БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД, Том 11 Сшытак 1-2 (20-21) сьнежань 2004

Biblia ruska, vyložena doktorom Franciskom Skorinoju (Prag, 1517—1519): 
Kommentare; Apostol (Wilna, 1525): 
Facsimile und Kommentar/ Herausgegeben von HANS ROTHE und FRIEDRICH SCHOLZ. Paderborn etc.: Ferdinand Schöningh, 2002. 1048 s.

Юрась Лаўрык, Мінск

На Захадзе заўважна расце цікавасць да славянскіх народаў і іхнае гісторыі ды культуры. Сур’ёзныя заходнія навукоўцы бяруцца за вывучэнне спадчыны нашых народаў; паважныя выдавецтвы рыхтуюць грунтоўныя выданні тэкстаў, належных да нашай гісторыі. У Амерыцы заўважнай праявай гэтае тэндэнцыі сталася шматтомавае гарвардскае выданне ўкраінскіх літаратурных помнікаў, добрая палова з якіх змяшчае творы, што з роўным правам належаць і Беларусі (напрыклад, Трэнас Мялета Сматрыцкага). У Еўропе падзеяй апошніх гадоў стала ажыццяўленне ў Нямеччыне комплекснай праграмы Biblia Slavica, у межах якой прадугледжвалася і факсімільнае ўзнаўленне беларускага (скарынаўскага) ды ўкраінскага (астрожскага) выданняў біблійных тэкстаў. Што праўда, ашчадныя немцы пасля выпуску пражскае Бібліі Францыска Скарыны „Беларускай энцыклапедыяй“ адмовіліся ад думкі перавыдаваць кнігі Старога Запавету і засяродзілі сваю ўвагу на віленскім Апостале, пры публікаванні дадаўшы да яго нарыхтаваныя раней матэрыялы. Такім шляхам і паўстаў рэцэнзаваны том. Ён вылучаецца сапраўды нямецкай дбайнасцю і грунтоўнасцю падрыхтоўкі. Уражваюць больш за 1000 старонак тэксту, шмат ілюстрацыяў ды факсімільнае ўзнаўленне! Кніга абцягнута вішнёвага колеру каленкорам і мае залатое цісненне на спінцы: „Biblia Slavica. III–1. Skorina. Kommentare. Apostolos 1525“. Могуць крыху бянтэжыць лічбы „III–1“, але калі адгорнеш тытул, то бачыш, што значаць яны не „том трэці, частка першая“, як падумалася, а тое, што і мае быць: „1–ы том III серыі“. Сeрыя III — гэта „Ostslavische Bibeln“.

За тытульным аркушам выдання ідзе спіс зместу. Транслітарацыя на лацінку зроблена не з рускай мовы, што часта практыкуецца, а з беларускай (да слова, расійскія адпаведнікі аўтарскіх прозвішчаў дадзены ў дужках, што вельмі зручна для замежнага чытача, далёка не заўсёды абазнанага ў адрозненнях нашых моў). Можна, праўда, засумнявацца ў правільнасці транслітарацыі прозвішча Г.Я.Галенчанкі: у кнізе Halenčenko, хоць больш слушна перадаваць Halenčanka. Зрэшты, гэта тут адзінкавы выпадак. 

Адкрывае том прадмова–вітанне Адама Мальдзіса (па–беларуску і па–нямецку), у якой аўтар заслужана высока ацэньвае значнасць гэтага выдання. Далей ідуць артыкулы вядомых даследчыкаў розных галін гісторыі і культуры, якія падсумоўваюць дасягненні ў адпаведных галінах скарыназнаўства: А.МакМілін даследуе постаць Скарыны–літаратара як прадстаўніка эпохі Рэнесансу; У.Конан засяроджваецца на жыццёвым шляху першадрукара; Г.Галенчанка разглядае скарынаўскія выданні з кнігазнаўчага пункту гледжання; У.Свяжынскі і А.Жураўскі прысвяцілі свае артыкулы мове Скарынавага тэксту ды перакладам, на якія асветнік абапіраўся; І.Саверчанка звяртае ўвагу на тэалагічныя аспекты Скарынавае працы і, урэшце, В.Шматаў вывучае мастацкае аздабленне скарынаўскае Бібліі. Хоць з пэўнымі сцвярджэннямі некаторых аўтараў можна дыскутаваць, аднак, несумненна, выкладзены ў выданні корпус тэкстаў уяўляе з сябе кампендыум даробку сучаснага скарыназнаўства. Але нават не ў публікацыях даследчыкаў неацэннае значэнне выдання. Насамрэч, самым важным з’яўляецца публікацыя факсімільнага ўзнаўлення скарынаўскага Апостала, якая дае магчымасць даследаваць набор і тэкст гэтага вельмі рэдкага на сёння выдання (у свеце засталося не больш за дзесятак паасобнікаў гэтага палеатыпа, і з іх ніводнага няма ў Беларусі!). 

Факсіміле зроблена фотаспосабам. Выдаўцы відавочна імкнуліся да уніфікацыі выявы, каб яна нe несла ніякіх пабочных адзнакаў і прыкмет канкрэтнага паасобніка. Пазіцыя, вартая разумення і пашаны, хоць, на маю думку, наяўнасць падкрэсленняў у тэксце ды чытацкіх глосаў з’яўляецца акурат перавагай беларускага выдання скарынаўскай Бібліі. Да таго ж, і якасць выявы ў выданні БелСЭ несумненна лепшая. Імкненне выдаўцоў Апостала да уніфікацыі прывяло да пэўнай „размазанасці“ шрыфту: абрысы літараў зрабіліся невыразнымі ды расплывістымі. Думаецца, што перавыданне Апостала толькі б выйграла, калі б пры ягонай падрыхтоўцы былі выкарыстаныя тыя ж канцэпцыя і тэхналогія ўзнаўлення, якія ў свой час абрала БелСЭ. Тым не менш, мушу зазначыць, што гэты недахоп зусім малазначны ў параўнанні з тымі магчымасцямі, якія публікацыя факсіміле Апостала адкрывае перад даследчыкамі розных краін, а перадусім Беларусі, з увагі на тое, што цяпер толькі рэдкая айчынная ўстанова зможа (і згодзіцца) аплаціць далёкую замежную камандзіроўку для навукоўца. Можна быць перакананым, што гэтае выданне спрычыніцца да ўздыму даследаванняў Скарыніяны і прывядзе да новых знаходак і адкрыццяў. 

Факсіміле суправаждаецца вялікім, дбайна падрыхтаваным аналітычным тэкстам аднаго з выдаўцоў знанага нямецкага славіста праф. Ганса Ротэ. У ім нямецкі навуковец, даследуючы лексіку скарынаўскага перакладу і прыводзячы моўныя паралелі, паказвае, да якіх тэкстаў асветнік звяртаўся пры працы над Апосталам. Асобна варта адзначыць агромністую гістарыяграфічную працу, якая была здзейснена прафесарам пад час даследаванняў і падрыхтоўкі скарынаўскага тэксту да друку.

На заканчэнне яшчэ раз хацелася б падкрэсліць, што ажыццёўленае ў межах праграмы Biblia Slavica выданне Апостала з’явілася значным дасягненнем як з навуковага, гэтак і з агульнакультурнага гледзішча. Цяпер не толькі выдадзены Скарынам біблійны тэкст зрабіўся даступным для даследчыкаў усяго свету, але, што не менш важна, стала больш даступнай і адкрытай для заходняга чалавека і беларуская культура. Хочацца верыць, што гэта толькі пачатак…


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі Беларускага Гістарычнага Агляду

 кантакт: bhr@tut.by

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster