БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ЗАПІСЫ БЕЛАРУСКАГА ІНСТЫТУТУ НАВУКІ і МАСТАЦТВА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ЗАПІСЫ № 29/2004

АРХІЎ НАТАЛЬЛІ АРСЕНЬНЕВАЙ

Янка Запруднік
Самэрсэт

Улетку 2004 г. сп. Уладзімер Кушаль пераслаў у БІНІМ на адрас Янкі Запрудніка 15 скрынак або пакетаў з кнігамі й архіўнымі матэрыяламі свае маці Натальлі Арсеньневай.

У сямёх скрынках ці пакетах знаходзяцца:

· рукапісныя й машынапісныя матэрыялы, зьвязаныя з паэтычнай і перакладніцкай творчасьцю паэткі;

· машынапісныя копіі некаторых літаратурных твораў з асабістымі папраўкамі;

· альбомы зь сямейнымі фатаздымкамі;

· газэты;

· два калёсікі з магнітафонавымі запісамі праграмаў радыё “Свабода”;

· народны строй.

Ніжэй даецца пералік і агульнае апісаньне атрыманага архіву. Найдакладнейшы прафэсійны рэестар будзе зроблены пазьней. Часова архіў перахоўваецца ў БІНІМе. Ён будзе перададзены на сталае перахаваньне ў бібліятэку Ратгерскага ўнівэрсытэту, зь якою сябры Ўправы БІНІМу маюць адпаведнае пісьмовае пагадненьне.

СКРЫНКА №1.

Тэчка № 1. Машынапісы й рукапісы твораў паэткі, у тым ліку:

– “Кастусь Каліноўскі” (мантаж у трох абразкох);

– “Песьня каліноўцаў” (пастаноўка ў 4-х абразкох);

– “З выраю” (урывак зь лібрэта ІІІ акту да новае лірычна-камічнае опэры, музыку да якое піша кампазытар Аляксей Туранкоў). 2 асобнікі;

– машынапісны “Ўспамін” доктара Вінцэнта Жук-Грышкевіча;

– Вінцэнт Жук-Грышкевіч “Адзін з успамінаў пра с. п. інж. Міколу Гарошку”.

Капэрта №2 (усе капэрты вялікага фармату, 9 х 12 цаляў).

– Карэспандэнцыя.

Капэрта №3.

– Копіі розных артыкулаў.

Капэрта №4.

– Машынапіс зборніка “Жоўтая восень” (вершы 1927—1935 гг.).

Капэрта №5.

– Рукапісы, машынапісы іншых аўтараў.

– Рататарны часопіс.

Капэрта №6.

– Розная карэспандэнцыя.

Капэрта №6а.

– Карэспандэнцыя з Жук-Грышкевічамі.

Капэрта №7.

– Чарнавікі вершаў.

Капэрта №8.

– Успаміны Франца Кушаля (рупісныя й публікаваныя).

Капэрта №9.

– Часопісы, газэты.

Капэрта №10.

– Матэрыялы да біяграфіі Натальлі Арсеньневай.

СКРЫНКА №2.

– Машынапісы й копіі розных твораў паэткі.

– Капэрта зь лістамі ад Антона Адамовіча. 

– Тры капэрты (адна большая, дзьве малыя) з фатаздымкамі.

– Альбомік з фатаздымкамі.

СКРЫНКА №3.

– Машынапісы, копіі й рукапісы перакладу “Песьні пра зубра” Міколы Гусоўскага.

– Машынапісы некаторых вершаў паэткі.

– Тры альбомікі з фатаздымкамі.

ПАКЕТ №4.

– Альбомы з фатаздымкамі Міколы Куліковіча, Надзеі Градэ й іншых.

ВЯЛІКАЯ ЖОЎТАЯ КАПЭРТА №5.

– Ксэраксавыя копіі газэты “Krynica” (1919 г.).

ПАКЕТ №6.

– Пераплеценыя гадавікі газэты “Бацькаўшчына”.

ПАКЕТ №7.

– Народны строй.

У іншых васьмёх скрынках рознага памеру знаходзяцца беларускія кнігі й часопісы айчыннага ды эміграцыйнага выданьня. Некаторыя публікацыі, пераважна зборнікі паэзіі, падораныя аўтарамі Натальлі Арсеньневай, маюць дарчыя подпісы, пададзеныя ніжэй.

1) Антон Адамовіч: “Натальлі Арсеньневай — Аўтар, 9.9.1955” [1].
“Якуб Колас у супраціве саветызацыі” (Мюнхэн, 1955).

2) Антон Адамовіч: “Натальлі Арсеньневай на ўспамін пра паэту, а мо крыху й пра рэдактара — Ант. Адамовіч, 27.5.1955”.
“Уладзімер Жылка. Творы. Да 20-х угодкаў сьмерці”. Пад рэдакцыяй і з камэнтарамі Антона Адамовіча (Нью-Ёрк, 1953).

3) Вінцук Адважны: “На добрую памятку Слаўнай Паэтцы Натальлі Арсеньневай-Кушаль — аўтар а. Я. Гэрмановіч (Вінцук Адважны). Лёндан, 3.V.1964”.
“Князь і лапаць. Сучасная казка” (Лёндан, 1964).

4) Кастусь Акула: “Натальлі Арсеньневай з найлепшымі пажаданьнямі — К. Акула, 15.10.1981”.
“Гараватка. Раман” (Таронта, 1981).

5) Кастусь Акула: “Дарагой Натальлі Арсеньневай — з удзячнасьцю за яе вялікую паэзію, што некалі памагала нам, малодшым, на нялёгкім шляху — К. Акула. Таронта, 3.6.1991”.
“За Волю. Раман” (Таронта, 1991).

6) Уладзімер Арлоў: “Шаноўнай спадарыні Натальлі Арсеньневай з найлепшымі каляднымі пажаданьнямі — Уладзімір Арлоў, 26 сьнежня 1989”.
“Дзень, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні” (Менск, 1988).

7) Уладзімер Арлоў: “Шаноўнай спадарыні Натальллі Арсеньневай ад шчырага сэрца. Жыве Беларусь! — Уладзімер Арлоў”.
“Там, за дзвярыма” (Менск, 1991).

8) Уладзімер Арлоў: “Дарагой спадарыні Натальлі Арсеньневай з самымі сьветлымі пачуцьцямі. Няхай сьвятая Еўфрасіньня трымае Вас у сваёй апецы! — Ул. Арлоў, 23.06.1995”.
“Еўфрасіння Полацкая” (Менск, 1992).

9) Уладзімер Арлоў: “Дарагой спадарыні Натальлі Арсеньневай зь любоўю — Уладзімер Арлоў, 23.06.1995”.
“Мой радавод да пятага калена. Эсэ” (Менск, 1993).

10) Анатоль Белы: “Натальлі Арсеньневай з найлепшымі пажаданьнямі ў жыцьці і творчасьці і добрай спадзёўкай, што Вашы творы войдуць у скарбніцу беларускай культуры. Жыве Беларусь! — Белы, 2.ІХ.90”.
“Каталог “Кастусь Каліноўскі” і студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі. Збор мастацкіх твораў” (Менск, 1989).

11) Данута Бічэль-Загнетава: “Натальі Арсеньевай натхненьня — Данута Бічэль-З. Гародня, 22.06.88”.
“Даўняе сонца. Лірыка” (Менск, 1987).

12) Данута Бічэль-Загнетава: “Натальлі Арсеньевай маёй літаратурнай настаўніцы на шчасьце і доўгае жыцьцё, на вечнае жыцьцё нашай Беларусі. — Данута Бічэль-З., люты 1989”.
“Даўняе сонца. Лірыка” (Менск, 1987).

13) Данута Бічэль-Загнетава: “Натальлі Арсеньневай на ўспамін аб далёкай Радзіме праз шчырыя рукі спадарыні Веры [Бартуль. — Я. З.]. І я буду ўспамінаць сьвята, якое прывезьлі з Амэрыкі сапраўдныя беларусы. Яны зьдзівілі і зачаравалі нас натуральнасьцю, лірычнасьцю. Дай Бог Вам шчасьця і доўгага жыцьця. — Данута. Гародня, 29.06.90”.
“А на Палессі. Вершы і балады” (Менск, 1990).

14) Данута Бічэль-Загнетава: “Натальлі Арсеньневай на шчыры настрой — натхнёная Яе малітваю — Данута Бічэль-З., Гародня, 29.06.93”.
“Божа мой, Божа” (Менск, 1993).

15) Генадзь Бураўкін: “Шаноўнай Наталлі Арсеньевай, талент якой цаню даўно, сустрэчу з якой запамятаю надоўга — Генадзь Бураўкін, 1.ІХ.1990”.
“Гняздо для птушкі радасці. Вершы” (Менск, 1986).

16) Уладзімер Васілевіч: “Шаноўнай Натальлі Арсеньневай — вялікаму Паэту зямлі Беларускай. З самымі сардэчнымі пажаданьнямі дабра — Ул. Васілевіч, 15 жніўня 1996”.
“Беларускі народны каляндар” (Менск, 1993).

17) Уладзімер Глыбінны: “Паэтэсе пра паэта. Ад аўтара з пашанай — У. Глыбінны, 14 лістапада 1979, Трой, НЁ, ЗША”.
“Паэта з Божай ласкі. Успаміны і роздум пра Язэпа Пушчу (1902—1964)” (Нью-Ёрк, 1979).

18) Мікола Ермаловіч: “Шаноўнай Наталлі Арсенневай — нашай Вялікай Пяснярцы — з найглыбейшай удзячнасцю — М. Ермаловіч, 25 сакавіка 1991, Маладэчна”.
“Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды” (Менск, 1990).

19) Раіса Жук-Грышкевіч: “Вельмі Паважанай і Дарагой паэтцы Натальлі Арсеньневай — сяброўцы юнацтва майго мужа сьветлай памяці Вінцука, зь якім яна разам вучылася ў 1-й Віленскай Беларускай гімназіі ў 1920—21 гг., на добрую памяць гэту кнігу падпісвае аўтар — Раіса Жук-Грышкевіч”.
“Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча” (Таронта—Канада, 1993).

20) Васіль Жуковіч: “Слыннай і любімай Натальлі Арсеньневай, якая сваімі творамі няўтомна гукала й гукае шчасную долю мілай Беларусі, набліжала й набліжае яе незалежэнасьць, зычу здароўя, натхненьня, шчасьця. З Новым (Юбілейным у Вашым жыцьці) 1993 годам! — удзячны Вам Васіль Жуковіч. 31 сьнежня 1992 г.”.
“Гуканне вясны. Вершы, казкі, загадкі” (Менск, 1992).

21) Анатоль Іверс: “Дарагая Наталля! З прывітаннем і паклонам — Анатоль Іверс, 22.02.95”.
“Падарожныя сосны. Вершы” (Слонім, 1995).

22) Міхась Кавыль: “Паэтцы Натальлі Арсеньневай — Міхась Кавыль, 8.Х.61”.
“Цяжкія думы. Санэты” (Нью-Ёрк, 1961).

23) Аляксей Каўка: “Спадарыні Натальлі Арсеньневай у знак вячыстае лучнасьці “міжбярэжных” беларусаў замілаваны ў яе паэзію і ўдзячны — Аляксей Каўка. Чэрвень, Масква—Варшава”.
“Тут мой род. Францішак Скарына і беларуская літаратура ХVІ — пачатку ХХ стст.” (Менск, 1989).

24) Пётар Краўчанка: “Спадарыні Натальлі Арсеньневай з вялікай павагай і шчырай удзячнасцю за лепшыя імгненні жыцця, лепшыя пачуцці, якія ўзніклі ў маім сэрцы, дзякуючы Вашай творчасці, Вашым срэбрагучным вершам. Зноў і зноў вяртаюся ў думках да незабыўнай сустрэчы з Вамі. З павагай — П. Краўчанка, 1 лістапада 1992 г.”.
“Подзвіг Скарыны. Выступленне Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь П. Краўчанкі на адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар Францішка Скарыны ў Падуанскім універсітэце 20 кастрычніка 1992 г.”.

25) Тацьцяна Лапцёнак: “Улюбёнай паэтцы Натальлі Арсеньневай зь лёгкім сэрцам — Тацяна Лапцёнак, 26.І.1996”.
“Я з Табой... Вершы і прыпавесьці” (Менск, 1996).

26) Сяргей Панізьнік: “Шчырапаважанай сп. Натальлі Арсеньневай на спаўненьне доўгу. — Сяргей Панізьнік. У Менску, 26.8.96”.
“Бацькаўшчына. Зборнік гістарычнай літаратуры” (Менск, 1996).

27) Якуб Рапэцкі: “Падарак сп-ні Арсенявай, у памятку супрацы над Беларускім Духоўным сьпеўнікам. З пашанай і ўдзячнасьцю — Я. Рэпэцкі. Таронта, 8 сьнежня 1975 г.”.
“Сьвятая Бібля” (Нью-Ёрк,1973).

28) Станіслаў Станкевіч: “Выдатнай паэтцы й прыяцельцы Натальлі Арсеньневай — Ст. Станкевіч, 12 сакавіка 1967”.
“Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 60-х гадоў” (Нью-Ёрк—Мюнхэн, 1967).

29) Сяржук Сокалаў-Воюш: “Шаноўная пані Натальля! Тут, на Беларусі, мы ведаем Вас і памятаем. Як часта Вы даеце мне сілу і натхненьне! Жыве Беларусь! — Сяржук, 27 лютага 1990 г.”.
“Кроў на сумётах. Вершы і паэма” (Менск, 1989).

30) Масей Сяднёў: “Спадарыні Натальлі Арсеньневай — М. Сяднёў, 22.5.47”.
“У акіяне ночы” (Мюнхэн, 1947).

31) Масей Сяднёў: “Натальлі Арсеньневай з пашанай, аўтар — М. Сяднёў, 29.Х.47”.
“Спадзяваньні. Вершы” (Рэгенсбург, бяз даты).

32) Масей Сяднёў: “Натальлі Арсеньневай — зь вялікай пашанай — М. Сяднёў, Саўт Рывэр, 22.5.55”.
“Ля ціхай брамы. Вершы” (Нью-Ёрк, 1955).

33) Вітаўт Тумаш: “Вельмі Паважанаму Спадарству Натальлі й Франьцішку Кушалям у глыбокай пашане — Аўтар. Ню Ёрк, 26 красавіка 1967 г.”.
Андрэй Багровіч, “Жыхарства Беларускае ССР у сьвятле перапісу 1959 году” (Нью-Ёрк—Мюнхэн, 1962).

34) Вітаўт Тумаш: “Высокапаважаным Спадарству Кушалям. У глыбокай пашане — Аўтар. Ню Ёрк, 2.7.1966”.
Сымон Брага, “Доктар Скарына ў Маскве” (Нью-Ёрк—Мюнхэн, 1963).

35) Вітаўт Тумаш: “Высокапаважаным Спадарству Кушалям. У глыбокай пашане — Аўтар. Ню Ёрк, 2.7.1966”.
Сымон Брага, “Лякалізацыя жыцьцяпісу доктара Скарыны” (Нью-Ёрк—Мюнхэн, 1965).

36) Вітаўт Тумаш: “Высокапаважанаму Спадарству Натальлі й Франьцішку Кушалям у глыбокай пашане — Аўтар. Ню Ёрк, 26 красавіка 1967 г.”.
Сымон Брага, “Пытаньне імя доктара Скарыны ў сьвятле актаў і літаратуры” (Нью-Ёрк—Мюнхэн, 1967).

37) Ян Чыквін: “Знакамітай Паэтэсе, легендзе беларускай літаратуры — з пашанай і радасцю — Я. Чыквін”.
“Кругавая чара” (Беласток, 1992).

38) Ян Чыквін: “Наталлі Арсенневай, вечна жывой Паэтэсе — Я. Чыквін. Бельск, 24.ІІ.97 г.”.
“Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменьнікі замежжа” (Беласток, 1997).

39) Янка Юхнавец: “Спадарыні Н. Арсеньневай — ад аўтара. 27.5.64”.
“Новая элегія” (Мюнхэн, бяз даты).

40) Сакрат Яновіч: “Вялікай паэтцы Натальлі Арсеньневай з паклонам нізкім — Сакрат Яновіч. Бэры (Канада), 5.ІХ.1988”.
“Miniatures by Sakrat Janovic”. Edited and translated by Shirin Akiner (London, 1984).


[1] Аўтарскі правапіс дарчых подпісаў і назваў кніг захоўваецца.

 кантакт: lyurevich@nypl.org

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster