|
ВЕРШЫ
[1]
Янка Юхнавец ПРАДБАЧАНАЯ
(паэтычная “Эсэ”) У шчырай пашане
Лявону Юрэвічу прысьвячаю Частка першая
1
Я сам рэлігія, і
прымушаны бываю,
рэлігіі дзяржаўнай памаліцца —
статкавай рэлігіі не абмінуць.
Зыбраныя харомна сьвятыні архітэктурныя,
узносна вераць Богу упобач Капітолаў і Райхстагаў.
А Богу ўсядно: ці верыш ты яму, ці не, —
абы зямля сама сабой жыла, —
магчымасьць для нехта-іншага
у балючых жахнасьцях за быцьцё — аповесьць тая самая.
Цела сьціхная, хламяна чалавечая,
вядомая адчуваньнямі: — Пажыві! Ці, Божа, — усьцеражы!
Сваімі ратункамі Бога дакараць не пасаромімся.
У супэр-сталіцах ды ў Маскве, мінаючы мае прасторы родныя,
жыве пазнаць сябе, а не маё.
…Божа, нас, людзей мае Айчыны,
навакол сябе ня бачыш.
Тады ў імя ў Тваё
збудуем каля дарог праезных
уразьлівыя сьвятыні, аж мо харомы,
і кожны будзе, напэўна, чалавек
дапускаць і меркаваць:
куды узьдзевацца Богу?
Узлуга ад зямлі ўзаранай
прахалопчанай збажынай,
сьвяцешана няхай
каля харомаў і сьвятынь зьбярэцца.
…у супэр-сталіцах сьвету
мінаюцца мае прасторы.
2
…з далячыні гадоў жыцьця
надзіць усялякая назваць —
мінулая,
што падабаецца ў ім,
любіць і не любіць,
аж дапрадаўна.
Угодліва заўважыць
у побач із сучасным з намі —
павага павалютная ледзь працягваецца
равесьнікам нашае сучаснасьці.
…мой верш разбэшчаны, уразіцца —
безь ніяк тлумачэньняў
супроць Айчынных пераглядаў:
ня гнебіцца Айчынная нядбайства
да цыганскіх байструкоў
з Масквы пасланыя.
У лёсах іхных глыбяцца ўспаміны —
маленцы узгадаваныя ў розьніцах жыцьця,
камусь адобрацца прыстасаваньнем
да іншага быцьця.
…мо зноў стлумачацца неадступна
ў сіле выбранага пакаленьня;
у сілу справечнага існаваньня,
будзе:
зноў пакідаецца, блізу зайдросна,
не асталяваўшыся,
сьмерць Айчыны.
3
…усё прабачана ў жыцьці.
Усё вяртаецца ізь мінулых дзён,
здаецца, мне: ці сьмерцяй,
ці натхненьнем апраўданым
вярнуцца ўва мроі, што знойдуцца ўсім,
знойдзенымі ўчора, як подпісы пагадзіцца дружбай;
а назаўтрае — сьмерць успалыхнуць жыцьцём,
бы ня любіць надвор’я — суровую пагоду.
…мы зноў вяртаемся ў дні прадбачаныя.
4
…жыцьцёвая неабходнасьць — прадбачаная,
у тым самым парадку была, і будзе а —
малітвай у малітласлове;
стаім шырэнгай, ужо даўна, не ад будучыні,
а мо раней, зьнявесьценая прад мінулым годам.
5
…што было — паручана мінуламу,
адбылося ў спавольнай любасьці так здарыцца
да мінулага, можа, дрэннага,
або зусім,
у няклюдзе цьвярозай вытвараецца,
па-судзейскаму:
сучасная ў спалуцы да мінулага.
6
…позіркі мае прасьцяць
да нахабнай вабі;
не абыходзяцца яны
спадчынай працападобнай,
пазычанай ад кагосьці.
Унятая ў патрэбе так мець у нас — люблю
Бога забытага Ярылу.
Конь ягоны, усе дрэвы, —
разгоны дрэваў.
Рукі ягоныя зь мечамі дрэваў —
галіны дрэваў.
…імкнецца Ён! — Разгоны Беларусі!
Ярылывыя памылкі не зьнікаюць!
Вечна няспынныя паручэньні лёсу
ў патрэбнай ярасьці мінуласьці вякоў
прадбачаныя, Айчынай.
7
…дзе калісьці юміліся ў магілах
у свой час памерлыя
ўзростаў ўсялякіх людзі,
ад здарэньняў напатканых — зьмёрлыя,
там цяпер людзі жывыя,
прагрэсіўныя
будынак збудавалі жыць.
-------
…адзін — другому мёрлыя ня хлусяць
пра навіны моўкныя —
хімічныя ў зямлі яны.
А жывыя, праз здарэньні добрыя,
шукаюць месца пад магіліцы.
Ведаюць заўтра, мёрлых, іх
із кадзе будынку пабудаванага
панясуць па-добраму на пахаваньне.
Частка другая
…дасьціпная любасьць.
Восень толькі весьціць
лісьціню лятучую сыгнаць
у закуткі майго саду.
А за садам будоўлі усялякія,
дзе часта судзяцца роспачы крыклівыя
прад стагодзьзем
мо наступным,
а ніяк ня сьцёртым у каляндары штодзённым.
…дзяціная магчымасьць пазнаваць:
лета дароная далучанасьць,
у помач восені.
-------
…із выхаду на вуліцы, ускросныя ў сталіцы,
толькі Пляцы Свабоды —
ёсьць гісторыя свая люботная —
у блізасьці манастыроў убожаных:
прытул шукае пад вежай іхнай,
старэча, —
паскардзіўся самаму сабе:
— Жахна!
Я зноў Айчыне непатрэбны!
Частка трэцяя
1
…сьняцца сны, і ў снох апавядаю
жывым і ўмёрлым
пра жыцьцё мінулая —
лёс напатаканы ўпершыню маімі прадзедамі,
а сучасная? Рупным знакам прышпільваю
сваё імя,
прыйшоўшы на спартовыя змаганьні.
2
…спагадная, спаганелая больш не турбуе,
нават не спыняецца дагадкай ува снох.
Яно жанотная ў днёх
загадкай дабаўляецца:
— Хто ён і як? Неабыякава прыйшоў у лёс эпохі?
…імёны нейкія забудуцца,
але імёны некаторыя не забудуцца,
іх успамінаць, вяртаецца:
суровасьць выбраная прадбачнасьці —
ласка ад жывых людзей.
Адхін першы ў частцы трэцяй
1 (малюнак)
…шамаценьне ўва лісьціні на дрэвах і на адоле,
а ў побач ручай крынічны, аж да сьлёзаў бы,
па камянёх, між камянёў — іх у Беларусі шмат —
бруніць галосна самаму сабе.
Чуеш, ведаеш, ня зьнікне ён
у воддалі празь цішу паветра,
праз тваю пачуць ахвоту радасьці,
праз журбу і непатолю.
Здаецца мне, ручай упобачы мае сялібы
сьпевае песьні заўсёды іншыя.
Ад крыніцы падзямельнай поўнены,
бруменьнем узакрошаны,
ладонямі вадзяністамі барзьдзіць
пахлюпаць, — будзе на ўсьплечах начы ці дня
блеск сонца паказ
мо самому сонцу.
2
…ён іншага асьцерагаўся, — кожны з нас,
ды іншага, па-іншаму, назваць ня мог — асьцярогу.
Нябыцьцё ўцішаная,
у нагу ступіць, парадна
усьледным небыцьцём ступае.
Невыгодная прыстасаваньня —
у жыцьці самому перахоп, таму, хто асьцерагаўся
па-іншаму назваць: быцьцё ўцішаная;
ня ведаю, як назваць яго
ў плыні сьпіскаў гістарычных апынуўшыся,
ня просячы, ці паўтараўся ён у цепкім слове,
кімсьці сустаўленым.
3
…вось ад тады пачаўся й пачалося
пяшчотных ласкаў над прылёт —
вера спадзеўнаму небыцьцю.
Словы бея-чарасло
большая, чымсьці інакш
словы добрыя ад Бога,
знайшліся штучна навучацца
у званох званоў царкоўных,
а ў ласцы чалавека.
— Я абяцаю: наўсяк перабяру іх!
4
…гладзіцца душа сьмяротная — сьмяротным.
Сэрца матор, няпэўны, лешчыцца
нейкай ласкай Боскай у грудзях,
бы з муру капаталінага.
Трымае, можа, жарсьць
няскладная ўбачыць сьвет,
што раней калісьці надаралыся —
шчырасьцяй выпадку —
ён заўсёды не губляўся,
у загібах волі ўладаць вуляем пастаўленым —
радасьці лавіць для пакаленьня.
5
…выпадак можа быць прынятная зьяўленьня
разьмётаных часінаў-содняў —
імглівасьць скросная дзеяў усялякіх
не стамілася паклікаць:
— Выпадак напатканы, хай
асудзіцца здарэньнямі
дня сяньняшняга.
6
…паэзія сама ад сябе нахабная
аб’яўляецца ў душах чалавечых:
адчуваньнямі, успрыманінамі;
асуджэньнямі, апавядальнасьцяй лірычнай;
і нават узьветная:
чалавек кожны, ўсярэдна, паэтычны, асьветлены паэзіяй;
і я пэўны, што вось сказаў, —
было сказаная за мяне раней,
таму і не саромлюся
пісаць вось гэты верш.
Брод паэзіі перайсьці — пашкадаваным стануся.
Словы пачуюцца мае, у вечнай зьмене
для мае Айчыны.
7
…незаўсёды знайсьці жыцьця дарогі.
Я насьціў іх знаходзіць
із назовамі: куды ісьці Айчыне?
Прымушаная сланяецца постацяй уночы
пад сьвятлістым месяцам быцьця,
дзе судлівасьць пачынаецца
зямлі сустрэчы каля сонца
або сустрэча ізь сьмяротнымі — сам сабой жывы, —
напаткаць раптоўнасьць пэўную
сьвятымі галасіста
пачатая сапраўднасьцяй казаняў, не ўяўленьнем:
ці не бяседа із аджылымі
падцёмамі душы згладзіць?
8
…у сьлёзах радасьць таксама ёсьць —
радасьць утамілася ў сьлёзах радасьці, —
нестарамодная прыказаньня.
Сьвядомасьць, на самай справе напагатаваная,
ужо даўно нясёная, —
помач чалавечай ране ў жыцьці
неласкавай напружнасьці ўхіляцца,
бо можа радасьць жыць бязь сьлёз;
бы злачынствам створаным, у сумленьні потым
дагадкай пераменіцца: куды свабода думкі знойдзе шлях.
9
…думкі дзеямі атрымліваем ад маладосьці.
Чамусьці сяньня сьведка маладосьці —
гадзіньнік мой — на падваконьне стаўлю,
маўляў, гадзіны майго жыцьця, адзваніў гадзіну папаўдні
не ўпапад.
Уяўленьня, мабыць? Супрацівіўся гадзінам на гадзіньніку:
— Няўжо гадзіны жыцьця майго,
апоўдні дня,
жасьцяцца бязрадна нада мной?
10
…ведамкамі сталіся яны —
ахвяры, абы якія, у задавальненьні,
нязмораным захапленьнем,
клічуць, надзяць нас любіць
у паважаным пачуцьці — не да беларусаў.
Свае пачуцьці (гняздо, дзе іншая сумненьня прыціненая)
апушчаецца карнаваць наступная велікомасьць.
Як і раней, заўсёды не пакінецца,
у Роках грэкамі названымі…
Ізь існасьцяй не разьвітаемся.
Сэрца біцца ухапіла Рок
зь ім ніколі не разьвітаемся.
11
…ад казаньняў беларускіх казак
куды прывучанаму дзецца?
Упэўнасьць у казаньнях — нязманлівы тыран
куесьліва ўспыхне нат уначы.
Тады ня я, а мы завахам — ёсьць
над сабой бяз тлумачэньня:
звычайна назіраем у захапленьнях яснавіднасьці
населеляная мо абсурдамі грамадзянскімі.
12
…голасам украдлівым чакаюць нас абсурды,
выпадкамі грамадзянскімі,
вынаходныя пайсткі жыцьцёвых меркаваньняў,
бываюць схованыя існаваньнем
у нашых казках:
межа, здаецца, не назначаная
між яўным, што спадзяваньнем будзе,
або звычайнай мрояй у паруках увабражэньня —
сьвечка запаленая і пагашаная той самай цёмнасьцяй
мроі іншай.
13
…лёс захапляецца натхненьнямі лёсу нашага.
У каго яго няма адсобіцца:
захапіцца жартам нават?
…у глубкох утоеных цела нашага
цябе адвечнасьць паважае,
нават у дні заўтрашнім,
дзе жыцьцё сапраўднасьцяй,
не на хвіліну
ухіляецца.
14
…лёс — асабістая ўласнасьць:
сьцеражом яго, ахоўваем, не расстаёмся зь ім у роспачы,
прад тым як зьнікнуць у магільным змроку.
…адноснасьці рэальнасьці непрадказныя.
Ёсьць песьня глуханямая ў жыцьці заўсёды.
Хаос мэнтальны,
шмат неспадзеўнасьцямі блажэ
выпадкамі здарэньняў,
пасьлядоўныя сябе сустрэць, сустрэнуць
у беспарадку згуртаваным
колькасьцяй сям’і абсурдаў —
згоднасьці нейкія існуюць,
ня вельмі адарваныя ад яўнае рэальнасьці.
…поўная залежнасьць адчалавечая, —
своеабразнасьці пасьлядоўных, нечаканых супадзеньняў,
дзе сілай можна адарваць існаваньня?
…залежнасьць ад чалавека-індывідуўма,
а можа, гэта фізычная адноснасьць?
Думаньня над канкрэтнай павярхоўнасьцяй
пра існасьць — не усё збылося
у суровым дні, нат сяньня.
15
…існасьць пераканальная і непераканальная —
вартасьці, выкананыя індывідам у вобразнасьці сваёй.
Існасьць ствараецца ў сям’і залежнай із абсурдаў.
…Бог кожны з нас — чуткія мы ўсе
да жыцьцядайнасьці і, тым часам, разьдзеленыя —
вінуем аднаго із нас і выкідваем
із Боскага гасподзтва — зноў чалавеку аб’явіцца —
ад Бога ўцячы?
Ці ацяжарныя здарэньнямі гістарычнымі
ўраджай багаты ад выпадкаў змалаціць.
16
…ці магчыма сэнсам думак
тваім пакутам спачуваць?
Яно схаваная ў цемнаце завулак,
стуль ухіляцца — напэўна, цікаваць
яснасьць нейкую —
імкненнасьць слова можа —
яно кароткая бывае ад гукаў літар сплеценая,
думка вялейная пераменьваецца у быль няпрошаную,
а можа, у нічога.
17
…жадаецца ад стваронага у жыцьці замены.
Апрычоным стацца.
Звыйчаныя, ацемленыя, прыхіненыя ўпобач думкі,
ці ўняцца паводзінамі ўзгляднымі людзей —
зь імі дыхаецца патрэбная жаданьня.
Дзеіць, каб вярнуцца, бы рыбаку із мора.
…убачыла яго сужэнка,
псальмам іншым прынялася:
— Не люблю цябе!
Улоў ягоны кінула пад ногі, яму пад ногі,
тэй самай хваляй, што бачыў ён,
калі лавіў у моры рыбу.
18
…адбыцца разумнасьцяй няма —
прыходзіць зноў сьцяганым голасам панурасьць.
Можа, чужацкім, у душу занесеная —
вобразам болесьці прынятыя,
у мускулы мае,
а можа, голасам адчуваньня —
у сваю радоўку аджывае ён:
усьлед панурасьці пераходзіць,
дзе болесьць кожная — год няма,
у бязьмежнай сьмерці.
19
…адзагадзя, жыцьця допыт, заўсёды пакідаў
дагадлівай сьвядомасьці мамэнту:
адпушчаным, праклённым пакідаўся лёсу...
У рухлівым танцы нават —
музычная ўяўнасьць: гіман радасьці ў танцы,
чамусьць была апушчаная у мамэнт сьвядомасьці.
20
…плачу больш ня трэба.
Статак роспачы схаваем у магілах.
Астанемся, і мо надоўга,
у спачуваньні тым,
каму былі любімы й даражоны.
21
…лета восеняй заўсёды здрадная.
Каляндар у толках зноў сустрэнь.
Вандруе лісьцьвіня размахна —
спадна сьцьвілая.
Ды ў перамень,
бы словы ўздыхныя, шумятня
пад ветрам спадвае у суздоль.
Словы бессардэчныя у восень
шлюць, лету сваю сустрэнь.
У наканаваньні нашым не стае
каляндар спыніць заўважная.
22
…прастор, уняты званамі ізь сьвятыняў,
расшчэплівае спакой.
Нейкай сьветласьцяй дзень нечапаны
хвілінай, можа, тэй
зачэпліваецца за чалавека пэўна,
прачуленай боскай верай
і шумамі шуму блізкага аўтамабіляў.
Не на хвіліны пакідаецца, што мы чуем.
Квеліцца ўторана здарэньнямі жывымі,
заўважанымі ў радасьцях і непрыемнасьцях
аддаўна.
23
…песьню надуманую і вядомую —
словаў сьпеўных не абыдземся.
Радзьва-часта сьцеражом яе
расткамі — вясной узыдуць, — іх шанаваць, разам з намі
у любасьці прадбачанай;
або злачынствам пераказаць,
камусьць віноўную.
Прынамсі, крыўда ад песьні нейкае бывае —
не засьпеялі, што любіць і ня любіць:
напеўным голасам пачуць свае павіннасьці
у сваёй Айчыне.
24
…сумнеўная цікавасьць не ўхіляецца
на дзень наступны
(не растлумачанымі) аповедзямі сваімі
пра жыцьцё;
астаёмся верыць: слову кароткаму, яно бывае;
думка велікомасьці — назначаная наканаваньня, пазнаецца.
Уціскваецца, уторваецца яно
не спакутна спагадаць.
Слова першага сказаная — вартасьць у кожным дні,
камандзірам словаў іншых станецца,
можа, кроны, шапелят,
напэўна, у калёнах радыёперадачаў
днём заўтрашнім аплаціцца,
або прабачаным, або чымсьці — грузамі
расейскага блатняцтва для беларусаў.
(другі варыянт бы ў стансе 24-й)
…мы ўсе прытуленыя ізь цемнасьцяй жыцьця:
лікамі ўцягнутымі — дзеямі ліхімі.
Яснасьць сумніўную явай працінаем ад саміх сабой.
Словы кароткія аддзеленыя заўсёды
бы на іконах сьвятыя лікі-вобразы
сьвятыя яснасьці уторваюць
абліччамі сьвятымі днём заўтрашнім паверыць —
у фарбах размаляваных —
веру уцешлівую ўкінуць чалавеку.
Адхін другі ў частцы трэцяй
1
…вецер восеньскі ў полі шасьціць.
Лес, бы хмары чорныя па зямлі паўзуць,
панура-згнебліва шуміць.
Хутка завіруха ў помач разьдзьмухную
прасторы сьнегам замяце.
Хутка зьвер уначы завые
сьцюжай не пашкадаваны.
…у хаце вясковай
каля каптурка агністага
вясёла, цёпла і сьвятліста.
Там удава жыве.
— Сьвечка-агеньчык ёсьць… Дзеці,
Можа, зноў памолімся за ўсіх пакутлівых?
2
…там сьцежкі ад зьвяроў зімой
убачыць можна толькі на сьнягу.
…люты лёс вайны — сяла няма, — спаленая.
…магільнік занядбаны уводдалі сяла астаўся.
Мёрлыя не пакінулі яго.
Калісь парупіліся пахавальнікі,
дбайныя ад заработку, —
із-пад зямлі імёны іхныя выцягнуць
напаказ дажджом і сонцу ды і позіркам спачувальным
ад людзей яшчэ жывых.
…там крыжы, бы рукі чалавечыя,
у роспачы раскінутыя.
Шум сасонак, ды хмызьняка наўскрайках,
жыве над імі,
бы міласьць, у сьмерці просяцца:
упасі зямлю над мёрлымі
што вечнасьцяй называецца.
3
…у дзень народжаньня свайго ня вер, —
так пэўна-торліва сусед старэнькі,
павучаў мяне,
і пагутарыўшы пра надвор’я, павольна,
бы зьнікаў, у хаце заімшэлай.
І я верыў яму, і ня верыў.
Не ад старасьці згінаўся ён.
Ад дурнасьці, ува маладосьці:
тутэйшым жыў — аблашчаная бы жывёла
егерамі расейскамі ў беларускіх пушчах.
Здаралася, мацеры маёй, на ўлоньнях зь немаўляцяй,
ён, пагардліва верашчаў:
— Зноў нарадзіла беларуса!
…але быў дзень майго народжаньня
на сяньня, у Айчыне:
быць Янкам Юхнаўцом.
4
…ад нікуды не пайду ад вас
сьцежкі даражоныя у Айчыне, —
сама Айчынная ў прасьцяг.
А здарыцца,
сілаў ня знойдзецца пайсьці на іх,
успомніце мяне тады:
сюды вялі сьцезі Айчынныя.
5
…можа, зорападнай ночай, у жнівені, небам штосьці
прадвесьціцца.
Бывае дні жылыя ў непапад расходзяцца —
нешта спадзеўная заварожваецца, —
боль ці радасьць быцьцё залечыць
днём заўтрашнім, а можа: усё паганская,
не залюбіцца суровым прыгаворам?
Воля саміх людзей, мімаходная цьвярдзіцца, —
дні сустракаць у радасьцях і вясёласьці
прадбачаных;
у прадбачнасьці, напэўна, напаткаюцца
выпадкі і з нахабнымі прычынамі —
здарэньням супрацівіцца.
1996—1997 гг.
Нью-Ёрк
ПАЭТЫЧНЫЯ АСАЦЫЯЦЫІ
(зьвязка твораў)
У прысьведзі Ўладзімеру Арлову
й Лявону Юрэвічу
…не далікатным у паэзіі нарадзіўся я.
…асобы аніякія не адвядуць мяне
слугой пакорнай ня быць паэзіі
ў тоне слоў маіх.
…імкненьні штосьці абвяшчаюць
рытмамі й словамі звычайнымі, а можа, звольнавечанымі,
свой хваравод вясьці.
1998 г.
* * *
…прыклады жыцьця надзённага усялякія бываюць,
ад залежнасьці ўвагі, але выбар
бяруць удзячнымі папярэджаньнямі —
накіданае чалавекам.
…прыклады усялякія пакутваюць і не пакутваюць
зьместамі жыцьця у саміх сабе —
магчыма, першапачатным нараджэньнем.
А потым, можа, нічога не зразумелая,
досьведам разумным запамяталася
ці, можа, толькі сумятня ад пакутных дзеяў
спахоіць разарваньня наступных дзей у згодзе дэкаратыўнай;
можа, сноў сапраўднасьць спраўляецца самім сабе
спакусай наскай на зямлі адступіцца прыкладамі жыцьця
наступнага? — можа, голас іншых,
дзе рэха адгучэла ў наўмеры сьціплым, але суровым,
мусіцца ўторацца вядомым.
Час ня ведае размах прастору!..
Але! Але! Знадворак мой, азелянелы, ахінёны сіняй неба,
час пазнае айчыннага прастору.
І год аджылы нядаўна у глыбіне пакутаў астаўся памяцяй.
* * *
…жыцьцё мы дыхаем неаплатным тлёнам.
(Сьмехатворная пазнаньня самаму сабе ўцьвердзіў!)
Духам усчоліны паэзіі, — словы першыя сказаныя назаву
зарой улетку над пушчамі беларускамі —
узрыў пажараста-багаслаўлёны Богам над зямлёй маёй.
Сны няўразьлівыя мае Айчына
ад нас тады адлучвае.
…пакідаецца цяпер сказаць:
усё іншая ў людзкім жыцьці —
чалавека — грамадзка арганізавана,
і не арганізована,
задыхваецца ў жыцьці-трывогах.
…племяні сярод даступнасьцяў у болях творацца
або ўжо ствароныя — сьціркі ў руках ад дзей асушваюць,
радзьву сваю супачыць не забываюць
у стругаватай дамавіне, гэтак яе бачаць,
і слоў ня чуць блізу ўразныя ад сьвету сьвечак.
…лепш жыць сваім благім у неаплатным тлёне.
Меру хімічную ад тлёну нам ніхто не адбярэ!
1995 г.
(паэтычная непаэтычнасьць)
…духоўная ці палітычная здараецца
у недастатках на кожны дзень.
Верым ім і дапаўняем спосабамі Бібліі хрысьціянскай
або нэрвамі-гістэрыямі із Карана.
…аджа ў гэтыя пішчэлі,
прызнацца трэба, вылушчваецца пархва людзкое асабістасьці —
самабытная,
якая потым із самахвотай і неахвотай
праймаецца, як паўсток культуры будучае, а тады
і цывілізацыяй — завойчаная ў набажэнства:
прэмія наўмераная, так як падараваць людзям,
падумаць толькі, ад каго абвесьціцца яна наўрокам,
за табой азьнікненая ўва адсьлед.
…паўней цярпець у прыкладах галамацыі жыцьця.
АСАЦЫЯЦЫЯ
…штосьці ёсьць вяромая:
верыць і ня верыць
у адным чалавеку.
Мы верым і ня верым.
Стамлёнасьць чалавечая у сьвеце ёсьць прыходная:
маўчаць або цьвярдзіць наўмысна:
Бог пэўны й увераны, можа, цень касьмічная,
між небам і зямлёй жыве.
…гэткая патрэба ўяўленьня, нат бы словы дамавітыя ўторваць, —
голас наш стагодзьдзі не мінае.
Можа, гэтакі марудна не аціхае ён
слухаць самаго сябе,
…нам доўга не ўдаецца жыць.
Гады жыцьця назначаныя ў вартасьцях тавару на кірмашы.
Ворагаў-пакупнікаў, не заўсёды, здольваем уцешыць
і любіць.
…у зямлю й неба — значэньня непустэльная знойдзеная аддаўна адыходзім. Ёсьць ратунак саміх сябе асуджаваць на векі вечныя: грахамі неразборлівымі — яны ж заўсёды, урослыя камяні на нівах і на скалістых горах, няўхілена пакідаюцца ў радоўцьве, не падпраўленая парадкам нейкім.
* * *
…слухаў сяньня музыку із радыё
із словам прапрамінкамі.
Дзівосная музычная словаслоўя —
гукі слоў, парожнія у сталёвай музыцы,
уплеталі радасьці жыцьцю паверыць.
Радасьць дурная не забывалася ў мэлёдыях кароткіх:
раз-два-тры і так далей, аднасловы;
і крыўды, што былі ўчора, не вярталіся
ў пэўную мэлёдыю.
Сама сабе прасьцянком уладжаная,
чулася наўмысна пагаджацца шчыра —
ад некалісьці надарацца адступляць прыблуду нейкаму
на Беларусі — злагоджанаму скрыпець у радыё.
…пэўна вандроўны сьцень аплачаны будзе із Масквы гучэць
у маёй Айчыне валадарасьцяй
зганьблівымі грахамі свае Айчыны.
…песьня сьпеўная, спустошаная ўчора —
уладнасьці прызнанай неўсьцямяніцца
ўразіць з нароўнем днём жыцьця.
…уручаны ў лёсе ратунак ёсьць:
хлеб атрымай — дажыві жыцьцё!
А змаганьня? Шмат хто будзе безь яго абыдзецца
плечамі паціскаць у злосьці, —
блізу дзікар із Афрыкі: нічога не ўпаляваўшы і на сяньня!
* * *
…барзьліва, бо не палохаюся у мроях,
на ветразях сьціпла-сьціплых,
нават крохкіх — шматаных ветрамі даўно ўволю, —
адплысьці на хвалі, аж у мора.
…адвечная, прыгнятая яно:
плысьці, калі кіруеш у невядомыя вады-патокі.
…пакрову неспадзеўную — люба мець, — Фартуну Адысэя,
таксама наспадзеўныя ў вятрох наўмысна спрагных,
падарожныя, адмежна часта-радзьва
пераменьваюцца.
Здаецца, накіруюцца туды або
дзе сонна за туманамі азызлая, нябачная, —
стварэньні сабраныя — сілу нейкую ўласнай ношы зь неба
прымушае
у часовым будане аселіць дурнога чалавека
далей ад хваляў мора.
Яно няроўна, аніяк напісаныя, ад шквалу неспадзеўнага
абвесьцяць усялякая
мараплаву напаткаць.
ІЗ ТЭМАЎ СТАРЫХ
…сажа ад смалякоў апаленых
усюды у хаце-будане.
— Там шкляныя шыбы сьціплыя, вузенькія
у вокнах ёсьць, — напэўна, скажа падарожнік, —
закапацелыя таксама сажай.
…з гліняных місак тхне,
на пень пастаўлены, бы стол ў хаце,
кіслай водарасьцяй — капуста беларуская із грыбамі, —
гасподняя спажыва, што зьнікае ўзімку хутка.
Прызвычаеная ў хаце радасьць:
ядуць з ахвотай дзеці капусту кіслую,
і растуць іх сэрцы маладыя ў адмове прадчаснай сьмерці.
…а на дварэ ўжо вясна ўшчымленая —
ледзь прыгнечаная апошняй завірухай.
…— Шчэпка на шчэпку на дрывотне лезе, —
жартуе бацька-селянін, —
і на будынак ад яго сялібы,
празь лес, ня вельмі спатны зіркам,
пазірае часта.
Стуль запор — зялезны скрыгат чуцен:
замкі іржавыя на варотах моцяць — цюрма.
І скрыпкі распачлівыя ад людзей, не інакаш,
не аднойчы чуюцца адтуль.
…там узгорак сярод лесу дрэва-гмахамі ўрос
у глыбіню зямлі трымацца
камком адкругленым
пад зорнымі прасторамі.
…жахлівая, Божа, што там творыцца!
1992 г.
* * *
…дарогі наўмысныя вядуць, як у старажытнасьці:
на міг прасьцяць сустрэць і напаткаць
ападзіны далінаў лёгка-скатныя калёсам.
…ручаі галосныя, вадой азначаныя,
не вяртаюцца бруніць насупраць іх.
Ёсьць тайна нейкая між ручаямі
й ападзінамі ў далінах.
Дарогі там з кірункамі прасьцягленымі, размытыя
дажджамі й ручаём-крыніцай, — босымі нагамі ідзі, ступай, —
кудысь у даль сьцігуюць.
…можна, ня здарыцца, заблудзіцца —
усе заблуджаны жыцьцём? Прычына — ты!
Лепш пайсьці на сьцежкі,
нам усім пайсьці:
блізіню сустрэч тваіх наканаваньняў
у жыцьці.
* * *
…чалавек сабраны правам асьцярожлівым,
іх штодня зьбірае ён
выклікам дастойлівым для свае крыві, —
наўмысная якая! Богам пакінутая ў цела чалавечая насьледная
днём наступным можа і даваць, і браць —
бяз жаласьці парушаць.
…й ад зямлі маёй — наўкольля п’едэстал, аніхто ў вартасьць
цэніць у кроплях боскіх
вернасьцяй упрынікнай ці то быцьцём,
здароная немімаходная, —
бо навучаемся на памылках іншых.
…божымся і бажуся — шчырымі назовамі ўняты імі.
…грахі прадбачаныя, можа, і нясьціплыя,
грахі найбольшыя: не забудзь пакут не Гасподніх,
як іх мінуць таропна-асьцярожліва
ня ведаю, бо ведаем, з грахамі трэба жыць,
яны чакаюць нас.
…уласная укрыжываньня ёсьць, блізу на кожным стыку
вуліцы й дарог.
* * *
…краскі, восеняй не пашкоджаныя —
Запамяталася — яшчэ маглі расьці:
астаткамі прыгостваў восені.
Краскі разборлівыя ізь летам навучаюць:
— Божа, пашануй, што было ўлетку!
Радоўкі уваскрашэньня будучага
разьвітліва пакідаюцца,
не адлучаныя ад зямлі ніколі.
…сьмерць для красак ёсьць —
…шорахаемся ў красках, восеняй не пашкоджаных,
і палохаемся: ці будзем заўтра краскамі тымі самымі.
* * *
…дагаджваюся думкамі часта мімалётнымі,
яны найбольш ачышчаныя блудлівым наканаваньнем.
…віноўны і апраўданы сам сабе
ў злосьці штосьці й любові.
…ня лядзьве астаецца засьцяроглівасьць:
разрочлівая заўсёды думкамі:
знаходжу заўтрашняе ўспомніць,
што ніяк Айчыне не падыходзіць.
* * *
…што сказаць на сяньня і назаўтра?
Няма легендаў, штодзённая жыве сваім — сапраўднасьцяй.
Прынамсі, пра вёскі ці пра вёску, каля зямлі ўжо аддаўна,
ажылая сустрэць ля іх, асьцеранела гусьціць жыламу прастору.
…месяцам асьвечаныя ўночы,
а днём над імі праменьні сонечныя
адлегласьць мераць сьценямі да зіхатлівых зораў
на знадворках.
…там селянін у сваёй аправе
з тымсамай хлустай хлеба аж за працай.
…нахабная займеньня ў яго ня гасьне,
чымсьці іншыя вянчаюць думкамі ўражнымі.
…насьледную ўразьлівасьць аб’яўляе
дзяржавамоўкнасьці
з-пад ральлі за плугам:
што сказаць на сяньня і на заўтра?
1996 г.
* * *
…восень здарылася — таемнасьць неапошняя —
аддаўна ўпрошаная быць у календары.
Лісьцё апалая на раку ці возера —
зьвяркі драпежныя, здаюцца,
схаваныя на днішчах іхных,
лапкамі ўсплываюць.
….ад уражаньня верыцца ўсім:
чакае Час, што ўсе жадаем
ад песьні лебядзінай — накась восені пачуць,
пачуць уважліва — пабачыць:
слынь невядомая лісьціні апалай
дарогамі нейкімі, невядомымі,
месцаў радзімых не пакідае.
“УЛІС”
Спадару Максімілюнак.
Надзвычай цярплівы пераклад
з ангельскае ў беларускую
“Уліс”, усім знаёмым адчуваньнем
і таксама незнаёмым,
у днях апошняе нядзелі, а можа і раней,
сьмяхотна перабіраў у думках пра цябе.
Што здарылася — запамяталася
жыцьцё зыхлівая ў прысед асвойтаны ў мроях,
не забароненая ўбогаму чалавеку на сяньня і на заўтра.
Ухопліва чытай: увабражэньня — станьва чалавечая, станьвай
чалавечай назначацца!
…дарогі із “Улісам” адзінотна памятныя былі —
разблытаныя жыцьцём, а калі й ня былі, яны заўсёды, яткамі,
у днях адлічаных у згодзе кажным аб’яўляліся.
…“Уліс”, ты мрояй штосьці натварыў
што моляй-плесьняй станецца ў вякох,
можа, і ў беларускай мове.
…у часе падарожжа каля Князь-возера, ёсьць гэткае ў нас,
я знайшоў парожнія шкарлупіны.
На іх табой, “Уліс”, напісана была заяўка
да злыдняў ці нязлыдняў нейкіх, —
ты прасіў:
камусь дазволіць нарадзіцца із Палесься:
менавіта, лепш ізь яйка вылупіцца.
* * *
…там, дзе розы дзікія расьлі,
сава напорыста ўночы крыламі шугала
капцюрамі распрастаць:
камусьць зрабіць драпежнай болесьцяй.
…не падлічваліся ахвяр скананьня для яе.
Там болесьці напаўняліся ў кагосьцях існаваньня.
…там розы дзікія расьлі —
калючая шыпшына выраслая,
кветкамі ўскросьненая расьліна —
саве спажыву атуляла.
…там розы дзікія расьлі, і саве
сьмерць радасьці не перашкаджала.
* * *
…у паэзіі дурнахотныя параўнаньні,
асобліва ў нашай літаратуры беларускай.
…вадаплавы нашага жыцьця — нашы целы, прадвесьнікі ў дань
вякоў супроць усіх законаў у дальве Трояў.
Вінуем іх павіннымі, чалавечымі
перашкодамі,
якія потым нарсьціва ўрастаюць
глыбіннымі адчуваньнямі:
водпасьлямі часу сучаснага і мінулага.
…вельмі позна, вельмі позна знаёмым атачаецца,
можа абвесьціцца; паглядзець усьлед:
водмель размытая, хітлівасьцяй спалосканая вадзяной гладзяй,
зайздрасьць нейкую із лужынаў прылучаць.
…некалісьцяй жыцьцем — знаходжаньнем,
калі толькі штосьці, нейкая —
ад яго жадаем абвесьціць штосьці.
* * *
Віцебскаму паэту
Алесю Аркушу прысьвечаю
…радоўка неспадзеўная ў жыцьці,
але даражоная,
прынамсі, не ў пастаянства ласкі й любові,
раптам сталася радоўкай
патрэбнай і неўхілёнай,
народжанай сьціплай быць,
але парушанай.
Сталася яна?
Выгодамі сапраўдных дзеяў
у днях уладных не згубіцца.
Азіхтраным быцьцём у днях,
так як было калісьці:
разьвітаньні бы,
у зайздрасьць лёсу невядомага
з быцьцём апошнім асталося.
* * *
…у сьне прысьнілася: бяздомны я.
І цяпер мае жаданьні гэткім быць
кіну на волю ветру, каб вядомасьць
абвясьцілася ў днёх наступных вятранай, можа,
а мо сапраўднай — здарылася!
…калены асьцюдзёныя схінаю
прад тым, што можна несхіляць.
Напэўна правадыром — ён жыве ўпобач, сялібаў наскіх
із захаваньнямі батняка цыганскага з вуліцаў у Менску
кірункамі прасьціраецца да Масквы бліжэй.
…у страху апынуўся я.
Становішча маё, дзе я жыву,
прыстанішча неапошняя жыцьця.
Прастор навокал прыгаства лясоў, далінаў і нават рэк
або вазёраў, — думкамі ледзь не затрымаць, блізу ліствой
апалай восеняй.
…бяздомны я. Самаму сабе пішу пасланьні
у рай парожні.
…не палохаюся мітусіцца ў часе майго жыцьця.
Ён кудысьці рухаецца. Адчуваю моц ягоную.
Яму захочацца, нарэшце, у дзьверы, абы як адчыненыя,
увайсьці мае Радзімы.
* * *
…ахамятаўся, калі старэчам стаўся —
учолена ўчоліць душы сваявольства даць нясьхільная аніколі
раскіданым зьдзяйсьнем быць;
…бязвыхадная сабою быць сярод людзей — не ілюзія,
кранутая аглядамі жыцьця мінулага,
крайнасьць хлюпае пад нагамі пэўная — абутая ці басанож —
на ўзьбярэжжах сенажацяў апынуўся я,
дзе начлежнікі ў Беларусі (ад родных звычаяў не ўхілюся)
распальваюць сьвятлістыя агнішчы:
не засынай, пільнуй,
статак асьцеражы ад драпежнікаў.
…целу аднолькава ад расы балотнай чуцца.
Начлежнікі абудзіўшыся, сярод іх і я,
ведаю: замоўклыя салаўі ўпобач у кустоўях
прад раніцай аціхлыя зноў радасьцяй напеўнай крануць мяне
назаўтра — ім прычына сьпеўная, безазірная.
…у ноч наступную начлежнікам буду я
і целам сваім і душой.
У іх прасьветы нейкія прыклюдныя аб’яўляюцца,
між начлежнікамі, але! Чаму начлежнікамі астальбавалася
мая Айчына?
(стары верш)
…позірку дазволена ўражаньнямі захліпнуцца
ля далявы ад хутара баварскага.
Здарылася ўспомніць:
сьнегу зімнаму была адліга макротная.
Магчыма, гэтым днём мая Айчына таксама залежным існаваньнем
зямлі й цела чалавечага абсталявалася:
сьляпотнай трацьвай ад прыроды сьцігнуць.
…зоркі абвісаюць, не інакш ім ятранна зірнуць,
зіхцець ізь неба спадам.
На зямлі у возеры заўсёды напаткаюць
сьвятлом Гасподнім, мабыць, апэўніцца:
паказны Час уладзіць, ці Хрыстос ізноў вускросьніць.
…словы ўпэўненыя жывуць у зьместу рэчы.
Жыцьцё прычыны абнімае, і змаўкаюць, калі прычыны
сваіх прычынаў не палохаюцца.
(бы ўступ у рэквіем)
1
…нахабства заклінаецца із самім сабой
у кожным з нас.
Словы даверлівыя набыць
начлежнікам, заснуць ля вогнішчаў начных.
Спадзева думнасьці,
нястомленая форма гімну знаць сябе
успомніцца, што ладзілася табой умешаная
імю майму народу.
…змагаецца “Пагоня” ў самадавольнасьці
над намі. Камусьць жыцьця абломкі абнаглелымі паміраюць
важацца ад кожнага сабе:
мясьцінай роднай не пакідаецца
рэспублікай названай.
2
…усё угледжана — разгон прыпісаны Радзіме, і Радзіма
ёсьць нявыйграная ў жыцьці на сяньня.
А жыцьцё за намі пакутамі азначаецца.
Дзеі задаволеныя камусьць на заўтрае — умовы пісаньня,
абяцаныя, пачнуцца, можа, лепшымі ўлікамі працягвацца —
крывёй сыходзіць можа, дзе няма аховы роднае ў помачы, —
разгон угледжаны, прыпісаны Радзімай, —
нават пальцамі паказвацца зраненая чужакамі
Мы жывём!..
І тыцкаецца адвечная:
— Зямля твая — дзе верас толькі й пясок!
А потым, хлусьлівая нянадта:
— Было калісьці? Ад зямлі свае ня бавілі карысьці!
Недаабрабаваная, яшчэ жыве!
Час губляецца ў пераклічцы —
туга распахлівая, абстарэлая, дразьніцца глумліва:
— Час не зьнішчае нас!
* * *
…усё азначана жыцьцём!
…наўрокі думаньня магчымага
дакранаюцца ўціхамірана,
пажыць самімі толькі словамі.
…покладзь патрабавальная — нешчасьлівыя ў жыцьці
(а можа, схлусіць азначана прыродзе быцьцём усякім?).
Вартасьць укладная, уразьліва распаўсюджваецца,
хоць і пагардная ад людзей усіх.
…яўная аб’яўляецца ад іх!
Сама-яўная! Барбары сучасныя сьцігуюць не ўтрымаць
чэсьць сваю надлегласьцяй нахабнай!
* * *
…за вокнамі вецер — нязгубленая павея
у ветразях азелянелых дрэў,
або пазьней, у восень, у шолах асыпленых галінаў лісьцінёй,
на зямлі рассыпаныя, бы ад хмараў неба.
…надыходзіць ноч — час, вядома, месяцам асьвечаны.
…у гавані-бярэжжы, здараецца ля наскіх рэкаў
(у Беларусі шмат рэкаў ёсьць),
а што ў моры ў далёкім здарацца — ня ведаем, —
прыціхнутую сустрэчу сустракаць ня збавімся,
ад дажджу праліўнага лужы не спраўляюцца ручаём адплыць.
…а там за хвалямі рачнымі
наш злод яшчэ жыве, ня промахацяй, куды рака паплыла.
…і вецер, нязгубленая павея, з мае Айчыны
люстэркамі ясьністымі раку ўсьцеліць.
* * *
…лета канчалася лёсам жыцьця —
напамінала садам барздліва
апоўніцца вінна-садзерастымі налівамі садавіны,
і хціва хлебаданую збажыну
ў час пасьпеліць пладзінёй патрэбнай.
…Бог усё даваў, дае ў меру, за добрая яму —
спадзеўная жызьнела не пакінутым:
хлеб з чаго пячом.
…неўранаважаная чамусьці ўварвалася:
трупы на полях бойкі нашыя,
акалелыя, у непазьбежнай сьмерці,
чамусь спраўляліся закрасаваць у краскі.
Змагарная цярпеньня бяз слоў усякіх
пакідалася на нейкія бездарожжы
сьмерцяй прайсьціся — напаткаць.
(утораньне з уласных твораў)
…ізноў як было раней, калісьці:
цягне конь цялегу па беларускім бруку,
і трактары зямлю пахаюць,
якая потым ураджай адродзіць —
курыцу нават не накарміць.
…і летуценьні — песьні заўсёдныя
ў бадзягаў пралетарскіх
у сталічным Менску пакідаюцца.
…у мэлёдыях патаемных іхных надзіцца:
у краіне беларускай,
народ ня зь імі можа
без патрэб жыцьцёвых абысьціся.
1990 г.
* * *
…такая цішыня,
што слова вымавіць было цяжка!
…яна, ня ён,
яго трымала,
бы на ўлоньні дзіцяня
ў пяшчоце любоўнай.
…там цішыня ўкорная была!
УВОСЕНЬ КАЛЯ ВОЗЕРА
…у небе месяц, бы ліхтар падчэплены,
у возеры не патухаў,
а зыркліва сьвяціўся.
Цішыня навокал цішынёй прасілася пабыць.
Ды неспадзеўна
гук савы яе пакволіў,
і бабёр — вадзянік вазёрны,
не сьцярпеў
глум ночны,
злосна плаўнікам плёсным па вадзе,
і хвалькі, пясочаны ўзьбярэжныя
зацмокалі сёрбна.
1990 г.
СОН
…на мост я узышоў.
Пабудаваны быў камусьці.
Апорышчы ягоныя не азіраў —
моцы вады ля шпаль даверыў.
...мне перайсьці яго хутчэй барзьдзіла,
бо жаль у кроках адчуваў:
сьвятло Айчыннае насустрач
за мастом, камусьці збудаваным,
не сустрэну.
* * *
…бы крыж павалены на зямлю,
рукамі распластанымі ляжаў
салдат, загінулы на полі бойкі.
Нябачны вецер праз пальцы травы ўпобач зроснай
ціхотна прашаптаў, папярэдззіў:
— Хай будзе ціхата-а над ім.
Лёс яго пакінуўся нябёсам!
…і Боская цішыня, так, мабыць, Богу трэба,
замоўкла ды ацішэла.
1948 г.
Мюнхэн, Нямеччына
(кароткая паэма)
1
…ля варот сялянскіх усё сталася,
так апавядаюць казкі нашы.
Чорт паказна сябе абвесьціў
дзеля свае пахвалы:
— Я толькі Антыхрыст,
Хрысту ніколі не паверу ў словы ім казаныя.
Людзей, людзей на сьвеце нашым будзе бяз слоў ягоных!
2
…а тады, бяз сораму аніякага,
чорт двух цялят падкінуў ваўкалакам.
— Ваўкалакам жыць патрэбна, як і самому селяніну.
Не ахвяра гэта! — ён сказаў, каб навакольле чула, —
Парахавіньня Боская пакідаецца няўхільная,
каб нехта жыў.
3
…а казка далей апавядае:
хор ангелаў ізь неба ўзьляцеў
над чортам і селянінам, — хор селяніна толькі захапляе.
І вырашылі тады абое:
любоў звычайную пакінуць паміж людзей
пакутамі й цярпеньнямі.
4
…ня ўсіх сустрэнеш пацьвердзіць гэтая.
Марудзіць Час! Асобліва тады, калі месяц-поўнік
сьвеціцца сьвятліста — бяз хмараў неба.
Астралёгі яму аплоцяць поўная прадказаньнямі:
плянэты лёсу расстаўляюць нам
блізу, бы краскі на падваконьнях,
невядома аднекуль назьбіраныя.
5
…чорт Хрысту ніколі не паверыў.
А селянін, пацерабіўшы лысую галаву, успомніў:
камок зямлі ня сьціснуў кінунуць у гару,
ці будзе глеба ім уласная пад плугам напагатове
збажыной багатай.
6
…усё пачасная! Словы наўсьпелыя пачаліся:
Чорта і селяніна із казкі прыгаварыць
да нейкае пакоры адпаведнай, не пакараньнем,
а толькі выпусьціць іх абое
на вуліцу Часу паказаць.
7
…ня моўкнасьць казкі ў сьветласьці падзорнай толькі
можна зблытаць сучаснасьцяй патрэбнай
і папярэдзіць, што заўтра будзе
наш лёс умерана падзеліць ці Чортам, ці селянінам.
8
…Пітагоравы штаны імі не разьдзяюцца.
Прагматы чалавечыя ў Беларусі, зноў:
шымпанзэ з абліччамі цыганскімі
па галінах палітычных прыгаюць
ува ўрочышчы з імём Дразды.
1998 г.
(наўмысна кароткая паэма)
1
…мой верш закоўваецца ў нейкую патрэбу верыць,
здаецца, не адмовіць, што Дантэ калісьць сказаў
пра кагосьці, прынамсі, думаць пра памёрлых,
што дагадліва мальбой прадсьмертнай
упэўнена й запэўненыя, ратункам уваскросным
пропасьці нязладныя Айчыны запаўняюць,
бы разьвітаньні із жыцьцём, заўсёды ў прыкмеце:
прымітыўныя парасткі травы адросьцяцца
2
зайдрасьцяй праніклівай із-пад зямлі.
Удвоечы ўспырскваюцца наводлесьцяй
зь лёсам чалавека маналёгі, пачатыя ім самім.
3
…у гасподах збруджаных, як зімой бывае ў стадолах,
а ў палатах сьветлых з прасторнасьцяй палян лясных,
блізу месца там сасонкам не ўступаюць.
Туды жанчыны заўсёды завітаюць,
лёс свой не праклінаючы,
ад жарсьці родавай, пасьпелай, нарадзіць зімой,
а потым амальнасьцяй усякага быцьця адтуль імкнуць,
зьняволеных цюрму адбыўшы,
бы дзяцей, пакінуць да мацеры невядомай.
…здараецца, ніхто ня дасьць адказ прычынай астаблявацца ім,
пачаць пачатак у наступным годзе.
Будзе той самай сьвечкай непагашанай:
жарсьць падправіць не любовяй
і грэшнай, і нягрэшчанай.
4
…як у Данте ўсё ўторваецца:
“Не заўсёды прыклады мне вядомыя
маёй аповедзі-расказу
мяне пачуюць абноўленым у сьвеце нашым.
Сьвятло нястухлая ані разу там
маім сьвятлом не азіхаецца,
бо ведаеце, ад нас зварот у гэты сьвет няма.
Ня чуў ніколі прыкладаў упамянатух,
і не саромлюся вось гэтакі даць адказ утораны: няма!”
5
…неспадзеўная ў думках асьцяпянілася —
скончыць я жадаю.
Прыгодаў не шукаю ў мімаходнай сувязі
із жыцьцём мінулым.
…апрычонасьць ёсьць камусьць адрозьніць
прыдзірліваму да маіх словаў,
дзе зьява з мрояй абнімаюцца, паэтам выдуманая
недарэмна.
ЛЕТА
…сонечная цеплыня.
Па вуліцах увесь Нью-Ёрк, сонцам абагрэты, скола.
Дасужна із вуліцаў пайсьці тавэрну зьведаць,
там можна ўгнеціць лёс,
што з мною быў калісьці,
там сумныя ўспаміны забудуцца на хвіліну мо, прынамсі,
не хлусьня, запрошаная із Айчыны — успамінамі
аб’явіцца ў гутарках фатаграфічных,
але вусны гутарныя, наступныя,
нічога не перапасьлюць
штосьці разумная пераказаць
ад пакаленьня, што забылася
сваё працягваць і любіць.
* * *
…каму і чаму я некаму падчыніўся?
…ня ведаю, Каму. Паэзіі не патрэбна.
У выгадзе чэрава маёй мацеры,
мабыць, падчыніўся быць.
…а потым вырашчаны пад сонечнымі ўрыўкамі гадоў,
на вонках апынуўшыся,
бы рыбіна плаўная ў вадзе,
дасягнуў насьледную цікавасьць
любіць сваё жыцьцё
ня толькі ад дня народжаньня.
…уводдаль лета разьдзяліўся ўспамінамі:
жыцьцё кірункамі жызьнее.
У ягонае змаганьнем лёгка ўвабрацца,
спадчыну не хлусьнёй уняць
праз словы тыя, што словаў ня ўцешылі
быцьцё маё і іншых у маёй Айчыне.
СЛОВА
…слова, калі б ты было жывой істотай
або існасьцяй,
ты было б самая пакутная ў нашым сьвеце!
…слова беларуская, ты жывеш адвеку,
і кожную часіну, болесьць адчуваеш ад ворагаў тваіх.
…ты ў сьмерці нікога не назавеш імем абыякавым!
…слова, і словы беларускія, у сучаснасьці азначанай,
бы той спаберца чужаніцкі, — уласныя Айчыны, ювілінэры:
прадаў і пайшоў.
1993(?) г.
* * *
…усё прад мной у клумках непачатых дзеяў
ад нараджэньня сьцігла бавіцца непазнаная —
барзьдзіць сустрэць кляцьбу:
люблю, што я люблю
ўладзеяй добрай чалавека,
дзе будзе загадачная: сьпялю
благія воблікі ад душы,
можа, і ня ворагу чужацкаму,
а роднаму свайму-свайму.
1995 г.
* * *
…восень — выпадак у календары.
Лета, засыпаная лісьцінёй,
забываецца на сябе — лета.
…ясьніцца небасхіл яшчэ
цішынёю хмараў,
яны, бы нейкія нябёсныя зьвяры,
у загоны незагнаныя суровым ветрам,
і сьцені непагашаныя сонцамі-адсьветамі
бязмоўную сьцюдзёнасьць усюды сьцеляць,
і, здаецца, не забываюцца, што было ўлётна
ў думках нашых упасёных на год наступны.
…як і раней, там будуць смуткі,
а радасьці схаваныя знайсьці нялёгка.
…на міг замроецца ўваскрашэньня,
але ня ведаем якім!
* * *
…ня вельмі радзьва-часта
сустракаюся із табой.
Адбываю пакараньні нейкія.
Магчыма, і прынамсі,
а можа пласна —
слова гэткая бывае, —
назваць цябе: — Любоў мая!
…гуляюся із тваёй прыгожасьцяй —
вечна торыцца адбываньня:
— Любоў ад твару погляду пачынаецца.
…камусьць убачыць і пачуць каханьня да цябе —
іншае ў суседзтву із самім сабой.
Дні мінаюцца спадзеўна:
ці буду выгнаны із твае любові?
КАЛЯ ВЁСКІ ЗАБРОДАК І ВУСКРАМ’Я
…я Месцы гэтыя любіў і цяпер любасьцяй успамінаю.
…канава, выкапаная шырэй для лесасплаву,
рэчкай стрыміла у раку Бярэзіну.
У канаве плаваў у чаўне із дубу чэсанага,
Здаецца, ракі Бярэзіны тайніцу адчаліваў
ад лясных бярэжкаў — густа-зросныя — ім гэткая Радзіма ёсьць.
…нездарма раку Бярэзіну знайшлі арабы,
а можа, грэкі ўпершыню,
да Беларусі падплысьці,
бы да абтоку яшчэ нязнойдзенага.
…на зьдзіўленьня ім:
сам Беларус-Крывіч,
зямлю пазнаць бліжэй ягоную
каля вёскі Вускрам’я
паказаў куды, адкуль да ракі вада цячэ.
БЫЛОЕ
…сны сьніліся ўсялякія
з назовамі для сябе,
жахлівымі адступамі-абступакамі ўсялякімі,
памятаецца, абудзіўшыся,
тыя самыя былі падобныя, ня іншыя.
…сава-пугач палохала зіму асьціглую
жыць у пунях наскладных сенам спраўдна.
…камусьць успоміналася, так было перад зімой:
плугі сялянскія
адхільвалі плугамі узьмежкі глебы.
…час пачынаў і веціў, што было
пачаткам у старажытнасьці:
снамі ці плугам у скрайках глебы,
валожаць наўзьнічаць, расьці, ці будзе
у непагодзе расплюшчанай суровасьцяй жыцьця ўкараніцца.
СТАРЫ ВЕРШ
…жыцьця апора — ісьціна.
…праўда ўкараецца ўва няпраўдзе,
як назаўсёды дзіцё ў гульні прымірыць,
жывём на сьвеце, і ў міласьці папрасіцца,
пакорнасьцяй дзяржаўнай пераменнай, няслабасьцяй суровай
і нячэснай моцай уладарнасьці існаваньня існаваць.
…бытнасьці трывожныя на цэлым сьвеце,
ад іх адмоўнасьць аніяк пазбавіцца.
…прабач, паэтам паводжуся ў жыцьці ўсім жыцьцём,
прад гэтым усім аднолькава:
усім, усім паэтам.
1949 г.
* * *
…усё аднолькава заўважана; хоць бы
дарогу перабегчы ці перайсьці наўмысна.
Асобліва ў іншы бок накіравацца,
бо рот і розум сьвяржэў зьвярынай лятняй —
жарсна дзесьць дарогу перабегчы,
бегам спадзеўным, радасным і жаданым —
ад сьмерці ўзапелай заўтра збавіцца.
СОНЦА
…ніколі песьняў не пяяў табе.
…сьціглая ўсім сьвяціла ты,
адгалоскі цёплыя шлеш зямлі спрадвеку.
…уночы сябра поўнік і няпоўнік месяц
на ладонь тваю складаюць
самая сапраўдная за дзень пастылы твой
і за ноч тайкі, закопчаныя ў цемры,
сонца зноў асьвеціць між хмарамі
так бывае праменьнямі,
перароджанымі аб’явяцца аж над зямлёй.
…сонца, ты не было віной
зязюлькі кукаваньня перайнакшыць
у накаваньні радасьці ці маршчынамі
у небе хмараў, радоўку сьмерці, віхрам
на зямлі азначыць.
МАЛАНКI
1
…месяц водблiскамi напралом сьвятлiста
ў вадзяных хвалях возера зьявiўся.
Сабе чытаў прысутнасьць:
неба расьпiнаў уночы, анiяк астацца, аж да заўтра,
нiшай, над зямлëй убачанай.
2
…лiсьцiня мiж дрэваў бы,
бы месяц той,
зыблiцца ад ветру неспадзеўнага мiж хмараў
агадам спаду на зямлю.
…лес у блiзасьцi сялiбы, часам ëн санлiвы,
падслухвае прастор начлiвы ад восенi.
…вëска заснула, а дзесьць у горадзе — не адарвацца:
прыемнасьцi не скарочваюць карнавалы.
…ручай, пазнаўшы волю, таксама дзесьцi адволена
песьню брунлiвую лiе ў возера або самiм сабе плыве
ў снавiднасьць бяссонiцай, пачатай ад крынiцы.
Вочы празорлiвыя вады плывуць не ў апошнюю таямнiцу.
(запіска ў дзёньнік)
…яшчэ напэўна будуць сьцяжна мераць
мае радкi і словы смутныя
часiны ночаў.
Бо не скажу, ня ведаю, калi,
як кажную галiнку, шэраш
прытулак ночаў вобразна асочаць?
Я не скажу,
бо йшчэ ня бачу
завязь першую праменьняў дня.
А вам, я ведаю, як мне, так вельмі хочацца
цемру расшчапіць агнямі дня
ды толькi шчэ.
Шчэ сьцяжна будуць мераць
мае радкi й словы смутныя часiны ночаў.
Iх чорны стан у вогкiм падзямельлi
кажаны нiяк, нiяк там не размочаць.
1986 г.
(запіска ў дзёньнік)
…даўгая вулiца канчалася таполямi разрослымi.
З выхаду ейнага на вулiцу наступную
цiшынi нiколi не было.
Слалася ўсiгамi разьмëтнымi, шуглiвымi
увосень
лiсьцiнëй з таполяў.
…людзi, вопраткай ахiненыя надзëннай,
глядзелiся маладзëнамi,
хадзiлi па лiсьцiне ступнямi анiяк названымi.
Спынялiся, ўменшаныя, каля ствалоў
у гутарцы сходлiвай мяшчанаў.
Гутарку сыходлiвую не назавеш закончанай:
будзе пэўна заўтра. А можа, не,
як лiсьцiня апалая,
што апынулася на астаку вулiцы да наступнай.
…даўгая вулiца i ня скончаная вулiцамi наступнымi.
І людзi на ëй сустрэчныя, уменшаныя каля ствалоў таполяў,
будуць слухаць гутарку месьнiкаў на вулiцы
пра наступныя здарэньнi дзëн.
1986 г.
(запіска ў дзёньнік)
…вясна ўжо пачалася.
Усë зiмовая пакiнулася
ляжаць яшчэ гнiлой пасьцеляй —
вясьне перасушыць.
Рэха ранішняе ўсьлед жалейкi пастуха —
залея
у прасторы чыста-сьветлыя
кволасьць абаранiць
пелясткоў вясьняных.
…ня хлусiць зьлюбленая ўвабражэньнем —
надоўга будзе несканчонае ў вякох.
Хуткiя вятры шапочуць iх вясной
прастору наўздагон.
Неўзабаве, як перад зiмой (дзяцiная заўвага),
вясна i лета сваю красу разгоняць
у тую самую пасьцель гнiлую.
1986 г.
НОВЫЯ ВЕРШЫ
* * *
…прынамсi, нам, людзям, штосьцi пакiдаецца.
У жыцьцi кожнага бывае:
то злосьць, то помста, то радасныя прабачэньнi.
Мо дурныя меркаваньнi надзяцца
днепадгляднымi ўспамiнамi — крокамi абмеранымi цi не
прайсьцiся і пазнаць зямлю ўтроплiвую таптаць
пакорнымi спадзяваньнямi-ўяўленьнямi.
…ды вось ня ведаем, у колькiх кроках
чагосьць знайсьці ў радасьцi.
…неба над дзяўлам тое самая
ў сонечным абходзе,
хмарамі-валокамi абнятая,
прынамсi, нам наўмысна пакiдаецца.
…утраты прабачэньняў i спадзяваньняў
збудзяцца, —
але над iмi адплакаем да скону.
…душы кожнага глыбнеюць сумам словамi,
што Бог надоўга аддзялiў ад нашай памяцi,
чамусьць надоўга.
* * *
…уночы апынуўся я.
Аднаасобным чуўся я,
быць у летняй цемрадзi мiж сенажацяў.
…людзкіх слухаў не жадаў пачуць.
…вакно любая тваë
месяцам i ня зорамi асьвятлялася.
…уяўнасьць зорную пазнаваў ува затульлi.
…вогнiшча запалiў на сенажацi.
Полымя захлынствае ў адвал
цемрадзь.
Сьляды сьвятла кідаюць перад мной
не капiць тваë любiмая
на разьвiцьцë ранiцы заўтрашняй.
(із соцрэалізму)
…сорам жыцьця часта-радзьва гнецiм i ганьбiм.
…спакусы й спачуваньнi аўрэзьлiвыя мiж свае хлусьнi,
знойдзеныя ўчора, перажываем.
Смутныя былi яны ў сьценях
трояў усялякiх —
нiчога iншага не знайсьцi сапраўднасьцяй.
…утратай пакiдалася, што збудзецца цяпер
мiж днëм або ўночы
блiзу падобнае ўроўнi
галiне, з дрэваў ветрам абарваная.
* * *
…вясьняную почку расьцi ня спынiш —
вясной улашчаная яна
на дрэвах і кустарнiках упобач —
бывае.
…заўтра мо не разьвiтаецца
вянок, завiты зь iх:
прыгоствам моўкным —
твар ворагу айчыннаму не прыкрыець.
…якоя не сьмехатворная ад сябе пачуць!
А ЧАС АД ЧАСУ ЯЎНЫ
…наракаўся ўсiм, чым мог, — быцьцëм! —
без тлумачэньня сабе самому.
…сьведчаньнi накiдвалiся зарокам
ад мацеры й бацькi, — нараджоны iмi быў!
…усiм, ад часу асьветнага сабой, — жыву,
разбудлiвасьцяй жыцьця гарэзяў
у свой пагляд бяз жаласьцi невядомай
кiдаўся без агляду самаму сабе.
…напэўна, супакоiцца няцесна наўвалоньнi мацеры.
…ëсьць было, i ëсьць адменная — юнаком ты больш ня можаш!
…склiны званiстыя
найбольш увечары iз званiцаў усялякiх славяць Бога:
напаткаў шарападобную Зямлю ў небе. Яна яму люботная!
…iз таго Часу: мне i майму суседу праўда сьмерцi ведамна
асталявалася!
САБЕ САМОМУ Й IНШЫМ
(фарс)
…маю ў думках перагрузак!
Можа, вельмi паэтычны гучны.
Не хвалюся нейкай здоляй i зарокам
i не зракаюся любасьцяй падсобнай
паэту Пушкiну.
…у мяне нiчога не плыве.
Вëслы з паэзіi iз чаўны брызгуюць
вадой салëнай або прэснай.
…любоўная перагрузка ëсьць —
патрыëтыка ў паэмах
зыходлівая зайсьцiся паганасьцяй народаў iншых — ведаць.
…што апрасьцiць не пытаюся?
Людзкi абман хлуснëю асiгае
цi сутнасьцяй і скрайнасьцяй быцьця.
…пэўная заўсëды, позьняя або пазьнейшая,
словамi настырлiвымi у парадку астарэлым
напэўна знойдзецца падставай абагулiць
шавінiсту нейкi перанос на дзень наступны.
* * *
…днi сёньняшнiя заўсëды
ў заваротах нейкiх даразумеласьцяў —
шмат легендаў сустракаем,
складзеныя ўвабражэньнямi,
неадарваныя пашукаць успамiнамi
цi бо жаданьнямi разумнымi або дурнымi,
што ўночы часта хлудзяцца абудна
словамi ўпэўненымi, дабаўленыя ў снох
аж нарахрыст,
апыноўваюцца, абудзiўшыся,
бы зьвер, разбуджаны вясной
зь бярлогi.
…сёньняшняя ў зваротах незразумеласьцi
не губляецца, складкі ўвабражэньня не спыняюцца
пашукаць
заўсëды
ўспамiнамi або, здаецца, нараканьнямi на Лëс,
што заўтра можа перамянiцца
i добрасьцяй, і злом.
ОДА НАСТРОЮ
Прысьвячаю Лявону Юрэвічу
…не ўяўленьнем месца ёсьць,
бо там, дзе Вілія-ракой.
З гэткай назвай пачынаецца,
нарадзіўся Я.
Уяўленьня вельмі яўная, але памятная,
жыцьцем працягваецца ўва штодзёне.
…можа, заўтра ўрымсьціцца яно —
угодліва зварачаецца наўвеціць: Вілія
плыве,
бы нешта зводзіць адвечныя размовы
да нічога, і чымсьці быць.
…Вілія-рака між кустоў зарослыя лазы,
ад крыніцаў сплыўных да ракі
была прычанай пачынацца ёй
ці мо здарэньнем порсткае із-пад зямлі —
кропелькі крыніц
жыцьцё плыннае крыніц пачаць.
…кропелькі падзямельныя,
з маіх мясьцін народжаныя,
успырхнулі разьліцца
сьветлым рэчышчам ракі.
Можа, некалісьці, між узьбярэжжаў,
дзе сьцісканая вада цякла ўва бярэжах
між брэгамі высокімі,
сьценям ахоўвалася ад засухі Вільня
і ад пажараў непатрэбных.
…пучынай-хвалямі ў снох да Вільні прыплываў,
хоць ніколі там і не бываў.
Угадваў да яе дарогі ў снох
і вусны ейных мураваньняў цалаваў
жыцьцём тае краіны.
Жыцьцём прызыўным, незьнікальным.
Там Адысэй тае Радзімы, ад Крывічоў, апынуўся.
…Вілія праплыла, плыве і сяньня
паміж узвышшаў беларускіх.
Глыбіня зьявілася хвалькамі-ўзалёскамі —
веерам, уторвае, крыніцаў аб’явілася.
Там дзікая трава ўзрослая на ўзьбярэжжах,
бы нашы спадарожнікі жыцьця і сьмерці
на нетрасьцях зямлі вядомай
чужым краінам.
…там, можа, ёсьць разводы векавыя
між жмудзінамі й беларускай стадзі.
…калісьці Казімір із роду Радзівілаў,
уладар беларускі,
упорыста сказаў:
— Я ляхаў выкіну не праз брамы Вільні,
а праз вокны Вільні
будуць самі ўцякаць.
…на Вільню не ў снох гляджу —
Гандлююць лёс яе!
Ад жыхароў яе пытаюцца:
— Ты скуль ізь Вільні беларускай?
…калі так будзе прадаўжацца,
уцьвердзім звычайна, натва:
— Ля віва Вільня беларуская!
…за мірам сказамі сваімі ўводжу:
у вакно ўзьлягну заўсёдна сталіцы Вільні.
І лопнуць тыя ў гісторыі,
да чаго імкнуліся.
У даўменнасьці сваёй, нат а ня проста,
дараваная стагодзьдзямі беларусам Вільня!
1998 г. [1] Падрыхтоўка да друку Надзеі Старавойтавай
1 Прапанаваныя вершы Янка Юхнавец перадаў Лявону Юрэвічу. Арыгіналы знаходзяцца ў архіве БІНІМу. У публікацыі захоўваюцца асаблівасьці мовы аўтара.
2 Апошні верш суправаджаўся наступнай прыпіскай:
“Даражоны Лявон!
Я напісаў па-Юхнавоўску ўсё,
А можа, паўней, калі буду пераглядаць,
Напішу тварэньня ад Я. Юхнавец.
З пашанай Я. Ю.”.
|