БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ДЗЕЯСЛОЎ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ДЗЕЯСЛОЎ № 20

ДЗЕЯСЛОЎ № 20

Яўген Вапа

Падляшскі вандроўнік
Трыпціх

Пад лесам — цішыня невыносная
Пад лесам — ніхто не заплача
Тут няма ўжо людзей,
адсюль дзед мой пайшоў
У нябесныя, райскія вароты

Падарожныя крыжы, што пацеху нясьлі
Векавечным уладаньням Гасподнім
Пакланіліся да зямлі ў малітве сваёй
Ня хочуць загінуць у час Велікодны

Цішыня – не спакой, калі блізкіх няма
Нават дрэвы мінаеш са страхам
Хоць агменьчык, хоць бы промень сьвятла
На падляшскай дарозе — пятля забыцьця...

...................

У дажджлівы восеньскі час,
калі сонца праменьні ўжо адгарэлі
Я патрапіў у інтэрнэт-клуб,
тое мейсца, дзе ўсе кагосьці шукаюць

Ты сядзела там, быццам ночны Пегас,
толькі што сасьпела да грэху
I ня першы, і не аднойчы, і на гэты ж раз —
хлусіла заўзята на ўвесь чат

Віртуальны сьвет – гэта не імунітэт,
абыйграе ён і цябе
Павярніся ў жыцьцё, подых слова знайдзі
Раскажы мне хоць крыху пра сны

Дотык мокрых рук, клавішаў хуткі рух
і я знайшоў твой nick
Распачаўся наш час, поўны жарсьці азарт
Пра імгненнасьць здрады і смутку

Ты прызналася мне, што зьязджаеш адсюль
Бо ўвесь час без працы і без свабоды
I ў апошні свой дзень на падляшскай зямлі
Смак пушчанскага хлопца, хочаш мець на ўспамін

Ад допыту да допыту — наканаваў нам лёс
Ужо гэтага хапіла і продкам
Паміж соснаў пушчанскіх прабягае мяжа
На якой на’т зубры ў электронным падліку

За плячыма дыханьне «ахоўнікаў» нашых
Паміж сьвятасьцю й грэхам — адплатай ёсьць здрада
Не пасьпеўшы і вымавіць слоў малітвы сваёй
Галасы стукачоў паплылі ўжо над храмам

....................

Ад’язджаюць сябры з пахам пожні і скошаных траваў
Паміраюць сябры са зьдзіўленьнем у вачах
Не пасьпеўшы закончыць на Падляшшы сваім
Нашых простых, штодзённых справаў.
Беласток.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі "Дзеяслова"

 кантакт: dzieja@tut.by dzieja@list.ru

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster