БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ARCHE НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ARCHE 9 / 2006 г.

ARCHE 9/2006Разгон
Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання*

Яўген Анішчанка

Ад укладальніка

Падзеі, пра якія гаворыцца ніжэй, адбыліся неўзабаве пасля прыходу да ўлады прэзідэнта А. Лукашэнкі. На пачатку 1995 г. ён запатрабаваў сабе неабмежаваных паўнамоцтваў, адкрыта заявіўшы, што пакліканы пакласці канец «разгулу экстрэмісцкіх і мафіёзных элементаў»[1], бо народ стаміўся ад бяздзейнасці ўлады, ад бясконцага спадзявання на яе.

У прэзідэнцкім атачэнні паставілі за мэту выдаліць з палітычнай сцэны дзейны парламент, зрабіць сілавыя міністэрствы паслухмянымі інструментамі прэзідэнцкай волі і спаралюшваць любое праяўленне грамадскай апазіцыі. 1 студзеня 1995 г. А. Лукашэнка прапанаваў выключыць з Закона аб Вярхоўным Савеце артыкул аб тым, што «Вярхоўны Савет з’яўляецца гарантам замацаваных у Канстытуцыі і законах і міжнародных абавязаннях дзяржавы правоў і свабод грамадзянаў Беларусі, арганізоўвае кантроль за іх выкананнем». ВС яму адмовіў, і А. Лукашэнка публічна заявіў, што не збіраецца больш хадзіць у ВС, дзе яго абавязкова «збэсцяць, стопчуць і здраднікам аб’явяць»2.

15 сакавіка 1995 г. А. Лукашэнка выклаў у тэлеэфіры сваю ідэю рэферэндуму па мовах, саюзе з Расіяй, нацыянальна-дзяржаўных сімвалах і адначасова прапанаваў ВС самараспусціцца. Ён пагражаў, што калі дэпутаты на працягу тыдня не разгледзяць беларуска-расійскі дагавор і не разыдуцца добраахвотна, то ён зробіць захады, каб навесці парадак: «Ніякай абсалютнай улады мне б не хацелася, але я вымушаны прымаць адпаведныя меры»3. Калі ж апазіцыя ў ВС запрацівілася падобнаму ціску і на знак пратэсту абвясціла 11 красавіка 1995 г. галадоўку, Лукашэнка запатрабаваў «эвакуаваць» дэпутатаў з Дома ўрада.

Гэтак сканаў Вярхоўны Савет ХІІ склікання – парламент, які «жыў грэшна і пакончыў смешна». Апазіцыя аказалася ў ім «запалам у іржавай гранаце», а сам ВС уласнаручна падпісаў сабе смяротны вырак.

Такое магло здарыцца выключна ў барацьбе за неабмежаваную ўладу праз адсутнасць супрацьвагі аўтарытарызму ў выглядзе грамадзянскай супольнасці. У выніку ў краіне знішчаны каштоўны прынцып дэмакратыі – падзел уладаў, які не дазваляе дамінаваць ніводнай яе галіне. Парушаны баланс непазбежна асуджае грамадства на валюнтарызм і аўтарытарызм.

Вось пра гэты пераходны працэс у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі і вёў я гаворку з дэпутатамі былога Вярхоўнага Савета ХІІ склікання. Мае суразмоўцы, апроч старшыні прэзідыума ВС М. Грыба, якраз паходзяць з асяродку сяброў БНФ, на якіх паставілі таўро ворагаў народу, «экстрэмістаў, нацыяналістаў, фашыстаў, раскольнікаў, дэструктыўных сілаў» і г. д. Усе яны маглі шчыра адказваць на мае пытанні, і я старанна занатоўваў іх успаміны. Аднак з розных прычын некаторыя адмовіліся ад гутаркі. Іншыя абмежаваліся, як відаць з тэкстаў, занадта сціплымі выказваннямі. Сведчанні нябожчыка І. Герменчука, а таксама выступы А. Лукашэнкі і М. Цесаўца друкуюцца без выняткаў паводле стэнаграмы пасяджэнняў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. (Прамовы апошніх двух падаюцца ў перакладзе на беларускую.) Таму, зразумела, цяжка назваць прыведзеныя тэксты сапраўднымі мемуарамі. Але можна не сумнявацца, што яны падштурхнуць усіх незадаволеных дапоўніць іх больш дакладнымі і праўдзівымі звесткамі.

РАЗГОН: ЗЬМЕСТ
Ад укладальніка  
МІКАЛАЙ АКСАМІТ Скокі чорных гарылаў
ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІ Крывавая ноч
ЮРАСЬ БЕЛЕНЬКІ Хлопцы, ці патрэбны вам лідэр?
ІГАР ГЕРМЯНЧУК Праверана: мінаў няма
ВАЛЯНЦІН ГОЛУБЕЎ Галадоўка
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ Супрацьстаянне
ЛЯВОНЦІЙ ЗДАНЕВІЧ Нягнуткасць загубіла БНФ
МІКАЛАЙ КРЖЫЖАНОЎСКІ Са збіцця дэпутатаў пачалася дыктатура…
АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА Я мушу дэманстраваць уладу
ПЁТРА САДОЎСКІ Такое не забываецца
АЛЕГ ТРУСАЎ Усё нагадвала ваенны пераварот
МІХАІЛ ЦЕСАВЕЦ Пагражалі… праліццём крыві
ДАДАТАК Пастанова аб прыпыненні папярэдняга следства па крымінальнай справе

* Друкуюцца ў скароце.

1 Звязда. 1995. 20 лістапада.

2 Шестнадцатая сессия Верховного Совета Республики Беларусь ХІІ созыва. Бюллетень № 93. С. 97.

3 Звязда. 1995. 28 лістапада.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі ARCHE

 кантакт: analityka@yahoo.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster