Высяленні яўрэяў з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі Беларусі і іх наступствы
(канец XVIII — XIX ст.)
Іна Соркіна
(Гродна)
Пры даследаванні сацыяльна-эканамічных аспектаў развіцця мястэчак Беларусі перыяду Расійскай імперыі непазбежна сустракаюцца матэрыялы, якія датычаць высяленчай палітыкі расійскага ўрада адносна яўрэйскага насельніцтва. Паспрабуем сістэматызаваць і абагуліць частку сабранага матэрыялу, прадставіўшы яго ў кантэксце праблемы наступстваў высяленняў яўрэяў з сёлаў і вёсак у гарады і мястэчкі беларускага краю. На аснове дакументаў заканадаўства Расійскай імперыі, архіўных матэрыялаў, мемуарнай, мастацкай і навуковай гістарычнай літаратуры прааналізуем асноўныя заканадаўчыя меры і ініцыятывы цэнтральных і мясцовых уладаў па «эвакуацыі» сёлаў і вёсак ад яўрэяў, іх рэалізацыю ў беларускіх губернях; сфармуліруем прычыны беспаспяховасці дадзенай абмежавальнай палітыкі і яе наступствы. Для ілюстрацыі нашых назіранняў і аргументацыі вывадаў мы шырока выкарыстоўваем факталагічны матэрыял.
Бясконцую эпапею з перасяленнем яўрэяў у гарады і мястэчкі выклікала барацьба расійскіх уладаў з «піцейным» промыслам яўрэяў. Як вядома, на рубяжы XVIII-XIX ст. вытворчасцю і продажам алкагольных напояў займаліся самыя розныя саслоўі грамадства: дваране, духавенства, мяшчане і нават сяляне. Гэта былі «ўсеагульныя» заняткі, аднак рашаючая роля, безумоўна, належала памешчыкам. Памешчыцкае вінакурэнне ў Беларусі існавала стагоддзямі, дасягнуўшы свайго найвышэйшага росквіту ў першай палове ХІХ ст., асабліва пасля вынаходніцтва паравога спосабу вытворчасці. У Гродзенскай губерні, напрыклад, у 1845 г. налічвалася 626 вінакурных заводаў, было выраблена 1 219 945 вёдзер гарэлкі[1]. Вінакурэнне складала асноўны артыкул прыбыткаў памешчыкаў. Для прасоўвання спіртнога да спажыўца была створана гіганцкая сетка піцейных устаноў, пераважна корчмаў. У Гродзенскай губерні ў 1814 г. іх было 7 0802. Гарэлку сялянам прапаноўвалі на кожным кроку, пры гэтым не толькі за грошы, але і ў крэдыт, у абмен на зерне, птушку і г.д. Многія памешчыкі нават вызначалі абавязковую колькасць гарэлкі, якую селянін павінен быў выпіць за год, у іншым выпадку з яго спаганяўся кошт гэтай нормы грашыма[3]. Усе экстраардынарныя работы ў памешчыка аплачваліся гарэлкай ці квіткамі ў карчму (у тым выпадку, калі памешчык знаходзіў патрэбным разлічыцца за іх). Спойванне народа памешчыкамі ў разглядаемы перыяд набывае характар сацыяльнай эпідэміі. Пры такой сістэме гарэлка стала адным з важнейшых элементаў эксплуатацыі сялян памешчыкамі. Аднак воляй гістарычных лёсаў менавіта яўрэі сталі ў руках пануючага саслоўя сродкам гэтай эксплуатацыі. Яўрэй засланіў сабою фактычнага гаспадара вёскі, у тым ліку і вінакурні, і карчмы — памешчыка. Канцэнтрацыя яўрэяў у дробным арандатарстве, асабліва ў гандлі спіртным, вельмі кідалася ў вочы.
Зразумела, што яўрэйскае арандатарства і шынкарства ўзнікла ў выніку комплексу гістарычных фактараў, галоўным з якіх быў існуючы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі сацыяльна-эканамічны ўклад. Аднак расійскі ўрад, ігнаруючы сутнасць праблемы, упарта спрабаваў адхіліць яўрэяў ад гандлю спіртнымі напоямі ў вёсках шляхам высялення іх адтуль. Менавіта на яўрэяў спісвалі катастрафічнае становішча вёскі. Яўрэяў абвінавачвалі ў «спойванні сялян», «эксплуатацыі сельскага насельніцтва» і ў «заняпадзе сялянскага дабрабыту». Нельга не пагадзіцца з ацэнкай вядомага яўрэйскага гісторыка Юлія Гесэна: «Во имя престижа существующего порядка евреи выставляются единственными виновниками всех бед; с целью оставить неприкосновенным этот порядок делается попытка коренным образом преобразовать поспешными, крутыми мерами еврейскую жизнь — только её одну — при сохранении других окружающих ее условий»[4]. Вельмі трапна адзначыў і Х. Карабкоў: «Еврейское шинкарство — продукт бесправия — сделалось агитационным средством для сохранения этого бесправия»[5].
Забарона яўрэям жыхарства і піцейнага промыслу ў сёлах і вёсках беларускага краю практыкавалася на працягу амаль усяго разглядаемага перыяду. Прывядзем кароткі агляд гэтых заканадаўчых мер.
Гісторыя высяленняў зарадзілася ў 1782 г. Калі расійскі ўрад упершыню звярнуўся да перасялення часткі насельніцтва з уездаў у гарады, ён менш за ўсё меў на ўвазе яўрэяў. Указ ад 7 лютага 1782 г. (разасланы 31 студзеня 1783 г.) прадугледжваў, каб усе купцы і мяшчане, пражываючыя ва ўездах, былі пераселеныя ў гарады[6]. Пасля дазволу яўрэям запісацца ў гарадскія саслоўі (указ ад 7 студзеня 1779 г.) амаль усе яны запісаліся ў мяшчанства і купецтва. Аднак гэта была фармальнасць, бо яўрэі, прыпісаныя да гарадоў, працягвалі заставацца ва ўездах. Па падліках Яўгена Анішчанкі, прыблізна 70% яўрэяў усходнебеларускіх губерняў стабільна пражывала ў сельскай мясцовасці[7]. Такім чынам, мера па высяленню мяшчан і купцоў з сельскай мясцовасці ў гарады для хрысціянскага насельніцтва з’яўлялася прыватным абмежаваннем, а для яўрэяў ператварылася ў агульнае прававое абмежаванне. Прыкладна, каля 60 тысяч яўрэяў, што пражывалі ва ўездах беларускіх губерняў, павінны былі адразу кінуць свае векавыя заняткі і месцажыхарства ды на ўласныя сродкі перасяліцца ў гарады. Гэта, канешне, было немагчыма. Сенат указам ад 7 мая 1786 г. перапыніў высяленні: «Не следует записавшихся в купечество и мещанство, живущих в местечках и деревнях евреев безвременно селиться в городах принуждать, но по заплате каждым следующих податей, упражняться по уездам в промыслах и работах не запрещать, особливо когда нет для них в городах свободных под строение домов, да и неизвестно, могут ли они в городах найти себе пропитание»[8].
Пытанне аб высяленні яўрэяў з сельскай мясцовасці было ўзнята зноў у верасні 1795 г. Для перасялення быў прызначаны тэрмін усяго ў адзін год. З-за немагчымасці ажыццяўлення высяленні зноў былі перапынены. Санкцыяніравала меру па высяленні яўрэяў з сельскай мясцовасці, надала ёй заканадаўчую форму «Палажэнне аб яўрэях» 1804 г. Ракавы 34-ы артыкул абвяшчаў: «Никто из евреев, начиная с 1 января 1807 г. в губерниях: Астраханской и Кавказской, Малороссийских и Новороссийских, а в прочих начиная с 1 января 1808 г., ни в какой деревне и селе не может содержать никаких аренд, шинков, кабаков и постоялых дворов ни под своим, ни под чужим именем, ни продавать в них вина и даже жить в них, под каким бы то видом ни было, разве проездом. Запрещение сие распространяется также на все шинки, постоялые дворы, или другие заведения, на большой дороге состоящие, кому бы они не принадлежали, обществам, или частным людям»[9].
Аднак знешнепалітычныя абставіны нечакана прыпынілі высяленні. Па загаду Напалеона восенню 1806 г. з Парыжа па ўсіх краінах Еўропы пачалі рассылаць маніфест аб скліканні «вялікага Сінедрыёна». Гэта ініцыятыва Напалеона занепакоіла манархаў Прусіі, Аўстрыі і Расіі: меркавалі, што такім чынам ён прыцягне на свой бок прыгнечаных яўрэяў у раёнах будучых ваенных дзеянняў. У лютым 1807 г. Аляксандр І прыпыніў высяленне яўрэяў з вёсак. Пасля заключэння Тыльзіцкага мірнага дагавору да высяленчых мерапрыемстваў вярнуліся зноў. У кастрычніку 1807 г. з’явілася новае распараджэнне: «взамен промедления от военных обстоятельств происшедшего без малейшего отлагательства или послабления» высяліць яўрэяў з вёсак на працягу трох гадоў. І зноў па зразумелых прычынах «эвакуацыя» сёлаў ад яўрэяў зрывалася. Указам ад 29 снежня 1808 г. было загадана: «действие 34 ст. (...) остановить, евреев до дальнейшего впредь повеления, оставить на их жительствах по прежнему». Матываваны гэты ўказ «дошедшими от губернских начальств представлениями о новых препятствиях, в исполнении сего распоряжения встретившихся».
Узнавіліся высяленні ўжо пасля вайны 1812 г. 11 красавіка 1823 г. чарговым забараняльным указам загадвалася прывесці ў дзеянне арт. 34 «Палажэння аб яўрэях» 1804 г. і перасяліць яўрэяў з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі да 1 студзеня 1825 г. Акрамя таго, эканамічная «дыета» станавілася для яўрэяў яшчэ больш строгай: ім было забаронена ўтрымліваць у беларускіх губернях пошты і ездзіць па вёсках і сёлах для продажу тавараў. Звесткі аб выніках рэалізацыі гэтага ўказа па Віцебскай і Магілёўскай губернях наступныя: у 1823 г. у Віцебскай губерні яўрэйскага насельніцтва было 17 811 мужчын і 15 105 жанчын, на працягу года ў гарады і мястэчкі перасялілася 3 699 мужчын і 3 952 жанчыны, к 1825 г. у сельскай мясцовасці Віцебскай губерні заставалася 15 009 яўрэяў абодвух палоў. У Магілёўскай губерні ў 1823 г. яўрэяў налічвалася 30 922 мужчыны і 32 496 жанчын, з якіх у гарады і мястэчкі перасялілася 6 286 мужчын і 6 506 жанчын. Да 1825 г. у Магілёўскай губерні ў гарады і мястэчкі перасялілася 35 535 чалавек абодвух палоў[10].
Затрымка з поўным перасяленнем яўрэйскага насельніцтва ў гарады і мястэчкі выклікала выданне новага ўказа ад 2 снежня 1827 года, у якім адзначалася, што перасяленне неабходна паскорыць і правесці спачатку па Гродзенскай губерні, заснаваўшы для гэтага ў г. Гродна камітэт.
«Палажэнне аб яўрэях» 1835 г. суправаджалася указам ад 13 красавіка таго ж года об прыпыненні высялення яўрэяў з сёл і вёсак (з гэтага вынікала, што яно раней ці пазней будзе ўзноўлена). Яўрэям не забаранялася арэнда, у тым ліку і піцейных устаноў, але ім не дазвалялася прадаваць сялянам спіртныя напоі ў доўг.
Мясцовыя ўлады часам трактавалі абмежавальныя законы адносна яўрэяў занадта шырока, у выніку чаго адбываліся парушэнні існуючага заканадаўства. Так, магілёўскае губернскае начальства забараніла яўрэям нават часовае знаходжанне ў сельскай мясцовасці: адлучкі з месцаў пастаяннага жыхарства па гандлёва-прамысловых справах, напрыклад, для куплі збожжа і памолу яго на млынах, для заключэння кантрактаў з памешчыкамі і г.д. Памешчыкам жа прадпісвалася:
«Устранить всякие в селениях и деревнях с евреями сделки и условия и впредь оных не допускать ни под каким предлогом, а являющихся для этого евреев, задержав непременно отдавать полицейским служителям для отсылки чрез земский суд к водворению их на место постоянного жительства»[11].
Цыркуляры магілёўскага губернатара такога зместу з’явіліся 8 лютага і 4 сакавіка 1843 г. Магілёўскія яўрэі 27 ліпеня 1843 г. накіравалі скаргу-прашэнне на імя шэфа жандараў графа Бенкендорфа, у якім скардзіліся:
«Евреи, обитающие в губерниях Могилёвской и Витебской, выселенные из сёл и деревень, поселённые в городах и местечках, но общая торговля и промышленность их Положением 1835 г. им дозволена наравне с прочими сословиями не только в черте их оседлости, но даже за чертою в ограниченных тем Положением случаях. По Могилёвской губернии ныне воспрещено евреям выезд из мест их жительства для торговли и промышленности даже для покупки хлеба и других продуктов и молотьбы на мельницах, о чём все помещики, их управляющие и экономы письменно оповещены. Предлогом к сему поставлено воспрещение евреям проживать в сёлах и деревнях. Становым приставам, соцким и десятским предписано и всем крестьянам строго подтверждено где бы не оказались евреи вне города и местечка, тот час брать их и доставлять в земский суд. (...) и ныне евреи не только промышленники, но даже купцы, платящие гильдии, не могут выехать из черты города даже по трактам и тем крайне стеснены»[12].
Рэакцыя ІІІ Аддзялення Канцылярыі Яго Імператарскай Вялікасці на гэтыя звесткі была наступнай: «Принять немедленно меры к прекращению всякого недозволенного законом ограничения евреям в отлучках из городов в уезды по делам торговли и промышленности, отменив противное ему циркулярное предписание»[13].
15 жніўня 1845 г. былі прыняты агульныя правілы аб вырабе і продажу яўрэямі гарачых напояў у тых месцах, дзе ім дазволена пастаяннае жыхарства. Упэўніўшыся, нарэшце, у немагчымасці паўсюднага высялення яўрэяў з сёлаў і вёсак, урад проста забараніў ім піцейны промысел па-за гарадскімі паселішчамі. Адзін з даследчыкаў прававога становішча яўрэяў Расійскай імперыі М. Мыш адзначаў: «Правила 1845 г. как будто были изданы для того, чтобы их постоянно нарушало само правительство под видом временной меры»[14]. Такім чынам, і гэтая забарона яўрэям займацца піцейным промыслам у сельскай мясцовасці зрывалася як самім урадам для захавання казённых прыбыткаў, так і яўрэямі, якія фактычна працягвалі мець уплыў на гандаль спіртнымі напоямі, выкарыстоўваючы падстаўных асобаў па даверанасцях памешчыкаў.
Рэфарматарскі напрамак царавання Аляксандра ІІ не мог доўга ўтрымліваць папярэднюю забараняльную палітыку. 18 сакавіка 1863 г. было прынята «высочайше утвержденное мнение государственного совета о предоставлении евреям права питейной торговли и аренды винокуренных заводов в местах постоянной их оседлости повсеместно на общем основании». Тым самым ліквідаваны былі ўсе абмежаванні адносна жыхарства і промыслаў яўрэяў па-за гарадамі і мястэчкамі.
Мясцовыя ўлады не заўсёды паспявалі сачыць за хуткімі зменамі ўрадавай палітыкі ў разглядаемым пытанні. Так, пасля прыняцця вышэй згаданай пастановы 1863 г. у Брэсцкім уезде Гродзенскай губерні спраўнік Шахаў, працягваючы па інэрцыі барацьбу з піцейным промыслам яўрэяў, 13 красавіка 1864 г. загадаў, «чтобы все евреи, жительствующие вне местечек немедленно были высланы. Гродненское губернское правление, узнав о выселении евреев из деревень в упомянутом уезде, предписало его немедленно остановить, а с исправника потребовать объяснений»[15].
У часы кіравання Аляксандра ІІІ з’явіліся новыя абмежавальныя пастановы адносна яўрэяў, якія звычайна не праводзіліся праз Дзяржаўны Савет ці Камітэт Міністраў, а ўводзіліся пры дапамозе малапрыкметных міністэрскіх цыркуляраў, распараджэнняў і тлумачэнняў для ўнутранага карыстання. Калі ж пастановы з’яўляліся ў друку, то да іх абавязкова дадавалі фразу: «Впредь до общего пересмотра законодательства о евреях», і такім чынам ім надавалі характар «часовых» правілаў і мераў, аднак дзейнічалі яны дзесяцігоддзямі. Так, сумна вядомыя «Часовыя правілы», зацверджаныя царом Аляксандрам ІІІ 3 мая 1882 г., праіснавалі да 1917 г. Гэтыя правілы забаранілі яўрэям зноў сяліцца, набываць нерухомасць і арандаваць зямлю ў сельскай мясцовасці, а таксама гандляваць па нядзелях і хрысціянскіх святах. Як вядома, вясной 1881 г. на поўдні Расіі пракацілася хваля яўрэйскіх пагромаў. Матыў высяленчых мерапрыемстваў на гэты раз быў сфармуляваны па-іншаму, а менавіта імкненне ўрада «улучшить взаимные отношения между евреями и коренным населением и оградить евреев от раздражения последнего, выразившегося в форме грубого насилия против личности и имущества евреев». Згодна тлумачэнню Сената 1887 г. «Часовыя правілы» пазбаўлялі сельскіх яўрэяў нават права перасяляцца з адной сельскай мясцовасці ў іншую. Такім чынам, сельскія яўрэі аказаліся прымацаванымі да свайго месца жыхарства.
Рэзка крытыкаваліся «Часовыя правілы» 1882 г. у дакладзе, прадстаўленым віленскім губернатарам графам Паленым у Міністэрства ўнутраных справаў у 1904 г. У дакладзе, у прыватнасці, гаварылася аб тым, што высяленні яўрэяў паводле закону 1882 г. «дают яркую картину того вреда, который принёс этот закон для общего развития края»; «Временные правила» 1882 г. стали орудием развращения низшей администрации»; «закон 1882 г., не достигая цели, принёс несомненный вред помимо городского населения и сельскому, а потому его отмена является насущной необходимостью»[16].
Абмежавальныя законы пастаянна патрабавалі новых тлумачэнняў. Гэта прыводзіла да празмернага накаплення справаў аб яўрэях: «Местные и центральные учреждения были завалены работой, перепиской, касающейся евреев, и эта работа с каждым годом росла. Между тем сам „еврейский вопрос” не продвигался в своём разрешении ни на шаг. Не является ли это верным признаком коренного недоразумения, скрывающегося в недрах российского законодательства о евреях?»[17]. Асабліва шмат праблемаў узнікала менавіта пры рэалізацыі «Часовых правіл» 1882 г., што дазваляла сучаснікам канстатаваць: «Редко встречается закон, который вызывал бы на практике столько недоразумений и превратных толкований»[18]. У шэрагу выпадкаў мясцовыя ўлады давалі «Часовым правілам» празмерна шырокае тлумачэнне і высялялі з вёсак асобаў, якія мелі законныя правы заставацца на месцы. Далёка не ўсе рашаліся паскардзіцца ў Пецярбург. Калі ж справа даходзіла да вышэйшых органаў улады, то недарэчныя і незаконныя пастановы мясцовага начальства адмяняліся, аднак гэта займала тры, пяць, а то і дзесяць гадоў. Прывядзем некалькі прыкладаў абсурдных і кур’ёзных сітуацый, якія паступалі на разгляд вышэйшых органаў улады.
«Живёт, например, еврей в деревне много лет на законном основании, ему приходится менять паспорт, и в новом документе имя его отца, неверно записанное, изменяется в транскрипции на основании нового закона, требующего, чтобы евреи сохраняли те имена, какие были им даны „при рождении или по вере”. И вот в этой изменённой транскрипции усматривали основание для выселения такого еврея. Подобный случай был, например, в селе Михайловке Таврической губернии, где некий иудей Вигдор Соломонов Шнеерсон, поселившийся там ещё до 1882 г., при перемене паспорта превратился в Вигдора Зельманова Шнеерсона. Таврическое губернское правление, не отрицая, что речь идёт об одном и том же субъекте, все таки полагало, что если „Соломонов” имел право жительства, то „Зельманов” должен считаться „вновь поселившимся” и подлежать выселению. Сенат это постановление переменил»[19].
«В Волковысском уезде Гродненской губернии существует принадлежащее некоему владельцу имение, одна часть которого называется „Конюхи”, а другая, в 11/[2] верстах от первой, именуется „Круглики”. Еврей Аркин жил в Конюхах с 1870-х гг., а в 1894 г. поселился в Кругликах. Власти признали, что он „вновь поселился”, и губернское правление постановило выселить его совсем из имения. Сенат это постановление отменил»[20].
«В Городокском уезде Витебской губернии существует деревня Степановичи и в ней ферма, которая называется „ферма Степановичи”. Братья Норштейны жили в этой деревне на законном основании с 1872 г., а в 1893 г. один из них переселился на ферму. Его по постановлению витебского губернского правления выдворили из „обоих” Степановичей, как вновь поселившегося. Сенат это постановление отменил, разъяснив, что нет никакого основания считать деревню Степановичи и ферму Степановичи за две различные сельские местности»[21].
«На практике выражение „вновь селиться вне городов и местечек” толкуется в самом широком смысле, т.е. не только как водворение на постоянное жительство, но и в смысле временного пребывания, вследствие чего евреям запрещают, например, переезд на дачи в летнее время; еврей не может вступить в управление и заведывание доставшимся ему по наследству в селении имуществом, если он лично не имел там пребывания во время обнародования правил 3 мая 1882 г.»[22]
«Если еврей уезжал из деревни по делам даже на короткий срок, его могли не пустить обратно как „вновь поселившегося”. Если еврейская семья из села посещала в праздничные дни городскую синагогу, то через неделю ей могли преградить дорогу в собственный дом: это рассматривалось как „новое водворение”. Бывали случаи, когда отставного солдата не пускали к родителям после отбытия воинской повинности: его признавали „вновь поселившимся” и отправляли в город или в местечко»[23].
«После введения „Временных правил” возникла непредвиденная проблема: на старых еврейских кладбищах не хватало мест для новых захоронений. Покупать земли для кладбищ вне переполненных местечек евреи уже не имели права, и им приходилось возить покойников за 40-[50] верст. (...) Сенат разрешил в виде исключения приобретать в деревнях земли для кладбищ, и в еврейском журнале прокомментировали это таким образом: „Возникает новый головоломный вопрос: как быть с кладбищенским сторожем, который не может быть из покойников. Ему полагается быть живым и евреем. Разрешат ему проживать в кладбищенской сторожке или нет?”»[24]
На разгляд цэнтральных уладаў паступалі і такія мудрагелістыя пытанні, як наступныя: Ці з’яўляецца парушэннем «Часовых правіл» 1882 г. пасяленне яўрэйскай сям’і ў хаце, адна палавіна якой знаходзіцца ў рысе горада, а другая — за гэтай рысай? У якім месцы заканчваецца тэрыторыя мястэчка, план якога яшчэ не зацверджаны належным чынам? Да мудроных старых пытанняў аб мястэчках «рысы аселасці» (якім крытэрыям павінен адпавядаць населены пункт, каб заслужыць назву «мястэчка») дабавілася, такім чынам, новае пытанне аб рысе мястэчка.
«Много недоразумений вызывает употребленное выражение во втором пункте правил 3 мая 1882 г. „вне черты городов и местечек”. Города, которые даже имеют планы, а следовательно, и определенную по плану черту, с течением времени, вследствие увеличения населения, расширяются за пределы этой черты. Очевидно, что если расширенное поселение находится в ведении городского управления и городской полиции, то оно, как часть городского поселения, не должно считаться вне города и подлежать действию временных правил 3 мая 1882 г. А между тем нам известны случаи, когда администрация обязывала евреев продать приобретенные в таких местах недвижимые имущества»[25].
«„Временные правила” давали широкий простор для толкований при определении той черты, которая отделяла запретную сельскую местность. Многие строения, стоявшие в стороне от города или местечка, попадали в запретную зону, и их владельцы не могли ими воспользоваться. Известен случай, когда одна половина дома, стоявшего на краю местечка, попала на разрешаемую для жительства территорию, а другая — на запрещаемую. В еврейском журнале отметили: „Следовало бы, конечно, по всей справедливости разрешить хозяину право жительства в одной половине дома, а в другую предоставить ему право временного въезда с непродолжительными остановками, но Витебское губернское управление (...) постановило выселить его вообще из принадлежащего ему дома”. Пострадавший пожаловался в Петербург, но Сенат был завален еврейскими делами, и лишь через пять лет владелец смог вернуться в собственный дом»[26].
Часцей за ўсё падобныя пытанні, ад якіх часам залежаў дабрабыт многіх яўрэйскіх сем’яў, вырашаліся мясцовай адміністрацыяй.
Такім чынам, разглядаемыя абмежавальныя меры ўрада дапаўняліся разнастайнымі ініцыятывамі на месцах. Высяленчыя мерапрыемствы былі цесна звязаныя з барацьбой з піцейным промыслам яўрэяў. Менавіта яўрэі ў разглядаемы перыяд сталі галоўнай мішэнню рэформы ў галіне вытворчасці і продажу спіртных напояў. І цэнтральныя, і мясцовыя ўлады праяўлялі крайнюю ў гэтым «заклапочанасць», у выніку якой яўрэі аказваліся ў надзвычай цяжкім становішчы. Планы перасяленняў выклікалі поўны эканамічны хаос і людзкія пакуты.
Цікава адзначыць, што бясконцыя перасяленні, якія на мове яўрэйскіх «перадзвіжнікаў» атрымалі найменне «аселасці» (lucus a non lucendo), вельмі своеасабліва адбіліся ў свядомасці яўрэйскага насельніцтва. Высяленні ўспрымаліся не як свядомая палітыка, не як меры выхаваўчага значэння, а як стыхійная сіла накшталт ветру, агню ці вады, што дзейнічаюць парывамі. Гэтыя народныя ўяўленні знайшлі адлюстраванне ў мастацкай літаратуры.
«В бытовом очерке Яблонского „На изысканиях” наряду с несколькими типичными фигурами, попавшими автору при его железнодорожных разведках, выведен образ еврея Янкеля, который повествует о своих бедствиях из-за „оседлости”. Он проживал где-то на запретной территории. „Жил себе преотлично, никогда не знал, что значит нечего кушать (...). И вдруг — оседлость! Выскочила, как из пушки и перекинула всё верх ногами. Точно ураган разразился, ломающий и разметающий всё лежащее на пути”. Янкель констатирует, что „оседлость”, как стихийная сила, действует разрушительно и причиняет много горя тем, кого она коснётся. Он утешается однако сознанием, что силу можно заставить действовать на пользу человечества. Ведь ветер и вода вращают мельничные колёса, так отчего же и „оседлость” не взять в услужение? Янкель полагает, что „оседлость” можно было бы с пользой применить для лечения одного „тяжёлого” недуга, а именно — ожирения»[27].
Ці прывялі высяленчыя меры да поўнай канцэнтрацыі яўрэйскага насельніцтва ў гарадах і мястэчках, ці ўсе ж такі больш-менш значная яго частка здолела ўтрымацца ў сельскай мясцовасці? Адказ адназначны: ураду і мясцовым уладам не ўдалося цалкам «абез’яўрэіць» вёскі, «эвакуіраваць» іх ад яўрэяў, тым больш устараніць яўрэяў ад заняткаў піцейным промыслам. Гэта добра ілюструе статыстыка. У сярэдзіне 80-х гадоў XIX ст. (пасля вынікаў увядзення закону ад 14 мая 1874 г., па якому яўрэі маглі займацца піцейным гандлем толькі ва ўласных дамах, і «Часовых правіл» ад 3 мая 1882 г.) пункты вырабу і продажу піцей, якія ўтрымліваліся яўрэямі, складалі: у Гродзенскай губерні — 94,7%, у Магілёўскай — 93,3%, Мінскай — 91,3%, Віленскай — 89,9%, Віцебскай — 70,3%[28].
Згодна першага Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г. у сельскай мясцовасці 5-ці беларускіх губерняў пражывала: у Гродзенскай — 40 766 чал., Мінскай — 86 964, Магілёўскай — 47 037, Віцебскай — 23 603, Віленскай — 34 935. Усяго — 233 305 альбо 19,2% яўрэйскага насельніцтва, г.зн. амаль 1/5 частка. У гарадах гэтых 5 губерняў пражывала 46,2% ці болей за 2/5 усіх яўрэяў, у мястэчках — 34,3%, г.зн. прыкладна 1/3 частка[29]. Абмежавальныя законы, як бачна, не дасягнулі мэты.
Уплыў «Часовых правіл» 1882 г. на размеркаванне яўрэйскага насельніцтва быў амаль непрыкметным: у 1881 г. у сельскай мясцовасці пражывала амаль 20% усіх яўрэяў, а ў 1897 г., як паказана вышэй — 19,2%. Уздзеянне гэтага абмежавальнага закону было замаскіравана 2-ма момантамі: 1) многія мястэчкі былі пераведзены на статус сельскіх паселішчаў, што штучна павышала колькасць яўрэйскага сельскага насельніцтва; 2) эміграцыя ў большай ступені закранула яўрэйскае гарадское і местачковае насельніцтва, таму што «Часовыя правілы» паставілі яўрэйскае сельскае насельніцтва як бы ў прывілеяванае становішча, засцераглі яго ў пэўных адносінах ад канкурэнцыі астатняга яўрэйскага насельніцтва. У выніку дзеяння гэтых 2-х фактараў павінна была павялічыцца колькасць яўрэйскага сельскага насельніцтва. Калі ж гэтага не адбылося, то менавіта з-за «Часовых правіл», якія прымусілі частку яўрэйскага сельскага насельніцтва перасяліцца ў гарады і мястэчкі.
Комплекс прычын беспаспяховасці разгледжаных мер заключаецца, на наш погляд, у наступным:
Па-першае, неабходна адзначыць непаслядоўнасць і супярэчлівасць самой палітыкі ўрада у гэтай галіне.
Па-другое, мерам уладаў супрацьдзейнічалі памешчыкі. Парадокс палягае ў тым, што тыя ж памешчыкі выступалі і ў ролі ініцыятараў абмежавальных мер. Дастаткова прыгадаць даклад маршалкаў Мінскай губерні, накіраваны Паўлу І 13 ліпеня 1797 г.[30] ці пастанову гродзенскага дваранскага сходу ад 14 студзеня 1840 г. аб «выведении евреев из деревень и корчем и воспрещении им винокурения»[31]. У той жа час, у архіўных фондах сустракаецца шэраг матэрыялаў, якія сведчаць аб тым, што многія памешчыкі імкнуліся захаваць яўрэяў у сваіх маёнтках. Каб не пазбавіцца пасрэдніцкіх паслуг яўрэяў, яны пераводзілі звычайныя паселішчы ў сваіх уладаннях на ступень мястэчак і тым памнажалі іх колькасць, асабліва ў 20-х гг. ХIХ ст. Фонды губернскіх адміністрацый утрымліваюць вялікую колькасць спраў аб падобных прашэннях памешчыкаў. 16 сакавіка 1826 г. віцебскі, магілёўскі, смаленскі і калужскі генерал-губернатар дакладваў у Міністрэрства ўнутраных спраў: «Со времени высылки евреев из деревень в города и местечки поступают ко мне весьма часто представления от гражданских губернаторов Витебской и Могилёвской губерний о дозволении помещикам учреждать в имениях местечки. Хотя помещики таковым исканиям придают благовидность, якобы стараются распространить промышленность и торговлю посредством учреждения ежегодных ярмарок, но легко проникнуть в истинную цель таковых заведений — доставление евреям места жительства, за которое они предлагают весьма значительную плату»[32]. Як ні зручна было землеўладальнікам выкарыстоўваць яўрэяў для адводу вачэй ураду ад сапраўднай прычыны бедстваў сялян, яўрэі былі ім яшчэ болей патрэбныя як неабходная частка эканомікі краю. Пасля адступлення «навальніцы» памешчыкі працягвалі «ўтрымліваць у сваіх уладаннях яўрэяў, дапускаючы іх да піцейнага промыслу». Гэта вызваляла памешчыкаў ад неабходнасці асабістага кантролю за арганізацыяй вырабу і продажу алкагольных напояў, пазбаўляла іх камерцыйнай рызыкі, лішкаў збожжа і бульбы і забяспечвала пастаянны даход у наяўных грошах. У ананімнай сакрэтнай «Записке о евреях, живущих в России», пададзенай у ІІІ Аддзяленне канцылярыі Яго Імператарскай Вялікасці ў 1842 г., гаварылася аб выгадзе для памешчыкаў здаваць у арэнду корчмы, а таксама вінакурні і піваварні, млыны, сажалкі і інш. менавіта яўрэям: «Помещик получал доход за содержание корчмы и проч. гораздо значительнейший, нежели всякий другой мог дать ему, ибо еврей оборотливее прочих и образ его жизни не требует больших расходов». У гэтай «Записке...» ёсць таксама цікавыя назіранні аб тым, што замена ў некаторых месцах яўрэяў-карчмароў на іншых, прыводзіць да шэрагу «неудобств»: «в корчмах кроме водки уже ничего нельзя достать, и сам корчмарь всегда пьян, готов к драке, к шуму», «мера эта отняла всякую возможность у земских властей близко надзирать за многими помещиками западных губерний. Еврей-корчмарь был зорким бдителем, ему известно было все, что происходило в помещичьем доме (...) о брожении умов помещиков и посессоров, о свиданиях и съездах»[33].
Захавалася шмат сведчанняў аб шырокім выкарыстанні памешчыкамі пасрэдніцкіх паслуг яўрэяў. Вось некалькі прыкладаў.
С. Лашкароў: «Большая часть помещиков не только сделать что-нибудь, но, кажется, и подумать не может без еврея. Еврей у помещика в доме и в делах равный с ним, если не больший его хозяин. Помещик никогда почти дела не решит без своего еврея — поверенного; напротив, поверенный — еврей всегда покончит с вами без своего доверителя»[34].
А. Кіркор: «„Я знал одного очень умного помещика, любившего поднимать новые вопросы. Однажды в довольно большом обществе распространился он о деревенских евреях — факторах и арендаторах, доказывал, что этот обычай рисует помещиков в самом непривлекательном свете, ибо изобличает их лень, отсутствие решимости и полезной деятельности. Много говорил о вреде сваливать все свои дела на еврея и самому ничего не делать” На следующий день А.Киркор навестил этого помещика и обнаружил у него еврея. „Что у вас делает этот еврей? А вчера-то говорили? — Э, батюшка, то была теория, а в практике совсем другое, и я вам скажу откровенно, без этого Мошки я ничего не умею, да и не могу сделать”»[35].
І. Зяленскі: «Мне не раз случалось слышать, что крестьяне иногда не хотят ни за какие деньги наниматься на работы к помещику до тех пор, пока не явится какой-нибудь цицерон в лапсердаке, которому достаточно сказать несколько слов наедине с крестьянами, чтобы те отправились работать за самую умеренную цену. Такова уже сила еврейского красноречия!»[36]
Х. Хаўман (H. Haumann): «Żydzi żyli w prawdziwej ekonomicznej i społecznej symbiozie z wyższymi warstwami szlachty. Jeszcze nawet wiele lat później opowiadano: „Mój dziadek ze strony matki, który już nie siedział na ziemi, twierdził: Polski szlachcic bez Żyda jest niekompletny! Mój dziadek ze strony ojca, który jeszcze siedział na ziemi, utrzymywał: jest szlachcicem, dopóki ma się ziemię i Żyda!”»[37]
Такім чынам, пазіцыя памешчыкаў у пытанні «супрацоўніцтва» з яўрэямі не была адназначнай. Тое, атрымае які-небудзь яўрэй арэнду ці не, залежала «ад часу, абставін і месца», як сфармуляваў у 1769 г. адзін з землеўладальнікаў[38]. Аднак большасць памешчыкаў ахвотна карысталіся пасрэдніцкімі паслугамі яўрэяў. Сітуацыя не змянілася і пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай у склад Расійскай імперыі, таму што пры іншых палітычных умовах заставаліся нязменнымі сацыяльна-эканамічныя фактары.
У якасці трэцяй прычыны беспаспяховасці барацьбы ўладаў з піцейным промыслам і пражываннем яўрэяў у вёсках адзначым добра вядомыя і шырока распаўсюджаныя факты хабарніцтва чыноўнікаў. І. Бікерман адзначаў: «Тут мы имеем дело с системой, точно придуманной для того, чтобы плодить подкуп и вымогательство. (...) Одной из сил, поддерживающих еврейское бесправие были те многочисленные агенты власти, которым такое положение доставляло исключительные выгоды»[39]. У рапарце саветніка Гродзенскага губернскага праўлення Лазоўскага, накіраванага ў 1851 г. гродзенскаму губернатару Ховену, гаварылася, што «винная продажа никогда не выходила из рук евреев по деревням как Гродненской губернии, так и прочих губерний черты оседлости, и это неизбежно, в особенности если со стороны местных полицейских властей допущена бездеятельность или еще хуже потворство»[40].
Але самая галоўная, на наш погляд, прычына беспаспяховасці разглядаемых мераў заключалася ў адсутнасці сродкаў на перасяленні як у саміх яўрэяў, так і ва ўрада, і немагчымасці для яўрэяў, пераселеных з сёлаў і вёсак, знайсці сродкі для існавання ў гарадах і мястэчках. Гэтую праблему М. Мыш называў «страўнікавым» пытаннем і сцвярджаў, што «страўнікавае» пытанне само па сабе здольнае паралізаваць дзеянне ўсялякага абмежавальнага закону[41]. Так змагаліся жыццё і закон. Жыццё ператварала закон, які супярэчыў яго патрэбнасцям, у фікцыю.
У выніку высяленчых мерапрыемстваў уладаў удзельная вага яўрэяў сярод жыхароў гарадоў і мястэчак на працягу ХІХ ст. паступова павялічвалася, што пацвярджае як афіцыйная статыстыка, так і матэрыялы прыватнага ўліку (інвентары). Па падліках Я. Анішчанкі, у апошняй чвэрці XVIII ст. ва ўсходнебеларускіх губернях доля яўрэяў сярод жыхароў гарадоў і мястэчак даходзіла да 30%. У мястэчках Магілёўскай губерні, напрыклад, было каля 16 тысяч яўрэяў абодвух полаў ці 31% местачковых жыхароў[42]. У 1833 г. у мястэчках Магілёўскай губерні налічвалася ўжо 35 191 яўрэяў-мужчын, што складала каля 62% местачковых жыхароў[43]. Больш-менш параўнальныя даныя па мястэчках Мінскай губерні адлюстроўваюць этнаканфесійны склад «гарадскіх саслоўяў» (купцоў і мяшчан). На рубяжы XVIII-ХІХ ст. у 123 мястэчках Мінскай губерні налічвалася 24 637 купцоў і мяшчан абодвух полаў, з іх 16 642 яўрэі ці 67,5%[44]. У 1857 г. у 113 мястэчках і 2 заштатных гарадах Мінскай губерні было 69 551 чалавек «гарадскіх саслоўяў», з іх 58 165 яўрэяў ці 83,6%[45]. У мястэчках Гродзенскай губерні ў 1829 г. хрысціянскіх двароў налічвалася 4 345 (ці 54%), іудзейскіх — 3 700 (ці 46%), а колькасць душ абодвух полаў складала: хрысціян — 22 291 (46,7%), іудзеяў — 25 431 (53,3%)[46]. У мястэчках Лепельскага, Суражскага, Полацкага, Дрысенскага ўездаў Віцебскай губерні ў 1838 г. налічвалася 8 017 яўрэяў: 173 купцы і 7 844 мяшчан, што складала 51,2% ад усёй колькасці местачковых жыхароў пералічаных уездаў[47]. Па падліках Паўла Церашковіча, у сярэдзіне ХІХ ст. у мястэчках Беларусі яўрэі складалі 78,6%, а ў гарадах — прыблізна 45%[48]. Даныя перапісу 1897 г. аб удзельнай вазе яўрэяў сярод жыхароў гарадоў і мястэчак наступныя: Гродзенская губерня — 58,3% і 58,5% адпаведна; Мінская — 59,4% і 59,5%; Магілёўская — 52,6% і 57,2%; Віцебская — 52,7% і 66,3%; Віленская — 44,1% і 57,3%. У сярэднім удзельная вага яўрэяў сярод гарадскога насельніцтва гэтых губерняў складала 41,5%, сярод местачковага — 59,8%, сярод сельскага — 3,5%[49].
Тэндэнцыю павялічвання ўдзельнай вагі яўрэяў сярод насельніцтва мястэчак адлюстроўваюць і даныя інвентароў прыватнаўласніцкіх маёнткаў. Пакажам гэта на прыкладзе мястэчка Любча Наваградскага ўезда.
Табліца 1. Эвалюцыя этнаканфесійнай структуры насельніцтва Любчы
Крыніцы: AGAD, AR, dz. XXV, sygn. 2103-2125.
Наступствам урадавых мераў па высяленню яўрэяў з сельскай мясцовасці з’явілася ненатуральная канцэнтрацыя яўрэяў у гарадах і мястэчках. Аб жудаснай скучанасці местачковага насельніцтва сведчаць шматлікія скаргі і прашэнні, што захаваліся ў архіўных фондах. Так, яўрэі мястэчка Талачын у 1825 г. характарызавалі свае становішча наступным чынам: «От большого стеснения в одном доме по два и более семейств крайнею бедностию наказаны так, что и дневного пропитания иметь не можем». У гэтым жа годзе яўрэі мястэчка Шклоў у прашэнні на імя імператара адзначалі: «Стеснение по городам и местечкам от переселения из деревень евреев, близкое к истреблению нас, дает нам смелость (...) просить себе спасения от предстоящей гибели еврейскому народу в белорусских губерниях»50. Канцэнтрацыя яўрэйскага насельніцтва ў мястэчках узмацняла агульную беднасць местачковых жыхароў і паскарала працэс паўперызацыі мяшчанства. У выніку падрываўся эканамічны патэнцыял мястэчак, які назапашваўся стагоддзямі.
Цесната фізічная і сацыяльная прысутнічалі амаль у кожным мястэчку. Густое павуцінне сацыяльнага і этнаканфесійнага поля пераўтварала мястэчка ў зону жудаснага чалавечага напружання. Ішла штодзённая барацьба за існаванне, за пошук сродкаў для жыцця: «Экономика еврейских местечек была практической головоломкой, чем-то эфемерным и даже неправдоподобным. Еврейский бедняк высасывал себе пропитание из собственного пальца, и то, что ему попадало в желудок было поистине скудно. Мелкая торговля почти без покупателей, вместо покупателей одни конкуренты. И такое же мелкое и даже ненужное совсем ремесло без всяких клиентов»[51]. Агульнай асаблівасцю амаль усіх мястэчак і ўсіх местачковых яўрэйскіх абшчын была беднасць, часам даходзячая да галечы. Па меркаванню І. Зяленскага, з 10 яўрэйскіх сем’яў, што жылі рамяством, 8 «погружены в самую ужасающую нищету»[52]. Публіцыст Н. Астанковіч пасля паездкі па Магілёўскай губерні ў 1902 г. дзяліўся сваімі назіраннямі: «Торгуют евреи с раннего утра и до глубокой ночи, в особенности летом. Начинают запирать лавки в 11-12 часов, некоторые даже в час ночи. Вообще они народ крайне подвижный, мало спят, замечательно мало едят и постоянно находятся в движении (...). Здесь много еврейской бедноты, такой, что, когда посмотришь, где и как живут, то с непривычки приходишь в ужас»[53].
Аб цяжкім эканамічным становішчы гарадскога насельніцтва, аб жудаснай галечы мястэчак і гарадоў мяжы аселасці красамоўна гавораць матэрыялы часопіса «Восход»:
«Мы имеем дело с ненормальным экономическим явлением — рост городского населения в черте оседлости не шёл органически, не вызывался успехами хозяйственного развития края, и в настоящее время оказалось полное несоответствие: население, призванное к промышленной и торговой деятельности, слишком многочисленно — условия промышленного и торгового оборота неблагоприятны, рук и ртов слишком много — дела и заработков слишком мало. (...) Евреи заполнили все сферы труда и вызвали крайнее несоответствие между спросом и предложением. (...) В местечках Могилёвской губернии бывали случаи, когда бедняки собирались толпами, прерывали богослужение в синагогах, окружали дома состоятельных единоверцев и настойчиво взывали о помощи»[54].
«Та же горькая бедность, те же переполненные „лишними” ртами и руками местечки, регулярно из года в год выгорающие до тла, и та же напряжённая до крайностей борьба за существование. (...) Пожарные бедствия достигли прошлым летом необычайных размеров. Большие и людные города (Брест) и целая масса мелких местечек (Кобрин, Ружаны, Невель и др.) сделались жертвою огня. (...) Они наглядно показали, в какой бедности и скученности живёт еврейская масса, и что представляют собой эти кучки жалких лачуг, составляющих еврейские местечки. Но не забудутся ли скоро эти факты? Увы! Свирепствовавшая так долго в западном крае холера должна была, казалось, в достаточной мере раскрыть глаза на невозможные условия быта „гнилых местечек” западного края и на необходимость предпринять серьёзные меры для улучшения их санитарных и экономических условий. Между тем (...) всё в этих богоспасаемых местечках обстоит по-старому»[55].
У выніку гвалтоўнага высялення яўрэяў з вёсак у гарады і мястэчкі адбываецца пераарыентацыя іх эканамічнай дзейнасці, трансфармацыя прафесійнай структуры. Калі раней асноўным спосабам заробку з’яўлялася эксплуатацыя даходных крыніц памешчыцкай гаспадаркі і звязаны з ёй пасрэдніцкі гандаль, то ў першым дзесяцігоддзі ХІХ ст. асноўны акцэнт эканамічнага жыцця яўрэяў пераносіцца ў мястэчкі і гарады. Важнасць гандлёва-прамысловай дзейнасці для іх значна ўзрасла, а таму яўрэйскія гандляры і прамыслоўцы рабілі ўсё, каб манапалізаваць яе. Прыярытэтнымі заняткамі яўрэяў былі гандаль, асабліва дробны, вінакурэнне, карчмарства, прамысловая (рамесная і мануфактурная) вытворчасць. Прафесійная структура яўрэйскай супольнасці на працягу першай паловы XIX ст. змянялася ў бок узрастання заняткаў, звязаных з вытворчасцю. Жорсткая канкурэнцыя стымулявала, з аднаго боку, высокі прафесіяналізм яўрэяў у шэрагу рамёстваў, а з другога — паралельнае валоданне некалькімі спецыяльнасцямі (з яўрэйскага фальклору: «Лепшы кравец сярод шаўцоў — гэта пекар Іосіф»).
Яўрэі, такім чынам, занялі манапольнае становішча ў «неземляробчым» прадпрымальніцтве. В. Антановіч адзначаў: «В небольших местечках евреи являются единственными купцами, лавочниками, ремесленниками и Бог весть еще чем»[56]. Неяўрэйскае насельніцтва гарадскіх паселішчаў страчвала свае былыя пазіцыі ў гандлёва-прамысловай дзейнасці. Часам узнікалі канфлікты на эканамічнай глебе паміж прадстаўнікамі яўрэйскага і «хрысціянскага» сектараў прадпрымальніцтва. Напрыклад, такі канфлікт меў месца сярод ткачоў мястэчка Мір у сярэдзіне 20-х г. ХІХ ст.[57]
Палітыка расійскіх уладаў па высяленню яўрэяў з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі мела значныя негатыўныя наступствы для нацыятворчых працэсаў сярод беларусаў. Урбанізацыя, якая ўкшталтавала сучасныя нацыі і сучасныя нацыянальныя дзяржавы, на беларускіх землях ва ўмовах Расійскай імперыі абышла бокам беларусаў. Беларусы ператвараліся ў няпоўнаскладовую сялянскую нацыю з характэрнай неурбанізаванай ці недаўрбанізаванай ментальнасцю. Феномен небеларускасці гарадоў Беларусі зафіксаваў перапіс 1897 г. Беларусаў у гарадах пражывала каля 109 тысяч ці крыху болей за 2%. Па сваім складзе гарады Беларусі былі яўрэйска-рускімі. Удзельная вага беларусаў сярод гараджанаў складала 17%[58]. Беларусы запаўнялі сферу найму і гарадскога земляробства, у сферу ж кіравання і гандлёва-прамысловай дзейнасці амаль не ўваходзілі. Можна цалкам пагадзіцца з высновай Захара Шыбекі аб тым, што далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі мела шэраг адмоўных вынікаў, але можа самым трагічным было запавольванне і дэфармацыя ўрбаністычнага працэсу, які забяспечваў фармаванне поўнаскладовай беларускай нацыі.
Неабходна звярнуць увагу і на тое, што расійскія меры, што прывялі да канцэнтрацыі яўрэяў у гарадах і мястэчках, садзейнічалі кансервацыі традыцыйнай яўрэйскай культуры і ўкладу жыцця. Мястэчка для яўрэяў адыграла такую ж ролю ў захаванні традыцыйнай культуры, як вёска для беларусаў. У яўрэйскім местачковым асяроддзі яскрава выявіліся і старанна захоўваліся артадаксальны ўклад жыцця, рэлігійная сістэма адукацыі, векавыя традыцыі і каштоўнасці. Мястэчка стала для яўрэяў уласным «асяроддзем пражывання». Паступова фармавалася ўяўленне аб мястэчку (на ідыш — «штэтл») як малой яўрэйскай радзіме, «Ізраілі ў выгнанні». Мястэчка, такім чынам, пераўтварылася ў асяродак яўрэйскай гісторыі рэгіёна, культурнай творчасці беларускага яўрэйства.
Streszczenie
Przesiedlenia Żydów ze wsi białoruskich do miast i miasteczek na przełomie XVIII i XIX wieku było spowodowane systemem dystrybucji napojów spirytusowych powstałym w okresie Rzeczypospolitej. Większość szlachty i magnatów polskich w związku z trudnościami związanymi ze zbytem zboża przerabiało go na wódkę, którą następnie chłopi mieli wykupić w ramach obowiązku pańszczyźnianego; wódką płacono za dodatkowe prace, wódkę szeroko rozdawano na kredyt. System, który degradował środowisko wiejskie, funkcjonował za pośrednictwem Żydów. Władze carskie wyszły z założenia, że ukrócenie procederu rozpijania chrześcijańskich chłopów będzie możliwe poprzez wysiedlenie Żydów do miast i miasteczek. Proces wypychania ludności żydowskiej ze wsi białoruskiej, który rozpoczął się u schyłku XVIII wieku trwał ponad sto lat i związany był, zwłaszcza w drugiej połowie XIX wieku, z antysemicką polityką władz carskich prowadzoną w skali całego imperium rosyjskiego.