БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

BIAŁORUSKIE ZESZYTY HISTORYCZNE НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 Беларускі Гістарычны Зборнік - Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 24

Беларуская ідэнтычнасць у ХІХ ст.

Сяргей Токць
(Гародня)

Паняцце „ідэнтычнасць” прыйшло ў сацыяльныя навукі і грамадскі дыскурс у ЗША ў 1960-я гады. Па цэламу шэрагу прычын яно атрымала шырокі рэзананс і хутка распаўсюдзілася праз межы краін і навуковых дысцыплін. Што маюць на ўвазе навукоўцы, калі гавораць пра „ідэнтычнасць”? Гэта залежыць ад кантэксту і тэарэтычнай традыцыі, паколькі дадзенае паняцце надзвычай шматзначнае1. Зразуметая як калектыўная з’ява, „ідэнтычнасць” абазначае фундаментальнае сходства паміж членамі групы. Гэтае сходства можа ўспрымацца як аб’ектыўна, так і суб’ектыўна. Лічыцца, што яно павінна выяўляць сябе ў салідарнасці, агульных дыспазіцыях, калектыўных дзеяннях. Такі спосаб выкарыстання паняцця „ідэнтычнасць” найчасцей ужываецца ў літаратуры, прысвечанай сацыяльным рухам, гендэру, расе, этнічнасці і нацыяналізму. У апошнія гады некаторыя даследчыкі аддаюць перавагу тэрміну „ідэнтыфікацыя”, імкнучыся тым самым падкрэсліць плыннасць і няўстойлівасць групавой і асабовай ідэнтычнасці ў розных кантэкстах2. Пад самаідэнтыфікацыяй прынята разумець атаясамленне асобы з пэўнай групай, з яе характэрнымі рысамі і асаблівасцямі. Гэтае паняцце вельмі блізкае, альбо нават узаемазамяняльнае з тэрмінамі самасвядомасць і саматоеснасць.

У дадзеным артыкуле намі зроблена спроба прааналізаваць развіццё беларускай ідэнтычнасці ў ХІХ ст. Што мы разумеем пад тэрмінам беларуская ідэнтычнасць адносна гэтага гістарычнага перыяду? Спрошчана кажучы, гэта каго і паводле якіх крытэрыяў сучаснікі далучалі да такой супольнасці, як беларусы, і хто сам называў і лічыў сябе беларусам. Як нам уяўляецца, дадзеная праблема ў беларускай навуковай літаратуры на сённяшні дзень яшчэ дастаткова моцна заблытаная, насычаная эмацыйнымі ацэнкамі, а часта проста міфалагізаваная.

У першай палове ХІХ ст. Беларуссю сучаснікі называлі абшар Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Гэтакая лакалізацыя ў значнай ступені была утворам палітыкі ўладаў Расійскай Імперыі. Дзве азначаныя губерні, значная частка тэрыторыі якіх увайшла ў склад імперыі яшчэ пасля першага падзелу 1772 г., афіцыйна называліся Беларускімі. Многія прававыя і адміністрацыйныя нормы тут адрозніваліся як ад суседніх расійскіх ці вялікарускіх губерняў, так і ад Літоўскіх (так афіцыйна называлі на пачатку ХІХ ст. Віленскую і Гродзенскую губерні). Апроч гэтага існавалі яшчэ Беларускія уніяцкая і праваслаўная епархіі, Беларуская навучальная акруга, таксама часта называлі Беларускім генерал-губернатарства з цэнтрам у Віцебску, да якога належалі Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Таму тэрмін Беларусь і вытворныя ад яго прыметнікі сустракаюцца ў гістарычных крыніцах таго перыяду даволі часта. Напрыклад, у фармулярных паслужных спісках чыноўнікаў у графе „паходжанне” нярэдка пісалі „з беларускай шляхты”, што датычыла менавіта ўраджэнцаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў.

Назва Беларусь з цягам часу пачала ўсё часцей з’яўляцца і ў навуковай літаратуры. У 1817 г. у Вільні паказалася першая навуковая публікацыя, прысвечаная беларускай народнай культуры. Гэта быў артыкул на польскай мове Марыі Чарноцкай „Zabytki mitologii słоwiаńskiej w zwyczajach wiejskiego ludu na Białej Rusi dochowane (gub. Mohylewska)”3. У 1822 г. К. Ф. Калайдовіч надрукаваў у „Трудах общества любителей российской словесности” артыкул „О белорусском наречии”, у якім адзначаў, што беларуская мова заслугоўвае ўвагі філолагаў, паколькі адрозніваецца ад агульнапрынятай у Расіі4. У польскамоўных статыстычных выданнях першай паловы ХІХ ст. сялянскае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі акрэслівалася паводле этнічнай прыналежнасці як „русінскае”. У кнізе Станіслава Плятэра чытаем: „Język ruski, który za dialekt polskiego uważać można, dawniej był xięgowym językiem, ponieważ niektóre dzieła historyczne i teologiczne, a nawet pierwsze wydanie Statutu litewskiego w tym się okazały języku. Dziś jednak (...) nic w tym ruskim języku nie wychodzi”5. Плятэр таксама адзначаў, што мова сялян „Białoruskich, Mińskich i Grodzieńskich do Polskiej zbliża”6. Такім чынам, „беларускімі” аўтар называў зноў жа сялян Віцебшчыны і Магілёўшчыны. У 1838 г. у Парыжы было выдадзена статыстычнае даследаванне Анджэя Славачынскага „Polska w kształcie Dykcyonariusza historyczno-statystyczno-jeograficznego opisana przez Jędrzeja Słowaczyńskiego”. Аўтар сярод іншых славянскіх народаў вылучаў „русінаў”: „Ród słowiański, najliczniejszy jest w rodzinie ruskiej, która dzieli się na trzy gałęzie, na gałąź białoruską i czarnoruską, na ukraińską, podolską i wołyńską, i na czarnoruską czyli halicką. Dwie pierwsze i ostatnia najbardziej się zbliżają do Polaków”7. Такім чынам, сялянскае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі Славачынскі называў „беларусамі” і „чарнарусамі”.

У дзяржаўнай статыстыцы Расійскай Імперыі на пачатку XIX ст. на этнічныя асаблівасці насельніцтва ўвага па сутнасці не звярталася. К. Ф. Герман у кнізе „Статистические исследования относительно Российской Империи” (Санкт-Петербург 1819, ч. 1, О народонаселении) адзначаў: „Правительство русское считает народы за детей, живущих под одними законами, но никогда не прыказывало делать исчисления по народам и даже старалось по возможности истребить народные различия”8. Піянерам этнічнай статыстыкі ў Расійскай Імперыі можна лічыць выдатнага навукоўца Пятра Кепена. У 1827 г. ён выдаў працу „О происхождении, языке и литературе литовских народов”, у якой вызначыў межы рассялення літоўцаў і латышоў, а значыцца і паўночныя межы беларускай этнічнай тэрыторыі9. Гэтае даследаванне П. Кепена паслужыла замацаванню ў расійскай навуковай літаратуры этнічна-моўнага разумення тэрміну „літоўцы”. Магчыма, што менавіта Кепен падзяліўся статыстычнымі данымі з вядомым славістам Паўлам Шафарыкам, які ў 1842 г. у сваім даследаванні „Славянскі народапіс” упершыню ў гісторыі акрэсліў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы і падаў лічбы пра агульную колькасць яе носьбітаў. Беларускую мову Шафарык называў гаворкай агульнарускай мовы. Абшар яе распаўсюджання, паводле славацкага даследчыка, цягнуўся з усходу на захад ад Пскоўскай губерні да Беластоцкай вобласці, ахопліваючы цалкам Магілёўскую і Мінскую губерні, большую частку Віцебскай і Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, а таксама меншую частку Віленскай губерні10. Шафарык налічваў 2 726 000 беларусаў, з іх 2 376 000 праваслаўных і 350 000 каталікоў. Ён таксама вылучаў „уласна беларускую гаворку” і „літоўска-рускую”. Апошняя была пашырана ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях11. Шафарык згадваў пра выданне каталіцкага катэхізісу на беларускай мове, пра „Энеіду навыварат” і пра беларускамоўныя творы Аляксандра Рыпінскага. Падзеі паўстання 1831 г. абудзілі ў асяроддзі расійскіх элітаў цікавасць да праблемы этнічнай прыналежнасці насельніцтва Заходніх губерняў (так афіцыйна называліся ў Расійскай Імперыі беларуска-літоўскія і правабярэжныя ўкраінскія губерні, абшар якіх раней уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай), у тым ліку і Беларускіх, паколькі гэтая праблема набывала ўсё больш выразную палітычную афарбоўку. Магілёўскі губернатар Міхаіл Мураўёў у сваёй запісцы ў Санкт-Пецярбург у 1830 г. так сфармуляваў уласнае бачанне этнічнага аблічча беларускага краю: „Большинство населения Белоруссии было коренное русское, кроме помещиков, которые суть пришельцы и число коих весьма ограничено”12. Сыходзячы з гэтага, Мураўёў прапанаваў разгорнутую праграму „обрусения” Беларусі. Асобныя яе элементы ён спрабаваў рэалізаваць, ужо будучы прызначаным на пасаду гродзенскага губернатара. У 1834 г. Мураўёў пісаў з Гродна літоўскаму уніяцкаму епіскапу Сямашку з нагоды адкрыцця духоўнай семінарыі ў Жыровічах, што гэта „первый опыт возрождения в стране сей, издревле Русской, настоящей отечественной народности (...) настоящих понятий о истории церкви в сем крае”13.

У 1830-х гадах было пераведзена з польскай на расійскую мову навучанне ў школах Заходняга краю, скасоўваліся ўсе асаблівасці ў судовай сістэме і саслоўным кіраванні, якія яшчэ захаваліся з часоў Рэчы Паспалітай. Гэтыя мерапрыемствы распрацоўваліся так званым Заходнім камітэтам — спецыяльна створанай урадавай установай. Ідэалагічным абгрунтаваннем уніфікацыйнай палітыкі з’яўляўся тэзіс пра спрадвечна рускі характар гэтых зямель. Указ Мікалая ІІ аб канчатковым скасаванні дзеяння Літоўскага статута ў 1840 г. утрымліваў такія радкі: „Мы признали за благо распространить вполне силу и действие Российских законов на сие издревле русские по происхождению, правам и навыкам их жителей области”14.

Разам з тым публікацыі пра Беларусь усё часцей пачынаюць трапляць у расійскі сталічны друк. Публіцыстычны нарыс „Путевые заметки на поездке из Дерпта в Белоруссию и обратно весною 1835 г.” апублікаваў у часопісе „Северная пчела” вядомы літаратар беларускага паходжання Фадзей Булгарын. Ён такім чынам лакалізаваў абшар Беларусі: „Между Курляндией, Лифляндией, губерниями Псковской, Смоленской, Орловской, Черниговской и Минской лежит страна, называющаяся издревле у русских Белою Россией, или Белоруссией, а у поляков Русью”.15 Аўтар з захапленнем апісвае прыроду гэтага краю. Зусім інакш аднак выглядаюць людзі: „Русский мужик дюж, силен и промышленен, а белорус мал, тощ и сонлив. Даст Бог, и белорусы переродятся! Предки их, кривичи, северяне, радимичи, дряговичи, полочане, были славные ребята, добрые и храбрые славянские племена, составленные из крепких, сильных людей. Они приобрели знаменитость в истории. До нынешнего болезненного состояния довели белорусов два зловредные ветра: одни, дувший с берегов Вислы, а другой, повевающий с берегов Иордана. Но теперь все идет у нас быстрыми шагами к лучшему, благодаря Богу и царю, авось либо укрепятся и наши белорусы”16. З тэксту „заметок” вынікае, што пад „беларусамі” аўтар разумее найперш сялян. Але іхняя мова і іншыя этнічныя асаблівасці яго мала цікавяць. Надыходзячы росквіт Беларусі Булгарын звязвае з пашырэннем адукацыі, трэба думаць, адукацыі на расійскай мове.

Беларускае сялянства, яго мова і культура таксама ў 1830-я гады выклікаюць куды большую зацікаўленасць, чым раней, і ў асяроддзі мясцовай польскамоўнай інтэлігенцыі. Гэта было ў значнай ступені вынікам пашырэння рамантызму з яго культам даўніны і фальклору. Але, напэўна, уплывала і сітуацыя ў Заходнім краі пасля паражэння паўстання. У 1835 г віленская рыма-каталіцкая дыяцэзія выдала невялікі катэхізіс „Krótkie zebranie nauki chrześcijańskiej dla wieśniaków mówiących językiem polsko-ruskim wyznania rzymsko-katolickiego”. Гэта было першае ў ХІХ ст. друкаванае выданне на беларускай мове, хаця такая назва для мовы катэхізісу самімі аўтарамі і не выкарыстоўвалася. Цікава, што неўзабаве ў „Журнале Министерства народного просвещения” (1835, ч. VIII) з’явіўся допіс, аўтар якога сцвярджаў, што больш правільна было б назваць мову віленскага катэхізісу беларускай. А праз некалькі дзён гэты допіс у перакладзе на польскую мову змясціў „Tygodnik Petersburski”. На думку Міколы Хаўстовіча, аўтарам допісу хутчэй за ўсё быў Ігнат Даніловіч, які ў той час працаваў у камісіі па падрыхтоўцы спецыяльнага збору законаў для Заходніх губерняў17. Хто падрыхтаваў да друку катэхізіс? Чаму менавіта ў 1835 г. каталіцкае духавенства пастанавіла выдаць такую кнігу? Пра гэта навукоўцам, на жаль, амаль нічога невядома. Магчыма, што гэта была рэакцыя на нарастаючую хвалю ўрадавай палітыкі русіфікацыі і масіраваную падрыхтоўку ўладамі ліквідацыі уніяцкай царквы з далучэннем сялян-уніятаў да праваслаўя.

У 1838 г. пачынае друкаваць свае зборнікі сялянскіх песень былы філамат Ян Чачот. Ужо ў віленскім студэнцкім асяроддзі ён вылучаўся замілаваннем да сялянскай культуры і мовы. Адна з галоўных ідэй літаратурнай і навуковай творчасці Чачота — паяднанне селяніна і шляхціча: „Żeśmy wspólnej macierzy dzieci”. Чацвёрты том сялянскіх песень, выдадзены ў 1844 г., меў наступную назву: „Piosnki wieśniacze znad Niemna i Dźwiny z dołączeniem pierwotwornych w mowie sławiano-krewickiej”. Аўтар адрасаваў іх „Dobroczynnym Panom i Rządcom ich majętności, troskliwym o dobry byt włościan”. Чачот ставіў у заслугу сялянам захаванне мовы і культуры продкаў: „Poezja zwana dziś gminną była przed wieki wszystkim przodkom naszym wspólna: pańska, książęca, słowem narodowa; (...) włościanom naszym winniśmy dochowanie obrzędów starożytnych i pieśni. Im i za to wdzięczność od nas należy”18. У апошнім шостым зборніку, выдадзеным у 1846 г., аўтар заклікаў прадстаўнікоў шляхецкай інтэлігенцыі вывучаць сялянскую мову, якую называў „славяна-крывіцкай”, ствараць яе слоўнікі і граматыкі: „Крывіцкае племя, якое налічвае некалькі мільёнаў насельніцтва, не мае нічога болей, апрача катэхізісу, выдадзенага нядаўна ў Віленскай епархіяльнай друкарні, якога бачыць мне аднак не здарылася. Менавіта цяпер пара адплаціць за гэта занядбанне мінулых вякоў і ўзяцца за ўкладанне граматыкі і слоўніка крывіцкага дыялекту (...) бо хоць бы хацелі калі вучыць сялян іншаму дыялекту, яны не зразумеюць яго дастаткова, не маючы тэрмінаў гэтага іншага, выкладзеных на сваім уласным дыялекце. Цудоўная гэта была б работа для сельскіх ксяндзоў і памеснай шляхты, што мае хоць якую адукацыю”19. Такім чынам, Чачот бачыць практычную карысць у вывучэнні сялянскай мовы, якая можа быць выкарыстана і ў навучанні сялян „іншаму дыялекту”. Пры гэтым ён, бадай што першы ў друку, выказаў меркаванне аб магчымай літаратурнай будучыні гэтай мовы, хаця і вельмі песімыстычнае: „Калі мы рады бачыць рэшткі кельцкай або герульскай мовы, што засталіся ў дакументах, можа, калі-небудзь будзе абуджаць такую ж і непустую цікавасць помнік крывіцкага дыялекту, які, трэба сумнявацца, каб сам стаў пісьмовым і развіваўся самастойна”20. Такім чынам, Чачот называе беларускую мову „крывіцкай”, а беларусаў — „крывіцкім племенем”. На думку Алега Латышонка, гэтая традыцыя была заклададзена ў польскай гістарыяграфіі таго часу Адамам Нарушэвічам, ураджэнцам Пінскага павета. Ён склаў гістарычную мапу, паводле якой усю практычна тэрыторыю сучаснай Беларусі насялялі ў старажытнасці менавіта крывічы21. Паводле самаідэнтыфікацыі Ян Чачот несумненна быў „літвінам” — патрыётам Вялікага Княства Літоўскага. Для яго былі па сутнасці аднолькава блізкімі і роднымі і беларуская, і літоўская народныя культуры, якія з’яўляліся складовымі элементамі агульнай літвінскай культурнай традыцыі. А гэтая апошняя ў сваю чаргу ўваходзіла, як складовы элемент, у агульнапольскую нацыянальную традыцыю. Польшча — Рэч Паспалітая — была для Чачота ідэалагічнай айчынай (тэрмін польскага сацыёлага Станіслава Асоўскага22).

Самым жа вядомым „літвінам” стаў славуты паэт Адам Міцкевіч. Тэрмін Беларусь яму быў вядомы. Але беларускія і ўкраінскія землі Міцкевіч не лічыў асобным суб’ектам гісторыі, а хутчэй полем бітвы паміж Усходам і Захадам. Свой погляд на мінулае ўсходніх абшараў былой Рэчы Паспалітай паэт выказаў у студзені 1841 г. у сваіх лекцыях польскай літаратуры ў Парыжы: „Ten kraj rdzennie słowiański nie ma swojej nazwy, bo nie stanowi (odrębnego) państwa, ale nachyla się to do systemu lechickiego, to pod berło ruskie. Ziemіе te zostały podbite przez Rurykowiczów i od tego podboju noszą nazwę ziem ruskich. Litwini zachowali im miano przypominające dawny podbój, a Polacy, położywszy na nich swe piętno, odróżniają w swym języku ziemie ruskie оd państwa Rosji. (...) Ta wielka kraina była widownią walk między Polską a Rusią. Na tym obszarze ścierały się dwie religie, katolicka i prawosławna. Rzeczpospolita szlachecka Polaków i sistemat samowładztwa Rosji toczyły tutaj zawzięte boje”23. У адным са сваіх лекцыйных выкладаў у студзені 1842 г. Міцкевіч разважаў пра беларускую мову: „Narzeczem Białej Rusi, nazywanym ruskim lub litewsko-ruskim, mówi (...) mniej więcej 10 milionów; jest to narzecze najbogatsze i najczystsze, było ono niegdyś uprawne: za czasów odrębności Litwy wielcy książęta posługiwali się nim w korespondencji dyplomatycznej”24. У 1847 г. у размове з Аляксандрм Ходзькам Міцкевіч назваў мову русінаў „guberni pińskiej, a po części mińskiej i grodzieńskiej” самай гарманічнай і найменш скажонай з усіх славянскіх дыялектаў, але пры гэтым паўтарыў тэзу пра іх беднасць і забітасць: „Na ziemi przeszli całą historię w okropnej nędzy i ucisku. Nawet ziemia, na której mieszkają, uboga, sucha, bezpłodna, piaski albo bagna”25. Праўда, у дадзеным выпадку Міцкевіч меў на ўвазе хутчэй за ўсё жыхароў Палесся, а не беларусаў увогуле.

Літвінская ідэнтычнасць шляхты Беларуска-Літоўскага краю найчасцей была складовым элементам польскай нацыянальнай ідэнтычнасці. Агульнапольскі патрыятызм выхоўваўся ў школах славутай Віленскай навучальнай акругі, а найперш у выкладанні літаратуры і гісторыі. Напрыклад, сярод экзаменацыйных пытанняў па літаратуры ў базыліянскіх школах за 1822 г. былі наступныя: У якім стагоддзі пачалася гісторыя Польшчы? Як хрысціянства паўплывала на развіццё асветы ў Польшчы? Калі прыйшлі да Польшчы езуіты, піяры? На якія перыяды можна падзяліць гісторыю Польшчы?26 Разумеючы небяспеку для імперыі ў такой ідэалагічнай скіраванасці навучання расійскі ўрад пастанавіў у 1825 г., каб абавязковым прадметам у сярэдніх школах Беларусі стала гісторыя Расіі, выкладаная таксама абавязкова па-расійску27. Свядомы разрыў з агульнапольскай самаідэнтыфікацыяй здараўся ў шляхецкім каталіцкім асяроддзі Літвы і Беларусі ў той час вельмі рэдка. У якасці найбольш яркага прыкладу можна прывесці Ігната Кулакоўскага, гісторыка-аматара і краязнаўца, які знаходзіўся на дзяржаўнай службе ў розных установах Гродзенскай губерні. Кулакоўскі скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта, друкаваў у розных выданнях вершы на польскай мове. Але ён быў цалкам лаяльным да імперыі чыноўнікам, паводле асабістага даручэння губернатара Міхаіла Мураўёва склаў гістарычны нарыс пра праваслаўныя храмы ў Гродне. У 1834 г. Кулакоўскі даслаў на імя міністра народнай асветы грунтоўную запіску, дзе прапанаваў увесці ў навучальныя курсы мясцовых дзяржаўных устаноў „ясное, систематическое изложение (...) истории Западных губерний под исключительным названием истории Края”, паколькі „события, относящиеся к Западным губерниям, обыкновенно или совершенно поглощены историею поляков или едва упомянуты в истории России, а потому доселе составляют в наших училищах науку, слабо занимающую юношество”28. Апроч таго Кулакоўскі таксама выступаў за „тщательное изучение наречий”, бо „простонародный язык — это граница, природою начертанная между народами”. У сваёй запісцы Кулакоўскі выкладае ўласную канцэпцыю гісторыі свайго „краю”, але ніякай асобнай назвы яго ён аднак не ўжывае. Карэнных жыхароў Заходніх губерняў Кулакоўскі называў у запісцы „славяна-русамі” і „рускімі”. Незразумела, ці адрозніваў ён ў сваёй гістарычнай канцэпцыі беларусаў і ўкраінцаў.

У 1840 г. былы паўстанец, ураджэнец Віцебшчыны Александр Рыпінскі выдаў у Парыжы кнігу „Białoruś. Kilka słów o poezji prostego ludu tej naszej polskiej prowincji, o jego muzyce, śpiewie, tańcach”. Гэтую кнігу аўтар прысвяціў „pierwszemu z kmiotków białoruskich, co się najprzód czytać, a zatem mówić i myślić po polsku nauczy”29. Межы Беларусі Рыпінскі акрэсліў досыць прыблізна: „na lewo Prypeć i błoto Pińskie, a ku północy po Psków, Opoczki i Łuki” і адзначыў, што яна „stanowi niewyłaczną część drogiej Ojczyzny naszej”. Саміх беларусаў Рыпінскі ахарактарызаваў наступным чынам: „Zamieszkał tam lud prosty Słowiańskiego rodu, od dawna ściśle z rodziną Lechów spokrewniony, poczciwy, lecz ubogi, a mało nawet Polsce własnej Ojczyźnie znany, choć ją nad wszystko ukochał”30. Ідэалагічнай айчынай для Рыпінскага несумненна была Польшча — Рэч Паспалітая, якая разлягалася, паводле яго ўяўленняў, „od Bałtyki do Czarnego, od Sali do bram Smoleńskich”. Аўтар так акрэсліваў паяднанне Беларусі з Польшчай: „Jakoż, obrał on (naród białoruski) sobie w końcu Polskę za matkę, rzucił się razem z Litwą w jej opiekuńcze objęcia i do niej z całą miłością synowską przylgnął”31. Рыпінскі прызнаваў самабытнасць беларускай мовы, але сцвярджаў, што яна блізкая да польскай і „naród ten ściślej z nami niż z Moskwą jednoczy”32. Апошняя цытата пераконвае, што сам аўтар не ідэнтыфікаваў сябе з беларусамі, хаця і добра ведаў беларускую мову і нават пісаў на ёй вершы. Пафас яго кнігі падпарадкаваны мэце яднання ўсіх жыхароў Рэчы Паспалітай супраць Масквы. Дзеля гэтага можна было, на думку Рыпінскага, і ахвяраваць сваёй краёвай самабытнасцю. Аўтар заклікаў беларускіх жанчын найперш вучыць сваіх дзетак „wymawiać święte imię Polski” і нават не даваць ім ежы, „skoro on po Polsku nie poprosi”33.

Паводле меркавання Міколы Хаўстовіча, у сталіцах імперыі ў 1830-х гадах фармуюцца невялікія асяродкі выхадцаў з Беларусі, якія мелі менавіта беларускую ідэнтычнасць. Звычайна гэта былі чыноўнікі уніяцкага паходжання. У 1837 г. браты Грымалоўскія — Валяр’ян, Клеменс і Юльян — выдалі ў Пецярбургу трохтомнік вершаваных твораў, ужо ў тытуле зборніка акрэсліваючы сябе беларусамі34. Вядомы ўсходазнаўца Каятан Касовіч, сын святара з Полацка, пад псеўданімам „Белорус К. К.” друкуе ў газеце В. Бялінскага „Молва” артыкул „Белоруская песня”. У гэтым артыкуле ён палемізуе з вядомым расійскім літаратарам М. Грэчам, які адмаўляў самабытнасць беларускай мовы35.

У 1843 г. у часопісе „Маяк” нехта Цытовіч, магчыма выкладчык Полацкага духоўнага вучылішча Іосіф Парфір’евіч Цытовіч, змяшчае артыкул „Слова два о языке и грамотности Белой Руси”. Аўтар называе сябе „белоруссцем”, а беларускую мову акрэслівае як „незапамятное наречие кривичей”. Пры гэтым Цытовіч згадвае пра яе слаўнае мінулае: „Теперь забыт Статут Литовский, а было время, когда язык его государственный имел даже свою грамматику. Доктор Скорина, Кирилл Ерусалимский и прочие известны только между филологами, хотя язык их существует. Значительная часть народа русского еще долго говорить будет по-белорусски”36. Цытовіч сцвярджаў, што беларускай мове ўласцівая „первобытная простота языка „русьского”, а вывучэнне яе „может послужить к обогащению и украшению родного русского языка”. Тут аўтар выглядае як тыповы заходнерус. Аднак самым важным момантам у артыкуле Цытовіча, на нашу думку, з’яўляецца яго заклік да стварэння пісьменнасці на беларускай мове: „Конечно, много можно написать на сем наречии. Но для кого? Но для чего? Дух грамотности заметно проникает в самые крайние классы бедных белоруссцев, хотя собственно для них у нас ничего не пишется. Почему знать, нельзя ли вызвать и из них мужичков грамотеев? На вопрос мой им, почему бы в свободное время не взять книгу и не прочесть, один молодой грамотный парень отвечал так: «Яно й штоб и чаму (...) вот ци у пана на чирядзе, ци дома об святках и возьмишь книгу, прочитаишь, да што ж — не па-наськаму (...) виш ты. Брав я у бацки Базылига книшку, — здаетца, читаиць йон — усё разбирешь, зачнешь сам — ничога ни зразумеишь» (у заўвагах да артыкула гэтыя словы маладога селяніна перакладзены на расійскую мову і да перакладу дададзены надзвычай цікавы каментар: „А надобно знать, что этот отец Василий, читая им воскресные поучения, перелагает их на язык народный” — С. Т.). Не сыщется ли перо ловкое, перо трудолюбивое, которое посвятит себя на пользу миллионов этих, так сказать, меньших братий великой семьи нашей, не проложит ли им путь к дальнейшему образованию средствами самыми близкими, сообразными их силам, вкусу и обычаю”37. Менавіта турбота пра асвету сялян-беларусцаў і падштурхнула Цытовіча напісаць гэты ліст у часопіс: „Вот почему я как белорусец обратился к „Маяку”. (...) Народность наша больше, чем когда-нибудь, нуждается в учителе, при своих знаниях бессознательных — в руководителе, указывающем путь и цель всеобщего стремления. И мы в свою очередь, если не пополним собою народности общерусской, то по крайней мере составим с нею, и в короткое время, одно нераздельное целое!”38 У апошнім сказе адчуваецца прыхаванае папярэджанне, што калі не вучыць беларусцаў на іх мове, дык яны могуць і не скласці непадзельнае цэлае з агульнарускай народнасцю, г.зн. — могуць спаланізавацца.

Сярод польскамоўнай шляхецкай інтэлігенцыі Віцебшчыны і Магілёўшчыны таксама ўзмацнілася ў гэты перыяд беларуская ідэнтычнасць у яе краёвым рэгіянальным вымярэнні. На гэта паўплывала пашырэнне рамантычных уяўленняў пра сялянскую традыцыйную культуру. Асабліва шмат зрабіў тут Ян Баршчэўскі, які выдаў у Пецярбургу ў 1844-1846 гг. свой вядомы твор „Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Баршчэўскі часта ўжывае тэрміны „беларускі народ”, „беларусы”: „Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў народных іх аповесцях, якія перайшлі з вуснаў у вусны з старадаўніх часоў, былі для мяне гісторыяй гэтай зямлі, характару і пачуццяў беларусаў”39. Але Беларуссю для Баршчэўскага і яго адукаваных землякоў заставаліся Віцебшчына і Магілёўшчына. Рамуальд Падбярэзскі пісаў у 1844 г., што Віцебская і Магілёўская губерні „складаюць сапраўдную Беларусь”40. Ён таксама ўжываў тэрмін „сённяшняя беларуская шляхта”41, пашыраючы такім чынам этнонім беларусы і на прадстаўнікоў высакароднага саслоўя. Падбярэзскі піша пра Яна Баршчэўскага: „Адданы беларус, не цяпер, а з самага дзяцінства, правёў усё жыццё з народам”42. Пра кампазітара Антона Абрамовіча ён таксама адзначае, што апошні „родам беларус”43. Р. Падбярэзскі згадвае пра гістарычную працу графа Міхала Борха, прысвечаную Еўфрасінні Полацкай. Такім чынам, мясцовую інтэлігенцыю пачала цікавіць самая старажытная, далітоўская гісторыя краю: „Мы закранулі бліжэй паняцце народнасці, бо ад каго ж, калі не ад тых, хто нарадзіўся і вырас на сваёй зямлі, маем права чакаць дакладных уяўленняў пра яе, праяўлення і развіцця яе гістарычнага і сучаснага духу?”44. Выхадцы з Магілёўшчыны і Віцебшчыны называлі сябе беларусамі па-за межамі свайго краю. Так, Юльян Барташэвіч пісаў у артыкуле, прысвечаным Яну Баршчэўскаму у 1851 г.: „Многа палякаў жыло ў сталіцы імперыі, а найбольш беларусаў”45.

У 1845 г. 22-гадовы сын прыходскага святара Мінскай губерні Павел Шпілеўскі выслаў у Расійскую акадэмію навук складзены ім слоўнік беларускай мовы46. У прадмове аўтар зазначыў, што ўзяцца за працу яго падштурхнула „любоў да радзімы і спачуванне землякам”47. Пазней Шпілеўскі напісаў яшчэ першую ў гісторыі „Краткую грамматику белорусского наречья” і „Заметки белорусца о белорусском языке” (1853). Усе гэтыя працы не былі апублікаваны і засталіся ў рукапісах. Між тым яны па сутнасці з’яўляліся спробай абгрунтавання роўнасці беларусаў і іх мовы сярод іншых славянскіх народаў. У „Заметках беларусца...” Шпілеўскі прыходзіць да высновы, што беларуская мова з’яўлялася родапачынальніцай усіх славянскіх моваў, якія „разрасліся і разгалінаваліся да самага дрэва, заслоненага і зацемненага гэтымі прышчэпкамі”48. Усяго ж Паўлу Шпілеўскаму належыць вялікая колькасць этнаграфічных і мовазнаўчых прац, якія друкаваліся ў многіх сталічных часопісах. Найбольш вядомыя сярод іх — „Путешествие по Полесью и Белорусскому краю” (у 13 асобных нарысах публікавалася ў 1853-1855 гг. у часопісе „Современник”, а ў 1858 г. выйшла асобным выданнем у Санкт-Пецярбургу) і „Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях” (зборная назва пятнаццаці артыкулаў, апублікаваных у 1853-1856 гг. у часопісе „Пантэон”)49. Несумненна, што публікацыі Шпілеўскага садзейнічалі пашырэнню ўжывання тэрмінаў Беларусь і беларусы ў адукаваным расійскім грамадстве і расійскамоўным беларускім асяроддзі. Цікава, што — як адзначае Алег Латышонак — Шпілеўскі перапісаў кірыліцай і выдаў у 1858 г. у Пецярбургу пад уласным прозвішчам і пад назвай „Дажынкі” фрагменты твора В. Дуніна-Марцінкевіча „Сялянка”50. Гэтая кампіляцыя, між іншым, сведчыла пра тую інфармацыйную разору, якая падзяляла польскамоўную і расійскамоўную інтэлігенцыю Беларусі.

Павел Шпілеўскі далучаў да Беларусі ўжо і Мінскую губерню: „Минская губерния составляет часть белорусского края, семью которого составляют жители Могилевской и Витебской губернии. Пределы нынешней Белоруссии в древности известны были под разными названиями оселищ славяно-русских племен. Этими племенами, населявшими нынешнюю Белоруссию, и, следовательно, нынешнюю Минскую губернию (...) были дреговичи, полочане и самое многочисленное и главное племя славянское кривичи, рассеянные по Днепру, Западной Двине и Припяти”51. Прычым галоўным крытэрыем беларускасці для яго з’яўляецца мова. Шпілеўскі так апісвае мяжу паміж Палессем і Беларуссю: „Сенявка лежит на срединном пути (...) и составляет границу между Полесьем и Белоруссией; оттого то по одному тракту (...) слышится речь полесская, а по другому белорусская”52. Незразумела, чаму Шпілеўскі не далучае да Беларусі населеныя беларускамоўнымі сялянамі абшары Віленскай і Гродзенскай губерняў. У сваіх працах ён спасылаецца на „Славянскі народапіс” П. Шафарыка, дзе значная частка тэрыторыі гэтых губерняў далучана да абшару пашырэння беларускай мовы.

У „Путешествии по Полесью и Белорусскому краю” Шпілеўскі паўтарае сваю ідэю пра першынство беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў: „Дошедший до нас кривичский, или белорусский, язык дает нам возможность сравнить настоящий великорусский язык с древним славянским. (...) Устраненный благовременно от влияния монголизма и доселе не испытавший воздействия великорусского наречия, он сохранил свой старинный вид и характер и более остановился в своем развитии, чем претерпел, как думают некоторые, от польского и литовского наречий. Он был официальным языком литовского двора и правительства еще во времена язычества. Литовский Статут, памятник чрезвычайно важный для истории нашего законодательства и для древней русской филологии, писан на этом самом языке, который еще в исходе ХVІІ века употреблялся в документах признаваемых в виленском магистрате и вообще во всех актах Западой и Южной России. На белорусском языке писаны и Литовская Метрика и Акты киевского суда, которые заключают в себе бесценные сокровища для нашей истории. (...) На этом же белорусском языке любили говорить, еще в конце прошлого века, минские, могилевские и витебские помещики; на нем до сих пор говорят более трех миллионов людей; даже бывшие в Минской, Могилевской и Витебской губернях униаты говорили и писали метрические книги по-белорусски, или по-кривичски”53. Як і многія сучаснікі, Шпілеўскі часта называе беларускую мову крывіцкай: „Когда потеряла право гражданства в славяно-русской земле название кривичей и заменено именем Белоруссии, нельзя определенно сказать”54. Але ў адрозненне ад польскамоўных аматараў беларушчыны Шпілеўскі выказвае зусім іншы погляд на палітычны лёс сваёй краіны: „После тяжких годов иноплеменного ига потомки кривичей, минские белорусцы, наконец, вздохнули свободно и зажили жизнью родной — белорусской”55.

У 1850-х гадах з’яўляецца і першае гістарычнае даследаванне, прысвечанае ўласна мінуламу Беларусі — „Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен” Восіпа Турчыновіча (1857). Гэты аўтар таксама разумеў пад Беларуссю Віцебскую і Магілёўскую губерні. Аднак у сваёй прадмове да кнігі ён фактычна ставіць Беларусь, як аб’ект гістарычнага даследавання, на адным узроўні з суседнімі краінамі: „Ее (Беларусі — С. Т.) древняя, ее собственная история мало известна: новая же начинается с ХV столетия, тесно связана с политической историей Литвы, Польши и России. По своему географическому положению Белоруссия сделалась поприщем, на котором в течение последних четырех столетий решались оружием почти все вопросы, составляющие политическую жизнь этих держав, и последствия этой вековой, кровопролитной борьбы составляют судьбу и новую историю Белорусского края”56. У 1855 г. у Пецярбургу выходзіць праца генерала Міхаіла Без-Карніловіча „Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений к ней же относящихся”57. Аўтар таксама абмяжоўваў Беларусь да дзвюх названых губерняў, беларусаў лічыў нашчадкамі крывічоў, аднак, па сутнасці, пісаў пра іх як пра асобны народ.

У польскамоўным шляхецкім асяроддзі ў адыходзе ад краёвага разумення беларускасці да моўна-этнічнага і выхаду яе за межы Віцебшчыны і Магілёўшчыны вельмі значную ролю адыграў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які ў 1850-х гадах выдае пяць кніг на беларускай мове: „Сялянка”, „Гапон”, „Вечарніцы”, „Купала” і „Беларускі Дудар”. У адрозненне ад Яна Чачота, ён адрасаваў сваю творчасць у першую чаргу сялянству, а не землеўладальнікам і арандатарам маёнткаў. Гэты намер пісьменнік пад псеўданімам Навума Прыгаворкі ў „Gazecie Polskiej” у 1861 г. аргументаваў наступным чынам: „Żyjąc wśród ludu mówiącego białoruskim narzeczem, wcielony w jego sposób myślenia, marząc o doli tego szczepu bratniego, w niemowlęctwie i ciemnocie odrętwiałego, postanowiłem, dla zachęty go do oświaty, w duchu jego zwyczajów, podań i zdolności umysłowych, pisać we własnym jego narzeczu”58. Праўда, у гэтых радках усё ж адчуваецца пэўная дыстанцыя аўтара да людзей, для якіх ён піша. Марцінкевіч заставаўся патрыётам сваёй польскай айчыны — Рэчы Паспалітай. У зборніку гістарычных апавяданняў „Люцынка ці шведы на Літве” (1861) ён называў польскую мову айчыннай. У лісце да Яна Карловіча з 15 верасня 1868 г. пісьменнік адзначаў, што імкнецца дасягнуць сваімі творамі, каб беларускі селянін „вучыўся адначасова і польскай, мацярынскай літаратуры”59. Спробай азнаёміць селяніна і беларускамоўнага дробнага шляхціча з лепшымі ўзорамі шляхецкай польскамоўнай культуры былі пераклад і няўдалая спроба выдання „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. Але ў 1859 г. цэнзура забараняе распаўсюджанне ўжо аддрукаванага ў тыпаграфіі перакладу, пастанавіўшы „не допускать употребления польского алфавита при печатании сочинений на белорусском наречии”60. Падставай для гэтага паслужыў урадавы цыркуляр, які забараняў „печатание азбук, содержащих в себе применение польского алфавита к русскому языку”. Цікава, што гэты цыркуляр быў скіраваны супраць украінскай мовы, але першай ахвярай стала якраз беларускамоўная кніжка61.

Дуніну-Марцінкевічу ў тагачасным польскім друку закідвалі непатрэбнасць спробаў пісання літаратуры на беларускай мове. У абарону яго творчасці выступіў адзін з найбольш паважаных на беларуска-літоўскіх землях літаратараў Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч). У 1855 г. Сыракомля з патэтыкай сцвярджаў: „Пекная гэта галіна славянскай мовы — той крывіцкі дыялект — і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў — 16 і 17. І пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны. Мова, пазбаўленая пісьмовага значэння, сёння засталася толькі роднай памяткай сялянскіх хат”62. Сыракомля сцвярджаў, што „крывіцкая” мова мае, „наколькі вядома”, двух пісьменнікаў — Чачота і Дуніна-Марцінкевіча. Увогуле Сыракомля ўжываў назвы крывіцкая мова, беларуская і русінская. У адным месцы ён піша, што першы твор Марцінкевіча „Вечарніцы” напісаны „на беларускай, або дакладней крывіцкай мове”63. У 1856 г. адзначае, што творы Марцінкевіча „пісаныя на беларускай мове — мове нашага простага народа”64. У іншым месцы называе гэтую мову „так званая русінская”. Уладзіслаў Сыракомля па сутнасці першым у польскамоўным шляхецким асяроддзі станоўча адказаў на пытанне: „Ці можна гэтую мову (беларускую) прыстасаваць да ўсіх вымаганняў думак і стылю і ўдасканаліць да ступені, якая заслугоўвае назвы асобнай мовы?”65 Пры гэтым ён звяртаўся да гістарычнай аргументацыі: „Русінская мова са сваімі галоўнымі разнавіднасцямі бела- і чорнарускай (крывіцкай), а таксама маларускай і галіцыйскай столькі мае падабенства да польскай ці чэшскай моў, колькі твары братоў, хоць падобныя, аднак зусім розныя характарам сваёй фізіяноміі. Гэтая мова народа Літоўскай Русі тым больш заслугоўвае назвы асобнага дыялекту, што як галіна русінскай мовы мела сваю багатую мінуўшчыну”66.

У Віленскай і Гродзенскай губернях этнонім „беларусы” і тэрмін „беларуская мова” ў першай палове ХІХ ст. амаль не ўжываліся. Аднак існуе гіпотэза, што пачынальнікамі беларускага нацыянальнага адраджэння з’яўляюцца менавіта выхадцы з уніяцкага духавенства Беласточчыны, якія ўжо ў часе кароткага знаходжання гэтага заходняга ўскрайка беларускай этнічнай тэрыторыі ў прускай манархіі (1795-1807) пачалі ўсведамляць сябе прадстаўнікамі асобнага ад палякаў і расіян народу67. Тут можна ўбачыць жаданне правесці пэўную паралель з Галіцкай Украінай, дзе аўстрыйскае панаванне дало шанцы мясцовым украінскім дзеячам, таксама пераважна выхадцам з духавенства, на развіццё ўласнай культуры. Сапраўды, выкладчыкі Віленскага універсітэта, дзеці прыходскіх уніяцкіх святароў з Беласточчыны Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, якія атрымалі адукацыю ў Беластоцкім дэпартаменце ў прускія часы, вельмі шмат зрабілі для папулярызацыі ў адукаваным асяроддзі беларуска-літоўскага краю ведаў пра рускую ці старабеларускую культуру Вялікага Княства Літоўскага. Сапраўды, яны разрываюць з польскай нацыянальнай ідэнтычнасцю. Але гаварыць пра наяўнасць у іх ужо сфармаванай беларускай ідэнтычнасці нельга, паколькі бракуе фактаў. Мінскі этнолаг Павел Церашковіч высветліў, што, напрыклад, Міхал Баброўскі называў сябе найчасцей „русінам”, а зрэдку „палякам”, а свайго сябра Ігната Даніловіча — „падлясянінам”68. Калі Міхала Баброўскага выслалі з Вільні звычайным святаром у мястэчка Шэрашава Гродзенскай губерні, дык ён чытаў там казанні сваім прыхаджанам на беларускай мове. Адзін з яго вучняў, Плакід Янкоўскі пісаў у 1864 г.: „И вот заслуженный профессор университета и член-корреспондент разных заграничных и отечественных обществ (...) знаменитый философ-ориенталист, знавший при том в совершенстве все почти новейшие языки Европы, начинает аккуратно, по воскресеньям и праздникам, произносить поучения на простонародном наречии, именуемом с некоторого времени вовсе неправильно белорусским”. Сам жа Янкоўскі лічыў, што было б больш правільна называць гэтую мову „червонна-русской” ці галіцкай, „так как значительная часть Гродненской губернии входила в состав Галицкого королевства”69.

Аднак у канцы 1850-х гадоў у Гродзенскай і Віленскай губернях таксама прадстаўнікі адукаванага грамадства ўсё часцей пачынаюць называць мясцовых жыхароў, найперш сялян, беларусамі, а іхнюю мову — беларускай. Цікавай крыніцай з’яўляюцца так званыя „прыходскія спіскі”, якія складаліся ў 1857 г. мясцовым духавенствам паводле прадпісання дзяржаўных уладаў. Святары павінны былі ўказваць нацыянальнасць сваіх прыхаджан. Трэба прызнаць, што азначаныя прыходскія спісы хутчэй акрэслівалі не столькі этнічную структуру мясцовага насельніцтва, як гістарычныя ўяўленні і палітычныя сімпатыі самога прыходскага духавенства. Напрыклад, у выніковых даных сустракаюцца назвы крывічы, яцвягі, бужане і г.д. У Віленскай губерні, паводле „прыходскіх спіскаў” налічвалася 155 381 праваслаўных беларусаў і 2 609 беларусаў-каталікоў, а ў Гродзенскай губерні — 25 421 праваслаўных беларусаў і 1 763 беларусы каталікі70. Каталіцкія ксяндзы рэдка называлі сваіх парафіян беларусамі, але нярэдка прызнавалі, што апошнія размаўляюць на беларускай мове. Напрыклад, пробашч Квасоўскай парафіі Гродзенскага дэканата пісаў, што яго прыхаджане належаць да „племени (...) литовского (...) вообще разговаривают языком белорусским”71. Вядомы даследчык Гродзенскай губерні Павел Баброўскі звяртаў увагу на той факт, што праваслаўныя сяляне Гродзенскай губерні „неохотно посещают православные церкви, нередко предпочитая костелы, к которым приучила их униатская церковь”. Паводле яго, для паляпшэння сітуацыі „поучения на народном языке были бы весьма полезным орудием”72. Некаторыя праваслаўныя святары сапраўды спрабуюць пайсці гэткім шляхам. Настаяцель Чарнаўчыцкага прыхода ў Брэсцкім уездзе Стэфан Пашкевіч нават апісаў свой досьвед выкарыстання „простонародного наречия” ў „Литовских епархиальных ведомостях”73. У сваім допісе ён, між іншым, сцвярджаў, што „многие из окрестных священников, по тому же прекрасному побуждению, также научились простонародному наречию и с большой пользою проповедуют на нём слово Божье своим прихожанам”. Святар пісаў, што яго казанні на „простонародном наречии” мелі велізарны поспех у прыхаджан і іх стаўленне да сваёй роднай мовы радыкальна змянілася.

Аднак варта ўсё ж прызнаць, што такіх прыкладаў свядомага выкарыстання ў праваслаўных храмах „простай” мовы было ў цэлым няшмат. Большасць былых уніяцкіх святароў яшчэ на пачатку 1860﷓х гадоў карысталася ў хатнім жыцці польскай мовай, а казанні ў храмах прамаўляла па-расійску. Прафесар пецярбургскай духоўнай акадэміі і ўраджэнец Беласточчыны Міхаіл Каяловіч у 1863 г. на старонках „Литовских епархиальных ведомостей” разважаў пра гістарычнае прызванне „западнорусского” духавенства. Ён пісаў пра адарванасць прыходскіх святароў ад сваіх прыхаджан: „Видя в нем (свяшчэнніку — С. Т.) русское, но не полное, он (народ — С. Т.) ставит его в один ряд с чиновниками, а видя в нем польское — зачисляет в разряд панов. А так как народ не считает своими братьями ни чиновников, ни панов (...) не мог считать своими братьями также и священников”74. Каяловіч лічыў, што пасля сялянскай рэформы 1861 г. духавенству „необходимо было отбросить и внешнее великорусское, похожее на чиновничество, и шляхетское польское, еще более чуждое для народа. (...) Тут необходимо стало показать народу его чисто родное или показать совершенную пустоту”75. На думку Каяловіча, праваслаўнае духавенства Заходніх губерняў не здолела адказаць на гэты выклік часу і знайсці ў сабе сілу звярнуцца да прыхаджан на іх роднай мове: „Но что же вышло? Неужели в эти минуты жгучей народной жажды к живому народному слову не нашлось людей, которые оправдали народное доверие и любовь к себе. (...) Я достоверно знаю, что во многих местностях западной России есть такие достойные православные священники, особенно в Малороссии и в серединной части Белоруссии. (...) Но к великому сожалению, они все вместе — очень не многочисленны”76. Каяловіч даводзіў, што „западнорусское” святарства паўстала перад вельмі складаным выбарам: „Таким образом в жизни западно-русского духовенства — три направления: великорусский элемент влечет его к себе, — элемент польский тянет в свою сторону, элемент народный западно-русский тянет к себе”. Сам Каяловіч ставіць пытанне, на якое не дае адназначнага адказу: „Куда идти западно-русскому православному духовенству? Какому направлению из указанных нами следовать, или как соединить их в одно?” Мітрапаліт жа Иосиф Сямашка праблемы выбару асабліва не адчуваў; у тым жа самым нумары „Литовских епархиальных ведомостей” быў надрукаваны яго зварот да духавенства і да паствы: „Но какое нам дело до Польши! Мы Русские, дети бесчисленной Русской семьи, потомки Святого Владимира, — мы родились в России”77.

Вышэйшая расійская адміністрацыя ў Вільні і губернскіх гарадах у той час таксама лічыла і называла беларускамоўнае насельніцтва рускім. Хаця ў службовай запісцы ў лютым 1862 г. віленскі генерал-губернатор Назімаў адзначыў факт індыферэнтнасці беларускага сялянства ў адносінах да нарастаючага польска-расійскага супрацьстаяння ў краі: „Если русское население в Западных губерниях нельзя еще назвать отжившим свой век, то не ошибемся, когда скажем, что в нем жизненная сила еще не пробудилась, скажем более — чувства народной самобытности находятся в таком безотрадном летаргическом усыплении, что вслед за наступающим пробуждением он с равною готовностию последует как за русско-православною, так и за польско-католическою пропагандою”78. Папячыцель Віленскай навучальнай акругі князь Шырынскі-Шыхматаў пісаў восенню 1861 г. міністру асветы Пуцяціну: „В губерниях же Виленской, Гродненской и Минской большая часть сельского населения говорит наречием белорусским, поэтому и народные училища в этих местностях должны быть чисто русскими”79. Праўда, на пачатку 1863 г. ён ужо дапускаў выкарыстанне ў народных вучылішчах беларускай мовы: „Преподавание закона Божия католического исповедания производить на местном языке: в Жмуди — на жмудском, в белорусских губерниях — на белорусском, но отнюдь не на польском. Прочие предметы преподавать на русском языке”80. Для праваслаўных жа сялян выкладанне па-беларуску не прадбачылася ўвогуле. Галоўнай задачай дзяржаўнай школы Шырынскі-Шыхматаў бачыў наступную: „Здесь следует воскресить древнюю коренную русскую народность, подавленную долголетним гнетом пришлого польского населения. В здешнем крае следует ослабить и устранить влияние польской национальности, стремящейся заглушить в народе родное ему русское начало”81. Генерал-губернатар Назімаў пісаў у Пецярбург у сакавіку 1863 г.: „Русский элемент, как во время бывшего владычества поляков в этом крае, так равно и впоследствии, по возвращении оного под державу Российскую (...) сохранился доныне во всей своей чистоте и неприкосновенности. Католицизм и Уния, отторгнув его от лона Православной Церкви, успели разъединить его с русскою народною семьею в отношении только одних религиозных убеждений и верований (...), но не коснулись ни его нравов и обычаев, ни самобытности народного характера, притупленного, но не погасшего в массах русского населения”82. Аднак ён жа з трывогай паведамляў у сталіцу, што ўсе вёскі і засценкі ў краі запоўнены вялікай колькасцю польскіх буквароў, катэхізісаў і іншых кніжак, „в том числе и на местном белорусском наречии польским алфавитом”83. Адносна беларускіх кніжак генерал-губернатар хутчэй за ўсё меў на ўвазе буквар на беларускай мове, выдадзены ў Варшаве ў 1862 г.

Напэўна, менавіта гэтыя абставіны паўплывалі на той факт, што расійскія ўлады выдаюць у Вільні ў 1863 г. зборнік апавяданняў для народа „Разсказы на белорусском наречии”84. Гэта была першая ў ХІХ ст. кніга на беларускай мове кірылічным друкам. Яна ўяўляла сабой невялікую брашуру памерам у 30 старонак і складался з чатырох вялікіх апавяданняў і казкі. Ужо назвы апавяданняў — „Кто булы наши найдавнійшіи диды и якая ихъ була доля до уніи?”, „Ци добре мы зробили, покинувши унію?”, „Великая помылка нашихъ Бълоруссовъ”, „Розмова на цментари старосты Янка зъ братчикомъ Хвэдосемь” — сведчаць, што невядомыя нам аўтары акцэнтуюць увагу на гістарычных і рэлігійных пытаннях. У апавяданні „Кто булы наши найдавнійшіи диды и якая ихъ була доля до уніи?”, напісаным на заходнепалескай гаворцы, выкладзена па сутнасці найбольш грунтоўная для ўсяго ХІХ ст. міфалагізаваная канцэпцыя гісторыі беларусаў як асобнага народа, хаця і „роднага з народамі, каторыя даўней жылі і цяпер жывуць у паўднёвых і ўсходніх рускіх краях”. Алег Латышонак вылучыў гіпотэзу, што аўтарам гэтага апавядання мог быць якраз ужо вышэйзгаданы гісторык-аматар з Гродзеншчыны Ігнат Кулакоўскі85. Межы Беларусі ў апавяданні акрэсленыя наступным чынам: „Старана, дзе жывуць цяпер пінчукі, мінчукі, віцебцы, магілёўцы, завецца Белаю Руссю; у гэтай старане з вельмі даўніх часоў жыў народ славянскі. (...) Народ той уперш зваўся крывічамі альбо крывіцкімі славянамі (...) а то яшчэ былі крывічы полацкія — вось гэтыя крывічы былі нашымі продкамі. (...) Цяперашняя Віцебская, Магілёўская губерні, маленькі кавалачак Пскоўскай і Смаленскай, значная часць Мінскай губерні з Пінскам, Мозырам і Туравам, кавалак Віленскай да рэчкі Дзітвы і добры кавалак Гродзенскай з местамі Ваўкавыскам і Бярэсцем былі тымі месцамі, дзе жыў беларускі народ. (...) Такі-то досць значны кавалак зямлі займалі нашы дзяды — крывічы полацкія. Мова ў іх была руская, падобная да цяперашняй нашай мужыцкай; мелі яны сваіх князёў, і, як усе славяне ў тую пару, і яны — дзяды нашы, жылі ў паганстве, не знаючы Бога ісціннага. Князі полацкія-беларускія былі вельмі адважныя, ваявалі з суседнімі сваімі браццямі славянамі”86. Такім чынам, гісторыю беларусаў аўтар апавядання распачынае з паганскіх часоў. Кіеўскаму князю Уладзіміру прыпісвае іх заваёву і хрышчэнне. Прызнае таксама і літоўскае заваяванне Беларусі, але сумеснае жыццё беларусаў і літоўцаў падае ў цэлым станоўча: „Ад нашых прадзедаў-беларусаў літвіны пераймалі і звычаі і самую мову. Пад панаваннем літоўскіх князёў літвіны жылі з беларусамі ў вялікай згодзе. Даўней беларускія князі набіралі літвінаў да свайго войска і разам з імі хадзілі ваяваці з кіеўскімі князямі; а пасля таксама літоўскія князі цэлае сваё войска мелі з беларусаў. З часам літвіны, каторыя жылі найбліжэй каля Беларусі, зусім страцілі сваю мову і пачалі гаварыці па-беларускаму. Разам са звычаямі і моваю ад славян-беларусаў пачала перахадзіці да Літвы і вера праваслаўная”87. Затое адмоўна ацэньваліся аўтарам апавядання дзяржаўная унія з Польшчай і Берасцейская царкоўная унія. Увогуле, галоўнымі крытэрыямі беларускай ідэнтычнасці ў яго выступаюць паходжанне ад славян-крывічоў, беларуская мова і праваслаўная вера. Менавіта ўціск на праваслаўе ў Рэчы Паспалітай з’яўляецца прычынай крайне адмоўнай ацэнкі гэтага перыяду беларускай гісторыі: „Не дай Божа нам пацярпеці таго, што перацярпелі нашы дзяды і бацькі за веру праваслаўную”. У другім апавяданні „Розмова на цментари старосты Янка зъ братчикомъ Хвэдосемь”, таксама напісаным на палескай гаворцы, аўтар укладвае ў вусны старасты Янкі наступныя словы: „А и мы сами, запэвнэ зовсим не ляхи: мы сами по соби народъ особный — Бълоруссы!”88

„Ці ж гэта ня праўда, калі ў нас мужыкоў католікаў завуць палякамі? Прынаймней, гэтак робяць у Дзісненскім уездзе. Ідзіцё вы па сялу, дзе жывуць мужыкі католікі і праваслаўныя, пытаецеся: „Хто жыве ў такой-та і такой хаце?” Вам гавораць: „Католікі ці палякі”. „А ў другой хаце хто жыве?” Вам адкажуць: „Русакі жывуць, рускія ці праваслаўныя”. Вот тутыцька і вялікая памылка наша і падабенства да цыган, што тыя з нас, каторыя веруць па-каталіцку, завуцца палякамі. Якія яны палякі? У іх мова простая, беларуская, звычаі простыя, беларускія; і звычаі, і мова ў мужыкоў католікаў тыя самыя, што і ў мужыкоў праваслаўных, ці рускіх. Хто добра ведае палякаў, іх мову і звычаі, той ніколі не скажа, каб мужык-католік быў пахож на паляка. Зачым жа нашы мужыкі-католікі завуцца палякамі? Няўжо ж таму, што яны каталіцкай веры. Паглядзім на другіх людзей: хто робіць так, як мы? Рускі заўсёды завецца рускім; немец, якой бы ён ні быў веры, завець сябе немцам; француз — французам. Што ж мы за няшчасны народ, што не ведаем, як назваць сябе, і, зрабіўшыся католікамі, адракаемся ад свайго роду і племені, завём сябе палякамі”89. Праўда, гэтае апавяданне завяршаецца радкамі: „Русскими, а не Поляками мы повинны называтца”. Такім чынам, аўтар дэманструе пэўную амбівалентнасць у разуменні беларускай ідэнтычнасці, якая была вельмі характэрнай для расійскіх урадавых чыноўнікаў і мясцовых „заходнерусаў” у другой палове ХІХ і на пачатку ХХ ст. „Разсказы...” прызначаліся для выкладання ў народных вучылішчах. Гэтая кніга была адзінай спробай расійскіх уладаў выкарыстаць друкаванае беларускае слова ў сваіх мэтах. Як успрымалі самі сяляне кніжку на „простай мове” даследчыкам, на жаль, нічога невядома.

У 1863 г. да беларускіх сялян звяртаецца на іх мове і адзін з кіраўнікоў паўстання Канстанцін Каліноўскі ў сваёй славутай „Мужыцкай праўдзе”. Гэты твор у беларускай навуковай і культурнай традыцыі быў па сутнасці сакралізаваны, стаўшы адным з важных элементаў нацыянальнага канона. Але трэба прызнаць, што ў тэксце „Мужыцкай праўды” беларуская нацыянальная праблематыка ўвогуле адсутнічае. Не згадваецца і этнонім беларусы. Толькі ў „Лістах з-пад шыбеніцы” Яська-гаспадар гаворыць, што хоча „каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае”90. У гэтым жа пасланні Каліноўскі сцвярджаў, што „маскалі” „там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзяць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча”91. Каліноўскаму таксама прыпісваюць „Пісьмо ад Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай”, у якім аўтар звяртаецца да беларускіх сялян: „Чы ж мы дзецюкі, сідзець будзем? мы, што жывем на зямлі Польскай, што ямо хлеб Польскі, мы, Палякі з векаў вечных”92. Беларускія даследчыкі абвяргалі аўтарства Каліноўскага, высоўваючы той аргумент, што на азначаным лісце стаіць пячатка варшаўскай друкарні. Аднак, можна, на нашу думку, пагадзіцца з Р. Радзікам, што вышэйпрыведзеныя словы Яські-гаспадара не з’яўляюцца „прынцыпова супярэчнымі з тым, што ўтрымліваюць іншыя дакументы”93. Некаторыя саратнікі па барацьбе абвінавачвалі Каліноўскага ў „літоўскім сепаратызме”. Праўдападобна, што пад тэрмінам „Літва” Каліноўскі разумеў абшар былога ВКЛ. Гэта выразна праяўляецца ў яго тлумачальнай запісцы, якую Каліноўскі напісаў падчас следства: „Россия хочет полного с собою слияния Литвы для доставления счастья здешнему народу. (...) Кто полагает, что Россия легкую в этом будет иметь задачу, тот судит паверхностно, тот себя абманывает. Сеть, обхватывающая нас во всех классах и соединяющая с Польшею, имеет столько оснований в традициях и даже предрассудках, что распутать ее, уничтожить и воссоздать что-либо новое составляет вековой систематический и разумный труд. (...) Пока Правительство не приобретет сочувствия в действительно образованном классе здешняго населения, до тех пор слово России не найдет отголоска в сердце литовцев”94. Той факт, што тэрмін „беларусы” з’яўляецца пабач з тэрмінамі „палякі” і „літоўцы” спачатку ў паўстанцкім маніфесце, а затым і ў „Лістах з-пад шыбеніцы”, быў сведчаннем пашырэння беларускай ідэнтычнасці. Таму і паўстанцы, і царскія ўлады звяртаюцца да беларускай мовы ў барацьбе за сімпатыі мясцовага сялянскага насельніцтва.

Аднак пашыраць беларускую ідэнтычнасць, асабліва сярод праваслаўнага насельніцтва, не ўваходзіла ў планы ўрада. Новы „начальнік краю” Міхаіл Мураўёў не ўнікаў у этнаграфічныя дэталі, а „беларускай праблемы” для яго папросту не існавала. У праграмных дакументах віленскага губернатара за 1863-1865 гг. адсутнічаюць хоць якія-небудзь згадкі пра беларусаў. Мясцовых беларускамоўных сялян Мураўёў заўсёды называе „рускімі”. Расійскі гісторык Міхаіл Далбілаў знайшоў толькі адно выключэнне — фразу ў чарнавым варыянце справаздачы імператару (май 1864 г.): „Бедственная идея о разъединении народностей в России, введении Малорос[сийского], Белорус[ского] и иных наречий уже глубоко проникла в обществ[енные] взгляды. Необходимо положить этому твердую преграду и вменить Мин. Народ. Просвещения в обязанность действовать в духе единства России”95. А яшчэ ў ліпені 1863 г. быў выдадзены славуты цыркуляр П. А. Валуева, які забараняў выпуск дыдактычнай літаратуры на ўкраінскай мове. Аўтаматычна дзеянне гэтага цыркуляра распаўсюджвалася, як гэта ўжо было і ў 1859 г., таксама і на беларускую мову. Гэта рабіла ўжо немагчымым паўтарэнне эксперыментаў, падобных да выдання „Разсказов на белорусском наречии”.

З прыходам Мураўёва і масавым наездам чыноўнікаў з цэнтральных губерняў імперыі ў асяроддзі мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі запанавалі крайне ваяўнічыя погляды, своеасаблівае пачуццё месіянства. Мураўёў пісаў міністру дзяржаўных маёмасцяў А. А. Зеленому ў лютым 1864 г. : „Здешний край искони был русским и должен им оставаться (...) польский элемент здесь есть пришлый и должен быть окончательно и решительно подавлен; теперь настоящее время с оным покончить, в противном случае Россия безвозвратно лишиться Западного края и обратиться в Московию, т.е. в то, во что желают поляки и большая часть Европы привести Россию”96. Гэтакую лінію працягваў і наступны генерал-губернатар Каўфман, які заяўляў: „Этот край был и должен быть навсегда русским. На то воля Государя, на то желание всей России, на то право государственное, на то и право историческое (...) в здешнем крае не должно быть и не будет места никакой другой цивилизации, кроме русской”97. Цікава, што ў той час у расійскіх інтэлектуальных колах нават выказваліся апасенні адносна зараджэння „беларускага сепаратызму”. Праўда, мясцовая дзяржаўная адміністрацыя такой пагрозы не бачыла. Папячыцель Віленскай навучальнай акругі і гарачы прыхільнік Мураўёва Н. П. Карнілаў пісаў вядомаму расійскаму публіцысту Каткову ў красавіку 1864 г.: „Опасаться политических тенденций и сепаратизма просто смешно на западной границе. Какой тут сепаратизм, когда Белоруссия, находясь в столкновении с сильными народностями и соприкасаясь со сплоченным польским обществом может держаться только опираясь на Россию и тяготея к ней. Она никогда не будет настолько сильна, чтобы ей пришло в голову домогаться самостоятельности”98. Такім чынам, немагчымасць беларускага сепаратызму Карнілаў вытлумачваў польскай пагрозай, а не доказамі адсутнасці ў беларусаў самабытных этнічных рысаў. Пазней падобная логіка аргументаў супраць суверэннасці Беларусі актыўна выкарыстоўвалася заходнерусамі мясцовага паходжання, у прыватнасці Міхаілам Каяловічам.

Гэтая самая бурлівая ў ХІХ ст. хваля расійскасці, якая абрынулася на Беларусь у 1860-я гады, дала штуршок пошукам сваёй ідэнтычнасці ў мясцовым адукаваным грамадстве. Нават праваслаўныя чыноўнікі тутэйшага паходжання пачалі выразней адчуваць сваю беларускасць, сутыкнуўшыся з масавым наездам адзінаверцаў з усходу. Чыноўнік канцылярыі віленскага генерал-губернатара Масолаў адзначаў у сваіх запісках: „Местные русские чиновники смотрели на нас тоже недоверчиво и даже неприязненно”99. Міравы пасярэднік з Магілёўскай губерні Захар’ін пісаў пра праваслаўных ураднікаў мясцовага паходжання: „Это были местные уродженцы — „белоруссы”, как они стали называть себя после усмирения восстания”. Гэтыя „белорусы”, на думку Захар’іна, „вредили, насколько могли, русскому делу”100. Падобныя прыклады пошукаў новай ідэнтычнасці ў гэты час бачым і ў асяроддзі каталіцкай шляхты. Той жа Масолаў згадваў, што маршалак шляхты Мінскай губерні Яўстах Прушынскі напісаў вернападданніцкі адрас цару ад імя мінскага дваранства на беларускай мове: „Он высказал в нем уверенность в исторической необходимости слияния западных губерний с Россией, но в то же время необходимость этого слияния он доказывал мыслью о панславизме. Мысль эта пустила была корни в Минской губернии, так как в ней заключалась известная уловка поляков, которые на все согласны, лишь бы не быть и не называться русскими”101.

Падзеі 1860-х гадоў мелі яшчэ адзін станоўчы момант з пункту гледжання пашырэння беларускай ідэнтычнасці. Адразу пасля паўстання 1863 г. урадам былі выдадзены этнаграфічныя атласы А. Рыцціха і П. Эркерта102, якія паказвалі этнічную структуру насельніцтва Заходніх губерняў Расійскай імперыі. Упершыню геаграфічны абшар рассялення беларусаў быў паказаны на мапе. Незалежна ад інтэнцый складальнікаў гэта непазбежна мусіла калісьці паслужыць на карысць беларускай нацыянальнай ідэі. У гэты ж час царскія ўлады паўсталі перад праблемай акрэслення нацыянальнай прыналежнасці беларускамоўных сялян-каталікоў. Генерал-губернатар Мураўёў сцвярджаў у сваёй запісцы імператару, што ў Заходніх губернях „православие соединено с понятием о русской народности, как, напротив того, католик и поляк составляет одно”103. Таксама палкоўнік П. Ф. Эркерт, аўтар даследавання, прысвечанага этнічнай праблематыцы Заходняга краю, пісаў: „Ничто в западных губерниях России не определяет черты, отделяющей русскую народность от польской, так отчётливо и правильно, как различие вероисповеданий. Таким образом, в западной России, с сравнительно немногими исключениями, все славянские обитатели православного исповедания должны считаться русскими, а все те, которые исповедуют католическую религию — поляками”104. Эркерт не надаваў істотнай вагі мове сялянскага насельніцтва: „Католик, говорящий на белорусском или малорусском языке, не только в глазах всех жителей православного и католического вероисповедания — Поляк, но и сам считает себя, да и хочет, чтобы другие считали его Поляком (...) выражение католический Белорусс не известно ни в (русском) народе, ни у (польских) помещиков и духовенства”105. Свае высновы палкоўнік грунтаваў на ўласных назіраннях і тым практычным вопыце, які набылі расійскія вайскоўцы ў 1863 г. Але яго рацыянальныя выкладкі супярэчылі ўжо дастаткова на той час распаўсюджанай у расійскіх інтэлектуальных колах міфалагеме, згодна з якой сялянства Святой Руси (да якой малады рускі нацыяналізм далучаў і беларускія землі) уяўляе сабой нейкае містычнае цела, што складае галоўную апору самадзяржаўнай улады. Апанентам Эркерта ў расійскім друку стаў такі знаўца Беларусі як Павел Баброўскі. Апошні рашуча аспрэчыў нацыянальны падзел беларускамоўнага насельніцтва паводле рэлігійнай прыкметы: „Не достаточно знать кто ходит в костёл и кто в церковь, надобно ещё знать, кто говорит по-белоруски и кто по-польски, чтобы верно разграничить соприкосновенные народности”106. Баброўскі нават не надаваў істотнага значэння саманазве сялян: „Какое нам дело до того, что белоруссы не называют себя белоруссами, а простыми (...) но они говорят по-белорусски”107. Хаця аўтар і прызнаваў, што беларусы паходзяць „от одного корня с великорусами”, разам з тым сцвярджаў: „Само собой разумеется, что белоруссы и великоруссы представляют два отдельные типа”108.

Расійскаму ўраду падыход Баброўскага больш адпавядаў, чым падыход Эркерта. Апошні быў бы апраўданым толькі ў тым выпадку, калі б беларускамоўных сялян-каталікоў удалося перавярнуць у праваслаўе. Але дасягнуць гэтага ўлады не здолелі. Калі каталіцкую шляхту выгадна было называць „наносным пришлым элементом”, дык прызнанне палякамі вялікай колькасці беларускіх сялян падрывала міф пра „исконно русский” характар гэтых земляў, якія ў адпаведнасці з мацнеючым нацыяналістычным дыскурсам у свядомасці расійскай палітычнай эліты складалі неад’емную частку Святой Руси. Адданае цару сялянства складала асноўны элемент гэтага міфа. Натуральна, што ўрад не мог саступіць польскаму нацыяналізму беларускамоўных сялян-каталікоў Заходняга краю, якія ва ўсіх афіцыйных статыстыках з 1860-х гадоў фігуруюць як беларусы. Праблема палягала толькі ў тым, як прышчапіць гэтым сялянам рускую самасвядомасць? Той жа І. П. Карнілаў пісаў: „Каждый римский католик в западном крае есть поляк; отсюда следует, что римско-католическая религия служит здесь к ополячению народа и определяет национальность. Полагаю, что было бы весьма важно уничтожить означенное мнение и провести в народное сознание ту мысль, что русский народ, принадлежащий по вере к римскому обряду и живущий в некоторых местностях западного края, есть такой же русский народ, как и те русские, которые исповедают православную веру”109.

У 1866 г. каталіцкія ксяндзы з Магілёўскай і Віцебскай губерняў звярнуліся да ўладаў з просьбай дазволіць ім перакласці на беларускую мову дапушчаныя цэнзурай казанні Філіпецкага і Бялобжэцкага і чытаць гэтыя казанні сваім прыхаджанам па-беларуску. На жаль, мы не ведаем, як аргументавалася імі патрэба беларускамоўных казанняў. Фактычна ж казанні на беларускай мове праводзіліся ксяндзамі і без афіцыйнага дазволу. Высокапастаўлеы чыноўнік пры віленскім генерал-губернатары А. П. Старажэнка дакладваў Мураўёву пасля паездкі па Магілёўскай губерні летам 1864 г.: „Священники (православные — С. Т.) по деревням никогда не говорят проповедей, а напротив допускают православный народ, по выходе из церкви, отправляться в костел и слушать казание (проповедь), которое ксендз пропагандист говорит им на белорусском наречии”110. Дзяржаўныя ўлады звярнуліся па гэтым пытанні да мінскага праваслаўнага епіскапа Міхаіла Галубовіча, які ў лютым 1866 г. напісаў свае меркаванні для обер-пракурора Свяцейшага Сінода. Яго стаўленне да ўвядзення беларускай мовы ў каталіцкае набажэнства было крайне адмоўным: „В состав Белоруссии входят губернии Витебская, Могилевская, часть Виленской, Минская и Гродненская. В двух первых замечаются поднаречия, именно: на окраинах смежных с внутренними губерниями простонародный говор приближается к Русскому. В Минской губернии в части Речицкого уезда и в Мозырском говорят полумалороссийским, а в Пинском — полесским, т.е. грубым малороссийским наречием, в Гродненской губернии в уездах Брестском, Кобринском, Пружанском и Бельском говорят по малороссийски, в Гродненском по-над рекою Неманом по литовски, в Сокольском и Белостоцком уездах поселенцы мазуры говорят польским жаргоном. При таком разнообразии наречий, которому дать преимущество для перевода на оные проповеди? Выбор трудно сделать и потому, что говорящие по малороссийски не терпят белорусского языка и наоборот. Белорусский язык не обработан, на нем невозможно выразить отвлеченных мыслей, евфония его весьма неприятна, зачем же его ставить на подмостки литературного наречия, когда неуклонною целью правительства должно быть обобщение чисто русского языка, и когда к тому способствуют открытые народные церковные и городские училища. Да и теперь простой народ достаточно понимает русский язык. К тому же в Белорусский язык в продолжение крепостного состояния вкралось много польских слов и оборотов. Кто ж поручиться, что ксендзы не будут пользоваться этим для поддержания хотя тени польского языка. (...) Я протестовал против печатания бывшим попечителем кн. Ширинским-Шихматовым на Белорусском языке книги для чтения в народных училищах и теперь протестую против перевода на оный латино-католической проповеди. Заподозривать домогательство латинского духовенства о переводе проповеди на Белорусский язык я имею исторические основания, именно иезуиты. Они, поселившись здесь, предварительно изучали простонародный язык и на нем соблазняли православных” 111.Такім чынам, беларус з паходжання і былы уніят Міхаіл Галубовіч рашуча выказаўся супраць выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкім касцёле. Выглядае на тое, што галоўнай прычынай з’яўляўся страх перад магчымым „соблазнением” ксяндзамі праваслаўных прыхаджан. З гэтай жа прычыны праваслаўнае духавенства ўпарта працівілася і выкарыстанню расійскай мовы ў касцёле. Цікава, што свой асабісты дзённік той жа Міхаіл Галубовіч пісаў на польскай мове. Такім чынам, з 1860-х гадоў пад Беларуссю пачынаюць разумець не толькі Віцебскую і Магілёўскую губерню, а тую тэрыторыю, дзе большасць насельніцтва размаўляе на беларускай мове. Гэта выдатна паказаў Адам Кіркор у сваім тэксце для выдання „Живописная Россия”: „Сначала Белорусью называли только нынешния Могилевскую и Витебскую губернии (...) но в настоящее время, с этнографической точки зрения, как в племенном, так в бытовом и народном отношении, Белоруссией справедливо называют все три губернии: Могилевскую, Витебскую и Минскую. Исключение составляют только три уезда Витебской губернии, населенные Латышами. Можно бы сделать еще изьятие для Пинского, отчасти и Мозырского уездов Минской губернии, где наречие более подходящее к малороссийскому. Но все другия этнографические условия ничем особенным не отличают жителей этих уездов от Белорусскаго смежного племени. К Белоруссии принадлежит и часть Смоленской губернии. (...) Этого мало. К Белорусскому племени надобно причислить жителей Вилейского и Дисненского уездов Виленской губернии, юго-восточной части Ошмянского и Свенцянского уездов и юго-восточной части Лидскаго уезда (...) (Виленской губернии), большую часть Новоалександровского уезда Ковенской губернии и большую часть Гродненской губернии. Этим не ограничиваются пределы Белорусского племени. (...) Число жителей, принадлежащих к Белорусскому племени, считают до 3 миллионов, но оно в настоящее время гораздо больше”112.

Паколькі існавалі навуковыя і мастацкія тэксты, мапы і статыстычныя даведнікі, якія акрэслівалі этнічную тэрыторыю і лічэбнасць беларусаў, апісвалі іх мову, традыцыі, звычаі, а таксама паходжанне і важнейшыя этапы гісторыі, лагічна было чакаць узнікнення нацыянальнай ідэі як праекта пабудовы беларускай нацыі. Упершыню ў гісторыі такі праект быў сфармуляваны ў выданнях беларускіх народнікаў на пачатку 1880-х гадоў, прычым на расійскай мове113. На старонках газеты „Минский листок” малады гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі ў 1888 г. у артыкуле „Беларускае мінулае” сцвярджаў: „Беларускае племя мела сваю гісторыю, адрозную ад гісторыі суседніх, роднасных яму плямён, свае гістарычныя традыцыйныя пачаткі, што гэтыя пачаткі яно некалі ўпарта адстойвала. Акрамя таго, беларускі народ мае этнаграфічнае адрозненне ад суседніх народнасцяў, адрозніваецца ад іх складам свайго развіцця, паняццяў, схільнасцей (...) народная наша творчасць складае наша багацце, якім беларусы могуць ганарыцца, якое павінны падтрымліваць і зберагчы. Нарэшце, ёсць яшчэ запавет у беларусаў — свая мова”114. Доўнар-Запольскі прадказваў выхад беларускага руху ў сферу практычнай дзейнасці: „Народ, які пазбаўлены палітычнага жыцця, прыдушаны ўнутраным прыгнётам, які часам на цэлыя стагоддзі сыходзіў з палітычнай арэны і як бы заміраў, такі народ, калі ён не страціў сваёй мовы, этнаграфічных асаблівасцей і інш., зноў выходзіць на арэну, калі не палітычную, то, у крайнім выпадку, сацыяльнага і разумовага жыцця. Такія ўласцівасці і моц нацыянальнага арганізму”115. А ў 1891 г. Францішак Багушэвіч ад імені Мацея Бурачка ў сваёй прадмове да зборніка ўласных вершаў „Дудка беларуская” ў паэтызаванай форме спрабуе стварыць вобраз беларускай ідэалагічнай айчыны, адным з галоўных сімвалаў якой выступае менавіта „мужыцкая мова”: „Можа хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, Яна, гдзе наша мова жывець: Яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак”116. Для Мацея Бурачка простая мова ўжо з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю: „Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная”. Зрэшты, дыскусійным выглядае пытанне, ці меў сам Францішак Багушэвіч выразную беларускую ідэнтычнасць. Шмат фактаў указвае на тое, што ён яшчэ хутчэй заставаўся патрыётам Рэчы Паспалітай, як і большасць паўстанцаў 1863 г. Але галоўным было тое, што Багушэвіч па сутнасці першым звяртаецца да сялян з заклікам берагчы сваю родную мову, „каб не ўмёрлі”.

А этнаграфічныя матэрыялы другой паловы ХІХ ст. даволі пераканаўча сведчаць, што беларускія сяляне, як праваслаўнага вызнання, так і каталікі, не мелі сфармаванай нацыянальнай ідэнтычнасці. Больш таго, яны часта свядома ўхіляліся ад адказу на пытанне аб іх нацыянальнай прыналежнасці, упарта называючы сябе тутэйшымі. Гэты феномен тутэйшасці, ці свядомае ўхіленне ад выразнай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў значнай ступені быў народжаны імкненнем сялян пазбегнуць патэнцыйных канфліктаў на рэлігійнай і этнічнай глебе і асабліва выразна выявіўся менавіта на абшарах канфесійнага праваслаўна-каталіцкага сумежжа. Адзін з карэспандэнтаў этнографа Паўла Шэйна пісаў з Віцебскай губерні: „Зовут себя белоруссы наськими, тутейшыми, русскими же или белоруссами — никогда. Раскольников зовут москалями, панов и мелкую шляхту — поляками, на вопрос же: какой они веры? отвечают — панской веры (имеется в виду католичество — С. Т.)”117. Іншы карэспандэнт П. Шэйна, Іван Карскі, адзначаў практычна тое ж самае адносна сялян Гродзеншчыны: „Крестьяне нашей губернии не называют себя ни русскими, ни белоруссами. Некоторые считают себя литвинами. (...) Вообще о себе и о своей стране они выражаются так: мы тутейшые, наша страна ни руска, ни польска, але забраны край! (...) Великоруссов крестьяне называют казаками, москалями и русаками. Поляков они не любят вообще, помещиков же польских просто ненавидят”118. Падобныя ж рысы самасвядомасці беларускага селяніна адзначаў этнограф-аматар Адам Багдановіч: „Но даже и теперь есть немало белоруссов, которые под словом „русскіе” разумеют староверов, издавна живущих в Западном крае. А если вы к таким белоруссам обратитесь с вопросом — кто они такие в смысле национальности, то очень многие вам только и могут сказать, что они „тутэйшие”, т.е. здешние, или что они мужики, словно бы это их национальное отличие или словно бы только одним белоруссам и свойственно быть мужиками. И к вашему заявлению, что они русские или белоруссы, они отнесутся довольно скептически: называй, дескать как хочешь”119.

Адсутнасць нацыянальнай ідэнтычнасці не была ўласцівай выключна беларускім сялянам. Гэта характэрная рыса традыцыйных сялянскіх супольнасцей у даіндустрыяльную эпоху. Вядомы польскі даследчык Л. Стома такім чынам рэканструяваў тыповую мадэль ідэнтычнасці польскага селяніна ў ХІХ ст.: „Я тутэйшы, я селянін-земляроб, я каталік”120. Падобная мадэль, як нам уяўляецца, была характэрнай і для беларускага сялянства. Самаідэнтыфікацыя з больш шырокай супольнасцю чым царкоўны прыход з цяжкасцю давалася вяскоўцам, паколькі ўзровень надлакальнай камунікацыі быў вельмі нізкім. Уладзіслаў Сыракомля пісаў пра беларускага селяніна: „Панскі двор, блізкае мястэчка, царква і карчма — вось адзіныя пункты, вакол якіх душой і целам кружыцца ён увесь свой век”121. Гэты лакальны ці тутэйшы свет і быў асновай яго самаідэнтыфікацыі ў ХІХ ст. Родная вёска і парафія стваралі асабістую айчыну вяскоўца. Гэты тэрмін выкарыстаў польскі сацыёлаг Ст. Асоўскі для вызначэння характэрнай для сялянства ў традыцыйным грамадстве формы ідэнтыфікацыі з акаляючым асяроддзем, якая грунтуецца на асабістых адносінах і моцнай эмацыйнай прывязанасці. Для нацыянальнай ідэнтычнасці абавязковым з’яўляецца ўяўленне пра ідэалагічную айчыну, якая апісваецца ўжо пры дапамозе абстрактных катэгорый і сімвалаў122. Важнейшымі складовымі элементамі тут выступаюць веды пра геаграфічны абшар айчыны, колькасць суайчыннікаў, этнагенетычны міф, галоўныя этапы гісторыі і культ нацыянальных герояў. І спосаб мыслення, і сама мова традыцыйнай вёскі не былі прыстасаваныя да ўспрыяцця такіх ідэалагізаваных катэгорый і вобразаў. Калі Дунін-Марцінкевіч пераклаў на беларускую мову „Пана Тадэуша”, дык вымушаны быў тлумачыць патэнцыйным чытачам (а пераклад прызначаўся найперш сялянам) сэнс слова Атчызна: „Зямля, на каторай мы радзілісь, каторую ўпраўляем сваёй працай, на каторай пахаронены косці бацькоў, дзядоў дый праатцоў нашых, паветрыя, каторым мы атдыхаем, то завецца атчызна”123. Лёгка заўважыць, што гэтае тлумачэнне было адаптаваным менавіта да сялянскага светаўспрыняцця, паколькі беларускія сяляне словам бацькаўшчына называлі надзел зямлі, які перадаваўся ў спадчыну ад бацькі да сына.

Такім чынам, лакальная ці тутэйшая самаідэнтыфікацыя з асабістай айчынай з’яўлялася краевугольным каменем у самасвядомасці беларускага селяніна. Яна была цесна звязаная з сацыяльнай ідэнтыфікацыяй — другім краевугольным камененем. Селянін называў сябе мужыком-хлебаробам і ўсведамляў той факт, што знаходзіцца на самай нізкай прыступцы сацыяльнай лесвіцы грамадства, у якім жыве. Прычым якраз простая мова была важнейшым крытэрыем гэтай сацыяльна-саслоўнай ідэнтыфікацыі. Трэцім краевугольным каменем з’яўлялася канфесійная ідэнтычнасць. Гэтая форма ідэнтычнасці была найбліжэй да нацыянальнай, якая павінна была стаць апошнім краевугольным каменем. Для прышчаплення яе беларускім сялянам неабходным было разбіццё постфеадальных структур і ментальнасці, пашырэнне адукацыі, выйсце за рамкі лакальнай самазамкнёнасці і атаясамленне з больш шырокімі структурамі і супольнасцямі. Практычную дзейнасць у гэтым кірунку праводзяць актывісты беларускага нацыянальнага руху ўжо на пачатку ХХ ст. Але важнейшыя ідэалагічныя падставы для гэтага былі створаны ўжо ў ХІХ ст.

Streszczenie

Problem białoruskiej samoidentyfikacji w XIX wieku jest dość słabo opisany w literaturze naukowej. W pierwszej połowie XIX w. Białorusią nazywano obszar guberni witebskiej i mohylewskiej oraz niekiedy smoleńskiej. Wileńszczyzna, Grodzieńszczyzna i Mińszczyzna przez władze rosyjskie traktowane były jako Litwa. Nazwa Białoruś w odniesieniu do całego białoruskiego obszaru etnograficznego pojawiła się najpierw w literaturze naukowej wydawanej w Wilnie i Petersburgu. Za sprawą naukowych publikacji określenie całości obszaru Białorusi trafiało do sfery polityki. Początek rywalizacji polsko-rosyjskiej o panowanie kulturalne na ziemiach białoruskich zmusiło władze rosyjskie do nowego zdefiniowania pojęcia Białorusi. U schyłku XIX w. Białoruś potraktowano jako region wielkiej Rosji, a jej odmienność kulturową zaliczono do szerokiej gamy regionalizmów imperium Romanowych. Elity białoruskie tymczasem szukały swojej tożsamości sięgając do tradycji państwowej Wielkiego Księstwa Litewskiego lub Rzeczypospolitej, a później etnicznej odrębności Krywiczów. Odwoływanie się do tradycji Rzeczypospolitej prowadziło do kultury polskiej, litewskość u schyłku XIX w. stawała się anachronizmem, legenda krywicka w warunkach obcego panowania miała niewielkie szanse dotarcia do świadomości ogółu. Wśród polskojęzycznej szlachty upowszechniało się natomiast pojęcie Białorusi. W drugiej połowie XIX w. termin ten przestawał być tylko nazwą kraju, stawał się określeniem obszaru językowo-etnicznego. Po powstaniu styczniowym zaistniały warunki polityczne sprzyjające szybszej rusyfikacji prawosławnych i polonizacji katolików. Tych ostatnich na podstawie kryterium wyznaniowego władze skłonne były zaliczać do Polaków. U schyłku XIX wieku bardziej jednak zaczęto zwracać uwagę na elementy etnograficzne i językowe mieszkańców Białorusi i na ich podstawie formować założenia polityki narodowościowej.


1 R. Brubaker, F. Cooper, Beyond „identity”, „Theory and Society”, Dordrecht etc 2000, vol. 29, no. 1, p. 1-47.

2 А. Миллер, Язык, идентичность и лояльность в политике властей Российской империи, [на сайце:] http://mion.sgu.ru/empires/artikles/index.htm.

3 „Dziennik Wileński” 1817, t. VI, s. 396-408.

4 Н. Ф. Гулицкий, Языкознание, [у:] Очерки истории науки и культуры Беларуси Х — начала ХХ в., ред. П. Т. Петриков, Д. В. Карев, А. А. Гусак и др., Мінск 1996, s. 229.

5 S. Plater, Jeografia wschodniej części Eurоpy czyli opis krajów przez wielorakie narody słowiańskie zamieszkanych, Wrocław 1825, s. 199.

6 Там жа, s. 200.

7 Polska w kształcie Dykcyonariusza historyczno-statystyczno-jeograficznego opisana przez Jędrzeja Słowaczyńskiego, Paryż 1833-1838, s. XXVI.

8 Цыт. па: В. М. Кабузан, Народы России в первой половине ХІХ в. Численность и этнический состав, Москва 1997, c. 6.

9 П. Кеппен, O происхождении, языке и литературе литовских народов, Санкт-Петербург 1827.

10 P. Šafárik, Slowansky narodopis, Praha 1842, s. 30.

11 Там жа, s. 32.

12 Четыре политические записки графа М. Н. Муравьёва, „Русский Архив” 1885, вып. 6, c. 181.

13 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей: НГАБ) у Гродне, фонд 1, вопіс 27, справа 708, аркуш 58.

14 Полное собрание законов Российской империи, собр. ІІ, т. 15, 1840, отд. 1, н﷓р 13591.

15 Ф. Булгарын, Выбранае, укл. А. Фядута, Мінск 2003, с. 193.

16 Там жа, с. 200.

17 М. Хаўстовіч, Ігнат Даніловіч і „Катэхізіс” 1835 г., „Białoruskie Zeszyty Historyczne” 1999, nr 12, s. 151.

18 Цыт. па: S. Świrko, Z Mickiewiczem pod rekę czyli życie i twórczość Jana Czeczota, Warszawa 1989, s. 256; Філаматы і філарэты, уклад., пераклад., прадм. К. Цвіркі, Мінск 1998, с. 194.

19 Цыт. па: В. Г. Кісялёў, Пачынальнікі: З гістарычна-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст., 2-е выд., Мінск 2003, с. 99.

20 Там жа.

21 А. Латышонак, Гутарка „царкоўнага старасты Янкі” з „Яськам гаспадаром з-пад Вільні”, „Дзеяслоў” 2004, н﷓р 9, c. 198.

22 S. Ossowski, Analiza socjologiczna pojęcia ojczyzny, [w] tegoż, Dzieła, t. III, Warszawa 1967.

23 Цытую па: B. Białokozowicz, Między wschodem a zachodеm. Z dziejów formowania się białoruskiej świadomości narodowej, Białystok 1998, s. 29.

24 Там жа, s. 30.

25 Там жа.

26 D. Beauvois, Szkolnictwo na ziemiach litewsko-ruskich. 1803-1832, t. II, Lublin 1991, s. 345.

27 Там жа, s. 348.

28 Антология педагогической мысли Белорусской ССР, Москва 1986, с. 173-175.

29 A. Rypiński, Białoruś. Kilka słów o poezji prostego ludu tej naszej polskiej prowincji, o jego muzyce, śpiewie, tańcach, Paryż 1840.

30 Там жа, s. 18.

31 Там жа, s. 19.

32 Там жа, s. 21.

33 Там жа, s. 11.

34 М. Хаўстовіч, Ігнат Даніловіч і „Катэхізіс”..., s.147.

35 Там жа, s. 147.

36 Цыт. па: В. Г. Кісялёў, Пачынальнікі..., с. 8.

37 Там жа, c. 11.

38 Там жа.

39 Там жа, с. 43.

40 Там жа, с. 60.

41 Там жа, с. 61.

42 Там жа, с. 70.

43 Там жа, с. 72.

44 Там жа, с. 62.

45 Там жа, с. 79.

46 В. К. Бандарчык, т. 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння, [у:] Беларусы: У 8 тамах, Мінск 1999, с. 37.

47 І. К. Германовіч, Беларускія мовазнаўцы, Мінск 1985, с. 11.

48 Там жа, с. 32.

49 Там жа, с. 38.

50 О. Łatyszonek, E. Mironowicz, Historia Białorusi od połowy XVIII do końca XX wieku, Białystok b.r.w., s. 90.

51 П. М. Шпилевский, Путешествие по Полесью и белорусскому краю, Минск 2004, с. 98.

52 Там жа, с. 51.

53 Там жа, с. 100.

54 Там жа, с. 101.

55 Там жа, с. 105.

56 Цыт. па: Белорусская историография в конце ХVIII — начале 60-х годов ХІХ в., [у:] Очерки истории науки и культуры Беларуси..., с. 31.

57 Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений к ней же относящихся, составлены генерал-майором М. О. Без-Корниловичем, Санкт-Петербург 1855.

58 Цыт. па: R. Radzik, Między zbiorowością etniczną a wspólnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo-Wschodniej XIX stulecia, Lublin 2000, s. 216.

59 Я. Янушкевіч, Беларускі дудар. Праблема славянскіх традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, Мінск 1991, c. 122.

60 Цыт. па: В. Г. Кісялёў, Пачынальнікі..., с.136.

61 А. Миллер, Язык, идентичность..., [на сайце] http://mion.sgu.ru/empires/artikles/index.htm.

62 Цыт. па: В. Г. Кісялёў, Пачынальнікі..., с.294.

63 Там жа.

64 Там жа, с. 301

65 Цыт. па: У. Сыракомля, Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка, уклад. і камент. У. Мархеля, К. Цвіркі, Мінск 1993, с. 502.

66 Там жа, с. 507

67 O. Łatyszonek, E. Mironowicz, Historia Białorusi..., s. 37-38.

68 П. Церашковіч, Эвалюцыя этнічай ідэнтычнасці Міхаіла Баброўскага і Ігната Даніловіча, [на сайце:] http://www.hist.bsu.by/konference.

69 П. Янковский, Протоиерей Михаил Бобровский, „Литовские епархиальные ведомости” 1864, н﷓р 2, c. 65.

70 И.Столпянский, Девять губерний Западно-Русского края в топографическом, географическом, статистическом, экономическом, этнографическом и историческом отношениях, Санкт-Петербург 1866, с. 53.

71 НГАБ у Гродне, ф. 886, воп. 1, спр. 118.

72 Там жа.

73 С. Пашкевич, О необходимости знания сельскому священнику местного простонародного наречия, „Литовские епархиальные ведомости” 1863, н﷓р 20, c. 791-797.

74 M. Коялович, Историческое призвание западно-русского Православного Духовенства, „Литовские епархиальные ведомости” 1863, н﷓р 2, c. 65.

75 Там жа, с. 66.

76 Там жа, с. 66-67.

77 Там жа, с. 44.

78 Цыт. па: М. Долбилов, Полонофобия и русификация Северо-Западного края (1860-е гг.): метаморфозы стереотипов, [на сайце:] http://mion.sgu.ru/empires/artikles/index.htm.

79 Русское дело в Северо-Западном крае, вып. 1, сост. И. П. Корнилов, Санкт-Петербург 1908, с. 22.

80 Там жа, с. 38.

81 Там жа, с. 34.

82 Цыт. па: М. Долбилов, Полонофобия и русификация..., [на сайце:] http://mion.sgu.ru/empires/artikles/index.htm.

83 L. Zasztowt, Kresy 1832-1864. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawniej Rzeczypospolitej, Warszawa 1997, s. 352.

84 Разсказы на бълорусскомъ наръчіи, Вильно 1863.

85 A. Латышонак, Гутарка „царкоўнага старасты Янкі”..., с. 200.

86 Цыт. па адаптаванаму тэксту У. Казберука: Заняпад і адраджэнне: Беларуская літаратура ХІХ ст., укл. У. Казберука, Мінск 2001, с. 320-321.

87 Там жа, с. 322.

88 Разсказы на бълорусскомъ наръчіи..., с. 28.

89 Цыт. па адаптаванаму тэксту У. Казберука: Заняпад і адраджэнне..., с. 327.

90 К. Каліноўскі, За нашую вольнасць. Творы, дакументы, уклад. Г. Кісялёў, Мінск 1994, с. 40.

91 Там жа, с. 43.

92 Там жа, с. 242.

93 R. Radzik, Między zbiorowością etniczną a wspólnotą narodową..., s. 232.

94 K. Каліноўскі, За нашую вольнасць..., c. 145.

95 М. Долбилов, Культурная идиома возрождения России как фактор имперской политики в Северо-Западном крае в 1863-1865 гг., [на сайце:] http://mion.sgu.ru/empires/artikles/index.htm.

96 Письма М. Н. Муравьева к Зеленому, „Голос минувшего” 1913, н﷓р 9, с. 207.

97 А. В. Миловидов, Пятидесятилетие „Виленского вестника”, Вильна 1914, с. 26.

98 Русское дело в Северо-Западном крае..., с. 71.

99 А. Н Масолов, Виленские очерки 1863-1865 гг. (Муравьёвское время), „Русская старина” 1883, т. 40, с. 393.

100 И. Н. Захарьин, Воспоминания о службе в Белоруссии 1864-1870 гг. (Из записок мирового посредника), „Исторический вестник” 1884, т. 16, с. 65.

101 А. Н. Масолов, Виленские очерки 1863-1865 гг..., с. 585.

102 П. Н. Батюшков, А. Ф. Риттих, Атлас населения Западно-Русского края по исповеданиям, Санкт-Петербург 1864; П. Ф. Эркерт, Взгляд на историю и этнографию западных губерний России, Санкт-Петербург 1864; Carte etnographique de la Russie occidentale et des pays limitrophes en Pologne et en Galicie, [y:] Dokuments servant a eclaircir l’histoire des provinces occidentals de la Russie ainsi que leurs rapports aves la Russie et la Pologne, St. Petersburg 1865.

103 М. Н. Муравьев, „[Записка] лично представлена Государю в Петербурге 5﷓го апреля 1865 года”, [y:] Сборник статей разъясняющих польское дело по отношению к Западной России”, c. 319.

104 П. Ф. Эркерт, Взгляд на историю и этнографию западных губерний России, Санкт-Петербург 1864, с. 6.

105 Там жа, с. 8.

106 Там жа, с. 23.

107 Там жа, с. 6.

108 Там жа, с. 22.

109 Д. Сталюнас, Может ли католик быть русским? О введении русского языка в католическое богослужение в 60-е годы XIX в., [на сайце:] http://mion.sgu.ru/empires/artikles/index.htm .

110 М. Долбилов, Полонофобия и русификации..., [на сайце:] http://mion.sgu.ru/empires/artikles/index.htm.

111 A. Миловидов, Распоряжение и переписка графа М. Н. Муравьева относительно римско-католического духовенства в Северо-Западном крае, Вильно 1910, c. 12.

112 Живописная Россия, Литовское и Белорусское Полесье, репринтное воспроизведение издания 1882 года, 2-е издание, Минск 1994, с. 249-250.

113 Публицистика белорусских народников: Нелегальные издания белорусских народников (1881-1884), уклад. С. Х. Александровіч, Минск 1983.

114 М. В. Доўнар-Запольскі, Гісторыя Беларусі, Мінск 1994, с. 394.

115 Там жа, с. 395.

116 Ф. Багушэвіч, Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты, укл. Я. Янушкевіч, Мінск 1991, с. 16.

117 П. В. Шейн, Материалы для изучения быта и языка русскаго населения северо-западного края, т. 2, Санкт-Петербург 1902, с. 21.

118 Там жа.

119 А. Е. Богданович, Пережитки древняго миросозерцания у белорусов, Гродна 1895, с. 5.

120 L. Stomma, Antropologia kultury wsi polskiej w XIX wieku, Warszawa 1986, s. 63.

121 У. Сыракомля, Добрыя весці..., с. 317.

122 S. Ossowski, Analiza socjologiczna pojęcia ojczyzny..., s. 203.

123 Цыт. па: Г. В. Кісялёў, Пачынальнікі..., с. 141.

 кантакт: bzh@wp.pl

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster