|
ХРОНІКА НАВУКОВА-КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЬЦЯ
Ў ЗАМЕЖЖЫ
1993
люты–сакавік Сэрыя беларускіх сэмінараў у Славянскай
Школе Лёнданскага Ўнівэрсытэту. сакавік Выйшаў першы нумар часапісу
Acta Archivalia Alboruthenica, які выдаецца Таварыствам Беларускага Пісьменства
ў Вільні пад патранатам БІНІМу. 6 сакавіка У Фундацыі імя П.
Крэчэўскага адбылася зарганізаваная БІНІМам і БАЗА сустрэча з акадэмікам
Анатолем Міхайлавым, філёзафам, дарадцам Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі
Беларусь Станіслава Шушкевіча. 19 сакавіка У Чыкага, у цэнтры імя
Дэйлі, адкрылася дакумэнтальна-мастацкая выстаўка, прысьвечаная 75-годзьдзю БНР
і 20-годзьдзю Беларускага Каардынацыйнага Камітэту ў Чыкага. 4–11
красавіка 20-я штогадовая мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры (Нью
Джэрзы). 24 красавіка Др. Янка Запруднік прачытаў у БІНІМе (Нью Ёрк)
даклад на тэму «Праблемы ўзаемасувязі нацыянальнай сьведамасьці беларусаў і
замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь». 15 траўня Мгр. Лявон Юрэвіч
прачытаў у БІНІМе (Нью Ёрк) даклад на тэму «Гістарычны раман Язэпа Дылы «На
шляху з варагаў у грэкі». 29 траўня У канфэрэнцыі Польскага Інстытуту
Навукі й Мастацтва ў Амэрыцы (Нью Ёрк) «Польская дзяржава сёньня й ейныя
бліжэйшыя ўсходнія суседзі – Беларусь і Ўкраіна» браў удзел др. Вітаўт Кіпель з
дакладам на тэму «Польска-беларускія дачыненьні сёньня». чэрвень Пад
грыфам Калюмбійскага Ўнівэрсытэту (Нью Ёрк) выйшла кніга сябры БІНІМу др. Янкі
Запрудніка Belarus: At a Crossroads in History. 4–6 чэрвеня У
Атаве (Канада) у рамках 4-е штогадовае канфэрэнцыі Асацыяцыі Канадзкіх Славістаў
адбыліся дзьве беларускія сэсіі, у працы якіх бралі ўдзел праф. Дэйвід Марплз,
праф. Зіна Гімпелевіч, праф. Томас Бэрд, др. Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, Івонка
Сурвілла, Іван Яворскі. 12 чэрвеня У Фундацыі імя П. Крэчэўскага
адбыўся зарганізаваны БІНІМам літаратурны вечар пісьменьніцы Вольгі
Іпатавай. 27 чэрвеня–2 ліпеня У Горадні прайшла канфэрэнцыя «Рым IV»,
уякой удзельнічалі праф. Томас Бэрд, др.Янка Запруднік, др.Вітаўт Кіпель, Алеся
Кіпель, Зора Кіпель. У часе канфэрэнцыі адбылася ўрачыстасьць наданьня ганаровых
дактаратаў ініцыятарам правядзеньня канфэрэнцыяў «Рым». ліпень У
Менску выйшла кніга дырэктара БІНІМу др.Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў
ЗША». 8–10 ліпеня У Менску адбыўся Першы Зьезд Беларусаў
Сьвету. 30 верасьня Др. Янка Запруднік як прадстаўнік БІНІМу прачытаў
даклад, прысьвечаны беларуска-нямецкім дачыненьням на міжнародным сэмінары ў
Гарымэнаўскім Інстытуце Калюмбійскага Ўнівэрсытэту. 15 кастрычніка У
Гарымэнаўскім Інстытуце др. Янка Запруднік прачытаў лекцыю на тэму «Беларусь
паміж Польшчай і Расеяй». лістапад У БІНІМе выйшла кніга
«Курапаты». лістапад У Ратгэрскім Унівэрсытэце (Нью Джэрзы) прайшла
выстаўка мастака зь Беларусі Віктара Маркаўца. 14 лістапада У Нью
Брансўіку (Нью Джэрзы) абыўся банкет у гонар 90-х угодкаў паэткі, грамадзкай і
культурнай дзяячкі, шматгадовай сябры БІНІМу Натальлі Арсеньневай. 19–22
лістапада У Ганалюлю (Гаўаі) прайшла канфэрэнцыя Амэрыканскае Асацыяцыі
Славістаў, на якой праф. Зіна Гімпелевіч прачытала даклад «Галоўныя літаратурныя
кірункі ў сучаснай беларускай літаратруры». 7 сьнежня Адкрыцьцё
выстаўкі «Дзеці Чарнобыля» ў Музэі Архітэктуры й Дызайну (Чыкага).
1994
7 студзеня–1 лютага Выстаўка мастацкіх твораў Ст. Тамары
(Тамары Стагановіч-Кольбы) у галерэі 2nd Crossing Gallery у Ўолі Сіты
(Паўночная Дакота). 18 студзеня У Гарымэнаўскім Інстытуце
Калюмбійскага Ўнівэрсытэту др. Янка Запруднік пачаў чытаць курс «Гісторыя й
палітыка ў Беларусі». 19 лютага У Фундацыі імя П. Крэчэўскага др. Янка
Запруднік прачытаў даклад аб сучасным эканамічна-палітычным становішчы на
Беларусі. 20 сакавіка 21-я штогадовая мастацкая выстаўка ў Саўт
Рывэры. 16 красавіка Ва Ўнівэрсытэце штату Агаё (Каламбас) на
канфэрэнцыі, прысьвечанай нованезалежным усходнеэўрапейскім краінам, др. Янка
Запруднік прачытаў даклад. 21 красавіка У сярэдняй школе ў Гілсайдзе
(Нью Джэрзы) экспанавалася выстава беларускага народнага мастацтва, Ірэна Дутко,
Надзя Кудасава, Ліза Літаровіч і Натальля Русак мелі лекцыі пра
Беларусь. 23 красавіка У Фундацыі імя П. Крэчэўскага др. Янка
Запруднік прачытаў даклада на тэму «Новая англамоўная беларусіка». 30
красавіка–21 траўня Выстаўка мастачкі Галіны Русак «Сымбаль жывучасьці:
994–1994» у галерэі «Сого» (Мангэтан, Нью Ёрк). 4–7 траўня У галерэі
Le Corrid Art de L'Ouest (Атава, Канада) прайшла калектыўная выстава, у
якой брала ўдзел мастачка Івонка Шыманец-Сурвілла. 7 траўня У Фундацыі
імя П. Крэчэўскага др. Алена Юрэвіч выступіла з дакладам пра стан мовазнаўчае
працы ў Беларусі. 17–21 траўня У Іслачы (пад Менскам) прайшла
зарганізаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам канфэрэнцыя «Посттаталітарнае грамадзтва:
асоба й нацыя», на якой з дакладамі выступілі др.Янка Запруднік і др. Вітаўт
Кіпель. 24–25 траўня У Менску адбылася міжнародная канфэрэнцыя
«Габрайская культура Беларусі й яе ўзаемадзеяньне зь беларускай і іншымі
культурамі». У працы канфэрэнцыі бралі ўдзел др. Янка Запруднік і др. Вітаўт
Кіпель. 5 чэрвеня У Горадні прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Шлях да
ўзаемнасьці», на якой даклад прачытаў др. Вітаўт Кіпель. 12–13 чэрвеня
У Менску адбылася міжнародная канфэрэнцыя «Культура беларускага замежжа»,
дакладнікамі на якой былі др. Янка Запруднік, Зора Кіпель, Масей Сяднёў,
др.Вітаўт Кіпель. 14–15 чэрвеня БІНІМ выступіў суарганізатарам
міжнароднай канфэрэнцыі «Беларуска-амэрыканскія гістарычна-культурныя
ўзаемадачыненьні: традыцыі, сучасны стан, пэрспэктывы» (Менск). З дакладамі
выступілі Алеся Кіпель, Зора Кіпель, др.Янка Запруднік, др. Вітаўт
Кіпель. 19 чэрвеня У Карэлічах (Гарадзеншчына) прайшлі чарговыя
навуковыя Карэліцкія Чытаньні, у якіх удзельнічаў др. Янка Запруднік. 19
чэрвеня Афіцыйная дэлегацыя БІНІМу павіншавала пісьменьніка Васіля Быкава з
70-гадовым юбілеем. 19 ліпеня У Фундацыі імя П. Крэчэўскага БІНІМ
зарганізаваў сустрэчу зь беларускім прадпрымальнікам-выдаўцом Вацлавам
Бандановічам. 29 ліпеня У Беларускім Цэнтры імя Ф.Скарыны ў Лёндане
прайшоў канцэрт маладых музыкаў з Музычнага Ліцэю пры Беларускай Дзяржаўнай
Кансэрваторыі. 28 верасьня На шматкультурным фэстывалі ў Бэры (Канада)
ладзілася беларуская экспазыцыя. 30 верасьня У менскім Палацы
Мастацтваў адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пэрсанальнае выстаўкі мастачкі Ст.
Тамары (Тамары Стагановіч-Кольбы) 5–10 кастрычніка У Бостане абыўся
ІІІ Поліэтнічны Фэстываль, на якім упершыню ладзілася беларуская
экспазыцыя. 29 кастрычніка У Фундацыі імя П. Крэчэўскага прайшла
прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням», якая выйшла ў
БІНІМе пад рэдакцыяй мгр. Лявона Юрэвіча й пры ўдзеле др. Алены
Юрэвіч. лістапад У БІНІМе выйшла кніга Яна Максімюка «Беларуская
гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне: 1945–1950». 5 лістапада
У Фундацыі імя П. Крэчэўскага пад эгідаю БІНІМу Зьміцер Левіт прачытаў лекцыю
пра габраяў на Беларусі. 15 лістапада Адкрыцьцё дзьвюх выставаў –
фотакарцінаў фатографа зь Беларусі Анатоля Клешчука й народных мастацкіх вырабаў
– у Мастацкай Бібліятэцы Ратгэрскага Ўнівэрсытэту. 17 лістапада Праф.
Томас Бэрд меў лекцыю пра беларускую літаратуру ў Лясальскім Унівэрсытэце (штат
Нью Ёрк). сьнежань Др. Вітаўт Кіпель і др. Барыс Кіт абраныя
акадэмікамі Міжнароднае Акадэміі Навук Эўразіі (Менск).
1995
20 студзеня На міжнароднай канфэрэнцыі «Зрабаваныя
скарбы: наступствы ІІ Сусьветнае вайны» ў Нью Ёрку др. Адам Мальдзіс прачытаў
даклад на тэму «Трагедыя беларускіх музэйных і бібліятэчных збораў падчас ІІ
Сусьветнае вайны». 4 сакавіка Выкладчыца Вартбурскага Каледжу (Аёва)
Марыя Паўліна Сурвілла на гадавой канфэрэнцыі жанчын штату Аёва мела даклад на
тэму «Русалкі й сьпевакі року: жанчына, аўтарытэт і зьмены ў сучасным беларускім
музычным выяўленьні». 11 сакавіка, 2 красавіка Канцэрты ансамбля
«Сябры» й сьпевака Віктара Вуячыча ў Чыкага й у залі Беларускага Цэнтру
«Полацак» (Кліўленд). 19–25 сакавіка 22-я штогадовая мастацкая
выстаўка ў Саўт Рывэры. 20 сакавіка–2 красавіка Беларуская выстаўка ў
Дэйлі Цэнтры (Чыкага). 1–3 чэрвеня На штогадовай канфэрэнцыі Канадзкай
Асацыяцыі Славістаў у Квэбэцкім Унівэрсытэце (Монтрэаль, Канада) свае даклады
прачыталі праф. Зіна Гімпелевіч, Зора Кіпель, др.Вітаўт Кіпель, Галіна Русак,
праф. Томас Бэрд, Марыя Паўліна Сурвілла. 27 чэрвеня Прадстаўнікі
беларускае радыёпраграмы «Нёман» бралі ўдзел у прыняцьці, ладжаным губэрнатарам
штату Іліной для працаўнікоў этнічных СМІ. ліпень У БІНІМе выйшла
кніга Міколы Цэлеша «Хмары над Бацькаўшчынай» пад рэдакцыяй Лявона
Юрэвіча. 31 жніўня–4 верасьня У Іслачы (непаладёк Менску) на
канфэрэнцыі «Незалежная прэса: свабода й адказнасьць» выступілі з дакладамі Зора
Кіпель і др. Вітаўт Кіпель. 5–6 верасьня У Полацку прайшлі
Скарынаўскія Чытаньні, у якіх бралі ўдзел Зора Кіпель і др. Вітаўт
Кіпель. 11 верасьня Сустрэча Зоры Кіпель і др. Вітаўта Кіпеля з
творчай інтэлігенцыяй Менску ў сталічным Доме Літаратара. 26–28
верасьня У Познані (Польшча) адбылася 6-я Міжнародная канфэрэнцыя
«Эўрапейская русістыка й сучаснасьць», на якой праф. Зіна Гімпелевіч мела
даклад, прысьвечаны творчасьці Васіля Быкава. 21 кастрычніка У
Беларускім Цэнтры ў Таронце ладзілася імпрэза на тэму «Роля жанчыны ў
адукацыі». 19 лістапада У Віляноваўскім Унівэрсытэце (Пэнсылвэйнія)
адкрылася выстава мастака зь Беларусі Вадзіма Ўдавенкі. 7 сьнежня У
Ратгэрскім Унівэрсытэце (Нью Джэрзы) дырэктар Мастацкае Бібліятэкі Ўнівэрсытэту
Галіна Русак прачытала лекцыю «Мастацтва й дойлідзтва Полацкага княства ў ХІ–ХІІ
стагодзьдзях».
Апрацаваў Зьм. Саўка
|