БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ДЗЕЯСЛОЎ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ДЗЕЯСЛОЎ № 21

ДЗЕЯСЛОЎ № 21

Іна Снарская

Вогнепаклоньніца
Вершы

Сон

Рыгору Барадуліну
Мне сьніўся Барадулін малады
Гарачы, летуценны, апантаны,
Садзіў ён вершаў сонечных сады,
Было яшчэ далёка да бяды,
Яшчэ далей да босага сьвітаньня.

Мне сьніўся Барадулін малады:
Без барады, вясёлы і шчасьлівы.
Ён жартаваў на розныя лады,
Сівелі і марнелі халады,
А мы зрывалі яблыкі і сьлівы.

Напэўна, я губляла галаву –
У боскай поўні мёд піла з далоні.
Ляцелі яблыкі ў гаючую траву,
І верылася: толькі тут жыву,
І першым, безумоўна, было Слова.


* * *

На мяжы сівых сусьветаў,
Дзе і князь не гаспадар,
Нараджаюцца паэты,
Кожны ў латах, як ваяр.

На мяжы зямлі і неба,
Пераходу-забыцьця
Кожны човен робіць з хлеба,
Жытняй горычы жыцьця.

І плывуць чаўны ня ў Лету,
Не ў завоблачную высь,
А далей ад люці сьвету –
Да пагоркаў і травы.

Кроў лясная на сьвітаньні
Наталіць нябёсаў дно,
І лягчэй паэту стане
На імгненьне, на адно.

Які кароткі век
у гэтае травы:
Яна глядзіць у ноч –
і нікне, і чарнее,
А хутка ўжо зіма
у футры агнявым,
Нахіліць галаву,
паставіць на калені.

А хутка і зіма…
Нямеюць берагі,
У вечнасьці-ракі
ў вачах дрыжаць ільдзінкі.
Пагавары са мной,
мой сябар дарагі,
Каб на зары сьнягоў
у полымі ня зьнікнуць.


* * *

І абрынуўся ўніз галавой
Гэты сьнег на траву і веі.
Утравела твая любоў,
Заінела і анямела.

Шкадавала нябогу-любоў,
Сагравала і песьціла.
І ляцела яна дамоў
Маёй песьняю.


Вогнепаклоньніца

«Агню, паддай агню!» –
Мне дзед-каваль з нябёс даваў урокі,
Калі я падала ў адчаі на зямлю,
Калі з аўчынку быў сусьвет шырокі.

«Агню, паддай агню!» –
І хлебам дыхала духмяным паддувала.
Я гэтыя ўспаміны бараню,
Ад ворагаў-вятроў на дне душы хаваю.

Мой дзед-каваль каваў само жыцьцё
І гартаваў імгненьні і гадзіны:
«Паддай агню, ня падай духам, Іна,
І кожны дзень прымай, як адкрыцьцё.»


* * *

Прачнуўся ў сьнежні раптам хрушч,
Хіба ня дзіва?
Ён перайшоў часоў мяжу
Адзіны.

Як прарастае дзень і лес
З жыцьця і сьмерці,
Той хрушч з нябёснай печы зьлез
На сэрца.

З якога сьвету пераход,
З якой старонкі?
Званы-дарогі сотні год
Сьпяваюць звонка.
На падваконьні ліст жывы
Вусамі круціць,
Замову ён прынёс травы
Ад люці.


* * *

Засынаю, забываю…
Забываць – вузлы вязаць.
Мне засталіся ад Раю
Ноч і поўня, як сьляза.

Раю-рай, сьвяціўся яблык,
Раю-рай, каціўся дзень,
Мой каханы тварам ясны —
Толькі зьнічка на вадзе.

Раю-рай, хацеў быць лепшым,
Раю-рай, сады садзіў.
Праскакаў сталёвы вершнік –
Сад надзеі не ўрадзіў.

Не бядую, забываю:
Быў і зьнік, як гэты сон.
Маё сэрца захінае
Спас надзеі – сіні лён.


* * *

Вяртайцеся назад,
мае радкі-ўспаміны,
Я гэтаю зарой
пазнаю вас здаля,
Завёўся сам сабой
на покуце гадзіньнік,
Выводжу я гуляць
драўлянага каня.

Дзіцячы конь-агонь,
зямны і паднябёсны,
Мы паляцім з табой
у невараць дарог,
І восень прарасьце
у маладыя вёсны,
І ўсе мае грахі
даруе мудры Бог.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі "Дзеяслова"

 кантакт: dzieja@tut.by dzieja@list.ru

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster