БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

BIAŁORUSKIE ZESZYTY HISTORYCZNE НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

[ пракамэнтуй ]

 
Беларускі Гістарычны Зборнік - Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 17

Elżbieta Czykwin, Białoruska mniejszość narodowa jako grupa stygmatyzowana, wyd. Trans Humana, Białystok 2000, ss. 360

Аднойчы мне давялося размаўляць з супрацоўніцай Саюза палякаў на Беларусі, прыгожай жанчынай. Размова ішла на двух мовах: я размаўляў па-беларуску, яна — па-руску. Усё было добра, пакуль я не назваў палякаў на Беларусі „польскай меншасцю”. Нечакана мая субяседніца змяніла выраз твару і з выклікам заўважыла: „Я не адчуваю сябе тут меншасцю. Я такая, як і ўсе астатнія грамадзяне Беларусі”. Папраўдзе, мне не было чаго ёй адказаць на гэта, я паспрабаваў пашукаць іншыя словазлучэнні для вызначэння, аднак не здолеў... Сітуацыю выправіў адзін з кіраўнікоў Саюза, які заўважыў, што „польская меншасць” — афіцыйна ужываемае словазлучэнне1. Упэўнены, што беларусы Польшчы ніколі не выказваліся так, як гэта полька з Гародні... Чаму? Думаю, што знаёмства з кнігай даследчыцы з Беластока дазволіць адказаць на гэта пытанне.

У самой назве даследавання знаходзіцца адказ. „Беларуская нацыянальная меншасць як стыгматызаваная група”. Недасведчаны чытач адразу задумаецца над значэннем слова „стыгматызаваная”. На жаль, толькі на 68 старонцы даецца тлумачэнне тэрміна. У перакладзе з грэчаскай мовы тэрмін „стыгма” азначае знак, адбітак, пятно. Тэрмін гэты ўпершыню ў сацыялогіі ўжыў Эрвінг Гофман. Быць стыгматызаванай асобай азначае дыскрэдытацыю ў тых плоскасцях, якія вызначаныя, акрэсленыя і ацэненыя грамадствам (с. 70). Стыгматызаванай асобай можа быць чалавек (ці група людзей), які нечым адрозніваецца ад асяродзя, у якім ён жыве. Напрыклад, інвалід, чалавек, які вярнуўся са зняволення, чалавек з іншым колерам скуры, наркаман і т.п. У нашым выпадку разглядаюцца беларусы, якія знаходзяцца ў меншасці сярод польскага насельніцтва на тэрыторыі Польшчы.

Аднак, будзем паслядоўнымі і дамо слова захоўваць павагу да аўтара і быць максімальна стрыманымі ад пачуццяў. Ва ўступе аўтар заўважае, што на фоне дэмакратычных перамен у Польшчы запыты і памкненні асяродкаў нацыянальных меншасцей сталі ўсё больш грамчэйшымі. Гэта асабліва заўважна з боку нямецкай, а таксама літоўскай і ўкраінскай меншасцей. А найменш — беларускай меншасці. У чым прычына? — „Пачуццё нацыянальнай тоеснасці і — як вынік гэтага — своеасаблівасці меншасці адносна большасці, мае сваю апору ў традыцыі дзяржаўнасці. Беларусь па той бок Буга такой традыцыі не мае. Не мае таксама трывалай моўнай традыцыі... У Мінску ў грамадскіх месцах не чуваць беларускай гаворкі. Кіраўнікі дяржавы звяртаюцца да свайго народа па-расійску... Беларуская мова ў „глыбінцы” існуе толькі ў аральнай версіі. Вера не з’яўляецца таксама адназначным паказчыкам беларускасці... Нястача і культурная адсталасць на Беларусі з кожным днём паглыбляюць цывілізацыйную адлегласць паміж гэтым краем і астатняй Еўропай. Можа нават не столькі становішча, колькі адсутнасць перспектыў як для краіны ў цэлым, так і для кожнага асобнага грамадзяніна ў прыватнасці, не стварае належных умоў для самаідэнтыфікацыі” (с. 9).

Даследаванне складаецца з трох частак. Першая — „Мы і яны. Стыгматызацыя ў тэарэтычнай перспектыве” — амаль цалкам прысвечана тэарэтычным аспектам праблемы. Аўтар пераказвае тэорыю стыгматызацыі амерыканскіх даследчыкаў. Толькі трэці раздзел чытаецца з цікавасцю. Яго назва некалькі адрозніваецца ад пазначанай на тытуле — „Беларуска-праваслаўная меншасць і польска-каталіцкая большасць. Характарыстыка адносін”. Усяго васемнаццаць старонак, а колькі цікавага з іх чытач можа пачарпнуць! У параграфе „Гонар, пыха, фанабэрыстасць versus [супраць] лагоднасці і пакорнасці” супрацьпастаўляюцца гістарычныя, палітычныя і літаратурныя зыходныя для фармавання польскога гонару абгрунтаванню яго адсутнасці ў беларуска-праваслаўнай меншасці. Пры гэтым, па меркаванні аўтаркі, яны (падставы) відавочныя: гэтая меншасць не індэнтыфікуе сябе з беларускай дзяржаваю, у яе адсутнічае пачуцце ўласнай дзяржаўнасці ці тугі па ёй. Культура разглядваецца як усходнеславянскі кангламерат, мова трактуецца як лакальная. У такой сітуацыі ўзрастае значэнне рэлігійнага элемента, які праз культурныя і духоўныя вартасці праваслаўя ўключае памянёную групу ў кола „высокай” культуры. Праваслаўе таксама падкрэслівае пакорнасць як найвышэйшую вартасць, якая адмаўляе пыху, якая з’яўляецца самым цяжкім грахом” (с. 57). Далей супрацьпастаўляюцца адсутнасць рэалізму перцэпцыі яго наяўнасці. На думку аўтаркі, праваслаўныя беларусы, карані якіх паходзяць з вясковай традыцыі, маюць моцна прывіты этас цяжкай, мазольнай, фізічнай працы і сялянскай ашчаднасці. „Іх прагматычны спосаб мыслення прымушае разглядаць палякаў як людзей, якія пазбаўлены майстэрства і пакорнасці, якія неабходны для выканання карпатлівай штодзённай працы, і таму прыстасаваных хутчэй да чыноўніцкай, купецкай працы і кіравання” (с. 58). У працяг гэтага ідзе супрацьпастаўленне панскасці і сялянскасці, местачковасці і вясковасці, сімпатый правых і сімпатый левых, анты- і прарасійскасці, універсальнага і лакальнага разумення вольнасці, кансерватызму і творчасці (крэатыўнасці). Чытач даведваецца, што яскравымі рысамі ментальнасці беларуска-праваслаўнай меншасці з’яўляецца сувязь з зямлёю, асабістая залежнасць не толькі ад працавітасці і гаспадарлівасці, але і ад капрызаў надвор’я, лаяльнасць і блізкія адносіны з найбліжэйшымі роднымі, падпарадкаванне радавой іерархіі, вострае адрозненне мужчынскай і жаночай сацыяльных роляў. Калі такі беларус трапляе ў горад, які атаесамляецца з польскасцю, інтэлігентнасцю, цывілізацыйнай перавагай, то паступова ён страчвае (а хутчэй, хавае) уласную вясковасць. Гэта для яго становіцца надзённай неабходнасцю. Адначасова з асіміляцыяй у горадзе і пазбаўленнем багажу вясковасці наступае страта нацыянальных, а часта і рэлігійных традыцый (с. 60). Гэтыя разважанні аўтара наводзяць на ўспамін аб існуючым у нашай краіне ўспрыняцці беларускасці як „вясковасці”, а рускасці як інтэлігентнасці і прыналежнасці да горада. І працэсы адаптацыі таксама вельмі падобныя... У далейшым, заўважыўшы, што непрыязнасць да беларусаў з боку палякаў найменшая чым да расіян і ўкраінцаў, а стэрэатып апошніх значна выразнейшы, чым беларусаў, даследчыца спрабуе раскрыць духоўную повязь беларуска-праваслаўнай меншасці з расійскай культурнай традыцыяй. Затым яна заўважае: „беларуска-праваслаўная нацыянальная меншасць, непараўнальна больш прагматычная, рацыянальная, сялянская і вясковая, для якой польскія народныя міфы і рамантычная літаратура складаюць другасную крыніцу ведаў і якая сканцэнтравана на „малых справах”, штодзённых. (...) Правіла „каб не было горш”, „каб за рок дачакаліся”, „абы здароўе” — складаюць своесаблівае крэда, якое абмяжоўвае тэндэнцыі да наракання, скаргаў і праяўлення падстаў для прэтэнзій. Характэрная пакорная згода з тым, што нясе лёс і са светам, незалежна ад таго які ён, выяўляе характэрны для гэтай групы кансерватызм, інертнасць, прывязанасць да мінулага больш чым да будучага, а таксама знешняе знаходжанне асяродка кантролю” (с. 63). На ментальным узроўні, па меркаванні аўтаркі, паміж беларуска-праваслаўнай меншасцю і польска-каталіцкай большасцю існуюць значныя адрозненні, дзякуючы якім прадстаўнікі абедзьвюх груп адчуваюць сябе чужымі адна другой. Адсюль і тэндэнцыя да ўзаемнай ізаляцыі, падзелу на сваіх і чужых.

У шостым раздзеле першай часткі даследчыца закранае псіхалагічныя карані стыгматызацыі, спрабуе вызначыць статус стыгматызаванай асобы, паказаць адрозненне паміж стыгматызаванасцю „ад нараджэння” і „набытай”. У сёмым раздзеле заўважаецца, што дысцыплінай, якая робіць магчымым больш поўнае зразуменне праблемы стыгматызацыі праз паказ (дэманстрацыю) грамадскага кантэксту, з’яўляецца сацыялогія. Асвятленню даследавання меншасці ў святле тэорыі стыгматызацыі прысвечаны другі раздзел манаграфіі.

Аўтарка вызначае дванаццаць прычын, якія паслужылі падставаю для правядзення даследавання стыгматызацыі праваслаўна-беларускай меншасці ў Польшчы. Сярод іх найбольш цікавымі (менавіта цікавымі, а не важкімі, бо не хачу на сябе браць смеласць вызначаць важкасць не будучы спецыялістам), на наш погляд, з’яўляюцца наступныя:

— пагроза існавання гэтай групы ў святле паскоранай асіміляцыі і акультурацыі;
— даследаванне сутыкнення двух ментальнасцей: большасці і меншасці;
— значнае пагаршэнне адносін маладых палякаў да іншых;
— адсутнасць повязі беларуска-праваслаўнай меншасці ў Польшчы з Рэспублікай Беларусь, прызнанне першай сваёй радзімай Польшчу. У такім кантэксце прадстаўнікі беларуска-праваслаўнай меншасці з’яўляюцца каштоўным партнёрам у дыялогу аб справах Польшчы;
— даследаванне праблемы ў дадзеным накірунку актуалізуецца з прычыны ўступлення Польшчы ў НАТА і планаванага ўваходжання ў Еўрапейскі Саюз. Гэтыя крокі, несумненна, прывядуць да прытоку ў краіну прадстаўнікоў іншых нацый. У сувязі з чым „пазітыўны досвед” пабудовы прыязных штодзённых адносін з прадстаўнікамі аўтахтонных меншасцей могуць паслужыць каштоўным урокам талерантнасці і дыялогу ў кантакце з „цяжэйшымі” іншымі;
— нацыянальныя меншасці ў ПНР трактаваліся альбо варожа, альбо як табу, альбо як гандлёвы аргумент у размове з кіраўнікамі дзяржаў, калі ўпаміналіся правы польскай меншасці. Ніколі ў паваеннай гісторыі Польшчы нацыянальныя меншасці не трактаваліся як вартасць сама ў сабе.

У далейшым даследчыца тлумачыць важнасць праводжанага даследавання менавіта ў святле тэорыі стыгматызацыі, вызначае задачы даследавання. Сярод іншага, яна заўважае: „Асабліва мне неабходна было вызначыць асабістыя аспекты асіміляцыі, ці — іншымі словамі — паступовую страту грамадскай тоеснасці, якая застаецца па-за ўвагай сацыёлагаў” (с. 167). Існуюць таксама і прычыны, якія вынікаюць з рысаў характару групы меншасці, якія відаць у адносінах з большасцю. Сярод іх — слабы этас групы і яе асіміляцыя. Пры гэтым, як заўважае аўтарка, польска-каталіцкая большасць застаецца, у лепшым выпадку, пасіўнай і нямою да працэсаў асіміляцыі. Чаму гэта адбываецца? Тлумачэнняў некалькі. Па-першае, беларуска-праваслаўная меншасць, з яе традыцыямі і звычаямі для большасці прадстаўнікоў большасці невядомая. Па-другое, адносіны да пазначанай меншасці і яе прадстаўнікоў заўсёды трактуецца з пазіцый перавагі польскай культуры над беларускай, а таксама рускай культурамі. „Перакананне, што даследваная меншасць павінна быць удзячна палякам за тое, што не жыве на Беларусі і знаходзіцца ў лепшых умовах, чым польская меншасць, якая жыве на Беларусі — вось сфармуляванае выражэнне гэтых адносін” (с. 168). Па-трэцяе, ментальныя рысы прадстаўнікоў большасці схіляюць іх да выканання дамінуючай ролі, у сваю чаргу, ментальныя рысы меншасці схіляюць яе да адыгрывання залежных роляў. Па-чацвёртае, адсутнасць дэмакратычнай традыцыі, практычнага вопыту адносін з іншымі, адсутнасць ведаў, а таксама пачуцця нацыянальнай перавагі, схіляе да трактавання асоб, якія ідэнтыфікуюцца з меншасцю, як дзівакоў, адступцаў, ненармальных і ў канцы назначэння іх плямай (стыгматам).

Вывучэнне праблемы с дапамогай тэорыі стыгматызацыі дазваляе акцэнтаваць увагу на эмацыянальным баку праблемы і можа паслужыць, па меркаванні даследчыцы, пунктам выйсця для дзеянняў, якія маюць засцерагальны характар. У такім кантэксце абгрунтаваным здаецца канцэнтраванне ўвагі на праблематыцы пачуцця крыўды, значыць, рэцэпцыі стыгмату (с.169).

Пошук адказу на пытанне аб вытоках стыгматызацыі беларуска-праваслаўнай меншасці аўтар спрабуе знайсці шляхам даследавання гісторыі і, у пэўнай ступені, сучаснасці адносін з іншымі ў суб’ектыўнай перспектыве (с. 169). У далейшым даследчыца падрабязна спыняецца на такіх падкатэгорыях стыгматызацыі, як плоскасць стыгматызацыі, чыннікі стыгматызацыі, ступені стыгматызацыі. Найбольш цікавым падаецца разгляд „плоскасцей стыгматызацыі”, якімі могуць выступаць школа, касцёл, медыі і інш. Менавіта плоскасці стыгматызацыі і іх іерархія могуць стварыць падыходзячую апісальную рамку для раскрыцця змястоўных (кан’юнктыўных) і афектыўных аспектаў стыгматызацыі.

Аўтар ахапіла даследаваннем 116 асобаў (74 жанчыны і 42 мужчыны) рознага ўзросту, якія маюць падобны радавод меншасці, г.зн. біяграфію, якая робіць магчымым іх ідэнтыфікацыю як асобы з меншасці. За падставы выбару былі ўзяты наступныя:

— бацькі і дзяды належалі да праваслаўнай царквы і былі практыкуючымі веруючымі,
— па меньшай меры дзяды жылі з працы на зямлі,
— па меншай меры дзяды мелі ўсходнеславянскія карані, г.зн. размаўлялі дома па-беларуску ці па-ўкраінску альбо на беларускім ці ўкраінскім дыялекце.

Гэтыя людзі — жыхары Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Відава, Парцава, Катлоў, Грабаўца, Белай, Пасынак, Агароднікаў, Праневіч, Плёскаў і Трашчотак. Акрамя гэтага, апытана 52 праваслаўныя асобы (40 з іх — жанчыны), якія жывуць у змешаных, каталіцка-праваслаўных, шлюбах.

Аўтарка дадае, што рэспандэнты ведалі, кім яна з’яўляецца, і ўспрымалі яе як „сваю”. Згоду на інтэрв’ю даследчыца атрымала дзякуючы пасрэдніцтву праваслаўных святароў, што таксама палегчыла пошук даверу распытваных асобаў (с. 181).

Наступныя пяць раздзелаў (9-14) другой часткі прысвечаны аналізу інтэрв’ю апытаных. Пры гэтым кожны раздзел асвятляе асобную праблему: гістарычны аспект, канфесійную праблему ўзаемаадносін, змешаныя шлюбы, школьная і моўная плоскасці стыгматызацыі і, нарэшце, рэакцыя на стыгмат. На наш погляд, гэта найбольш вартыя часткі, яны даюць багаты матэрыял для разважанняў. Некаторыя аповеды ўражваюць жорсткасцю і нянавісцю адных людзей да другіх. Пры гэтым адзінай падставай для праявы такіх рысаў характару і паводзін з’яўляецца іншае веравызнанне. Людзі, якія пражылі разам усё жыццё, у адзін момант могуць стаць ворагамі. Як заўважае адзін з апытаных, „з поваду розніцы веры суседзі суседзям стварылі такі бязлітасны лёс, хоць спрадвеку жылі разам, поруч адзін аднаго, у сваім краі, на сваёй зямлі” (с. 193). Да стварэння адмоўнага стэрэатыпа беларусаў спрычыніліся і мясцовыя медыі, у першую чаргу газеты, якія выкрывалі „аблічча праваслаўных шавіністаў і рускіх нацыяналістаў, антаганізуючых беластоцкае грамадства” (с. 197).

Побач з прыведзенымі выказваннямі рэспандэнтаў, якія характарызуюць розніцу ў характарыстыцы ксяндза і бацюшкі, а таксама ролю, якую яны выконваюць у грамадстве вернікаў, аўтар прыводзіць цытаты на тэму ангажаванасці Царквы і святара ў палітыцы. Асобная ўвага надаецца такому фактару стыгматызацыі на плоскасці веравызнання, як тэрміны адзначэння святаў. Хіба, толькі ў Беларусі святкуюць і праваслаўныя і каталіцкія святы! Важнасць такой пазіцыі дзяржавы, якая ўплывае на выхаванне талерантнасці жыхароў, становіцца зразумелай, калі знаёмішся з гэтай часткай даследавання. Уражваюць факты, што сведчаць не толькі аб непавазе, але і аб яўнай пагардзе каталікоў да праваслаўных святаў. Шмат выказванняў раскрываюць дыскрымінацыйнае становішча і безабароннасць асобы, якая належыць да меншасці і працуе сярод польскай большасці.

Пры разглядзе пытання змешаных праваслаўна-каталіцкіх шлюбаў даследчыца спрабуе акрэсліць звязаныя з імі агульныя праблемы. Не будзем падрабязна спыняцца на гэтым пытанні, заўважым толькі, што аўтар паступова забываецца аб беларусах і паляках, а вядзе гаворку менавіта аб рэлігійнай розніцы.

Балючай праблемай з’яўляецца праблема сумеснага знаходжання ў школе прадстаўнікоў — зноў жа — розных канфесій. Заўважаецца, што пытанне прысутнасці і трактавання дзяцей з меншасці ў польскіх школах з’яўляецца адбіткам дзяржаўнай палітыкі адносна меншасці, якая ў пасляваенны час была няцэласнай і непаслядоўнай, часта інструментальнай і кан’юнктурнай (с. 260).

Апошняя, трэцяя частка даследавання „Паміж тэорыяй і практыкай”, складаецца з пяці раздзелаў. Яна абагульняе праблемы і раскрывае важнасці даследавання з пукту бачання адукацыйнай перспектывы і становішча асобы адносна стыгматызацыі. На 287 старонцы чытач даведваецца, што „мэтаю даследавання быў аналіз, у сацыя-псіхалагічнай перспектыве, становішча беларуска-праваслаўнай меншасці ў адносінах з польска-каталіцкай большасцю”. Па меркаванні аўтара, „сабраны матэрыял адназначна паказаў немагчымасць замоўчвання сутнасці ўзаемных адносін паміж прадстаўнікамі абедзьвюх груп, дзе існаванне стыгмату з’яўляецца на самой справе балючым для меншасці і віртуальна неіснуючым для большасці” (с. 292).

Гэтая кніга не супраць беларусаў. Яе прызначэнне — звярнуць увагу палякаў-каталікоў на сваё нядобрае захаванне адносна сваіх жа суседзяў. Не ведаю, ці наўмысна, але матэрыял малюе палякаў у адмоўным святле. У 17 раздзеле „Даследаванне меншасці ў адукацыйнай перспектыве” аўтар спрабуе раскрыць фактары, якія змяняюць становішча асоб са стыгматызаваных груп, паказвае значэнне і ролю структурных фактараў, сацыялагічных ведаў як фарміруючай умовы перамен у глабальным маштабе. Аўтар „імкнулася паказаць магчымасць змены становішча стыгматызаваных груп і ўдзельнікаў гэтых груп шляхам дзеянняў, якія падказаны псіхолагамі грамадства” (с. 335).

Спадзяюся, што дадзенае даследаванне паслужыць толькі на карысць узаемадносін палякаў і беларусаў Польшчы, прымусіць звярнуць большую увагу на існуючыя праблемы не толькі польскіх дзяржаўных дзеячаў, але і заангажаваных асоб у Беларусі. Застаецца толькі падзякаваць аўтарцы за смеласць і мужнасць, пажадаць далейшых цікавых і вострых даследаванняў.

Дзмітры Крывашэй
(Мінск)


1 Цяпер усё больш папулярным на Беларусі становіцца словазлучэне „этнічная супольнасць”.

 

 

Elżbieta Czykwin, Białoruska mniejszość narodowa jako grupa stygmatyzowana, wyd. Trans Humana, Białystok 2000, ss. 360

Książka Elżbiety Czykwin jest obecna na rynku czytelniczym od niemal dwóch lat, doczekała się już licznych recenzji i ocen zarówno o charakterze naukowym, jak i publicystycznym. Zdecydowana większość recenzentów stawia autorce najwyższe noty za sumienność i poprawność naukową, co zresztą jej się słusznie należy.

Po wnikliwym przeczytaniu dzieła Elżbiety Czykwin doszedłem do wniosku, że autorka jako naukowiec zasługuje na coś więcej niż okazjonalne uprzejmości, które nie ułatwiają działalności badawczej, a przede wszystkim nie zmuszają do wnikliwszej analizy przedmiotu badań.

Część pierwsza pracy — siedem rodziałów, 160 stron — poświęcona jest teorii stygmatyzacji. Rozważania autorki, chociaż niezwykle interesujące, oparte są głównie na literaturze powstałej na podstawie badań grup społeczności amerykańskiej. Większość cytowanych przez Elżbietę Czykwin dzieł nie ma żadnego związku z białoruską mniejszością narodową w Polsce. Dbałość autorki o nadanie swojej pracy optymalnie szerokiego charakteru naukowego rozmywa istotę podstawowego problemu.

Wyjątkiem w tej części pracy jest rozdział III poświęcony relacjom między białorusko-prawosławną mniejszością i polsko-katolicka większością. Treść kilku stron tego rozdziału (53-56) jest w zasadzie kluczem do zrozumienia całości wywodów autorki. Elżbieta Czykwin jednoznacznie przekonuje czytelnika, iż posiada świadomość niejednorodności społeczności, którą ujmuje jako stygmatyzowaną. Akceptuje wyniki badań socjologicznych, według których „Białorusinami w województwie białostockim czuje się około 30% mieszkańców wyznania prawosławnego (...) i około 60% czuje się Polakami” (s. 53-54). W rzeczywistości prawdopodobnie Białorusinów obecnie jest znacznie mniej, a Polaków znacznie więcej. Obie kategorie Elżbieta Czykwin definiuje jako „białorusko-prawosławną mniejszość”. Z jej dalszych wywodów wynika jednoznacznie, iż Białorusini i Polacy prawosławni mają zupełnie inny stosunek do białoruskiego problemu narodowego. Dla Polaków (właściwie spolonizowanych Białorusinów) życzliwość do prawosławnych Białorusinów wypływa z tych samych pobudek, jak życzliwość do prawosławnych Greków, Finów, Francuzów, Amerykanów. Poważną luką w tej części pracy jest brak odpowiedzi na pytanie jaki jest stosunek Polaków prawosławnych do symboli współczesnego białoruskiego życia politycznego, katolików — Zianona Paźniaka czy Stanisława Szuszkiewicza.

Mając świadomość występowania zasadniczych różnic między Białorusinami i Polakami prawosławnymi Elżbieta Czykwin próbuje jednak dokonać uogólnienia cech obu kategorii nadając im wspólną tytułową nazwę „białoruskiej grupy stygmatyzowanej”. Dalsze rozważania autorki są jednak oparte na obserwacji tej drugiej kategorii — Polaków, których świadomość całkowicie determinuje wyznanie, zaś narodowość pojmowana jest przez nich jako instumentarium umożliwiające funkcjonowanie w istniejących realiach kulturowych i politycznych. Występuje zatem zasadnicza rozbieżność między tym co zawarte jest w tytule książki i w jej treści. Nieliczne wśród społeczności prawosławnej środowisko o białoruskiej świadomości narodowej, grupujące jednostki ukształtowane na wartościach kulturowych, nie było przedmiotem badań autorki. Nieuzasadnionym zatem w pracy naukowej jest określenie, że rzecz dotyczy białoruskiej mniejszości narodowej. Taka uproszczona forma, nagminnie stosowana w publicystyce i życiu politycznym, nie jest dobrym rozwiązaniem w nauce, ponieważ uwiarygadnia zmitologizowany obraz rzeczywistości.

Książka Elżbiety Czykwin zawiera wiele bardzo trafnych i orginalnych tez, wniosków, spostrzeżeń o sytuacji mniejszości narodowych w Polsce, postrzeganiu ich przez Polaków, uwarunkowaniach psychologicznych, kulturowych i politycznych wpływających na relacje między mniejszościami i polską większością. Takich wyników nie można uzyskać z literatury, ankiet, a nawet z bezpośrednich rozmów. Autorce, wychowanej w polskiej tradycji narodowej, zrozumienie problemów ludności prawosławnej ułatwiało długoletnie przebywanie wewnątrz tej społeczności. Dlatego najczęściej prawidłowo odczytywała kod myślowy respondentów, których świadomość określały czynniki wyznaniowe. Niektórych gestów, słów lub definicji formułowanych przez respondentów nie mógłby zrozumieć człowiek z zewnątrz. Zresztą zebrane i opublikowane przez Elżbietę Czykwin wypowiedzi stanowią znakomity materiał do rozważań dla przedstawicieli wielu dziedzin nauki — socjologów, politologów, psychologów, filozofów, pedagogów. Z pewnością jednak materiał ten może służyć autorce jako podstawa do dalszych analiz o relacjach między społecznością prawosławną i polsko-katolicką na Białostocczyźnie. Książka jest pracą habilitacyjną Elżbiety Czykwin, dlatego ze zrozumiałych względów spełnia wszystkie wymogi formalne nieodzowne w procesie przewodu habilitacyjnego. Wydaje się jednak, że najlepszym życzeniem złożonym autorce byłoby, by potraktowała tę książkę jako dobry początek do tematu, który zostanie rozwinięty w następnych tomach.

Eugeniusz Mironowicz
(Białystok)

 

 

Лявон Юрэвіч, Выбраныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі, Мінск 2001.

Беларуская гістарыяграфія нямала зрабіла ў апошнім пятнаццацігоддзі ў галіне ачышчэння гісторыі Беларусі ад перайначанняў адбягаючых ад фактычных падзеяў, звязаных з лёсам беларускага народа.

Не менш таго заблытанасць падзей новага часу не змагла дасюль вызваліцца ад прэсіі антыбеларускай прапаганды. Датычыць гэта між іншым і руху моладзі ў перыяд нямецкай акупацыі ды першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. Маю на ўвазе суяпярэчлівае ўсё яшчэ пытанне арганізаванай дзейнасці пад сцягам Саюза Беларускай Моладзі (СБМ) і паслядоўнасці дзейнасці ў СБМ у пасляваеныя годы. Феномен гэтага масавага, калі не сказаць стыхійнага, руху на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі, не маючы сабе роўнага ў ХХ стагоддзі (апрача агульнаграмадскай Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады) не дачакаўся дасюль аб’ектыўнай ацэнкі гісторыкаў, аснаванай на захаваных дакументах, на аналізах сведчанняў жывых яшчэ ўдзельнікаў той арганізацыі і іншых аб’ектыўных сведкаў. Наадварот, безупынная актыўнасць варожай прапаганды, якая паслугоўвалася пасквілем і безадказнай інвектывай, унушыла стэрэатып выключнай адмоўнасці СБМ, абвінавачанай у калабарацыі.

Адзіная навуковая фундаментальная праца Юры Туронка Беларусь пад нямецкай акупацыяй, лічаная непараўнанай дасюль з іншымі работамі ў галіне новай гісторыі Беларусі, змяшчае інфармацыю між іншымі аб генезісе СБМ і сціплы каментарый па меры магчымасці часу яе апрацавання ў варунках 1970-1980-х гадоў. Прытрымоўваючыся прынцыпу навуковых доследаў, Ю.Туронак уважліва падбудаваў свае сцвярджэнні дакументацыяй і ацэнкай фактаў ды абумоўленасцяў, спрыяючых стварэнню СБМ. Аўтар кнігі звяртае ўвагу на ролю галоўнага камісара Вільгельма Кубэ ў гэтай галіне, які, кіруючыся ідэяй нацыянальнай свядомасці беларусаў з мэтай давесці Беларусь да еўрапескай супольнасці народаў і дзяржаваў (у варунках зразумелай ім новай Еўропы) спрыяў сарганізаванню школьніцтва, навуковых, грамадскіх і адмінастрацыйных установаў, у тым ліку і СБМ, нягледзячы на пагрозы з боку шэфа СД у Мінску Эдуарда Штраўха1. Cтварэнне СБМ Кубэ лічыў важным сродкам для ажыццяўлення яго палітычнай канцэпцыі2.

Адносіны Кубэ да справы безумоўна паспрыялі памыснаму сфармуляванню Статута СБМ, у якім падкрэслена неабходнасць патрыятычнага ўзгадавання моладзі, яе пачуцця грамадскага абавязку, працавітасці, гатоўнасці служыць і працаваць для свайго народа і краю3.

Было б аднак наіўнасцю думаць, што Кубэ — прадстаўнік акупацыйнага апарату ўлады дзейнічаў на карысць інтарэсаў самой Беларусі. Ён безумоўна меў сваю канцэпцыю будовы „Новай Еўропы” і лічыў, што выкарыстае Беларусь як станоўчы дзейнік у яго палітыцы, тым больш, што аслабіць тым самым супраціў Савецкай Расіі і Польшчы.

Нас аднак цікавіць як выкарысталі гэтую сітуацыю беларусы ў сваіх інтарэсах. Фармулюючы ацэнку гэтай праблемы варта сягнуць да небеспадстаўнага сцвярджэння Язэпа Каранеўскага (Станіслава Станкевіча) аб дваістасці шляху змагання: падпольнай працы, накіраванай на падрыванне варожых нямецкіх, як і бальшавіцкіх, акцый і, з другога боку, легальнай работы ў адміністрацыі дзеля прыкрыцця падполля і абароны насельніцтва. Гэтая вонкавая дваістасць на практыцы зводзілася часта да выконвання як падпольнай, так і афіцыйнай працы тымі самымі людзьмі, аб чым яшчэ будзе гутарка. Зразумела, што ў такой складанай сітуацыі не магло абысціся без здраднікаў, калабарантаў — прыслужнікаў акупацыйнаша рэжыму і без унутранай барацьбы ў беларускім асяроддзі, у тым ліку і сярод моладзі. Я. Каранеўскі на гэтую тэму піша так: „Калі зактывізавалася невялікая група беларускіх калабарантаў на чале зь ведамым яшчэ з часоў Грамады палітычным спэкулянтам Фабіянам Акінчыцам, то ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП) выдае яму сьмяротны прысуд, які хутка пасьля гэтага быў выкананы. Пранямецкай групе Акінчыца ўдаецца часткова захапіць у свае рукі кіраўніцтва СБМ, якая імкнецца ўзгадоўваць нашую моладзь у духу нямецкага Гітлер-югэнд. Аднак СБМ унутры быў апанаваны беларускімі патрыётамі і дзякуючы гэтаму стаўся ён запраўднай кузьняй нацыянальнага ўзгадаваньня”4.

Я. Каранеўскі закрануў вельмі важнае пытанне ўплыву БНП на падбор кіраўнічых кадраў і на напрамак узгадаваўчай працы моладзі ў СБМ. Фактычна пры сустрэчы мясцовых хлопцаў, высланых з акругаў на першы курс кіраўнікоў СБМ у траўні 1943 года ў Мінску з „узгадаванцамі” Акінчыца, якія прыехалі з Нямеччыны, вычуваўся пачаткова выразны „халадок” недаверу адных да другіх. Створаная аднак атмасфера сяброўства хутка з’яднала маладых людзей у іх стылю побыту і (як мне паказалася) у перакананнях. Былыя жаўнеры ніяк не праяўлялі прызнакаў акінчыцавай „апрацоўкі” ў часе ўдзелу ў курсах ані ў пазнейшых паводзінах. Аказаліся ўсе верныя сваім ідэям: адны — нацыянальным, іншыя — савецкім перакананням. Накіраваныя ў акругі ўсе раз’ехаліся з пачуццём сяброўства, а тыя, якім паказалася непрымальнай нацыянальная ідэалогія, пашукалі хутка прытулку ў савецкіх партызанаў. Належалі да іх Рыгор Фралоў, Мікіта Каляда і Максім Бабкоў. Пасля нейкага часу іх лёс падзяліў, здаецца, Цыкуноў. Усе іншыя засталіся вернымі нацыянальнаму ўсведамленню.

Вось як у памяці і пачуццах працаўніка кіраўнічага штабу СБМ, аднаго з тых маладых тады людзей — Уладзіміра Гарэліка замацаваўся эпізод паўвекавой даўнасці: „Камісар Беларусі В. Кубэ даваў шырокую магчымасць прапаведаваць ідэю беларускага нацыянальнага Адраджэння і гэту магчымасць мы, юнакі, гледзячы на беларускіх палітыкаў старэйшага пакалення, павінны былі выкарыстаць як прысягу перад сваёй Бацькаўшчынай Беларусяй. Няхай мы, моладзь, былі палітычна не граматнымі, але інтуітыўна чыстыя парывы нашых душ выявіліся ў арганізацыйную стыхію — СБМ, які аб’яднаў 100-тысячную юнацкую грамаду ў самога парога кансалідацыі варожых яму сілаў”. Дарэчы было б падкрэсліць, што У. Гарэлік са сваімі сябрамі застаўся верны ідэі вольнасці Беларусі як у пачуццях, так і ў арганізацыйнай дзейнасці.

Пачуццём нацыянальнага Адраджэння ў значнай меры было апанаванае асяроддзе беларускай моладзі на акупаванай тэрыторыі, дзякуючы спраўнай арганізацыі школьніцтва, яшчэ да ўтварэння СБМ. Заслугі ў гэтых адносінах прыпісваюцца маладым настаўнікам — у большасці падрыхтаваным на настаўніцкіх курсах, неабавязкова добрым прафесіяналам, але выключным энтузіястам адраджэння роднай мовы, нацыянальнага гонару. На дапамогу ім прыйшлі старэйшыя адукаваныя педагогі былых — паліквідаваных беларускіх школаў.

На такім грунце, без цяжкасцей паўстаў Саюз Беларускай Моладзі, які арганізацыйна аформіў маладзёжны рух на акупаванай немцамі беларускай тэрыторыі. Узнікла аднак пытанне ўтрымання напрамку нацыянальнага ўзгадавання моладзі, узберажэння ад уплываў нямецкіх ці іншых акупантаў.

Дэкрэт Остміністэрыума ад 3 чэрвеня 1942 года, які дазваляў ствараць арганізацыі моладзі ў Эстоніі і Латвіі, стварыў перспектыву для сарганізавання моладзі і на беларускіх акупаваных абшарах. У сувязі з гэтым падпольныя дзеячы Беларускай Незалежніцкай Партыі паставілі сабе мэту забяспечыць у будучай маладзёвай арганізацыі варункі ўзгадавання ў ідэі патрыятызму і незалежнасці. Тэзіс гэты знаходзіць пацверджанне ў наступных фактах:

1. У Наваградку, па ініцыятыве Барыса Рагулі, кіраўніцтва СБМ было ад пачатку аснована на створанай ім сетцы БНП5.
2. З інфармацыі пастаўскага дзеяча СБМ Віктара Сікоры вынікае, што Усевалад Родзька праводзіў інтэнсіўную працу з боку БНП сярод курсантаў СБМ. Сікора расказвае: „Ну а пасля пазнаёміўся з Родзькам. Сталі неяк зьбірацца на тайныя сходы. Родзька нам казаў: „Трэба гуртавацца, трэба ўмацоўваць свае становішчы, зьбіраць сілы... Для нас аднолькавыя ворагі — фашызм і камунізм. Але нам няма дзе дзявацца. Пападземся паміж імі і нас зьнішчаць, наогул сатруць”6.
3. У пастанове, прынятай на паседжанні ЦК БНП 23 студзеня 1950 года аб стане і чарговых заданнях беларускага маладзёжнага руху, між іншым запісана: „За мінулае дзесяццігоддзе беларускі маладзёжны рух меў значныя дасягненні і посьпехі: а) ён набыў характар масавага руху, ахапіўшы сабою дзесяткі тысяч беларускай моладзі і ўцягнуўшы яе ў агульны фронт вызваленчага змагання беларускага народа, б) праз Саюз Беларускай Моладзі набыў духу і характару глыбокага нацыянальнага — беларускага патрыятызму, любові да свайго народу і бацькаўшчыны”7.

Вышэйпрыведзеныя прыклады могуць паслужыць пабудове тэзіса аб дачыненнях і ўплывах БНП на СБМ, на патрыятычны незалежніцкі напрамак ўзгадавання моладзі ў СБМ.

Пытанне гэтае, а наогул праблема напрамку ўзгадавання маладога пакалення ў практычнай дзейнасці СБМ, на жаль, не дачакалася дасюль зацікаўлення даследчыкаў. Ніхто з гісторыкаў не падняў намаганняў пакіравацца трапінай, вызначанай Статутам СБМ у галіне развіцця нацыянальнай свядомасці (на што звярнуў увагу Ю.Туронак у згаданай працы), у якой ступені і як гэтае пастанаўленне Статута было здзейснена. Не абазначае гэта аднак незацікаўлення грамадзян гэтым кур’ёзным пытаннем. Справа ў тым, што выказванні на гэтую тэму азнаёмленых асоб па-першае, абмежаваныя публіцыстычнымі магчымасцямі, па-другое, расцярушаныя па розных перыядычных выданнях (з-за недахопу сродкаў на выданне аналітычнага зборніка, прысвечанага праблеме). Мэтазгодным у такой сітуацыі будзе спасылацца на выказванні сведкаў маладзёжнага руху з перыяду нямецкай акупацыі, знойдзеныя ў прэсе і іншых публікацыях.

Маладзечанскі мастак Кастусь Харашэвіч, спасылаючся на ўзгаданую працу Ю.Туронка піша: „СБМ быў нацыянальнай беларускай арганізацыяй моладзі. Аб яе папулярнасці сярод моладзі гаворыць той факт, што толькі за адзін год, з 1943 па 1944гг., у яе ўлілося каля 100 тыс. беларускіх юнакоў і дзяўчат. Падкрэсліў, што гэта рабілася выключна добраахвотна. Ці можа нармальны чалавечы розум уявіць, каб за такі кароткі тэрмін такая значная колькасць маладых беларусаў раптоўна стала прыхільнікамі фашысцкай ідэалогіі?!” Далей К. Харашэвіч сцвярджае: „Галоўнай прычынай бурнага росту СБМ стала ідэя нацыянальнага Адраджэння і незалежнасці Беларусі”8. Пастаўленае К. Харашэвічам пытанне насоўвае іншае сумненне: ці можа лагічна разважаючы чалавек дапусціць думку аб безідэйнай калабарацыі з якім бы то не было акупантам тысяч дзяўчат і юнакоў, узгадаваньцаў СБМ, якія ў пасляваенай жорсткай савецкай рэчаіснасці гуртаваліся самаісна, незалежна ад уплываў звонку, у падпольных маладзёжных патрыятычных арганізацыях з мэтай змагання з татальнай русіфікацыяй, за вольнасць Бацькаўшчыны? Суполкі пераважна студэнцкай моладзі ўзнікалі стыхійна амаль на ўсей тэрыторыі заходніх абшараў Беларусі: у Слоніме, Наваградку, Баранавічах, Ганцавічах, Берасці, у Глыбокім і Паставах пад рознымі назвамі, як: „Саюз беларускіх патрыётаў”, „Саюз вызвалення Беларусі”, „Чайка”, „За Беларусь”, „Вольная Беларусь” і іншыя9.

Аб дачыненні СБМ да светапогляду дзеячаў гэтага падпольнага вызваленчага руху хай выкажуцца яны самі:

Кастусь Рамановіч — сябра СБМ у Наваградку і сузаснавальнік „Саюза вызвалення Беларусі” ў 1947 (пасля 2-гадовага зняволення за ўдзел у СБМ) заяўляе: „У СБМ я загартаваўся ў сапраўднага патрыёта”. Абгрунтоўвае ён сваю заяву тым, што ў СБМ „уся праца канцэнтравалася на патрыятычным выхаванні моладзі (...) каб моладзь адчула сваю адказнасць за лёс і дабрабыт Бацькаўшчыны і заўжды была гатова служыць і працаваць на карысць свайго народу”10. Кастусь Рамановіч — сёння інжынер будаўнік, адцярпеўшы паўторнае пакаранне ў Гулагу, застаўся верны ідэі незалежнасці Беларусі.

Алеся Умпіровіч (Фурс) — дзяячка пастаўскага „Саюза беларускіх патрыётаў” (СБП), характарызуючы СБМ між іншым піша: „Асабіста я і мае сябры разумелі СБМ толькі як асяродак, дзе гартаваліся патрыятычныя пачуцці моладзі, любоў да роднага, беларускага. Нічога не прышчаплялася нам нацыянал-фашыскага, ніякай няпрыязі да іншых людзей і народаў”11. Збліжаныя зместам характарыстыкі дзейнасці СБМ зробленыя Алесем Амельяновічам, дзеячам СБП12, Юзэфай Найдзюк — былой вучаніцай Беларускай сярэдняй гандлёва-адмінастрацыйнай школы ў Баранавічах (1942-1944)13, Цінай Клыкоўскай14 і шмат іншымі дзеячамі і ўдзельнікамі СБМ ці сведкамі, якіх выказванні немагчыма працытаваць у гэтых кароткіх заўвагах. Нямала шырэйшых зместам выказванняў пра суполкі СБМ, дзейнасць іх у Беларусі і ў Нямеччыне, пра структуру арганізацыі змешчана ў:

— часопісе „Полацак” № 9, 10, 11 за 1993 г. (Кліўленд);
— месячніку „Часопіс” № 8, 9, 10 за 1993 г. (Беласток);
— кніжках: Лёс аднаго пакалення (Беласток 1996), Успаміны Анелі Катковіч і Вэранікі Катковіч-Клентак (Беласток 1999), Вяртанне БНП Сяргея Ёрша (Мінск 1998);
— даволі змястоўных інфармацыях Алеся Вініцкага пра дзейнасць актывістаў СБМ у лагерах і іншых працоўных прадпрыемствах Нямеччыны, распаўсюджаных пачаткова ў машынапісе, а пасля ў кнізе Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох;
— іншых публікацыях, якіх не магчыма тут выкласці.

Узгаданыя публікацыі дастаткова абшырна асвятляюць істоту СБМ, абсяг і напрамак яго дзейнасці, складаюць матэрыял для даследчыкаў гісторыі. Маючы гэта на ўвазе, нельга згадзіцца з Галінаю Абакунчык, што кніга Выбраныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі Лявона Юрэвіча, змешчаныя ў ёй інтэрв’ю з Міколам Ганько і Валерыем Навіцкім, абнародаваная прыватная карэспандэнцыя Надзеі Абрамавай ды яе жыццяпіс быццам бы „адна з першых спробаў у Беларусі праўдзіва распавесці пра Саюз Беларускай Моладзі, зліквідаваць былыя белыя плямы ў гісторыі апошняй вайны”15.

Несумненая ўдзячнасць належыцца Лявону Юрэвічу за запісанне, а М. Ганько і В. Навіцкаму за згоду на інтэрв’ю, і апублікаванне іх успамінаў. Навіцкі, апавядаючы аб сваіх ваенных прыгодах і часткова закрануўшы асабістыя сувязі з СБМ, вобразна прадставіў пануючую сітуацыю на Беларусі ў тым часе, што для гісторыі не застаецца без значэння.

Істотнымі для гісторыі СБМ з’яўляюцца інфармацыі Міколы Ганько ўдзеленыя Л. Юрэвічу, якія ў большасці пацвярджаюць ранейшыя публікацыі на тэму СБМ. Датычаць яны напрамку ўзгадаваўчай працы з моладдзю, стыхійнага росту арганізацыі, яе структур, уніформы, працы ў Нямеччыне і т.п. Аповед Міколы Ганько хоць ніколькі не разыходзіцца з вышэйпрыведзенымі публікацыямі, то аднак мае тое значэнне, што паходзіць з „першай рукі” — ад чалавека беспасрэдна звязанага з цэнтрам арганізацыі, што не застаецца без значэння для верагоднасці апублікаваных раней матэрыялаў.

На ўвагу заслугоўвае гутарка пра брата Міколы — Міхася Ганько, шэфа-правадніка СБМ, ды памяркоўнасць Міколы ў яго выказваннях. Ён хоць і падкрэсліў здольнасці Міхася, то аднак не выкарыстаў гэтага для абгрунтавання факту прызначэння Міхася на пасаду шэфа арганізацыі. Інтэлектуальныя прыкметы і менталітэт хлопца выхаванага ў асяроддзі моладзі Зходняй Беларусі маглі быць галоўнымі аргументамі рашаючымі аб пакліканні яго на тую пасаду. Мікола апраўдвае магчымыя памылкі брата недахопам вопыту, а з падслуханай прыпадкова гутаркі Міхася з Барысам Рагуляй дайшоў да вываду, што брат быў азнаёмлены са справамі падпольнай дзейнасці БНП. З-за стрыманасці Мікола Ганько не паскардзіўся ў гутарцы з Юрэвічам на безупынную небяспеку, якая пагражала шефу-правадніку, прымушанага лавіраваць між намаганнямі айчыннага падполля і пагрозай акупанта. У гэтым заключалася драма Міхася Ганько, якога незарыентаваныя асуджалі па знешніх манерах паводзін. Разумелі гэта аднак сябры блізкія Міхасю і аддавалі яму належную пашану. Згаданы раней У. Гарэлік у сваіх успамінах між іншым піша: „Вось пры такіх абставінах нараджаўся Саюз Беларускай Моладзі — СБМ, на чале якога стаяў вялікі і бясстрашны патрыёт свайго народа Міхась Ганысо. Ён апрацаваў Статут арганізацыі, заснаваў перыядычна-месячны часопіс „Жыве Беларусь” і быў яго рэдактарам і ідэолагам. Ён усяцэла аддаўся беларускай справе, але працуючы пад акупацыяй не заўсёды мог праводзіць свае ідэі ў жыццё так, як бы яму жадалася” (успаміны ў машынапісе).

Лёс Міхася Ганько да канца нявысветлены, аднак з выказванняў Міколы і іншых улікаў вынікае, што „Доктар” (псеўданім Міхася Ганько) прабываў у Польшчы, аб чым Мікола згадаў са зразумелай стрыманасцю. Праўдападобна не час яшчэ на поўнае выясненне справы.

Доктар Надзея Абрамава засталася ў памяці сведкаў і ўдзельнікаў падзеяў з часу нямецкай акупацыі як добрая арганізатарка, здольная з’яднаць вакол сябе супрацоўнікаў і падуладных, сумленны выканаўца прынятых на сябе абавязкаў з пачуцця абавязковасці і грамадска-патрыятычных меркаванняў.

Абнародаваная ў Выбраных бачынах Л. Юрэвіча карэспандэнцыя Н. Абрамавай і каментарый да яе жыццяпісу схіляюць да больш крытычнага позірку на постаць той жанчыны і да (магчыма крыўдных) высноваў з апублікаванага ў кніжцы матэрыялу.

1. Няма доказаў на пацвярджэнне версіі Л. Юрэвіча аб сарганізаванні Абрамавай Саюза Беларускай Моладзі ў 1942 годзе. Праца д-р Абрамавай з моладдзю не мела характару падпольнай — забароненай і небяспечнай, як унушае аўтар Выбраных бачын. Аналагічная праца праводзілася на абшары іншых рэгіёнаў акупаванай Беларусі, аб чым згадвае Антон Шукелойц на аснове адведаных ім арганізацый у рамках БНС у Вялейцы, Баранавічах, Глыбокім і аб чым напомніў вышэй аўтар гэтай нататкі ў адносінах да Наваградчыны. БНС мела свае аддзелы моладзі. Справа ў тым, што згода акупанта на нацыянальнае ўзгадаванне і адраджэнне беларускага школьніцтва мела між іншым палітычнае значэнне, як процістаўнасць да аблуднай бальшавіцкай русіфікацыйнай палітыкі ў школах пад беларускай шыльдай. Мэтазгоднасць версіі Юрэвіча аб заснаванні Абрамавай СБМ у 1942 годзе застаецца няяснай.
2. Аўтар Выбраных бачын дае да зразумення, што да ізаляцыі Абрамавай ад беларускага асяродзя і яго дзейнасці ў Нямеччыне прычынілася адсутнасць дапамогі Центральнай Рады ў эвакуацыі і небяспека з боку савецкай місіі. На мой погляд, нельга дамагацца ад недасведчанх акупацыяй людзей зразумення драмы эвакуацыі ў разгары ваенай суматохі і небяспекі аднолькавай для ўсіх нацыянальных дзеячаў антысавецкага напрамку — пачынаючы ад дружыновага СБМ да самога прэзідэнта БЦР. У кожным выпадку пачуццё крыўды ад некага ды пагроза небяспекі ці гэта дастатковая прычына да змены перакананняў вышэйшага рангу, як нацыянальны гонар, патрыятызм, калі яны маюць глыбейшыя асновы ды з’яўляюцца часткай нейкага „Я”?
3. З абнародаванай у Выбраных бачынах перапіскі (нават з сям’ёю шчыра беларускаю) вынікае, што Абрамава выраклася беларушчыны, паслугоўвалася ў прыватным жыцці рускай моваю, а да прапановы Касмовіча ўдзельнічаць у беларускім руху дыяспары паставілася адмоўна.

У падсумаванні Выбраныя бачыны зацямняюць асабовасць Н. Абрамавай. Весткі змешчаныя ў кнізе, хоць і не падважаюць пераканання аб сумленным выконванні ёю абавязку кіраўнічнкі СБМ, то аднак схіляюць да высновы, што праца з беларускай моладдзю — гэта быў толькі эпізод у яе жыцці, прычыненны ўмовамі акупацыі.

Не ўсцярогся аўтар Выбраных бачын ад хібаў у раздзеле кнігі „Асобы і рэаліі”.

1. Стар. 190: „Верагоднасць”, на якую спасылаецца ў інфармацыі аб побыце Міхася Ганько на Беларусі ў 1945 годзе, а тым больш аб яго ўдзеле ў партызанскіх змаганнях, аснавана на гіпотэзах, вынікаючых з эміграцыйных публікацыяў, не пацверджаных дасюль рэальнымі фактамі. Зрэшты, сам эміграцыйны гісторык Юрка Стасевіч у часопісе „Беларускі Голас” (1981 г.) сцвярджае: „Лёс Вітушкі і Ганька невядомы”. Не раз’ясняюць справы і Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі Алеся Вініцкага. Дасюль ніхто з групы Родзькі, адыходзячай з Чэхаславакіі на Беларусь, сярод адступаючых не назваў прозвішча Ганько, не згадана пра яго сярод паветраных дэсантнікаў, нікому не атрымалася напаткаць яго рэальныя сляды побыту на Бацькаўшчыне пасля вайны. Карлаг сканцэнтраваў болыпасць пакаранай беларускай моладзі, якая пазней — да 1956/57 года — засталася там на ссылцы (там скрытабойча загінуў былы Лідскі акруговы кіраўнік СБМ Алег Лапіцкі). Усе яны падлягалі інвігіляцыі МДБ і бясспрэчна былі непакоеныя прозвішчам Ганько, так як і ў следствах. Праўдападобна гэта магло паслужыць высновай, што Ганько шукалі ў Казахстане, але ж тым больш дапытваліся пра яго ў мінскай „амерыканцы” ці ў маскоўскіх Бутурках.

Таямніцай застаецца лёс шэфа-правадніка СБМ, аднак параўнаўча след Міколы Ганько паказваецца больш рэальны.

2. Стар. 191: Хоць сёння ўжо гэта не мае істотнага значэння, то аднак гістарычная сціпласць вымагае спраставання сцвярджэння Л. Юрэвіча, што Людміла Гутар (цяпер Рагуля, вельмі прыгожая і сімпатычная дзяўчына) — кіраўнічка дзяўчат у Наваградчынне, была быццам акруговаю кіраўнічкай СБМ. Акруговымі кіраўнікамі СБМ, у тым ліку і ў Наваградку, былі выключна хлопцы, што пацвярджае між іншым знойдзены і апублікаваны гісторыкам Сяргеем Ёршам дакумент:

КОМАНДИРУ СОЕДИНЕНИЯ В.И. КОЗЛОВУ.
НА ЧАЛЬНИКУ ОО (АСОБАГА АДДЗЕЛУ — С. Ё.) СОЕДИНЕНИЯ МАЙОРУ ЖУКОВУ
От АЛЕКСАНДРА ОСАДЧЕНКО
Агентурное донесение.
СОЮЗ БЕЛЛОРУСКОЙ МОЛОДЕЖИ (СБМ)
(...)
Вся Белоруссия делится па 11 „гебитов”-округов
1. — Минск, руководитель организации СБМ — Бузак Сергей, белорус, 1918 г. рождения... Его помощник — Белоновский Владимир — 1918 г. рождения, белорус, член ВЛКСМ.
Каплунов Федор является руководителем СБМ по г. Минску. Каплунов 1918 г. рождения, образование среднее, был в Красной Армии...
2. — Барановичи — руководитель Шпак, проживает в г. Барановичи, 1918 г. рождения, белорус, освобожден из немецкого плена...
3. — Слоним, руководитель Суровый Борис, 1909 г. рождения, образование высшее, преподаватель... Его помощник Фролов Георгий Емельянович, канд. ВКПб с 1942 г., по национальности белорус, в плен попал в 1942 г. под Харьковом. Фролов Георгий Емельянович в настоящее время находится в партизанах, в отряде им. Ворошилова, 3-й Минской бригады.
4. — Лида, руководитель Бобков Максим, 1915 г. рождения, беспартийный, учился в Москве, где в настоящее время находятся его родители и родственники, инженер-механик по торфу, в/звание лейтенант, в Крыму был при штабе фронта 1-го Отдела.
5. — Новогрудок, руководителем был Коляда Никита Никитович, член ВКПб с 1940 г., уроженец д. Водопойное, Покровского с/с, Чистозерного р-на, Новосибирской области, преподаватель, в плен попал 16 мая 1942 г. под Керчью, в настоящее время Коляда находится в партизанах, в отряде им. Ворошилова, 3-й Минской бригады. С уходом Коляды в партизаны на его месте остался его заместитель Жамойтин Иван, 1922 г. рождения, проживает в 30 км. от Лиды, образование незаконченое среднее.
6. Глыбокое — руководитель Матюшонок Евгений, западник из м. Глыбокае.
7. Ганцевичи — руководитель Дьячковский Борис, 1916 г. рождения...
8. Вилейка — руководитель Стенник, западник, образование среднее...
9. Слуцк — руководитель Манько, образование высшее...
(...) (АЛЕКСАНДР ОСАДЧЕНКО)
27.8.43 года

Крыніца: Нацыяпальпы архіў Рэспулікі Беларусь, ф. 3500, в. 2, спр. 51, арк. 69-70.

3. Стар. 203: Л. Юрэвіч чамусьці здэградаваў Барыса Рагулю ў галіне цывільна-грамадскіх становішчаў, між іншым прыпісваючы не прадбачаную Статутам пасаду інспектара СБМ. Рагуля, як муж даверу ўлады на Наваградчыну16, мог кантраляваць не толькі СБМ. Ён уплываў на моладзь і на арганізацыю СБМ перш за ўсё з боку БНП, але сам не зніжаўся да ролі дзеяча СБМ на ўзроўні акругі. Сваёю незраўнанаю актыўнасцю імкнуўся ў асноўным да разбуджэння патрыятызму сярод моладзі і волі збройнага змагання. Калі не згадаць іншых імкненняў доктара Аляксандра Орса — школьнага інспектара — зберагчы моладзь для навукі, Барыс быў безумоўным кумірам моладзі, у кожным выпадку да часу роспуску свайго войска і эвакуацыі.

У рэфлексіях на тэму мэтазгоднасці гэтага рашэння Б. Рагуля ў дадзеным у ліпені 1997 года інтэрв’ю сказаў: „Бог рассудзіць ці правільна я паступіў”17. Не чакаючы суда Усявышняга справу пастараўся выясніць Лявон Юрэвіч у аповесці Жыццё пад агнём (Мінск 1999).

4. Стар. 204: Нічым не даказана памешчаная Л. Юрэвічам інфармацыя, што Усевалад Родзька „пасля судовага працэсу па справе БНП расстраляны”. Жыхарка Варшавы Надзея Рамановіч атрымала ад сваёй дваюраднай сястры Ірмы (дзявочае прозвішча Зайко), жонкі Мечыслава Контаўта — старшыні Мінскага павету з канца 1941 году вестку, што ў 1956 годзе, пасля звольнення яе з лагеру, навязала кантакт са зняволеным у мужскім лагеры Усеваладам Родзькам, які сказаў ёй, што ён не падлягае вызваленню. Ірма Зайко добра ведала У. Родзьку — суседа з вёскі Верасава ў Наваградчыне і ўтрымоўвала з ім кантакт у час акупацыі.

Для Цанавы, шэфа МДБ БССР У. Родзька быў цэннай крыніцай ведаў, неабходных для доктарскай працы на тэму беларускага нацыянальнага руху, над якой Цанава працаваў у час зняволення Родзькі. У. Родзька быў патрэбны Цанаве жывы. Аповед Лявона Юрэвіча, на які спасылаецца Алег Гардзіенка ў інтэрв’ю змешчаным у газеце „Беларускі дайджэст” (№ 6 з чэрвеня 2001 г.), што быццам бы „нават у іх, за акіянам людзі казалі яму: За што бярэшся?.. — нават там баяцца кнігі пра СБМ”. Далей у тэксце інтэрв’ю чытаем: „А раптам, калі выйдуць гэтыя ўспаміны, хтосьці прыйдзе і спытае: „Што ты рабіў ў 1943 годзе?”

Намёк у сэнсе гэтага сфармулявання на тое, што ўдзел у руху СБМ нешта нягоднае ці сарамлівае, аб чым небяспечна ўзгадваць, зневажае пачуцці тых жывучых яшчэ і памяць адышоўшых сяброў СБМ, для якіх гонарам быў удзел у арганізацыі і пазнейшае змаганне за вольнасць Краіны, за якое панеслі ахвяру зняволення ў нялюдскіх умовах альбо і смерці. Іх пакуль што яшчэ сотні ў жывых, яны не канспіруюцца, не маюць чаго затайваць, але і не фабулярызуюць сваіх выказванняў, паколькі дзейнасць іх запісана і забяспечана ў моцных, хоць яшчэ цяжка даступных архівах. Хопіць толькі добрай волі да іх звярнуцца.

Прадумаўшы змест публікацыяў, прыведзеных у тэксце гэтых заўвагаў і параўнаўшы іх з тэкстам Выбраных бычын насоўваюцца пытанні:

— Што новае ў гісторую СБМ уносіць гэтая кніжка, апрача спрэчак над лёсам Міхася Ганько ды засеяння сумнення ў адносінах да постаці добрай памяці Надзеі Абрамавай?

— Чым заслужылі на фірмаванне так аўтарытэтным складам навукова-рэдакцыйнай рады два праведзеныя, хай сабе і прафесіянальна, публіцыстычныя інтэрв’ю ды абнарадаванне прыватнай перапіскі і біяграфіі Н. Абрамавай, без каментарыяў ці высноваў з пераказанага матэрыялу?

— Як ацаніць інфармацыі, якія не знаходзяць пацвярджэння ў фактах ці перайначаныя?

Абгрунтаваннем прыпісанага рангу кніжцы пастараўся заняцца рэдактар Алег Гардзіенка — малады навуковы супрацоўнік, які далажыў максімум старанняў выканаць памысна пастаўленае перад ім заданне. Паколькі апублікаваная рэклама кніжкі ў „Беларускім дайджэсце” (№ 6 з чэрвеня 2001 г.) прамаўляе да пераканання, то трэба аддаць справядлівасць факту, што добра прадуманы А. Гардзіенкам уступ скандэнсаваны ў кароткім, але лагічна сфармуляваным, з разуменнем прадмету справы зместам з’яўляецца станоўчым элементам твора.

Янка Жамойцін
(Варшава)


1 J. Turonek, Białoruś pod okupacją niemiecką, Warszawa 1993, s. 144.

2 Там жа, с. 162.

3 Там жа, с. 164.

4 „Рух”, № 1, красавік 1946.

5 „Часопіс” 1993 (Беласток), № 8, 9, 10.

6 С. Ёрш, Вяртанне БНП, Мінск 1998, с. 27.

7 Там жа, с. 153.

8 „Наша слова”, № 6, 9.02. 1994.

9 Гарт. Архіў Найноўшай Гіторыі, Мінск 1997, с. 5-6.

10 „Наша Ніва”, № 11, 17.10.1977.

11 Гарт..., с. 103.

12 Там жа, с. 250.

13 „Беларус”, № 408, снежань 1993.

14 „Беларуская маладзёжная”, № 4 (71).

15 „Беларускі дайджэст”, № 6, чэрвень 2001.

16 J. Turonek, Białoruś pod okupacją niemiecką, s. 143.

17 С. Ёрш, Вяртанне БНП, с. 53.

 

 

Пра культуру навуковага даследавання гісторыі

У нумары 16 „Беларускага гістарычнага зборніка” была змешчана рэцэнзія кандыдатаў гістарычных навук Генадзя Семянчука і Аляксея Шаланды на маю кнігу Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага1. Рэцэнзенты агаворваюць дзве прычыны яе з’яўлення на свет: першая — рэдкасць на Беларусі працаў па яе сярэднявечнай гісторыі; другая — „у пэўным сэнсе, асабістага кшталту” (с. 228). Калегаў не задаволіла (а, мяркуючы па танальнасці рэцэнзіі, і раздражніла) ацэнка іхніх высноваў і меркаванняў адносна генезісу Вялікага Княства Літоўскага2 як „хутчэй фантазій на гістарычную тэму, чым навуковага даследавання”3.

Адказ на гэтую рэцэнзію здаецца магчымым не толькі як працяг дыскусіі ў пошуках ісціны. Генадзь Семянчук і Аляксей Шаланда ў двух тэкстах на старонках БГЗ запрэзентавалі даволі своеасаблівую культуру пабудовы гістарычнага даследавання. Насмелюся выказаць пра яе некалькі заўвагаў, бо, па-першае, гаворка ідзе пра знаёмую мне навуковую праблему. Па-другое, спробы падобнай арганізацыі гістарычнага пошуку сустракаюцца не толькі ў тэкстах вышэйзгаданых аўтараў. Яны прадстаўляюць пэўную з’яву ў беларускай гістарыяграфіі.

У чым сутнасць справы? Прачытаўшы кнігу пра стварэнне ВКЛ, два кандыдаты гістарычных навук вырашылі „ўдакладніць адно з палажэнняў” выкладзенай там канцэпцыі (с. 230). Менавіта тэзы, што пачаткам ВКЛ стаў саюз важнейшага горада рэгіёна Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў Міндоўгам. Шаноўныя рэцэнзенты напомнілі аўтару, што ён толькі канстатуе факт саюза і забываецца пра яго форму (с. 228). Вось гэтай форме і прысвечаны іхні артыкул ў № 11 БГЗ, а таксама частка рэцэнзійнага артыкула ў № 16. Г. Семянчук і А. Шаланда прыйшлі да высновы, што „ўтварэнне ВКЛ адбывалася шляхам аб’яднання Наваградскага княства і ўладанняў князя Міндоўга ў выніку верагоднага (выдзелена мною — А. К.) шлюбу апошняга з дачкой Ізяслава Наваградскага, іншымі словамі шляхам славяна-балцкай дынастычнай уніі” (с. 229).

Вышэйпрыведзены выраз яшчэ ўкладаецца ў рамкі навуковага даследавання, аднак навуковец не мае права заходзіць далей, бо адзінае, што крыніцы паведамляюць пра князя Ізяслава — ягонае імя4. Меркаванне пра шлюб дачкі Ізяслава з Міндоўгам абапіраецца на шэрагу дапушчэнняў: 1. Што Ізяслаў быў славянінам, а не ахрышчаным балтам; 2. Што ў Ізяслава былі дзеці; 3. Што ў яго не было сыноў-спадкаемцаў, а адны дочкі (дачка); 4. Што Міндоўг з ёй ажаніўся; 5. Што Вайшэлк быў дзіцём гэтага шлюбу; 6. Што некуды падзелася жонка Міндоўга, забраная ў забітага Міндоўгам князя Вішымунта Булевіча.

На жаль, калегі не спыніліся на першым дапушчэнні, а пачалі будаваць на ім новыя. Па ходзе справы яны падвышаюць сваё „дапаўненне” ў ранг „нашай версіі генезісу Вялікага Княства Літоўскага” (с. 229) і забываюцца дадаваць слова „верагодна” да наступных сваіх палажэнняў, такіх як „Вялікае Княства Літоўскае ад самага пачатку мела славяна-балцкі характар і змешаную дынастыю” і г.д. Менавіта такі спосаб рэканструкцыі гістарычнага мінулага можна назваць „фантазіяй на гістарычную тэму” і, здаецца, гэта яшчэ даволі лагодная дэфініцыя.

Шматлікія прыклады дынастычных шлюбаў з усёй Еўропы, прыведзеныя рэцэнзентамі ў першым артыкуле, не маюць сілы аргументаў, бо тут не той выпадак, каб вылічваць сярэднестатыстычны паказчык. Дарэчы, калі прыбягаць да метаду аналогій, то якраз у рэгіёне Прыбалтыкі добра вядомыя прыклады запрашэнняў служылых князёў, у тым ліку блізкі па часе выпадак запрашэння балцкага князя Даўмонта на пасаду служылага князя ў славянскі горад Пскоў. Гэтаксама не да месца спасылкі на вядомых гісторыкаў, якія кажуць пра рэканструкцыю мінулага. Яны маюць на ўвазе навуковую рэканструкцыю, а не адвольнае фантазійнае „канструяванне”.

Археалагічную частку маёй кнігі рэцэнзенты ацэньваюць „як найбольш слабую” і прысвячаюць ёй шмат крытычных заўвагаў. З некаторымі можна пагадзіцца, як, напрыклад, з папраўкай інфармацыі пра некаторыя археалагічныя помнікі. Тым не меньш, удакладненне некалькіх дэталяў (наконт менш чым дзесятка помнікаў са 135, нанесеных на картах), напэўна, не дае падставы абвяшчаць усе даныя з картаў састарэлымі. Археалагічныя даследаванні — справа даволі марудная і часта матэрыялы, сабраныя яшчэ сто гадоў таму, захоўваюць актуальнасць і сёння.

Тая акалічнасць, што летувіскія археолагі ў сваіх публікацыях не акцэнтуюць увагі на наяўнасці на тэрыторыі сучаснай Летувы славянскіх археалагічных помнікаў (не асобных знаходак), вынікае з іхніх публікацый, у тым ліку даведачнага характару. Калі рэцэнзенты настойваюць на адваротным, то павінны падаць хоць бы некалькі таму прыкладаў.

Шаноўныя рэцэнзенты сцвярджаюць, што ў маёй працы „археалагічныя крыніцы выкарыстоўваліся без спецыяльнага аналізу” (с. 228). Тут мне застаецца толькі прасіць літасці ў калегаў, звярнуўшы іх увагу на тое, што адбор з соцень помнікаў тых, патрэбных для размяшчэння на картах, прадугледжвае хоць бы элементарны іх аналіз, гэтаксама як нараджэнне самой думкі пабудовы такіх картаў. Праўда, у рэцэнзентаў узніклі „цяжкасці ў вызначэнні аўтарскіх крытэрыяў адбору таго ці іншага археалагічнага помніка” (с. 234). Такое магло здарыцца, хоць у кнізе гэты крытэрый акрэслены даволі выразна: на карту былі нанесены „археалагічныя помнікі 1-га і першых стагоддзяў 2-га тыс. н.э., этнічную прыналежнасць якіх, балцкую ці славянскую, даследчыкам удалося акрэсліць” (гэта зроблена толькі для 20-30% ад усіх вядомых помнікаў)5. На выпадак, калі такога тлумачэння недастаткова, на самых картах маюцца адпаведныя значкі — балцкія помнікі пазначаны белым колерам, славянскія — чорным.

Розніцу ў апісанні гэтых помнікаў („славянскія”, „балта-славянскія”, „дрыгавіцкія (славянскія)” і г.д.) рэцэнзенты назвалі „тэрміналагічным „вінегрэтам”, які „не спрыяе навуковаму вырашэнню пастаўленых задачаў” (с. 235). Тут я павінен папрасіць прабачэння ў чытачоў, бо буду вымушаны тлумачыць „школьныя” ісціны. Этнічная інтэрпрэтацыя археалагічных помнікаў па знойдзеных рэштках матэрыяльнай культуры — справа надзвычай складаная і далікатная. Як упаміналася вышэй, у нашым выпадку археолагі насмеліліся даць такую інтэпрэтацыю толькі для 20-30% ад усіх вядомых помнікаў. Пры выкарыстанні падобных матэрыялаў элементарная навуковая культура прадугледжвае максімальна дакладную перадачу фармулёўкі гэтай інтэрпрэтацыі. У спісе археалагічных помнікаў у маёй кнізе падаецца спасылка на крыніцу інфармацыі і дакладная перадача высноваў яе аўтара, у тым ліку яго дапушчэнняў і сумненняў. Таму, напрыклад, курганны могільнік ля в. Падрось Ваўкавыскага раёна, пазначаны як помнік „мяшанага дрыгавіцка-мазавецкага насельніцтва, або дрыгавічоў пад уплывам заходніх суседзяў” і г.д.

На першы погляд навуковападобна выглядае таксама крытыка тэзы пра верагоднае заснаванне першых паселішчаў на месцы будучых панямонскіх гарадоў славянамі-язычнікамі, уцёкшымі ад прымусовай хрысціянізацыі ў канцы 10 ст. Рэцэнзенты назвалі гэтае меркаванне фантастыкай, паколькі, на іх думку, „крыніцы не ведаюць падобнага „паганскага” шляху ўтварэння гарадоў на тэрыторыі Усходняй Еўропы” (с. 231). Праўда, літаральна праз адзін сказ Г. Семянчук і А. Шаланда выказваюць нешта процілеглае гэтаму свайму сцвярджэнню: „Менавіта па ініцыятыве князёў будаваліся новыя адміністрацыйныя, вайсковыя і культурныя цэнтры, а ў нейкай ступені стыхійна, эмігрантамі-паганцамі” (выдзелена мною — А.К.). Рэцэнзенты не лічаць адсутнасць у раннім культурным слоі панямонскіх гарадоў прадметаў хрысціянскага культу (крыжыкаў, абразкоў і інш.) важкім сведчаннем на карысць язычніцтва жыхароў названых пасяленняў. Аднак, іншую думку маюць даследчыкі, шмат гадоў вёўшыя раскопкі ў панямонскіх (і не толькі панямонскіх) гарадах. Напрыклад, археолаг Фрыда Гурэвіч (каля 20 гадоў кіравала экспедыцыяй у Наваградку), канстатавала: „у горадзе, дзе, безумоўна, большасць насельніцтва была славянскай, да канца 11 ст. няма ніякіх прыкмет хрысціянства. Магчыма, што прыхільнасць да язычніцтва таксама была адной з прычын, спрыяўшых з’яўленню тут насельніцтва, якое імкнулася пазбегнуць хрысціянізацыі”6 Яшчэ не ведаўшы гэтай працы Ф. Гурэвіч (і да з’яўлення кнігі Яраслава Звяругі), але супаставіўшы час заснавання найважнейшых панямонскіх гарадоў (канец 10 ст.) і дату ўвядзення хрысціянства на Русі (988 г.), я выказаў меркаванне, што прымусовая хрысціянізацыя ўсходніх славянаў магла выклікаць адыход іх часткі на Панямонне7. Матэрыялы, здабытыя (незалежна адзін ад другога) Фрыдай Гурэвіч і Яраславам Звяругам8 толькі падмацавалі гэтае меркаванне. Супярэчлівая і непераканаўчая крытыка рэцэнзентаў не дае дастатковых падставаў каб ад яго адмовіцца.

Даволі цяжка адказваць і на некаторыя іншыя навуковападобныя заўвагі, напрыклад, пра „абсалютызацыю мірнага характару балта-славянскіх узаемадачыненняў у 10-13 стст.” (с. 232). Даводзіцца напамінаць, што ў маёй працы гаворыцца пра магчымыя канфлікты на першым этапе кантактаў (с. 101); трэба тлумачыць, што сляды пажару, зафіксаваныя ў археалагічным раскопе, яшчэ не сведчаць пра спаленне ўсяго паселішча; што пажар на паселішчы з драўлянай забудовай — далёка не заўсёды вынік канфліктаў; а калі меў месца канфлікт, то ён не абавязкова быў міжэтнічны (умацаваныя паселішчы тады будаваліся па ўсёй Сярэдне-Усходняй Еўропе). Меркаванне аднаго з археолагаў пра канфрантацыю між балтамі і славянамі на першым этапе кантактаў, прыведзенае калегамі ў якасці доказу, супярэчыць тэзе таго ж аўтара (з таго ж самага артыкула) пра інфільтрацыю, г.зн. мірнае рассяленне славянаў на Панямонні9.

Таксама шмат давядзецца тлумачыць пра ўяўную нестыкоўку факту павелічэння колькасці балцкіх помнікаў на Панямонні ў 11-14 стст. (карта 3) у параўнанні з другой паловай 1 тыс. (карта 2) і маёй тэзы пра актыўную славянскую каланізацыю Панямоння (с. 232). Трэба будзе ўзгадаць пра агульны дэмаграфічны рост у Еўропе 11-13 стст., пра ступень археалагічнай вывучанасці рэгіёна, пра цяжкасці ў адрозненні балцкіх і славянскіх старажытнасцяў 1 тыс. н.э. і г.д.

Гэтаксама складана ў рамках аднаго артыкула адказаць на амаль рытарычныя пытанні рэцэнзентаў: „Па якіх крытэрыях А. Краўцэвіч вылучыў для сярэдзіны 13 ст. менавіта беларускую культуру? Што такое ўсходнеславянская культура?” (с. 228). Можна толькі параіць калегам звярнуцца па адпаведныя тлумачэнні да падручнікаў.

Наступнае пытанне з той жа серыі — пра ўзаемаадносіны паміж рознымі плынямі ўсходнеславянскай каланізацыі — крывіцкай, дрыгавіцкай і валынскай, паколькі яны прадстаўлялі ў 10-12 стст. розныя варагуючыя між сабой палітычныя цэнтры (с. 228). Кожны, хто хоць трохі займаўся праблемай балта-славянскіх кантактаў, ведае, што славянская каланізацыя балцкіх земляў праходзіла стыхійна з вельмі малалікімі выключэннямі, як, напрыклад, будова Полацкай дзяржавай апорных пунктаў на дзьвінскім гандлёвым шляху. У Заходняй, а яшчэ больш у Сярэдне-Усходняй Еўропе засваенне новых земляў таксама доўгі час адбывалася стыхійна, а ад 12 ст. яно суседзіла з каланізацыяй планаванай, „на нямецкім праве”.

На думку рэцэнзентаў „змяшчэнне на адной карце помнікаў шырокага храналагічнага дыяпазону — метадалагічная памылка”, бо такія карты „ў лепшым выпадку адлюстроўваюць лакалізацыю балцкіх альбо славянскіх, альбо славяна-балцкіх археалагічных помнікаў” (с. 235). Тут калегі ўсё зразумелі дакладна — менавіта такую функцыю гэтыя карты і прызваны выконваць. Фіксацыя такой лакалізацыі ў розныя храналагічныя перыяды (хай сабе і шырокія, ці часта ў археалогіі бываюць „вузкія” храналогіі?) паказвае змены, г.зн. адлюстроўвае працэс. Як, напрыклад, фотапартрэт чалавека фіксуе толькі момант ягонага жыцця, аднак размяшчэнне ў адным шэрагу ягоных фотаздымкаў з рознага узросту паказвае ўжо працэс сталення асобы.

Не зусім зразумелыя заўвагі (с. 233) рэцэнзентаў пра адсутнасць у маёй працы аналізу некаторых праблемаў, якія не маюць непасрэднага дачынення да тэмы даследавання. Напрыклад, я і не збіраўся займацца вызначэннем межаў усходнеславянскіх княстваў на Панямонні (яшчэ і таму, што справа гэтая выглядае безнадзейна), вывучэннем этнічнай сітуацыі на Беласточчыне, гэтаксама уключаць у гістарыяграфічны агляд усе працы, у якіх разглядаюцца „гістарычныя падзеі напярэдадні і падчас утварэння ВКЛ на тэрыторыі Польшчы, Прусіі, Памор’я, Прыбалтыкі, Русі” (с. 227).

У тэксце артыкула-рэцэнзіі трапляецца даволі шмат „школьных” недакладнасцяў і стылёвых пагрэшнасцяў. Напрыклад, крывічы і дрыгавічы названыя народамі (с. 228); на с. 227, 228 і 231 ужываюцца не надта пісьменныя выразы: „замоўчванне” гістарыяграфічных пазіцый”, „пазіцыі беларускага народа”, „сацыяльны статус гарадоў”. Тыповы прыклад лагічнай памылкі — фраза: „аўтар, дэкларуючы (...) выкарыстоўванне дзвюх відаў галоўных крыніц — „пісьмовых і археалагічных”, на самой справе перавагу аддае першаму” (с. 228). Аўтар не дэкляраваў роўнасць і аднолькавасць выкарыстання гэтых крыніц.

У кантэксце рэцэнзійнага артыкула ўспрымаюцца як банальнасці выразы кшталту: „асцярожнасць, максімальная дакладнасць у выкарыстоўванні археалагічных даных пры вырашэнні этнагенетычных пытанняў — адзін з галоўных законаў сучаснай археалогіі” (напэўна, не толькі сучаснай і не толькі археалогіі); ці „сёння немагчыма пры вывучэнні сярэднявечнага перыяду ў гісторыі кожнага народа Цэнтральнай і Усходняй Еўропы адкідваць даныя і метады археалогіі, лінгвістыкі, гістарычнай геаграфіі” (а пры вывучэнні гісторыі іншых народаў — магчыма?).

Бліжэйшае знаёмства з двума памянёнымі артыкуламі Г. Семянчука і А. Шаланды прыводзіць да высновы, што ў іх аўтары, на жаль, дэманструюць слабую знаёмасць з тэмай дыскусіі (а тэма складаная — генезіс ВКЛ) і агульную нізкую культуру навуковага мыслення. У выпадку з названымі артыкуламі мы маем дачыненне хутчэй з імітацыяй навуковага тэксту. Адзінай несумненнай іх вартасцю бачыцца тое, што на прыкладзе гэтых тэкстаў можна вучыць студэнтаў, як не трэба рабіць навуковае даследаванне.

Аляксандар Краўцэвіч
(Гродна)


1 rec.: Генадзь Семянчук, Аляксей Шаланда, Аляксандр Краўцэвіч, Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Rzeszów 2000, „Białoruskie Zeszyty Historyczne”, Białystok 2001, z. 16, s. 227-235.

2 Гл. Генадзь Семянчук, Аляксей Шаланда, Да пытання аб пачатках Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII ст. (яшчэ адна версія канструявання мінуўшчыны), „Białoruskie Zeszyty Historyczne”, Białystok 1999, z. 11, s. 18-44.

3 Аляксандр Краўцэвіч, Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Rzeszów 2000, с. 72.

4 Запіс у Галіцка-Валынскім летапісе пад 1238 г.: „По томъ же лhтh Данилъ же возведе на Кондрата Литву Минъдога Изяслава Новгородьского” — Полное собрание русских летописей, Москва 1962, т. 2, стб. 776.

5 Аляксандр Краўцэвіч, Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, с. 91.

6 Ф. Д. Гуревич, Об этническом составе населения древнего Новогрудка, „Acta Baltico-Slavica”, R. VI, Białystok 1969, s. 222. Гл. таксама: Ф. Д. Гуревич, Детинец и окольный город древнерусского Новогрудка в свете археологических работ 1956-1977 гг., „Советская археология”, 1980, № 4, с. 88-89.

7 А. К. Краўцэвіч, Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-18 стст.: Планіроўка, культурны слой, Мінск 1991, с. 60-61.

8 Я. Г. Зверуго, Верхнее Понеманье в 9-13 вв., Минск 1993, с. 196.

9 Сяргей Піваварчык, Да этнічных працэсаў на Панямонні ў раннім сярэднявеччы, „Białoruskie Zeszyty Historyczne”, Białystok 1999, z. 11, s. 241.

 

 

Рыгор Лазько, Перад патопам (Еўрапейская палітыка Польшчы. 19321939 гг.), Мінск 2000, сс. 354

Аспекты дадзенай праблематыкі з навейшай гісторыі Польшчы разглядаліся раней заходняй і ўсходняй (савецкай, расійскай) гістарыяграфіяй, але праз заходнецэнтрычныя і масквацэнтрычныя канцэпцыі. Існавала таксама пэўная ступень павярхоўнасці, спрошчанасці ацэнак — асвятленне еўрапейскай палітыкі II Польскай Рэспублікі ў 1930-я гг. толькі ў сувязі з перадумовамі другой сусветнай вайны, праз прызму палітыкі вялікіх дзяржаў, без уліку інтарэсаў малых краін Усходняй Еўропы, а таксама частковая міфалагізаванасць даследаванняў. Польская гістарычная навука захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў вывучэнні еўрапейскай палітыкі сваёй краіны ў 1930-я гг. Кампенсуючы недахопы большасці работ замежных аўтараў, яна ўсё-такі не ажыццявіла рэканструкцыю ролі Польшчы як супярэчлівага звяна Версальскай сістэмы. Менавіта гэта і стала асноўнай мэтай працы беларускага гісторыка Рыгора Лазько.

Аўтар адышоў ад класавай метадалогіі савецкай гістарыяграфіі. Сярод выкарыстаных ім разнастайных навуковых метадаў асаблівую цікаўнасць уяўляюць сістэмны аналіз, гісторыкагенетычны і інш. Ён імкнуўся пазбягаць факталагічнага выкладання багатага матэрыялу з загадзя падрыхтаванымі ідэалагічнымі схемамі. На знешнепалітычную дзейнасць польскіх урадаў у 1932-1939 гг. (у прыватнасці, на праблемы савецка-польскіх адносін) паспрабаваў паглядзець не з пазіцыі метадалагічных канцэпцый савецкай ці сучаснай расійскай гістарыяграфіі, а менавіта беларускай. Гэты беларускі погляд на згаданую праблематыку сведчыць пра даследчыцкую смеласць вучонага. „Беларуская гістарычная навука мусіць выпрацаваць уласны, абгрунтаваны комплексам прафесійных даследаванняў погляд на гісторыю знешняй палітыкі нашай бліжэйшай суседкі на Захадзе” (с. 6).

Вартасцю працы з’яўляецца тое, што ўпершыню ў гістарыяграфіі даследавана знешняя палітыка Польшчы ў рэальным геапалітычным кантэксце (германа-савецкія ціскі). Яна паказана ў эвалюцыі, звязанай з трансфармацыяй супярэчлівай Версальскай сістэмы. І сама II Польская Рэспубліка адлюстравана як адно з супярэчлівых звёнаў гэтай сістэмы.

Навуковую навізну таксама ўяўляюць закранутыя ў кнізе нацыянальна-псіхалагічныя і суб’ектыўна-асабовыя фактары. Прыкладзена шмат намаганняў для высвятлення і навуковай рэканструкцыі ўздзеяння на еўрапейскую палітыку Польшчы гістарычных старэатыпаў, нацыянальнай ментальнасці палякаў міжваеннага часу. Якраз у гэтым Рыгор Лазько бачыць карані вялікадзяржаўнай палітыкі II Польскай Рэспублікі. Прывабная ягелонская ідэя з абгрунтавання тэзіса аб неабходнасці актыўнай палітычнай ролі Польшчы ў цэнтральна-ўсходнееўрапейскім рэгіёне („бастыёна, перадавога ўмацавання цывілізацый Еўропы на яе ўсходніх межах”, с. 38) пераўтварылася ў рэакцыйную палітыку дзяржаўнай асіміляцыі заходнебеларускага і заходнеўкраінскага насельніцтва.

Аўтар настойліва, але асцярожна, разблытвае хітраспляценні польскай дыпламатыі 1930-х гг. Аргументавана даказана, што пакуль адносіны паміж Германіяй і СССР развіваліся ў духу Рапальскага дагавору 1922 г., то Полыпча ў вялікай ступені залежала ад Францыі. Аднак з затуханнем рапальскай палітыкі Польшча перайшла да „раўнавагі” ў адносінах з Германіяй і Савецкім Саюзам, разлічваючы на ўзмацненне ўласных вялікадзяржаўных пазіцый ва Усходняй Еўропе. У сваім імкненні знайсці геапалітычныя выгоды польскі рэжым „санацыі” пайшоў на збліжэнне з III Рэйхам. Сярод прычын, што спрыялі такому збліжэнню адзначаны: згодніцкая палітыка Англіі і Францыі адносна фашысцкай Германіі; боязь Варшавы вяртання ў германа-савецкіх адносінах духу Рапальскага дагавору.

Польска-германскае супрацоўніцтва ў сярэдзіне 1930-х гг. не ліквідавала карэнных супярэчнасцей у палітыцы гэтых дзяржаў. Адносіны паміж імі не былі ідылічнымі. Гітлераўская Германія праводзіла курс на рэвізію Версальскай сістэмы, а Польшча клапацілася аб далейшым умацаванні сваёй незалежнасці. На мяжы 1938-1939 гг. фашысцкая Германія выразна разгарнула барацьбу за сваё поўнае панаванне ў Еўропе. Таму яе вайна супраць Полыпчы з’яўлялася непазбежнай і рэальнай.

Навуковую навізну маюць і праведзеныя ў рабоце элементы альтэрнатыўнасці. Безумоўна, яны маюць дыскусійны характар, што заахвоціць навукоўцаў да далейшых пошукаў. Гэта датычыць як падзей пачатку 1930-х гг., так і 1939 г. На пытанне „Ці існавала альтэрнатыва для Польшчы пасля заяўленага ў сакавіку 1939 г. яе антыгерманскага выбару?” адказ дадзены станоўчы. „У рамках рэальнай палітыкі антыгерманскі выбар для Полыпчы быў адзіным магчымым, але ён патэнцыяльна меў 2 варыянты рэалізацыі: саюза з дэмакратычнымі дзяржавамі Захаду або больш шырокай кааліцыі з удзелам СССР” (с. 299). Аднак дадзеная альтэрнатыва не была рэалізавана з-за шэрагу прычын. Польшча стала заложніцай палітычнай стратэгіі заходніх дзяржаў і Савецкага Саюза, што рэалізавалася ў іх адносінах з нацысцкай Германіяй.

Польская дыпламатыя імкнулася змагацца супраць пагрозы чарговага „вялікага патопу” (трапнае, хоць і не навуковае, параўнанне з сітуацыяй 16 ст.). Зроблены вясной 1939 г. антыгерманскі выбар адпавядаў жыццёвым нацыянальным інтарэсам Польшчы, быў падтрыманы тагачасным польскім грамадствам. Гэтая ацэнка дзеянняў польскіх улад, зробленая Рыгорам Лазько, карэнным чынам разыходзіцца з ідэалагізаванымі ацэнкамі савецкіх гісторыкаў.

Разглядаючы праблему альтэрнатыўнасці, аўтар слушна папярэджвае аб недапушчальнасці спрошчанага падыходу, адназначнасці ў высвятленні прычын вераснёўскай (1939 г.) катастрофы Польшчы. Гэтыя падзеі сапраўды трэба разглядаць у комплексе розных фактараў.

Наватарскія падыходы адчуваюцца і ў закранутых аспектах навейшай гісторыі Беларусі. Мяркуем, што гэта паспрыяе далейшай распрацоўцы пытанняў заходнебеларускага перыяду 1920-30﷓х гг. Напрыклад, аб уплыве стэрэатыпаў на гісторыка-культурныя ўзаемаадносіны палякаў і беларусаў. „Арыентацыя СССР і Польшчы на канфрантацыю ў палітычнай і ідэалагічнай сферах негатыўна ўплывала на фарміраванне ў грамадскай свядомасці ў абедзвюх краінах вобраза суседа, а гэтыя вобразы, у сваю чаргу, аказвалі ўплыў на ўзаемныя адносіны” (с. 34).

Цікавай з’яўляецца гіпотэза аўтара (яна патрабуе дакладнага дакументальнага пацвярджэння), што сфабрыкаваная АДПУ справа Беларускага нацыянальнага цэнтра 1933 г., якая правяла да рэпрэсій у БССР супраць лідэраў заходнебеларускага руху С. Рак-Міхайлоўскага, П. Мятлы, М. Бурсевіча, І. Дварчаніна, Я. Гаўрыліка і інш., была своеасаблівым „палітычным хабарам” сталінскага кіраўніцтва ў адносінах з рэжымам „санацыі” (с. 68). Як сродак збліжэння СССР з Польшчай тлумачыцца і роспуск у 1938 г. Выканкамам Камінтэрна Кампартыі Полыпчы і яе састаўных частак Кампартыі Заходняй Беларусі і Кампартыі Заходняй Украіны. „Тэзіс аб ролі КПП як падпальшчыцы вайны паміж СССР і Польшчай мусіў быць успрыняты Варшавай як яшчэ адна заява аб адмове СССР ад Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, а знішчэнне КПП — як сведчанне беспадстаўнасці польскіх апасенняў наконт магчымасці выкарыстання Чырвонай Арміі для экспарту рэвалюцыі ў Польшчу” (с. 202).

У цэлым, Рыгор Лазько паспяхова і на высокім прафесійным узроўні дасягнуў пастаўленай мэты — зрабіў навуковую рэканструкцыю знешняй палітыкі Польшчы ў Еўропе ў 1932-1939 гг., выканаў усе акрэсленыя задачы. Атрыманыя вынікі могуць стаць асновай для разгортвання навукова-даследчыцкай работы па навейшай гісторыі Польшчы, а таксама гісторыі міжнародных адносін. Будзем спадзявацца, што ўсё ж з’явіцца і абагульняючая праца па гісторыі Польшчы, напісаная беларускімі даследчыкамі.

Аляксандр Вабішчэвіч
(Брэст)

 

С. В. Марозава, Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады), пад навуковай рэдакцыяй У. М. Конана, Гродна 2001, сс. 352

У сучаснай беларускай гістарыяграфіі, як і ва ўсякай навуцы, правамерна пераасэнсоўваецца шэраг усталяваўшыхся канцэптуальных уяўленняў. Гэта адносіцца і да гісторыі Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г., ацэнкі яе шматбаковага 400-гадовага ўздзеяння на развіццё грамадска-палітычага і духоўна-культурнага жыцця беларускага народа. Ва уніязнаўстве побач з вынікамі, якія атрымалі выпрабаванне часам — гэта перш за ўсё канстатацыя таго факта, што уніяцкія дзеячы, насуперак зафіксаванаму ў Статуце ВКЛ 1588 г. прынцыпу свабоды ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў Рэчы Паспалітай на першым этапе унізацыі актыўна выкарыстоўвалі прымус, — назапасілася шмат навукова неверагодных, тэндэнцыйных, знітаваных з пэўнымі канфесійнымі, ідэалагічнымі і палітычнымі патрэбамі, стэрэатыпаў і клішэ, відавочнасць навуковага перагляду якіх не выклікае сумнення. Гэта — адназначна негатыўная ацэнка уніяцкага руху як гістарычнай з’явы; перабольшванне яго вонкавага, заказнога характару; ігнараванне шматлікіх фактаў, якія сведчаць пра тое, што ідэя уніі мела тутэйшыя карані; адмова уніяцтву ў пэўным пазітыўным уздзеянні па этна- і культурастваральныя працэсы ў грамадстве, пашырэнні сувязяў з Захадам; недаацэнка экуменічнага характару уніяцкага руху і г.д. Пастаноўцы і рашэнню гэтых, навукова і палітычна актуальных пытанняў, і ў першую чаргу пытання ролі Уніяцкай царквы ў этнакультурным развіцці Беларусі, прысвечана манаграфія Святланы Марозавай. Трэба адзначыць таксама, што папярэднія даследчыкі рабілі акцэнт на рэлігійна-канфесійным і палітычным аспекце Берасцейскай уніі, між тым як праблема яе ролі ў развіцці айчыннай культуры і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў па сутнасці заставалася нявысветленай або адлюстроўвалася неадэкватна.

У айчыннай гістарыяграфіі праца С. Марозавай — самае значнае і грунтоўнае даследаванне пасля вядомай двухтомнай манаграфіі Міхаіла Каяловіча і ў той жа час канцэптуальна апазіцыйная апошняй. Як вядома, спрабуючы пры ацэнцы Берасцейскай уніі і яе вынікаў апраўдаць аднабаковы падбор фактаў і выпрацаваць па гэтай падставе канцэпцыю, М. Каяловіч сфармуляваў палажэнне, згодна якому ўсякая інтэрпрэтацыя рэальнага гістарычнага працэсу мае пераважна суб’ектыўны характар. Гэта ўстаноўка па сутнасці падрывала статус гісторыі як навукі, апраўдвала аднабаковасць, тэндэнцыйнасць, ідэалагічную і палітычную ангажаванасць вывадаў М. Каяловіча. На жаль, менавіта яго канцэптуальная ацэнка Берасцейскай уніі была найбольш папулярнай у імперскай Расіі, а потым і ў СССР.

Заслуга С. Марозавай у тым, што яна, звяртаючыся да ўсёй сукупнасці фактаў — і тых, якія сведчаць на карысць уніі, і тых, якія сведчаць супраць яе — зрабіла аб’ектыўнасць асноватворным прынцыпам свайго даследавання і ў значнай ступені навукова рэабілітавала дадзеную праблему. Больш таго, кіруючыся прынцыпамі аб’ектыўнасці і гістарызму, абапіраючыся на ўсю разнастайнасць існуючых фактаў, прааналізаваўшы вялікае мора першакрыніц і літаратуры, С. Марозава выпрацавала сваю, арыгінальную, адметную ад папярэдняй, пануючай у нашай гістарычнай навуцы, канцэпцыю. Канцэптуальная навізна даследавання С. Марозавай заключаецца: а) у трактоўцы айчыннага уніяцкага працэсу як супярэчлівай і неадназначнай з’явы, гістарычнага ўзаемадзеяння і канфлікту не толькі наяўных у беларуска-ўкраінскім грамадстве веравызнанняў, але і ўсходняй і заходняй культур; б) у выснове, што міжканфесійная барацьба і шматлікія багаслоўска-культуралагічныя дыскусіі наконт уніі выклікалі не толькі ўзаемнае адчужэнне, і але і ініцыявалі працэс паразумення, сінтэзу духоўных культур Усходу і Захаду; в) у пераканаўчым, заснаваным на вялікай колькасці новых крыніц, архіўных матэрыялаў, паказе важкага ўкладу Уніяцкай царквы ў развіццё айчыннай, у тым ліку і нацыянальнай, культуры: адукацыі, кнігавыдання, мастацтва і г.д. і тым самым абвяржэнні застарэлага, выпрацаванага „заходне-русісцкай” гістарыяграфіяй стэрэатыпа аб духоўна-культурнай непаўнавартасці уніяцтва як грамадскай з’явы; г) у абгрунтаванні палажэння, што царкоўнастваральная і духоўна-культурная дзейнасць уніятаў аказала значнае ўздзеянне на абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага і ўкраінскага народаў; д) у шматбаковым даследаванні моўнай сітуацыі ў межах уніяцкай царкоўнасці і культуры, выяўленні і аналізу дзвюх існуючых тут тэндэнцый: паланізацыі і лацінізацыі — з аднаго боку, і беларусізацыі — з другога; е) у істотным высвятленні ўплыву уніяцтва на працэс самаіндэнтыфікацыі беларусаў, усведамлення сябе ў якасці самастойнай народнасці, адметнай ад вялікарускай і ўкраінскай; ж) у глыбокім аналізе гістарычнага лёсу уніяцтва ў пасляпадзельны перыяд аж да скасавання ў 1839 г., яго барацьбы за выжыванне; пераканаўчым абвяржэнні несумяшчальнага з сучаснымі цывілізацыйнымі ўяўленнямі тэзіса аб гістарычнай неабходнасці, апраўданасці і безбалеснай для беларускага і ўкраінскага народаў ліквідацыі Уніяцкай царквы; з) у распрацоўцы навукова абгрунтаванай перыядызацыі гістарычнай дынамікі уніяцкага руху, яго развіцця і якаснай эвалюцыі. Прадстаўленая ў манаграфіі перыядызацыя уніяцкага працэсу дазваляе дыференцыравана ацэньваць кожны з перыядаў, шматбакова і канкрэтна вырашаць праблему „за” і „супраць”, станоўчага і адмоўнага ў культурна-гістарычнай дзейнасці Уніяцкай царквы. Падкрэсліваючы неадназначны характар уніяцтва, аўтар прыходзіць да правільнай, на наш погляд, высновы, што яно было „саткана з супярэчнасцей”, што „царкоўна-рэлігійная рэформа (...) на справе абярнулася шматлікімі клопатамі і наяўдачамі” .

Праца С. Марозавай адкрывае зусім іншы характар адносін паміж уніятамі і Рымакаталіцкай царквой, якія ідэалізаваліся расійскай і савецкай гістарыяграфіяй, а на самой справе, як сведчаць крыніцы, у шэрагу выпадкаў былі далёкія ад гарманічных і нават саюзніцкіх. Перш за ўсё, супярэчнасці існавалі ў сувязі з узрастаючай тэндэнцыяй ператварэння Уніяцкай царквы ў адносна самастойную грамадска-рэлігійную арганізацыю. На нашу думку, гэта пэўнае навуковае адкрыццё ў беларускай гістарыяграфіі.

Разам з тым трэба адзначыць вялікую павагу аўтара манаграфіі да сваіх папярэднікаў, якія даследавалі дадзеную, вельмі складаную праблему, нягледзячы на тое ўхваляе, ці не ўхваляе яна іх погляды. Менавіта пра гэта сведчыць грунтоўны і высокакваліфікаваны гістарыяграфічны агляд, што сам па сабе мае значную навуковую каштоўнасць. Павага да сваіх навуковых папярэднікаў і калег, нават да тых, з якімі мы разыходзімся ў сваіх ацэнках нават канцэптуальна, з’яўляецца, як вядома, неабходным складнікам не толькі навуковага, але і этычнага ўзроўню даследчыка. Далей і больш бачыць мы можам толькі дзякуючы таму, што стаім на плячах сваіх папярэднікаў. Метадалагічна каштоўным таксама належыць прызнаць палажэнне манаграфіі пра тое, што даследаванне праблемы уніі „без уліку дасягненняў сусветнага уніязнаўства бесперспектыўнае”.

Правільна адзначаючы, што ў працэсе унізацыі прымус не з’яўляўся выключным сродкам, С. Марозава не адкідвае тэзіса шматлікіх даследчыкаў гісторыі айчыннага уніяцтва, што насілле над рэлігійнымі перакананнямі вернікаў, над свабодай іх канфесійнага выбару меў месца, прычым, як з боку уніятаў, так і з боку праваслаўных, а таксама расійскіх урадавых апанентаў. „Далёка не ўсё грамадства, — адзначае аўтар, — пагадзілася тады з такім гістарычным выбарам епіскапату, за якім спачатку пайшла толькі жменька народу”. I далей: „многія перажывалі унію як нацыянальную і асабістую катастрофу”; „арганізатары уніі недаацанілі трываласць рэлігійнай традыцыі на Беларусі. Павярнуць царкоўную самасвядомасць вялікай часткі праваслаўнага народа аказалася справай нялёгкай”; „падтрымка уніі сілай і аўтарытэтам дзяржаўнай улады паставіла ў апазіцыю да царкоўна-рэлігійнай палітыкі значную частку праваслаўнага духавенства, шляхты, гараджан, прывяла іх да канфлікту з дзяржавай”.

У сувязі з гэтым С. Марозава робіць выснову пра наяўнасць ва уніяцтве дзвюх катэгорыяў вернікаў: нявольных і добраахвотных. Больш таго, калі папярэднія даследчыкі канцэнтравалі ўвагу на прымусе, які практыкаваўся ў першапачатковы перыяд увядзення Берасцейскай царкоўнай уніі (1596 — першая палова XVII ст.), аўтар пераканаўча, на вялікай колькасці гістарычных фактаў даказвае, што ліквідацыя Уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі таксама была знітавана з гвалтам над свабодай выбару і рэлігійным сумленнем значнай часткі беларускага насельніцтва. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі глыбока прааналізавана шматгранная палітыка царскага ўрада, Праваслаўнай царквы ў справе русіфікацыі грамадскага жыцця Беларусі ў пасляпадзельны перыяд і перабудовы самасвядомасці народа, згодна з імперскім тэзісам: „униаты издревле русские по языку и происхождению, но подпавшие под польско-католическое влиянне”, таму іх неабходна вярнуць да сваіх этнічных і рэлігійных, праваслаўных каранёў. Распрацоўка дадзеных сюжэтаў, якім прысвечаны раздзелы кнігі „Дэфармацыя этнічнай самасвядомасці уніятаў у сувязі са скасаваннем іх веры” і „Праявы нацыянальнага і рэлігійнага патрыятызму ў адказ на злом уніяцкай традыцыі” адкрывае малавядомую, недастаткова даследаваную старонку ў гісторыі.

Агульнавядома, што ў навуцы нельга прэтэндаваць на ісціну ў апошняй інстанцыі. Адзіным сродкам эфектыўнасці навукі, у тым ліку і гісторыі, з’яўляецца творчая, даследчыцкая свабода, канкурэнцыя розных поглядаў і кацэпцый, ісціннасць, верагоднасць якіх вызначае галоўным чынам перашкрыніца, факт. I трэба адзначыць, што неабсяжны, беспрэцэндентны навуковы апарат манаграфічнага даследавання С. Марозавай, у склад якога ўваходзіць шмат новых архіўных матэрыялаў, першакрыніц, фактаў, надае яе канцэптуальным высновам і палажэнням пераканаўчы, верагодны характар. Крыніцазнаўчая абгрунтаванасць дазваляе аўтару ўпэўнена кіравацца парадай акадэміка Мікалая Нікольскага, менавіта, не баяцца „ламаць высновы старых аўтарытэтаў, калі навуковыя факты да гэтага падводзяць”. Неабходна ўхваліць і навуковую самакрытычнаць даследчыка, які прызнае памылковасць некаторых сваіх папярэдніх меркаванняў. Погляды С. Марозавай на ролю Уніяцкай царквы ў этнакультурным развіцці Беларусі грунтуюцца на асноватворчых, сучасных метадалагічных прынцыпах навуковай дзейнасці — аб’ектыўнасці, гістарызму, цывілізацыйнага падыходу, сістэмнасці, кампаратаўнасці або параўнальна-гістарычнага аналізу і г.д.

Мае заўвагі ў адрас аўтарскай трактоўкі уніі зыходзяць з пераканання, што, па-першае, ва ўсякай навуцы ёсць дыскусійныя пытанні, на якія цяжка даць адназначны адказ; а, па-другое, што той не памыляецца, хто нічога не робіць або не робіць нічога новага.

Заўвага першая: аналізуючы гісторыю еўрапеізацыі Беларусі (гл.: Набліжэнне Беларусі да заходнееўрапейскай культурнай прасторы праз унію) С. Марозава, на наш погляд, недаацэньвае ў гэтым працэсе ўклад айчыннага Адраджэння і Рэфармацыі і пераацэньвае ролю Берасцейскай уніі. Пад еўрапеізацыяй аўтар мае на ўвазе — і з гэтым рэцэнзент цалкам згодны з ім — прадукцыйны дыялог айчыннай культуры з духоўнай культурай краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, дыялог у галіне адукацыі, кніжнасці, грамадска-палітычных, прававых і філасофскіх ідэй, характар адносін і засваення беларускім грамадствам заходніх духоўна-культурных з’яў. У маёй працы Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Мінск 1998) выказана думка, што памылкова лічыць Берасцейскую царкоўную унію першым „акном у Еўропу”. Ужо з XIV-XV стст. Беларусь, Украіна кантактавалі з заходнееўрапейскімі краінамі „праз шырока адчыненыя дзверы”, пра што сведчыць зафіксаванае ў заканадаўстве ВКЛ (Судзебнік Казіміра, Статуты 1529, 1566, 1588 гг.) права свабоднага выезду за мяжу усіх станаў; вучоба беларускай моладзі, прычым не толькі сыноў магнатаў, шляхты, але і гараджан, у заходнееўрапейскіх універсітэтах; пашыраючыся паток заходнееўрапейскай кніжнай прадукцыі на Беларусь і г.д. Задоўга да уніяцкіх дзеячаў карыфей беларускага Адраджэння Францыск Скарына, выкарыстоўваючы еўрапейскі вопыт, не толькі заснаваў беларускае кнігадрукаванне і пераклаў на родную мову Біблію, але і ў прадмове да апошняй накрэсліў праграму айчыннай адукацыі на падставе „сямі навук вызваленых”, што па сутнасці з’яўлялася значным крокам на шляху „інтэграцыі ў Еўропу”. Гэтая праграма, дарэчы, была рэалізавана ў пратэстанцкай сістэме адукацыі, якая разгарнулася ў ВКЛ на паўстагоддзя раней за уніяцкую; яе ўзялі на ўзбраенне праваслаўныя брацкія школы, у прыватнасці Берасцейская, Віленская, Львоўская, якія ўзніклі раней уніяцкіх, базільянскіх школ і г.д. Калі мы чытаем у манаграфіі, што уніяцтва ставіла сваёй мэтай „пераарыентаваць Беларусь (...) на ўспрыняцце ідэй і каштоўнасцяў, якімі жыло заходнееўрапейскае грамадства”, то трэбы ўлічваць, што першы вялікі крок у гэтым напрамку зрабіла менавіта беларускае Адраджэнне XVI ст., другі — Рэфармацыя, а ўжо трэці — Уніяцкая царква.

Заўвага другая: неабходна было б, на нашу думку, больш акцэнтавана падкрэсліць сувязь царкоўнай і духоўна-культурнай праграмы уніяцкага руху ў ВКЛ з Контррэфармацыяй. Зразумела, што атаясамліваць Берасцейскую царкоўную унію з контррэфармацыйным рухам цалкам нельга. I гэта аўтар пераканаўча паказаў у сваёй працы. Разам з тым Уніяцкая царква адвергла рэнесансавую мадэль духоўна-рэлігійнага жыцця, інтэграцыі ў заходнюю культуру, заснаваную па прынцыпах свабоднага выбару і верацярпімасці. Яна праігнаравала здабыткі айчыннага гуманістычнага руху, грамадскую мадэль, якую яшчэ задоўга да уніі прапанаваў Скарына і якая прадугледжвала інтэграцыю ў Еўропу, стварэнне нацыянальнай духоўнай культуры без насілля, без ломкі традыцыйных рэлігійных, ментальных асноў, на падставе цывілізаваных прынцыпаў мірнага суіснавання; здабыткі, пра якія пісаў у сваім Дзённіку Фёдар Еўлашоўскі, і якія ў якасці палітычнай і прававой нормы былі зафіксаваны ў Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г., Статуце ВКЛ 1588 г., знакамітых прадмовах падканцлера Льва Сапегі. Уніяцкая царква, ва ўсякім разе на першым этапе сваёй дзейнасці, кіравалася контррэфармацыйнай праграмай, падставай якой была нецярпімасць да іншаверства — як пратэстантызму, так і праваслаўя — і іншадумства. Яна ўхваляла палітыку дыскрымінацыі Праваслаўнай царквы, антыпратэстанцкія дэкрэты ўрада Рэчы Паспалітай і г.д.

Заўвага трэцяя: мяркую, што памыляецца аўтар, які, спасылаючыся на падручнік Культурология (Москва 1995), сцвярджае: „Тое, што ўносілася штучна, прымусова, звычайна не прыжывалася на айчыннай глебе”. Палажэнне гэта не толькі не адпавядае гістарычнай рэальнасці, але і супярэчыць некаторым тэкстам кнігі. Шматпакутная гісторыя Беларусі, лёс нацыянальнай культуры, мовы, самасвядомасці беларускага народа абвяргаюць гэтую тэарэтычную ілюзію.

Нягледзячы на некаторыя, з пункту гледжання рэцэнзента, недахопы, манаграфію С. Марозавай Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады) належыць прызнаць высокакваліфікаваным даследаваннем, якое адзначаецца значнай мерай навуковай навізны. Рэцэнзаваная праца ў значнай ступені паглыбляе і пашырае не толькі нашы веды пра уніяцтва на айчыннай глебе, але і наогул пра характар і спецыфіку сацыяльна-палітычнага, нацыянальнага і духоўна-культурнага развіцця Беларусі на працягу чатырох стагоддзяў.

Сямён Падокшын
(Мінск)

 

 

Antoni Mironowicz, Kościół prawosławny w dziejach dawnej Rzeczypospolitej, Białystok 2001, ss. 352

Манаграфія вядомага беластоцкага даследчыка рэлігійнай гісторыі прысвечана недастаткова распрацаванай у польскай навуковай літаратуры дзейнасці ўсходняй хрысціянскай традыцыі ў былой Рэчы Паспалітай. Традыцыі, якая была пастаянным элементам звыштысячагадовай гісторыі польскай дзяржавы. Прагалы ў даследаванні гэтай традыцыі вынікалі з яе трактоўкі як чужой для польскай дзяржаўнасці і тлумачыцца ўплывам палітычных фактараў. Толькі ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст. з’явіліся грунтоўныя сінтэтычныя працы па гісторыі хрысціянства А. Гейштара, А. Поппе, Е. Клачоўскага, Л. Бянькоўскага, Р. Лужнага, якія адкрылі новыя перспектывы даследавання месца праваслаўя ў кшталтаванні веравызнаўчай традыцыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы і Рэчы Паспалітай.

У даследаванні хрысціянства ў Рэчы Паспалітай немагчыма абмінуць значнай ролі яго ўсходняй галіны, якая прадстаўляла рэлігійную традыцыю беларусаў і ўкраінцаў — народаў, на якіх пазнейшы ўплыў іншых веравызнанняў і цэркваў меў другараднае значэнне. Манаграфія А. Мірановіча ўяўляе для чытача тым большую вартасць, што на фоне сённяшняй цікавасці да ўсходнеславянскай канфесійнай праблематыкі, яна фактычна прысвечана гісторыі Праваслаўнай царквы Беларусі і Украіны другой паловы ХVI-XVIII стст. Пры гэтым аўтарская ўвага сканцэнтравана на месцы праваслаўнай веравызнаўчай супольнасці ў гісторыі і лёсе Рэчы Паспалітай, а таксама на веравызнаўчыя адносіны на беларуска-ўкраінскіх землях як аднаой з важнейшых праблем унутранай і знешняй палітыкі гэтай дзяржавы. У цэнтры кнігі стаяць палітыка-прававыя, арганізацыйныя, іерархічныя аспекты гісторыі беларуска-ўкраінскай Праваслаўнай царквы, яе ўзаемаадносіны з дзяржавай. Унутраная гісторыя Праваслаўнай царквы: манастырскае жыццё, культ святых, шанаванне абразоў і іншае стаіць у гэтай працы на другім ці нават на трэцім плане. І зусім бегла пададзены знакавыя з’явы культурна-асветнага, інтэлектуальнага жыцця ўсходнеславянскай праваслаўнай супольнасці Рэчы Паспалітай, што, варта агаварыцца, можа быць прадметам спецыяльнага даследавання.

Манаграфія Антона Мірановіча грунтуецца на багацейшай навуковай літаратуры польскага і замежнага паходжання і шырокім коле крыніц, як архіўных, так і (галоўным чынам) апублікаваных, у тым ліку на недаступных і цяжкадаступных для гісторыкаў Беларусі ватыканскіх крыніцах, а таксама выданнях ХІХ ст., якія з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Аўтара характарызуе выдатнае валоданне гістарыяграфічнай традыцыяй па праблеме і арыентацыя ў моры крыніц. Відавочна, што за такой манаграфіяй стаяць гады карпатлівай працы і салідны даследчыцкі досвед. Працы А. Мірановіча ўласціва глыбіня пранікнення ў праблему, уменне надаць новыя абрысы, унесці заснаваныя на пераасэнсаванні папярэдняй навуковай літаратуры і прыцягненні новых крыніц удакладненні нават у гістарыяграфічна збітыя сюжэты, без якіх, зразумела, немагчыма было б намаляваць такую маштабную карціну гісторыі беларуска-ўкраінскага праваслаўя.

Навуковую каштоўнасць уяўляюць прапанаваныя і абгрунтаваныя ў манаграфіі варыянты перыядызацыі гісторыі Праваслаўнай царквы ў польскай дзяржаве, заснаваныя на розных крытэрыях. Аўтар зыходзіць з таго, што ад ХIV ст. з супольнай спадчыны Кіеўскай Русі фарміруецца расійскае хрысціянства вакол Масквы і рускае (беларускае і ўкраінскае) ў межах Рэчы Паспалітай. Храналагічнымі цэзурамі ў першай перыядызацыі, заснаванай на крытэрыі змен у арганізацыйнай структуры і юрысдыкцыйнай залежнасці Кіеўскай мітраполіі, небеспадстаўна прапанаваны 1415 г. (падзел Кіеўскай мітраполіі), 1596 г. (Брэсцкая царкоўная унія), 1685 г. (падпарадкаванне Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату), заняпад Рэчы Паспалітай у канцы ХVIII ст. і інш.

Але аўтара найбольш цікавіць сувязь лёсу Праваслаўнай царквы і дзейнасці дзяржавы, якая ў манаграфіі называецца то Рэч Паспалітай, то Польшчай, што, з нашага пункту погляду, не з’яўляецца ідэнтычным, як, дарэчы і Вялікае Княства Літоўскае і Літва. З улікам дзяржаўнай прыналежнасці царкоўных структур аўтар прапануе наступную перыядызацыю:

1) ад пачатку царкоўнай арганізацыі да мяжы ХIII-XIV ст.;
2) ад злому ХIII-XIV ст. да заняпаду Рэчы Паспалітай;
3) 1795-1918 г.;
4) 1918-1939 г.;
5) 1939-2000 г.

Яна, па сцвярджэнню аўтара, найлепей адлюстроўвае прававы статус Праваслаўнай царквы на розных этапах яе гісторыі. І ў гэтым з аўтарам нельга не пагадзіцца.

Станоўчым элементам кнігі з’яўляецца тое, што А. Мірановіч не замыкаецца ў межах 1569-1795 г., але прасочвае папярэднюю гісторыю ўсходняга хрысціянства ў Польшчы, а таксама трапна акрэслівае асноўныя тэндэнцыі яе дзейнасці і перыпетыі лёсу аж да нашага часу, што надае асвятленню праблемы цэльнасць.

У рэцэнзаванай працы добра паказаны еўрапейскі кантэкст дзейнасці беларуска-ўкраінскай Праваслаўнай царквы і яе ўзаемаадносін з сумежнымі царкоўнымі інстытутамі, а таксама выхад уніяцка-праваслаўных канфліктаў за царкоўную агароджу і набыццё імі з 1620 г. міжнароднага характару.

Вялікай бядой для беларуска-ўкраінскай Праваслаўнай царквы, паводле А. Мірановіча, была Берасцейская царкоўная унія, якой у манаграфіі ўдзелена настолькі вялікая ўвага, што гэта фактычна ператварыла працу з даследавання гісторыі Праваслаўнай царквы ў гісторыю праваслаўна-уніяцкіх стасункаў. З улікам гэтага застаецца толькі пашкадаваць, што вучоны праігнараваў літаратуру 90﷓х г. мінулага стагоддзя, прысвечаную Брэсцкай уніі, хаця ў цэлым яму нельга адмовіць у валоданні найноўшай еўрапейскай і амерыканскай гістарыяграфіяй па даследаванай праблеме. У манаграфіі падкрэсліваецца, што ўсходняя і заходняя Цэрквы ў Рэчы Паспалітай мелі адчуванне агульнага паходжання, адзінай доўгай гісторыі, што асабліва выходзіла на паверхню падчас чарговых дыскусій аб абнаўленні адзінства і уніі.

Кніга А. Мірановіча далёка не вычэрпвае такую важную для гісторыі Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай праблему як перадумовы, прычыны, фактары заключэння Брэсцкай уніі, роля ў гэтым беларуска-ўкраінскга епіскапату, які разам з часткай свецкай знаці, як сказана ў манаграфіі, „быў падатлівыя на унійныя лозунгі” (с. 56). Прапанавая ў манаграфіі традыцыйная тэорыя уніі як польска-езуіцкай інтрыгі, амаральнасці і амбітнасці праваслаўнага епіскапату, яго трактоўка як пасіўнай марыянеткі, якую тузалі за ніткі закулісныя рэжысёры, у лепшым выпадку як актыўнага выканаўцы чужых планаў і інш. не могуць даць адказу на шмат якія з пытанняў з гісторыі заключэння Берасцейскай уніі.

У той жа час трэба аддаць належнае аб’ектыўнасці аўтара, які прызнаў, што артыкулы Берасцейскай уніі стаялі на абароне традыцыі і тоеснасці Праваслаўнай царквы, а уніяты выступалі супраць лацінізацыі свайго абраду; падкрэсліў рознае бачанне і чаканні ад уніі Рыму і рускіх уладык; складанасць і неадназначнасць уніяцка-каталіцкіх адносін; адзначыў, што не ўсе сеймікі 1597 г. асудзілі унію, што паслы Наваградскага, Ваўкавыскага і Віцебскага паветаў выступілі ў абарону уніяцкіх епіскапаў і г.д.

Наконт кананічнасці берасцейскіх сабораў у кастрычніку 1596 г. у яго ўдзельнікаў, сучаснікаў і ў багаслоўскай літаратуры існуць дзве думкі. Гэта пытанне не мае адназначнага адказу і праз 400 год. Аўтар манаграфіі прымае пазіцыю адмаўлення, якую падмацоўвае даволі важкімі аргументамі. І, тым не менш, калі зыходзіць з пункту гледжання, што ў Берасці лёс Кіеўскай мітраполіі мелі права вырашаць на альтэрнытыўным саборы толькі патрыяршыя экзархі як вышэйшыя па рангу, але не магло само кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі, то як жа тады маецца справа з канонікай, напрыклад, абвяшчэння Маскоўскага патрыярхату?

Некаторым перабольшваннем уяўляецца ацэнка юрыдычнай безабароннасці Праваслаўнай царквы пасля заключэння Берасцейскай уніі: апазіцыйныя уніі епіскапы засталіся на сваіх пасадах і пры сваіх уладаннях; праваслаўныя мелі права падаваць пратэсты, адстойваць свае правы праз суд, аб’явілі імпічмент арганізатарам уніі, намагаліся прыцягнуць іх да суда, чаго, напрыклад, не скажаш пра час дэунізацыі першай паловы ХІХ ст. Праваслаўная царква дзейнічала ў ХVII-XVIII стcт. у дасягнутых межах легальнасці і цярпімасці. Кароль, які, паводле аўтара, фаварызаваў уніяцкі бок, як часам ствараецца ўражанне, кінуў унію на волю лёсу, сам-насам з магутным антыуніяцкім рухам, а пераемнікі Жыгімонта ІІІ і наогул былі гатовы ахвяраваць уніяй ва ўгоду пагаднення з казакамі.

Пэўная ўвага ў кнізе нададзена гісторыі стварэння, дзейнасці брацтваў і іх ролі ў абароне праваслаўя ў Рэчы Паспалітай. Аўтар выводзіць іх вытокі з віленскіх рамесных цэхаў другой паловы ХV ст., дзе прывілеяванае становішча належала католікам, якое штурхала праваслаўных членаў цэхаў да стварэння ўласных арганізацый веравызнаўчага характару. Гісторыку з Беларусі, для якога такая тэорыя паходжання праваслаўных брацтваў з’яўляецца новай, хацелася б убачыць у манаграфіі аргументы на яе карысць, хаця сама па сабе версія здаецца дастаткова праўдападобнай. З’яўленне новых брацтваў у першай палове ХVI ст. слушна звязваецца з ростам палітычнага значэння мяшчанства ў гарадах, з магдэбургскім правам і ўзрастаннем рэлігійнай свядомасці рускай супольнасці. Звяртае на сябе ўвагу, што тэрмін „рускі”, „рускія” як гістарычнае імя беларусаў і ўкраінцаў А.Мірановіч ужывае без двукосся, як прынята ў навуковай літаратуры Беларусі. Брацтвы, што ўзніклі ў другой палове ХVI ст., паводле аўтара, былі брацтвамі новага тыпу. Галоўнай мэтай іх дзейнасці з’яўлялася імкненне да аздараўлення сітуацыі ў Праваслаўнай царкве. Як для рэцэнзента з Беларусі, хацелася б даведацца пра ўтварэнне Гродзенскага брацтва, стварэнне Берасцейскай, Магілёўскай і іншых малавядомых брацкіх школ, што адсутнічае ў манагрфіі, аўтар якой зрабіў націск, галоўным чынам, на найбольш вядомыя і навукова распрацаваныя брацтвы і школы.

У манаграфіі, акрамя канстатацыі самога факту, мы амаль не знаходзім адказу на пытанне аб прычынах, матывах пераходу праваслаўнай эліты ў каталіцтва. Незразумела, чаму ж яна кідала сваю веру і як гэты факт узгадняецца з аўтарскім сцвярджэннем аб перабольшванні папярэдняй гістарыяграфіяй заняпаду ўсходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай у канцы ХVI ст. Абыдзена ўвагай і тая дэзарганізацыя, якую ўнёс у мясцовую іерархію сваімі рэформамі канастанцінопальскі патрыярх Ярэмія і роля яго візіту ў актывізацыі дзейнасці беларуска-ўкраінскга епіскапату на карысць уніі.

Добра прасочаны працэс пераходу ролі абаронцаў праваслаўя ад шляхты да брацтваў і казакаў. Слушна адзначаецца рост рэлігійнасці рускага грамадства ў першай палове ХVII ст., доказам чаму з’яўляецца выступленне на абарону праваслаўя раней індыферэнтных да яго казакаў. З манаграфіі відаць, што цэнтр антыуніяцкага руху ў сярэдзіне ХVII ст. перамяшчаецца на Украіну, і тут ён набывае нябачныя да таго на Беларусі памеры. Адным з найбольш удалых месцаў манаграфіі з’яўляецца паказ унутранага расколу ў Праваслаўнай царкве Рэчы Паспалітай з другой чвэрці ХVII ст. на глебе адносін да уніі і польскай дзяржавы, Рэчы Паспалітай. У той жа час адлюстраваны рост антыправаслаўных настрояў на каралеўскім двары і ў грамадстве з другой паловы ХVII ст. Акцэнтавана ўвага на культурным грунце пашырэння уніяцтва, які стварала аслабленне сувязяў вышэйшых слаёў рускага грамадства пад уплывам польска-лацінскай культуры з культурнай асновай праваслаўя.

Са старонак манаграфіі паўстаюць яркія вобразы хрысціянскіх лідэраў Беларусі і Украіны з іх моцнымі і слабымі бакамі. Як захапляльнае апавяданне чытаюцца раздзелы, прысвечаныя дзейнасці кіраўнікоў Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай: Сільвестра Косава, Дыянісія Балабана, Іосіфа Тукальскага і інш. Кніга ўводзіць чытача ва ўсе перыпетыі кананічнага перападпарадкавання Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату. Значная ўвага ўдзелена спробе стварэння незалежнай царкоўнай структуры на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў першай палове 1790-х г., якую перакрэсліў трэці падзел Рэчы Паспалітай. Адчуваецца аўтарскае асуджэнне палітыкі адносна Праваслаўнай царквы як урада Рэчы Паспалітай, так і Расійскай імперыі.

Фаварызаванне каталіцтва і неталерантная палітыка адносна праваслаўных і пратэстантаў мела сваім вынікам тое, што апеку над іншаверцамі ў Рэчы Паспалітай узялі на сябе Расія і Прусія. Больш таго, у двухбаковым трактаце 1686 г. Рэч Паспалітая выказала згоду на пратэктарат Расіі над праваслаўным насельніцтвам. Адначасова на працягу ўсяго ХVIII ст. польскія ўлады імкнуліся да поўнай ліквідацыі „грэцкай” Царквы. У сувязі з фіяска гэткай палітыкі прадпрынятыя на чатырохгадовым сейме спробы ўнармавання статусу Праваслаўнай царквы аказаліся запозненымі і недастатковымі. Вынікам адыходу ад палітыкі талерантнасці былі ўнутраныя падзелы і заняпад дзяржавы. У гэтым сэнсе сімвалічным з’яўляецца лёс запарожскага казацтва, вернага Рэчы Паспалітай да таго часу, пакуль яно не ўсвядоміла немагчымасць узгадніць статус праваслаўя і ўсходнюю польскую палітыку. Палітыка караля Жыгімонта ІІІ прывяла да таго, што казакі сталі абаронцамі праваслаўя. У выніку яны сталі падданымі маскоўскіх самадзержцаў, а з часам — і адным з сімвалаў царызму.

Разаблачаецца двухаблічнасць афіцыйнай Расіі, якая, па-першае, выкарыстоўвала дысідэнцкае пытанне для пашырэння сваіх уплываў у Рэчы Паспалітай, а, па-другое, не была зацікаўлена ва ўраўноўванні правоў праваслаўных, бо гэта прывязала бы іх да Рэчы Паспалітай. Слушна адзначана, што з падзеламі Рэчы Паспалітай пачаўся працэс уніфікацыі беларуска-ўкраінскай Праваслаўнай царквы з расійскай Праваслаўнай царквой, ліквідацыі мясцовай царкоўнай традыцыі, прававой і арганізацыйнай адметнасці. Расійскімі ўладамі ёй быў накінуты сінадальна-кансісторскі лад.

У манаграфіі А. Мірановіча прыведзена шмат цікавых, часам унікальных статыстычных даных. Адлюстраваны адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены ўнутры Кіеўскай мітраполіі. Разгорнуты навукова-даведачны апарат, дадаткі надаюць працы навуковай важкасці і грунтоўнасці.

Усёй сваёй працай беластоцкі гісторык імкнецца аспрэчыць гістарычны і гістарыяграфічны стэрэатып, што Праваслаўная царква была ў Рэчы Паспалітай чужым элементам. Яму добра ўдалося паказаць знітаванасць лёсу гэтага культавага інстытута з лёсам дзяржавы. У канцы манаграфіі выказваецца цікавая ідэя аб плюсах і мінусах аблічча цывілізацыйных стыкаў, аб асаблівасцях „крэсовага” грамадства, грамадства культурна-цывілізацыйнага памежжа, якое, з аднаго боку, больш чым дзе яшчэ настроена патрыятычна, а, з другога боку, адначасова акумулюе ў сабе культурныя элементы іншых народаў.

Манаграфія А.Мірановіча з’яўляецца істотным укладам у гістарыяграфію канфесійнай гісторыі Беларусі і дапамагае разуменню спецыфікі і месца нашых зямель у веравызнаўчай структуры Еўропы.

Святлана Марозава
(Гродна)

 

 

С. А. Падокшын, Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох, Мінск 2001, cc. 118

Шэсць савецкіх дзесяцігоддзяў замоўчвання дзейнасці уніяцкіх хрысціянскіх лідэраў Беларусі і Украіны, дыскрэдытаваных канфесійна заангажаванай гістарыяграфіяй Расійскай імперыі, змяняліся ў беларускай гуманістыцы цікавасцю да іх персаналій. У Энцыклапедыі гісторыі Беларусі кожнаму з іх прысвечаны артыкул, чаго не было, напрыклад, у Беларускай савецкай энцыклапедыі. Літаратуразнаўцы сёння пераасэнсоўваюць творчую спадчыну уніяцкіх пісьменнікаў. У другой палове 1990-х гг. найбольшую ўвагу навукоўцаў прыцягнуў рэфарматар Уніяцкай царквы Іосіф Руцкі1. Даследчыцкімі намаганнямі вядучага беларускага спецыяліста па гісторыі айчыннай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі доктара філасофскіх навук С. А. Падокшына ў навуку і гістарычную памяць беларускага грамадства вернута і часткова рэабілітавана імя галоўнага „архітэктара” Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. Іпація Пацея. Звяртае на сябе ўвагу, што са старонак найноўшых прац згаданыя постаці паўстаюць найперш як буйныя дзеячы культуры, што за імі прызнавалі нават іх праваслаўныя біёграфы ХІХ — пачатку ХХ ст. і ў чым ім адмаўляла камуністычная гістарыяграфія.

Прыйшоў час, як канстатуе Сямён Падокшын, аб’ектыўнай, ідэалагічна неангажаванай, навуковай гісторыі, якая не падзяляе сваіх дзеячаў на „святых” і „грэшнікаў”, „прагрэсіўных” і „рэакцыйных”, а разглядае іх у адзінстве супрацьлегласцяў. І сапраўды, калі ў плоскасці гістарычнага даследавання не ўдаецца спасцігнуць сутнасць з’явы уніяцтва і месца яго дзеячаў у несупярэчлівай, неантынамічнай форме пазнання, ці не прыйшоў час вышэйшага, філасофскага асэнсавання праблемы, у чым і дапамагаюць гісторыкам працы С. А. Падокшына2.

У рэцэнзаванай кнізе І. Пацей пададзены выдатным царкоўным, грамадска-палітычным дзеячам Беларусі і Украіны, арыгінальным мысліцелем і таленавітым пісьменнікам. Аўтар шэрагу высокамастацкіх публіцыстычна-палемічных і рытарычных твораў, напісаных на бліскучай, дасканалай беларускай мове канца ХVI — пачатку XVII ст., носьбіт ідэі незалежнай беларуска-ўкраінскай Царквы, І. Пацей паказаны ў той жа час супярэчлівай, як супярэчлівая і сама з’ява уніі, постаццю, чые тэарэтычна-экуменічныя погляды разыходзіліся з яго практыкай.

У сваіх апошніх працах філосаф распрацоўвае новую для беларускай гістарыяграфіі канцэпцыю гістарычнага дзеяча і мысліцеля „на пераломе эпох” і „мяжы культур” — тыпа царкоўнага і свецкага дзеяча са спецыфічным адметным менталітэтам, што склаўся на працягу ІХ-XVI стст. у духоўным жыцці Беларусі і Украіны, якія воляю гістарычнага лёсу апынуліся на цывілізацыйна-культурным памежжы, на раздарожжы хрысціянскага Усходу і Захаду. Характэрнай асаблівасцю менталітэту гэтага тыпу дзеячаў з’яўляецца імкненне да культурнага дыялогу, рэлігійнай згоды ў межах хрысціянства, інтэграцыі і сінтэзу паміж Усходам і Захадам. Прадстаўнікамі такога тыпу, паводле Сямёна Падокшына, у той ці іншай ступені былі Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Андрэй Волан, Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, пэўны час Леў Сапега і Мялецій Сматрыцкі, кіеўскі ваявода Канстанцін Астрожскі, новагародскі ваявода Фёдар Скумін-Тышкевіч, з некаторымі карэктывамі Фама Іеўлевіч, Пётр Магіла, Сільвестр Косаў і інш.

У кантэксце гэтай тэорыі ў рэцэнзаванай кнізе разглядаецца постаць шляхціча з Берасцейшчыны, берасцейскага пісара (з 1566 г.), удзельніка Люблінскага сейма 1569 г., чый подпіс стаіць пад актам уніі, і Лівонскай вайны, берасцейскага земскага суддзі (з 1576 г.) і кашталяна, сенатара Рэчы Паспалітай (з 1588 г.), епіскапа ўладзімірскага і берасцейскага (з 1593 г.), кіеўскага уніяцкага мітрапаліта (1599-1613 г.) Іпація Пацея і „Пацеева уніяцтва”. Самім лёсам яму было наканавана жыць, дзейнічаць і тварыць у пераходны перыяд паміж Адраджэннем і Рэфармацыяй, з аднаго баку, і Контррэфармацыяй і Барока, з другога. Супярэчлівы характар пералому эпох наклаў адбітак на яго светапогляд і творчасць і праявіўся ў калейдаскапічнай змене веравызнанняў, у наяўнасці ў самасвядомасці і паводзінах побач з шчырай рэлігійнасцю і палітычным рэалізмам, патрыятызмам, законапавагай схільнасці да рэлігійнага і грамадскага насілля, царкоўна-палітычнага інтрыганства, неправавых дзеянняў, непавагі да іншаверства і іншадумства.

Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У першым прыводзіцца некалькі папярэдніх метадалагічных заўваг, у прыватнасці, разглядаюцца змест і сутнасць паняцця „мысліцель на пераломе эпох” і „мысліцель на мяжы культур”, а таксама праблема прыналежнасці Пацея да беларускай або ўкраінскай культуры. Другі раздзел прысвечаны грамадска-палітычнай, царкоўнай і творчай дзейнасці гэтай постаці. У трэцім — аналізуецца Пацеева філасофія грамадскага і духоўнага жыцця, заключаная ў распрацаванай ім канцэпцыі уніі. У чацвёртым разглядаюцца яго рэлігійна-багаслоўскія погляды, зноў-такі, на матэрыяле Пацеевай трактоўкі пяці галоўных разыходжанняў паміж усходнім і заходнім хрысціянствам, якія перашкаджаюць ім прыйсці да згоды.

З канца 1580-х г., як паказана ў працы, ідэя аднаўлення, рэфармавання беларуска-ўкраінскай Праваслаўнай царквы на шляхах уніі, да якой, па меркаванні аўтара, Пацея хутчэй за ўсё прыцягнуў Канстанцін Астрожскі, становіцца дамінуючай у светапоглядзе берасцейскага кашталяна, а потым епіскапа, рухаючай сілай яго дзейнасці.

У беларуска-ўкраінскіх інтэлектуальных колах на мяжы 80-90﷓х г. ХVI ст. выношваюцца два праекты царкоўнай уніі. Першы варыянт — глабальнай, універсальнай уніі, прапанаваны К. Астрожскім, прадугледжваў аб’яднанне з Рымам не толькі беларуска-ўкраінскага, але і грэчаскага, маскоўскага, а таксама паўднёвага праваслаўя, згоду на гэты хаўрус Канстанцінопальскай і Маскоўскай патрыярхій. Гэты варынт, як трактуе яго С. А. Падокшын, меў рэнесансны, экуменічна-гуманістычны характар, грунтаваўся на прынцыпах усеагульнасці і добраахвотнасці і супрацьстаяў контррэфармацыйнаму варыянту ўладзімірска-берасцейскага епіскапа, які меў лакальны характар — рэгіянальнай уніі, сінтэзу праваслаўя з каталіцтвам у межах Рэчы Паспалітай — і характар дэкрэтыўны. Пры ўсёй сваёй сімпатыі да першага варыянта уніі, аўтар прызнае ўтапічнасць, нерэалістычнасць ідэі універсальнай уніі і ў той час, і сёння. Вучоны лічыць больш рэальнай ацэнку наяўнай палітычнай сітуацыі Пацеем — прыхільнікам „абмежаванай” уніі — і адзіна магчымым у тых гістарычных абставінах менавіта яго варыянт згоды. Значная ўвага ў працы ўдзелена гэтаму канцэптуальнаму канфлікту Пацея з Астрожскім, што растлумачвае нам яшчэ адзін нюанс гісторыі даберасцейскай Беларусі і Украіны.

Аўтар асуджае дэкрэтыўнае, звязанае з прымусам, увядзенне уніі, якое раскалола беларускую і ўкраінскую нацыю, вымусіла праваслаўных шукаць падтрымкі ў Маскве і, нарэшце, кінула ў яе абдымкі. Выстаўленне на першы план прымусу як „галоўнай прылады” „аб’яднальнай” дзейнасці Пацея ўяўляецца нам перабольшаным. Арганізатары уніі клапаціліся аб добрапрыстойных метадах яе распаўсюджвання. Іх інструментарый уздзеяння на грамадства не вычэрпваўся толькі метадамі прымусу, памер якога перабольшаны іх апанентамі і пайшоўшымі на повадзе ў іх гісторыкамі, якія падалі гісторыю уніі як 200-гадовы летапіс уніяцка-каталіцкіх рэпрэсій над праваслаўным насельніцтвам. У поле зроку сучаснікаў і, адпаведна, у крыніцы пападалі найперш звесткі пра эксцэсы на глебе распаўсюджвання уніі. Там, дзе яе прымалі спакойна і добраахвотна, не было судовых працэсаў, адміністрацыйных разборак, і таму гэты шлях нават цяжэй прасачыць па крыніцах. Перамога новага веравызнання ў значнай меры была забяспечана мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, адносна сумленным спаборніцтвам з праваслаўем, тым больш, што ва ўмовах вядомай талерантнасці, гарантаванай сеймам, спадзявацца толькі на прымусовыя метады распаўсюджвання не прыходзілася. Трэба ўлічыць і стварэнне сваёй сеткі навучальных устаноў, і шырокае выкарыстанне пісьмовай прапаганды, і місіянерства, і выхаванне новага духавенства. Нават М. Каяловіч прызнаў наяўнасць двух шляхоў распаўсюджвання уніяцтва, але ў сваёй двухтомнай манаграфіі збіўся на паказ толькі аднаго з іх. Ды і сам С. А. Падокшын прызнае, што Пацей карыстаўся не толькі сілавымі супрацьпраўнымі метадамі сваёй дзейнасці на ніве царкоўнай уніі, але спалучаў прымус з апеляцыяй да права, судовых устаноў, сеймікаў і сеймаў. Даследчык перакананы, што нельга атаясамліваць практычную царкоўна-палітычную дзейнасць Пацея і яго дзейнасць інтэлектуальную, пісьменніцкую, тэарэтычную, светапогляд. Так, мітрапаліт стаяў ля вытокаў нараджэння уніяцкай сістэмы адукацыі з даволі выяўленай нацыянальнай тэндэнцыяй і шмат зрабіў для развіцця беларускага кнігадрукавання.

Пацееву ідэю інтэграцыі з заходнехрысціянскай Царквой і культурай філосаф прызнае плённай і перспектыўнай, але практыку яе рэалізацыі лічыць заганнай. Замест міру і згоды, якія ён абвяшчаў, яго дзейнасць „з пазіцыі сілы” прынесла ў царкоўна-грамадскае жыццё беларускага і ўкраінскага народаў раскол, варажнечу, канфрантацыю; замест сінтэзу ўсходняй і заходняй культурна-рэлігійнай традыцыі — у рэшце рэшт аднабаковую пераарыентацыю на заходнія каштоўнасці і культуру. У яго было шмат прыхільнікаў і не менш праціўнікаў, але ніхто з іх не адмаўляў яго вялікія здольнасці і талент.

Выпрацаваную Пацеем канцэпцыю грамадскага і духоўнага жыцця беларускага і ўкраінскага народаў, якая аддавала прыярытэт заходнему кірунку духоўна-культурнага развіцця, С. А. Падокшын называе настолькі своеасаблівай, наколькі спрэчнай. Даследчык перакананы, што, у адрозненне ад праваслаўя, каталіцтва і пратэстанцтва, уніяцтва — не рэлігійна-царкоўны, але больш шырокі, грамадскі, духоўна-культурны, сацыяльна-палітычны і ў пэўнай ступені нацыянальны рух. Унія, як разумеў яе Пацей, павінна была скрануць з месца традыцыйныя духоўныя асновы народнага жыцця, у значнай ступені змяніць менталітэт нацыі, расставіць новыя арыенціры і акцэнты ў яе рэлігійна-царкоўных і палітычных прыхільнасцях. Але, на думку аўтара, зрабіўшы такі лёсавызначальны крок, нацыянальна арыентаваныя уніяцкія дзеячы, пры ўсіх іх суб’ектыўных памкненнях збудаваць нацыянальную царкву, не змаглі ўтрымаць канфесійную незалежнасць ва ўмовах падначалення такой моцнай і ўплывовай царкоўнай уладзе як папства. Падпарадкаванне беларуска-ўкраінскай Царквы рымскаму першасвятару, паводле С. А. Падокшына, паскорыла працэс паланізацыі духоўнага жыцця беларуска-ўкраінскага грамадства, яго дэнацыяналізацыю.

У Пацеевай канцэпцыі уніі вучоны бачыць наступныя кампаненты: праблема „згоды”; ідэя вяршэнства папскай улады; непрымірымая барацьба з усякім рэлігійна-царкоўным іншаверствам; ідэя „направы”, аднаўлення рэлігійна-царкоўнага і духоўна-культурнага жыцця беларускага і ўкраінскага народаў, магчымая толькі ў межах уніяцтва; ідэя ператварэння Уніяцкай царквы ў царкву агульнанацыянальную; і інш. Аднак, неаднаразова падкрэслівае вучоны, тэарэтычная уніяцкая праграма Пацея рэзка разыходзілася як з яго практычнай дзейнасцю, так і наогул з тым, як рэалізоўвалася уніяцкая ідэя ў наступных стагоддзях. Сямён Падокшын зыходзіць з заганнасці уніяцкай, беларуска-ўкраінскай мадэлі згоды, якая, па-першае, з’яўлялася лакальнай, па-другое, дэкрэтыўнай, значыць, нядобраахвотнай, прымусовай. Пацеева згода на самай справе прадугледжвала не кампраміс, а капітуляцыю свайго апанента.

Не можам згадзіцца з аўтарскім палажэннем, што Пацееў план „згоды” прадугледжваў зліццё праваслаўных з католікамі пад патранатам Рыма. Сваю галоўную задачу ініцыятары і дзеячы уніі бачылі не толькі ў пераходзе пад юрысдыкцыю папы рымскага і тым больш не імкнуліся да заняволення сваёй царквы каталіцтвам, але імкнуліся вывесці яе з крызісу, абнавіць, рэфармаваць, паставіць на моцны фундамент і ніяк не намерваліся да зліцця сваёй царквы з касцёлам. Трэба ўлічыць такі аспект дзейнасці Уніяцкай царквы, як яе імкненне заняць сярэдзіннае становішча паміж праваслаўем і каталіцтвам. Цяжка згадзіцца і з ацэнкай крытыкі Пацеям візантыйскай і маскоўскай Царквы як тэндэнцыйнай і гіпертрафіраванай. Здаецца, епіскап быў недалёкім ад ісціны.

У кнізе асуджаецца ўзятая творцамі уніі лінія на разрыў сувязяў беларуска-ўкраінскай Уніяцкай царквы з Канстанцінопальскім і Маскоўскім патрыярхатамі, што было непрымальным для большасці праваслаўных беларусаў. У той жа час, канстатуючы наяўнасць сярод мясцовых праваслаўных іерархаў лініі на добрыя адносіны з маскоўскай Царквой, прызнаецца факт перамогі пасля інкарпарацыі Беларусі і Украіны ў склад Расійскай імперыі пазіцыі поўнага зліцця беларуска-ўкраінскай і рускай Праваслаўнай царквы. У гэтай сувязі мы бы ўдакладнілі, што гэта пазіцыя навязваецца імперыяй. Больш станоўчую ацэнку ў працы атрымлівае Пацеева ідэя „направы”, духоўна-культурнага аднаўлення.

Уяўляюць цікавасць адзначаныя філосафам у светапоглядзе Пацея элементы нацыянальнай самасвядомасці. Яны наступныя: 1) імкненне адасобіцца ад грэка-візантыйскага і маскоўскага праваслаўя, выпрацаваць пэўную адметную — і ад праваслаўя, і ад каталіцтва — канфесію, хоць і залежную ад Рыма; 2) ідэя „направы” рэлігійна-царкоўнага і духоўна-культурнага жыцця беларуска-ўкраінскага рэгіёна, якая прадугледжвае развіццё адукацыі, кнігадрукавання багаслоўя на роднай мове; 3) апеляцыя да айчыннай духоўна-культурнай традыцыі, заклік дбаць „на продкі свае”, „на старожитность, на давность, на повшехность”; 4) уздым у творах праблем, якія з’яўляюцца адлюстраваннем беларускага менталітэту: праблем згоды, цярпімасці, палітычнай свабоды, міжканфесійных адносін, узаемадзеяння Усходу і Захаду і інш. 5) напісанне асноўных твораў на тагачаснай літаратурнай беларускай мове. Гэтыя пяць пунктаў, на думку С. А. Падокшына, даюць даследчыкам падставу гаварыць і пісаць пра Пацея як у большай ці меншай ступені нацыянальна арыентаванага царкоўнага дзеяча, мысліцеля і пісьменніка. Нягледзячы на уніяцкую тэндэнцыйнасць і нецярпімасць, заключае трэці раздзел аўтар, культуралагічныя погляды Пацея мелі пэўны прагрэсіўны характар, арыентавалі на адрадждэнне нацыянальнай духоўнай культуры, развіццё роднай мовы, свецкіх ведаў, адукацыі.

Пры ўсёй нязгодзе з аўтарам па шэрагу пазіцый, трэба прызнаць, што прадпрынятае Сямёнам Падокшыным новае канцэптуальнае, гісторыка-філасофскае пераасэнсаванне жыцця, дзейнасці і творчасці Іпація Пацея — знакавая з’явая беларускай гістарыяграфіі, бо ўводзіць постаць уніяцкага мітрапаліта ў кантэкст айчыннай думкі і літаратуры, дае магчымасць гэтай неардынарнай, па-еўрапейску адукаванай асобе заняць адпаведнае і пачэснае месца ў гісторыі беларускай культуры.

Святлана Марозава
(Гродна)


1 У. Конан, Тэалагічныя і асветніцкія погляды Язэпа Руцкага, [у:] Брэсцкай царкоўнай уніі — 400: Матэрыялы міжнар. навук. канф., Брэст 1997, с. 23-27; яго ж, Язэп Руцкі — будаўнік беларускай царквы, „Крыніца”, 1996, c. 3-15; яго ж, Я. Руцкі і станаўленне уніяцкай царквы, [у:] З гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі), пад рэд. М. В. Біча і П. А. Лойкі, Мінск 1996, с. 54-71; І. Саверчанка, Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі, Мінск 1994; яго ж, Праект сваёй патрыярхіі, „Голас Радзімы” 1994, № 9-12.

2 С. А. Падокшын, Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз), Мінск 1998; яго ж, Проблема религиозного выбора в общественной жизни Белоруссии ХVІ-ХVІІ в., [y:] Наш Радавод: Матэрыялы міжнар. навук. канф. „Царква і культура народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі ХІІІ — пачатку ХХ стст.”, Гродна 1992, кн. 4, ч. 2, с. 453-461 і інш.

 

 

Ryszard Radzik, Między zbiorowością etniczną a wspólnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo-Wschodniej XIX stulecia, wyd. UMCS, Lublin 2000, ss. 302.

Autor książki jest socjologiem, znanym badaczem problemów narodowościowych Białorusi XIX i XX w. W prezentowanej pracy stan świadomości narodowej Białorusinów w XIX w. przedstawił na tle przemian dokonujących się w Europie. Wiele uwagi poświęcił także ewolucji poglądów na temat narodu wśród społeczności polskiej mieszkającej na Białorusi.

Radzik w rozdziale poświęconym formowaniu się narodów w Europie Środkowo-Wschodniej zamieścił wiele śmiałych tez, zachęcających do polemiki. Pisze m.in., że „naród jest tworem europejskim, mówiąc ściślej — jest tworem Europy łacińskiej” (s. 41). Zważywszy, że w najbliższym sąsiedztwie Europy łacińskiej było wiele wspólnot, należących do różnych tradycji cywilizacyjnych — Grecy, Turcy, Serbowie — których procesy unarodowienia przebiegały równolegle do tych zachodzących wśród Francuzów, Anglików lub Niemców, teza ta wydaje się zbyt ryzykowna.

Podobna uwaga dotyczy powielenia mitu ukształtowanego w literaturze naukowej o przodującej roli Francuzów w tym procesie (s. 49). Unifikacji życia społecznego, politycznego i kulturowego dokonano w tym kraju na przełomie XVIII i XIX w. metodami wyjątkowo brutalnymi, jak na warunki europejskie, wyludniając całe prowincje odrzucające system narzucany przez Paryż. Warto jednak przyznać rację autorowi, że hasła rewolucji francuskiej, przyniesione do Europy przez żołnierzy armii napoleońskiej, gwałtownie przyśpieszyły procesy narodotwórcze na zachodzie kontynentu i, chociaż w znacznie mniejszym stopniu, w jego części środkowej i wschodniej.

Rozdział ten został napisany jako wprowadzenie do tematu, głównie na podstawie istniejącej literatury. Analiza faktów i własne przemyślenia autora przedstawione kilkadziesiąt stron dalej w pewnym stopniu weryfikują wcześniej przedstawione tezy. „Narody — pisze Radzik — w swym każdym konkretnym kształcie nie były ani historyczną koniecznością, ani działaniem całkowitego przypadku. W Europie Zachodniej na ogół były wynikiem długotrwałego procesu wewnętrznej integracji wspólnot państwowych. Natomiast w naszej części kontynentu kształtowały się w procesie dezintegracji pierwotnego układu narodowego, rozpadu struktur państwowych, konfliktów między nowymi wspólnotami powstającymi według kryteriów etniczno-językowych” (s. 83). Jest to nie tylko stwierdzenie faktu, lecz także dość trafna próba definiowania procesów narodotwórczych zachodzących w Europie.

Praca Ryszarda Radzika dotyczy przede wszystkim rozwoju świadomości narodowej Białorusinów i okoliczności hamujących bądź przyśpieszających ten proces. Mimo często spotykanych słów krytyki pod adresem autora ze strony uczonych z Białorusi, zarzucających eksponowanie łacińskich elementów kulturowych jako głównych czynników narodotwórczych, praca ta należy do najbardziej wyważonych w polskiej literaturze naukowej. Autor reprezentuje polską metodologię badań, bazuje głównie na źródłach wiedzy tworzonych przez Polaków, dlatego niekiedy trudno mu uwolnić się od wszystkich mitów utrwalonych w setkach cytowanych tomów. Bardziej istotnym jest jednak to, że autor dążąc do nadania swojej rozprawie maksymalnie naukowego charakteru stworzył dzieło obalające wiele mitów na temat Białorusi i Białorusinów utrwalonych w piśmiennictwie zarówno polskim, jak i rosyjskim.

Powstanie białoruskiej ideologii narodowej Radzik wiąże z upadkiem znaczenia szlachty, przywiązanej do tradycyjnej polskości. Kształtująca się inteligencja, chociaż w większości pochodziła ze środowisk szlacheckich, budowała inny rodzaj więzi społecznych niż pokolenia jej przodków. Dawna wspólnota zintegrowana nawykami epoki feudalizmu była zastępowana kategorią o charakterze kulturowym (etniczno-językowym), tworzącą fundamenty przyszłych wspólnot narodowych. Ewolucja ta zdaniem autora dokonała się głównie z udziałem elit społecznych. Chłopska większość pozostawała poza tymi procesami, stanowiąc grupę etniczną zintegrowaną własną lokalną obyczajowością, językiem (gwarą), wyglądem zewnętrznym. „Obcymi” dla członków tej społeczności byli także przedstawiciele inteligencji występujący w jej imieniu, jako reprezentanci interesów narodowych.

Ogromny wpływ na kształtowanie się świadomości narodowej mieszkańców Białorusi miała ewolucja pojmowania narodu przez elity rosyjskie. Autor trafnie scharakteryzował to zjawisko. „Na początku wieku XIX — pisze — można było być wybitnym Polakiem świadomym swojej odrębności kulturowej i nie ukrywającym jej, i zarazem ministrem imperium carów oraz dobrym obywatelem państwa rosyjskiego”. Z czasem pojmowanie siebie jako narodu politycznego zaczęło być zastępowane wśród Rosjan pojmowaniem narodu w kategoriach kulturowo-religijnych i językowych. Z tym wiązała się potrzeba asymilacji przede wszystkim ludu prawosławnego mówiącego gwarami języka białoruskiego i ukraińskiego. Katolicyzm stanowił strukturę nieprzyswajalną przez organizm prawosławnego państwa rosyjskiego. Był jednak wyznaniem kilkunastu milionów obywateli i nie mógł być przez władze ignorowany. Podejmowano natomiast liczne zabiegi w celu jego neutralizacji.

W przypadku Białorusi upadek uprzywilejowanej pozycji katolicyzmu spowodował zahamowanie polonizacji szlachty oraz poszukiwanie ideologii uwzględniającej relacje z dominującym chłopstwem. Solidarność z ludem ułatwiała inteligencji zerwanie z tradycją dworską. Przyjmując postawę obrońców ludu inteligencja z czasem zaczęła utożsamiać się ze sferą jego życia duchowego. Tendencje te nasiliły się po powstaniu styczniowym, gdy władze rosyjskie zradykalizowały działania antykatolickie, utożsamiając katolicyzm z polskim ruchem narodowym. Zbrojna i polityczna demonstracja wpływów polskich na Białorusi na początku lat sześćdziesiątych XIX w. była ostatnią akcją szlachty odwołującej się do tradycji przedrozbiorowej Rzeczypospolitej. W następnych dziesięcioleciach w życiu politycznym uaktywniła się inteligencja reprezentująca szeroką gamę idei, z którymi się utożsamiała. Legło w gruzach feudalne pojmowanie narodu litewskiego. „Za Litwinów — pisze Radzik — uważali się ci, którzy wywodzili się ze społeczeństwa Wielkiego Księstwa Litewskiego, bez względu na podziały etniczno-kulturowe. Litewska była zatem szlachta wywodząca się z rodów etnicznie litewskich, jak białoruskich, która z kolei wszystkich chłopów, bez względu na wyznanie uważała za Litwinów” (s. 109).

Po powstaniu styczniowym idea litewskości dla znacznej części szlachty zaczęła być utożsamiana z dawnym pojęciem geograficznym. Kształtowała się oparta na więzach kulturowo-językowych kategoria narodu polskiego. Jak zauważa Radzik — za Litwinów uważali się Kraszewski, Limanowski i Piłsudski, lecz ich litewskość bardziej określało miejsce urodzenia, nie zaś orientacja narodowa. Język białoruski, który jeszcze na początku XIX w. był środkiem bezpośredniej komunikacji między ludźmi stanu szlacheckiego, u schyłku stulecia stał się głównie środkiem porozumiewania się z ludźmi plebejskiego pochodzenia. Język polski — podkreśla autor — odbierany był bardziej instrumentalnie, jako język państwowy i warstw oświeconych, dopiero wraz z ewolucją pojęcia narodu stał się „wartością samą w sobie, zasadniczym elementem ideologii narodowej” (s. 112). Jednocześnie białoruski nigdy nie był traktowany przez szlachtę jako język obcy, tak jak na przykład rosyjski. Białoruszczyznę uznawano za język miejscowy, niekiedy wschodnie przedłużenie polszczyzny. Niektórzy zdawali sobie sprawę, iż był to język przodków, język państwa, jego najważniejszych ksiąg i urzędów. Nie była to jednak świadomość powszechna, nie było także żadnego ośrodka politycznego zainteresowanego upowszechnieniem tej wiedzy.

Kształtowaniu narodów na obszarze Wielkiego Księstwa Litewskiego sprzyjały różne czynniki, które autor bardzo dokładnie charakteryzuje. „Cechami konstytuującymi i zarazem odróżniającymi narody powstające na obszarze byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego — pisze Radzik — stała się religia (oddzielająca Białorusinów od Polaków), a także język (przeciwstawiający polskości litewskość)” (s. 114). Pojawienie się polskich nurtów narodowych, akcentujących rolę Polaków jako spadkobierców Rzeczypospolitej i domagających się prawa do kresów, wywoływało reakcje sprzeciwu zarówno wśród Białorusinów, jak Litwinów. Zwalczanie przez polskich narodowców wszelkiej tutejszości, krajowości, litewskości, jako formy odstępstwa czy wręcz zdrady polskości, jedynie przyśpieszało emancypację jednostek o nieokreślonej świadomości narodowej w kierunku nie zawsze pożądanym przez Polaków. Dotyczyło to jednak głównie elit społecznych, gdyż procesy te w niewielkim stopniu dotykały warstw plebejskich.

Powstające w II połowie XIX w. narody — litewski i białoruski — tworzyły także własną mitologię narodową. Dla Litwinów, na przykład, Witold stał się głównym bohaterem narodowym, zaś hołubiony przez Polaków Jagiełło — zdrajcą i symbolem hańby. Piśmiennictwo białoruskie początku XX w., tworzone m.in. przez inteligencję szlacheckiego pochodzenia, podkreślało białoruskość etniczną, językową i kulturową większości obszaru byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego, tym samym określało parametry obcości na Białorusi.

Trudno natomiast zgodzić się z tezą Radzika, zawartą zresztą nie tylko w recenzowanej książce, lecz także w licznych wcześniejszych publikacjach, mówiącą, że „twórcami literatury białoruskiej była polskojęzyczna — w sensie języka wyniesionego z domu, także i późniejszej mowy codziennej — katolicka szlachta tych ziem” (s. 143). Trudno zaprzeczyć, że katolicy wnieśli ogromny wkład do rozwoju literatury i białoruskiej myśli politycznej. Nie można jednak pomijać inteligencji ze środowisk prawosławnych, która, tak jak katolicy przez litewskość, do ruchu białoruskiego trafiała przez „zapadnorusizm”. Wydaje się, że nieuzasadnionym jest traktowanie „zapadnorusów” wyłącznie jako zjawiska będącego efektem polityki rosyjskiej. To prawda, że odcinali się oni od wszelkich tradycji Rzeczypospolitej, lecz stworzyli alternatywną dla katolików definicję białoruskości, której głównym wyznacznikiem było prawosławie Występowali w imieniu 80 proc. mieszkańców Białorusi i ich idee ostatecznie determinowały w przyszłości myślenie elit białoruskich. Ewolucja poglądów „zapadnorusów” doprowadziła ich do socjalizmu w postaci ruchu narodowolców. Radzik zresztą sam, cytując księdza Adama Stankiewicza (s. 253-254), określa różnice między inteligencją wyznania katolickiego i prawosławnego. „Pierwsi oglądali się jeszcze na Polskę i tradycje Wielkiego Księstwa Litewskiego (...), a drudzy łączyli los Białorusi z Rosją i o tradycjach Wielkiego Księstwa Litewskiego, bodajże, już nie pamiętali. Ci inteligenci nie nazywali już siebie Litwinami (...), ale wyraźnie Białorusinami”.

Książka Radzika posiada liczne akapity — takie można odnieść wrażenie — pisane zgodnie z linią myślenia wielkich autorytetów nauk socjologicznych. Niestety, nie są to najlepsze fragmenty pracy, niekiedy zawierające dyskusyjne wnioski. „Prawosławna religijność — pisze autor, zawierzając autorytetom — była w większym stopniu (...) bezrefleksyjna; wzór religijny przeciętnego człowieka wspólnoty był ubogi w treści etyczne” (s. 188). W gruncie rzeczy jest to antyteza prawosławia, gdyż zarówno wystrój cerkwi, oprawa akustyczna liturgii, ikonograficzne wyobrażenia świętych służą kształtowaniu odpowiednich postaw etycznych. Odwrotnie niż u katolików mniejszą rolę do spełnienia ma kler.

Radzik w pracy naukowej popełnia ten sam błąd co ludzie z kręgu białoruskiego życia intelektualnego i politycznego XIX w., z którymi sympatyzuje. Marginalizuje znaczenie prawosławnej większości w kształtowaniu białoruskiej ideologii narodowej. Ta większość właśnie u schyłku XIX i w XX wieku określiła kierunek rozwoju Białorusi. Jej wybory mogą wprawdzie wywoływać zdumienie postronnych obserwatorów ze świata zachodniego, lecz tworzony przez nią stan rzeczy jest faktem.

Najciekawsze fragmenty pracy poświęcone są twórcom dziewiętnastowiecznej białoruskiej literatury i myśli społeczno-politycznej. Analiza poglądów Wincentego Dunin-Marcinkiewicza, Konstantego Kalinowskiego, czy Franciszka Bohuszewicza dokonana przez Radzika warta jest upowszechnienia zarówno w Polsce, jak i na Białorusi, gdzie wciąż twórczość tych myślicieli dopasowuje się do aktualnych potrzeb swoiście pojmowanej racji stanu.

Niezależnie od zgłoszonych uwag książka Radzika należy do najlepszych opracowań w polskiej literaturze naukowej dotyczącej problematyki białoruskiej. Większość kontrowersyjnych tez prawdopodobnie wynika z faktu braku możliwości konfrontacji wiedzy posiadanej przez autora z wynikami badań innych naukowców. W Polsce bowiem niewielu jest uczonych chcących badać przeszłość Białorusi w oderwaniu od kontekstu Rzeczypospolitej. Nauka jest tą dziedziną aktywności ludzkiej, która potrzebuje nieustannej weryfikacji. Inaczej bowiem wiedzę zastępuje zbiór dogmatów lub mitów.

Eugeniusz Mironowicz
(Białystok)

 

 

Виктор Шадурский, Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945-1990-е годы), Мінск 2000, выд. БДУ

Як чалавек не можа жыць адзін, імкнецца да іншых, так цэлыя народы і краіны імкнуцца да развіцця разнастайных кантактаў з суседзямі, пошуку і замацавання свайго месца ў свеце. Наш сучаснік, захоплены камп’ютэрам і сусветным павуціннем, спадарожнікавым тэлебачаннем і мабільнай сувяззю адчувае сябе жыхаром Планеты. Перад ім не стаяць розныя ідэалагічныя забароны, ніхто не прымушае рабіць выбар, не заклікае быць пільным. Эпоха глабалізацыі... А як было зусім нядаўна? Як нашы бацькі знаёміліся з дасягненнямі іншых культур, як развіваўся культурны дыялог Беларусі з іншымі краінамі? Раней была зусім другая эпоха... Пра гэта і расказвае чытачам гісторык Віктар Шадурскі ў сваім даследаванні Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945-1990-е годы), якая пабачыла свет у самым канцы ХХ стагоддзя ў выдавецтве Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтар асвятляе больш чым паўвекавую гісторыю станаўлення і развіцця культурнага супрацоўніцтва, яго асноўныя тэндэнцыі, аналізуе дзяржаўную палітыку ў гэтай сферы, паказвае канкрэтныя кантакты ў такіх галінах як мастацкая літаратура, выдавецкая справа, кіно, тэатр, музыка і выяўленчае мастацтва. Чытачу прапануецца наступны храналагічны падзел: першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, трыццацігоддзе з 1956 па 1985 г., перыяд незалежнасці.

Аўтар даследавання ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі імкнецца аб‘ектыўна падысці да разгляду гісторыі станаўлення і развіцця культурных сувязей. Гэтая праблема не з’яўляецца новай. Існуе пэўная колькасць манаграфій, створана навуковая школа ў дадзеным напрамку. Аднак, большасць кніг, напісаных да 1986 года вызначае падпарадкаванасць агульным палітыка-ідэлагічным схемам. Новыя ўмовы незалежнага існавання Беларусі стымулявалі даследаванне пытанняў знешняй палітыкі і міжнародных адносін.

Чытач з цікаўнасцю акунаецца ў апісанне падзей, сведкам якіх быў сам ці яго бацькі. З першых старонак аўтар імкнецца перадаць эпоху, звярнуць увагу на характэрнае яе праяўленне ў культуры, паказаць залежнасць культурнага супрацоўніцтва ад шэрагу суб’ектыўных фактараў, раскрыць шматграннасць гэтага працэсу. Пытанні развіцця культурнага супрацоўніцтва разглядаюцца праз прызму працэсаў, якія адбываліся ўнутры краіны.

Наш малады сучаснік напэўна будзе здзіўлены даведаўшыся, што ў 40-х гадах цікаваць да нацыянальнай культурнай спадчыны разглядалася як праяўленне буржуазнага ўплыву. Асобная ўвага ўдзелена дзейнасці Упраўлення па ахове ваенных і дзяржаўных таямніц у друку (Галоўліта). Аўтар на цікавым фактычным матэрыяле паказвае, што „савецкае кіраўніцтва (у першыя пасляваенныя гады) не толькі не ставіла за мэту пашырэнне міжнародных кантактаў у культурнай сферы, аднак, наадварот, імкнулася ізаляваць народ ад сусветнай супольнасці” (с. 33). Разам з тым „сваю долю адказнасці нясуць і ЗША, Вялікабрытанія, іншыя заходнія краіны, якія ўзялі на ўзбраенне палітыку актыўнага антысаветызму і антыкамунізму” (с. 33).

Асобнае месца ў кнізе адведзена асвятленню дзейнасці Беларускага таварыства культурнай сувязі з замежжам (БелТКС, з 1958 г. — Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі (БелТД)), якое аднавіла сваю дзейнасць у 1952 г., і да канца 80-х гадоў фактычна з’ўлялася каардынатарам міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. Аўтар спыняецца на аналізе развіцця беларуска-польскіх культурных сувязей, фармаванні сістэмы замежнага турызму ў першым пасляваенным дзесяцігоддзі..

Са старонак даследавання чытач даведваецца аб тым, як у пачатку 50-х гадоў прымалі ў рэспубліцы замежныя дэлегацыі, асаблівасці партыйнага кантролю за міжнароднымі абменамі, аб успрыманні Беларусі замежныі грамадзянамі. Аўтар здолеў унесці элемент займальнасці ў змест кнігі. Так, з усмешкаю успрымаецца факт аб тым, што падчас экскурсій для замежных гасцей у 1950-я гады „перакрываўся аўтамабільны рух на цэнтральных вуліцах беларускай сталіцы” (с. 38), цытата з кнігі амерыканскага даследчыка Маршала Макдафі Чырвоны дыван (пяць тысяч кіламетраў па Савецкай Расіі) аб тым, што „яблыкі з’яўляліся адзінай садавінай, якую у той час можна было свабодна купіць у Мінску” (с. 43).

Поруч з гэтым, у 50-я гады была актуальнай і сённяшняя праблема — „нізкі ўзровень прапаганды кніг на беларускай мове” (с. 55).

Раскрываючы змест міжнароднага культурнага супрацоўніцтва Беларусі ў другой палове 50-х — першай палове 80-х гадоў адзначаецца, што „ў аснове міжнароднай палітыкі правячых колаў СССР ляжалі амбітныя планы па пашырэнні свайго ўплыву ў свеце” (с. 64). Асобна аўтар характарызуе партыйна-дзяржаўную манаполію ў міжнародных культурных кантактах. Падрабязна разглядаецца падаўленне іншадумства, дзейнасць цэнзуры, глушэнне перадач замежных радыёстанцый, выданне матэрыялаў абмежаванага распаўсюджання, меры абмежавання ў сферы замежнага турызму і выездаў савецкіх грамадзян, стварэнне і дзейнасць партыйных камісій па адборы кандыдатаў для паездак. Гісторык не абыходзіць увагай факт невяртання савецкіх грамадзян з замежных вандровак, пра якія і сёння мала хто ведае.

Па меркаванні В. Шадурскага, у БССР у канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў закончылася афармленне сістэмы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, а механізм здзяйснення культурных сувязей Беларусі на працягу трох дзесяцігоддзяў перажыў пэўную эвалюцыю: павялічыўся аб’ём абменаў, сталі выкарыстоўвацца новыя формы і накірункі супрацоўніцтва, пашырылася геаграфія міжнародных сувязей.

Вядучы гаворку аб літаратурных кантактах, аўтар заўважае: „У той час як з боку Беларусі назіралася вялікая цікавасць да класічнай і сучаснай заходнееўрапейскай літаратуры, адкрыццё беларускай літаратуры на Захадзе здзяйснялася галоўным чынам праз даследаванні славістаў, публікацыі крытыкаў, даведачную літаратуру, а не дзякуючы перакладу яе мастацкіх твораў” (с. 124).

У 1985-1991 гг. адбываецца эвалюцыя партыйна-дзяржаўнай палітыкі ў міжнароднай культурнай сферы. У гэты перыяд знешняя культурная палітыка СССР перажыла пэўныя трансфармацыі. Гісторык адзначае шэраг як узаемавыключаючых, так і дапаўняючых адна адну тэндынцыі. У гэты перыяд назіраецца паступовае змяншэнне ідэалагічнага кантролю ў мастацтве, развал партыйна-дзяржаўнай манаполіі ў сферы міжнародных абменаў. Асобы акцэнт культурнаму супрацоўніцтву надаюць падзеі, звязаныя з Чарнобыльскай катастрофай. Разам з тым, на гэты час прыпадае пік замежных кантактаў беларускай мастацкай літаратуры, шэраг творчых поспехаў беларускага кіно, ажыўленне міжародных тэатральных кантактаў, рост міжнародных сувязей дзеячаў выканальніцкага і выяўленчага мастацтва. Поруч з гэтым гісторык аб’ектыўна заўважае, што „нацыянальнай культуры адводзілася роля экзотыка-этнаграфічнага элемента і дэкаратыўнага ўпрыгожання афіцыйнай палітыкі Савецкага Саюза” (с. 198). Не абыдзена ўвагай і існаванне барацьбы культурнах уплываў, калі „ўрады і грамадскасць замежных краін вельмі часта не праяўлялі зацікаўленасці ў развіцці раўнапраўнага культурнага абмену і выкарыстоўвалі свой палітычны і эканамічны патэнцыял для дамінавання ў інфармацыйна-культурнай сферы” (с. 198).

Новыя магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва адкрыліся з атрыманнем незалежнасці. Галоўнай задачай для маладой дзяржавы стала стварэнне станоўчага вобразу ў сусветнай супольнасці. Аўтар звяртае ўвагу на тое, што „Рэспубліцы Беларусь давялося сутыкнуцца з моцнай канкурэнцыяй як у палітычнай і эканамічнай, так і ў культурнай сферах. Прычым у галіне культурных сувязей саперніцтва, нягледзячы на яго завуаляванасць, праяўляецца нават больш жорстка, чым у палітыцы і эканоміцы” (с. 200). Гісторык не толькі прыводзіць факты, аднак і аналізуе асноўныя тэндэнцыі станаўлення і развіцця міжнароднага культурнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь. Для чытача заўважным становіцца факт паступовага звужэння ў другой палове 90-х гадоў геаграфіі міжнароднай дагаворнай базы культурнага супрацоўніцтва Беларусі. Замежныя партнёры не імкнуліся да выпраўлення становішча ў першую чаргу па вядомых прычынах палітычнага характару.

За 90-я гады былі зроблены толькі першыя крокі ў выпрацоўцы знешняй культурнай палітыкі, распрацоўцы дагаворна-прававой базы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. Па меркаванні аўтара, „існуюць усе падставы гаварыць аб фрагментарнасці знешняй культурнай палітыкі Беларусі, аб адсутнасці на дзяржаўным узроўні сур’ёзных намаганняў па выпрацоўцы канцэпцыі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва рэспублікі” (с. 205). Усю сур’ёзнасць паднятай праблемы разумееш пры знаёмстве з параграфам „Праблемы і цяжкасці ў міжнародным культурным супрацоўніцтве рэспублікі ў 90-я гг.” Камерцыялізацыя культуры, астаткавы прынцып яе фінансавання, малыя заробкі дзеячаў культуры абвастрылі праблему выезду за мяжу работнікаў сферы мастацтва, не дазволілі краіне на адпаведным узроўні падтрымоўваць шырокія міжнародныя культурныя сувязі. Сур’ёзнай праблемай беларускай культуры была адсутнасць вопыту працы на сусветным рынку, недастатковыя веды яго традыцый, правілаў і патрабаванняў. Падрабязны аналіз дазваляе канстатаваць факт незавершанасці працэсу фармавання дэмакратычнай сістэмы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва незалежнай Беларусі ў канцы 90-х гг.

Гісторык спыняецца і на такой асаблівасці развіцця міжнародных кантактаў на сучасным этапе, як выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій (сусветныя камп’ютэрныя сеткі, электронныя носьбіты інфармацыі, стварэнне банкаў інфармацыйных рэсурсаў). Побач са станоўчымі момантамі найноўшыя тэхналогіі тояць сур’ёзную небяспеку — пагрозу згубіцца ў сусветнай інфармацыйнай прасторы і страціць сваю нацыянальную спецыфіку. На сённяшні дзень праблема вельмі актуальная, бо відавочны факт значнага спазнення звяртання краіны да развіцця камп’ютэрных тэхналогій, інфарматызацыі сферы культуры і мастацтва.

Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, нельга абысці ўвагай той факт, што ў 90-х гадах упершыню беларуская культура на міжнароднай арэне выступіла як культура самабытнага народа, які мае шматвекавую гісторыю.

У канцы сваёй працы В. Г. Шадурскі гаворыць аб неабходнасці нацыянальнай кансалідацыі беларускага грамадства, пазбаўленні ад псіхалогіі „другасортнасці” і ролі „культурнай правінцыі”, якую нам навязвалі шмат вякоў. Толькі ў гэтым выпадку Рэспубліка Беларусь зойме пачэснае месца ў Еўропе, захаваўшы пры гэтым сваю нацыянальную ідэнтычнасць і самабытнасць.

На нашу думку, даследаванне атрымалася аб’ектыўным і змястоўным, мае высокую тэарэтычную і практычную значнасць. Спадзяюся, што манаграфія не будзе абыдзена ўвагай у першую чаргу людзей заангажаваных у вырашэнні праблем культуры і культурнага супрацоўніцтва — парламентарыяў, чыноўнікаў, супрацоўнікаў нашых дыпламатычных місій. Грунтоўнае даследаванне больш чым паўвекавога перыяду, некалькіх эпох, ахапіўшае жыццё нашых сучаснікаў, дзякуючы даступнай форме выкладання матэрыялу будзе цікавым і простаму чытачу.

Дзмітры Крывашэй
(Мінск)

 

 

Jan Tęgowski, Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów, Poznań—Wrocław 1999, ss. 319 , tablice. Biblioteka Genealogiczna, pod red. Marka Górnego, t. 2

Польскія даследчыкі даўно і грунтоўна займаюцца генеалагічнымі праблемамі ВКЛ. Яшчэ адной працай у гэтым накірунку з’явілася кніга Яна Тэнгоўскага Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Мэта працы аўтарам вызначана як вывучэнне трох першых пакаленняў нашчадкаў вялікага князя літоўскага Гедыміна па мужчынскай лініі з высвятленнем храналагічных элементаў (с. 9). Наступныя праблемы, якія вырашае аўтар, гэта пытанні аб складзе сям’і, колькасці шлюбаў і іх храналогіі, колькасці і датах нараджэння дзяцей самога заснавальніка дынастыі Гедыміна і яго ўнукаў.

З’яўленне дадзенай дынастыі вялікіх князёў літоўскіх у гісторыі Беларусі і Літвы адносіцца да вялікіх гістарычных таямніцаў. Адсутнасць пэўных звестак у крыніцах, якімі карыстаюцца даследчыкі, прымушае апошніх будаваць лагічныя канструкцыі з выкарыстоўваннем усіх вядомых аргументаў і іх інтэрпрэтацый у папярэдняй літаратуры. Аўтар рэцэнзаванай кнігі свае метадалагічныя падставы сфармуляваў наступным чынам: „Gdy brak punktu zaczepienia w źródłach bezpośrednio mówiących o postaci, muszą je zastąpić argumenty logiczne” (с. 45). Пагаджаючыся ўвогуле з прапанаваным падыходам, мусім адзначыць, што не заўсёды згаданыя аргументы з’яўляюцца пераканаўчымі і дакладнымі. Нават сам аўтар неаднойчы ў тэксце сваёй працы адмаўляецца ад некаторых сваіх ранейшых высноў і меркаванняў. Так у 1995 г. Я. Тэнгоўскі ў сваім артыкуле Chronologia urodzeń dzieci Giedymina1 прапанаваў наступную чарговасць нараджэння сыноў Гедыміна: Вітаўт, Нарымунт, Яўнут, Альгерд, Кейстут, Карыят, Любарт і Монвід, а ў рэцэнзаванай кнізе гэты парадак выглядае наступным чынам: Нарымунт, Вітаўт, Альгерд, Карыят, Яўнут, Кейстут, Любарт і Монвід (с. 19). Як бачым, змены адбыліся істотныя. Дзяля справядлівасці неабходна адзначыць, што аўтар не настойвае на тым, быццам яго пункт гледжання канчаткова вырашае праблему храналогіі нараджэння Гедымінавічаў і іх нашчадкаў, а называе яго „найбольш праўдападобным” (с. 19) і ўвесь час заклікае да дыскусіі (с. 253).

Менавіта адгукаючыся на заклік торуньскага гісторыка, паспрабуем выказаць некалькі ўласных заўваг па ўзнятых у рэцэнзаванай кнізе праблемах. Адна з першых, з якой сутыкнуўся аўтар, з’яўляецца пытанне аб колькасці шлюбаў заснавальніка дынастыі Гедыміна. Справядліва заўважаючы, што аб гэтым адсутнічаюць верагодныя звесткі ў крыніцах, Я. Тэнгоўскі адкідае сцверджанне Теадора Нарбута аб трох шлюбах Гедыміна і дапускае, што ў апошняга ўвогуле была толькі адзіная вядомая з Хронікі Быхаўца жонка — Еўна (с. 18). З гэтым цяжка пагадзіцца, бо тады робіцца незразумелым, чаму менавіта Яўнуту Гедымін аддаў вялікае княжанне. У сувязі з гэтым прапануем пэўныя меркаванні.

Паводле Летапісу вялікіх князёў Літоўскіх: „У великого князя Кгедимина литовского 7 сынов было: старшии Монтивид, потом Нарамонт, потом Олкгирд, потом Евнутии, потом Кестутии, потом Кориат, семыи Люборт. Монтивиду отець дал Карачев и Слоним, а Нарамонту Пинеск, Олкгирду, королеву отцу, Крево; да к тому князь витебскыи сынов не дръжал, принял ко дочце в Витебск. Евнутя осадил в Вилни на великом княженьи, а Кестутю дал Трокы, а Корьяту Новгородок, а Люборта принял волынскыи князь в всю землю Волынскую”2. Як бачым па волі Гедыміна на вялікім княжанні апынуўся яго сын Яўнута. Меркаванне літоўскага даследчыка Альвідаса Нікжэнтайціса, што Яўнут стаў вялікім князем у выніку замаху на жыццё свайго бацькі супярэчыць крыніцам3. Да думкі аб захопе ўлады Яўнутам схіляецца і Я. Тэнгоўскі (с. 20, 190). Магчыма падобная пазіцыя аўтара тлумачыцца жаданнем нейкім чынам высветліць механізм пераходу ўлады ў ВКЛ ад Гедыміна да Яўнуты, пры наяўнасці старэйшых братоў.

На нашу думку Гедымін быў жанаты як мінімум два разы. Яўнут пры гэтым выступае своеасаблівым водападзелам — ён старэйшы сын ад другой жонкі Еўны. Тады ад першай жонкі Гедымін меў Монвіда, Нарымонта, Вітаўта, Альгерда і Карыята, а братамі Яўнута былі — Кейстут і Любарт. Такі падзел вынікае з факту атрымання імі сваіх удзелаў: Монвід — Кернаў і Слонім, Нарымонт — Пінск, Альгерд — Крэва, Карыят — Наваградак. Можна пагадзіцца з Ю. Пузынай і Я.Тэнгоўскім, што верагодна сын Гедыміна Вітаўт, які загінуў у 1336 г., быў князем Троцкім (с. 45). Менавіта, пасля яго смерці Трокі атрымаў Кейстут. Варта таксама адзначыць, што Любарт малодшы сын Гедыміна, паводле адных крыніц асеў на Валыні дзякуючы шлюбу з дачкой Уладзімірскага князя (Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх), паводле іншых, дзякуючы бацькоўскаму наданню (Хроніка Быхаўца). Не паглыбляючыся ў праблему паходжання жонкі Любарта, Я.Тэнгоўскі лічыць яе дачкой альбо сястрой Данілы Астрожскага (с. 237), звернем увагу на тое, што гэты сын Гедыміна не атрымаў ніякага ўдзелу ў самым ВКЛ. На нашу думку, гэта тлумачыцца дзвюма прычынамі: 1) адсутнасцю вольнага ўдзелу ў ВКЛ; 2) знешняй палітыкай бацькі, які лічыў дынастычны шлюб адным са шляхоў далучэння да ВКЛ суседніх тэрыторый. На гэта звяртае ўвагу і аўтар рэцэнзаванай кнігі (с. 18).

Імя першай жонкі Гедыміна — невядомае. Улічваючы тое, што Кернаў, Слонім, Крэва і Наваградак уваходзілі ў склад ВКЛ яшчэ да Гедыміна, дык Пінск, які атрымаў Нарымонт, верагодна быў спадчынай па маці — першай жонцы Гедыміна — невядомай пінскай князёўны. Як увайшоў у склад ВКЛ Пінск, у крыніцах ніякай пэўнай інфармацыі няма. Але калі зыходзіць з таго, што Пінск у Васкрасенскім летапісе называецца „валынскім горадам”4, а пасля яго аддае як удзел Гедымін, то цалкам лагічнай будзе думка аб шлюбе Гедыміна з сястрой альбо дачкой аднаго з апошніх пінскіх князёў, якія згадваюцца пад 1292 г.: Дзяміда і Юрыя Уладзіміравічаў5.

Хочам звярнуць увагу яшчэ на адзін спрэчны момант у меркаваннях Яна Тэнгоўскага. Як вядома, другой жонкай Гедыміна была Еўна. Я. Тэнгоўскі робіць яе Яўнай (Jewna vel Jawna) літоўскага паходжання, і дапускае, што яна стала жонкай Гедыміна яшчэ да ўступлення яго на вялікакняжацкі трон (с. 18). На нашу думку, імя Еўна было хутчэй хрысціянскім, чым балцка-паганскім і паходзіць ад Евы, альбо Еўфрасініі, альбо Еўпраксіі. Была яна смаленскага паходжання, аб чым сведчаць ускосныя даныя. Пачнем з таго, што захоп улады Альгердам і Кейстутам адбыўся, паводле сведчанняў Хронікі Быхаўца, „бо княгіня Еўна умерла”6. Смерць княгіні датавана на 1344 г. Пасля таго як Яўнут згубіў уладу, ён накіроўваецца на Русь, трэба разумець да родзічаў па маці, за падтрымкай. Паводле беларускага даследчыка Міколы Ермаловіча, перш чым накіравацца ў Маскву Яўнут наведаў Смаленск7. Амаль адначасова ВКЛ пакідае князь Фёдар Святаслававіч — са Смаленскіх Рурыкавічаў8. Асоба апошняга для нас асабліва цікавая. У 1326 г. ён згадваецца ў складзе паслоў Гедыміна ў Ноўгарад Вялікі, што можа сведчыць аб сваяцкіх адносінах паміж імі9.

Пытанні выклікаюць спасылкі Я.Тэнгоўскага на сфрагістычны матэрыял. Так, зыходзячы з таго, што на пячатцы таямнічага швагра Вітаўта князя Льва Друцкага была выява вершніка з мячом, аўтар робіць яго без ваганняў Гедемінавічам і атаясамлівае з Глебам Бранскім сынам Дзмітрыя Альгердавіча (с. 78). Аднак падобнае сцявярджэнне даволі катэгарычнае. У разгляданы час (1384 г.) дынастычны герб „Пагоня” Гедымінавічаў яшчэ толькі складваўся10, а таму вершнік на пячатцы князя Льва Друцкага мог быць ім проста запазычаны ў свайго сваяка. Так як гэта зрабіў зяць Вітаўта князь Маскоўскі Васіль Дзмітравіч11. У сувязі з гэтым выснова аўтара аб тым, што князёў Друцкіх трэба лічыць Гедымінавічамі, патрабуе дадатковай аргументацыі. Не мае рацыі Я.Тэнгоўскі і тады, калі катэгарычна сцвярджае, што пячатку з выявай Святога Юрыя з Карыятавічаў ужываў толькі Аляксандр, а яго браты Канстанцін і Фёдар — „Пагоню” (с. 182). Паводле Оскара Халецкага, і Фёдар, і Васіль Карыятавічы карысталіся пячаткамі на адным баку з уласнымі клейнамі, на другім са Святым Юрыем12. Ва ўмовах калі агульнадынастычны герб яшчэ толькі фарміраваўся, Гедымінавічы маглі мець некалькі пячатак з самымі рознымі выявамі. Праблематычным бачыцца меркаванне Яна Тэнгоўскага наконт існавання двух Аляксандраў нашчадкаў Нарымонта — аднаго князя Пінскага, а другога з мянушкай Нос, толькі на падставе розных напячаткавых надпісаў (с. 39-40). Хутчэй за ўсё гэта — адна і тая ж асоба, толькі ў 1425 г. Аляксандр быў пінскім князем, а ў 1433 ён ім ужо не з’яўляўся.

Беспадстаўна Ян Тэнгоўскі называе вядомага са шматлікіх крыніцаў Давыда Гарадзенскага „князем”. Яго сучаснік храніст Тэўтонскага ордэна Пётр з Дусбург адназначна і неаднаразова называе яго „David castellanum de Gartha”, „David castellanus de Garhta”13. А „князь” і „каштэлян” у адміністрацыйнай тэрміналогіі перыяду сярэднявечча не адпавядалі. Апошні, выконваў функцыю вайсковага кіраўніка канкрэтнага замка і замкавай воласці.

Шэраг высноў Я.Тэнгоўскага можна лічыць цалкам даказанымі. Гэта адсутнасць у Кейстута сына Патрыка (с. 28-30); існаванне яшчэ двух сыноў Альгерда — невядомага і Мінігайлы (с. 52, 147-148), прыналежнасць князёў Дзмітрыя Баброка і Барыса да Карыятавічаў (с. 170-171, 175-176).

Падсумоўваючы, можна сцвярджаць, што нягледзячы на выказаныя заўвагі і меркаванні, якія трэба разглядаць хутчэй як пачатак дыскусіі, праца Я. Тэнгоўскага з’яўляецца адчувальным крокам наперад і значным укладам у распрацоўку радаводу панаваўшай у ВКЛ і Польшчы дынастыі. Яна абагульняе вядомыя і ўводзіць у навуковы зварот новыя матэрыялы па генеалогіі Гедымінавічаў, прымушае чытача яшчэ і яшчэ звяртацца да крыніцаў, уздымае шэраг праблемаў гісторыі Беларусі, Літвы і Польшчы, якія патрабуюць свайго далейшага вывучэння.

Аляксей Шаланда, Генадзь Семянчук
(Гродна)


1 J. Tęgowski, Chronologia urodzeń dzieci Giedymina, „Genealogia. Studia i Materiały Historyczne”, nr 5, 1995.

2 Полное собрание русских летописей (далей: ПСРЛ), Виленская летопись, т. 35, Москва 1980, с. 85.

3 A. Nikżenaitis. Litwa i zakon krzyżacki w końcu XIII i w pierwszej połowie XIV w. (1283-1345), [w:] Ekspansja niemieckich zakonów rycerskich w strefie Bałtyku od XIII do połowy XVI wieku, Toruń 1990, s. 135-136.

4 ПСРЛ, Воскресенская летопись, т. 7, Санкт-Петербург 1856, с. 240.

5 ПСРЛ, Ипатьевская летопись, т. 2, Москва 1962, слп. 938, с. 68, 144.

6 ПСРЛ, Хроника Быховца, т. 32, Москва 1975, с. 138.

7 М. Ермаловіч, Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд, Мінск 1994, с. 50.

8 В. Насевіч, Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Падзеі і асобы, Мінск 1993, с. 92.

9 Новгородская первая летопись младшего и старшего изводов, Рязань 2001, с. 341.

10 А. Шаланда. Генезіс „Пагоні” — дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, „Białoruskie Zeszyty Historyczne”, 2001, nr 16.

11 А. Б. Лакиер, Русская геральдика, Москва 1990, с. 76.

12 O. Halecki, Koriatowicze a przodkowie Holszańskich i Czartoryskich, „Miesięcznik Heraldyczny” 1939, R. XVIII, nr 6, s. 8, przypis 28.

13 Petri de Dusburg. Chronica terre Prussie [w:] Scriptores rerum Prussikarum, Leipzig 1861, Bd. 1, s. 181 (1314 г.), 185 (1319 г.), 187 (1323 г.), 189 (1324 г.), 191 (1324 г.), 194 (1326 г.).

 

Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч, Людзі культуры з Гродзеншчыны. Даведнік, Гродна 2000, сс. 356

Słowa wielkiego uznania należą się Profesorowi Alaksiejowi Michajłowiczowi Piatkiewiczowi z Uniwersytetu w Grodnie. Podjął się on ważnego zadania poznawczego i popularyzacyjnego, jakim stało się zaprezentowanie ponad 700 biografii ludzi nauki, oświaty, kultury i sztuki wywodzących się przez urodzenie z przestrzeni geograficzno-historycznej zwanej Grodzieńszczyzną. Chronologicznie uwzględniono w przewodniku biograficznym sylwetki od XVI w. do współczesności, przy czym najwięcej jest biografii współczesnych twórców życia naukowego i kulturalno-oświatowego.

Publikacja jest niezwykle istotna z punktu widzenia budzenia wartości tożsamości regionalnej. Wskazuje się w niej, że Grodzieńszczyzna, tzw. przestrzeń kresowa odznaczająca się wieloetnicznością, wielowyznaniowością, wielokulturowością, jest „małą Ojczyzną” wielu utalentowanych, twórczych i pracowitych osobistości. Losy dziejowe spowodowały, że ich dorobek twórczy wpisywany jest do dziedzictwa kulturowego różnych narodów i państw; nierzadko też złożoną kwestią dla nich było jednoznaczne określenie przynależności narodowej; określali się zarówno jako przedstawiciele społeczności białoruskiej, jak polskiej, nierzadko żydowskiej, rosyjskiej bądź litewskiej czy ukraińskiej. Niezwykle istotnym elementem zespalającym różne społeczności etniczne i narodowe jest tam przestrzeń geograficzno-przyrodnicza. Nierzadko zaprezentowane osobistości, nie zamieszkujące od wielu lat w tym regionie, zachowują przywiązanie do niego, czemu dają wyraz w twórczości intelektualnej i artystycznej, np. ludzie nauki chętnie w poznaniu badawczym sięgają do zagadnień tego regionu; charakterystyczne jest to zjawisko też dla ludzi pióra, muzyków, plastyków.

Zaprezentowane osobistości są swoistymi autorytetami społeczności regionalnej. Ich biografie dowodzą niezwykłej złożoności losów politycznych regionu, z którego się wywodzą. By funkcjonować w tej rzeczywistości, musieli wykazać się wielką otwartością na procesy przeobrażeń, umiejętności przystosowawcze do zmieniającej się nierzadko radykalnie sytuacji politycznej. Ważnym wyróżnikiem dla zaprezentowanych przedstawicieli Grodzieńszczyzny jest powszechny kult edukacji. Zdobywanie, jak najstaranniejszego wykształcenia było zarówno dążeniem wewnętrznym poszczególnych jednostek, jak ich troską o kształcenie innych ludzi. Wykształcenie łączące się z wielką pracowitością i zdolnościami plasowało licznych przedstawicieli Grodzieńszczyzny wśród luminarzy życia intelektualnego bądź kulturalnego społeczności, w których przyszło im żyć i pracować.

Zaprezentowane przez Profesora Alaksieja Michajławicza Piatkiewicza biogramy są niezwykle frapującą lekturą. Przez pryzmat każdego z nich można postrzegać wiele złożonych zjawisk i procesów społeczno-politycznych, przemian kulturowych, tendencji ideowych, barier i możliwości twórczości, działalności organizacyjnej itp. Np. charakterystyczna w tym względzie była droga życia i działalności działaczki społeczno-politycznej, historyka Aleksandry Bergman (s. 28-29). Od lat młodości była aktywną działaczką ruchu młodzieżowego, a następnie partii, pełniła wysokie funkcje w tych organizacjach. W 1935 r. doznała represji politycznych, przebywała na zesłaniu w łagrach. W 1945 r. przybyła do Polski, zajmowała się pracą publicystyczną oraz naukową, opublikowała znaczące w nauce monografie o aktywności politycznej Białorusinów w Polsce po I wojnie światowej. Przemiany ostatniego półwiecza odzwierciedla np. biogram lidera życia polskiego na Białorusi Tadeusza Gawina (s. 56). Ukończył on studia wojskowe. Przez 20 lat pracował w wojskowości, głównie w rejonie zabajkalskim, a następnie w Grodnie. Od 1988 r. aktywnie uczestniczy w rozwoju polskiego życia społeczno-kulturalnego, pełni najwyższe funkcje organizacyjne, od 1990 r. był przewodniczącym Związku Polaków na Białorusi, zajmuje się działalnością publicystyczną dotyczącą odrodzenia się polskości na Białorusi.

Ważkie ogniwa przemian politycznych odzwierciedla np. biogram filozofa, pedagoga Aleksandra Makowielskiego (s. 194-195). Uczył się w Grodnie, studiował na Uniwersytecie Kazańskim, tam też pracował przed I wojną światową. Po przemianach rewolucyjnych skierowany został do pracy na Uniwersytecie w Baku. Tam spoczął na nim obowiązek organizacji humanistycznego życia naukowego. Dał się poznać jako wybitny uczony i organizator nauki, stworzył w Azerbejdżanie podwaliny rozwoju filozofii, pedagogiki i psychologii. W biografii tej, jak i pokolenia ludzi urodzonych w końcu XIX w. znamienne jest funkcjonowanie bohatera w systemie caratu, przemian rewolucyjnych i rzeczywistości radzieckiej. Nierzadko w biografiach ujawniają się ogniwa działań eksperymentalnych prowadzonych przez oficjalne czynniki polityczne Rosji. Odnosiło się to zwłaszcza do polityki narodowościowej, jak i zjawisk i procesu określanego mianem rewolucji kulturalnej.

W zaprezentowanych biogramach pominięto warstwę interpretacyjną. Nie analizuje się, ani nie ocenia zachowań, postaw czy też twórczości poszczególnych jednostek. Był to świadomy zabieg poznawczy i popularyzacyjny Autora publikacji, co zastrzegł w słowie wstępnym (s. 4). W prezentacji osobistości posłużono się klasyczną zasadą opracowywania biogramów w słownikach i leksykonach, tj. podano dane o czasie i miejscu urodzenia, niekiedy o pochodzeniu narodowym i społecznym, następnie informacje o drodze edukacyjnej, pracy zawodowej, społecznej i twórczości, wskazując najważniejsze osiągnięcia. Ogniwa te czytelnie odzwierciedlają tożsamość jednostek na tle rzeczywistości, w której przyszło im żyć i działać, np. czytając biogram Elizy Orzeszkowej (s. 10-11) zauważa się, że do zdobywania wykształcenia skłaniało ją pochodzenie społeczne (szlacheckie). Wykształcenie zdobywała zgodnie z ówczesnymi trendami: najpierw w rodzinnym domu pod kierunkiem guwernerów, a następnie w klasztorze w Warszawie. Aktywnie włączyła się w nurt powstania styczniowego, a po powstaniu zaangażowała się w działalność kulturalno-oświatową, utworzyła pensjonat dla dzieci i dorosłych. Jako niezwykle twórcza pisarka podnosiła najistotniejsze problemy społeczne, gospodarcze, kulturowe i cywilizacyjne Grodzieńszczyzny. W twórczości ukazała obraz tożsamości nadniemeńskiej, tj. odrębność przestrzeni geograficzno-przyrodniczej, zamieszkującą tam ludność, z jej aspiracjami i dążeniami, doświadczone przez nich „zawirowania” polityczne, wynikające m.in. z położenia geopolitycznego.

Przez pryzmat biografii ludzi z XVI i XVII w. podobnie można odczytać ogniwa przemian kulturowych oraz ujawniające się wraz z nimi tendencje w postawach i zachowaniach jednostek, zapisujących się w dziejach politycznych i kulturalnych regionu. Wśród przedstawicieli XVI i pierwszej połowy XVII w. był np. Samuił Iwanowicz Maskiewicz (s. 206-207). Pochodził z rodziny szlacheckiej, uczył się w Nowogródku, następnie uczestniczył w działaniach wojennych w teatrze tzw. wojny północnej. Jako człowiek starannie wykształcony zatrudniany był na dworach możnowładczych m.in. Wiśniowieckich, Radziwiłłów, Sapiehów. Dał się poznać jako działacz polityczny. Zajmował się pisarstwem, w diariuszach zawarł opis rzeczywistości politycznej przełomu XVI i XVII w.

Specyficzne ogniwa biografii z punktu widzenia pochodzenia, wykształcenia, pełnionych funkcji, przemieszczania się przestrzennego reprezentuje pokolenie osób urodzonych na początku XX w. Np. ogniwa takie zawiera droga życia i działalności Wacława Dawidowicza (s. 79). Pochodził on z rodziny chłopskiej, uczył się w Nowogródku, a następnie na uniwersytecie w Wilnie. Zdobywszy wykształcenie prawnicze przed II wojną światową pracował w administracji wojewódzkiej w Wilnie, a po wojnie — w różnych ministerstwach w Warszawie. Związał się z pracą naukowo-dydaktyczną — pracował początkowo na Uniwersytecie Warszawskim, następnie na Uniwersytecie Mikołaja Kopernika w Toruniu, a od 1971 r. — na Uniwersytecie Gdańskim. W polu jego poznania badawczego znajdowały się problemy prawa administracyjnego. Z tego zakresu opublikował liczne prace, w tym skrypty i podręczniki akademickie.

Znaczące pod względem liczebności, jak i wkładu do kultury, jest pokolenie osób, które po II wojnie światowej, po zmianie granic, przybyło do Polski. Pokolenie to charakteryzował powszechny kult edukacji. Nierzadko od pierwszych dni po osiedleniu się na ziemiach polskich podejmowali naukę w szkołach różnego szczebla, z ukierunkowaniem na zdobycie wykształcenia najwyżsego. Wśród przedstawicieli tego pokolenia był np. Mikołaj Kozakiewicz (s. 122). W 1950 r. ukończył on studia na Uniwersytecie Warszawskim. Po studiach zajmował się działalnością publicystyczną, w 1971 r. związał się z nauką: badał problemy młodzieży, ich aspiracje, dążenia, wartości. Zyskał duży autorytet jako badacz problemów współczesnego człowieka.

Podobne ogniwa zawiera biogram Jana Malinowskiego (s. 201). Z Grodzieńszczyzny przybył z rodziną po II wojnie światowej. W 1953 r. ukończył studia prawnicze na Uniwersytecie Warszawskim, następnie w 1955 r. socjologię. Od 1953 r. zajmuje się działalnością naukowo-dydaktyczną, w poznaniu naukowym dużo miejsca poświęca socjologii miasta oraz życiu robotników.

Przedstawicielem tego pokolenia i legitymującym się znaczącymi osiągnięciami naukowymi i organizacyjnymi, a mieszkającym na Białorusi jest Adam Maldzis (s. 200-201). Wywodząc się z rodziny chłopskiej, zdobył staranne wykształcenie humanistyczne, uzyskał najwyższe tytuły i godności naukowe. Jest autorem fundamentalnych prac dotyczących dziejów literatury białoruskiej, stosunków białorusko-polskich w sferze nauki, oświaty, kultury, redaktorem naukowym wydawnictw encyklopedycznych dotyczących Białorusi. Obecnie jest prezydentem Międzynarodowej Asocjacji Białorutenistów.

W biografiach ludzi Grodzieńszczyzny wielce złożony aspekt stanowi określenie przynależności narodowej poszczególnych osób. Wynika to zarówno z samoidentyfikacji wielu jednostek, jak też przyjmowania rożnych kryteriów określających tę przynależność. W odniesieniu do jednostek powszechnie znanych kwestię tę rozwiązano swoistą wieloznacznością, tj. wskazano związki z różnymi narodowościami, np. w biogramie Adama Mickiewicza (s. 216-217) wskazano, że był on poetą polskim i białoruskim oraz polskim przedstawicielem oświaty. Nierzadko jednak kwestię tę świadomie się pomija, zwłaszcza dotyczy to osób, które przybyły po II wojnie światowej do Polski. Względy polityczne powodowały, że powszechnie nie identyfikowano się z pochodzeniem białoruskim czy żydowskim, a w sytuacji zamieszkiwania na ziemiach polskich oficjalnie określały się mianem Polaków. Wobec złożoności problemu nierzadko w biogramach zastosowano formułę współokreślającą profesję poszczególnych jednostek z dodaniem określenia „białoruski”, „polski”, „żydowski”, np. poeta, dziennikarz, pedagog, działacz, historyk.

Pokolenie ludzi kultury urodzone po II wojnie światowej i pracujące na Białorusi zwykle określa przynależność narodową jako białoruską. Jest to znacząca społeczność; wynika to już z instytucjonalnej rzeczywistości rozwoju nauki, oświaty, kultury i sztuki. Kierownicy instytucji zwykle wnoszą znaczący wkład w sferę organizacyjną tych dziedzin twórczości, a pracuje w instytucjach tych niemało utalentowanych jednostek. Są wśród nich przedstawiciele nauki, kultury, sztuki, nauczyciele, działacze społeczno-kulturalni. Urodzili się oni w latach 50., 60., 70. minionego wieku. Osiągnięcia twórcze poszczególnych osób zaświadczają o ich ogromnej pracowitości, odwadze i przedsiębiorczości w działaniu, śmiałym wychodzeniu naprzeciw wyzwaniom i potrzebom współczesności naukowej i społeczno-kulturalnej. Pokolenie to reprezentują m.in. Hienadź Mikałajewicz Siemianczuk (s. 265), Wital Uładzimirawicz Skałaban (s. 269-270), Hanna Iwanauna Surmacz (s. 287), Wiktar Antonawicz Szałkiewicz (s. 326), Wiaczasłau Witaliewicz Szwied (s. 328-329).

Zestawienie biogramów ludzi kultury Grodzieńszczyzny zapewne nie wyczerpuje wszystkich osób, które zasługują na odnotowanie w słownikach, leksykonach, przewodnikach, bowiem niełatwo określić jednoznaczne kryteria kogo należy ująć w publikacji, a kogo można pominąć. Czy ważniejsze są funkcje pełnione przez poszczególne osoby, czy też ich autentyczny dorobek naukowy, twórczy? Zjawisko to jest charakterystyczne zwłaszcza w odniesieniu do instytucji naukowych. Nie zawsze funkcje prezesów, dyrektorów kierowników pełnią osoby legitymujące się istotnymi osiągnięciami twórczymi, a wielcy twórcy zwykle unikają obowiązków związanych z pracą administracyjno-urzędniczą. Zaprezentowane dzieło w pełni zasługuje na miano opracowania pionierskiego. Należy żywić nadzieje, że jest ono zaczynem do dalszych przedsięwzięć, które poszerzą i pogłębią wiedzę o ludziach kultury wywodzących się z Grodzieńszczyzny, jak też w różny sposób z nią związanych.

Lektura biogramów ludzi kultury wywodzących się z Grodzieńszczyzny jest wielce krzepiąca. Zauważa się, że z ziemi tej wywodzi się wielu luminarzy życia kulturalnego, powszechnie uznanych poetów, pisarzy, muzyków, uczonych, działaczy społeczno-politycznych. Można sformułować tezę, że wielokulturowość regionu wywiera pozytywny wpływ na ujawnianie się wysokich aspiracji i dążeń w sferze życia duchowego, które są ważnym czynnikiem określającym miejsce jednostki w otaczającej ją rzeczywistości, są też one siłą sprawczą sytuującą jednostkę w świecie kultury i cywilizacji.

Lektura publikacji przekonuje o potrzebie opracowywania tego typu biogramów w odniesieniu do różnych przestrzeni będących określonymi całościami w podziałach administracyjnych, politycznych, kulturowych itp. Publikacja jest niezwykle istotnym elementem promocyjnym regionu, jakim jest Grodzieńszczyzna.

Andrzej Chodubski
(Gdańsk)


© Беларускае Гістарычнае Таварыства 
пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на
Беларускі Гістарычны Зборнік абавязковая

[ пракамэнтуй ]

 кантакт: bzh@wp.pl

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія