БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ARCHE НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ARCHE 7-8 / 2006 г.

ARCHE 8/2006Таямніца кіраўскага арышту Антона Адамовіча 1937 году

Мікалай Ількевіч
навуковы супрацоўнік мэмарыялу «Катынь», 
галоўны рэдактар часопісу «Годы» (Смаленск).

Выпадак, пра які хачу апавесьці, безь перабольшваньня, унікальны. У маёй шматгадовай дасьледніцкай практыцы ў вывучэньні гісторыі палітычных рэпрэсіяў падобных прыкладаў ніколі раней не было.

I
Падчас падрыхтоўкі першай кнігі аб арышце Адама Бабарэкі ў мяне зьявілася рэдкая магчымасьць працаваць у архівах упраўленьняў ФСБ РФ па Кіраўскай вобласьці і па Рэспубліцы Комі.

Вывучаючы кіраўскую крымінальную справу па абвінавачаньні Генадзя Багдановіча, Адама Бабарэкі, Паўла Жаўрыда, Сяргея Пушкіна і Зьмітра Дунька, я зьвярнуў увагу на пратакол допыту Антона Еўстафевіча Адамовіча, які быў адначасова абвінавачаным і сьведкам. Допыт датаваны 26 чэрвеня 1937 г.1

Зьдзіўленьне маё было цалкам натуральнае: чаму Антона Адамовіча дапытвалі яшчэ за месяц да арышту Адама Бабарэкі і Генадзя Багдановіча (арыштаваныя, адпаведна, 25 ліпеня ўвечары і 26 ліпеня; допыты А. Бабарэкі і Г. Багдановіча пачаліся 26 ліпеня і 27 ліпеня)? У гэтай крымінальнай справе няма ні пастановы аб абраньні меры ўтрыманьня і выстаўленьні абвінавачаньня Антону Адамовічу, ні ордэру на ператрус і арышт, ні пратаколу ператрусу, ні анкеты арыштаванага, ні даведкі на арышт і прыцягненьне да адказнасьці, ні санкцыі абласнога пракурора на абраньне меры стрыманьня і прыцягненьне да адказнасьці. Наагул няма аніякіх працэсуальных дакумэнтаў, датычных Антона Адамовіча. Акрамя, як ужо пазначалася, пратаколу ягонага допыту – рукапіснага, пазьней перадрукаванага на друкарскай машынцы (копія) у пяці асобніках.

Я зьвярнуўся ў архіў Упраўленьня ФСБ РФ па Кіраўскай вобласьці. Крымінальнай справы па абвінавачаньні Антона Адамовіча там няма, у іншых сьледчых справах А. Адамовіч у якасьці абвінавачанага ня значыцца. Не аказалася справы і ў архіве КДБ Рэспублікі Беларусі. Так, прынамсі, мне адказалі зь Менску. Усё гэта, натуральна, падагравала маю дасьледніцкую цікавасьць і падштурхоўвала да далейшых пошукаў.

Я ізноў зьвяртаюся ў архіў Упраўленьня ФСБ РФ па Кіраўскай вобласьці. На гэты раз знойдзена невялічкае аб’ёмам «Дело № 1378 По обвинению Адамович[а] Антона Евстафьевича 1937 года». У справе толькі 19 аркушаў, але няма ніводнага дакумэнту, які б указваў на выстаўленьне Антону Адамовічу якіх-кольвечы крымінальна-палітычных абвінавачаньняў.

Першы дакумэнт датаваны 25 траўня 1937 г.:

«У Т В Е Р Ж Д А Ю»
ЗАМ. НАЧ. УНКВД по КИРОВ. ОБЛАСТИ
Майор Государств. Безопасности:
/ У Ю К /
25 /V – 37 года.
П О С Т А Н О В Л Е Н И Е
гор. Киров, Мая «25» дня, 1937 года.

Я, Начальник 1 Отделения 4 Отдела УГБ НКВД по Кировской области – Мл. Лейтенант Государственной Безопасности СОЛОПОВ, рассмотрел материал на отбывающего ссылку в гор. Кирове АДАМОВИЧ[А] Антона Евстафеевича и учитывая, что согласно распоряжения НКВД СССР от 18 Мая 1937 года АДАМОВИЧ подлежит аресту и направлению его в г. МИНСК, БССР, а потому –

П О С Т А Н О В И Л:
АДАМОВИЧ[А] А. А. арестовать и направить спецконвоем в распоряжение НКВД БССР в гор. Минск.
Арест АДАМОВИЧ[А] согласован с прокурором Союза ССР.

НАЧ. 1 ОТДЕЛЕНИЯ 4 ОТДЕЛА УГБ
Мл. Лейтенант Госуд. Безопасности:
/СОЛОПОВ/

«СОГЛАСЕН»
ПОМ НАЧ УНКВД – НАЧ 4 ОТДЕЛА УГБ
Ст. Лейтенант Госуд. Безопасности:
/МУРАВЬЕВ/2

У пратаколе допыту ёсьць наступныя біяграфічныя зьвесткі аб Антону Адамовічу, паведамленыя ім сьледчаму Церахаву, які яго дапытваў (у кнігу аб Адаму Бабарэку гэтыя зьвесткі не ўвайшлі): нарадзіўся ў Менску, месца жыхарства да арышту – г. Кіраў, вул. М. Гвардыі 6в, выкладчык замежных моваў, месца працы – сярэдняя школа № 10, адукацыя вышэйшая пэдагагічная, адносіны да вайсковай службы – тылапалчэнец, беларус, беспартыйны, пашпарта ня мае, нежанаты; бацька – Івашкевіч Аляксандар Паўлавіч, 52 гады, маці – Івашкевіч Паўліна Паўлаўна (Менск, вул. Гарбарная 31, кв. 1); з 1918 да 1930 г. жыў у Менску: навучэнец сямігодкі № 2, пэдтэхнікуму і Белдзяржунівэрсытэту (л. д. 94, 97). 

Наступны дакумэнт складзены амаль празь месяц, 22 чэрвеня 1937 г.:

П О С Т А Н О В Л Е Н И Е
О направлении арестованного АДАМОВИЧ[А] Антона Евстафьевича.
гор. Киров, Июня 22-го дня 1937 года.

Содержащийся в тюрьме г. Кирова, арестованный АДАМОВИЧ А. Е. распоряжением 4 Отдела ГУГБ НКВД СССР от 12 Мая 1937 года № 10639 – подлежит направлению в распоряжение 4-го Отдела УГБ НКВД БССР, а потому,
П О С Т А Н О В И Л:
АДАМОВИЧ[А] А. Е. направить очередным этапом в распоряжение 4-го Отдела УГБ НКВД БССР гор. Минск.

НАЧАЛЬНИК 1 ОТДЕЛЕНИЯ 4 ОТДЕЛА УГБ

Мл. Лейтенант Государств. Безопасности:

/С О Л О П О В/

«СОГЛАСЕН»
ПОМ. НАЧ. УНКВД – НАЧ. 4 ОТДЕЛА УГБ
Ст. Лейтенант Госуд. Безопасности:
/М У Р А В Ь Е В/3

Толькі праз 32 дні пасьля арышту, 26 чэрвеня, Антон Адамовіч, пра што казалася напачатку, быў дапытаны апэратыўным упаўнаважаным 4-га аддзелу Ўпраўленьня дзяржаўнай бясьпекі малодшым лейтэнантам дзяржбясьпекі Церахавым. Дарэчы, 26 чэрвеня – дата нараджэньня Антона Адамовіча – яму ў той дзень споўнілася 28 гадоў. Пасьля допыту Антона Адамовіча было аддадзенае распараджэньне начальніку аддзелу працоўных пасяленьняў і месцаў зьняволеньня турмы аб этапаваньні арыштаванага ў Менск:

НАЧАЛЬНИКУ ТЮРЬМЫ тов. УСИКОВУ. – г. Киров.
КОПИЯ: КОМАНДИРУ КОНВОЙНОГО ДИВИЗИОНА. – г. Киров.

Препровождаю копию постановления о направлении арестованного АДАМОВА (правільна – АДАМОВІЧА. – М. І.) Антона Евстафьевича – для исполнения.
Адамович[а] А. Е. с очередным этапом, отходящим 27/VI-37 г. направьте в г. Минск, в распоряжение 4-го отдела УГБ НКВД по Белорусской ССР.
В пути следования изолируйте Адамович[а] от уголовников.
Об исполнении сообщите.
ПРИЛОЖЕНИЕ: копия постановления.

НАЧ. 8 ОТД. УГБ НКВД К/О.
МЛ. ЛЕЙТЕН. ГОС. БЕЗОП. – /СВЕШНИКОВ/4

II
Тут самы час прыгадаць кнігу Антона Адамовіча «Творы», выдадзеную ў 2003 г. намаганьнямі Лявона Юрэвіча ў Нью-Ёрку. У ёй, разам зь іншымі цікавымі матэрыяламі, апублікавана менская аўтабіяграфія Антона Адамовіча, датаваная 16 лістапада 1941 г.5. Напісаная ў акупаваным Менску, яна рэзка кантраставала зь ягонай кіраўскай споведзьдзю (сьнежань 1935 г.6), вядомай больш шырокаму колу дасьледнікаў, і была наскрозь прасякнутая цьвёрдай перакананасьцю, што архівы НКУС БССР цалкам зьнішчаныя альбо захопленыя немцамі. Аўтабіяграфія выклікае лёгка зразумелы недавер, а часам, пры чытаньні яе пэўных радкоў – трывалае непрыняцьце. Прынамсі, у мяне. Таму што лёгіка пабудовы тэксту вельмі ўражвае і імгненна разбураецца ня толькі пры дэталёвым супастаўленьні з дакладна вядомымі цяпер фактамі, але нават пры першым уважлівым азнаямленьні з дакумэнтам. Хаця, варта адзначыць, аўтабіяграфія 1941 г. па-свойму цікавая, і найперш як сьведчаньне той эпохі, у выніку сур’ёзнага і цалкам усьвядомленага выбару Антона Адамовіча, які крута зьмяніў хаду ўсяго свайго жыцьця.

Але ў 1998 г., калі я працаваў з архіўнымі крыніцамі з кіраўскага ўпраўленьня ФСБ, я такіх высноваў зрабіць ня мог, таму што з абедзьвюма аўтабіяграфіямі пазнаёміўся толькі ў 2005 г., як і большасьць маіх калегаў-дасьледнікаў.

III
Цяпер ізноў вернемся ў 1937 г.

1 ліпеня начальнік турмы г. Кірава далажыў кіраўніцтву аб выкананьні ўказаньняў:

Нач-ку 8 го отд УГБ УНКВД КО
мл. лейтенанту госбезопасности

Тюрьма НКВД гор. Кирова ставит Вас в известность, что Следственно З/К Адамович Антон Евстафьевич этопирован 27/VI-37 г гор Минск в распореж. нач-ка 4 го отд УГБ НКВД БССР.

/ Начальник тюрьмы
Начальник УРЧ7

Ці была перанакіраваная ў Менск сьледчая справа па абвінавачаньні Антона Адамовіча і ці заводзілася яна наагул, з дакумэнтаў няясна. Ёсьць толькі пазнака – на вокладцы справы, зь якой я знаёміўся: «Направ. г. Минск». Найверагодней, пазнака ўказвае, што сьледчая справа накіраваная ў Менск. Але запіс можна зразумець і так, што Антон Адамовіч накіраваны (то бок этапаваны) у Менск.

IV
Крыху больш чым праз два гады, калі ў Кіраве ўжо забылі на Антона Адамовіча і нават на крымінальную справу, паводле якой 15 лютага 1938 г. былі асуджаныя на 10 гадоў папраўча-працоўных лягераў Генадзь Багдановіч, Адам Бабарэка, Павел Жаўрыд, Сяргей Пушкін і Зьміцер Дунько, Менск раптам нагадаў пра сябе ашаламляльным дакумэнтам:

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО.

НАЧ. УНКВД КИРОВСКОЙ ОБЛАСТИ
гор. К и р о в.

25-го мая 1938 г. (правільна – 1937. – М. І.) в г. Кирове был арестован отбывший срок наказания за антисоветскую деятельность белнацдем АДАМОВИЧ Антон Евстафьевич.
При обыске у АДАМОВИЧА был изъят воинский билет на его имя.
В 1938 г. АДАМОВИЧ из под стражи освобожден и проживает в г. Минске.
Просьба выслать во 2-й Отдел УГБ НКВД БССР воинский билет АДАМОВИЧА Антона Евстафьевича.

НАЧ 2 ОТДЕЛА УГБ НКВД БССР
КАПИТАН ГОСБЕЗОПАСНОСТИ /СЕРГЕЕВ/

НАЧ 3 ОТДЕЛЕНИЯ 2 ОТДЕЛА
ЛЕЙТЕНАНТ ГОС. БЕЗОПАСНОСТИ /ФЕДОРОВ/

5 августа 1939 г.
№ 4444/4
г. М и н с к8 

Ёсьць і адказ з Кірава:

НАЧАЛЬНИКУ 2 ОТДЕЛА УГБ НКВД БССР
КАПИТАНУ ГОСУДАРСТВЕН. БЕЗОПАСНОСТИ –
тов. СЕРГЕЕВУ.
гор. Минск.

Сообщаем, что В/билета на имя АДАМОВИЧА Антона Евстафьевича у нас не имеется, кроме того при этапировании АДАМОВИЧА в Ваше распоряжение были все материалы обыска направлены с ним.

ПОМ. НАЧАЛЬНИКА 1 СПЕЦОТДЕЛА УНКВД К/ОБЛ.
МЛ. ЛЕЙТЕНАНТ ГОСБЕЗОПАСНОСТИ – (МАЛЬЦЕВ)

ОПЕРУПОЛНОМОЧЕН[Н]ЫЙ
СЕРЖАНТ ГОСБЕЗОПАСНОСТИ – (АНФИЛАТОВ)9 

Неабходна зьвярнуць увагу, што ў дакумэнце ёсьць указаньне на нейкія сьледчыя матэрыялы, аднак, як і раней, незразумела, ці была заведзеная крымінальная справа па абвінавачаньні Антона Адамовіча.

V
Прамінула яшчэ чатыры гады. У траўні 1943 г. у Кіраў паступае тэрміновае распараджэньне, перададзенае па ўрадавым тэлефоне ад імя наркама ўнутраных справаў БССР (наркамат тады знаходзіўся ў эвакуацыі ў Маскве):

Принято по «ВЧ»
Из Москвы.
На Запрос Наркома внутренних дел БССР

Адамович Антон Евстафьевич 1909 г. рожд. <…>
Адамович в 1936 г. находился в административной ссылке в гор. Кирове.
Необходимо срочно разыскать и выслать в НКВД СССР на имя наркома внутр. дел БССР <…> автобиографию Адамович[а], кроме того другие материалы за период его пребывания в ссылке в гор. Кирове.
О результатах срочно сообщить.

Передал – Гусев
16/V-43 г. Принял Устюжеников.

Комисар г/б т. Питовранов данную записку для исполнения приказал передать нач. 1 го спецотдела тов. Мальцеву. Устюжеников10

Беларускія чэкісты ў той момант плянавалі неяк выкарыстоўваць Антона Адамовіча і кагосьці яшчэ зь вядомых гісторыкам асобаў, якія былі ў гэты пэрыяд у Менску і па-за лініяй фронту, у сваіх мэтах – ці то з пазыцыяў менскага падпольля, ці то з пазыцыяў канкрэтнага партызанскага фармаваньня. Аднак пра гэта, я думаю, распавядуць калі-небудзь іншыя дасьледнікі, якія добра ведаюць дакумэнты Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь і архіву КДБ Рэспублікі Беларусь.

Адказ кіраўскіх чэкістаў у Маскву быў атрыманы 17 траўня:

Передать по «ВЧ»

г. МОСКВА НКВД СССР
(для НАРКОМА БССР)

На запрос по «ВЧ» от 16/V-43 года сообщаю что на АДАМОВИЧ[А] Антона Евстафьевича в УНКВД по Кировской области никаких материалов не имеется.

Начальник УНКВД по Кировской области
Полковник Государств. Безопасности
/УШАХИН/
_ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _ _
Начальник 1 Спецотдела УНКВД КО
Капитан Государств. Безопасности. – /МАЛЬЦЕВ/
17 мая 1943 г.
гор. Киров11

VI
Праз адзінаццаць гадоў, у 1954 г., аб Антону Адамовічу прыгадалі кіраўскія чэкісты. Уласна, прыгадалі не пра яго самога – бо з 1937 г. зьмянілася цэлае пакаленьне супрацоўнікаў дзяржаўнай бясьпекі – а пра ягоную справу, доўгая адсутнасьць якой у Кіраве, у месцы арышту, прымусіла іх заняцца пошукам дакумэнтаў. І штуршком да гэтага стаў перагляд крымінальных справаў, які пачаўся праз год пасьля расстрэлу Лаўрэнція Берыі. Супрацоўнік Упраўленьня КДБ пры Савеце міністраў СССР па Кіраўскай вобласьці Платуноў 9 лістапада 1954 г. запрасіў у картатэках улікова-архіўнага аддзелу свайго ўпраўленьня і 1-га спэцаддзелу мясцовага ўпраўленьня МУС зьвесткі аб Антону Адамовічу. Платуноў атрымаў даведку наступнага зьместу:

С П Р А В К А

1). 10/IV-31 г. Коллегией ОГПУ по ст 58-10-11, 4, 7 – УК выслать в г. Глазов на 5 лет.
2). 14/VII-35 г. Особым Совещ[анием] НКВД СССР срок продлен на 2 года.
3) 27/VI-37 г. Арестован и направлен этапом в гор. Минск в 4 отдел УГБ НКВД БССР при № 5-0-1378.
Разыскивается 4 Упр[авлением] МГБ СССР списком № 1 стр 11 как участник антисоветской орг[анизации] «Рада белорусской народной республики[»].
16/XI-54 г.12

У сьнежні 1954 г. у Менск накіроўваецца службовы ліст з мэтай выяўленьня архіву, дзе захоўваюцца матэрыялы, зьвязаныя з арыштам у Кіраве Антона Адамовіча:

Совершенно секретно
экз. ___

НАЧАЛЬНИКУ УЧЁТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА КОМИТЕТА
ГОСБЕЗОПАСНОСТИ ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ БЕЛОРУССКОЙ ССР.
гор. М и н с к.

По распоряжению НКВД СССР, в мае 1937 года УНКВД Кировской области был арестован и затем этапирован в гор. Минск в распоряжение НКВД БССР АДАМОВИЧ Антон Евста[ф]ьевич, 1909 года рождения.
В связи с пересмотром архивов, просим сообщить результаты следствия по делу АДАМОВИЧА, выслав копию решения (определения, приговора или постановления о прекращении) – для приобщения к имеющемуся у нас наблюдательному делу на АДАМОВИЧА.

ЗАМ. НАЧАЛЬНИКА УЧЁТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА УКГБ
КИРОВСКОЙ ОБЛАСТИ – МАЙОР – (ФУФАЕВ)

ЗАМ. НАЧАЛЬНИКА ОТДЕЛЕНИЯ УАО УКГБ –
КАПИТАН – (ЛОГИНОВ)13

Совершенно секретно.

В СЕКРЕТАРИАТ НКВД СССР

(Для НКВД БССР)

Гор. Москва.

На запрос по «ВЧ» от 16/V-43 года по вопросу высылки автобиографии <…> АДАМОВИЧ[А] Антона Евстафьевича сообщаю, что в УНКВД по Кировской области указанных материалов не имеется.

Начальник 1 Спецотдела УНКВД КО

Капитан Государств. Безопасности. – /МАЛЬЦЕВ/

КДБ пры СМ БССР адрэагаваў апэратыўна наступным адказам:

Секретно
экз № ___

ЗАМ. НАЧАЛЬНИКА УЧЕТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА УКГБ
при СМ СОЮЗА ССР по КИРОВСКОЙ ОБЛАСТИ
майору – тов. ФУФАЕВУ
г. Киров

На № 10/2-3118 от 3 декабря 1954 года.

По учету I спецотдела МВД БССР проходит АДАМОВИЧ Антон Евстафьевич, арестован 24 июля 1930 года ПП ОГПУ по ст. 58-2, 58-II УК РСФСР и осужден 10 апреля 1931 г. судебной коллегией ОГПУ на 5 лет ИТЛ. Архивно-следственное дело хранится в учетно-архивном отделе КГБ при СМ СССР под № 553618. Он же арестован в 1937 году[.] Постановлением НКВД БССР от 26 июня 1938 года, дело прекращено. Архивно-следственного дела за 1937 год у нас не имеется и сведениями о местонахождении его не располагаем.

ЗАМ. НАЧАЛЬНИКА УЧЕТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА КГБ
при СМ БССР – подполковник /КОБЕЛЯЦКИЙ/

НАЧАЛЬНИК 4 ОТДЕЛЕНИЯ
майор /ГЛАДЫШЕВ/14

Адзначу яшчэ раз, што 26 чэрвеня – дзень народзінаў Антона Адамовіча. Магчыма, гэта простая выпадковасьць, але, мяркуючы паводле гэтага адказу зь Менску, пастанова НКУС БССР аб спыненьні справы Антона Адамовіча была зацьверджаная ў дзень ягонага 29-годзьдзя.

Цяпер з Кірава ідзе запыт у Маскву:

Совершенно секретно
экз. № 1

НАЧАЛЬНИКУ 2 СЕКТОРА УЧЁТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА
КОМИТЕТА ГОСБЕЗОПАСНОСТИ ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ СССР –
ПОЛКОВНИКУ ТОВ. К Р Я Ж Е В У.
гор. М о с к в а.

Просим Вашего указания о высылке нам копии постановления Коллегии ОГПУ от 10 апреля 1931 года и Особого Совещания НКВД СССР от 14 июля 1935 года по следственному делу на АДАМОВИЧ[А] Антона Евстафьевича, 1909 г. рождения, хранящемуся в Центральном архиве под № 553618.
Просим также проверить – не хранится ли у Вас следственное дело на АДАМОВИЧА А. Е. за 1937 год, которое было прекращено постановлением НКВД БССР от 26 июня 1938 года. В положительном случае просьба выслать копию постановления [и] по этому делу.
Копии постановлений необходимы для приобщения к хранящемуся у нас контрольно-наблюдательному делу на АДАМОВИЧА.

НАЧАЛЬНИК УПРАВЛЕНИЯ КОМИТЕТА ГОСБЕЗОПАСНОСТИ ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ СССР ПО КИРОВСКОЙ ОБЛ.
п о л к о в н и к – (СЫСОЕВ)

ЗАМ. НАЧ. УЧЁТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА УКГБ –
м а й о р – (ФУФАЕВ)15

У канцы студзеня 1955 г. Масква вяртае запыт у Кіраў і паведамляе:

СЕКРЕТНО

Зам. Нач. Учетно-архивного отдела УКГБ
при СМ СССР по Кировской обл.
тов. Фуфаеву
гор. Киров.

Возвращая Ваш запрос № 10/2-120 от 31 XII-1954 г. сообщаем, что архивно-следственное дело № 553618 по обвинению Адамович[а] А. Е. направлено 18-XI-1954 г. при № 16/21-553618 на постоянное хранение в КГБ Белорусской ССР. Арх[ивно-] след[ственного] дела за 1937 год на Адамович[а] А. Е. у нас не имеется[.]
ПРИЛОЖЕНИЕ: на 1 листе

Зам начальник[а] 2 сектора
п/полковник (Кирин)

/ Зам начальник[а] 2 отделения
п/полковник (Сосин)16

Кіраўскае Ўпраўленьне дзяржбясьпекі ізноў накіроўвае ліст у КДБ пры СМ БССР:

Копия
Секретно
Экз. № 2

НАЧАЛЬНИКУ УЧЕТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА КГБ
ПРИ СМ БЕЛОРУССКОЙ ССР
Гор. М И Н С К

По сообщению Учетно-Архивного отдела КГБ при СМ СССР, 18 ноября 1954 года при № 16/21-553618 Вам для постоянного хранения из Центрального архива выслано архивно-следственное дело № 553618 по обвинению АДАМОВИЧ[А] Антона Евстовьевича, 1909 года рождения.
Просим выслать копии постановлений Коллегии ОГПУ от 10 апреля 1931 года и Особого Совещания НКВД СССР от 14 июля 1935 года в отношении АДАМОВИЧА, а также копию постановления НКВД БССР о прекращении дела от 26 июня 1938 года для приобщения к хранящемуся у нас контрольно-наблюдательному делу на АДАМОВИЧА.

П/П НАЧАЛЬНИК УЧЕТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА УКГБ
ПРИ СМ СССР ПО КИРОВСКОЙ ОБЛ.
полковник – (ФИЛИППОВ)

П/П ЗАМ. НАЧ. 2 ОТД-НИЯ УЧЕТНО-АРХИВНОГО ОТД.
УКГБ ПРИ СМ СССР ПО КИРОВСК. ОБЛ.
капитан – (ЛОГИНОВ)17

Пачатак рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, вялізная колькасьць скаргаў і зваротаў ад саміх пацярпелых у гады сталінскага тэрору, ад сваякоў пацярпелых і нявінна загінулых не дазволілі ў той момант выканаць запыт з Кірава. Вось што адказалі зь Менску ўжо ў лютым 1955 г.:

Секретно
экз № ___

НАЧАЛЬНИКУ УЧЕТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА УКГБ
при СМ СССР по КИРОВСКОЙ ОБЛАСТИ – ПОЛКОВНИКУ
тов. ФИЛИППОВУ
гор. Киров

На № 10/2/413 от 5 февраля 1955 года.

В связи с тем, что архивно-следственное дело по обвинению АДАМОВИЧ[А] Антона Евстафьевича и других находится в прокуратуре БССР на рассмотрении по жалобе ЗЕНЮК[А] Петра Антоновича исполнить Ваш запрос по существу не представляется возможным.

ЗАМ. НАЧАЛЬНИКА УЧЕТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА КГБ
при СМ БССР – подполковник /КОБЕЛЯЦКИЙ/

НАЧАЛЬНИК 4 ОТДЕЛЕНИЯ
майор /ГЛАДЫШЕВ/18

Празь пяць месяцаў кіраўскія чэкісты ізноў зьвяртаюцца ў КДБ пры СМ БССР:

Сов. секретно
экз. №1

ЗАМ. НАЧАЛЬНИКА УЧЁТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА КОМИТЕТА
ГОСБЕЗОПАСНОСТИ ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ БЕЛОРУССКОЙ ССР –
ПОДПОЛКОВНИКУ ТОВ. КОБЕЛЯЦКОМУ.
гор. М и н с к.

На Ваш № 4/4-821 от 18. II-1955 года.

Просим исполнить наш № 10/2/413 от 5 февраля 1955 года, если архивное следственное дело по обвинению АДАМОВИЧА Антона Евстафьевича и других возвратилось из Прокуратуры БССР.

/ ЗАМ. НАЧАЛЬНИКА УЧЁТНО-АРХИВНОГО ОТДЕЛА УКГБ
ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ СССР ПО КИРОВСКОЙ ОБЛАСТИ –
м а й о р – (ФУФАЕВ)19

Аднак 8 жніўня 1955 г. гэты запыт быў вернуты ў Кіраў і ў сутнасьці без выкананьня, з папярэдняй адпіскай (на зваротным баку):

Справка

Архивно следственное дело на Зенюк[а], Адамович[а] и др. находится в прокуратуре БССР.

О/уполном УАО КГБ БССР
ст лт Новиков
2/VIII 55 г.20

Гэты апошні паводле храналёгіі дакумэнт, прысутны ў архіве Ўпраўленьня ФСБ РФ па Кіраўскай вобласьці, датычны Антона Адамовіча ў сувязі з гэтай гісторыяй21. Мяркуючы па ўсім, кіраўскія чэкісты асобай Антона Адамовіча ніколі больш не цікавіліся.

