БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

BIAŁORUSKIE ZESZYTY HISTORYCZNE НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

[ пракамэнтуй ]

 
Беларускі Гістарычны Зборнік - Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 16

Носьбіты ідэі беларускай дзяржаўнасці — ахвяры таталітарнага рэжыму

Ігар Кузняцоў
(Мінск)

Спусташальныя войны і бальшавіцкі тэрор падарвалі нацыянальныя сілы Беларусі. Значная частка актыўных палітычных дзеячаў, якая брала ўдзел ва Усебеларускім Кангрэсе і ў стварэнні незалежнай Народнай Рэспублікі, вымушана была эміграваць. У Беларусі засталіся адзінкі, да якіх далучыліся тыя, хто вярнуўся з фронту і з царскай высылкі. Нацыянальна-дэмакратычная інтэлігенцыя слушна ацаніла тады палітычны стан.

З улікам тагачасных абставінаў беларускія нацыянальныя лідэры абралі шлях доўгай, крапатлівай і цярплівай працы ў БССР шляхам падняцця нацыянальнай свядомасці народных масаў і падрыхтоўкі маладых актыўных кадраў.

За параўнальна кароткі тэрмін нацыянальная праца ў Беларусі прайшла вялізны шлях. Нацыянальнае адраджэнне стала неаспрэчным фактам. Былі выхаваны нацыянальныя кадры, якія займалі пасады ў дзяржаўным апараце. Узнікалі думкі пра заваёўванне новых пазіцыяў. Усе нацыянальныя мерапрыемствы і праца знаходзілі бясспрэчную падтрымку з боку беларускага народа. Поспехі былі дасягнуты таму, што лідэры нацыянальнага руху ў сваёй дзейнасці не былі адны, яны заўсёды знаходзілі падтрымку і дапамогу.

На пачатку 1930 г. першай ахвярай ДПУ стаў лідэр беларускіх нацыяналістаў, акадэмік прафесар Усевалад Ігнатоўскі. Яго выклікалі ў ДПУ на допьгг і пасля допыту ён застрэліўся на сваёй кватэры.

Другім адчувальным ударам быў арышт наркама земляробства БССР Дзмітрыя Прышчэпава.

Прышчэпаву прычапілі ярлык ворага народа і шкодніка, памочніка і абаронцы кулакоў, насаджальніка варожых сацыялістычнаму землекарыстанню хутароў і пасёлкаў. У афіцыйных дакументах і прапагандзе дзейнасць Дз. Прышчэпава зняважліва называлася „прышчэпаўшчынай”. Аднак зганьбаваная дзейнасць наркамзема Прышчэпава пакінула глыбокі след і добрую памяць сярод беларускага сялянства.

Смерць акадэміка прафесара Ігнатоўскага і арышт Прышчэпава не сталі адзінкавымі, Амаль адначасова была арыштавана вялікая група выдатных культурных і гаспадарчых працаўнікоў. Сярод іх вельмі папулярны мовазнаўца акадэмік Язэп Лёсік, вядомы беларускі географ акадэмік Аркадзь Смоліч, сакратар Беларускай Акадэміі навук акадэмік Вацлаў Ластоўскі, рэктар універсітэта прафесар Уладзімір Пічэта і iнш.

Наступнай ахвярай ДПУ стаў народны камісар асветы БССР Антон Баліцкі. У першай палове 1930 г. А. Баліцкі быў зняты з працы наркама асветы, аднак пасля звальнення яго не арыштавалі. Напэўна, ужо тады ДПУ распрацоўвала план „вялікіх” арыштаў. Ім патрэбны быў матэрыял, каб „прышпіліць” А. Баліцкага да працэсу па змове. Для гэтага ДПУ разлічвала грунтоўна папоўніць абвінаваўчы матэрыял яшчэ і сведчаннямі пазней арыштаваных асобаў.

На той час арышт буйных рэспубліканскіх працаўнікоў выклікаў сенсацыю, да масавых арыштаў такіх асобаў яшчэ не прызвычаіліся. Бюро ЦК камуністычнай партыі, зняўшы А. Баліцкага з пасады ў Народным камісарыяце асветы, прыняло пастанову паслаць яго на так званую нізавую працу агітатарам-прапагандыстам у чыгуначныя майстэрні Гомеля.

Трэба адзначыць, што А. Баліцкі меў вялікія арганізатарскія здольнасці, працаздольнасць, уменне выбраць патрэбных супрацоўнікаў. Пад час яго працы наркамам асветы быў распрацаваны і даволі паспяхова выконваўся генеральны план увядзення ўсеагульнага абавязковага навучання па беларускай сістэме народнай адукацыі. У гэтую справу шмат працы і практычных ведаў унёс стары педагог Д. Сцяпура.

У палове 1930 г. у Менску ДПУ былі праведзены масавыя арышты. Арышты амаль не закранулі правінцыю. Былі арыштаваны вядомыя культурныя беларускія дзеячы Акадэміі навук, універсітэта, Наркамасветы і часткова Наркамзема. Сярод арыштаваных быў і намеснік наркамзема Прышчэпава, Алесь Адамовіч. Калі ён знаходзіўся ў Менскай турме, то, па словах відавочцаў, зусім не быў прыгнечаны арыштам, а быў бы нават засмучаны, каб якім-небудзь цудам быў вызвалены з турмы. Адбываць пакаранне А. Адамовіча выслалі ў Салавецкі лагер. Далейшых слядоў Адамовіча няма.

Сярод культурных дзеячаў, арыштаваных у 1930 і 1931 гг., большасць сфармавала свае палітычныя погляды яшчэ да рэвалюцыі. Шмат хто меў навуковыя працы. Прафесар гісторыі Мітрафан Доўнар-Запольскі сваю першую працу Очерки истории кривичской и дреговичской земель до конца XII столетия выдаў у 1891 г. у Кіеве. Литовская метрика (Санкт-Пецярбург 1903), Исследования и статьи. Т. 1. Этнография и социология — обычное право, статистика, белорусская письменность (Кіеў 1900), Асновы дзяржаўнасці Беларусі (Вільня 1919, на беларускай мове) — гэты кароткі пералік часткі шматлікіх прац прафесара Доўнара-Запольскага сведчыць пра кірунак яго навуковай дзейнасці (з 1891) года. Ён быў арыштаваны ў 1930 г. і высланы ў Сібір, дзе і загінуў, ужо ў сталым узросце.

Прафесар Максім Гарэцкі, таксама арыштаваны ў 1930 г., высланы быў у Сібір, дзе і загінуў у 1937 г. Ён напісаў: Гiсторыя беларускай культуры (Вільня 1921), Гісторыя беларускай літаратуры (Менск 1926), Хрэстаматыя беларускай літаратуры XI — 1905 г.1 Усё напісана па-беларуску.

Прафесар Уладзімір Пічэта, шматгадовы (вядома, параўнальна) рэктар Беларускага універсітэта, меў вельмі шмат гістарычных прац. Калі быў рэктарам універсітэта, напісаў Гісторыю Беларусі (ч. 1, Менск 1924), Пытанні вышэйшай школы ў Беларусі ў мінулым (Менск 1923). Гэтыя працы напісаны па-беларуску.

Прафесар Пічэта быў арыштаваны ў 1930 г. Калі яго выпадкова вызвалілі з высылкі, ён напісаў яшчэ Основные моменты исторического развития Западной Украиньі и Западной Белоруссии (Масква 1940)2. Не маючы магчымасці пазнаёміцца з гэтай працай прафесара Пічэты, можна смела сцвярджаць, што матэрыял напісаны па замове для абгрунтавання захопу Чырвонай Арміяй Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

Прафесар геаграфіі Беларускага універсітэта Мікалай Азбукін, арыштаваны і высланы ў Сібір у горад Налінск у 1930 г., пра яго далейшы лёс звестак няма. Акадэмік філолаг Язэп Лёсік быў арыштаваны і высланы ў 1930 г., а ў 1936 г. у турме ў час яжоўшчыны быў закатаваны да смерці.

Характэрнай рысай арыштаў 1930 і 1931 гг. было тое, што нязначнай частцы арыштаваных у якасці пакарання была прызначана вольная высылка. На той час яшчэ не збудавалі дастатковай колькасці канцэнтрацыйных лагераў, таму і высылалі на вольнае пасяленне. Аднак гэта не была высылка з мяккім рэжымам.

Для зручнасці назірання за высланымі ДПУ звычайна канцэнтравала іх у маланаселеных паселішчах паўночных губерняў, дзе яны не маглі знайсці працу, каб зарабіць на харчаванне. Калі ўлічыць, што большасць высланых — людзі разумовай працы, часта ўжо сталага ўзросту, няздольныя да фізічнай працы, а іх літаратурная праца стала ўжо нікому непатрэбная, то становішча высланых было вельмі цяжкім.

Не ўсе мелі сваякоў, якія маглі б сістэматычна дапамагаць ім. Трыццатыя гады — самыя цяжкія, галодныя, насельніцтва ўтрымлівалася на мізэрных нормах харчавання, таму значная частка высланых была асуджана на галоднае выміранне.

На працягу 1930-1931 гг. былі зрэзаны вярхі дзеячаў нацыянальнага руху ў Беларусі. ДПУ сваю справу зрабіла, паўстала задача прапагандай апраўдаць такі круты і нечаканы паварот палітыкі. Суд над арыштаванымі быў закрыты, людзі знікалі, каб пазней апынуцца ў Сібіры, на Салаўках, на будаўніцтве Беламорскага канала ці ў высылцы. Арыштаваных абвінавацілі ў арганізацыі і прыналежнасці да „Саюза адраджэння Беларусі” і „Саюза вызвалення Беларусі”3.

У выніку рэпрэсіўнай палітыкі таталітарнай сістэмы 1920-1930-х гадоў асабліва пацярпела ад рэпрэсій інтэлігенцыя — інтэлектуальны патэнцыял нацыі.

Ужо ў 1929 г. значная частка беларускай інтэлігенцыі была абвінавачана ў прыхільнасці да нацыянал-дэмакратызму і знята з займаемых пасад. У іх ліку наркам асветы А. Баліцкі, наркам земляробства Дз. Прышчэпаў, дырэктар Дзяржаўнага музея В. Ластоўскі, многія выкладчыкі БДУ і тэхнікумаў, Сельскагаспадарчай акадэміі. Газеты, часопісы разгарнулі сапраўднае цкаванне тых, каго АДПУ ў хуткім часе сабрала пад так званай справай „Саюза вызвалення Беларусі”. У 1930 г. пачаліся арышты яе „членаў”.

Толькі ў ноч з 18 на 19 ліпеня ў Менску яму падвергліся больш 25 чалавек, у тым ліку Я. Дыла, Ф. Ждановіч, М. Гарэцкі, У. Савіч, А. Прышчэпчык, А. Адзінец, Ч. Родзевіч, У. Пракулевіч.

Усяго па справе СВБ праходзілі 108 чалавек, сярод іх акадэмікі Беларускай Акадэміі навук В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесар А. Смоліч, наркам асветы А. Баліцкі, наркам земляробства Дз. Прышчэпаў, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча, шмат хто з навукоўцаў. Усе арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што „з’яўляліся членамі контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі (...) Саюз вызвалення Беларусі, ажыццяўлялі арганізаванае шкодніцтва на культурным, ідэалагічным і іншых участках сацыялістычнага будаўніцтва, праводзілі антысавецкую нацыяналістычную агітацыю, накіраваную на запавольванне тэмпаў развіцця Беларусі на сацыялістычным шляху, ставячы канчатковай мэтай адарванне Беларусі ў этнаграфічных межах ад Савецкага Саюза, стварэнне так званай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)”4.

Нягледзячы на маральны ціск, які прымянялі да арыштаваных следчыя, а да некаторых і фізічныя меры ўздзеяння, на папярэднім следстве поўнасцю вінаватымі прызналі сябе толькі 25 чалавек, больш за 40 поўнасцю адмовілі сваю віну і каля 25 прызналіся часткова. У працэсе следства 18 чалавек былі прызнаны невінаватымі і вызвалены з турмы. Сярод іх Б. Эпімах-Шыпіла, П. Бузук, М. Байкоў, М. Бурштын, Л. Дашкевіч, А. Дайлідовіч і іншыя. Амаль усе яны зноў былі арыштаваны і асуджаны ў 1936-1937 гг.

Па сфальсіфікаванай справе СВБ 90 прадстаўнікоў інтэлігенцыі атрымалі розныя тэрміны зняволення, з іх 89 беларусаў і 1 рускі. А. Адмовіч, А. Баліцкі, П. Ільючонак, Д. Прышчэпаў, справа якіх у снежні 1930 г. выдзелена ў асобную — па 10 гадоў зняволення ў канцлагерах, 8 чалавек па 5 гадоў — М. Адзярыха, Я. Бядрыцкі, А. Дарашэвіч, П. Жаўрыд, Ф. Ждановіч, М. Каспяровіч, А. Сак, I. Цвікевіч, а I. Біндзюк— на 3 гады.

Астатніх прыгаварылі да 5 гадоў высылкі з Беларусі ў розныя аддаленыя раёны СССР. Сярод іх М. Азбукін, М. Гарэцкі, А. Гурло, М. Гурскі, М. Грамыка, У. Дубоўка, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, П. Трамповіч, А. Смоліч, А. Цвікевіч, М. Шчакаціхін і шмат іншых вядомых грамадскіх дзеячаў навукі і культуры5.

Гэта быў непапраўны ўдар для Беларусі, яе навукі, культурьі і гаспадаркі. Лепшыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі гвалтоўна пазбаўляліся магчымасці не толькі займацца творчай працай на карысць сваёй Радзімы, але і наогул — па-чалавечы жыць. Толькі адзінкам з іх праз дзесяцігоддзі ўдалося вярнуцца ў Беларусь, астатнія па адбыцці тэрміну зняволення атрымалі новыя абвінавачванні і былі асуджаны да вышэйшай меры пакарання, альбо да новых гадоў зняволення ў канцлагерах.

Справа СВБ з’яўлалася першай масавай хваляй тэрору супраць беларускай інтэлігенцыі і адчыніла вялікі пералік розных спраў 30﷓х гадоў, зрабіўшых жудасную чыстку сярод інтэлігенцыі рэспублікі.

У маі 1931 г. АДПУ сфальсіфікавала і „выкрыла” справу „Працоўнай сялянскай партыі”, па якой асуджана на розныя тэрміны зняволення і высылкі 59 чалавек, па беларускім філіяле „Прампартыі” пастановай калегіі АДПУ Беларусі ад 12 верасня 1931 г. рэпрэсавана 30 чалавек і г.д.6

У шэрагу іх — значная частка беларускай інтэлігенцыі. Нешматлікія яе шэрагі, з вялікай цяжкасцю сабраныя ў 20-я гады У. Ігнатоўскім, А. Баліцкім, С. Некрашэвічам і інш., былі спустошаны ўжо ў пачатку 30-х гадоў. У лютым 1931 г. першы сакратар ЦК КП (б) Б К. В. Гей і загадчык культпропа ЦК КП (б) Б А. А. Чарнушэвіч прасілі Маскву „неадкладна прыслаць у БССР навуковых работнікаў па эканамічных дысцыплінах” для выкладчыцкай і навуковай працы.

Прычына гэтага — арышты „ў сувязі з выяўленнем контррэвалюцыйных шкодніцкіх арганізацый, значнай групы асоб, працаваўшых у Дзяржплане, ВСНГ і іншых установах”. У сувязі з гэтым шэраг вузаў, і ў першую чаргу БДУ, апынуліся „ў катастрафічным стане і стаялі перад зрывам заняткаў і нават поўным закрыццём шэрагу аддзяленняў”.

У 1931-1932 гг. пракацілася хваля арыштаў сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі, а таксама ўстаноў, якія займаліся распрацоўкай яе розных пытанняў. Узніклі справы „Беларускага філіяла працоўнай сялянскай партыі”, „Белтрактарацэнтра”, „Ветэрынарных урачоў”. Толькі па ім было арыштавана і асуджана звыш 800 чалавек. Шмат хто з працаўнікоў Народнага камісарыята земляробства БССР, Навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі, Віцебскага ветэрынарнага інстытута трапілі ў турмы.

Сярод іх Р. А. Бонч-Асмалоўскі — старшыня сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана, кваліфікаваныя спецыялісты па аграноміі, землеўпарадкаванні, статыстыцы Народнага камісарыята земляробства — Б. Хоцкі, А. Міхайлаў, В. Ліодт, А. Папялышка, дырэктар Навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі Г. Гарэцкі, акадэмік А. Дубах, прафесар Віцебскага ветэрынарнага інстытута В. Макавейскі і інш.

Але ж самыя масавыя арышты з гэтых спраў ішлі па Белтрактарацэнтры. Па гэтым аб’яднанні рэпрэсіям падверглася 546 чалавек. Па сутнасці амаль поўнасцю знішчаліся тыя невялікія кваліфікаваныя кадры, якія працавалі ў цэнтральных кіруючых органах сельскай гаспадаркі і на месцах, бо адначасна ішло выкрыццё „ворагаў народа” па раёнах.

У верасні 1932 г. АДПУ БССР ліквідавала ў Мазырскім раёне так званую контррэвалюцыйную арганізацыю „Сялянскіх саюзаў”. У яе кіраўніцтве абвінавацілі сельскагаспадарчых спецыялістаў з дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі. Па гэтай справе толькі ў адным раёне праходзіла звыш 70 чалавек7.

Але на гэтым ганенні супраць інтэлектуальнага генафонду не закончыліся. У 1933 годзе НКУС БССР была ўзбуджана справа па дзейнасці „Беларускага нацыянальнага цэнтра”8.

У жніўні 1933 года адбылося „выкрыццё” і „ліквідацыя” Паўнамоцным Прадстаўніцтвам АДПУ па БССР „шырокаразгалінаванай контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі „Беларускі нацыянальны цэнтр” і яе філіялаў у Горках і Беразіне”. Гэтая 55-томная справа сфальсіфікавана з вялікім размахам і шырокай геаграфіяй ахопу, якая распаўсюджвалася на „значную частку тэрыторыі Беларускай ССР з філіяламі ў гарадах Маскве і Ленінградзе”.

З абвінаваўчага заключэння:

„В результате своей практической контрреволюционной работы контрреволюционная организация БНЦ к моменту ее ликвидации охватила своей деятельностью ряд хозяйственных и культурных учреждений, вузов, части РККА и значительное количество районов Белорусской ССР:

а) На культурном фронте: БАН, Наркомпрос, Государственная библиотека, Союз советских писателей, НТХИЗДАТ, БелТА, Радиоцентр, редакция газеты „Звязда” и др.;
б) Вузы: Горецкая сельхозакадемия, БГУ, Энергоинститут, Садово-Огородный институт, Научно-исследовательский институт рыбного хозяйства и др.;
в) Советский аппарат: Госплан, Наркомздрав, Наркомпрос, Наркомхоз, Наркомсвязь, Союзхлопкосбыт и др.;
г) Общественные организации: ЦК МОПРа;
д) Партийные организации: Истпарт при ЦК КП (б) Б, представительство КПЗБ и др.;
е) РККА — Разведуправление Штаба БВО, гарнизон гор. Борисова, 34-й полк — Старые Дороги, 192-й полк — Орша и др.;
ж) 9 крупных городов БССР;
з) 25 районов БССР.

Следствием выявлено и вскрыто:

а) Повстанческих ячеек — 59;
б) Диверсионных ячеек и групп — 19;
в) Террористических групп — 4;
г) Шпионских ячеек и резидентур —20. Кроме того, ликвидировано филиалов и контрреволюционных организаций:
а) в Горках — численностью 21 чел.;
б) в Березино — численностью 27 чел.;
в) молодежная организация БНГ— 47 чел.

Основными кадрами организации являлись перебежчики из Польши. Социальной же базой контрреволюционной организации БНЦ являлось кулачество, антисоветски настроенная интеллигенция, бывшие офицеры, служащие в государственных учреждениях, выходцы из социально-чуждых прослоек”9.

Па справе БНЦ у якасці абвінавачваемых прыцягнуты да адказнасці 97 чалавек. Трэба асобна падкрэсліць, што амаль усе яны ўнеслі значны ўклад у справу беларускага нацыянальнага адраджэння на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Тым не менш 26 з іх па рашэнні судовай калегіі АДПУ ад 9 студзеня 1934 года былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, 16 — да вышэйшай меры пакарання з заменай на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (пасля паўторнага асуджэння ўсе яны былі расстраляны ў 1937 г.), 17 — да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (ППЛ), 5 — да 8 гадоў ППЛ, а астатнія — да розных мер пакарання.

Дакументы сведчаць, што „прызналіся” ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі па цэнтры — 77 чалавек і па перыферыі — 204 чалавекі. Кіраўніцтва арганізацыяй следчымі НКУС было „даручана”сямёрцы найбольш вядомых тагачасных беларускіх дзеячаў: С. А. Рак-Міхайлоўскаму, П. В. Мятле, I. А. Гаўрыліку, I. С. Дварчаніну, М. Т. Бурсевічу, Ф. I. Валынцу, П. П. Валошыну10.

Асноўныя накірункі „дзейнасці” арганізацыі сфальсіфікаваны праз „паказанні” на допытах гэтых сямі чалавек. Гэтыя паказанні пісаліся ў час следства, далёка не ў ідэальных умовах, у турэмных казематах, пры крайнім напружанні духоўных і фізічных сіл, пад уздзеяннем і пільным вокам следчых НКУС.

З абвінаваўчага заключэння:

„В 1926 г. Польским Главным штабом на территории Восточной Польши был создан контрреволюционный „Польско-Украинско-Белорусский Блок” в составе 3 крупных националистических организаций („Украинский сельроб”, „Белорусская Рабоче-Крестьянская Громада” и „Польска Незалежна Партия Хлопска”) с задачами активной борьбы с коммунистическим движением в Восточной Польше и организации широкой повстанческой, шпионской и диверсионно-террористической работы на территории Советского Союза. По заданию того же 2-го Отдела Польского Главштаба в целях реализации задач „Блока” по Западной Белоруссии и БССР в г. Вильно в 1928 г. был создан видными националистами Островским и Луцкевичем „Белорусский политический центр”.

Проводя энергичную работу по борьбе с коммунистическим и революционным движением в Западной Белоруссии, „Белорусский политический центр” в тесном контакте с польскими разведывательными органами на протяжении ряда лет перебрасывали на территорию БССР под разными предлогами шпионские диверсионные террористические и повстанческие кадры.

Для руководства работой по созданию контрреволюционной организации и активной подготовки вооруженного свержения советской власти в БССР „Политическим центром” была переброшена в БССР значительная часть его членов. Переброшенные в БССР легально и нелегально члены „Политического центра” для практического руководства контрреволюционной организацией создали „Белорусский национальный центр”11.

Знаёмая схема. Шырокая сетка розных „контррэвалюцыйных, антысавецкіх” арганізацый папярэднічала стварэнню і „Беларускага нацыянальнага цэнтра”. Гэтыя версіі ўкладваліся ў „прызнанні” на допытах людзей, арыштаваных па гэтай справе. Звернемся да першакрыніц.

З паказанняў С. А. Рак-Міхайлоўскага 10 кастрычніка 1933 года:

„В Варшавском сейме в 1925-1926 гг. существовал так называемый „Рабоче-Крестьянский Блок”, в состав которого входили: Комфракция сейма (Сохацкий, Варский-Варшавский, Приступа, Войтюк, Скрипа, Пашчук), Независимая Крестьянская Партия (Воевудский, Балин, Федоркевич, Бон, Головач, Шакун, Шапель) и Белорусская Крестьянско-Рабочая Громада (Тарашкевич, Рак-Михайловский, Метла, Волошин). Наиболее энергичными, оказавшими крупное влияние на [всех] членов блока, были Сохацкий, Воевудский и Войтюк, а из громадовцев — Тарашкевич.

Официальной целью этого „Рабоче-Крестьянского Блока” являлось:

а) борьба с Польским правительством, проводившим ярко полонофильскую политику по отношению нацменьшинств;
б) согласованные выступления от имени указанных политических организаций с сеймовой трибуны, направленные на защиту интересов нацменьшинств, — главным образом украинцев и белорусов.

На самом же деле под этим официальным блоком скрывался организованный Польским Генеральным Штабом „Украинско-белорусский революционный блок”, оформившийся в 1926 г. в Варшаве на квартире посла в Польский сейм —украинца Скрипы (Свентокржыжская ул.)”.

З паказанняў П. В. Мятлы ад 21 кастрычніка 1933 года:

„Поставленные перед блоком Польским Генштабом задачи сводились к следующему:

1. Борьба с коммунистическим движением в Польше, Западной Белоруссии, Западной Украине и в СССР.
2. Через созданные массовые организации помогать II Отделу Пол. Генштаба вылавливать и арестовывать коммунистический актив в Польше.
3. Вести активную работу по свержению советской власти в УССР и БССР путем создания контрреволюционных повстанческих организаций на территории Украины и Белоруссии.
4. Вносить дезорганизацию в подпольную работу коммунистической партии и, ослабляя ее, развернуть широкую работу по охвату революционных масс легальными организациями, как „Громада”, „Сельроб” и другие, с тем чтобы собрать все революционные массы в легальные организации и выявлять наиболее активных и арестовывать их, а массам внедрять антикоммунистические настроения”12.
З абвінаваўчага заключэння:

„БНЦ вел подготовку к свержению советской власти и своей конечной целью считал установление Белорусской фашистской республики во главе с военной диктатурой, входящей на основе федерации в состав Польского государства.

Свержение советской власти контрреволюционной организацией БНЦ мыслилось путем вооруженного восстания, намечавшегося, согласно установкам Польского Главного штаба, на осень 1933 или весну 1934 года.

В осуществление поставленных перед собой задач контрреволюционная организация БНЦ вела практическую подготовку к вооруженному восстанию путем:

а) активной вербовки членов в контрреволюционную организацию и воспитания их в духе конкретных контрреволюционных задач;
б) создания на периферии БССР широкой сети контрреволюционных повстанческих ячеек с задачами повстанческой агитации, выявления, учета и сбора оружия;
в) создания специальных диверсионных групп с целью вывода из строя основных промышленных объектов военного стратегического значения;
г) подготовки к совершению террористических актов над видными партийными и советскими работниками;
д) экономического, военного и политического шпионажа в пользу польских разведорганов;
е) создания ячеек контрреволюционной организации в частях Красной Армии на территории БВО”13.

Наступным этапам следчай справы было размеркаванне асноўных абавязкаў па забеспячэнні дзейнасці арганізацыі.

З паказанняў Рак-Міхайлоўскага 10 кастрычніка 1933 года:

„Вопрос: Каким образом были распределены обязанности по контрреволюционной работе между членами „Национального Центра”?

Ответ: Контрреволюционную организацию „Белорусский Национальный Центр” возглавляла руководящая группа, состоявшая из следующих лиц: Гаврилик, Метла, Дворчанин, я — Рак-Михайловский, Волынец, Бурсевич, Волошин.

Распределение ролей и обязанностей между вышеуказанным активом контрреволюционной организации „Национального Центра” было следующее:

1. Пропаганда целей и задач БНЦ считалась в нашей контрреволюционной организации обязанностью каждого ее члена, как входящего в состав актива, так и каждую пятерку, однако за организацию пропагандистской сетки и за успешное ведение агитации и пропаганды в целом среди населения БССР ответственным являлся я — Рак-Михайловский. Одновременно мною велась и широкая повстанческая работа по вербовке контрреволюционных ячеек.
2. Поскольку военно-организационная работа по созданию повстанческих ячеек представляла собою наибольшие трудности и требовала очень много энергии и хотя ответственность за все это дело была возложена на Метлу, все же к нему были прикреплены и помогали ему в этом Бурсевич, Гаврилик, Дворчанин и я — Рак-Михайловский. Одновременно Метла работал в комиссии по изучению Западной Белоруссии, поддерживая связь с польразведорганами.
3. Собиранием шпионских сведений военного и экономического характера руководил Дворчанин. Однако этим делом занимались кроме Дворчанина все члены „Национального Центра”.
4. Сношения с заграницей, т.е. переписка по делам и о работе БНЦ с БПЦ, а равно организация и пересылка туда же собираемых членами организации шпионских сведений, лежали на обязанности Бурсевича, также и работа в Красной Армии.
5. Приобретением необходимого оружия для повстанческих целей организации ведал Волошин. Также на него была возложена роль распределения членов контрреволюционной организации по БССР и шпионская работа.
6. Руководство террористической работой по времени начала повстанческого движения и вербовка повстанческих ячеек на периферии возлагались на Гаврилика.
7. Разработка плана диверсионных актов и руководство выполнением их (взрывы мостов, железнодорожных путей и пр.) лежали на обязанности Волынца”14.

Якімі былі вынікі ўсёй гэтай сфальсіфікаванай справы — вядома. Ні за што, ні пра што пакутавалі сумленныя людзі, а некаторыя з іх былі пазбаўлены самага дарагога — жыцця.

Звычайна ў тыя часы ДПУ ў сваёй друкарні выдавала тэндэнцыйна падабраныя вытрымкі з „паказанняў” арыштаваных, здабытых гвалтоўным шляхам. У выглядзе спецыяльнай брашуры, як зусім сакрэтны, гэты матэрыял перадаваўся для азнаямлення высокаадказным камуністам.

Партыйныя газеты, часопісы і спецыяльныя выкрывальныя „працы” спасылаліся на вытрымкі з паказанняў, не называючы крыніцы, з якіх атрыманы паказанні арыштаваных. Вытрымкамі мог пакарыстацца таксама сакратар ЦК партыі, член бюро ЦК у сваіх выступленнях дзе-небудзь на сходзе партыйнага актыву.

Задачай прапаганды было паказаць нацыянальны рух у Беларусі як контррэвалюцыйную, шкодніцкую, шпіёнскую працу беларускіх нацыяналістаў, накіраваную на адлучэнне БССР ад Савецкага Саюза і на стварэнне буржуазнай нацыянальна-дэмакратычнай рэспублікі.

Арыштавалі беларускую інтэлігенцыю, мозг нацыянальнага руху, яго тэарэтыкаў і практычных выканаўцаў. Прапаганда павінна была іх скампраметаваць, паказаць у самым агідным выглядзе не толькі ў гэтай дзейнасці, але і выкарыстаць розныя выпадкі з прыватнага жыцця і грамадскай дзейнасці, незалежна ад таго, калі і пры якіх абставінах яны здарыліся. Улічвалася, вядома, і сацыяльнае паходжанне.

Было зроблена ўсё, каб абняславіць арыштаваных. Нацыянальны рух зневажальна ахрысцілі „нацдэмаўшчынай”, а ўсіх, хто ўдзельнічаў у нацыянальнай працы ці спачуваў нацыяналістам, назвалі „нацдэмамі”. Савецкі друк, прамоўцы на афіцыйных і неафіцыйных сходах у розных варыянтах скланялі гэтыя эпітэты.

Па заданні сакратара ЦК камуністычнай партыі Гея ў Акадэміі навук былі створаны „брыгады”, якія старанна вышуквалі ў друкаваных працах, у стэнаграмах дакладаў і выступленняў элементы нацдэмаўшчыны. Старанна рэвізаваліся паэзія і проза западозраных у „нацдэмаўшчыне” пісьменнікаў, газетныя артыкулы і г.д.

Апрача арыштаваных, шукалі новых, т.зв. нявыяўленых нацдэмаў. Нападкі ператвараліся ў цкаванне. У выніку вядомы беларускі паэт Янка Купала быў даведзены да адчаю і спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Старанна праглядваліся школьныя падручнікі. Большасць падручнікаў былі зняты з ужытку, асабліва хрэстаматыі ддя чытання, граматыкі, зборнікі дыктовак. Адны здымаліся аўтаматычна з прычыны арышту іх аўтара, незалежна ад зместу. Іншыя падручнікі былі зняты, бо не адпавядалі эпосе калектывізацыі сельскай гаспадаркі і сталінскіх пяцігодак.

У хрэстаматыях для чытання не дазвалялася называць узорныя адзінаасобныя гаспадаркі пасялкоўцаў або хутаран, у задачніках — выкарыстоўваць прыклады з жыцця адзінаасобнай гаспадаркі. Настаўнікі павінны былі самі выдумляць арыфметычныя задачы з жыцця калгасаў, гандлю кааператыўных крамаў, пры гэтым у задачах павінен фігураваць калгасны прадукт толькі высокай якасці, а скаціна — толькі ўкормленая.

Адначасова з арыштамі нацдэмаў з бібліятэк, чытальняў канфіскавалі ўсе працы арыштаваных, незалежна ад таго, мелі яны дачыненне да абвінавачванняў ці не. Усё, што стваралася на працягу некалькіх гадоў — працы па гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, літаратуры, мастацтве, краязнаўстве, творы маладых і старых таленавітых паэтаў і празаікаў, навуковыя даследаванні спецыялістаў, — пасля арышту аўтараў было названа шкодным нацдэмаўскім хламам.

Кожны савецкі грамадзянін, асабліва калі ён меў справу з кнігай, лічыў сябе кандыдатам на арышт. Кожны інтэлігент, каб пазбегнуць непрыемнасцяў, калі давядзецца быць арыштаваным, вельмі старанна сачыў, каб своечасова знішчыць кнігі, газеты, фотаздымкі, карціны тых, хто ўжо арыштаваны.

Звычайна кожны арышт суправаджаецца старанным вобшукам, забіраюцца фотаздымкі нават даўно памерлых або тых, хто не меў ніякага дачынення да арыштаванага, забіраецца прыватнае ліставанне, дакументы і кнігі ўжо арыштаваных аўтараў. Потым у ДПУ ўсё гэта сартуецца і вышукваецца матэрыял для абвінавачвання, Такім чынам загінулі і гінуць у агні найкаштоўнейшыя працы, дарагія чалавеку фотаздымкі блізкіх і родных, сямейнае ліставанне. Кожны палічыць за лепшае аддаць агню, а не брудным рукам следчага ДПУ ўсё падазронае.

Вось кароткі пералік знішчаных прац, якія маюць агульнае значэнне:

1. Зборнік беларускай народнай творчасці.
2. Краёвьія слоўнікі: Чэрвеньшчыны, Мазыршчыны, Віцебшчыны.
3. Чатырохсотгоддзе беларускага друку.
4. Беларускі архіў (перыёдыка).
5. Усе творы паэта Алеся Гаруна (памёр на эміграцыі).
6. Працы першага з’езду даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі.
7. Працы аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадэміі навук (па філалогіі, гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мастацтве, праве).
8. Серыя выданняў беларускай навуковай тэрміналогіі.
9. Матэрыялы да беларускай навуковай тэрміналогіі.
10. Беларускія казкі, прыказкі і замовы, запісаныя і апрацаваныя Аляксандрам Сержпутоўскім.

Гэта толькі нязначная частка каласальнай варварскай працы.

У кнігарнях ужо не выстаўляліся і не рэкламаваліся кнігі беларускіх пісьменнікаў з-за боязі ўсялякіх нечаканасцяў у дачыненні да аўтараў-беларусаў. Зніклі разнастайныя плакаты з беларускім арнаментам, што віселі дзеля прапаганды ў грамадскіх месцах — клубах, чытальнях, у фае тэатраў і кіно. Некаторыя занадта палахлівыя кіраўнікі ўстановаў паспяшаліся перафарбаваць свае службовыя кабінеты, якія ў свой час таксама без патрэбы былі распісаны беларускім арнаментам і эмблемамі.

Нельга сказаць, што гэтая „чыстка” ад усяго беларускага нацыянальнага, часта даведзеная да абсурду, выконвалася паводле спецыяльных дырэктываў.

Спіс беларусаў, арыштаваных у 1930 і 1931 гг. за нацыяналізм:
Адамовіч Алесь, нам. наркамзема Дз. Прышчэпава, высланы на Салаўкі ў 1930 г.

Азбукін Мікалай, прафесар Бел. універсітэта, высланы ў 1930 г. у г. Налінск.
Аніхоўскі Аляксандр, інспектар Наркамасветы, дацэнт, высланы ў 1930 г. у Яраслаўль.
Апацёнак, высланы на Поўнач у 1931 г.
Бабарэка Адам, дацэнт, крытык, арыштаваны ў 1930 г., высланы ў 1931 г.
Байкоў Мікалай, дацэнт філалогіі, першы раз арыштаваны ў 1930 г.
Баліцкі Антон, наркам асветы БССР, арыштаваны ў 1930 г.
Божка Іван, аграном, арыштаваны ў 1930 г., расстраляны ў 1933 г.
Бялькевіч Іван, філолаг, арыштаваны ў 1931 г.
Галавінскі Аляксандр, інжынер, арыштаваны ў 1931 г.
Гарэцкі Максім, прафесар, арыштаваны ў 1930 г., высланы ў Сібір, дзе і загінуў ў 1937 г.
Гарэцкі Гаўрыла, акадэмік, арыштаваны ў 1931 г., другі раз у 1936 г., загінуў.
Грамыка Міхаіл, геолаг, арыштаваны ў 1931 г., высланы ў Сібір.
Гурскі Міхась, высланы ў 1930 г.
Даўгяла Зміцер, прафесар, археолаг, высланы ў Сібір у 1931 г., загінуў.
Доўнар-Запольскі Мітрафан, прафесар, арыштаваны ў 1930 г., у Сібіры загінуў.
Друшчыц Васіль, гісторык, у 1931 г. высланы на Поўнач.
Дубінскі Сяргей, археолаг, арыштаваны ў 1930 г.
Дубоўка Уладзімір, паэт, высланы ў 1930 г.
Дудар Алесь, паэт, арыштаваны ў 1929 г., у 1937 г. загінуў.
Дыла Язэп, гісторык, арыштаваны ў 1930 г.
Жарскі Платон, філолаг, першы раз арыштаваны ў 1930 г.
Жылка Уладзімір, паэт, арыштаваны ў 1931 г., памёр на катарзе ў 1933 г. у г. Уржуме.
Забела, дацэнт гісторыі, арыштаваны ў 1931 г., высланы на Поўнач, загінуў.
Ігнатоўскі Усевалад, прафесар, прэзідэнт Акадэміі навук, застрэліўся ў 1930 г.
Ільючонак, высланы ў 1931 г. на Поўнач.
Каравайчык Павел (Любецкі), доктар медыцыны, арыштаваны ў 1931 г.
Кандрацьеў, арыштаваны ў 1930 г.
Каранеўскі Язэп, рэктар універсітэта, арыштаваны ў 1931 г.
Каспяровіч Мікалай, этнолаг, арыштаваны ў 1931 г., высланы ў Сібір.
Кацярыніч, настаўнік, высланы ў 1930 г.
Кіркевіч М., аграном, арыштаваны ў 1931 г.
Красінскі Мікалай, прафесар, філолаг, арыштаваны ў 1931 г., высланы на Поўнач, г. Пашахонск.
Лёсік Язэп, філолаг, арыштаваны ў 1930 г., загінуў у 1936 г.
Лістапад Юры, настаўнік, арыштаваны ў 1937 г., высланы ў Сібір.
Ляжневіч Аляксандр, драматург, у 1931 г. высланы ў Сібір, загінуў.
Мамчыц, выкладчык, высланы ў канцлагер у 1930 г.
Марук, грамадскі дзеяч, высланы ў 1931 г.
Муха Іван, выкладчык, дацэнт, высланы ў 1931 г. на Поўнач.
Мялешка Сяргей, дацэнт гісторыі, у 1931 г. высланы ў Сібір.
Некрашэвіч Сцяпан, віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук, у 1931 г. высланы на Поўнач, загінуў.
Рагачэўскі Пятро, белетрыст, у 1931 г. высланы ў Сібір, загінуў.
Родзевіч Часлаў, высланы ў 1931 г. у Сібір.
Савіч, як нацдэм высланы ў 1930 г.
Серада Іван, прафесар, філолаг, у 1931 г. высланы ў Яраслаўль.
Скандракоў, прафесар, аграном, у 1931 г. высланы ў Сібір.
Смоліч Аркадзь, прафесар, акадэмік, арыштаваны ў 1931 г., загінуў у ДПУ.
Трамповіч Павел, доктар, высланы ў 1931 г. на Поўнач.
Улашэвіч, як нацдэм у 1930 г. высланы ў Налінск.
Уліцін, дацэнт, арыштаваны ў 1930 г. і расстраляны.
Функ Аляксандр, крытык, арыштаваны ў 1930 г.
Харламповіч, прафесар археалогіі, у 1931 г. высланы на Поўнач.
Чаржынскі (Дзяржынскі) Уладыслаў, прафесар, філолаг, высланы ў 1930 г. у Казань.
Чарнушэвіч Мікалай, паэт, высланы ў 1931 г.
Чарнушэвіч Нічыпар, дацэнт хіміі, паэт, у 1931 г. высланы ў Вяцкі край.
Шашалевіч Васіль, драматург, арыштаваны ў 1930 г., высланы на Калыму, загінуў.
Шлюбскі Альгерд, археолаг, высланы ў 1931 г. на Поўнач.
Шчакаціхін Мікалай, прафесар, высланы ў 1931 г. у Вяцкі край.
Ярашчук Мікалай, аграном, высланы ў 1931 г. у Астрахань15.

Пасля вялікіх арыштаў у першай палове 1930 г. можна было ўжо тады прадбачыць, што гэта толькі пачатак шырока задуманай кампаніі разгрому нацыянальнага руху ў Беларусі. Арышты прайшлі толькі ў Менску і амаль не закранулі правінцыю. Пацярпелі Акадэмія навук, універсітэт, Наркамасветы, Наркамзем, Навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі, Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Пытанне ізаляцыі нацдэмаў у правінцыі, відаць, было ў стадыі „вывучэння” ДПУ.

Важна было зрэзаць вярхушку, чаго і дасягнулі арыштамі ў Менску. У сталіцы ж ліхаманкава працавалі акадэмічныя брыгады па выяўленні нацыянальна-дэмакратычных ухілаў у друкаваных працах Акадэміі перыяду нэпа. Выяўленыя гэтымі брыгадамі „ўхілы” старанна сістэматызаваліся, вывучаліся, рабіліся пажаданыя для ДПУ „навуковыя” высновы, потым друкаваліся ад імя Акадэміі навук як праца сацыялістычнай абноўленай Акадэміі навук.

Спіс арыштаваных у 1933 г. за правядзенне нацыянальнай працы ў Беларусі:

1. Астапенка Зміцер, паэт, арыштаваны ў 1933 г., другі раз у 1936 г.
2. Бойка Янка, дацэнт аграноміі, арыштаваны другі раз у 1933 г.
3. Вашына Канстанцін (Лукаш Калюга), пісьменнік, высланы ў Ірбіт.
4. Вечар Алесь, паэт, арыштаваны ў 1933 г., слядоў няма.
5. Гаўрук Юрка, паэт, белетрыст, арыштаваны ў 1933 г., слядоў няма.
6. Нікановіч Мікалай, пісьменнік, высланы ў 1933 г. на Урал, загінуў.
7. Прыбыткоўскі Вадзім, паэт, арыштаваны ў 1933 г., слядоў няма.
8. Родзевіч Леапольд, пісьменнік, грамадскі дзеяч, арыштаваны ў 1933 г.
9. Салагуб Аляксандр, паэт, арыштаваны ў 1933 г., расстраляны.
10. Сушынскі, дацэнт хіміі, высланы ў 1933 г. у Астрахань.
11. Таўбін Юлі, паэт, арыштаваны ў 1933 г., другі раз у 1936 г.
12. Хатулёў Пятро, пісьменнік, крытык, арыштаваны ў 1934 г.
13. Шашалевіч Андрэй (Мрый Андрэй), драматург, сатырык, арыштаваны ў 1933 г.16

Калі тэрор зменшыўся, вельмі нязначная частка арыштаваных была выпушчана на волю. Аднак усе яны страцілі здароўе: былі выбітыя зубы, паламаныя рэбры, прабітая барабанная перапонка, пашкоджаная прамая кішка ад вымушанага сядзення на вострай ножцы крэсла або зэдліка.

Галоўным болем была душэўная пустата, горкае расчараванне, прыбітасць, апатыя. Вызваленыя беспартыйныя вярталіся на ранейшае месца працы, калі тое не было занятае новай асобай. „Вымушаны” прагул установа не аплачвала, хоць паводле савецкага працоўнага заканадаўства прадугледжвалася выплата ўстановай заробку супрацоўніку, калі той не па сваёй віне не мог выконваць працы.

Падпіска пра нераспаўсюджванне ўбачанага і пачутага ў НКУС абавязвала шмат да чаго і паралізавала патрабаванні абароны законных правоў, якія былі бязлітасна парушаны. Незайздросным быў і лёс вызваленых членаў партыі. Перад імі быў клопат узнавіць сябе ў партыі, сам факт арышту ставіў партыйца ў становішча выключанага.

Няма сумненняў, што шмат хто з выключаных ахвотна застаўся б беспартыйным, аднак той, хто быў выключаны і не імкнуўся ўзнавіць сябе, аўтаматычна пераходзіў у становішча непараўнальна горшае, чым любы беспартыйны. Да ўсіх вызваленых з-пад арышту кіраўнікі ставіліся з пэўнай насцярожанасцю. Яна выклікалася страхам перад магчымымі паваротамі нечаканай і зменлівай палітыкі камуністычнай партыі.

Яжоўшчына знішчыла амаль усіх старых членаў партыі, а партыйцаў з дакастрычніцкім стажам 1917 г., відаць, засталіся літаральна адзінкі. Гэта пацвярджаецца складам дэлегатаў на XIX з’езд камуністычнай партыі, дзе з 1192 дэлегатаў толькі 1,2%, або 12 чалавек, былі членамі партыі са стажам да 1917 г.17

Не ацалелі і тыя члены камуністычнай партыі, што ў свой час накіроўваліся на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь. Іх абвінавачвалі як польскіх шпіёнаў. Не шкадавалі таксама і тых, хто ў першую сусветнуто вайну трапіў у палон да немцаў — яны былі за мяжой і захавалі ўспаміны пра яе, праўда, не вельмі добрыя, таму што бальшыні палонных давялося перажыць голад. Былі арыштаваны і ўсе без выключэння члены партыі, якія хоць у нейкай ступені мелі дачыненне да трацкізму або іншых відаў апазіцыі.

Арыштавалі і рэшткі беларускай інтэлігенцыі, якая актыўна ні ў чым не ўдзельнічала, але было меркаванне, што яны — настаўнікі, аграномы, інжынеры, планавікі і іншыя — могуць думаць самастойна. Амаль ніхто не ацалеў і з беларускіх пісьменнікаў. Усе тыя, што пасля арышту ў 1930 г. адбылі пакаранне, у час яжоўшчыны былі зноў арыштаваны і пакараны яшчэ больш жорстка.

Меліся звесткі, што беларускіх супрацоўнікаў, якія ў 1930 г. былі асуджаны за нацыянальны дэмакратызм, падчас яжоўшчыны абвінавачвалі ў фашызме. Яны атрымлівалі новыя гады лагераў або былі расстраляны. Частку арыштаваных і асуджаных у 1930 г. з лагераў пераправілі ў Менск, у НКУС.

Праз допыты і вочныя стаўкі іх выкарыстоўвалі як сведкаў па абвінавачванні новых арыштаваных, а таксама па паказаннях новых арыштаваных старым павялічвалі тэрміны пакарання або расстрэльвалі. З вядомых беларускіх пісьменнікаў ацалелі народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас, сатырык Кандрат Крапіва і былы старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў камуніст Міхась Клімковіч, які ад страху быць арыштаваным перарэзаў сабе горла лязом, але ад смерці яго выратавалі.

Магчыма, гэта і дапамагло яму пазбегнуць арышту. Не быў арыштаваны Змітрок Бядуля і пісьменнікі-пачаткоўцы Пятрусь Броўка і Пятро Глебка.

Пасля яжоўшчыны пачалася расправа з тымі, хто выконваў волю арганізатараў тэрору. Аднак гэтая расправа адбывалася ў НКУС. Арыштаваны ў Віцебску і пазней вызвалены нейкі Грэчкін быў выкліканы ў НКУС па справе недазволеных катаванняў падчас допыту. Следчы, які выбіў Грэчкіну некалькі зубоў, быў асуджаны, але Грэчкін даў падпіску пра нераспаўсюджванне звестак.

Нават беларускія пісьменнікі, шчырыя патрыёты, у сваёй творчасці да 1917 г. у некаторых выпадках скажалі сваімі творамі беларускую рэчаіснасць. У паказе беларуса яны карысталіся непатрэбнымі формамі перабольшвання забітасці і прыгнечанасці беларускага сялянства, беднасці прыроды, паныласці беларускага ландшафту, свядомага змяншэння відаў жывёльнага і расліннага свету.

Не былі аб’ектыўнымі і падручнікі, асабліва па геаграфіі, якія звычайна паказвалі беларуса кволым, непісьменным, з прымітыўнымі формамі жыцця, а прыроду Беларусі — суцэльным балотам. Усё гэта стварала памылковае ўяўленне.

У час нацыянальнага руху ўзніклі літаратурныя, тэатральныя, музычныя творы, гістарычныя і этнаграфічныя працы, спецыяльныя даследаванні сельскай гаспадаркі, якія былі не горшыя, а часам і лепшыя, чым у іншых нацыянальнасцяў Савецкага Саюза.

Усё гэта стала вядомым ва ўсім Савецкім Саюзе. Больш за тое, навуковыя працы, літаратурныя творы, перыядычны друк трапілі ў бібліятэкі універсітэцкіх сховішчаў ЗША і заходніх дзяржаваў, дзе сталі аб’ектамі вывучэння. Гэтыя працы выгадна вылучалі Беларусь з шэрагу губерняў і вобласцяў Савецкага Саюза.

Нацыянальны рух у Савецкай Беларусі меў станоўчы ўплыў і на Заходнюю Беларусь. Гераічная дзейнасць і вытрымка беларускіх патрыётаў падтрымлівала дух свядомай часткі беларускага насельніцтва, што апынулася пад уладай Польшчы, дапамагала не паддавацца гвалтоўнай паланізацыі, захаваць сваю нацыянальную прыналежнасць і магчымымі сродкамі супраціўляцца наступленню польскіх шавіністаў у дэнацыяналізацыі беларусаў. Нягледзячы на закрыццё ў Заходняй Беларусі ўсіх беларускіх школаў, інтэлігенцыя выхоўвалася і вучылася на беларускай літаратуры, захоўвала сваю мову і адданасць свайму народу.

Гісторык, этнограф, палітык Вацлаў Юсцінавіч Ластоўскі, пісьменнік, грамадскі дзеяч, партыец Міхась Зарэцкі (М. Я. Касянкоў), дзяржаўны дзеяч, навуковец, пісьменнік Іван Андрэевіч Пятровіч (Янка Нёманскі), намеснік наркама асветы БССР і першы рэдактар газеты „Літаратура і мастацтва”, яўрэйскі літаратурны крытык Хацкель Майсеевіч Дунец, дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі Фадзей Аляксеевіч Браўковіч, намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства АН БССР, мовазнаўца Іосіф Ігнатавіч Мацюкевіч — усе яны скончылі жыццё, трапіўшы пад жорсткі каток палітычных рэпрэсій. Такі ж лёс мог напаткаць і народных паэтаў БССР, акадэмікаў Янку Купалу і Якуба Коласа.

З так званай „папкі Бермана” — наркама ўнутраных спраў БССР у сакавіку 1937 г. — маі 1938 г. відаць, што збіранне „патрэбных паказанняў” і іншых „кампраметуючых матэрыялаў” на паэтаў вялося на працягу доўгага часу. Накапліваліся яны і на старшыню Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР М. Ц. Лынькова, і на шэраг іншых творчых работнікаў — „затоеных нацыяналістаў-контррэвалюцыянераў”, як гаварылася ў адной з даведак НКУС.

Канец 1920-х — 1930-я гады — складаны і супярэчлівы перыяд паслякастрычніцкай савецкай гісторыі. На шмат якія пытанні, што былі пастаўлены, поўнага адказу няма і да гэтага часу. Ці была здрада рэвалюцыі, як сцвярджаў выгнаны за межы СССР адзін з яе вядомых правадыроў? Ці краіна сутыкнулася ў непрыкрытым выглядзе з уласцівым бальшавікам жаданнем як мага страмчэй „закілзаць” масы і насільна „падагнаць” ход гістарычнага развіцця?

Адно ясна: у паслярэвалюцыйныя дзесяцігоддзі ў адзіным клубку перапляталіся гераічнае і трагічнае, светлае і змрочнае, узвышанае і пачварнае, добрае і жорсткае. Народны энтузіязм у перабудове свайго жыцця, пафас першых пяцігодак і ўдарніцтва, дасягненні ў эканоміцы, навуцы, культуры, адукацыі прамешваліся з цяжкімі выпрабаваннямі, вялікімі людскімі стратамі, трывогамі і пакутамі.

Адна з трагічных рыс таго часу — неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных адзнаках. У дадзеным выпадку размова ідзе не пра карныя меры супраць тых, хто варожа ставіўся да савецкай улады, вёў з ёю барацьбу — такія людзі былі. На ўвазе маецца накіраванасць палітычных рэпрэсій супраць значнай часткі ўласнага народа — стваральніка новага ладу жыцця. Таму іх і вызначылі як неабгрунтаваныя, яны не мелі падстаў, і яшчэ ў сярэдзіне 1950-х гадоў іх асудзілі ў самых вышэйшых партыйных і дзяржаўных інстанцыях.

Канец 1920-х — 1930-я гады ў грамадскім жыцці Беларусі — ланцуг звязаных паміж сабою, праходзіўшых адначасова ці адразу ж адна за другою, ідэолага-палітычных кампаній па ачышчэнні грамадства, як тады пісалі, ад „класава-чужых элементаў” , якія перашкаджаюць „разгорнутаму сацыялістычнаму будаўніцтву”, а дакладней, сталінскаму „крутому павароту ва ўсёй палітыцы”:

— супраць нацыянал-дэмакратызму і нацыянал-ухілізму, як праяваў варожага іншадумства, адбітку рэстаўратарскіх настрояў і тэндэнцый ва ўмовах абвастрэння класавай барацьбы;
— супраць „контррэвалюцыйнага трацкізму”, які, паводле афіцыйных прапагандысцкіх клішэ таго часу, імкнуўся правесці ў свядомасць членаў правячай партыі і шырокіх працоўных мас „ідэалагічную кантрабанду”, накіраваную на падрыў генеральнага курсу на будаўніцтва сацыялізму ў адной краіне;
— супраць „замаскіраванай нацдэмаўшчыны” — нібыта хацела напачатку 1930-х гадоў узяць рэванш за нядаўнія паражэнні і правесці свае старыя погляды на рэстаўрацыю капiталістычнага ладу і выхад Беларусі з СССР, выступаючы пад „фальшыва-нацыянальным сцягам”;
— супраць „кулацка-эсэраўска-прышчэпаўскай контррэвалюцыі” — быццам бы рыхтавала антысавецкае паўстанне ў беларускай вёсцы, намечанае на вясну 1933 г.18

Кампаніі выліліся ў шэраг вялікіх і мноства малых „палітычных спраў” з усім трагізмам пры абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці вучоных, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, партыйных і дзяржаўньіх функцыянераў, сялян і інш.

Дэспатычна-аўтарытарны рэжым, які ўмацоўваўся Сталіным і яго групай, не мог эфектыўна функцыяніраваць не трымаючы масы ў стане пастаяннай мабілізацыйна-працоўнай і ваенна-абароннай гатоўнасці, палітычнай пільнасці да падкопаў унутраных і знешніх класавых ворагаў, перманентнага ачышчэння ўсіх пластоў грамадства ад сацыяльна небяспечных элементаў, а не толькі ад патэнцыяльнай антысталінскай апазіцыі.

Людзей прывучалі да спрошчаных рашэнняў: рэвалюцыянер — контррэвалюцыянер, працаўнік — шкоднік, партыя — вышэйшая мудрасць, правадыр заўжды праў і г.д. На ворага, шкодніка, двурушніка можна было спісваць правалы, няўдачы, памылкі ў буйнамаштабных сацыяльных пераўтварэннях, якія нярэдка праводзіліся без патрэбнай арганізацыйнай падрыхтоўкі і матэрыяльнага забеспячэння, на падставе суб’ектывісцка-валюнтарысцкіх рашэнняў, растлумачваць хібы ў развіцці эканомікі, невыкананне народнагаспадарчых планаў і г.д.

Пра больш канкрэтныя накірункі „вялікага ачышчэння” ў рэспубліцы, паламаўшага лёсы людзей можна прачытаць у „Матэрыялах да справаздачы ЦК КП (б) Беларусі ХVІ з’езду КП (б) Б” (былі надрукаваны ў 1937 г. пад грыфам „сакрэтна” — толькі для дэлегатаў з’езда):

— выяўленне і выкрыццё „контррэвалюцыйных трацкісцкіх, нацдэмаўскіх і шпіёнскіх элементаў” у школах, тэхнікумах, ліквідацыя засмечанасці імі раённых аддзелаў народнай асветы;
— вызваленне ад „захопу ці засмечанасці ворагамі народа” важнейшых участкаў ідэалагічнага фронту: АН БССР — за „контррэвалюцыйны трацкізм і нацдэмаўшчыну” выключана з КП (б) Б палавіна яе партарганізацыі, Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі, Белдзяржвыдавецтва, рэдакцый газет, а таксама Наркамата асветы БССР, Белдзяржуніверсітэта, Менскага, Віцебскага і Гомельскага педагагічных інстытутаў; выключэнні „ворагаў і шкоднікаў” з партыі, якія па гадах склалі: 1934 — 1427 чалавек, 1935 — 7467 чалавек, 1936 — 1937 чалавек, а ўсяго 10 831 членаў і кандыдатаў партыі за тры гады19.

Iдэолага-палітычны механізм стварэння „ворагаў народа” з прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі падвадзiў іх спачатку пад арышт, а потым і вышэйшую меру пакарання. „Ворагамі народа” ніхто з іх аднак не быў.

Праведзенае ў 1950-я гады і ў далейшым вывучэнне паказала, што ніякіх падстаў для праследаванняў па палітычных матывах, арыштаў, тым больш для прысудаў да вышэйшай меры пакарання не было. Яны былi рэабілітаваны і па дзяржаўнай лініі, і палітычна. Рэабілітаваны пасмяротна.

Забываць пра гэты трагічны ўрок нашай нядаўняй гісторыi, будуючы новую Беларусь, мы не маем права.

Streszczenie

Wojny i terror bolszewicki zniszczyły narodowy potencjał Białorusi. Ci, którzy zdecydowali się w 1918 r. budować państwo białoruskie, kilka lat później wyemigrowali lub włączyli się do tworzenia państwowości sowieckiej. Dzięki pracy tych ostatnich wyrosło pokolenie Białorusinów, których świadomość kształtowała białoruska kultura narodowa. Na początku lat 30. wielcy nauczyciele narodu, jak Usiewaład Ihnatouski, Dźmitry Pryszczepau, Jazep Losik, Arkadź Smolicz, Wacłau Łastouski, Anton Balicki stali się pierwszymi ofiarami nowej polityki bolszewickiej. Na początku lat 30. aresztowania i deportacje objęły głównie białoruską elitę narodową, a w końcu dekady ofiarami stali się ludzie, którym zaszczepiono ideę odrębności narodowej oraz chłopi buntujący się przeciwko kolektywizacji. Większość białoruskich działaczy politycznych, twórców kultury i naukowców poddano poniżającym metodom śledczym, niekiedy prowadzącym do samobójstw. Oczerniano ich jako zdrajców i szpiegów. Bolszewicy stworzyli społeczeństwo, w którym występowały jedynie dwie kategorie ludzi: rewolucjoniści i antyrewolucjoniści. Białoruskie elity narodowe zaszeregowano do tej drugiej kategorii i zgodnie z logiką bolszewicką systematycznie niszczono.


1 С. Кандыбовiч, Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi, Менск 2000, с. 7.

2 Там жа, с. 46.

3 М. П. Касцюк, Бальшавiцкая сiстэма ўлады на Беларусi, Мінск 2000, с. 141.

4 Палiтычныя рэпрэсii на Беларусi ў ХХ стагоддзi, Менск 1998, с. 16.

5 Там жа.

6 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей: НАРБ), ф. 4, в. 21, с. 18.

7 НАРБ, ф. 4, в. 21, с. 172.

8 У. I. Адамушка, Палiтычныя рэпрэсii 20-50-х гадоў на Беларусi, Менск 1994, с. 61.

9 Там жа, с. 61-62.

10 Там жа, с. 62.

11 НАРБ. ф. 4, в. 21, с. 112.

12 У. I. Адамушка, Палiтычныя рэпрэсii 20-50-х гадоў на Беларусi, с. 66-67.

13 НАРБ, ф. 4, в. 21, с. 143.

14 У. I. Адамушка, Палiтычныя рэпрэсii 20-50-х гадоў на Беларусi, с. 80-81.

15 С. Кандыбовiч, Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi, с. 69-75.

16 Там жа, с. 93-94.

17 У. I. Адамушка, Палiтычныя рэпрэсii 20-50-х гадоў на Беларусi, с. 49.

18 Р. П. Платонаў, Лёсы: Гiсторыка-дакументальныя нарысы аб людзях i малавядомых падзеях духоўнага жыцця ў Беларусi 20-30-х гадоў, Менск 1998, с. 4-5.

19 Там жа, с. 7-8.


© Беларускае Гістарычнае Таварыства 
пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на
Беларускі Гістарычны Зборнік абавязковая

[ пракамэнтуй ]

 кантакт: bzh@wp.pl

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія