БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ARCHE НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ARCHE 9 / 2006 г.

ARCHE 9/2006Разгон
Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання*

Дадатак
Пастанова аб прыпыненні папярэдняга следства па крымінальнай справе

12.10.95 г.
г. Мінск

Ст. следчы па асабліва важных справах пры Генеральным пракурору Рэспублікі Беларусь ст. дарадца юстыцыі Бролішс Я. Я., разгледзеўшы справу пра падзеі ў Доме ўрада, узбуджаную 12.04.95 па ч. 2 арт. 201 і ч. 2 арт. 167 КК РБ,

вызначыў:

11 красавіка 1995 года дэпутаты Вярхоўнага Савета рэспублікі Аксаміт М. В., Баршчэўскі Л. П., Кржыжаноўскі М. Х., Навумчык С. М., Пазьняк З. С., Шут А., Трусаў А. А. і іншыя – усяго 19 чалавек аб’явілі акцыю палітычнага пратэсту ў выглядзе галадоўкі і ў сувязі з гэтым у вечаровы і начны час засталіся ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета, размешчанай у Доме ўрада ў горадзе Мінску.

А 20-й гадзіне 09-й хвіліне 11 красавіка ў дзяжурную частку Упраўлення ўнутраных справаў гарвыканкама паступіў ананімны тэлефонны званок аб тым, што Дом урада замініраваны і магчымы выбух.

Абследаваннем першага і другога паверхаў Дома ўрада, у тым ліку і залы пасяджэнняў, зробленым сапёрамі, выбуховых прыстасаванняў не выяўлена, пра што а 0-й гадзіне 30-й хвіліне 12 красавіка складзены акт. Разам з тым, са спасылкай на паведамленне аб мініраванні і магчымасці выбуху, а 2-й гадзіне 50-й хвіліне дэпутаты супраць іх волі гвалтам выведзеныя з залы і групамі па 2–5 чалавек вывезеныя ў розныя месцы горада. Пасля вывядзення дэпутатаў зроблены дагляд іх асабістых рэчаў, якія засталіся ў зале пасяджэнняў.

Дэпутаты паказалі, што ў іх выдаленні з Дома ўрада ўдзельнічала значная колькасць служачых міліцыі, войска і неапазнаных фармаванняў, якія дзейнічалі беспрычынна груба, наносілі ім удары кулакамі, нагамі і гумовымі палкамі.

Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, сем дэпутатаў, якія прайшлі агляд, мелі лёгкія цялесныя пашкоджанні, што не выклікалі разладу здароўя, у выглядзе шматлікіх крывападцёкаў, прычыненне якіх магчымае пры абставінах, указаных пацярпелымі. Аналагічныя цялесныя пашкоджанні мелі тры дэпутаты, якія не звярнуліся ў бюро экспертызы.

Устаноўлена, што ў Доме ўрада былі ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў першай роты вайсковай часткі 3214 у колькасці 37 чалавек, першай роты вайсковай часткі 5448 у колькасці 43 чалавек, атрад міліцыі асаблівага прызначэння МУС у складзе 86 чалавек, 24 службоўцы Галоўнага ўпраўлення аховы МУС. Гэтыя ваеннаслужачыя і супрацоўнікі міліцыі дапытаныя, паказалі, што гвалту адносна дэпутатаў не ўжывалі.

Апроч вышэйназваных, у Доме ўрада былі і здзяйснялі актыўныя дзеянні ў адносінах да дэпутатаў падраздзяленні, ведамасная прыналежнасць і асабісты склад якіх следствам не выяўленыя.

Наяўныя ў справе звесткі пра ўдзел у падзеях, што расследуюцца, ваенізаванага фармавання органаў дзяржбяспекі па барацьбе з тэрарызмам кіраўніцтва КДБ РБ не пацвердзіла.

Замяшанасць войска ў падзеях у Доме ўрада Міністэрства абароны адмаўляе.

Упраўленнем аховы пры прэзідэнту рэспублікі неаднаразовыя запыты пракуратуры пакінутыя без рэагавання.

Касеты відэазапісу, выкананага ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета, Адміністрацыя прэзідэнта следству не перадае. Змест касет мае істотнае значэнне для вызначэння кола ўдзельнікаў падзей, што расследуюцца, вызначэння іх асобы, ступені ўдзелу і магчымай віны, і, такім чынам, выяўлення ісціны па справе.

Сабраныя доказы сведчаць пра тое, што дзесяці народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, на якіх распаўсюджваецца палажэнне арт. 37 аб дэпутацкай недатыкальнасці закона «Аб статусе народнага дэпутата», дзеяннямі прадстаўнікоў улады прычыненыя цялесныя пашкоджанні. Аднак вызначыць канкрэтныя асобы і абставіны прычынення цялесных пашкоджанняў дасюль не выявілася магчымым.

Таксама не выявілася магчымым вызначыць асобу грамадзяніна, які перадаў ілжывае паведамленне пра мініраванне Дома ўрада і пра магчымасць выбуху.

Улічваючы, што па справе вычарпаныя ўсе магчымасці для збірання дадатковых доказаў следчым шляхам, кіруючыся п. 3 арт. 194 КПК РБ,

пастанавіў:

папярэдняе следства па справе прыпыніць праз невызначэнне асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачаных.

Ст. следчы ст. дарадца юстыцыі Я. Я. Бролішс


РАЗГОН: ЗЬМЕСТ
Ад укладальніка  
МІКАЛАЙ АКСАМІТ Скокі чорных гарылаў
ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІ Крывавая ноч
ЮРАСЬ БЕЛЕНЬКІ Хлопцы, ці патрэбны вам лідэр?
ІГАР ГЕРМЯНЧУК Праверана: мінаў няма
ВАЛЯНЦІН ГОЛУБЕЎ Галадоўка
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ Супрацьстаянне
ЛЯВОНЦІЙ ЗДАНЕВІЧ Нягнуткасць загубіла БНФ
МІКАЛАЙ КРЖЫЖАНОЎСКІ Са збіцця дэпутатаў пачалася дыктатура…
АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА Я мушу дэманстраваць уладу
ПЁТРА САДОЎСКІ Такое не забываецца
АЛЕГ ТРУСАЎ Усё нагадвала ваенны пераварот
МІХАІЛ ЦЕСАВЕЦ Пагражалі… праліццём крыві
ДАДАТАК Пастанова аб прыпыненні папярэдняга следства па крымінальнай справе

Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі ARCHE

 кантакт: analityka@yahoo.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster