|
Крыніцы па гісторыі татар-мусульман Беларусі ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
(канец ХVIII — пачатак ХХ ст.)
Ібрагім
Канапацкі
(Мінск) Hапрыканцы ХVІІІ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі, далучанай да Расійскай імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, акрамя хрысціянскіх канфесій (каталіцтва, уніяцтва, праваслаўя, пратэстанства, стараверства) існавалі і дзве нехрысціянскія. Гэта юдаізм і іслам. Юдаізм спавядала яўрэйскае насельніцтва, іслам — татары. Царскі ўрад па-рознаму ставіўся да гэтых канфесій у залежнасці ад палітычных абставін. 30 кастрычніка 1794 года ў іменным указе ліфляндскаму, эстляндскаму генерал-губернатару князю Рапніну Кацярына II пісала: «Не оставьте вы без замечания поселенных в литовских областях татарского племени войск, яко происходящих от народа храброго и прямодушного»1. Кацярына II у гэтым жа дакуменце паабяцала татарам, «что не только оставляет их в свободе отправлять своё богослужение и при всём том, что в Литве они имеют, но желаем обеспечить их состояние»2.
У фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь захоўваюцца разнастайныя дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю гэтага нешматлікага народа. Усе матэрыялы па гісторыі татараў-мусульман можна ўмоўна падзяліць на дзве групы: першая — гэта дакументы канцылярыі мінскага грамадзянскага губернатара (фонд 295), мінскага губернскага праўлення (фонд 299) і мінскага губернскага дваранскага сходу (фонд 319). Сярод іх указы Сената, пастановы губернскага дваранскага сходу аб зацвярджэнні ў дваранстве асоб татарскага паходжання і алфавітныя спіскі татарскіх дваранскіх родаў за 1819-1875 гады3. Другая група матэрыялаў датычыцца непасрэдна жыццядзейнасці мусульманскіх абшчын, абсалютную большасць якіх складалі мясцовыя татары. Калі першая група дакументаў больш-менш вывучана4, то дакументы другой групы зусім не даследаваны і толькі ў апошнія гады гісторыкі звярнулі на іх увагу5. Таму ў дадзеным артыкуле мэтазгодна будзе больш падрабязна спыніцца на дакументах гэтае групы.
Дакументы Нацыянальнага архіва сведчаць, як тагачаснае расійскае заканадаўства рэгулявала дзейнасць мусульманскіх абшчын, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Асабліва гэта датычылася падпарадкавання мусульман Беларусі вышэйшаму канфесійнаму органу, будаўніцтва мячэцяў і выбараў імамаў, што немагчыма было зрабіць без санкцыі ўладаў. Напрыклад, пытанне аб падпарадкаванні мясцовых мусульман вышэйшаму канфесійнаму органу вырашалася некалькі разоў. У 1803 годзе татары заходніх губерняў адмовіліся падпарадкоўвацца арэнбургскаму муфцію, матывіруючы сваю нязгоду прывілеяваным становішчам, якое было даравана татарам польскімі каралямі. Тады пытанне аб канфесійным падпарадкаванні мусульман увогуле не падымалася6. Вядома, што татары Рэчы Паспалітай на працягу некалькіх стагоддзяў захоўвалі эканамічныя, культурныя і канфесійныя сувязі з Крымам і Турцыяй, прызнаючы да канца ХVІІІ ст. духоўную ўладу над сабой турэцкага султана як халіфа ўсіх мусульман. Каб паменшыць уплыў Асманскай імперыі на сваіх былых падданых, на заваяванай Расійскай імперыяй у 1783 годзе тэрыторыі Крымскага ханства засноўваецца муфціят. Пазней муфціят быў пераўтвораны ў Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне, дзейнасць якога ажыццяўлялася да 1925 года, г.зн. да часу яго закрыцця.
Але татары заходніх губерняў Расіі не адразу былі падпарадкаваны крымскаму муфцію. Доўгі час яны былі пакінуты на самастойнае кіраванне. I толькі ў 1831 годзе ў сувязі з агульнымі пераўтварэннямі ў краі, звязанымі з паўстаннем 1830-1831 гг., татары былі падпарадкаваны Таўрычаскаму магаметанскаму духоўнаму праўленню, у склад якога ўваходзілі муфцій — галава праўлення і члены: кадзій-эскер (намеснік муфція) і павятовыя кадзіі. Але мусульмане заходніх губерняў ніколі не мелі сваіх прадстаўнікоў у духоўным праўленні і звярталіся туды выключна для зацвярджэння выпісак з метрычных кніг, зацвярджэння кандыдатаў на пасаду мулы і яго намеснікаў, іншы раз па фінансавых пытаннях (напрыклад, за дазволам да збору ахвяраванняў на рамонт і будаўніцтва мячэцяў) і г.д.
Расійскія ўлады трымалі пад сваім кантролем такія важныя пытанні ў жыцці вернікаў, як пабудова новых і рамонт старых мячэцей, выбары імамаў мячэцяў, канфліктныя сітуацыі ў абшчынах. Гэтыя і іншыя пытанні павінны былі вырашацца з санкцыі дзяржаўных уладаў, іншым разам на самым вышэйшым узроўні7.
У Нацыянальным архіве захоўваецца цыркулярны ліст дэпартамента дзяржаўнай гаспадаркі і грамадскіх пабудоў Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі ад 31 мая 1829 года8. Прычынай з’яўлення цыркуляра было тое, што, як даносіў у 1828 годзе пензенскі грамадзянскі губернатар «в некоторых татарских деревнях Саранского уезда начато строение мечетей посреди улиц, самопроизвольно и безобразно и что число их умножается большей частью безо всякой нужды, и более по наущению татар, ищущих звания мул и имамов»9. Таму ў ім падкрэслівалася, што ў далейшым справа будаўніцтва мячэцяў павінна быць санкцыянавана адпаведнымі губернскімі ўладамі: «Магометане не могут их строить произвольно и должны иметь позволение от губернского начальства и что на мечети может быть распространён Высочайший Указ 13 декабря 1817 года об устройстве деревень, коим не позволяется заводить церквей иначе как на площадях»10. Імперскія ўлады распаўсюдзілі на Паўночна-Заходні край і дзеянне Указа ад 26 жніўня 1756 года, у адпаведнасці з якім новыя мячэці маглі будавацца толькі ў тым выпадку, калі «магометанские приходы состояли не менее как из 300 или 200 душ мужского пола и чтобы при таковых приходах даже в последствии увеличивающихся, новые мечети не строились»11.
З Указам 1756 года мелі сувязь і іншыя законы Расійскай імперыі, якія загадвалася выконваць пры будаўніцтве новых мячэцяў «независимо от числа душ, — падкрэслівалася ў цыркулярным лісце, — по Указу от 2 ноября 1742 г. и вышеупомянутому Указу 1756 г. строение мечетей допускается там, где нет никакого препятствия в оном по собранным сведениям в разсуждении христиан русских или новокрещенных татар. Главное управление иностранных исповеданий не допускает из виду сих указов для охранения христиан и крещенных татар от соблазна в вере»12.
Але ў гэтым дакуменце згадвалася і аб тым, што «губернское начальство при исполнении оных законов должно однако ж принимать в соображение и объявленное в Указе 29 мая 1773 года Высочайшее повеление о терпимости, охраняющее богослужение всех вер в России. По Указу 8 апреля 1801 года губернское начальство сверх правил его обязанность определяющих, должно сноситься с Магометанским Духовным Собранием для соображения с мусульманским Законом при строении мечетей наблюдаемым»13.
Існавала таксама жорсткая бюракратычная апека і кантроль за выбарамі імамаў у мусульманскіх абшчынах. Пра гэта сведчаць некаторыя дакументы Нацыянальнага архіва. Па ўказу ад 14 снежня 1837 года выбранне мулаў і іншых мусульманскіх асоб на прыходах павінна было адбыцца па жаданню не менш 2/3 прыхаджан, якія лічыліся старэйшынамі сямейства. У выбарах не павінны былі ўдзельнічаць асобы, якія не належаць да выбіраючага грамадства, а таксама малодшыя члены сямейства (сыны, што жылі разам з бацькамі, самыя меншыя браты, пляменнікі і г.д.). Прыгавор грамадства аб выбранні імама павінны былі падпісаць у мясцовых улад, прадставіць у Таўрычаскае духоўнае праўленне, якое потым за канчатковым зацвярджэннем звярталася да губернскага праўлення14. У сакавіку 1851 года мінскаму грамадзянскаму губернатару быў дасланы загад віленскага генерал-губернатара аб выкананні зацверджанай Мікалаем I пастановы Дзяржаўнага Савета ад 8 студзеня 1851 года аб парадку выбрання духоўных асобаў мусульманскіх абшчын заходніх губерній Расійскай імперыі15. Кандыдаты на гэтыя пасады вылучаліся на сходах вернікаў і потым разглядаліся павятовымі і губернскімі ўладамі, якія дасканала вывучалі ўсе звесткі аб іх паводзінах, лаяльнасці да манарха і дзяржавы. Акрамя таго, яны павінны былі быць прызнаны здольнымі для выканання сваіх абавязкаў Таўрычаскім мусульманскім духоўным праўленнем, якое знаходзілася ў Сімферопалі і кантралявала дзейнасць мусульманскіх абшчын заходняй часткі Расійскай імперыі. Апошняе слова заставалася за губернскім праўленнем, дзе прымалася канчатковае рашэнне аб зацвярджэнні таго ці іншага прэтэндэнта. Калі імам быў выбраны з прадстаўнікоў падатных саслоўяў, то ён вызваляўся ад выканання адпаведных падаткаў і павіннасцей. Але ільгота дзейнічала толькі ў той час, калі ён знаходзіўся на гэтай пасадзе, «но только лично и доколе находятся в духовных должностях»16. Але між іншым заўважым, што ў заходніх губернях на працягу ўсяго XIX ст. усе мулы былі з дваранскага саслоўя. Яны знаходзіліся на ўтрыманні сваіх прыхаджан. Некаторыя прыходы рабілі спробы дамовіцца, каб іх мулы атрамлівалі грошы ад казны. Як, напрыклад, у ліпені 1882 года зрабілі гэта прыхаджане Асмалоўскай саборнай мячэці, матывуючы прашэнне тым, што ў войсках, што былі раскватараваны на тэрыторыі, былі мусульмане з іншых губерняў, якія звярталіся да мулы, або яго выклікалі да іх, што вяло да непрадбачаных расходаў. На што Мінскае губернскае праўленне нагадала, што згодна з арт. 1200 XI тома ўказаў Духоўных спраў замежных веравызнанняў будаванне мячэцяў дапускаецца толькі з забеспячэннем іх утрымання, якое ляжала на прыхаджанах, і што згодна з арт. 1198 і 1203 Таўрычанскае магаметанскае духоўнае праўленне клапоціцца аб прыстойным утрыманні мячэцяў і галоўным сродкам для гэтага служылі нерухомая маёмасць (вакуфы) і грашовыя капіталы, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні духоўнага праўлення17.
Шэраг дакументаў, якія датычаць выбараў духоўных асобаў татарска-мусульманскіх абшчын Беларусі, сведчыць, што пераважная большасць беларускіх татараў належала да дваранскага саслоўя. Так, у 1849 годзе віленскі генерал-губернатар звярнуўся да мінскага грамадзянскага губернатара з запытам аб тым, якім чынам выбіраюцца духоўныя асобы ў мусульманскіх абшчынах Мінскай губерні. Захаваліся адказы на гэты запыт ад гарадской паліцыі Наваградка і Наваградскага земскага суда, дзе гаварылася аб тым, што паколькі амаль усе вернікі-мусульмане ў дадзеных мясцовасцях з’яўляюцца дваранамі, то і сваіх духоўных асобаў яны выбіраюць на адпаведных сходах дваран-мусульман18. У рапарце мінскай гарадской паліцыі ад 11 красавіка 1849 года адзначалася, што «все литовские татары защищаются правами дворянства и как все принадлежащие к минской мечети татары суть дворяне, то и муллы избираются из этого сословия»19. У гадавой статыстычнай справаздачы мінскага губернатара за 1850 год адзначалася, што «в Минской губернии находятся 94 320 инородцев и татар 2 017 душ обоего пола. Татары большею частью дворяне владеют недвижимыми имениями населёнными крестьянами, а прочие занимаются успешно хлебопашеством, огородничеством и выделкою кож»20. Прывілеяванае становішча беларускіх татар зацвярджалася Указам Сената ад 5 верасня 1840 года «О предоставлении дворянам-магометанам права иметь имения». У гэтым указе, накіраваным смаленскаму, віцебскаму і магілёўскаму генерал-губернатарам, у прыватнасці, гаварылася наступнае: «Утверждённым 11 июня 1838 года мнением Государственного Совета постановлено дворянам магометанского закона, поселившимся с особыми привилегиями в западных губерниях, сохранить в неприкосновенности право владеть недвижимыми населёнными имениями и вследствие того одобрены следующие статьи:
1. Ограничение в 151 статье Свода законов о состояниях, постановленное для дворян не христианского исповедания, по которому им не дозволяется иметь в крепостном своём обладании христиан, не распространяется на тех дворян из татар издавна в западных губерниях поселившихся, которые поныне населенными имениями владеют.
2. Статьи свода тех же законов с 672-й по 712-ю о прекращении крепостного состояния сохраняют свою силу в западных губерниях с тем токмо изъятием в отношении статьи 701-й «О предоставлении крепостному лицу свободы по восприятии им греко-российской, когда владелец его не христианского закона», что статьи сие не распространяются на крепостных людей, принадлежащих дворянам из татар, издавна в западных губерниях поселившихся.
3. Татары сего рода, дворянское достоинство приобрёвшие, в ином признанные и утверждённые, пользуются всеми правами и преимуществами дворянству присвоенными; им не запрещается как владеть крепостными людьми, так и держать в услужении по найму христиан обоего пола.
Распространяя вполне действие российских законов на губернии западные, и оставляя ненарушимыми права поселившихся в сих губерниях издавна дворян магометанского закона, как по движению долговременному их оными использованию и неоднократному сих прав нами и предками нашими утверждению, так и в награду за оказываемую ими во всех случаях верность и преданность к Престолу Нашему Повелеваем: вышеозначенные статьи внести в общий Свод Законов Российской империи, о чём Правительствующий Сенат имеет объявить Главноуправляющему II Отдела Собственной нашей канцелярии для надлежащего исполнения генерал-губернатором и Губернским правлениям западных губерний для сведения»21.
Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў у Пецярбургу, Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне, губернскія праўленні на працягу ўсяго перыяду разглядалі, у асноўным, справы звязаныя з будаваннем, або рамонтам мячэцяў у беларуска-літоўскіх губернях, і скаргі прыхаджан-мусульман, якія былі не згодны з выбраннем таго ці іншага мулы, або з дзейнасцю некаторых духоўных асоб. Справы часта расцягваліся на доўгі час, таксама і з-за вялікай адлегласці паміж Пецярбургам, Крымам і Мінскам, Вільняй або Гародняй.
У дакументах Нацыянальнага архіва маюцца некаторыя звесткі аб рамонце і будаўніцтве мячэцяў, прызначэнні імамаў, канфліктных сітуацыях у абшчынах. Напрыклад, 29 верасня 1854 года мінскія губернскія ўлады разглядалі прадстаўленае імамам-хатыбам Наваградскай саборнай мячэці Багдановічам хадайніцтва адстаўнога маёра Асановіча аб будаўніцтве ў Наваградку новай мячэці за яго кошт. З улікам таго, што старая мячэць знаходзілася зусім ужо ў дрэнным стане і не магла быць выкарыстана для задавальнення патрэбаў вернікаў, з санкцыі генерал-губернатара быў дадзены дазвол на будаўніцтва новай мячэці22. У 1856 годзе атрыманы дазвол на будаўніцтва мячэці ў мястэчку Смілавічы Ігуменскага ўезда па прашэнню мясцовага імама Палтаржыцкага. Пры гэтым неабходны для пабудовы ўчастак зямлі 19 жніўня 1856 года татарам добраахвотна ахвяравалі «на вечное время» мясцовыя землеўладальніцы Паўліна і Ерасціна Манюшкі23.
У 1881 годзе татары-дваране Слуцкага павета Сцяпан Якубоўскі, Аляксандр Міськевіч, Іосіф Ясінскі накіравалі мінскаму губернскаму праўленню прашэнне дазволіць стварыць у Клецку і Капылі асобную мусульманскую абшчыну, членамі якой сталі б тыя вернікі, што раней былі прыпісаны да асмалоўскай мячэці24. Спачатку губернскія ўлады адмовілі ў яе стварэнні з-за недахопу ў вернікаў неабходнага мінімуму грашовых сродкаў для належнага ўтрымання мячэці і яе імама. Аднак потым па прапанове дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС было вырашана хадайнічаць перад царом аб дазволе адкрыць у Клецку мячэць з мэтай «падтрымкі мусульманскага элемента ў заходнім краі». У 1884 годзе гэта хадайніцтва было задаволена царом Аляксандрам III25. У 1886 годзе імамам клецкай мячэці быў зацверджаны Мустафа Ждановіч26. Пра ўсё гэта ідзе гаворка ў даведцы мінскага губернскага праўлення Дэпартамента замежных веравызнанняў «Аб зацвярджэнні Ждановіча М. імамам клецкай мячэці» 24 красавіка 1884 года. У ей, у прыватнасці, сказана: «Мусульмане местечка Клецка, Минской губернии 29 января сего года обратились к господину Министру внутренних дел с прошением, в котором изложили, что согласно плану выданному Минским Губернским правлением с подписью за № 620, в Клецке в 1881 году построена мечеть, стоимостью более 1 000 рублей на их собственные средства, в каковую мечеть ими имамом избран Жданович, но Таврическое Магометанское Духовное Правление, которому об этом было представлено, 10 ноября 1883 года за № 1245 объявило им чрез Слуцкое уездное полицейское Управление о том, что Жданович не утверждается в должности имама, потому что Минское Губернское Правление 29 сентября за № 8636 сообщило, что в Клецке построена не соборная, а пятивременная мечеть и что нет достаточных средств для приличного содержания мечети и духовенства, с чем просители не согласны, так как Клецкая мечеть не выполняет ещё своего назначения и не причислена к какой бы то ни было категории, к тому же в Литве нет пятивременных мечетей. Что же касается до неимения средств, то это, по мнению просителей, опровергается тем, что мечеть и принадлежности к ней, всего на сумму до 1 300 рублей сооружены исключительно на средства прихожан; содержания Жданович не требует, а если бы и потребовалось, то это составляло бы незначительный расход. В виду изложенного просители, представляя приговор от 14 мая 1881 года об избрании Ждановича, ходатайствуют пред Господином Министром сделать распоряжение об утверждении Таврическим Магометанским Духовным Правлением Ждановича в должности имама.
Департамент духовных дел иностранных исповедований отношением от 24 февраля 1884 года за № 891 просил господина Начальника Губернии сообщить сведения и разъяснения по содержанию вышеуказанного прошения дворян-мусульман м. Клецка.
Из дел Губернского Правления видно, что постановлением от 31 мая 1877 года представленные планы предполагавшейся постройки в Клецке пятивременной приписной мечети были утверждены, о чём и сделана надпись за № 620 на проекте плана, но были ли при этом собраны сведения, требуемые 260, 261, 263 и 265 ст. устава строительного дела, не видно (дело строительного отделения № 245 за 1876 год), а потому предварительно утверждение Ждановича в должности, Губернское Правление по первому отделению (дело № 151 за 1881 год) 11 марта 1881 года за № 1980 потребовало от Слуцкого уездного полицейского управления представления нужных сведений. Во исполнение Полицейское Управление (в рапорте от 8 июля 1882 года за № 6084) представило переписку по делу об образовании Клецкого магометанского прихода и об избрании Ждановича имамом. Переписка эта 16 августа 1882 года (№ 357) перепровождена была на заключение Таврического Магометанского Духовного Правления, которому было сообщено о тех обстоятельствах, при которых в Клецке была построена мечеть. Затем 1 марта 1883 года за № 1659 перепровождено было в то же Духовное Правление прошение прихожан Осмоловской мечети, коим они заявляли о неосновательности возбуждения жителями Клецка ходатайства об образовании Клецкого прихода. На новое требование Магометанского Духовного Правления от 31 августа 1883 года за № 934 Губернское Правление 23 сентября за № 8636 уведомило, что Губернским Правлением 31 мая 1877 года разрешена постройка в Клецке пятивременной мечети и что из полицейского дознания, перепровождённого в Духовное Правление 1 марта 1883 года за № 934 видно, что в м. Клецке 30 магометанских дворов при 80 душах и что не имеется достаточно средств для применённого содержания мечети и духовенства. Вслед за этим Таврическое Духовное Правление 10 ноября 1883 года за № 9244 уведомило, что так как для приличного содержания мечети и духовенства недостаточны и при том в приговоре об избрании имама мечеть названа соборной, а не пятивременной, каковая была утверждена при постройке, то Жданович не может быть утверждён в должности имама до того времени, пока не будет достаточно средств на содержание мечети и духовенства.
Наконец ныне, имея в виду, что сведения о составе и степени благосостояния магометанского населения м. Клецка были собраны приставом 2-го стола Слуцкого уезда ещё в июне месяце 1881 года и до того времени произойти приращение населения Губернское Правление 16 марта 1884 года за № 2882 предложило Слуцкому Уездному Правлению вновь собрать сведения о магометанском населении м. Клецка. Из рапорта Исправника от 17 апреля 1884 года видно, что в м. Клецке в настоящее время жителей магометан имеется: мужского пола — 93 и женского 91 душа, кроме того к Клецкой мечети имеют желание причислиться магометан мужского пола 58 и женского 52 души. Магометане эти довольно зажиточны и имеют достаточно средств для содержания самостоятельной Клецкой мечети.
30 сентября 1874 года в Губернское Правление Степаном Якубовским был представлен приговор о разрешении по приложенному плану построить в м. Клецк не соборную, а приписную пятивременную мечеть. Представленный план был утверждён строительным отделением Минского Губернского Правления 31 мая 1877 года. При чём в соображение была принята лишь техническая сторона дела, в обсуждение же общего вопроса соответствуют ли местные условия требованиям Устава Духовных Дел иностранных исповедований — строительное отделение не входило, а потому когда прихожане Клецкой мечети обратились с ходатайством об утверждении Ждановича имамом мечети, то были затребованы предварительные сведения по данному предмету.
Сведения эти были собраны через посредство Слуцкого уездного полицейского Управления, причём оказалось, что в июне 1881 года в Клецке числилось 30 магометанских дворов при 80 душах и что магометанское население не имеет достаточных средств для приличного содержания мечети и нужного при ней духовенства.
Затем переписка была переправлена 16 августа 1882 года в Таврическое Управление, которое 10 ноября 1882 года за № 9244 уведомило, что так как средства для приличного содержания Клецкой мечети и духовенства недостаточны и при том в приговоре об избрании имама мечеть названа соборной, а не пятивременной каковая была утверждена по постройке, то Жданович не может быть утверждён в должности имама до того времени, пока не будет достаточно средств на содержание мечети и духовенства.
По собранным в 1884 году сведениям магометанское население Клецка увеличилось (в Клецке проживало 93 мужчины и 90 женщин — мусульман; кроме того к Клецкой мечети изъявило желание приписаться магометан мужского пола 58 и женского 53 души). При чём из заявления магометан следует, что в настоящее время они имеют достаточно средств для содержания самостоятельной Клецкой мечети»27.
Гэтая даведка, а таксама два прашэнні дваран-мусульман аб зацвярджэнні Мустафы Ждановіча імамам Клецкай мячэці, былі накіраваны ў Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў Міністэрства ўнутраных спраў.
Разгледзіўшы прадстаўлены дакумент, Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў 12 ліпеня 1884 года за № 3079 прасіў мінскага губернатара прапанаваць губернскаму праўленню яшчэ раз вярнуцца да абмеркавання пытання аб законнасці існавання Клецкай мячэці і паведаміць аб сваім рашэнні. Пры гэтым кіраўнік Упраўлення Міністэрства ўнутраных спраў у лісце да мінскага губернатара раіў апошняму, «что в случае если бы допущение означенной мечети по закону оказалось невозможным, а со своей стороны, в виду оказания поддержки магометанскому элементу в Западном крае полагал бы ходатайствовать перед Государем Императором о разрешении на открытие оной, тем более, что содержание ея, по удостоверению Вашего Превосходительства, представляется вполне обеспеченным»28.
7 верасня 1884 года Мінскае губернскае праўленне правяло чарговае пасяджэнне, на якім разгледзела пытанне «По вопросу законности существования Клецкой мечети». У адказе Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў Міністэрства ўнутраных спраў мінскі губернатар даводзіў: «Вследствие предложения нашего Сиятельства от 12 июля сего года Минское Губернское Правление, войдя в обсуждение вопроса о законности существования Клецкой мечети нашло, что вследствие прошения Степана Якубовского и приговора жителей-магометан от 30 сентября 1874 года о постройке в м. Клецке мечети, строительное отделение Минского Губернского Правления утвердило представленные планы здания мечети, но при этом была принята в соображение лишь техническая сторона дела без обсуждения вопроса о том, удовлетворяет ли мечеть требованиям 260, 261, 269 и 265 ст. XII Устава строителей.
По сведениям собранным в апреле 1884 года оказалось, что в м. Клецк числится 184 мусульманина и мусульманок (93, 91). Кроме того из окрестных жителей к Клецкой мечети изъявляют желание причислиться ещё 111 человек (58, 53) и что население это имеет достаточно средств для приличного содержания самостоятельной мечети. В виду изложенных обстоятельств дела Губернское Правление заключило, что не представлялось бы препятствий допустить совершение общественного богомоления в Клецкой мечети, но так как число прихожан, которые изъявляют желание причислиться к Клецкой мечети не достаёт нормы установленной 261 ст. XII Устава строителей, то Губернское Правление не признавая возможность своей властью признать существование Клецкой мечети законным, пришло к убеждению, что ввиду заявления жителей-магометан о необходимости для них мечети, содержание которой обеспечивается средствами самих прихожан, было бы полезно, в виде поддержания магометанского населения в западном крае, если бы ходатайство об учреждении Клецкой мечети ввиду особого изъятия из общего правила получило бы удовлетворительное разрешение. Представляя на благоусмотрение Вашего Сиятельства о вышеизложенном заключении Губернского Правления, имею честь ходатайствовать, — не изволите ли признать полезным испросить Высочайшее соизволение на открытие в м. Клецке мечети, в виду особого изъятия, в уважении к вышеприведенным обстоятельствам»29.
29 верасня 1884 года Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС у пасланні «По Высочайшему повелению» на адрас мінскага губернатара паведамляў: «Государь Император по всеподданнейшему докладу моему в 27 день сего сентября Высочайше соизволил разрешить открытие в м. Клецк магометанской мечети. О таковой Высочайшей воле имею честь сообщить Вашему превосходительству, вследствие представления от 7 сентября за № 8144 для надлежащего исполнения»30.
У рэзалюцыі губернскага праўлення «По высочайшему повелению» ад 11 кастрычніка 1884 года было дадзена ўказанне Слуцкаму ўезднаму іспраўніку паведаміць жыхарам-магаметанам м. Клецка з падпіскамі, «что господин Министр Внутренних Дел предложением от 29 сентября сего года за № 4599 уведомил господина губернатора, что Государь Император по всеподданнейшему докладу Его Сиятельства, в 27 день сентября 1884 года высочайше соизволил разрешить открытие в м. Клецке магометанской мечети. При этом присовокупить для сведения его, исправника, что здание Клецкой мечети построено по плану, утверждённому строительным отделением Минского губернского правления 31 мая 1877 года»31.
Таксама доўга вырашалася справа з выбраннем мулы для мячэці ў аколіцы Мураўшчызна Ашмянскага павета Віленскай губерні. Прыход падзяліўся на 2 часткі і выбраў 2 кандыдатаў: Бекіра Рафалава і Мустафу Багдановіча. Скаргі былі з абодвух бакоў і ў 1886 годзе Таўрычаскае праўленне паракамендавала абраць новага мулу, які б падабаўся ўсім прыхаджанам. Быў абраны Мустафа Багдановіч32.
На пачатку 1881 года членам асмолаўскай мусульманскай абшчыны Слуцкага павета Мінскай губерні, якая дзейнічала пры мясцовай саборнай мячэці давялося выбіраць новага імама. Справа заключалася ў тым, што ранейшы яе духоўны кіраўнік Якуб Якубоўскі па прычыне старасці і кепскага здароўя адмовіўся ад выканання сваіх абавязкаў. Таму 10 сакавіка таго ж года на пасаду імама быў выбраны 45-гадовы Амурат Смольскі. Акт аб яго выбранні падпісала 80 чалавек, а ўсяго да гэтай абшчыны было прыпісана 160 вернікаў-мусульман з татарскіх ваколіц Асмолава, Арда і Іванава, а таксама м. Клецк і Капыль. Гэты акт і іншыя неабходныя дакументы былі накіраваны ў Таўрычаскае духоўнае праўленне33. Пасля іх разгляду кіраўніцтва праўлення прыйшло да высновы, што Амурат Смольскі адпавядае той пасадзе, на якую ён выбраны. Аб гэтым быў дасланы спецыяльны ліст у Мінскае губернскае праўленне, дзе павінны былі канчаткова вырашыць пытанне аб зацвярджэнні яго імамам. У праўленне таксама паступіў рапарт ад Слуцкага павятовага іспраўніка, у якім А. Смольскі характарызаваўся як прыстойны чалавек, не быўшы раней пад судом, лаяльны і законапаслухмяны ў адносінах да манарха і дзяржавы.
Здавалася, не засталося ніякіх перашкод на шляху зацвярджэння А. Смольскага імамам асмолаўскай абшчыны, калі б не раптам узнікшыя абставіны. У лістападзе 1881 года да мясцовых улад, а таксама ў Таўрычаскае духоўнае праўленне паступіла заява ад шляхціцаў-татар, жыхароў м. Клецк, Абрагіма Абрамовіча, Аляксандра і Іосіфа Міськевічаў, Мацея Шагідзевіча, Аляксандра і Бекіра Якубоўскіх. У ёй сцвярджалася, што толькі меншая частка вернікаў абшчыны падпісала акт аб выбранні імамам А. Смольскага. Акрамя таго, ён, згодна з іх думкай, наогул не дастойны быць духоўнай асобай, паколькі з’яўляецца нядобранадзейным і непрыстойным у маральным плане чалавекам, вядзе, будучы жанатым, блуднае жыццё. У сувязі з гэтым аўтары заявы прасілі не зацвярджаць А. Смольскага імамам. 12 сакавіка 1882 года губернскае праўленне вырашыла накіраваць гэтую справу на дадатковы разгляд у Таўрычаскае мусульманскае духоўнае праўленне, улічваючы тое, што ў правілах аб выбарах імамаў не была выразна акрэслена неабходная колькасць выбаршчыкаў.
Адначасова ў тым жа лістападзе 1881 года група мусульман з Клецка, сярод якіх былі ўжо знаёмыя нам А. Міськевіч, а таксама С. Якубоўскі, I. Ясінскі і інш., падалі прашэнне аб стварэнні асобнай клецкай рэлігійнай абшчыны, у склад якой увайшлі б вернікі з Клецка і Капыля. Пры гэтым яны паведамлялі, што з дазволу Мінскага губернскага праўлення ў Клецку ўжо пабудавана мячэць. Акрамя таго быў прадстаўлены акт аб выбранні імамам у Клецку Мустафы Ждановіча з мэтай зацвярджэння яго на гэтай пасадзе.
Тым часам у Таўрычаскім мусульманскім духоўным праўленні была разгледжана справа А. Смольскага. У лісце, які быў накіраваны ў Мінскае губернскае праўленне ў маі 1882 года адносна неабходнай колькасці выбаршчыкаў, адзначалася, што ў выбарах павінны браць удзел не меней 2 трацей членаў абшчыны мужчынскага полу. Прычым меліся на ўвазе толькі тыя, што з’яўляліся галовамі сямей. Не маглі ўдзельнічаць у іх малодшыя члены сямей, якія не жылі асобна ад старэйшых. Што датычыцца самога А. Смольскага, то вырашэнне пытання аб зацвярджэнні яго імамам заставалася за Мінскім губернскім праўленнем. У сувязі з гэтым 4 чэрвеня 1882 года слуцкай паліцыі быў накіраваны загад правесці дазнанне па гэтай справе.
У кастрычніку гэтага ж года ў губернскае праўленне паступіў рапарт ад слуцкай павятовай паліцыі, у якім гаварылася, што абсалютная большасць падпісаўшых акт аб выбранні імама з’яўлялася домаўладальнікамі і галовамі сямействаў. Мясцовай паліцыяй была праведзена праверка інфармацыі аб быццам нядобранадзейных і непрыстойных паводзінах А. Смольскага. Дзеля гэтага былі апытаны жыхары мястэчка Клецк як мусульманскага, так юдэйскага і хрысціянскага веравызнанняў. Усе яны аднадушна заявілі, што Смольскі з’яўляецца сумленным і прыстойным чалавекам, дастойным быць духоўным кіраўніком мясцовых мусульман. Адносна вышэйпамянёных абвінавачванняў супраць яго была выказана думка, што яны інспіраваны тымі членамі мусульманскай абшчаны, якія імкнуліся стварыць у Клецку і Капылі асобную рэлігійную адзінку і выбраць свайго імама. Аб гэтым і быў складзены 18 ліпеня 1882 года адпаведны пратакол, што быў накіраваны губернскім уладам34. Абапіраючыся на гэтыя даныя, Мінскае губернскае праўленне 19 лістапада 1882 года нарэшце зацвердзіла А. Смольскага на пасадзе імама і даручыла мясцовым паліцэйскім уладам прывесці яго да прысягі35. Але да таго часу А. Смольскі памёр. Пра гэта гаворыцца ў рапарце слуцкай павятовай паліцэйскай управы ад 24 студзеня 1883 года, а таксама ў пастанове чыноўнікаў і дваран Асмолаўскага магаметанскага прыхода36. У апошнім дакуменце гаворыцца, што паколькі «имам сего прихода А. Иосифов Смольский волею Божьею жизнь кончил сего года [1882 — аўтар] истекшего октября месяца, чиновники, помещики и дворяне Осмоловского магометанского прихода в ноябре 1882 года постановили избрать другого имама в Осмоловской приходской соборной мечети со среди себя вполне соответствующего сему по званию, как в хорошем поведении, так в полном знании догматов магометанской веры и русской грамоты дворянина Я. Ясинского, который обязуется тут в Осмолове жить вблизи мечети и все принадлежащие духовные обязанности исполнять в точности решительно и аккуратно с предоставлением ему права с сего времени владеть вакуфною уволокою земли, расположенной в Осмолове»37.
Гэты акт, таксама прашэнне прыхода Асмолаўскай мячэці паступілі 29 снежня 1882 года ў Таўрычаскае духоўнае праўленне. 15 верасня 1883 года Духоўнае праўленне ў прадстаўленні Мінскаму губернскаму праўленню за № 296 паведамляла, што для выпрабавання здольнасцей абранага на пасаду імама ў Асмолаўскай мячэці двараніна Якава Ясінскага Духоўнае праўленне «составило вопросные пункты и переправодило таковые 20 января 1883 года в Слуцкое полицейское уездное правление и просило истребовать от Я. Ясинского против вопросов ответы и прислать их на рассмотрение Духовного правления»38. Адказы былі атрыманы 3 сакавіка 1883 года, пасля гэтага 5 верасня 1883 года Духоўным праўленнем быў атрыманы ліст ад прыхаджан Асмалоўскай мусульманскай мячэці, у якім яны прасілі аб хутчэйшым зацвярджэнні Я. Ясінскага на пасадзе імама. У прадстаўленні Духоўнага праўлення таксама адзначалася, што «по рассмотрении ответов данных избранным обществом Осмоловской мечети на должность имама дворянином Я. Ясинским оказалось, что он для занятия должности имама способен, а потому с припровождением копии избирательного акта сообщить в Минское Губернское правление и просить об утверждении дворянина Я. Ясинского в должности имама Осмоловской мечети учинить распоряжение»39.
Мінскае губернскае праўленне 23 верасня 1883 года ў даведцы дадзенай Таўрычаскаму магаметанскаму духоўнаму праўленню паведамляла, што Слуцкай уезднай управе было даручана сабраць і прадставіць у губернскае праўленне звесткі аб Ясінскім, якія патрабуюцца ў адпаведнасці з заўвагамі да арт. 1205 і арт. 1226 т. XI Статута духоўных спраў замежных веравызнанняў, выдадзеным у 1857 годзе ў прыватнасці аб асобе Ясінскага, аб яго маральных якасцях, паводзінах і сумленнай адданасці трону і закону40. У рапарце Слуцкага ўезднага паліцэйскага ўпраўлення ад 24 кастрычніка 1883 года адзначалася: «Во исполнение предписания от 29 сентября сего года за № 8877 Полицейское Управление имеет честь донести Губернскому Правлению, что избранный обществом Осмоловской мечети на должность имама дворянин Яков Ясинский от роду имеет 26 лет, поведения хорошего, вполне нравственный и как Престолу, так и закону предан»41.
I толькі пасля ўсяго гэтага 3 лістапада 1883 года губернскае праўленне разгледзела пытанне «Аб зацвярджэнні Ясінскага імамам Асмолаўскай мячэці». У прынятым рашэнні гаварылася: «Дворянина Ясинского утвердить в должности имама Осмоловской мечети, о чём дать знать Слуцкому полицейскому уездному управлению для распоряжения о приведении Ясинского к присяге и для объявления прихожанам Осмоловской мечети. О настоящем распоряжении уведомить Таврическое Магометанское Духовное Правление на отношение от 15 сентября 1883 года. Дело закончить и своевременно сдать в архив»42.
16 студзеня 1884 года Якуб Ясінскі прыняў прысягу. У архіве захоўваецца арыгінальны тэкст клятвеннага абяцання імама Я. Ясінскага. Ён мае пэўную цікавасць. Таму трэба прывесці яго цалкам:
Клятвенное обещание
«Я, нижепоименованный, обещаюсь и клянусь Всемогущему Богу пред святым его Алкораном в том, что хочу и должен Его Императорскому Величеству своему истинному и природному Всемилостивейшему Великому Государю Императору Александру Александровичу III Самодержцу Всероссийскому, и законному его Императору Всероссийского Престола Наследнику Цесоревичу Николаю Александровичу, верно и нелицемерно служить и во всём повиноваться, не щадя живота своего да последней капли крови, и все к Высокому Его Императорского Величества Самодержавству, силе власти принадлежащие права и преимущества, узаконенные и впредь упоконяемые по крайнему разумению, силе и возможности предостерегать и оборонять и при том по крайней мере стараться поспешествовать всё к Его Императорского Величества верной службе и пользе государственной во всяких случаях писаться может; о ущербе же Его Величества интереса, вреде и убытке, коль скоро о том уведаю, не такмо благовременно объявлять, но и всякими мерами объращать и не допущать тщатыться, и всякую вверенную тайность крепко хранить буду и поверенный и положенный на мне чин как по сей (генеральной) так и по особливой определённой и от времени до времени Его Императорского Величества именем, именем от предоставленых надо мною начальников определяемым инструкциям и регламентам и указам, надлежащим образом по совести своей и присяги не поступать, и таким образом себя вести и поступать как верному Его Императорского Величества подданному благопристойно есть и надлежит, и как я пред Богом и судом Его страшным в том всегда ответ дать могу; как суще мне Господь Бог душевно и телесно да поможет. В заключение же сей клятвы целую слова Священного Алкорана. Аминь. Января 16 дня 1884 года по сему клятвенному обещанию присягу выполнил Яков Ясинский.
Ко присяге приводил хатып Ляховичской соборной мечети Самуил Бекиров Воронович.
Присутствовали дворяне: коллеж. секретарь Александр Яковлевич Александрович, Хусейн Довыдов Абрамович, Абрагим Довыдов Абрамович.
Подписал: Пристав 2-стана Слуцкого уезда Б. Соболевский»43.
Аднак знаходжанне Якуба Ясінскага на пасадзе імама Асмолаўскай мячэці гэтаксама як і яго папярэднікаў было нешчаслівым. У 1909 годзе ён быў звольнены Мінскім губернскім праўленнем з займаемай пасады «за деяния противные его духовным обязанностям»44. Справа аб няправільна знятым з пасады мулы Асмолаўскага прыхода (як бачым, па колькасці спрэчных спраў гэты прыход займаў першае месца — заўвагі аўтара) Якуба Ясінскага доўжылася некалькі год. 22 красавіка 1911 года мінскаму губернатару паступіў ліст ад двараніна Льва Ісмаілавіча Хазбіевіча, у якім ён даводзіў: «Вот уже более трёх лет, как без всяких уважительных причин по одной лишь кляузе отстранён от должности духовника Осмоловской мечети мулла Я. Ясинский, который приговором прихода вновь избран на эту должность»45. Л. Хазбіевіч прасіў губернатара паскорыць зацвярджэнне Я. Ясінскага на ранейшай пасадзе. Але з канцылярыі губернатара паступіў адказ (21 мая 1911 года), што дакументы аб новых выбарах Я. Ясінскага на пасаду мулы Асмолаўскай мячэці ў губернскае праўленне не паступалі «и что таковой действительно избран, то выборное производство надлежит представить в Таврическое Духовное Правление, от которого если оно признает Ясинского достойным назначения на должность муллы Осмоловской мечети, и будет зависеть войти в сношение с губернским правлением об утверждении Ясинского в означенной должности»46. 22 жніўня 1911 года Губернскае праўленне звярнулася ў Таўрычаскае духоўнае праўленне з просьбай паведаміць ці знаходзяцца ў іх дакументы на зацвярджэнне Я. Ясінскага на пасадзе мулы Асмалоўскай мячэці. На што Духоўнае праўленне 7 верасня 1911 года паведамляла: «Дела по ходатайству прихожан Осмоловскага магометанского прихода об утверждении избранного ими на должность муллы в их мечеть дворянина Ясинского, уволенного Минским Губернским Правлением от 27 января 1909 года в Духовном правлении нет, а имеется дело об избрании прихожанами той мечети на ту же должность Юнуса Адамовича Халембека, которое ещё не окончено»47. Пра гэта паведаміў таксама і дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў 30 верасня 1911 года48.
У канцы XIX стагоддзя на Беларусі працягвалася будаўніцтва новых мячэцяў і рамонт старых. Пра гэта сведчаць таксама дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. 30 чэрвеня 1884 года будаўнічае аддзяленне Мінскага губернскага праўлення заслухала даклад імама-хатыпа Ляхавіцкай мячэці Слуцкага ўезда Самуіла Бекіравіча Варановіча, які яшчэ 12 мая 1884 года падаў у Мінскае губернскае праўленне заяву і праект з копіяй на пабудову ў Ляхавічах будынка мячэці. Гэты праект 25 мая быў накіраваны ў Слуцкае ўезднае праўленне для таго, каб давесці да ведама С. Б. Варановіча і растлумачыць, што на тэхнічных дакументах неабходна ўказаць генеральны план мясцовасці і пляца, на якім знаходзіцца мячэць. Увогуле будаўнічае аддзяленне ўхваліла праект на пабудову мячэці ў Ляхавічах і пасля зацвярджэння праекта генерал-губернатарам яго павінны былі накіраваць у Слуцкае ўезднае паліцэйскае ўпраўленне»49. 24 жніўня 1884 года будаўнічае аддзяленне Мінскага губернскага ўпраўлення дала дазвол на пабудову мячэці ў м. Капыль Слуцкага ўезда. Пра гэта хадатайнічалі перад Губернскім упраўленнем мусульмане з Капыля Хусеін Якубоўскі і Хусеін Байрашэўскі. Яны падалі ў будаўнічае аддзяленне заяву і праект з копіяй на пабудову мячэці50. 12 ліпеня 1891 года будаўнічае аддзяленне Мінскага губернскага праўлення разглядала пытанне «Об одобрении проекта на починку мечети в Смиловичах Игуменского уезда». З прашэннем у Губернскае праўленне звярнуўся імам-хатып Смілавіцкай саборнай мячэці Сюлейман Іванаў Канапацкі. Ён прасіў дазволіць зрабіць на мячэці новы дах і новыя асновы балкі замест згніўшых. С. I. Канапацкі прадставіў план з копіяй і план на пабудову ўхвалены будаўнічай і дарожнай камісіямі 15 сакавіка 1857 года. Прадстаўлены план аказаўся правільным і адпавядаў назначэнню, таму будаўнічая камісія ўхваліла яго, але з тым «что в случае одобренного проекта имам-хатып отвечает перед законом по ст. 66 Устава о наказании». Пасля зацвярджэння плана копія праекта на рамонт Смілавіцкай мячэці была накіравана прыставу 2-га стана Ігуменскага ўезда для перадачы імам-хатыпу Смілавіцкай мячэці С. I. Канапацкаму пад распіску51. А вось што гаварылася ў пратаколе будаўнічага аддзялення Мінскага губернскага праўлення ад 18 красавіка 1900 года «Об одобрении проекта постройки в г. Минске новой магометанской мечети: «Комитет по постройке новой магометанской мечети в г. Минске при прошении от 31 марта с.г. представил в Строительное отделение на рассмотрение проект с копией на постройку в г. Минске новой каменной магометанской мечети, при этом представлено извещение Минского губернского правления от 31 мая 1897 года за № 2603 последовавшее на имя комитета соборной мечети о дозволении возобновления старой мечети на счёт добровольной складки и утверждённый Губернским Правлением приговор прихожан соборной мечети.
Мнения: Рассмотренный в техническом отношении предоставленный комитетом проект постройки новой магометанской мечети найден составленным удовлетворительно. Ввиду сего строительное отделение Губернского Управления полагает: таковой проект одобрить, о чём сделать на нём надпись и копию его с вышеупомянутыми предложениями выслать в Первое отделение сего правления для обсуждения вопроса о разрешении постройки новой мечети. Подписи губернского инженера и губернского архитектора»52.
Татары Беларусі, абасобленыя на працягу многіх стагоддзяў, збераглі сваю веру, дзякуючы добра пастаўленай сістэме мусульманскай пачатковай адукацыі. Згодна з мусульманскай верай для бацькоў-мусульман вялікім грахом лічыцца, калі іх дзеці не ўмеюць чытаць свяшчэнную для мусульман кнігу Кур’ан, не ведаюць на памяць малітвы, якія напісаны ў падарожных кнігах беларускіх татар Хамаілах, не ведаюць гісторыю і паданні мусульман, напісаныя ў аль-кітабах арабскімі літарамі на беларускай мове.
22 верасня 1903 года віленскі, ковенскі і гродзенскі генерал-губернатор паведамляў у МУС аб тым, што «обнаружено в с. Видзах тайное обучение (г.зн. не зацверджанае ў мясцовых уладах) детей-магометан Закону Божию и молитвам по Корану» і што ён звярнуўся ў Віленскую навучальную акругу, каб высветліць, які існуе парадак адносна выдачы дазволу на права вучыць дзяцей-мусульман. Дэпартамент народнай асветы паведаміў, што па дзеючаму законапалажэнню асобам магаметанскага веравызнання не выдаюцца пасведчанні на права навучання дзяцей закону і веры53.
Колькасць татарскага насельніцтва на працягу XIX ст. павялічвалася. Калі ў 1853 годзе ў заходніх губернях іх было 3 537 чалавек, то па перапісу 1897 года — 13 87754. Невялікая колькасць мусульман з’явілася і ў Віцебскай губерні. У 1912 годзе іх было 421 (у Віцебску — 61, у Веліжскім павеце — 3, у Дзвінску — 301, Дзвінскім павеце — 27, у Полацку — 12, у Полацкім павеце — 10, у Рэжыцы — 7). Найбольшая колькасць мусульман знаходзілася ў Дзвінску. Праўда, трэба мець на ўвазе, большасць мусульман Дзвінска складалі ваенныя, што кватаравалі тут — 245 чал., сярод жыхароў горада іх было 56 чал. (з іх 22 татар, 8 туркмен)55.
Сярод усіх канфесій на Беларусі на працягу XIX — пач. XX ст. адбываўся пераход ад адной канфесіі да другой. Лягчэй за ўсе было перайсці ў праваслаўе. Адзінкавыя выпадкі такіх пераходаў назіраліся і сярод татар. Адбываліся пераходы і ў каталіцтва. 27 кастрычніка 1852 года віленскі ваенны губернатар і генерел-губарнатар гродзенскі, мінскі і ковенскі звярнуўся да мінскага губернатара, каб той прадставіў яму звесткі аб выпадках хрышчэння навагрудскімі дамініканамі некаторых татарак. Па звестках чыноўніка па асобых даручэннях у Навагрудку ў 1844-1852 гг. у дамініканскім заштатным кляштары было ахрышчана 6 татарак-мусульманак. Сярод іх былі Ханіфа Кусцінская, Фацьма Аляксандровіч, Ханіфа Маторанка, Фацьма Палтаржыцкая і Галька Лебедзева. Яны прынялі гэтую веру дабравольна і з дазволу міністра ўнутраных спраў, аб чым прадставіў дакументы наваградскі дэкан Эйсмант56.
Добрыя адносіны татарскага народа з іншымі народамі на Беларусі, чаму спрыялі працавітасць і высокая маральнасць мусульман, вялі да добрых адносін і да канфесіі.
Аналіз нешматлікіх дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь не дазваляе больш падрабязна даць апісанне становішча беларускіх татар у XIX — пач. XX ст. Тым не менш мы маем права казаць аб наяўнасці разгалінаванай сістэмы бюракратычнай апекі з боку расійскіх уладаў за дзейнасцю мусульманских абшчын, якія ў тагачасных умовах грамадска-палітычнага жыцця краіны былі адзінымі сацыяльнымі органамі, што спрыялі беларускім татарам у захаванні сваёй этнаканфесійнай тоеснасці. Ключавыя пытанні ў жыцці вернікаў, такія як пабудова новых і рамонт старых храмаў, выбары імамаў мячэцяў, канфліктныя сітуацыі ў абшчынах і інш. павінны былі вырашацца з санкцыі дзяржаўных уладаў, іншым разам на самым вышэйшым узроўні.
Пералік дакументаў па тэме
«Татары-мусульмане Беларусі. Канец ХVII — пачатак XX ст.»
у фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
1. Минское губернское дворянское депутатское собрание. Указы Сената, постановления собрания об утверждении в дворянстве лиц татарского происхождения и алфавитные списки татарских дворянских родов. 1819-1845 гг. — ф. 319, оп. 1, д. 91.
2. Дело о представлении сведений о выборах муллы и имама в магометанских приходах (1849 г.) — ф. 299, оп. 2, д. 3520.
3. Предписание виленского, гродненского, ковенского и минского генерал-губернатора минскому губернатору от 13 марта 1851 г. о приведении в исполнение Указа Сената от 30 января 1851 г. о порядке избрания в Западных губерниях мулл из среды магометанских обществ — ф. 295, оп. 1, д. 1121, лл. 1-2.
4. Предписание Департамента государственного хозяйства и публичных зданий МВД от 31 мая 1829 г. о правилах постройки татарских мечетей — ф. 299, оп. 5, д. 85.
5. О постройке отставным майором Ассановичем мечети в г. Новогрудке (1851) — ф. 299, оп. 1, д. 431, лл. 1122-1124.
6. О постройке в местечке Смиловичи Игуменского уезда на уступленном помещицей Монюшко пляце мечети (1856 г.) — ф. 299, оп.1, д. 454, лл. 1068-1077.
7. Дело об избрании М. А. Мискевича на должность муллы Игуменской мечети (1867-1869 гг.) — ф. 299, оп. 2, д. 6587.
8. Дело об объявлении указа Сената от 4 февраля 1874 года магометанам мест. Узда Игуменского уезда по прошению о назначении дворянина Мискевича муллой уездной магометанской мечети — ф. 299, оп. 2, д. 7469.
9. Дело об избрании дворянина из татар Якубовского на должность хатыба в Ляховичскую соборную мечеть Слуцкого уезда — ф. 299, оп. 2, д. 7805.
10. Дело по прошению прихожан Осмоловской мечети Слуцкого уезда об избрании имамом А. Смольского и сборе пожертвований на ремонт этой мечети (1881-1886 гг.) — ф. 299, оп. 2, д. 8083.
11. Дело о постройке и ремонте мечетей в Минской губернии (1883 г.) — ф. 299, оп. 2, д. 765.
12. О разрешении постройки в м. Копыле мечети (1884 г.) — ф. 299, оп, 1, д. 851, лл. 133-134.
13. Об утверждении проекта на постройку в м. Ляховичи мечети (1884 г.) — ф. 299, оп. 1, д. 851, лл. 120-121.
14. Дело по прошению дворян магометан об открытии мусульманской мечети и утверждении Мустафы Ждановича имамом в м. Клецке Слуцкого уезда (1885-1886 гг.).
15. Об утверждении проекта на ремонт мечети в м. Смиловичи (1891 г.) — ф. 299, оп. 1, д. 872, л. 113.
16. Об утверждении проекта постройки магометанской мечети (г. Минск) — ф. 299, оп. 1, д. 872, л. 113.
17. Дело об увольнении с должности муллы Осмоловской мечети Слуцкого уезда Якова Ясинского за небрежное отношение к делу отправления богослужения (1908-1911 гг.) — ф. 299, оп. 2, д. 14141, лл. 1-76.
18. Дело по жалобе прихожан Осмоловской мечети Слуцкого уезда на неправильные выборы муллы Халембека (1910-1911 гг.) — ф. 299, оп. 2, д. 14811.
Фонд 295 — Канцелярия минского гражданского губернатора.
Фонд 299 — Минское губернское правление.
Фонд 319 — Минское губернское дворянское депутатское собрание. Streszczenie W zasobach Narodowego Archiwum Republiki Białoruś jest dość dużo dokumentów odzwierciedlających sytuację wyznawców islamu, Tatarów na terenie Białorusi po upadku Rzeczypospolitej. Znajdują się tam m.in. rozporządzenia Katarzyny II dotyczące Tatarów, dokumenty mińskiego gubernialnego zarządu potwierdzające szlachectwo oraz spisy szlachty tatarskiej. Drugą grupę dokumentów zgromadzonych w tym archiwum stanowią pisma tworzone przez samych Tatarów. Ze zgromadzonych zbiorów wynika, że rząd rosyjski przywiązywał dużą wagę do rozwiązywania problemów ludności tatarskiej. Wiązało się to z szerszym kontekstem relacji Rosji z Krymem i Turcją. Władze carskie dbały szczególnie o to, aby tatarscy przywódcy religijni rekrutowali się spośród osób lojalnych wobec monarchy i Rosji. Z dokumentów zgromadzonych w narodowym archiwum wynika, że liczba Tatarów na Białorusi szybko rosła. W 1853 r. było ich zaledwie 3,5 tys., zaś w 1897 r. prawie 14 tys. Tatarzy bardzo rzadko zmieniali wyznanie, dotyczyło to w zasadzie pojedynczych osób.
1 Хронологический указатель указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии..., сост. С. Ф. Рубинштейн, Вильна 1894, с. 165.
2 Там жа, с. 165.
3 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей: НАРБ), ф. 319, воп. 1, спр. 91.
4 Гл. працы: Т. Байрашаўскайтэ, С. Думіна, А. Грыцкевіча ды іншых гісторыкаў.
5 Гл. працы: I. Навіцкага, В. Грыгор’евай, А. Філатавай, А. Лашкевіча.
6 Наш радавод, Гродна 1992, с. 192-193.
7 Selim Hasbiewic, Polonya musulmanlari, «Еmel» 1992, № 1, с. 18-21.
8 НАРБ, ф. 299, воп. 5, спр. 85, арк. 1-3.
9 Там жа.
10 Там жа, арк. 3-6.
11 Там жа, арк. 6.
12 Там жа, арк. 6.
13 Там жа, арк. 6.
14 НАРБ, ф. 3212, воп. 1, спр. 80, арк. 2.
15 НАРБ, ф. 295, воп. 1, спр. 1121, арк. 1-2.
16 НАРБ, ф. 295, воп. 1, спр. 1121, арк. 2.
17 НАРБ, ф. 299, воп. 2, спр. 8083, арк. 27, адв., 29, 30.
18 НАРБ, ф. 299, воп. 2, спр. 3520, арк. 1-2, 7, 11.
19 Там жа, арк. 24.
20 НАРБ, ф. 295, воп. 1, спр. 1077, арк. 38.
21 НАРБ, ф. 1297, воп. 1,спр. 11755, арк. 134, адв.
22 НАРБ, ф. 299, воп. 1, спр. 431, арк. 1122-1124.
23 Там жа, спр. 454, арк. 1068-1077.
24 Там жа, воп. 2, спр. 8083, арк. 10.
25 Там жа, арк. 64, 98, 169.
26 Там жа, спр. 8712, арк. 113.
27 Там жа, спр. 8083, арк. 91-94.
28 Там жа, арк. 98.ё
29 Там жа, арк. 101-102.
30 Там жа, арк. 109.
31 Там жа, арк. 10.
32 І. Навіцкі, В. Грыгор’ева, А. Філатава, Мусульманства cярод іншых канфесій Беларусі (канец ХVШ — XX ст.), I кн.: Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Ісламская культура татараў-мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі», Мінск 1996, ч. II, с. 5.
33 НАРБ, ф. 299, воп. 2, спр. 8083, арк. 41-42.
34 Там жа, арк. 36-37.
35 Там жа, арк. 54-55.
36 Там жа, арк. 52, 68.
37 Там жа, арк. 68.
38 Там жа, арк. 67.
39 Там жа, арк. 67.
40 Там жа, арк. 70.
41 Там жа, арк. 71.
42 Там жа, арк. 71-73.
43 Там жа, арк. 108.
44 Там жа, ф. 299, воп 2, спр 14141, арк. 6.
45 Там жа, арк. 61.
46 Там жа, арк. 62.
47 Там жа, арк. 71.
48 Там жа, арк, 75-76.
49 Там жа, ф. 299, воп. 1, спр. 851, арк. 120-121.
50 Там жа, арк. 133-134.
51 Там жа, спр. 860, арк. 99.
52 Там жа, спр. 872, арк. 113-113-а.
53 І.Навіцкі, В.Грыгор’ева, А.Філатава, Мусульманства cярод іншых канфесій Беларусі..., с. 6.
54 Акты, издаваемые Виленскою комиссией для разбора древних актов, т. XXI, Вильно 1900, с. ХХVII.
55 НАРБ, ф. 1430, воп. 1, спр. 48695, арк. 15, 24 адв.
56 Там жа, ф. 295, воп. 1, спр. 1224, арк. 1, 4, 5, 8.
|