БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ФІЛАМАТЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ФІЛАМАТЫ № 1(4) 2003

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Пасьля даволі працяглага перапынку мы аднаўляем выданьне Бюлетэня Народнага універсітэта. Матэрыялы, змешчаныя ў чарговым нумары, адрасуюцца найперш сябрам зарэгістраванага 20 лістапада 2002 года Таварыства аматараў ведаў (“Філаматаў”). Аднак, без сумнення, яны будуць карысныя кожнаму зацікаўленаму чытачу, які жадае лепш арыентавацца ў палітычных і сацыяльных праблемах нашай краіны. Як звычайна, мы публікуем аналітычныя артыкулы па паліталогіі, эканоміцы, беларускай гісторыі і культуры, а таксама іншых актуальных і надзённых пытаннях.

У гэтым нумары Вам прапануецца грунтоўны допіс Уладзімера Роўды прасучаснае разуменне сутнасці нацыяналізму. У ім развенчваюцца міты, народжаныя агрэсіўным шавінізмам пануючай нацыі, – тыя, што насаджаліся савецкаю прапагандай і сістэмай адукацыі. Насамрэч, нацыяналізм – светапоглядная канцэпцыя народаў дэмакратычнай Еўропы. Ён не замінае інтэграцыі краінаў у эканамічнай, ваеннай, палітычнай сферах. Але ён дапамагае ашчадна захоўваць і развіваць нацыянальна-культурныя адметнасці кожнага народа.

Антон Слонімскі прэзентуе вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага сярод людзей, якім лёсіла звязаць сябе з прыватнай вытворчасцю. Высвятляюцца асаблівасці і перашкоды ў развіцці малых прадпрыемстваў Беларусі. Нягледзячы на тое, што апытанне было праведзенае ў 1997—1998 гг., ягоная актуальнасць і цікавасць не зніклі. Рэфармаванне і ўпарадкаванне гэтай сферы адбываецца надзвычай павольна.

Артыкул Аляксея Хадыкі прысвечаны гісторыі прыватнай мастацкай калекцыі з Росі. Яе складанне звязанае з імёнамі прадстаўнікоў славутых родаў Хадкевічаў, Глябовічаў, Агінскіх, Патоцкіх. Мастацкія каштоўнасці роскай калекцыі падзялілі тыповы лёс прыватных збораў у Беларусі. У час ліхалецця – першай сусветнай вайны – яны былі вывезеныя з нашай радзімы і назад ужо не вярнуліся. Фактычна ў артыкуле ўздымаецца пытанне аб рэстытуцыі помнікаў беларускае культуры – вяртанні іх пранамсі ў інфармацыйным плане ў гістарычную памяць беларусаў.

Вядомаму расійскаму праваабаронцу айцу Глебу Якуніну належыць артыкул “О праве человека на свободу совести в современной России”, які аднаўляе падзеі, што мелі месца ў Расіі яшчэ ў 1997 г. Ягоная цікавасць для айчыннага чытача тлумачыцца дзвюма прычынамі. Першая заключаецца ў тым, што нядаўна прыняты беларускі закон, які рэгламентуе дзейнасць рэлігійных канфесіяў, амаль не адрозніваецца ад расійскага. Па-другое, настойлівая прапаганда неабходнасьці саюзнай дзяржавы сведчыць пра тое, што ў перспектыве розніцы можа не быць наогул. Памылкі, зробленыя нашымі суседзямі 6 гадоў назад і ўжо тады відавочныя тым, хто цвяроза разумее сітуацыю ў расійскай дзяржаве, пераносяцца на беларускую глебу. Ці разумна знаходзіць агульнае паміж беларускім і расійскім народамі ў агульных памылках і бедах?

Ад 1917—1918 гадоў, часу юрыдычнага афармлення дзяржаўніцкага кампанента сучаснай беларускай нацыі, цягнецца след і пераемнасць намагання вырашаць беларускія справы без спадзявання на добрага суседа. 100-годдзе В. Жук-Грыцкевіча, старшыні Рады БНР у замежжы ў 1971—1982 гг., адзначанае сёлета 10 лютага, дало падставу Леаніду Лычу прасачыць лёс гэтага неардынарнага чалавека. Ідэя беларускай дэмакратычнай дзяржаўнасці, захаваная беларускім замежжам, дапамагла нанова адрадзіцца сучаснай незалежнай Беларусі.

Выказваем надзею, што нашыя сябры не застануцца абыякавымі да закранутых на старонках часопіса тэмаў. Запрашаем Вас да супрацоўніцтва – мы гатовыя даць месца для дыскусійных каментараў і аўтарскіх матэрыялаў. Вельмі чакаем таксама інфармацыі пра дзейнасць суполак Таварыства Філаматаў. Дасылайце карэспандэнцыю:

220012, г. Мінск, вул. Талбухіна, д. 17, кв. 16.
Тэл./факс (017) 266-07-97
e-mail: p_university@open.by 

Юрый Хадыка, рэдактар


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі часопісу ФІЛАМАТЫ

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія