БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

[ пракамэнтуй ]

 
ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ N* 6 / 2005 г.

ІРЛЯНДСКАЯ ПАЭЗІ

Знакаміты Оскар Ўайлд (1854 – 1900), драматург, літаратурны крытык, пісаў такасама вершы і паэмы.
Шэймус Хіні (н. 1939), лаўрэат Нобелеўскай прэміі, вядомы як адзін з выбітнейшых паэтаў Ірляндыі.
Іан Мак а'Гобхэйн ( н.1928) піша вершы на ангельскай і гаэльскай мовах.
Іан Духіг ( н.1954), які жыве ў г.Лідс, вось так піша пра ірляндскую мову.

Ейн Духіг/ Ian Duhig
З ірляндскай

Паводле Дайніна, мову гаэлаў
не перасягне ніводны лексікограф.
Месяц – белае кола ў скрыліку
сырой бульбіны ці рэпы. Зорка –
гэта знак на ілбу звера,
а сонца – дно возера ці крыніцы.

Дык, калі я скажу, што
твой твар як скрылік сырой рэпы,
валасы твае колеру дна возера, 
а ў зрэнках тваіх вачэй
знак звера, гэта таму, што
я хачу кахаць цябе паводле Дайніна.


Оскар Ўайлд/ Oscar Wilde
Сімфонія ў жоўтым

Як жоўты матылёк, паўзе
Праз мост вялікі омнібус
Трывожны, крыху стомлены,
То тут, то там нехта прайдзе.

А баржы з сенам залатым
Плывуць ля цёмнага прычала. 
Хоць шоўку жоўтага нямала,
густы туман навіс, як дым.

Лісточкі жоўтыя злятаюць,
Кружляюць па-над рэчкаю, 
І быццам жоўтай свечкаю
нефрыты ў Тэмзу рассыпаюць.


У лесе

З краю, дзе лес глыбокі, 
Туды, дзе святло трымціць,
Прыгожы ды цёмнавокі 
Мой файны фаўн ляціць.

Праз гаі гучыць песня, 
І цень танчыць за ёй. 
А мне- ну хоць трэсні:
За чым гнацца? Вой, вой!!

О паляўнічы, дзе той цень?
О салавейка, дзе твой слых?
У палоне музыкі, стары я пень, 
Ой, не знасці мне іх!


Шэймус Хіні/ Sheamus Heaney
Капальнікі

Між пальцамі маімі самапіска
Уселася ўтульна, зусім блізка,
Пад акном, лапата скрыгоча –
У грунт гравійны лезці не хоча.
Бацька капае. Гляджу ўніз –

Сярод кветак стракатых на клумбах
Ён напружана сагнуўся, шмат гадоў
Таму ён і бульбу так капаў,
Рытмічна працуючы ў баразне.

Гаматны бот націскаў на рабро
Лапаты. Ручка ўпіралася ў калена.
Выкідаў бульбоўнік, глыбока ўтыкаў штык,
Каб ляцелі халодныя бульбіны,
Што радасцю ласшчылі нашы рукі.

Дальбог, стары ведаў, як варочаць лапатай,
Ня горш за свайго бацьку.

Дзядуля вырабляў за дзень больш торфу,
Чым хто йншы на нашым балоце.
Прынёс я яму аднойчы малака.
У бутэльцы корак з паперы. Выпіў
І зноў за працу – размячаў,
Наразаў, кідаў праз плячо дзярніну.
Усё глыбей за добрым торфам.
Капаў.

Свежы водар бульбянішча, хлюпат каранёў
Параненых – усё як жывое ў памяці.
Але няма ў мяне лапаты.

Хіба што між пальцаў маіх
Самапіска.
Буду ёю капаць.


Балотная зямля

У прэрыях
вечаровае сонца
згарае за небасхілам,
а ў нас цьмяныя зоркі

тонуць у зрэнках азёраў.
Іх колер з'ела ймгла
нашых лагчын і долаў.
У музеі захавала зямля

поўны набор шкілета
Ірляндскага Лася, канструкт, 
Які трымае паветра.
Адны косці. А такі прадукт, 

Як масла ў занядбаным склепе
ляжала не год, а гадамі,
ды не страціла ні смак, ні колер.
А зямля, прабітая прамянямі – 

цярпліва пладавітая, вечная 
прэла мільёны гадоў 
і засталася зямлёю. Таму 
вугаль тут ніхто не знайшоў. 

Тут ёсць рэшткі траў 
і дрэў, перагніўшых у торф.
Навуковец беражліва зразаў 
Соты культурны слой 

І ціха знаходзіў той, 
дзе чалавек зрабіў стаянку 
На беразе бяздоннага возера
З яго некранутай глыбінёй. 


Ліхтарык глогу

Хоць глогу ваганёк і прыпазніўся,
Гарыць ён шчэ зімою ў кустоўі,
Не вельмі слепяць зрок яго ўзоры, 
Ды заклікае кожнага захоўваць 
Свой сціплы кнот супраціўлення.

Марозным днём, калі клубамі пара 
з вуснаў ён набывае вобраз
Бадзягі Дыягена, што днём з агнём 
Шукаў паўсюдна чалавека.

З цікаўнасцю глядзіць на вас, 
Падняў на кволым дубчыку ліхтарык. 
І вы ў дрыготках ад гэтага пагляду, 
Ад бадзяка, што вам вось з пальца
Вазьме крыві ён пробу, ад экрану, 
Што вас наскрозь прайме – і годзе!


Іан Мак А' Гобхэйн/ Іан Крычтан Сміт
Iain Mac а’Ghobhain/ Iain Crichton Smith
Ссылкі

Шмат караблёў адплылі з краіны 
белакрылай у Канаду.
Яны як хустачкі ў памяці
а мора як слёзы.
На мачтах маракі пяюць 
Як птушкі на дрэвах.
Майскае мора сіняе-сіняе,
уначы поўня, днём сонца 
Месяц як жоўты яблык 
Як талерка на сцяне, 
да якой цягнуць рукі, 
як срэбны магніт
з прамянямі
што пранізваюць сэрца.


Сава і мыш 

Сава ляціць дамоў, у дзюбе мыш
Высока ў небе поўня дзіўна свеціць

Залаты камень, цьмянае святло 
Лупатая сава сядзіць на дрэве

Усё здаецца вечным, каб не мыш
Парваная струна ў гармоніі

аркестра, які ўмела грае 
бязгучную мелодыю сваю.

Пераклады Алены Таболіч

Ales Rasanau / Алесь Разанаў
ON THIS LAND

Some people ask me to show the way to the East, 
Other people – the way to the West....

As if at crossroads, I show the way to all of them,
but I myself remain in the same place, 
on this very land, under this blue sky.

I’m too light to go deep into the depths,
too heavy to fly high to the Heavens. 
Too spiritually balanced to go 
in any direction...

This is my left hand, and this is my right hand...
I throw a seed into soil, and it gives birth to a tree:

one bough is shining in the smiling sun, 
the other is moonlit,
and many rich-voiced melodious birds from all over the world, 
sitting on the boughs, sing their sweet songs and make their nests...

Here’s my West, here’s my East.

***

Images constantly tempt me to follow them, 
but as soon as I try to do that, they are like birds 
which keep those who are going to leave 
their hidden nests from doing the dreadful thing.

The long winding paths lead to the East,
and to the West, but at every step you make, everywhere
there appears a steep loftiness above them, and, 
rising over itself, it immediately turns
into the mind of the body; rising over itself, 
the mind turns everything into understanding, which
like water-bearing vessels, imbue and nourish every word
you say, every step you make, with their vigour.

A human thing means two men, who are like two
palms, which, together, make a snowball or 
throw it over, from hand to hand, to keep the heat: 
one of them is a start, the other is an end,
one of them is a source, the other’s a confluence,
one is a cause, the other is its result,
one of them is a question, the other is an answer;
between them are the words, rising
out of them and flowing into them.

Everything that moves me to tears, is just like myself.
The day of creation isn’t yet over: again and 
again the Man shapes his better future and destiny.

Stop, linger, wait, let your desire be free,
and you will not be a small creature, antogonistic 
to everyone, and the birds will come back to you, 
the birds that you cannot catch, when you set snares,
the birds that hide somewhere, when you search for them,

and you will hear: each bird or birdie
sings like you, and you will see: 
each bird looks like you.


Nil Hilevich / Ніл Гілевіч

***
Late at night the rain 
is whispering something 
to the apple tree.
And I will stay out of doors
and remember all I can.

***
Flower after flower.
have faded and withered
in my little orchard.
I feel sad. My sun will soon
stop shining brightly to me.


Mikhas Skobla/ Міхась Скобла 

***
Rain was running aslant to the sea,
It couldn’t run straight because of the shoal.
The sward of the bar was tempered like steel 
In the foamy waves that rose and rolled.

The wind was wiping its face with the fog.
The light had dimmed. Two shadows departed.
Shaking its head like a big hedgehog,
An old chestnut tree suddenly startled.

Translated by Alena Tabolich

Філіп Ларкін/ Philip Larkin
Дні

Навошта нам дні?
У днях мы жывём.
Яны абуджаюць нас
Кожным ранкам.
Дні нам патрэбны для шчасця:
Дзе яшчэ жыць, як не ў днях?

Адказ на гэта пытанне
Нясуць нам святар і доктар
У сваіх доўгіх плашчах,
Спяшаючыся здалёк.

***
Цяпер і я кажу:
“чвэрць стагоддзя”
ці “трыццаць гадоў таму”
аб сваім жыцці.

Ад гэтага займае дых,
бы ўверх нясе
і зноў кідае долу
ў бяздонным небе.

Усё, што яшчэ здарыцца, – 
нехта памрэ (і я таксама).
Калі і як гэта будзе,
пакуль невядома.


Недасягальнае

Між зорных выспаў ёсць
Пустэчы змроку, дзе
Рой цьмяных светлякоў
Бы ў паветры плыве.

Ім не далі імёнаў.
Вандроўнікам ўначы
Не радуюць вачэй,
Не кажуць шлях яны,

Бо іх няўлоўны бляск
Людскому воку:
Хавае невядомае
Пустэча змроку.


Вада

Каб веру ізноў
Мне шанц прапаноўваў
Стварыць, я б успомніў ваду.

Наведванне храму
Было б як пераапрананне
ў новую, сухую адзежу.

Імша ўключала б у сябе
Вобразы адданага, 
Шчырага аблівання,

А на Ўсходзе б я ўзняў
Шклянку з вадою,
Бы светлы сабор,
Дзе бясконца сыходзяцца 
промні.

Сумны дом

Дом застаецца – сумны, бы ўспамін
Пра тых, што будавалі для сябе,
А потым адышлі. А вось адзін
Дом змен цураецца і ўсё заве
Назад звярнуцца сведкаў тых часін

Калі яшчэ ён поўніўся жыццём
І ведаў, што і як павінна быць.
Мінула ўсё. Ды след пакуль відзён:
Глядзі – карціны, посуд ў шафе; спіць
Нямое піяніна. Стары вазон...

***
Першае, што я
Добра зразумеў:
Час – бы сякеры звонкі стогн
У целах дрэў.

На золку
Прачнуцца ды пачуць
Ад пеўня спеў далёкі,
У вакенца зазірнуць – 
А там плывуць аблокі, – 
Так дзіўна, калі ў цябе
Абыякавы золак на сэрцы, 
Як той, што ў вакенцы.

***
Усё, што кожны дзень 
Мы робім для сябе,
Знікае, быццам цень,
Або далей жыве.
Вось дзіўная павязь:
Чаго прычына – мы
Вярнецца праз гады,
Спрычыніцца да нас.

Пераклады з ангельскай Зміцера Занеўскага

Томас Транстромэр/ Tomas Tranströmer
До-мажор

Калі ён вяртаўся ад любай свае,
снег віраваў навокал.
Зіма паспела прыйсці,
пакуль былі яны разам.
Святлом зыходзіла ноч.
Ён не чуў ног ад шчасця.
Горад застаўся ўнізе.
Людзі, што йшлі насустрач – 
кожны ўсмешку хаваў за каўнер.
Было вольна!
І ўсе пытальнікі спеў пачалі аб прысутнасці Бога – 
так падалося яму.
Вось узнік вольны напеў
і доўгім крокам памкнуў
праз буйны снег.
І ўсё няслося да гуку “до”.
Компасу стрэлка – дрыжэла на “до”.
Гадзіна без смерці ды болю.
Было лёгка!
За кожным каўнерам хавалася ўсмешка.


Біргер Норман / Birger Norman
Чужынец

Не думай, што свабода не можа памерці.
Шмат хто ўжо бачыў дзень яе смерці.
Яны ведаюць, бо яны лілі слёзы.

Дык не вярзі ж глупстваў пра ідэалы.
Мо й табе шчэ прыдзецца ісці за труною свабоды.

І вось, калі апасля напаткаеш чужынца,
Злаві яго позірк.
Зазірні глыбей у ягоныя вочы.


Ёста Огрэн/ Gösta Ågren
Жыццё і плач

Бязвольны
ўсё жыццё
глытае слёзы.

А моцны
іх глытае
ўсім жыццём.


Спадчыннасць

Іспытамі на разумнасць
бароніць сябе эліта
ад простых. Дзеля таго
іх дзяцей адвучаюць ад 
думак перад іспытам.
Гэта нялёгка. Ды
толькі разумныя вучацца,
а вось дурныя – 
ніколі.


Бруно К. Ойер /Bruno K. Oijer

***
Ён Так моцна Жадаў Цябе, Што
Узяў І Адсёк Сабе
Усе Пальцы

А Твой Нумар Набраў Языком

Цяпер Увесь Час Чуе
Ён Твой Дзівосны Смех


Петэр Курман/ Peter Curman

Што ж на самой справе адбываецца?

У кожным з нас
гучыць маналог
думкі за шклом
амаль няўлоўныя
але непазбыўныя
бы паветра, якім дыхаеш
ці вада, якую п’еш.
Усюды з табою
нібы недарэчны шлягер
які не спяваецца
ад якога ніяк не адчэпішся.
А ноччу
калі ява раствараецца ва ўяўнасці
ты бяжыш
нібы апантаны
ўкруг, ўкруг
па сваіх уласных слядох.
Што ж на самой справе адбываецца
глыбока ўнутры нас
у тым нямым пласце
што ёсць самае
дно жыцця?


Дыялог

Вітанні! Як маецеся?
(боль! боль! боль!
бессань! бессань! бессань!
хвароба! хвароба! хвароба!
бездапаможнасць! бездапаможнасць! бездапаможнасць!)
Дзякуй, нічога. А самі?


Стыг Ларсан/ Stig Larsson
Багі

Два багі стрэліся – і здзівіліся,
Бо кожны лічыўся адзіным.
І вось
стала двое адзіных. Вось стала двое
багоў.
Што ім рабіць? Яны разважаюць.
“Я – дэман таксама,” – кажа адзін
амаль самазадаволена.
“А я – толькі бог,” – адказвае другі.
“Тады мы маглі б разысціся,” – думаюць абодва.
(Не пайсці ў розныя бакі, не,
а проста адысці адзін ад аднаго).
Першы – вельмі добры, ў памкненнях
І памылках. Другі – 
добры не менш,
але з дэманічнай ухмылкаю,
быццам прапаленай тоўстай цыгарай.
Ім не разысціся,
яны побач заўсёды.
Часам яны размаўляюць, але часцей
проста думаюць,
маўкліва думаюць.


Ларс Люндквіст/ Lars Lundkvist
Паездка

Пакуль я тушу вогнішча
там, каля возера, Карын кажа:
“Я хутка страчу зрок,
Так сказаў лекар.”

Ёй адзінаццаць,
зрок – 0,3.

“Але гэта нічога,
я амаль усё бачыла.”

“Учора я бачыла ў снезе
сяміканцовы лісток.”

“Ён гэтую ноч, у хусцінцы,
Правёў пад маёю падушкай.”

Сонца і лёд.
Канькі, што пабліскваюць у промнях.


Бертыль Петэрсан/ Bertil Petersson
Двое

Чалавецтва – 
гэта проста сінонім
калектыўнай самотнасці.

Хай адзін – 
яшчэ і не лета,
Двое – 
гэта ўжо не зіма.


Гуннар Экелоф/ Gunnar Ekelöf

***
Каханне – той жа хірург,
яно рэжа цябе, нібы нож,
заўсёды ля самага сэрца.
Яно можа нават абрэзаць…
Ты мне не верыш?
Дарэмна! Каханне змяняе
тваю скуру й твае валасы,
ты нат не пазнаеш свае хады.
Ад кахання няма ратунку,
хіба што – хірурга нож.

Пакутаваць – цяжка
Пакутаваць не кахаючы – цяжка.
Кахаць без пакут – немагчыма зусім.
Кахаць – цяжка.


Урбан Торнхамн/ Urban Tornhamn
Бы цёплы румянец шчакі

Адкінь усе гэтыя сымбалі!
Мы адчуваем тое, што нябачна нікому.
Мы бачым тое, што не адчувае ніхто.
З тваіх таямніц
нараджаюся я.
З маіх таямніц
нараджаешся ты.
Таямніца ў тым, што адзін аднаму
мы непарыўна належым.

Бы цёплы румянец шчакі
належыць заўсёды свайму твару.


Алена Таболіч – дацэнт Мінскага лінгвістычнага універсітэта, лектарка і перакладчыца. Мае кнігі “Срэбны дождж”: пераклады з англамоўнай паэзіі (1999) і “Таямніцы мастацкага перакладу” (2004), адна з аўтараў Англійска-беларускіх слоўнікаў (1989, 1995, 2004). 

Зміцер Занеўскі – выпуснік Мінскага лінгвістычнага універсітэта, перакладчык. Стажыраваўся ў Швэцыі. Перакладае з ангельскай і швэцкай моў. Дыплом прысвяціў паэтычным перакладам. 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Аб'яднаньня Villa Sokrates

[ пракамэнтуй ]

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster