БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук... | КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ www.wolnabialorus.pl Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт Настаўнік.org ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

ДЗЕЯСЛОЎ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ДЗЕЯСЛОЎ № 24

ДЗЕЯСЛОЎ № 24

Аксана Данільчык

Рубінавы пагляд
Вершы

* * *

Мой недавер з цынізмам на мяжы
і адштурхоўвае, і спакушае.
Але праз сонечную далячынь
ізноў плывуць нязвыклыя аблокі
і формамі сваіх блакітных целаў
нагадваюць карціны маньерыстаў.
Я пастаю хвіліну на скале,
а можа раптам нехта з іх Юпіцер?


* * *

Непераўзыдзены майстар
восеньскіх краявідаў,
падары мне ізноў небакрай
запоўнены сівай воўнай,
якую прабілі шпілі
званіц і кляштараў,
каб мне з вяршыні пагорка
ня бачыць болей зямлі,
а толькі крыжы, што лунаюць
над тумановым бязьмежжам.


* * *

Сэрца
Сэрца
Не балі
Ня трэба
Я пайду
У
Памаранчавае
Сонца
Падары
Мне
Словы
Абярэгі
У
Непранікальнай
Абалонцы
Адпусьці
Мяне
З тваіх
Кайданаў
Я
Ня буду
Рэзаць
Клеткі
Лісьця
Дзе
Яна
Славутая
Нірвана

Не балі.
Мы разам знойдзем выйсьце.


* * *

Калі мы вярталіся
з дзіцячага садка,
тата купіў мне кніжку «Знайдзі сузор’і»,
напэўна, дзеля таго,
каб я магла ўбачыць
месца жанчыны на небе.

Там сярод вечнага смутку
яна працірае планеты ад зорнага пылу,
расчэсвае валасы Касіяпеі,
рыхтуе вячэру Блізьнятам,
выганяе на пашу Пегаса і Казярога,
зьбірае ў туманнасьцях рэшткі зьнічак.
А калі, нарэшце, Сонца кладзецца спаць,
яна аглядае Млечны Шлях,
папраўляе Палярную зорку
(каб ніхто не згубіўся ў акіяне),
і піша гісторыю Быцьця
на сьпіне Вялікай Мядзьведзіцы.


* * *

Праз пластыкавыя вокны
такі знаёмы прыпынак
здаецца зусім інакшым,
інакшай здаюся я,
а пластыкавы куфаль піва
і вымушаны перапынак
усяго толькі цень падзеі
паменьшанай утрая.
І робіцца відавочнай
нязначнасьць быцьця і рухаў,
раптоўна зьмяняецца ракурс –
адрозны сьвет паўстае,
пад белым бясхмарным небам
адно толькі сонныя мухі,
адно толькі сонныя думкі,
і гэтыя думкі – мае.


* * *

Я хацела б з табою прачнуцца
і заснуць, можа быць, назаўсёды.
Выдумляю празрысты экран,
за якім патанаюць імгненьні.
Асьляпляльная бездань сьнягоў
быццам вір незнаёмых пачуцьцяў.
Я сьлізгаю па схіле зімы,
не знаходзячы пункт прызначэньня.
Гэты боль у паветры. Шкада,
што ізноў парушаю дамову.
Шакаладу гарачага пах
паляцеў між забруджаных вулак.
Электрычка зьнікае ўначы,
асыпаюцца срэбныя голкі,
і запальвае вокны свае
не патрэбны нікому прытулак.


* * *

Пустыя вачніцы тваіх успамінаў
глядзяць падазрона на новы радок,
гуляюць ля берага статкі ільдзінаў,
а вецер агучвае кожны твой крок;
агучвае звонам бляшанкі тужлівым,
пакетам з-пад чыпсаў, старым ліхтаром,
а ты прамінаеш хадой баязьлівай
знаёмую вуліцу, браму і дом;
так страшна застацца,
так страшна спыніцца,
так страшна дзяжурныя фразы пачуць,
міргае ў трывожных руках запальніца,
як быццам са сцэны сігнал гледачу;
і толькі калоціцца сэрца няўмольна,
і стрэлаў чарга быццам роспачны знак,
і розум нічога давесьці няздольны
імкліваму сэрцу.
Няхай будзе так.


* * *

Я ў тую ноч стаяла ля вакна
і вывучала спалучэньні зорак,
і – як і ты – у той жа самы час
шукала блаславёную дарогу
па промнях гарадскіх агнёў і – да Антарэс,
яе рубінавы пагляд мацней за вечнасьць.
І мне здалося – лёгкасьцю хады
напоўніць лепш за ўсё абрысы словаў:
ёсьць дадзенае, простае, як неба,
яно не патрабуе тлумачэньняў;
ёсьць дадзенае, простае, як мора
таго сьвятла, што прабівае цемру,
каб зноў і зноў разгублены вандроўнік
знаходзіў блаславёную дарогу.

Фантазія бязьмерная мая,
наіўнасьць летуценьняў легкакрылых, –
у вартасьцях нязьведаных маршрутаў
даводзіцца міжволі сумнявацца.
Але цяпер душы маёй застацца
у вакууме між зямлёй і небам?
Але цяпер душы маёй застацца?..

Вазьмі яе, рубінавая зорка.


* * *

На маіх неверагодных станах
Засяроджаны і слых, і зрок,
І вясна ў выявах разнастайных
Загучала быццам незнарок.
Прадчуваньне першай навальніцы
Напаўняе водарам сусьвет,
Між сівых вільготных камяніцаў
Растае зімы апошні сьлед.
Я вітаю сілу вольных хваляў,
Што да мора пабягуць наўпрост,
Разьвітальнай згадкаю паўсталі
Чырвань неба, пацалунак, мост,
І становіцца пустой скарбонка,
А ў цішы раптоўна незямной
Праляціць старонка за старонкай,
Праплыве над сіняю вадой.
Адштурхнецца, дасягнуўшы мэты,
І ў бясхмарнасьць вернецца сваю
Пачуцьцё, мне дадзенае сьветам,
Пачуцьцё, што сьвету аддаю.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі "Дзеяслова"

 кантакт: dzieja@tut.by dzieja@list.ru

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster