БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ЗАПІСЫ БЕЛАРУСКАГА ІНСТЫТУТУ НАВУКІ і МАСТАЦТВА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
ЗАПІСЫ № 25/2001

КНІГАПІС

Беларускiя рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя: Жыццяпісы. Мартыралогія. Успаміны / Укладальнік Ю. Гарбінскі. Мінск–Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. 752 с.

Кніга ў сьціслай, амаль энцыкляпэдычнай форме распавядае пра жыцьцё, рэлігійна-царкоўную дзейнасьць і лёс удзельнікаў беларускага зпысьціянскага руху ХХ ст. Да аўтарскіх матэрыялаў дадаюцца архіўныя дакумэнты, вытрымкі з малавядомых публікацыяў. Навуковую апрацоўку матэрыялы выданьня праходзілі ў Нацыянальным Навукова-Асьветным Цэнтры імя Ф. Скарыны. Сярод сябраў навукова-рэдакцыйнае рады др. А. Мальдзіс, др. У. Конан, што можа быць гарантам грунтоўнага, кваліфікавага рэдагаваньня.

Патрэба такога выданьня вычувалася ў Беларусі даўно. Беларускае нацыянальнае адраджэньне праходзіла пры актыўным удзеле рэлігійных дзеячаў – і сьвятароў і сьвецкіх асобаў – пра большасьць якіх мы шырэйшая грамадзкасьць ведае яшчэ вельмі мала. Шмат хто зь іх прайшоў нялёгкі шлях, некаторых чакаў трагічны канец, Ад некаторых да нашага часу засталіся толькі прозьвішчы, не напоўненыя канкрэтна-гістарычным сэнсам – падзеямі. Датамі, геаграфічнымі назвамі і г.д. Пэўным часам зьяўляліся напрцоўкі пра дзеячоў беларускага хрысьціянскага руху, значную ўвагу надавалі гэтаму пытаньню беларусы замежжа. У Беларусі шэраг цікавых публікацый, прысьвечаных асобным прадстаўнікам беларусмкага рэлігійна-царкоўнага жыцьця ХХ стагодзьдзя – каталікам, уніятам, праваслаўным, пратэстантам – зьвіліся ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў. Цікавасьць да розных канфэсіяў і зьвязаных зь імі рэлігійна-грамадзкіх рухаў, так і навукоўцаў, дасьледнікі – гшісторыкі, філёзафы, філёлягі. Першапраходцамі ў гэтым кірунку моджна лічыць Навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны і Iнстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі, якія ўпершыню паставілі вывучэньне гэтагаа складанага пытаньня на трывалую навуковую базу.

У прадмове да выданьня аўтар-укладальнік разважае пра набыткі беларускага хрысьціянскага руху ХХ стагодзьдзя, аналізуе гістарыяграфію пытаньня, якая, дарэчы, у пераважнай боьлшасьці заходнебеларуская і эмігранцкая, гаворыць пра канфэсійны перыядычны друк. На думку ўкладальніка, асноўная мэта выданьня – даць чытачу і дасьледніку па мгчымасьці поўную і аб’ектыўную інфармацыю пра ўдзельнікаў беларускага хрысьціянскага руху ХХ стагодзьдзя, паказаць іх жыцьцёвы шлях ва ўсёй яго складанасьці, таму што без вырашэньня гэтай задачы, без назапашваньня фактычнага матэрыялу немагчыма комплекснае вывучэньне гісторыі беларускага хрысьціянскага руху ў цэлым. Пры падрыхтоўцы кнігі ўлічваўся досьвед навукова-канфэсійных выданьняў, яктя за апошнія 30 год выйшлі ў Нямеччыне, Польшчы, Латвіі. Храналагічна даведнік ахоплівае перыяд ад пачатку ХХ стагодзьдзя да 1998 года, калі беларускае нацыянальна-рэлігійнае жыцьцё зараджалася ў рамках Расійскай імпэрыі, разьвівалася пасьля Рыскай мірнай дамовы 1921 г. У межах Заходняй і Ўсходняй Беларусі і на эміграцыі, а пасьля распаду СССР на постсавецкай прасторы.

Па зьмесьце кніга складаецца з трох частак. Першая частка зьмяшчае біяграфіі 182 удзельнікаў беларускага хрысьянскага руху ХХ стагодзьдзя – сьвятароў і сьвецкіх дзеячоў праваслаўнага, каталіцкага і пратэстанцкага веравызнаньняў. У ліку іх такія вядомыя постаці, як Ф. Абрантовіч, В. Гадлеўскі, С. Глякоўскі, Я. Дашута, А. Коўш, Ю. Матулевіч, А. Неманцэвіч, Э. Роп, А. Станкевіч, А. Цікота, А. Шаптыцкі, асноўная дзейнасьць якіх прыпадае на 1920-я – 1930-я гады. Шырока прадстаўленыя ў выданьні рэлігійныя дзеячы беларускага замежжа, у ліку якіх каталдікі і ўніяты Л. Гарошка, М. Маскалік, А. Надсон, Р. Тамушанскі, П. Татарыновіч, У. Тарасевіч, Ч. Сіповіч, Ф. Чарняўскі і іншыя; пратэстанты Я. Панцэвіч, Я. Пятроўскі, Ю. Рапецкі, Т. Сайка; праваслаўныя – япіскапы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў замежжы Андрэй, Васіль, Iзяслаў, Мікалай, Сяргей, сьвятары В. Войтанка, С. Войтанка, Ф. Данілюк, С. Коўш, М. Лапіцкі, А. Смаршчок і іншыя. Выкладаюцца біяграфіі сьвецкіх дзеячаў, якія шмат намаганьняў прыклалі для разьвіцьця беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху, у ліку якіх ...

Адметнасьцю выданьня зьяўляецца тое, што ў ім даюцца сьціслыя зьвесткі і пра тых беларускіх рэлігійных дзеячаў, біяграфіі якіх амаль не дайшлі да нашага часу, пра якіх зараз вядома толькі тое, што такія людзі былі на белым сьвеце. ... Складаным быў лёс большай часткі гэтых людзей. Адны былі закатаваныя фашыстамі. ... Iншы<я былі рэпрэсаваныя савецкай уладай...

Варта падкррэсьліць, што да амаль кожнай персаналіі дадаецца фотаздымак. Частка з гэтых здымкаў уводзіцца ў шырокі 9ўжытак упершыню і знайсьці іх, у шмат якіх выпадках, было вельмі і вельмі складана.

Другая частка кнігі ўключае ўспаміны, публікацыі, нарысы, эсэ розных аўтараў пра беларускіх рэлігійных дзеячаў ХХ стагодзьдзя.... Гэтыя матэрыялы ў пераважнай большасьці зьяўляюцца перадрукам з беларускіх грамадзкіх, рэлігійна-царкоўных выданньняў Заходняй Беларусі і ўвогуле беларускага замежжа, такіх як “Божым шляхам”, “Царкоўны сьветач”, “Царкоўны сьветач”, “Бацькаўшчына”, “Беларус”, “Krynica”, “Z’nic^”, “Bielarus”, “Chrys’cijanskaja Dumka”, якія ці вельмі мала, ці амаль невядомыя шырокаму чытачу.

Вялікую цікавасьць для дасьледнікаў уяўляе сабой трэцяя частка выданьня, у якую ўваходзяць архіўныя крыніцы, рупліва сабраныя ў архівах Менску, Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Вільні Варншавы. Архівы Менску прадстаўленыя матэрыяламі Беларускага дзяржаўнага архіву літаратуры і мастацтва, архіва Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь і некаторымі іншымі. У ліку гэтых дакументаў пасьведчаньні, мэтрычныя лісты, службовыя і дакладныя запіскі, атэстаты аб атрыманьні адукацыі, прашэньні, старнкі з фармулярных сьпісаў, сьпісы выхаванцаў рэлігійных навучальных установаў, ведамасьці пасьпяховасьці студэнтаў – 18 унікальных дакумэнтаў, што тычацца лёсу беларускіх хрысьціянскіх дзеячоў.

Грунтоўнае пасьляслоўе да выданьня “Пакутнікі за веру і бацькаўшчыну“, аўтарам якога зьяўляецца Ў. Конан, падкрэсьлівае важнасьць выхаду кнігі “Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагодзьдзя” для вывучэньня гісторыка-культурнай спадчыны Беларусві, для вяртаньня хрысьціянскай царквы ў кантэкст гісторыі і культурна-нацыянальнай традыцыі беларусаў. Пасьля кароткага агляду беларускага хрысьціянскага руху канца ХIХ – пачатку ХХ стагодзьдзя і яго адлюстраваньня ў навуковай і навукова-папулярнай літаратуры Беларусі і замежжа Ў. Конан яшчэ раз падкрэсьлівае, якую добрую справу зьдзейсьніў Ю. Гарбіінскі, які сам бачыць у кінзе пачатак больш грунтоўных, унівэрсальных калектыўных выданьняў, прысьвечаных беларускаму хрысьціянскаму руху ХХ стагодзьдзя, тым больш, што многія накірункі гэтай тэмы патрабуюць сваёй далейшай дэталёвай распрацоўкі.

У канцы кнігі зьмешчаны й іменны паказьнік, сьпіс асноўных скарачэньняў.

Напрыканцы варта дадаць, што застаецца толькі шкадаваць, што такое цікавае ў навуковым і пазнавальным сэнсе выданьне надрукавана вельмі невялікім накладам. Гэтага, канешне, недастаткова. Пажадана, каб такую кнігу мела кожная бібліятэка, кожная навуковая ўстанова, усе зацікаўленыя асобы.

Ларыса Языковіч

 кантакт: lyurevich@nypl.org

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія