|
Рэлігійная і нацыянальная палітыка КП(б)Б у Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг.
Янка Трацяк
(Гродна)
„У Саюзе ССР знішчаны назаўсёды нацыянальны гнёт і няроўнасць. Усе народы Савецкага Саюза складаюць адзіную дружную сям’ю. Толькі ў Савецкім Саюзе з нябачнай сілай расквітнела культура ўсіх народаў. Савецкі Саюз не ведае больш адсталых нацыянальнасцей.
Прыклад Савецкага Саюза і горкі вопыт нашага жыцця ў панскай Польшчы пераконваюць нас у тым, што толькі Савецкая ўлада можа пазбавіць народы Заходняй Беларусі ад эксплуатацыі, нястачы, голаду і бяспраўя. Толькі Савецкая ўлада забяспечыць нам палітычнае, гаспадарчае і культурнае працвітанне, забяспечыць свабоду нацыянальнага развіцця ўсіх народаў Заходняй Беларусі”.
(З Дэкларацыі Народнага Сходу Заходняй Беларусі аб дзяржаўнай уладзе. 29 кастрычніка 1939 г.)
„Звязда”, 30 кастрычніка 1939 г.
Рэлігійна-нацыянальныя праблемы заўсёды былі ў цэнтры ўвагі дзяржаўнай ідэалогіі той ці іншай пануючай палітычнай сістэмы. У якасці надзейнага інструмента і сродка дзяржаўнай палітыкі па асіміляцыі насельніцтва выступалі царкоўныя структуры. У русіфікацыі адпалых беларусаў ад „истинного православия” чынны ўдзел прымала Руская Праваслаўная царква, а Каталіцкі касцёл замешаны быў у паланізацыі краю.
Інакш справа склалася з рэлігійна-нацыянальнымі праблемамі з прыходам савецкай улады, для якой ідэя ліквідацыі Царквы як грамадскага інстытута і канчатковае знішчэнне рэлігіі як культуратворчага і маральнага фактару служыла асноўнай мэтай. Пры гэтым якіх-небудзь прывілеяў для той ці іншай канфесіі ўладамі не прадугледжвалася, а ліквідацыя каталіцтва ў Беларусі разглядалася і як ліквідацыя прапольскага ўплыву.
У адносінах да Каталіцкага касцёла камуністычныя ідэолагі, як у Савецкай, так і ў Заходняй Беларусі пасля 1939 г., строга прытрымліваліся тэзісаў па антырэлігійнай прапагандзе, якія былі ўхвалены Цэнтральным камітэтам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ад 29.08.1927 г.: „У антырэлігійнай працы сярод беларусаў-католікаў трэба мець на ўвазе неабходнасьць грунтоўнага растлумачэньня беларусам-каталікам гісторыю каталіцызму на Беларусі, як гісторыю апалячання беларусаў праз рэлігію ў мінулым, а працу весьці на беларускай і польскай мовах, выкарыстоўваючы ў першую чаргу камуністаў-палякаў і ведаючых польскую мову”1.
Варта нагадаць яшчэ адзін „ухвалёны” тэзіс, які быў агучаны ў гэты час: „Ксяндзы, імкнучыся захаваць за сабой старыя пазіцыі, сярод беларусаў-каталікоў робяць казаньні на беларускай мове, радзей чутны там словы ксяндза „мы — палякі”, а часьцей „мы — каталікі”2.
Праз дзесяць гадоў (1937) на адным з пасяджэнняў ЦК КП(б)Б разглядалася пытанне „О польских костёлах” (па дакладзе тав. Стакуна), дзе было заяўлена: „Наша задача, конечно, закрыть польския костёлы в БССР, но тут надо так действовать, чтобы не допустить перегибов (...). Ясное дело, что закрыть костёлы надо, но вокруг этого надо развернуть большую работу. Ведь факт, что за 1936 г. было 112 заявлений на закрытие, а 220 на открытие. Вы понимаете, какая огромная работа проделана ими”3.
Растлумачваць гісторыю каталіцтва, як гісторыю апалячвання беларусаў у мінулым ужо было не актуальным. Задачы былі пастаўлены трошкі іншыя.
Неабходна адзначыць, што атэістычная прапаганда і агітацыя мела нязначны поспех. Рэлігійныя праблемы вырашаліся не на ўзроўні прапагандысцкіх аддзелаў, хаця ЦК КП(б)Б гэтаму метаду барацьбы ўдзяляў вялікую ўвагу. Рэлігійныя і нацыянальныя праблемы ў Савецкай Беларусі былі развязаны сілавымі структурамі (ЧК, ГПУ (КГБ), НКВД, МВД і інш.) па прынцыпе „няма чалавека (папа, ксяндза, рабіна, сектанта, нацыяналіста) — няма і праблемы”.
Паход Чырвонай Арміі на захад у 1939 г. прыадкрыў новыя межы і даў шырокае поле дзейнасці не толькі прыезджым з Расіі партыйным функцыянерам, але і сілавым структурам, пра што яскрава сведчылі вынікі „политразведки”, праведзенай у 1939-1940 гадах у памежных раёнах вайсковымі палітаддзеламі па загадзе абкамаў КП(б)Б. Вынікі палітвышуку ўключалі класавы і нацыянальны склад насельніцтва, наяўнасць рэлігійных культаў і контррэвалюцыйных арганізацый з пералікам і кароткай характарыстыкай удзельнікаў4. Актыўны ўдзел у вышукванні ненадзейнага элементу прымалі службы МВД, НКВД і КГБ. Па зборы інфармацыі такога кшталту сярод насельніцтва працавала шырокая сетка савецкай агентуры. Апрача гэтага праводзіць адпаведную работу былі абавязаны і старшыні гарвыканкамаў і райвыканкамаў: „Областной Исполнительный Комитет предлагает Вам в конце каждого месяца предоставлять в его адрес информацию о настроениях крестьян (бедняков, середняков) в деревне, по городу настроения трудящегося населения, с изложением конкретных фактов и требований, как положительных, так и отрицательных”5.
Паводле ўсёй гэтай агентурна-аператыўнай інфармацыі, якая праходзіла праз сакратарыяты партыйных камітэтаў, прасочваюцца тры найбольш хвалюючыя праблемы для савецкіх заканадаўчых і выканаўчых органаў: адносіны мясцовага насельніцтва да савецкай улады, рэлігійныя і нацыянальныя праблемы, якія былі прыярытэтам духавенства і свядомай інтэлігенцыі. Свядомае духавенства і інтэлігенцыя заслужана карысталіся глыбокай павагай сярод насельніцтва. Сваімі адносінамі да новай улады яны спрыялі фармаванню незалежніцкай пазіцыі ў народзе, уяўлялі небяспеку для ўладаў у выкрыванні яе антыгуманных прыёмаў і метадаў.
Найбольш рэальную пагрозу ў кампраметацыі савецкай улады ў вачах насельніцтва ўяўляла духавенства. Нагадаем, што ў заходніх рэгіёнах (паводле „Паведамлення аб фактах дзейнасці царкоўнікаў у заходніх вобласцях БССР ад 27.02.1941 г.” было 446 касцёлаў, 542 царквы, 387 сінагогі, 14 манастыроў, 617 ксяндзоў, 606 папоў, 293 рабіны, больш чым 30 тысяч пратэстантаў і больш 10 розных сектанцкіх арганізацый6. У Беластоцкай вобласці да 1939 г. налічвалася 144 касцёлы і 210 ксяндзоў, 34 царквы і 55 папоў; манастыроў — 8, сабораў — 2, протаіерэяў, настаяцеляў манастыроў і архіепіскапаў — 5, сінагог — 112 і 54 рабінаў (паводле спецпаведамлення)7.
Той факт, што каталіцкаму духавенству належала выключная роля ў захаванні польскасці ў ХІХ ст. і фармаванні дзяржаўнасці ў пачатку ХХ ст., відаць, быў добра вядомы партыйным функцыянерам. З боку каталіцкага духавенства і пасля 1939 г. ішоў моцны імпульс польскага патрыятызму, з чым і сутыкнулася новая ўлада: „Вера в сказания служителей церкви, синагог и в особенности костёлов — очень сильна. Ксендзы очень тонко и умело переплели писания католической веры с национальным вопросом”, — пісаў сакратар Беластоцкага абкама ЛКСМБ8.
Высокі ўзровень рэлігійнай свядомасці — бясспрэчная заслуга духавенства. Аб праявах такой свядомасці сярод насельніцтва партыйныя інстанцыі былі добра праінфармаваны. Так, паводле вынікаў палітвышуку ў Кольнаўскім раёне адзначалася: „Следует подчеркнуть, что религиозный дурман очень крепко внедрён в головы масс всех категорий и возрастов, не редко можно увидеть, когда молодая женщина стоит на улице на коленках и молится. Большое влияние оказывают ксендзы, которых население считает „святыми ойцами”. Ксёндз Бендеховский Владимир, при появлении которого народ становится на улице на колени, во время богослужения произнёс такую внушительную речь, что народ плакал”9.
Барацьба з рэлігіяй распачалася ад першых дзён савецкай улады. На першым яе этапе праводзіўся збор кампраметуючага матэрыялу. Але пакуль ён набываў патрэбныя памеры, духавенства павінна было выплаціць дзяржаве непамерны падатак — адзін з метадаў закрыцця парафіі і прыцягнення да адказнасці ксяндза, як віноўніка ў парушэнні заканадаўства. Пробашчы вымушаны былі звярнуцца да парафіян і пры іх дапамозе разлічыцца з дзяржавай. Калі ў Граеўскі народны суд у верасні 1940 г. быў выкліканы кс. Вышынскі для разгляду яго справы аб неплацяжу падаткаў, каля будынка суда сабралася 1500 чалавек, якія патрабавалі вызваліць ксяндза10.
Такія і іншыя факты гаварылі пра незадаволенасць насельніцтва адносінамі ўладаў да іх веры, а ў цэлым выклікалі недавер, непавагу і нават нянавісць. Каб не супрацьставіць сябе вернікам, у ЦК КП(б)Б11, а пасля і ў абласных камітэтах12 падаходны падатак для работнікаў культу быў паніжаны. Але гэта не гаварыла пра якія-небудзь уступкі духавенству. На партыйных бюро, пасяджэннях, пленумах асобным пытаннем разглядалася агітацыйна-прапагандысцкая праца аб узмацненні атэістычнага выхавання, сутнасць якога зводзілася да арганізацыі лекцый і дакладаў на антырэлігійную тэматыку, павелічэннем завозу антырэлігійнай літаратуры, шырокай тлумачальнай працы праз сродкі радыёапавяшчання і мясцовага друку. Ад 1941 г. ціск на духавенства павялічваецца з боку сілавых структур: „Отделу агитации и пропоганды ГК КП(б)Б организовать сбор и разработку местных материалов характеризующих антисоветскую, враждебную деятельность ксендзов, попов. равинов, сектантов” (з пастановы бюро Беластоцкага гаркама КП(б)Б ад 14.03.1941 г.)13. І, трэба думаць, такія пастановы прымаліся па ўказе зверху і ў іншых гаркамах, абкамах, райкамах партыі. Але дэфіцыту ў матэрыялах такога кшталту не было і да 1941 г. Прывядзём некалькі характэрных прыкладаў.
„По данным Упр. НКВД на территории Белостокской обл. существует разветвлённая повстанческая, националистическая, контрреволюционная организация, возглавляемая католическим духовенством. Используя костёл ксендзы открыто выступают с проповедями, призывающими объедениться под предлогом защиты католической веры вокруг костёла, для восстоновления бывшего польского государства, распространяют контрреволюционныя слухи о Советском Союзе. (...) Связь с периферийными контрреволюционными организациями, руководством её осуществляют через своих агентов, преимущественно женщин, которые разъезжают по сёлам и городам области, проводят вербовку новых членов в организацию и одновременно собирают сведения о расположении воинских частей и политнастроениях таковых” (з дакладной на імя сакратара абкама ад 31.10.1940 г.)14.
„Главное своё внимание реакционныя клерикалы обращают на молодёжь. В м. Суховоле, Домбровского р-на, под влиянием ксендза часть пионеров польской школы выйшли из отряда (...). В Гродненском р-не в шести белорусских деревнях под влиянием клерикалов и реакционно настроеных бывших польских учителей, крестьяне начали требовать перевести преподавание в школах с белорусского языка на польский. И только в результате проведённой большой разъяснительной работы удалось убедить крестьян в неправильности их требования”15.
„Против выбараў в местные советы депутатов трудящихся выступают ксендзы. Ксёндз Вержбовский, Соколковского р-на, заявил, что Советская власть обманывае народ (...), нам надо выбирать таких людей, которые пойдут не за Советскую власть, а за поляков. Ксёндз Белостокского костёла св. Роха, Чегляк Ян говорит в проповедях: «Надо иметь терпение и отчизна есть и будет, нас испытвают. Вы не поддавайтесь уговорам, льстивым словам, будьте верующими католиками, против католицизма никто ничего не сделает»”16.
„6 мая допризывники дер. Засточье, Кнышинского р-на, по дороге в райвоенкомат посетили костёл в дер. Крыпно. Кс. Бакуро обратился к исповедающим с краткой антисоветской речью, в которой сказал примерно следующее: «Вам не нужно было идти служить в Красную Армию, а скрыться от призыва и немного обождать (...). Те, кто будет служить в Красной Армии, их начальство слушать не нужно, а если будет война, то бросайте винтовки и бегите домой. Вы должны помнить, что являетесь поляками, и не за большевиков должны воевать. Вам известно, что они бога не признают. Вы и ваши отцы раньше были панами, а теперь Советы у них всё забирают, если ещё пробудем с большевиками год, то все умрём с голоду, вы знаете, что у Советов ничего нет и люди у них помирают с голоду. Не забывайте, что вы поляки, а будет война, бросайте оружие и убегайте по домам»”17.
„30 апреля наш источник „Астрахань” донёс, что кс. Брянского костёла Чарковский на исповеди используя религиозныя убеждения прихожан костёла, внушает совершение террористических актов над советским активом: «Никакого греха не будет в убийстве человека, который выступает против религии и агитирует за Советскую власть».
Справка: Даны указания начальнику Брянского РО НКВД об активной разработке кс. Чарковского. Собрать свидетельства показания и запросить санкцию на арест ксендза.
Ксёндз д. Осовец Божуховский узнав, что часть верующих поляков участвовало в первомайских торжествах и пели революционные песни, при посещении ими костёла заявил: «Нужно служить кому либо одному, богу или большевикам (...), раз вы поёте, то никто не даст вам избавления, ни бог, ни царь — то и нечего ходить вам в костёл и молиться богу»” (з дакладной аб антысавецких праявах з нагоды святкавання 1 мая)18.
„С момента установления Советской власти в Западной Белоруссии кс. Модзалевский проводит активную контрреволюционную работу, формируя население в повстанческие организации для борьбы с Советской властью (...). Установлена связь с руководством „Батальона смерти”, руководство одним с повстанческих отрядов (...). Источники: „Марися”, „Фадей”. Нами выслана оперативная група для негласного ареста Модзалевского”19.
„В мае 1941 г. УНКГБ Брестской обл. была ликвидирована повстанческая польская организация „Огульнапольска организация войскова”, руководителем которой является ксёндз-декан города Пружаны, Брестской обл. — Свёнтек Казимир Янович”20.
„Православное духовенство проводит антисоветскую деятельность направленую против мероприятий Советской власти, распространяет провакационные слухи о гибели Советской власти (...). Священник Боришкевич: «Немцы, спасая себя согласятся примкнуть к капиталистическому государству, повернуть своё оружие против советской власти — общими силами Турция, Румыния и союзники разобьют коммуну, поделят Россию на части и Белорусская республика будет скоро под протекцией Германии»”21.
„14 сентября 1940 г. на „покров” архиерей Рожновский перед верующими (более 2000 человек) выступил с проповедью: «Мы переживаем очень тяжёлое время, но нам не следует падать духом и унывать. Нужно усилить наши молитвы к Царице небесной: подобно тому, как некогда она спасла от гибели жителей Константинополя, в память чего и установлен праздник „покров”, так равным образом она и нас не оставит своим заступничеством и помощью»”.
„27 июня 1940 г. послушник Жировичского моностыря Кударенко Григорий (бывший белогвардеец) высказывался: «Я и сам из России и видел, хлеба у них совсем мало, они только строят машины, оружие, а на кого всё это? — на людей. Безбожники эти советские люди»”22.
„В деревне Рожайчицы, Каменецкого р-на, Брестской обл. на собрании крестьян по выдвижении кандидатов в депутаты, поп Васильев произносил лозунги: «Да здравствует Советская власть!», «Да здравствуют исторические выборы!», «Да взовьётся красное знамя на всей земле!»”23.
Не менш пільная ўвага і кантроль кіруючай і напраўляючай партыі былі наладжаны за паводзінамі і дзейнасцю інтэлігенцыі.
Нацыянальная інтэлігенцыя ў Заходняй Беларусі падлягала такому ж знішчэнню, як і ў Савецкай Беларусі. Прыналежнасць да камуністычнай партыі не з’яўлялася істотным аргументам гарантыі бяспекі, асабліва ў тым выпадку, калі асоба ўсведамляла нацыянальную праналежнасць на ўзроўні ідэалогіі з адпаведнымі атрыбутамі нацыянальнай годнасці і вартасці. Антычалавечым цынізмам прасякнуты словы аднаго з сакратароў ЦК КП(б)Б у заяве „Аб правакацыях і правалах у Камуністычнай партыі Польшчы”: „При создании КПЗБ в неё вошли целиком Белорусская Революционная Организация (БРО). В этой организации было не мало белорусских националистов, а среди них агентов ПОВ (Польская арганізацыя вайскова — Я. Т.). Они занимали также руководящее положение в белорусской рабоче-крестьянской „Громаде”, насчитывающей 100 000 человек (...). Руководители соймовай фракции „Громады” и „Змаганье” после разгрома были арестованы (для зашифровки) польской дефензивой, а затем были обменены и разоблачены в СССР как шпионы и агенты Пилсудского”24.
І такая заява ўяўляла сабой афіцыйны погляд ЦК КП(б)Б.
Якім быў Браніслаў Тарашкевіч агентам і шпіёнам Пілсудскага — сёння вядомы факт, як і тое, што быў ён шчырым патрыётам сваёй Радзімы.
Наогул, у ЦК КП(б)Б у канцы 1930-х гадоў запанавала атмасфера недаверу да выхадцаў з заходніх рэгіёнаў Беларусі. У дакладной запісцы на імя сакратара Цэнтральнага камітэта Я. А. Якаўлева, сакратар Бабруйскага РК КП(б)Б Э. Б. Вайнман акцэнтуе ўвагу на тым, што ў ЦК КП(б)Б і на іншых адказных дзяржаўных пасадах вельмі шмат выхадцаў з Заходняй Беларусі (Гродзеншчыны і Польшчы): „Отсюда возникает большое подозрение по поводу такой концентрации здесь в БССР этих лиц (...). Это создовало всегда благоприятную обстановку для действий фашистской польской разведки”25. Затым ідзе спіс асобаў, выхадцаў з заходняга рэгіёна і сцвярджэнне таго, што яны „выдвіжэнцы” былых ворагаў народа — Шаранговіча, Галадзеда і іншых.
Прычынай амаль што татальнай ліквідацыі камуністамі „ўсходнікамі” камуністаў „заходнікаў” была нацыянальна свядомая арыентацыя (альбо яе прыкметы) апошніх. Такі кантынгент савецкім уладам быў непатрэбны, нягледзячы на адзінства ідэалагічных поглядаў. Іншыя погляды, тым больш, не ўспрымаліся, пра што яскрава сведчыць інфармацыя ЦК КП(б)Б аб палітычных партыях у Заходней Беларусі: „С приходом Красной Армии в Вильно в сентябре 1939 г. как будто Луцкевич, главарь белорусских контрреволюционеров в Западной Белоруссии, осмелился выступить с приветственной речью. Гражданин Луцкевич будет и в дальнейшем, несмотря на компрометацию себя в глазах масс, продолжать свою антисоветскую и национал-фашистскую работу”26.
Так, нацыянальная работа атаясамлівалася з фашысцкай для большага пераканання і апраўдання рэпрэсіўных метадаў.
Паралельна з вынішчэннем беларускай інтэлігенцыі, савецкія падуладныя структуры распачынаюць адпаведныя захады па выяўленні свядомай польскай інтэлігенцыі:
„Имеются факты антисоветского воспитания детей со стороны отдельных учителей, например, учитель Макевич деревня Полберег пел с учениками „От веку мы спали”, учитель Батура деревня Плисса диктовал ученикам: «Наше войско польское, идёт войско польское, каждый войску рад», учитель Ярославский, м-ко Любча, называл учеников „сволочи”, выражался словами „молчать жиды” и заставлял снимать галстуки пионерам, когда они не могли отвечать ему на вопросы” (са справаздачнага даклада сакратара Любчанскага райкама КП(б)Б за перыяд 23.01 па 6.04.1940 г.)27.
„Учитель д. Рожки, Свислочского р-на Ржевский 7 декабря 1940 г. в беседе с нашим источником заявил: «Нам предложено разработать с учениками письмо от имени белорусского народа тов. Сталину, и вот, когда читаеш строки, где сказано, что белоруссы при бывшем польском правительстве жили под ярмом панов, в нищете и голоде, а сейчас при Советской власти народ живёт весело и счастливо, то эти слова у ребят вызывают смех, так как они знают, что раньше при польском правительстве они жили радостно и хорошо, а сейчас при Советах — в нищете и голоде, так как сейчас ничего нет и поэтаму я не могу рассказывать ребятам о Советах такого, совести не хватает». Ржевский взят в разработку по д/формуляру.
Начальник УНКВД Белостокской области”28.
„Учитель Гутман, школа Неросное, выражает недовольство существующим строем: «В Польшче всё было хорошо, всего хватало, а теперь нет. Антирелигиозную работу я не могу вести потому, что вернутся снова поляки, так меня повесят». Млынарский Себастьян, школа Городищаны, настроен плохо, после уроков всегда ходит на беседы к ксендзам. Говорит: «Зачем нам изучать русский язык? Нас хотят русифицировать»” (з дакладной запіскі інструктара аддзела прапаганды і агітацыі Беластоцкага абкама КП(б)Б аб стане палітмасавай работы ў Дамброўскім р-не)”29.
„В Свислочском р-не директор польской школы заявил старшей пионервожатой: «Я не удивлён тому, что русские и евреи выступают против Бога, но как вы, полька отступили от своего народа и его веры»”30.
„В Лапском р-не испектор районо (местный поляк) после лекции лектора с Обкома заявил: «Католическая религия не была реакционной, ибо поляки до Октябрьской революции были нацией угнетённой»” (з дакладной запіскі аб антырэлігійнай прапагандзе і агітацыйна-масавай рабоце па Беластоцкай вобл.)31.
„Учительница Милевская, д. Липки, Сапоцкинского р-на, в сентябре 1940 г. в организованом порядке привела из костёла в школу родителей, которые потребовали закрыть русскую школу, мотивируя невозможностью в таковой преподавать религию. В личной беседе с агентам Милевская заявила: «Мы поляки никогда не откажемся от своей веры и обычаев. Я не за что не поверю, чтобы Польшча погибла как государство»”32.
І такіх зафіксаваных выказванняў было вельмі шмат. Наколькі яны былі абгрунтаваны рэальнымі падставамі, можна меркаваць не толькі паводле палітычна-эканамічнага становішча, але і па рэакцыі ўладаў на тыя ці іншыя падазроныя праявы з боку насельніцтва. Паводле спецыяльнага паведамлення „О состоянии агентурно-оперативной работы по интеллигенции” вымалёўвалася наступная карціна: „В итоге проведённой агентурно-следственной работы за истёкший 1940 г. установлено, что польским правительством состав интеллигенции комплектовался за счёт польского контрреволюционного националистического элемента. (...) Наряду с этим также установлено, что в вскрытых на территории Белостокской области крупных контрреволюционных повстанческих организаций „Союз вооружённой борьбы”, „Батальон смерти” насчитывалось свыше 5 тысяч человек. Учителя занимали руководящее положение”33.
Такім чынам, уся польская інтэлігенцыя была ўлічана ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Кампраметуючы матэрыял для абвінаваўчага акта пастаўлялі адпаведныя службы.
Характэрны для таго часу дакумент — выступ аднаго сакратара райкама партыі на пленуме абкама КП(б)Б (8-9.07.1940 г.): „Товарищи, говоря о постановке агитации, я должен несколько остановиться на особенностях нашего Августовского района. Населения у нас 55 тысяч. Из них русских около тысячи, евреев 3 тысячи, белоруссов одна тысяча. У нас имеется тольки один завод (...). Город был засорён контрреволюционным элементом. Выселено осадников 360 семей, 115 семей бывших офицеров, арестовано около 300 членов контрреволюционных партий”34.
Ці не свядома сакратаром на першае месца выстаўляюцца рускія, на апошняе — беларусы, а польская народнасць замоўчваецца, але падразумяваецца пад „контррэвалюцыйным элементам”?! Ці ж не такі лёс „контррэвалюцыянераў” чакаў не толькі інтэлігенцыю, але і кожнага свядомага паляка?!
Зразумела, што асноўны ўдар савецкай ідэалогіяй у развязванні нацыянальнага пытання быў нанесены па польскасці. Тут мела месца ўсё: і шматвяковая барацьба між Расіяй і Польшчай за свае ўплывы не на сваёй тэрыторыі, і супрацьстаянне канфесійнае, і непрыхільнасць да польскай культуры і каталіцтва. Але аб’ектам у гэтай барацьбе быў этнас, які спрадвеку засяляў гэту тэрыторыю, і які заўсёды імкнуліся выкарыстаць улады ў сваіх мэтах.
Магчыма з гэтай нагоды савецкія парткамаўцы спрабуюць рэалізаваць ідэю вяртання беларусаў да нацыянальна-канфесійнай прыналежнасці. Што гэта за прыналежнасць, і што яна сабой уяўляла няцяжка зразумець з наступнага дакумента: „Город Гродно по всем географическим и историческим данным является городом белорусского народа, который рос и развивался при помощи великого русского народа (...). По записи 1859 г. отмечено: „Все области нынешней Гродненской губерни сплошь населены славяно-русским племенем, входили в состав Владимиро-Волынского княжества и управлялись своими природными православно-русскими князьями (...). О том, что город Гродно является городом белоруского народа свидетельствуют статистические данные о населении по ревизии 1859 года. Население Гродненского уезда: русских-белоруссов 83 275 — 75,4%, поляков 7000 — 6,3%, литовцев 2000 — 1,8%, евреев 17 364 — 15,1% (...). Польские правители — князья и помещики за последние 20 лет своего господства не мало потрудились и приложили старание в ополячивании белоруского народа. Печать полонизации наложена на все отрасли хозяйственной и культурной жизни города (...). Полонизаторская политика дала своё изменение и в составе населения города. Если по ревизии 1859 г. русских по уезду числилось 75,4%, а поляков 6,3%, то по статистике польской в 1931 г. числилось католиков — 43,4%, православных — 12,7%, евреев — 42,6%. В 1939 г. католиков — 47,5%, православных — 12%, евреев — 39,5%. Хотя эти цифры можно подвергнуть резкой критике, потому что не каждого католика можна назвать полякам, однако отражение политики полонизации безусловно имеется и этого не следует забывать” (з справаздачнага даклада аб рабоце Гродзенскай гарадской партарганізацыі за перыяд ад 25.09.1939 г. па 14.04.1940 г.)35.
Гродзенскі сакратар-гісторык, свядома-несвядома, не бачыць вялікай розніцы між нацыянальнасцю і канфесіяй, між беларусамі і рускімі, толькі пад рускімі чамусьці ўжо падразумеваюцца не толькі праваслаўныя беларусы, але і тыя, пры дапамозе якіх „рос и развивался” беларускі народ. У чым можна пагадзіцца з сакратаром гаркама — гэта ў тым, на што не варта забывацца, але, каб пазбегнуць аднабаковасці, трэба ведаць і помніць і іншую палітыку, якая таксама пацвярджаецца статыстычнымі данымі.
Паводле спісу кандыдатаў у мясцовыя саветы дэпутатаў працоўных па Ломжынскім раёне па нацыянальным складзе ўваходзілі: палякаў — 17 чалавек (48,6%), беларусаў — 8 (22,8%), рускіх — 10 (28,6%). Пры выбарчых участках колькасць агітатараў па раёне даходзіла да 651 чалавека: палякаў — 360, яўрэяў — 153, рускіх — 76, беларусаў — 31, „прочих” — 31 чалавек36.
„К парторганизации дороги прикреплено 104 избирательных округа и 24 избирательных участка (...). Агитаторов, работающих на производстве и избирательных участках насчитывается 1539 человек. По национальному составу: белоруссов — 288, поляков — 112, евреев — 52, русских — 906, прочих — 181” (з дакладной запіскі начальніка палітаддзела Беластоцкай чыгункі ад 14.11.1940 г.)37.
Спіс дэлегатаў, выбраных на 1-ай Беластоцкай абласной партканферэнцыі (18-21.04.1940 г.) на ХVІІІ з’езд КП(б) Беларусі з правам рашаючага голасу выглядаў так: беларусаў — 30, рускіх — 28, украінцаў — 4, яўрэяў — 4, комі, мардвін і паляк — па адным38.
У складзе Беластоцкай абласной партарганізацыі па нацыянальнасцях было: рускіх — 44,2%, беларусаў — 36,2%, яўрэяў — 11,8%, украінцаў — 5%, палякаў — 1,5%, „прочих” — 1,3%39.
Паводле даклада аб рабоце школ за першае паўгоддзе 1940/41 навучальнага года па Беластоцкай вобласці было пачатковых школ: рускіх — 21, яўрэйскіх — 70, беларускіх — 393, польскіх — 601; сярэдніх школ: яўрэйскіх — 2, беларускіх — 3, польскіх — 12, рускіх — 2240.
Статыстычныя даныя ў большасці характарызуюць становішча пасля пасяджэння ІІІ пленума Беластоцкага абкама і гаркама КП(б)Б (14.10.1940 г.), на якім разглядалася пытанне аб выкананні прынцыпаў нацыянальнай палітыкі. Сакратар ЦК КП(б) Беларусі Малін звярнуў увагу на шэраг памылак па нацыянальным пытынні: „Первая ошибка: Ошибочно стали пологать, что раз польского государства нет, значит ничего польского нет, забыли, что остался польский народ, осталась культура этого народа, которую игнорировать никак нельзя, которую надо уважать. Второе: Наши товарищи стали забывать, что в Советским Союзе каждая национальность имеет право на свободное развитие своей культуры, социалистической по содержании, национальной по форме. Стали забывать это указание товарища Сталина. Наши товарищи забыли, что на территории Белостока ни мало, ни много, а миллион с четвертью польского населения. (...) Стали рассуждать, что польские школы — это бесперспективные школы, что польский язык — это бедный язык, потому, что у него нет своих классиков. Так заявил заведующий роно Свислочского р-на товарищ Хомов на собрании родителей польской школы: «Поэтому, пока не поздно, пусть ваши дети подают заявления в русскую школу». В Супрасьле поставили вопрос на собрании: «Выбирайте, или русскую, или белорусскую школу», а там была польская школа. В Моньковским р-не, м. Кнышин, закрыли неполную польскую и еврейскую школы, а открыли русскую. В Белостоке в польской школе 10-й класс сделали русским”41.
Можна было б паверыць у шчырыя намеры сакратара ЦК КП(б)Б, каб гэтыя намеры былі пацверджаны пераканаўчай статыстыкай. Пасля пастаноў бюро абкама КП(б)Б ад 5 лістапада 1940 г. „Аб недахопах у рабоце партыйных і савецкіх органаў у заходніх абласцях Беларусі” і „Аб выпраўленні дапушчаных памылак у нацыянальнай палітыцы ў школьнай справе”, колькасць польскіх школ была нязначна павялічана. Характэрны прыклад па „выпраўленні памылак” быў праведзены ў г. Гродна: „По гор. Гродно проведена разъяснительная работа по национальнаму вопросу и о правах каждого обучаться на родном языке. Был разрешён перевод учащихся с одной школы в другую по желанию. В результате этого перевода число белорусских школ сократилось с 10-ти до 4-х школ, уменьшилось количество учащихся в белорусских школах с 3899 человек до 2145 человек, еврейские школы уменьшились с 5-ти до 4-х и учащихся в них с 2256 человек до 1385 человек. Число польских школ увеличилось с 3-х до 4-х с увеличением учащихся в них с 1190 человек до 2374 человек, русских школ увеличилось с 3х до 8 школ с соответствующим увеличением учащихся с 1706 человек до 4195 человек” (з дакладной запіскі загадчыка Беластоцкага аблана аб выпраўлленні памылак, якія былі дапушчаны ў пытанні правядзення нацыянальнай палітыкі ў школьным будаўніцтве)42.
Прыгожыя словы былі сказаны сакратаром ЦК КП(б)Б у адносінах і да нацыянальнай (польскай) культуры. Але, відаць, далей слоў справа не пайшла. 25 мая 1941 г. быў дасланы сакратаром абкама ліст пад тытулам „Всем горкомам и райкомам КП(б)Белоруссии”, які варты таго, каб яго працытаваць цалкам: „27 июля 1941 г. исполняется 100 лет со дня убийства гениального русского поэта М. Ю. Лермонтова. Эта дата будет широко отмечаться всей общественностью нашей страны. В Белостокской области проведение лермонтовских дней приобретает особо важное значение, так как в панской Польше усиленно распространялось и внушалось мнение, будто русский народ не имеет своей литературы, своего искусства, своей культуры и „бескультурью” и „дикости” русского народа противопоставлялась „культурная” и „цивилизационная” Польша. Наша задача использовать лермонтовские дни для ознакомления трудящихся масс западных областей БССР с богатейшим наследием русской революционной литературы и разъяснить буржуазно-националистическую подоплёку отрицания русской культуры”43.
Справа, зразумела, была не ў Лермантаве. Ішоў штучны працэс ігнаравання культур і падмены культурных каштоўнасцяў этнасаў, якія пражывалі на данай тэрыторыі. Савецкім уладам патрэбны былі масы ў якасці „этнаграфічнага матэрыялу” і не больш, з якога значна лягчэй было б сфармаваць новую супольнасць — савецкі народ. Такі „этнаграфічны матэрыял” нагадвалі беларусы-католікі Беласточыны і Гродзеншчыны. Ім, у большасці апалячаных (не без дапамогі касцёла), а яшчэ больш застрашаных антыбеларускай палітыкай, як з усходу, так і з захаду, было ўсё роўна: якая школа, мова, улада. І хаця ў паўсядзённасці яны карысталіся жывой беларускай мовай, але гэтага было не дастаткова для таго, каб быць свядомым яе абаронцам. Беларускасць, на ўзроўні народнай свядомасці, больш трывала захоўвалася ў праваслаўным асяродку насельніцтва заходніх рэгіёнаў. У даным выпадку народная кансерватыўнасць, як сінтэзуючы феномен ментальнасці і веры, была гарантам захавання культурных традыцый і нацыянальна-канфесійных асаблівасцей, што стварала своеасаблівую адметнасць і служыла перашкодай пры спробах дэнацыяналізацыі.
Такім чынам, паводле выкарыстанага матэрыялу, можна меркаваць, што рэлігійная і нацыянальная палітыка КП(б)Б уяўляла сабой таталітарную сістэму з адпаведнымі метадамі вынішчэння рэлігіі, што было дасягнута ў Савецкай Беларусі да 1939 г., і ліквідацыю нацыянальных адметнасцей этнасаў, якія пражывалі на данай тэрыторыі. Для развязвання нацыянальнай праблемы характэрны быў дамінуючы сінтэз расійска-савецкай ідэалогіі з выкарыстаннем метадаў абмежавання нацыянальных правоў польскага, беларускага і яўрэйскага народаў і паступовай русіфікацыі краю.
Streszczenie
Problemy religijno-narodowe zawsze znajdowały się w centrum uwagi władz bolszewickich. Było to zainteresowanie specyficzne, bowiem wszystkie działania w tym kierunku zmierzały do likwidacji Cerkwi jako instytucji stojącej na straży konkurencyjnej partii komunistycznej ideologii. Za najskuteczniejszą metodę walki bolszewicy uznali zamykanie lub niszczenie świątyń. Nie prowadziło to jednak do szybkiej zmiany świadomości społeczeństwa. Dlatego równolegle prowadzono politykę ośmieszania i kompromitacji isntytucji religijnych oraz represjonowania duchownych posiadających autorytet wśród wiernych.
1 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей: НАРБ), ф. 4, в. 7, спр. 122, арк. 24.
2 НАРБ, ф. 4, в. 7, спр. 122, арк. 16.
3 Там жа, ф. 4, в. 14 (3), спр. 443, арк. 73.
4 Гродзенскі архіў грамадскіх арганізацый вобласці (далей: ГАГАВ), ф. 6195, в. 1, спр. 12, арк. 398-422.
5 Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (далей: ДАГВ), ф. 159, в. 1, спр. 59, арк. 6.
6 НАРБ, ф. 4, в. 1, спр. 2355, арк. 26-27.
7 ГАГАВ, ф. 6195, в. 1, спр. 91, арк. 326.
8 Там жа, спр. 410, арк. 324.
9 Там жа, спр. 12, арк. 422.
10 Там жа, спр. 91, арк. 328.
11 НАРБ, ф. 4, в.1, спр. 2355, арк. 36.
12 ГАГАВ, ф. 6195, в. 1, спр. 189, арк. 131-132
13 Там жа, спр. 407, арк. 40.
14 Там жа, спр. 91, арк. 327.
15 Там жа, спр. 410, арк. 315.
16 Там жа, спр. 92, арк. 227.
17 Там жа, арк. 177.
18 Там жа, спр. 189, арк. 164.
19 Там жа, арк. 170-174.
20 НАРБ, ф. 4, в. 47, спр. 141, арк. 23-24.
21 ГАГАВ, ф. 6195, в. 1, спр. 91, арк. 328-329.
22 НАРБ, ф. 4, в. 1, спр. 2355, арк. 31.
23 Там жа, арк. 33.
24 Там жа, ф. 4, в. 21, спр. 1744, арк. 12.
25 Там жа, спр. 1053, арк. 157-158.
26 Там жа, спр. 2182, арк. 30.
27 ГАГАВ, ф. 2195, в. 15, спр. 1, арк. 31.
28 Там жа, ф. 6195, в. 1, спр. 92, арк. 276.
29 Там жа, спр. 410, арк. 66.
30 Там жа, арк. 314.
31 Там жа, арк. 315.
32 Там жа, спр. 169, арк. 104.
33 ГАГАВ, ф. 6195, в. 1, спр. 189, арк. 93-94.
34 Там жа, спр. 44, арк. 84.
35 ГАГАВ, ф. 2, в. 50, спр. 7, арк. 5-7.
36 Там жа, 6195, в. 1, спр.92, арк. 138.
37 Там жа, арк. 159.
38 Там жа, спр. 44, арк. 62-68.
39 Там жа, спр. 369, арк. 91.
40 Там жа, спр. 410, арк. 297а.
41 Там жа, спр. 52, арк. 104-106.
42 Там жа, ф. 6195, в. 1, спр. 410, арк. 284.
43 Там жа, спр. 408, арк. 144.
© Беларускае
Гістарычнае Таварыства
пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка
на
Беларускі Гістарычны Зборнік
абавязковая
|