Пераклад з расейскай

Паводле сфальсыфікаванай у 1930–1931 гг. ГПУ БССР крымінальнай справы «Саюз Вызваленьня Беларусi» («СВБ») супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі было арыштавана 108 дзеячаў навукі і культуры Беларусі. 90 чалавек Калегіяй АГПУ СССР у 1931 г. асуджаныя да розных тэрмінаў зьняволеньня ў канцлягеры, папраўча-працоўныя лягеры і да высылкі (у тым ліку і Антон Адамовіч). У адносінах 18 чалавек сьледзтва было прыпыненае. У 1956–1988 гг. усе асуджаныя паводле справы «СВБ» былі рэабілітаваныя дзеля адсутнасьці складу злачынства. Абсалютная большасьць тых, хто быў рэпрэсаваны ў 1931 г., былі ізноў асуджаныя Адмысловай Нарадай НКУС СССР летам 1935 г. (у завочным парадку, паводле сьпісаў УНКВД зь месцаў), арыштаваныя ў 1937–1938 гг., расстраляныя альбо сасланыя ў канцлягеры. Тыя, хто не загінуў у зьняволеньні, былі арыштаваныя трэці раз у 1949–1952 гг.


1 Илькевич Н. Н. Адам Бабарека: арест – лагерь – смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937–1938 гг.: Документальный очерк. – Смоленск, Посох, 1999. С. 18–23; архив Управления ФСБ РФ по Кировской области (УФСБ РФ КО). Дело № СУ-5466, л. д. 94–99.

2 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 4. Тут і далей захаваны правапіс арыгіналаў. На дакумэнце ёсьць адзнака: Получено. 27/VI-37 г.

3 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 2.

4 Тамсама. Л. д. 1. На дакумэнце ёсьць адзнакі: Т. Мальцеву К переписке; Получ. 26/VI 37 г. Мальцев.

5 Адамович А. Мой счёт им. Жизнеописание одного из «осчастливленных» большевистским «раем» // Адамовiч А. Творы. Нью-Ёрк, БIНіМ, 2003. С. 720–725.

6 Тамсама. С. 610–686.

7 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 3. № 7560. На дакумэнце ёсьць адзнака: Т. Анисимову дайте карточку из оск. 13/VII.

8 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 5. У Кіраве дакумэнт атрыманы 13 жніўня 1939 г. На дакумэнце ёсьць адзнакі: Т Анфилатову Вышлите 13/8 Мальцев.

9 Тамсама. Л. д. 6. № 5.3.3285, 15 августа 1939 г.

10 Тамсама. Л. д. 7. На дакумэнце ёсьць адзнакі: Т. Мальцеву; Исполнено Т. Волкова В набл. сл. дело Адамовича 22/V-43 г.

11 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 8. Падобны зьместам дакумэнт быў накіраваны з Кірава ў сакратарыят НКУС СССР (л. д. 9. № 5-4525, 21 мая 1943 г.):

12 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 18–18 об.

13 Тамсама. Л. д. 17. № 10/2/3118, 3 декабря 1954 г.

14 Тамсама. Л. д. 16. № 4/4-6033, 21 декабря 1954 г. На дакумэнце ёсьць адзнака: 2 к запросу 27 XII.

15 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 14, 15. № 10/2/120, 31 декабря 1954 г. На дакумэнце ёсьць адзнака: Т. Тихомирову одновр. сообщите что прекр. дела за 1937 г у нас нет 25/I Сысоев.

16 Тамсама. Л. д. 13. № 16/10-16261-вх, 26 декабря 1955 г. На дакумэнце ёсьць адзнака: т Логинову 2/II 55 г. Филиппов.

17 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 12. № 10/2/413, 5 февраля 1955 г.

18 Тамсама. Л. д. 11. № 4/4-821, 18 февраля 1955 г. На дакумэнце ёсьць адзнака: т Логинову 24 II 55 г. Филиппов.

19 Архив УФСБ РФ КО. Дело № СУ-3533. Л. д. 10, 19. № 10/2/2734, 19 июля 1955 г. На дакумэнце ёсьць адзнакі: т. Новикову Доложите исполнение 25 VII; т Платунову 8 VIII 55 г Филиппов.

20 Тамсама. Л. д. 10 об.

21 У архіве Ўпраўленьня ФСБ РФ па Кіраўскай вобласьці ёсьць яшчэ адзін дакумэнт – пратакол допыту Антона Адамовіча ў якасьці сьведкі па сьледчай справе, сфабрыкаванай УГБ УНКУС па Кіраўскім краі ў жніўні 1935 – лютым 1936 гг. Пра гэты пратакол допыту і пра самую крымінальную справу я ўжо пісаў, але больш дэталёва апавяду іншым разам. 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі ARCHE

 кантакт: analityka@yahoo.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster