|
 ХРОНІКА НАВУКОВА-КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЬЦЯ
Ў ЗАМЕЖЖЫ
1996
18 студзеня У Клюбе Эксплюататараў (Парыж) прайшла
беларусаведная канфэрэнцыя. 4 сакавіка Адкрыцьцё выставы этнічных
групаў у Chicago State Building’у (Чыкага), у якой брала ўдзел і беларуская
грамада. 17 сакавіка Адкрыцьцё 23-яе штогадовае беларускае выстаўкі ў
Беларускім Цэнтры ў Саўт Рывэры (Нью Джэрзы). 18 сакавіка У будынку
мэрыі Чыкага адкрылася жывапісная выстава мастака Юзафа Пучынскага. 1–25
сакавіка У галерэі імя Вальдэмара А. Шміта Вартбурскага Цэнтру Мастацтваў
(Аёва) ладзілася фотавыстаўка Марыі Паўліны Сурвіллы. красавік Выйшла
22-я кніга «Запісаў» БІНІМу. красавік Выстава ў Дзіцячым Музэі
(Вашынгтон). 4 красавіка У царкве сьв. Жыровіцкае Божае Маці (Гайленд
Парк, Нью Джэрзы) адбылася зарганізаваная БІНІМам сустрэча зь беларускімі
дзеячамі зь Беласточчыны Янам Максімюком і Юркам Калінам. 14 ліпеня У
Пэрце адбылася акадэмія з нагоды ўгодкаў Янкі Купалы, зарганізаваная беларускай
грамадою Заходняй Аўстраліі. 31 жніўня–30 верасьня Выстава беларусіх
мастакоў з ЗША, Канады й Беларусі, прысьвечаная 10-м угодкам Чарнобыльскае
трагедыі, у Клінтане (Нью Джэрзы). 19 красавіка Канфэрэнцыя,
прысьвечаная Беларусі, у Інстытуце Вывучэньня Ўсходняй Эўропы Калюмбійскага
Ўнівэрсытэту. верасень Стараньнямі Ўкраінскага
Філятэлістычна-Нумізматычнага Таварыства (Іліной) выйшаў беларускі
філятэлістычны каталёг. 3–30 верасьня Жывапісная выстава мастачкі Ст.
Тамары (Тамары Стагановіч-Кольбы) у Соймавай залі каралеўскага замку (цяпер
Дзяржаўны Гісторыка-Археалягічны Музэй) у Горадні. 19–31 кастрычніка У
Эбэрт Цэнтры (Францыя) праходзіла выстаўка беларускіх мастакоў з Францыі,
Галяндыі й Беларусі. 26 кастрычніка У Парыжы адбылася канфэрэнцыя на
тэму «Беларусь учора й сёньня», у якой узялі ўдзел а. Аляксандар Надсон,
др. Вітаўт Кіпель, Аляксандра Гужон, Віржынія Шыманец, Караліна
Мацкевіч. Кастрычнік 3-і Шматэтнічны Фэстываль у Бостан (Масачусэц), у
якім традыйцына стараньнямі Амэрыканскага Культурна-Асьветнага Таварыства й
Язэпа Пяцэвіча была наладжаная выстава беларускіх мастацкіх вырабаў. 22
лістапада Распачаўся калядны фэстываль у Чыкагскім Інстытуце Навукі й
Індустрыі, у якім традыцыйна бяруць удзел беларусы штату Іліной. 16
сьнежня 1996 – 25 студзеня 1997 У галоўным будынку фірмы-гіганта Johnson and
Johnson, якая знаходзіцца ў Нью Брансўіку (Нью Джэрзы), прайшла выстава
«Беларускія мастацкія выяўленьні», зарганізаваная Беларуска-Амэрыканскім
Культурна-Асьветным Таварыствам і Беларускай Мастацкай Асацыяцыяй у Нью
Джэрзы.
1997
Студзень—сакавік Выстава працаў беларуска-амэрыканскай
мастачкі Ст. Тамары ў Полацку, Менску, Горадні, Лідзе, спансараваная
амэрыканскаю амабасадаю ў Беларусі. 24—26 лютага У школе Polycallente
Carrefour (Квэбэк, Канада) Івонка Сурвілла прачытала цыкль лекцыяў, прысьвячаных
Беларусі й наперш чарнобыльскай трагедыі. 18 сакавіка 2-я гадавая
выстаўка этнічных жаночых арганізацыяў штату Іліной, спансараваная губэрнатарам.
Беларускі стэнд быў зладжаны сіламі мясцовых беларусак. 16—23 сакавіка
24-я мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры (Нью Джэрзы). 20 красавіка У
беларускай царкве сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд Гіл (Кўінз, Нью Ёрк) адбыўся
канцэрт Данчыка й братоў Еўтуховічаў. 26—27 красавіка У Калюмбійскім
Унівэрсытэце (Нью Ёрк) прайшла 2-я гадавая канфэрэнцыя Асацыяцыі Дасьледаваньня
Нацыянальнасьцяў. З дакладамі на беларускую тэматыку выступілі праф. Дэйвід
Марплз, праф. Томас Бэрд, др. Алла Орса-Романо, др. Вітаўт Кіпель, др. Янка
Запруднік, Алеся Кіпель. 19—21 чэрвеня У Люблінскім Каталіцкім
Унівэрсытэце (Польшча) адбылася канфэрэнцыя «Літаратура дыяспары Расеі, Украіны,
Беларусі», на якой прачытаў даклад прадстаўнік БІНІМу мгр. Лявон
Юрэвіч. 12 траўня У Бэры (Антарыё, Канада) адбыўся шматкультурны
фэстываль пры спрыяньні арганізацыі Rotary Club, International, на якім ладзілі
выставу беларускія прадстаўніцы др. Раіса Жук-Грышкевіч і івонка
Сурвілла. 5 верасьня У Чэскай Нацыянальнай Бібліятэцы ў Празе адбылася
канфэрэнцыя прысьвечаная 480-м угодкам беларускага кнігадрукаваньня. Ад БІНІМу
бралі ўдзел др. Вітаўт і Зора Кіпелі. 10—11 верасьня На 3-х
Скарынаўскіх чытаньнях у Полацку, прысьвечаных 480-м угодкам беларускага
кнігадрукаваньня, прагучалі даклады З. і В. Кіпеляў. 20—21 кастрычніка
На 3-х Купалаўскіх чытаньнях у Менску З. і В. Кіпелі прачыталі
даклады. 23–24 кастрычніка У Менску адзначаўся 75-гадовы юбілей
Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі. На ўрачыстай акадэміі Зора й Вітаўт Кіпелі
выступілі з дакладамі. Кастрычнік 4-ы Шматэтнічны Фэстываль у Бостане,
на якім традыцыйна зарганізоўваецца беларуская выстава. 14 сьнежня У
Кліўлэндзе адкрылася выстава «Беларускія апосталы» (партрэты беларускіх
нацыянальных дзеячаў), зарганізаваная Анатолем і Сьвятланаю Белымі.
Апрацаваў
Зьм. Саўка
|