БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук... | КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ www.wolnabialorus.pl Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт Настаўнік.org ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

ДЗЕЯСЛОЎ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ДЗЕЯСЛОЎ № 24

ДЗЕЯСЛОЎ № 24Алесь Бадак

Па той бок адлюстраваньня
Апавяданьне

Мой дзядзька Юзік быў вар’ятам. Пра роднасьць з такімі звычайна гавораць неахвотна. Хоць, калі сабраць разам усіх вар’ятаў сьвету, атрымалася б цэлая дзяржава. І, хто ведае, магчыма, гэта быў бы найлепшы прыклад усеагульнай гармоніі (няхай сабе ў межах адной дзяржавы), да якой чалавецтва ўвесь час, і пакуль што безпасьпяхова, імкнецца.

Трэба сказаць, былі дні, калі розум да дзядзькі вяртаўся, напаўняючы сабой яго сьвядомасьць гэтак жа незаўважна і нечакана для ўсіх нас, хто з ім жыў, як бясплодныя пасьля навальніцы хмары зноў напаўняюцца дажджом. Тады – звычайна такое здаралася падчас нашых прагулак па беразе Сьвіслачы, побач з якой, на вуліцы Янкі Купалы, мы жылі, — дзядзька часта расказваў пра маіх блізкіх і далёкіх сваякоў, жывых і памерлых. І хоць некаторыя гісторыі былі вельмі ўжо неверагодныя, каб у іх адразу паверыць, слухаючы яго, я ня раз паўтараў самому сабе: “Часам Бог, даючы чалавеку мудрасьць, наўзамен забірае ў яго розум”.

Адну з тых гісторыяў я памятаю і сёньня, хоць прайшло ўжо дзевятнаццаць гадоў, як дзядзька пакінуў гэты сьвет, так і не знайшоўшы свой дом, разбомблены нямецкай авіяцыяй у апошнюю вайну, на пошукі якога на бераг Сьвіслачы ён выпраўляўся амаль штодня, са мною ці з кім іншым.

У дзядзькі Юзіка, апроч майго бацькі, быў яшчэ адзін родны брат, Васіль, старэйшы з усіх дзяцей Апанаса Матусевіча і Марыі Загорскай. Год нараджэньня Васіля Матусевіча – 1908-ы – мне запомніўся лёгка і на ўсё жыцьцё, бо якраз тады ў шасьціпавярховым гатэлі “Еўропа” ўстанавілі першы ў Менску ліфт, а мой дзед па бацькавай лініі меў непасрэднае дачыненьне да гэтай знамянальнай для гораду падзеі. Ды і сам я сёньня, у нейкай ступені, адказваю, у тым ліку, і за ліфтавую сістэму сталіцы. У такой ступені, калі ведаць гісторыю менскага ліфтабудаваньня зусім не пашкодзіць.

Увогуле, у нашым родзе ўсе мужчыны мелі справу ці з тэхнікай, ці з будаўніцтвам, апроч дзядзькі Васіля. Ён пісаў вершы. Гэтаму папярэднічала раньняе сталеньне, якому дужа паспрыяў час, адну за адной пасылаючы на Менск віхуры пераменаў, выкліканых, з аднаго боку, Першай сусьветнай вайной, з другога – расейскай рэвалюцыяй. Гараджане яшчэ толькі пачыналі прывыкаць да бальшавіцкіх лозунгаў, якія гэтак жа лёгка можна было прачытаць па іхніх тварах, як і на чырвоных плакатах, аднак менш чым праз чатыры месяцы пасьля абвяшчэньня таго, што ўся ўлада ў Менску перайшла ў рукі гарадскога Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у ноч з 18 на 19 лютага 1918 году, бальшавікі горад мусілі пакінуць, а праз два дні сюды ўвайшлі немцы. Пасьля капітуляцыі Германіі перад Антантай і вываду яе войскаў з захопленых тэрыторыяў, у сьнежні васемнаццатага году бальшавікі вяртаюцца ў Менск, каб 8 жніўня наступнага году зноў пакінуць яго – ужо, праўда, палякам. Аднак праз месяц палякі аддаюць горад назад бальшавікам, але 15 верасьня 1920 году заяўляюцца сюды яшчэ раз, роўна на тыдзень, канчаткова зьбіўшы з панталыку гараджанаў, якім у гэтым ваенным і палітычным вэрхале звар’яцець было лягчэй, чым захаваць ясны розум. Зрэшты, нечым ненармальным (хоць, насамрэч, гэта, наадварот, сьведчыла пра пачатак выздараўленьня нацыі) сяму-таму здавалася тады іншае. Напачатку дваццатых самаабвешчаных паэтаў у Менску было столькі, што ва ўражлівага Купалы, які яшчэ нядаўна роспачна пісаў: “беларусы нікога ня маюць”, і якога магло незвычайна расчуліць зьяўленьне чарговага новага таленту, вочы не пасьпявалі высыхаць ад сьлёз радасьці. Праўда, пераважная большасьць паэтаў былі прыезджымі правінцыяламі, з вёсак і мястэчак. Іх было гэтак шмат, што стваралася ўражаньне, быццам адзінае, што перашка­джала беларусам ператварыцца ў пісьменьніцкую нацыю, — кепскае веданьне жыхарамі буйных гарадоў беларускай мовы. Прынамсі, Васі­лю Матусевічу гэтая акалічнасьць ды яшчэ прыроджаная сарамлівасьць сапраўды загарадзілі дарогу на старонкі газетаў і часопісаў. Выслухаўшы неяк у адной з рэдакцыяў досыць жорсткую крытыку сваіх вершаў, ён перастаў нават запісваць іх на паперы, а насіў у сабе паасобнымі, нярэдка незавершанымі радкамі, якія ў ім нараджаліся і паміралі хутчэй, чым мяняецца неба ў ветранае надвор’е, і гэтак часта мянялі свой сэнс, што здаваліся бессэнсоўнымі. Уяўны сьвет, створаны паэтычнымі вобразамі, і сьвет рэальны ў галаве яго перамяжоўваліся, і часта было не зразумець, у якім з гэтых сьветаў нараджаліся думкі, калі ён гаварыў:

— Я сёньня бачыў чалавека з двума языкамі. Адным ён зьлізваў агонь з рэшткаў зьнішчанага касьцёлу, які сам жа і спаліў разам з таварышамі, а другім суцяшаў маці.

Васіль ня ведаў, што ад вершаваных вобразаў час ад часу трэба вызваляцца, аддаваць іх паперы, інакш у галаве іх стане залішне шмат, і ўжо ня ты будзеш кіраваць імі, а яны табой. Так і здарылася.

“Яму дваццаць тры гады, а яго зусім не цікавяць жанчыны”, — скардзіўся бацька і, ведаючы, што ключ ад чужога сэрца лягчэй знайсьці ў стале, чым на кончыку языка, аднойчы адчыніў шуфлядку сынавага стала, але не знайшоў у ёй нічога, апроч папкі з газетнымі выразкамі і вялікім партрэтам Купалы зьверху. Гэта былі вершы і артыкулы паэта, інтэрв’ю з ім, кароткія паведамленьні пра тое, дзе і калі ён выступаў. А пад кіпай выразак ляжаў сшытак, на першай старонцы якога было запісана:

“26.04.30.

Я ўвесь час стрымліваў сябе ад таго, каб весьці дзёньнік, але каторы дзень нашу ў сабе, пад сэрцам, не раўнуючы як цяжарная жанчына, сказанае Ім пасьля таго, як я, разам з іншымі, дапамагаў Яму ратаваць хатнія рэчы ад паводкі. Ён сказаў: “Дзякуй, даражэнькі!” І калі я, расхваляваўшыся, ватнымі губамі прашаптаў: “Я Вас так люблю”, Ён абняў мяне і паўтарыў: “Дзякуй, даражэнькі, дзякуй!”

У тыя вёсны Сьвіслач у Менску любіла паказваць гараджанам свой нораў, затопліваючы многія дамы, у тым ліку, і дом Купалы на Кастрычніцкай вуліцы. Ахвотнікаў дапамагчы паэту з часовай эвакуацыяй (хоць пры гэтым, часцей за ўсё, маёмасьць усяго толькі падымалася на гарышча), і праўда, заўсёды хапала, асабліва сярод маладых паэтаў.

Пра папку і дзёньнік, якія знайшоў у шуфлядзе стала, бацька Васі­лю не сказаў, а ўсе спробы пагаварыць з сынам пра яго асабістае жыцьцё, нічога не далі. Васіль яшчэ больш замкнуўся ў сабе і толькі Юзіку неяк прызнаўся:

— Часам мне здаецца, што ў мяне два сэрцы. Адно на яве, а другое ў сьне. І я ня ведаю, якое з іх сапраўднае, і дзе я сапраўдны. Толькі ведаю, што ў сьне я зусім іншы, нават зьнешне, хоць і ніколі сябе там ня бачыў. Але калі б я мог узяць туды з сабою люстэрка...

Неўзабаве пасьля гэтага ён купіў на базары і павесіў на сьцяне каля свайго ложка вялікае люстэрка, якое помніла твары не аднаго пакаленьня былых гаспадароў, але ніяк ня мог забраць яго з сабой у сны.

20 лістапада 1930 году страшная вестка абляцела Менск: Купала хацеў скончыць жыцьцё самагубствам і парэзаў сябе сьцізорыкам. Узрушаны, спалоханы Васіль увесь вечар не падымаўся з ложка. Ён плакаў. А ўночы яму прысьнілася паводка на Сьвіслачы. Задыхаючыся, ён прыбег да Купалавага дома, куды падступала вада. Як ні дзіўна, Купала быў адзін, нават бяз жонкі, цёткі Уладзі, і зусім абыякавы да таго, што адбывалася з ракою. Левай рукой ён трымаўся за жывот, хаваючы рану, нібы хацеў, каб яе ніхто ня бачыў. “Паводка! – закрычаў Васіль у сьне і на яве, разбудзіўшы Юзіка. – Іван Дамінікавіч, вада затопіць Ваш дом! Трэба выносіць рэчы!” – “Ну, што ж, — спакойна сказаў Купала, — калі хочаш, вынось”.

Вольнай рукой ён узяў нешта, што стаяла каля сьцяны, і працягнуў Васілю. Васіль аберуч схапіў прадмет, і толькі тады зразумеў, што яму падаў Купала: гэта было люстэрка, у якім ён убачыў сябе...

Той жа ноччу, так і ня вызваліўшыся са свайго сну, Васіль памёр.

Мне здавалася, што патрабаваць ад дзядзькі доказаў праўдзівасьці гэтай гісторыі, у якую я сам мала верыў, па меншай меры, непрыгожа, ведаючы яго стан. Таму я сказаў досыць няпэўна:

— Гэта проста неверагодна, і ня кожны ў такое паверыць.

Дзядзька доўга маўчаў, а потым прамовіў:

— Перад тым, як унесьці ў кватэру труну, маці завесіла цёмнаю хусткай люстэрка. А ўночы я ня вытрымаў і адхінуў край хусткі. Я ўбачыў у люстэрку жывога Васіля. Толькі тварам ён быў неяк не падобны да сябе. Калі б у нас была сястра, я б падумаў, што гэта яна глядзела адтуль на мяне. Але што мяне ўразіла і спалохала – Васіль быў там радасны! Не ўсьміхаўся, але ўвесь сьвяціўся. Я аж адскочыў, і, пакуль не зьнялі хустку, да люстэрка больш не падыходзіў.

Дзядзька зноў памаўчаў, а потым сказаў:

— Некалі я таксама ўбачыў сябе ў сьне ў люстэрку. І мне здаецца, што я тады назаўсёды застаўся там. Так і жыву – у сьне і ў люстэрку.

Я ведаў, калі гэта здарылася. 5 сакавіка 1953 году, у дзень сьмерці Сталіна, дзядзька таксама плакаў. А назаўтра паехаў у Маскву, не падазраючы, што кожны, хто тады трапляў на Трубную плошчу, выходзіў з яе іншым чалавекам. У дзень пахаваньня ён трапіў у самую даўку, у якой загінулі сотні людзей. Звар’яцелы ад гора і цікаўнасьці натоўп пранёс яго праз зямное чысьцілішча, і калі ён праз тыдзень вярнуўся дадому, вочы яго сьвяціліся лагоднасьцю, нібы перад ім раскрыліся таям­ніцы раю.

Трэба сказаць, што я і сёньня ня дужа веру ў гэтыя гісторыі з люс­тэркам, якое цяпер вісіць у маёй спальні на сьцяне, у сваёй старасьці перасягнуўшы той рубеж, калі кожная новая трэшчына на драўлянай рамцы толькі дадае яму прыгажосьці. І ўсё ж, калі, кладучыся спаць, я думаю пра тое, што ў снах можна ўбачыць каго заўгодна, але не сябе самога, маё сэрца пачынае біцца мацней. Можа таму, што цяпер мне вельмі цяжка, і здаецца, што я вось-вось не стрымаю­ся і заплачу...


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі "Дзеяслова"

 кантакт: dzieja@tut.by dzieja@list.ru

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster