|
Да пытанЬня беларускага школьніцтва на Віленшчыне (1939—1941): Сацыяльна-палітычны Й дэмаграфічны кантэкст[1]
А.Трафімчык
Падрабязных дасьледаваньняў на гэтую тэматыку не існавала да 1990-х гг. Ці ня першым зрухам тут зьяўляецца зборнік артыкулаў
польскіх, беларускіх і літоўскіх вучоных “Społeczeństwo białoruskie, litewskie i polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej w latach 1939 – 1941”, выдадзены ў Варшаве ў 1995 г. Аднак
у адрозьненьне ад “польскага” аспэкту, праблемы беларускай гісторыі і
культуры на землях, перададзеных у кастрычніку
1939 г. Масквою Літве, у ім уздымаюцца мала[2].
З прыходам
бальшавікоў у Вільню 19 верасьня 1939 г. у горадзе распачаліся тыя ж працэсы, зьвязаныя са зьменай улады і каранізацыяй, якія былі характэрныя для заходнебеларускіх земляў. Сярод іншага, сталі выдавацца дзьве беларускія газэты (“Віленская праўда” і “Свабодная Беларусь”)[3]. “Віленская праўда”, як і бэсэсэраўская прэса, была напоўненая прапагандысцкімі тэкстамі пра
гістарычныя правы беларускага народу на Вільню і Віленшчыну[4].
Ні
кіраўніцтва БССР, ні часовыя ворганы ўлады на новазанятых тэрыторыях не
падазравалі, які сцэнар для Вільні і Віленшчыны рыхтавала Масква. Больш за тое,
на агульным зьезьдзе беларускай грамадзкасьці, які адбыўся 24 верасьня ў
беларускай гімназіі з удзелам высокіх прадстаўнікоў савецкіх часовых органаў
улады, адзін зь іх — камандарм Іван Клімаў — выказаў упэўненасьць, што Вільня
застанецца належыць Беларусі. А яшчэ ў адной размове ён заявіў, што атрымаў
адпаведныя паўнамоцтвы для абвяшчэньня Вільні сталіцай Заходняй Беларусі[5]. (Перад інкарпарацыяй земляў Польскай
дзяржавы
існавала задума стварэньня трох “дзяржаўных” наватвораў, у тым ліку Заходняй Беларусі[6]). У канцы верасьня 1939 г. нават зьявілася
інфармацыя пра перанос сталіцы Беларусі зь Менска ў Вільню[7].
Такім чынам,
палітычная прэлюдыя падзеяў паўплывала на тое, што на Віленшчыне пачала арганізоўвацца школьная
сыстэма, у тым ліку і пачатковае і
сярэдняе (у гімназіі) беларускае школьніцтва. Прычым колькасьць кандыдатаў у беларускую гімназію
так узрос, што за пару дзён у Вільні прыйшлося арганізаваць другую беларускую гімназію[8]. Агулам абедзьве сярэднія школьныя ўстановы мелі каля 600 вучняў[9]. Наладжвалася таксама студэнцкая дзейнасьць[10].
Што ж чакала
беларускае школьніцтва ў Вільні і яе ваколіцах, разьвіцьцё якога набывала шпаркія тэмпы ў бок
пашырэньня,
зыходзячы з прыярытэтаў “ленінска-сталінскай” нацыянальнай палітыкі і
дэмаграфіі тых тэрыторый, калі б яны не былі перададзеныя ў склад Літвы?
Каб адказаць
на гэтае пытаньне, неабходна прасачыць якімі
былі этнічныя суадносіны ў той час у Вільні і прылеглых да яе гмінах. Розныя перапісы і дасьледнікі трактавалі
нацыянальныя пытаньні па-рознаму, аднак можна гаварыць аб нейкім дыяпазоне, у
межах якога і будзе знаходзіцца адсотак той ці іншай нацыянальнасьці ад
агульнага складу насельніцтва. Вынікі такога супастаўленьня дадзеных
прадстаўленыя ў табліцы.
|
Крыніца дадзеных
|
Тэрыторыя, якую ахопліваюць дадзеныя
|
Па нацыянальнасьцях (у адсотках)
|
Усяго
насельніцтва
|
|
Беларусы
|
Палякі
|
Літоўцы (ліцьвіны)
|
Рускія (вялікарусы, расейцы)
|
Яўрэі
|
|
Перапіс насельніцтва Расейскай Імпэрыі, 1897
г. (паводле роднай мовы)[11]
|
Віленскі павет
|
26,5
|
20,5
|
21,5
|
10,7
|
21,7
|
355213
|
|
у т. л. Вільня
|
4,2
|
30,9
|
2,1
|
20,0
|
40,0
|
154532
|
|
Троцкі павет
|
25,6
|
11,3
|
58,1
|
4,6
|
9,5
|
203401
|
|
Агулам абодва павет
|
26,1
|
17,2
|
34,8
|
8,5
|
17,3
|
558614
|
|
Уся Віленская губэрня
|
56,0
|
8,2
|
17,6
|
4,9
|
12,7
|
1591207
|
|
Усеагульны перапіс ІІ Рэчы
Паспалітай, 1931 г. (паводле роднай мовы)[12]
|
Усё Віленскае ваяводзтва
|
22,7
|
59,7
|
5,1
|
3,4
|
8,5
|
1276000
|
|
Горад
|
3,0
|
63,0
|
—
|
3,7
|
29,0
|
261300
|
|
Вёска
|
27,8
|
58,9
|
—
|
3,3
|
3,3
|
1014700
|
|
Тое ж па Вільні і Віленшчыне[13]
|
горад Вільня
|
0,9 (разам з “тутэйшымі”)
|
65,9
|
няма дадз. (але ня больш за 1,4)
|
3,8
|
28,0
|
195100
|
|
“Вільня – Трокі”[14]
|
2,6 (разам
з “тутэйшымі”)
|
84,1
|
7,9
|
1,7
|
3,0
|
214500
|
|
Агулам “Вільня – Трокі” зь Вільняй
|
1,8 (разам
з “тутэйшымі”)
|
75,5
|
ня больш за 4,8
|
2,7
|
14,9
|
409600
|
|
Інтэпрэтацыя і карэктура польскага
перапісу 1931 г. Ежы Тамашэўскім[15]
|
Усё Віленскае ваяводзтва
|
32,1
|
52,0
|
ня больш за 4,0
|
3,4
|
8,5
|
1276000
|
|
у т. л. Вільня[16]
|
1,9
|
60,2
|
2,3
|
няма дадз.
|
36,1
|
195000
|
|
Дадзеныя А. Юшкі (былога старшыні Зьвязу
вызваленьня Вільні)[17]
|
Вільня і Віленскі павет
|
5,3
|
18,4
|
Меней за 0,1
|
няма дадз.
|
23,7
|
380000[18]
|
|
Паводле літоўскіх дадзеных[19]
|
Вільня і Віленшчына, якая адышла да Літвы 10.10.1939 г.
|
14
|
59
|
6
|
няма дадз.
|
няма дадз.
|
457000[20]
|
|
Дыяпазон min – max
|
Вільня
|
0,9 – 4,2
|
30,9 – 65,9
|
меней за 0,1 – 6
|
3,8 – 20,0
|
28,0 – 40,0
|
|
|
Віленшчына, якая адышла да Літвы 10.10.1939 г.
|
2,6 – 26,1
|
17,2 – 84,1
|
меней за 0,1 – 34,8
|
2,7 – 8,5
|
14,9 – 23,7
|
|
|
Віленскае ваяводзтва (губэрня)
|
22,7 – 56,0
|
8,2 – 59,7
|
Ня больш за 4,0 – 17,6
|
3,4 – 4,9
|
8,5 – 12,7
|
|
Матэрыялы
табліцы адлюстроўваюць пэўныя разыходаньні ў ацэнках беларускага насельніцтва ў
Вільні і ваколіцах, якія выкліканыя палітычнымі варункамі правядзеньня
перапісаў, а таксама асаблівасьцямі міграцыйных працэсаў на працягу чатырох
дзесяцігодзьдзяў. Аднак дадзеныя сьведчаць, што
непасрэдна ў Вільні ў першай палове ХХ ст. пражывала няшмат беларусаў (у межах 4%), значна болей (каля 26%) іх было ў
ваколіцах Вільні й Трокаў, дзе існавалі
кампактныя пасяленьні[21].
Літоўскія ўлады
з прыходам на Віленшчыну пры канцы кастрычніка 1939 г. праводзілі больш
памяркоўную ў дачыненьні да нацыянальных меншасьцяў палітыку, якая розьнілася і
ад былой польскай і ад будучай савецкай, бо прыярытэты рабіліся на адраджэньні
ў рэгіёне літоўскай культуры[22]. Літоўская прапаганда вызнавала віленскіх палякаў за
спаланізаваных літоўцаў, што прыводзіла да пасыўнага, а нярэдка і актыўнага (у
выглядзе дэманстрацый) польскага супраціву[23].
Беларуская
інтэлігенцыя Вільні, пазбаўленая праз НКУС бальшыні лідэраў, была вельмі слабая
і нацыянальныя праблемы вырашала ў рэчышчы дзяржаўнай палітыкі, карыстаючы з
тых магчымасьцяў, якія ёй былі гарантаваныя Канстытуцыяй Літвы, сярод іх —
права на адкрыцьцё нацыянальных школаў[24].
Арганізацыя
нацыянальнай адукацыі, паводле літоўскага “Закону аб пачатковых школах”, мела
наступныя юрыдычныя акалічнасьці:
§ 14. У
пачатковай школе з выкладовай літоўскай мовай дзецям нелітоўскай нацыянальнасьці,
калі іх ёсьць ня менш за 32, выкладаецца як асобная навука мова той
нацыянальнасьці.
§ 26.
Выкладовай мовай у пачатковай школе ёсьць літоўская. У раёне пачатковай
школы, у якім ёсьць ня менш за 50 дзяцей нелітоўскай нацыянальнасьці, можа быць арганізавана
пачатковая школа зь нелітоўскай выкладовай мовай. У такіх школах
літаратурная мова выкладаецца як асобны прадмет, пачынаючы з другога аддзелу;
пачынаючы з трэцяга аддзелу на літоўскай мове выкладаецца пазнаньне Бацькаўшчыны,
гісторыя й геаграфія.
§ 28. У
пачатковыя школы зь нелітоўскай мовай выкладаньня могуць быць прынятыя дзеці
толькі той нацыянальнасьці, якой мова зьяўляецца выкладовай у школе. Дзеці,
каторых адзін з бацькоў ёсьць літоўскай нацыянальнасьці, павінны вучыцца ў школе зь
|