе, як з-за кратаў.
Горкае тое імгненне,
Голаву кожны апусціць,
Сорам баліць, сумленне,
Калі, як на сцэну, пусцяць
Да публікі абыякавай,
Што спіць на старой трагедыі.
Цаню я тваю адвагу,
І кладу на твой зыск, каб ведалі,
Што ты церпіш з вачыма адкрытымі,
Не хаваешся Ў той іроніі.
А дарэчы, старому і збітаму,
Час глядзець на сябе, як старонняму,
Прайшлі гулянкі, раскошы,
Пакута, можа, паможа,
Ногі баляць, не спіцца,
І мяса труны баіцца.

Да канца дабягае дамова.
Не стрымаеш заходу сонца.
Адрабіў прамовы, час скончыць.
А твае выбраныя творы
Ліжа слава, як хваляй мора,
Тыя прэміі, гонар, авацыі
Ты прыймеш У добрых манерах,
Залаты ланцуг маеш важны,
Што мацуе ў надзеі і веры.
— Шкада мне, паночкі д’яблы!
Каб хоць далі мне складна,
Але вам з мяне зыску мала,
Каб у душах У вас заспявала,
Бо заўжды мяне форма вязала,
А гульня ўжо йшла — і замала
Сам глядзеў я, ці лепшы, ці горшы,
Ці іначай як выглядаю,
Бо калі Ў гульні пераможаш,
То жыццё далей выбягае.
Рытмы З рыфмамі проста здзьмухнуць
І адну квінтэсэнцыю чуць.

Абабег я кафедры змрочныя,
Абаронцы нябачныя крочылі
За мной следам — У попеле, дыме.
Але ўсе мы прыйшлі жывымі.
Быў караны, бо выжыў У замеці
Долі той, меў правалы Ў памяці,
Надта ж чорныя вершы складаў.
Але кім я быў так папраўдзе,
Пісаніна ніколі не здрадзіць.
А, каб я Ў аблоках лятаў,
Што, прапораце Неба віламі,
Каб да смерці шпыняць мяне вінамі,
Дзе ж я гэта калекаю стаў?

— Кепска быць, прызнаеш з пакорай,
Быць здаровым, бо маюць за хворага.
І штодзённую роспач хаваць,
Страшнай маскі З вачэй не змываць,
І З надзеяй па бруку цягнуцца,
Што больш людзі не засмяюцца.
А трывога мая найбольшая,
Што залезць У душу, да болю
І замест Справядлівага
Прыдурка ўбачу вечна шчаслівага,
Каторы ў адным нязменны:
У сваім вялікім значэнні.
— Падсвядомасці ніякай не меў я.
Грахоў меў шмат, і душой, і целам.
З псіхааналізам да мяне не лезьце.
Калі нават прагрэс, то нічога па тым прагрэсе.
Проста д’яблы мучаюць, проста горка і крыўдна.
Баранюся замовай, як быццам малітвай.
А замест споведзі ноччу складаю строфы.
Толькі таму разумны, бо З засценка родам.


ПА ЎСІМ

Зляцелі з мяне погляды, перакананні, вераванні,
характарыстыкі, аксіёмы, прынцыпы,
звычкі і правілы.

Ачухаўся голы на ўскрайку цывілізацыі,
якая здалася мне камічнай і незразумелай.

Скляпенні залаў паезуіцкай акадэміі,
дзе калісь набіраўся навукі,
не былі б мною задаволеныя.

Хоць дагэтуль памятаю
колькі лацінскіх сентэнцый.

Далей цякла рака праз дубровы І сасновыя бары.

Стаяў у траве па пояс, дыхаў дзікім водарам
жоўтых кветак.

І аблокі. Як заўжды ў гэтым Краю,
поўнае Неба аблокаў.


ПРАМЕННІ ЯСНАСЦІ

Тут ясныя праменні,
Тут росаў зіхаценне.
Дапамагайце кожнаму,
Хто спазнае прыгожае.

Заслона недасяжная.
Сэнс спраў зямных нябачны.
Пакуль жывем, імчым у сне,
Шчаслівыя і не.

Мы ведаем, бег скончыцца.
Пагубленае знойдзецца.
І будзем мець, што мелі,
З душой У бедным целе.


MITTELBERGHEIM

Станіславу Вінцэнцу

Спіць віно Ў бочках з дубоў над Рэйнам.
Будзіць мяне звон касцёла між вінаградаў.
Міттэльбергхайм. Чуж малую крыніцу,
што цурчыць на падворку Ў цэбар,
стук драўляных ступакоў на вуліцы,
плугі, драўляныя колы, подых тытуню пад паветкай,
схілы гор — І восень побач са мной.

Мае вочы яшчэ спяць. Не падганяй ты мяне,
Агонь, Моц, Сіла — зарана яшчэ.
Я пражыў шмат гадоў і, як У тым сне,
чуў, што дасягаю рухомай граніцы,
за якой праяўляюцца колер І гук,
за якой паяднанае ўсё на зямлі.
Не адчыняй маіх вуснаў гвалтам.
Дай мне верыць, што сам дасягну
і што сам прычалю Ў Міттэльбергхайме.
Я ведаю — я абавязаны. Са мною восень,
драўляныя колы, лісце тытуню пад паветкай,
тут навокал...
Тут тая зямля,
дзе б не глянуў і на якой не пачуў бы мове,
і я шчаслівей другіх, бо магу браць усё —
погляд, усмешку, зорку, складку шоўка на каленях.
Спакойна аіраючыся, маю ісці скрозь горы
на світанку дня — над вадой, над местам,
над дарогамі, над звычаямі людзей...
Агонь, Моц, Сіла, які мяне так трымаеш
у сваёй далоні, чые барозны глыбокія, што яры,
вычасаня паўднёвым ветрам.
Агонь, Ты пэўнасць даеш У хвілінах жаху,
у тыгоднях сумневу —
зарана яшчэ, хай віно даспее.
Хай спадарожныя спачываюць У Міттэльбергхайме.


МАЛЫ ПЕРАПЫНАК

Жыццё не да цярпення, але неяк цярпелі.
Чыё? Маё?! А што гэта значыць?

У малым перапынку, заядаючы шніцалем на паперцы,
стаю пад сцяной,
поўны задумы на тоўстых палічках.

І быў бы сабе, кім не быў ніколі.
І дабіўся бы сабе, чаго не дабіўся.
Галак за вакном на снезе я ўспамінаў бы другі,
не ў такіх маіх словах думаючы.
А калі скажуць, што чуў я адзін шум ракі
між Геркулесавых Слупоў,
то І даволі — бо змучыла мяне тая слуханіна.

У цёмных пакоях пісарчукі нешта лічаць,
бразгаюць на касцяшках.
Альбо — гоняць статкі з дымам пажараў.
Кінутае адзенне яшчэ хвіліну
трымае форму плячэй і рук.
На ружовае мядзведзяня насыпалася ігліца.
А тут — новыя народы,
з мноствам сваіх вазоў І гарматаў.
Ну і што б рабіў У тым калючым канцлагеры?! 

Калі б споўнілася ранняе каханне!
Калі б шчаслівы ішоў Партовай вуліцай
(не было там ніякага порта, адно мокрае бярвенне
ля тартака на беразе),
калі б сабе ехаў У дэлегацыі, залічаны да айцоў места,
а каб мы яшчэ падпісалі дамову з “Феррары”...

Хто хоць раз нараджаецца на Зямлі,
быць мог бы тым, каго ў сне
наведала б Ізіда,
мог бы спазнаць абрад таямнічы
і пазней казаць: б А ч ы ў.
Бачыў апоўначы сполахі Ў праменнях.
Ступіў за парог Празерпіны.
Усё да дробязяў абабег мі вярнуўся.
І багоў з-пад зямлі. і багоў з-над нябёсаў.
Абагаставіў іх — вачыма ў вочы.

Альбо — гладыятар, нявольнік.
Пад надпісам на камяні гладкім:
н е б ы л О м я н е.
б ы ў.
н я м а м я н е.
н е с т а р а ю с я н І п р а ш т о.

Пераклад з польскай — Алесь Чобат
 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Аб'яднаньня Villa Sokrates

[ пракамэнтуй ]

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster